Гучала роднае слова 24. 02. 2014




Дата канвертавання27.05.2016
Памер13.43 Kb.
Гучала роднае слова

24.02.2014

 

Шануйце дзіва на планеце -



      Святую нашу Беларусь.

       І мову Коласа, Купалы

      Вы беражыце з роду ў род,

      Каб наша доля не канала,

     Каб не загінуў наш народ.

      «З любоўю да роднага слова» — менавіта пад такім дэвізам праводзіўся ў нашай школе прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які праходзіў з 17 лютага па 22 лютага. Кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным. Разнастайныя конкурсы, віктарыны,  моўныя спаборніцтвы дазвалялі дзецям больш даведацца пра нашу багататую беларускую спадчыну. Пачаўся тыдзень з інфармацыйнай гадзіны “Багата, роднае ты слова ”.

 Самыя маленькія і старэйшыя вучні нашай школы пашырылі свае веды, пазналі штосьці новае для сябе і раскрылі свае здольнасці, аб якіх, магчыма, і не здагадваліся. Цікавыя работы былі прадстаўлены ў рамках акцыі “Я, мая сям’я, мая вёска, Радзіма”.

Праверылі свае веды па беларускай мове  і літаратуры вучні 4 – 10 кл. падчас правядзення конкурсу “Буслік”.

Вучняў 5-8 класаў запрасілі ў літаратурную гасцёўню “Ёсць  у  паэта свой аблог цалінны ”. Дзеці  мелі магчымасць глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Аркадзя Куляшова.

        Найбольшае захапленне вучняў выклікала тэатралізаванае прадстаўленне “Чароўны куфэрак”. Тут воля дадзена была ўсяму: і песням, і прыпеўкам, і танцам.



Пераканана, што такія тыдні трэба праводзіцца не толькі таму, што яны павучальныя, змястоўныя, цікавыя, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка