Гродзенскі дзяржаўны Ўніверсітэт імя Янкі Купалы




старонка1/5
Дата канвертавання26.03.2016
Памер0.75 Mb.
  1   2   3   4   5
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны Ўніверсітэт

імя Янкі Купалы”


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па навуковай рабоце


______________ У.Г. Барсукоў
“____” __________ 2014 г.

Праграма ўступнага экзамена ў аспірантуру

па спецыяльнасці 07.00.02 “Айчынная гісторыя”

Гродна 2014


Аўтар-складальнік:



Марозава С.В., доктар гістарычных навук, прафеса, кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
Рэцэнзенты:

Васюк Г.У., кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі (Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы”)

Стасевіч М.П., кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных навук (Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”)

Рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

(пратакол № 6 ад 17.06.2014 г.)

Рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні Савета факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма

(пратакол № 7 ад 24.06.2014 г.)

Рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні Савета універсітэта

(пратакол № __ ад ____________ 2014 г.)

УВОДЗІНЫ Ў ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ

Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі

Значэнне перыядызацыі для разумення спецыфікі гістарычных этапаў. Крытэрыі перыядызацыі. Археалагічная перыядызацыя гісторыі Беларусі. Этнічная перыядызацыя. Перыядызацыя гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Фармацыйная, цывілізацыйная перыядызацыя.



Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусаў.

Канцэпцыі польскіх і расійскіх гісторыкаў. “Заходнеруская” гістарычная школа. Зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. «Белыя плямы» і дэфармацыі ў савецкай гістарычнай навуцы. Дасягненні замежных вучоных у вывучэнні гісторыі Беларусі. Новыя тэндэнцыі ў беларускай гістарыяграфіі канца 1980 – 1990-х г. Сучасны стан беларускай гістарыяграфіі і гістарычнай свядомасці грамадства. Роля гістарычных ведаў у нацыянальна-культурным адраджэнні народа і станаўленні суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.


ПЕРШАБЫТНАЯ ЭПОХА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

(100–35 тыс. гг. да н. э. VIII ст. н. э.)

Станаўленне першабытнага грамадства, асноўныя фактары яго развіцця.

Ледавік, прыродна-кліматычны фактар і пачатак засялення тэрыторыі Беларусі. Неандэртальцы і краманьёнцы. Старажытныя паселішчы Бердыж, Юравічы. Умовы, лад жыцця і першабытных людзей. Суцэльнае засяленне ва ўмовах мезаліта і неаліта. Пераход да вытворчых формаў гаспадарання – земляробства і жывелагадоўлі,  яго асаблівасці. Крэмнездабываючая справа. Плаўка і апрацоўка металаў. Зараджэнне грамадскага падзелу працы. Першапачатковы абмен.

Эвалюцыя сацыяльнай арганізацыі: мацярынская родавая абшчына, бацькоўскі (патрыярхальны) род, сельская абшчына («мір»). Селішчы і гарадзішчы. Разлажэнне першабытнаабшчынных адносін. Ваенная дэмакратыя. Узнікненне класавага грамадства. Саюзы плямёнаў («княжанні»). Пераход да дзяржаўных формаў.

Духоўнае жыццё першабытнага грамадства (рэлігійныя вераванні і культура).

Гістарыяграфія па тэме.

Развіццё этнічных працэсаў ва ўмовах першабытнага грамадства.

Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. З'яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях. Узаемадзеянне з даіндаеўрапейскім насельніцтвам. Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх рассялення па тэрыторыі Беларусі. “Летапісныя плямёны” дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў. Іх этнічныя рысы, узаемадзеянне з балтамі. Праблема паходжання беларусаў.


РАННЕФЕАДАЛЬНЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

(IX – першая палова XIII ст.)
Дзяржаўна-ўтваральныя працэсы на беларускіх землях у IX–XIII ст.

Вытокі дзяржаўнасці Беларусі. Узнікненне княстваў. Дзяржаўнасць Полацкай зямлі. Значэнне дзейнасці Усяслава Полацкага. Утварэнне Тураўскага княства і яго адносіны з Кіевам. Княствы ў беларускім Пабужжы і Панямонні. Беларускія землі ў Смаленскім, Чарнігаўскім, Кіеўскім, Уладзіміра-Валынскім княствах.

Месца ў Роля і месца Полацкага і Тураўскага княстваў у палітычнай сістэме Старажытнай Русі. Асаблівасці развіцця дзяржаўнасці ва ўдзельны перыяд. Палітычная карта Беларусі ў ХІ – першай палове ХІІІ стст.

Гістарыяграфія праблемы.



Распаўсюджанне хрысціянства і яго ўплыў на развіццё культуры.

Перадумовы хрысціянізацыі. Першыя хрысціяне на беларускіх землях. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій. Праблемы распаўсюджвання новай веры. Дваяверства. Вынікі і значэнне прыняцця хрысціянства.

Развіццё пісьменнасці. Літаратура. Рукапісныя кнігі (Тураўскае евангелле і інш.). Летапісы. Асветніцкая і літаратурная дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш. Мясцовыя школы архітэктуры. Жывапіс. Прыкладное мастацтва.

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА І РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

Праблема генезісу і этнічнага характару Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага ў навуковай літаратуры.

Развіццё дзяржаўнаўтваральных працэсаў у балтаў і іх уплыў на ўзнікненне ВКЛ. Летапісная Літва, пытанне аб яе знаходжанні і ролі. Узмацненне тэндэнцый да палітычнай кансалідацыі на ўсходнеславянскіх землях. Роля знешняга фактару ва ўтварэнні Княства. ВКЛ – адзін з цэнтраў “збірання рускіх зямель”. Роля Навагрудка ў заснаванні дзяржавы. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель ў склад ВКЛ. Тэрытарыяльны рост Княства ў XIV – пачатку XV стст. Дыскусійныя аспекты ўтварэння княства.

Ацэнка нацыянальна-этнічнага характара Княства ў навуковай літаратуры. Значэнне Вялікага княства Літоўскага ў гісторыі беларускага народа.
Вялікае княства Літоўскае ў еўрапейскай геапалітыцы XIV – XVI ст.

Рост уплыву ВКЛ на рускіх землях пры Гедыміне. “Руская праграма” Альгерда. Усталяванне і развіццё сувязей з Польшчай. Крэўская унія. Рост ВКЛ у геаграфічнай і палітычнай прасторы Усходняй Еўропы пры Вітаўце. Разгром Тэўтонскага ордэна. Вітаўт як палітычны лідар Усходняй Еўропы. Асноўныя напрмкі знешняй палітыкі ВКЛ у канцы XV – першай палове XVI ст. Барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе у канцы XV – XVI ст. Войны з Маскоўскай дзяржавай і тэрытарыяльныя страты на усходзе.

Гістарыяграфія праблемы.
Вялікае княства Літоўскае: сацыяльна-эканамічнае развіцце.

Феадальнае землеўладанне: дзяржаўнае, свецкае і царкоўнае. Развіццё феадальных адносін. Сацыяльная структура насельніцтва.

Змены ў сельскай гаспадарцы. Становішча сялян. Аграрная рэформа 1557 года і яе рэалізацыя. Юрыдычнае афармленне прыгоннага права.

Узрастанне ролі гарадоў. Колькасць гарадскіх пасяленняў, іх класіфікацыя. Склад гарадскога насельніцтва. Рамяство. Цэхавая арганізацыя. Унутраны і знешні гандаль беларускіх гарадоў.

Роля магдэбургскага права ў жыцці гарадоў. Сацыяльныя канфлікты ў гарадах.

Гістарыяграфія па тэме.



Крэўская і Люблінская уніі: галоўныя вынікі.

Дынастычная барацьба ў ВКЛ і заключэнне Крэўскай уніі. Умовы уніі. Уплыў Крэўскай уніі на палітычнае становішча ў ВКЛ. Востраўскае пагадненне. Развіццё сувязей з Польшчай. Перамога над Тэўтонскім ордэнам.

Прывілей 1387 г. і распаўсюджванне каталіцызму ў ВКЛ. “Рускае пытанне” ў Княстве. Унутрыпалітычная барацьба ў 30-я г. XV ст., яе характар.

Унутры- і знешнепалітычныя прычыны аб'яднання ВКЛ з Польшчай. Лівонская вайна і яе ўплыў на далейшае збліжэнне гэтых дзяржаў. Падрыхтоўка уніі. Люблінскі сейм 1569 г. і яго рашэнні. Дзяржаўна-палітычнае становішча ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ. Роль Статута 1588 г. у забеспячэнні аўтаномнасці Вялікага Княства. Спробы аддзялення ВКЛ ад Польшчы. Ацэнкі гісторыкамі Люблінскай уніі, ролі Рэчы Паспалітай у айчыннай гісторыі.


Статуты Вялікага княства Літоўскага як гістарычныя, юрыдычныя і лінгвістычныя помнікі.

Статуты 1529 г., 1566 г. як вынік рэалізацыі шляхецкай палітычнай праграмы. Распрацоўка і прыняцце Статута 1588 г. Прагрэсіўныя прававыя ідэі Статута. Мова Статутаў. Даследаванне Статутаў.



Узнікненне і этапы фарміравання беларускага этнасу (асноўныя канцэпцыі).

Вытокі беларускага этнасу. Этнічныя працэсы ў ІХ – ХІІ ст. Старажытнаруская народнасць і дыскусіі вакол яе. Асноўныя канцэпцыі фарміравання беларускай народнасці: балцкая, фінна-угорская, крывіцкая, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, тэорыя старажытнарускай народнасці і інш.

Этнічныя працэсы ў ХІІІ – ХVI ст. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі. Складванне адметных рыс беларускага народа (мова, звычаі, традыцыі, характар). Этнічная самасвядомасць. Пытанне аб паходжанні назвы «Белая Русь».

 Навуковая літаратура па праблеме.


Царква і рэлігія ў Вялікім княстве Літоўскім.

Праваслаўная царква і яе становішча. Рост уплыву каталіцкай царквы пасля Крэўскай уніі. Рэфармацыйны рух, яго асаблівасці і асноўныя плыні. Роля Рэфармацыі ва ўсталяванні талерантнасці ў ВКЛ, культурным жыцці беларускіх зямель і станаўленні нацыянальнай свядомасці. Контррэфармацыя. Дзейнасць езуітаў на Беларусі. Асноўныя гістарыяграфічныя падыходы да ацэнкі ролі Рэфармацыі і контррэфармацыі ў жыцці беларускіх зямель. Навуковая літаратура па тэме.



Берасцейская царкоўная унiя i яе вынікі. Ліквідацыя уніяцкай царквы.

Экуменічны і геапалітычны фактары ідэі царкоўнай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім. Прычыны Берасцейскай царкоўнай уніі. Прыхільнікі і праціўнікі. уніі. Артыкулы–умовы уніі. Царкоўныя саборы 1596 г. у Берасці, іх рашэнні. Узнікненне уніяцкай царквы і яе адметныя рысы. Барацьба вакол уніяцкага пытання ў канцы XVI – першай палове ХVІІ ст. Уніяцкая царква ў XVII –XVIII ст., умацаванне яе пазіцый на беларускіх землях. Царская палітыка ў дачыненні уніяцкай царквы ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. Полацкі царкоўны сабор 1839 г. Асноўныя падыходы да ацэнкі ролі Берасцейскай царкоўнай уніі ў лёсе беларускага грамадства і да трактоўкі ліквідацыі уніяцкай царквы.



Грамадска-палітычная думка Беларусі ў XV–XVIII ст.

Канцэпцыя гісторыі ў беларускіх летапісах. Распаўсюджанне ідэй гуманізма на Беларусі. Грамадскія ідэалы і погляды на жыццё Ф. Скарыны. Пачатак фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа і роля ў ім Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага. Палеміка вакол Берасцейскай царкоўнай уніі (П.Скарга, Л.Зізаній, І.Пацей, М.Сматрыцкі, А Філіповіч і інш.). Ідэі вальнадумства і матэрыялізму (К.Лышчынскі). Ідэі Асветніцтва на Беларусі (А.Тызенгаўз, І.Храптовіч ). Фізія­кра­ты.

Навуковая літаратура па тэме.
Адраджэнне на Беларусі.

Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскім. Гуманізм. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі. Дзеячы Адраджэння: М. Гусоўскі, Я. Вісліцкі, Л. Сапега. Роля Ф.Скарыны у зараджэнні і развіцці кнігавыдавецкай дзейнасці. Друкарні на тэрыторыі Беларусі. Сістэма адукацыі ў ВКЛ. Роля канфесій ў яе развіцці. Узрастанне ролі літаратуры ў духоўным жыцці. Свецкая і царкоўная літаратура. Летапісы і мемуары. Мастацтва. Культура Беларусі ў кантэксце славянскай і еўрапейскай культур. Старажытнаруская спадчына і заходнія інавацыі ў беларускай культуры.



Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай: эвалюцыя палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага стану.

Роля і месца ВКЛ у палітычнай структуры Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII ст., Паўночная вайна і іх вынікі для Беларусі.

Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай ад шляхецкай дэмакратыі да магнацкай алігархіі. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнага становішча ў канцы XVII – сярэдзіне XVIII ст. Барацьба магнацкіх груповак. Аслабленне каралеўскай улады.

Дэмаграфічны крызіс сярэдзіны XVII ст. Заняпад эканомікі беларускіх зямель у другой палове XVII – пачатку XVIII ст., яго прычыны, праявы, шляхі пераадолення. Ажыўленне эканамічнага жыцця ў сярэдзіне XVIII ст. Новыя з’явы ў развіцці феадальнай гаспадаркі, спробы яе рацыяналізацыі. Вотчынныя мануфактуры. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Сацыяльныя канфлікты.

Ускладненне ўмоў для развіцця беларускай культуры. Паланiзацыя шляхты i наступствы гэтага працэса. Пераход справаводства ў ВКЛ на поль­скую мову. Сарматызм як палітычная ідэалогія шляхты ВКЛ. Уплыў сарматызму на культуру Беларусі. Агульная ацэнка змен у культурным развіцці беларускіх зямель.

Гістарыяграфія па тэме.



Культура Беларусі эпохі Асветніцтва.

Своеасаблівасць і супярэчлівасць эпохі асветніцтва на Беларусі. Дзейнасць Адукацыйнай каміссіі і яе роля ў пераходзе да свецкай сістэмы адукацыі. Галоўная школа ВКЛ. Гарадзенская медыцынская школа. Дасягненні ў прыродазнаўчых навуках. М. Пачобут-Адляніцкі, Ж. Жылібер.

Ідэі Асветніцтва на Беларусі. Асноўныя напрамкіі ў развіцці палітычнай думкі. Друк, першыя газеты. Музычнае мастацтва. Прыгонныя тэатры. Архітэктура і жывапіс. «Віленскае барока». Класіцызм.

Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай: прычыны і гістарычнае значэнне.

Паглыбленне дзяржаўна-палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай ў пачатку  60-х гадоў XVIII ст. Спробы рэформаў. Умяшанне замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы. Дысідэнцкае пытанне. Канфедэрацкі рух. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Рашэнні сейма 1773 г. Апазіцыя на сейме на чале з Т. Рэйтанам С. Корсакам і С. Багушэвічам. Пачатак далучэння беларускіх зямель да Расіі.

Актывізацыя дзяржаўных рэформаў у другой палове 70-х – пачатку 90-х гадоў XVIII ст. Чатырохгадовы сейм і яго рашэнні. Канстытуцыя 3 мая 1791 года. Статус ВКЛ. Барацьба кансерватыўных сіл супраць рэформ. Таргавіцкая канфедэрацыя. Рашэнні Гарадзенскага сейма 1793 г. Другі падзел дзяржавы і далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

Паўстанне Т.Касцюшкі, яго ўдзельнікі, мэты, характар. «Віленскія якабінцы». Асаблівасці паўстання ў Беларусі. Значэнне і прычыны паражэння паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне да Расіі заходняй часткі Беларусі. Прычыны ліквідацыі Рэчы Паспалітай.

Гістарыяграфія па тэме. Дыскусійныя аспекты.


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
Крызіс прыгонніцкай сістэмы ў Беларусі

Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміраванне капіта­лістычных адносін. Памешчыцкая гаспадарка. Дзяржаўныя маёнткі. Становішча сялянства. Прычыны рэформаў Кісялёва, іх сутнасць і значэнне. Вотчынная прамысловасць. Пачатак прамысловага пе­ра­­варот і яго асаблівасці ў Беларусі. Рост выкарыстання наёмнай працы. Будаўніцтва дарог і ка­налаў. Гандаль. Кірмашы. Узрастанне ролі гарадоў і мястэчкаў. Асноўныя праявы крызісу фальваркава-паншчыннай сістэмы. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права.

Навуковая літаратура па тэме.

Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства. Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі і яе ўплыў на Беларусь.

Прычыны, сутнасць і асаблівасці рэалізацыі ў Беларусі аграрнай і іншых буржуазных рэформ 60 – 70-х г. ХІХ ст. Вынікі і значэнне рэформ.

Мадэрнізацыя, яе сутнасць, этапы, характэрныя і спецыфічныя рысы яе эвалюцыі ў Беларусі. Мадэрнізацыя і працэсы індустрыялізацыі, урбанізацыі, станаўлення нацыі, змены ў менталітэце беларускага грамадства.

Асаблівасці буржуазнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Сацыяльныя працэсы сярод сялянства. Фарміраванне аграрнай буржуазіі. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі. Фарміраванне гандлёва-прамысловай буржуазіі. Колькасць, склад, становішча рабочых. Нацыянальны склад пралетарыята і буржуазіі.

Развіццё транспарта і сродкаў сувязі. Будаўніцтва чыгунак. Уплыў чыгуначных ліній на развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гарадоў і гандлю. Рачны транспарт. Фарміраванне фінансава-крэдытнай сістэмы. Развіццё магазінна-крамнага гандлю. Узнікненне нацыянальнага рынку. Яго ўключэнне ў агульнарасійскі і еўрапейскі.

Урадавая палітыка на Беларусі ў XIX ст.: этапы, накiрунак, вынiкi.

Урадавая палітыка канца XVIII ст. – 1820-х г. Змены адміністрацына-тэрытарыяльнага падзелу і сістэмы мясцовага дзяржаўнага кіравання. Мэты палітыкі на далучаных тэрыторыях, вызначаныя Кацярынай ІІ. Правы і прывілеі дваранства. “Разбор шляхты”. Падаткі і павіннасці сялян і мяшчан. Канфесійная і нацыянальная палітыка. Польскае пытанне». Узмацненне палітычнай рэакцыі пасля Венскага кангрэса.

«Паўстанне 1830 – 1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі і змены ў палітыцы царызму. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў. Інвентарная рэформа. “Разбор шляхты”. Канфе­сійная палітыка. Полацкі царкоўны Сабор і яго вынікі. Змяненні палітыкі ў галіне асветы. Заканадаўства. Камітэт па справах заходніх губерняў і яго дзейнасць. Русіфікацыя і яе сутнасць.

Асаблівасці ўрадавай палітыкі ў заходніх губерніях у 60 – 90-х гг. ХІХ ст. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі. Змены ва ўрадавай палітыцы па нацыянальным і рэлі­гійным пытаннях. Абмежаванні ў дачыненні да палякаў, беларусаў-католікаў. Заканадаўства ў адносінах да яўрэяў. Пашырэнне рускага землеўладання. Русіфікацыя Беларусі. Пашырэнне ўплыву праваслаўнай царквы.

Ацэнка ўрадавай палітыкі на Беларусі ў навуковай літаратуры.
Вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў XIX ст.

Тайныя таварыствы вучнёўскай моладзі і іх дзейнасць. Беларусь у планах дзекабрыстаў. Разгром тайных таварыстваў.

Шляхецкае паўстанне 1830 – 1831 гг. Яго мэты і праграма дзеян­няў. Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Развіццё паў­стання ў заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі. Вынікі па­дзей 1831 г.

Грамадска-палітычны рух у 30 – 50-я гг. Кансерватыўная плынь. Ліберальная плынь. «Дэмакратычнае таварыства». Ф. Савіч. «Саюз свабодных братоў».

Паўстанне 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Прычыны. Актывізацыя грамадскага жыцця напярэдадні паўстання. “Чырвоныя” і “белыя. Пазіцыі К. Каліноўскага. Барацьба за кіраўніцтва паўстаннем. Тактыка паўстанцаў. Меры царскай адміністрацыі ў су­вязі з паўстаннем. М. Мураўёў. Спад паўстанцкага руху. Утва­рэнне «Літоўска-Беларускага чырвонага жонду». Падаўлен­не паўстання. «Лісты з-пад шыбеніцы». Прычыны паражэння і значэнне паўстання.

Вытокі і сутнасць народніцтва. Народніцкія гурткі 70-х гг. Выхадцы з Беларусі ў народніцкіх арганізацыях Расіі (І. Грынявіцкі, М. Судзілоўскі, С. Кавалік, Р. Ісаеў і інш.). Народніцкія арганізацыі на Беларусі ў першай палове 80-х гг. Група «Гоман» і яе погляды на развіццё Беларусі.

Сялянскі рух, яго формы і дынаміка.

Эвалюцыя рабочага руху. Распаўсюджванне марксізму. Асаблівасці сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі.

Навуковая літаратура па тэме.
Фарміраванне беларускай нацыі.

Гістарычныя ўмовы ўтварэння беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя беларусаў, нацыянальны склад насельніцтва. Асаблівасці саслоўнага і рэлігійнага складу, заняткаў беларускага, рускага, яўрэйскага, польскага і татарскага насельніцтва Беларусі, яго размяшчэнне ў гарадах і сельскай мясцовасці. Стварэнне агульнасці эканамічнага жыцця. Фарміраванне агульных нацыянальных пры­кмет. Этнічная і нацыянальная самасвядомасць. Станаўленне беларускай лі­та­ратурнай мовы. Самавызначэнне беларускага нацыянальнага руху. Уплыў палітыкі царызму, праваслаўнай царквы і каталіцкага касцела на працэс фарміравання беларускай нацыі.

Навуковая літаратура па тэме.

Беларуская культура XIX ст.

Уплыў ідэй еўрапейскага Асветніцтва і рамантызму на рост цікавасці да народнай культуры і мовы сялянскага насельніцтва Беларусі. Развіццё славяназнаўства і беларусістыкі ў першай палове ХІХ ст. Гістарычныя, этнаграфічныя і краязнаўчыя даследванні. З. Даленга-Хадакоўскі, М. Баброўскі, І. Даніловіч, К. і Я.Тышкевічы, П. Шпілеўскі і інш. Польскамоўная “краёвая” літаратура. Вытокі і станаўленне новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. А. Міцкевіч, Я. Чачот, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч. Ананімная паэзія.

Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху. Вытокі ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху. Ф. Багушэвіч. К. Каліноўскі. Станаўленне «заходнерусізма».

Вывучэнне этнаграфіі і культуры Беларусі ў другой палове ХІХ ст. А. Кіркор, М. Дзмітрыеў, І. Насовіч, Е. Раманаў, М. Нікіфароўскі, М. Доўнар-Запольскі, М. Янчук, М. Каяловіч і інш. Публікацыя гістарычных крыніц і помнікаў духоўнай культуры.

Народнікі Беларусі і нацыянальны рух. Група «Гоман» і яе погляды на развіццё Беларусі.

Навуковая літаратура па тэме.



Узнікненне і фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі: яе сутнасць і галоўныя напрамкі развіцця.

Паняцце “нацыянальная ідэя”. Перадумовы ўзнікнення беларускай нацыянальнай ідэі, яе сутнасць, этапы фармавання. “Літвінская” ідэя. Прафесура Віленскага універсітэта (М. Баброўскі, І. Даніловіч, І. Анацэвіч) ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі. Пачатак гістарычнай міфалогіі беларусаў. Складванне новай беларускай ідэнтычнасці, якая афармляецца ў творчасці Яна Баршчэўскага, Рамуальда Падбярэзскага і іншых польска-беларускіх творцаў. Ідэалогія беларускага нацыянальнага руху ў 60 – 80-я г. ХІХ ст. К. Каліноўскі. «Мужыцкая праўда». «Заходнерусізм» і беларуская нацыянальная ідэя. Група беларускіх народнікаў «Гоман» і яе погляды на развіццё Беларусі. Адозвы “Да беларускай моладзі”, “Да беларускай інтэлігенцыі”, “Лісты пра Беларусь. Ліст першы” і інш. Роля Ф. Багушэвіча ў фарміраванні беларускай нацыянальнай ідэі. Уклад беларускіх літаратараў і гісторыкаў канца ХІХ – пачатку ХХ ст. (В.Ластоўскі, М.Доўнар-Запольскі, А.Луцкевіч, Я.Купала, М.Багдановіч і інш.) у фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Нацыянальная ідэалогія першых беларускіх палітычных партый. Роля газеты “Наша Ніва”, выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца" ў развіцці беларускай нацыянальнай ідэі.

Навуковая літаратура па тэме.

Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. на Беларусі: галоўныя рэвалюцыйныя падзеі, палітычныя партыі, вынікі.

Абвастрэнне агульнарасійскага сацыяльна-палітычнага крызіса ў пачатку ХХ ст. асаблівасці яго праяў на Беларусі. Пачатак рэвалюцыi. Уздым выступленняў рабочых, сялян i салдат у студзенi — вераснi 1905 г. Указ 17 красавіка 1905 г. аб свабодзе веравызнання і змены ў канфесійным жыцці. Кастрычнiцкая палiтычная стачка ў гарадах i мястэчках Беларусi. Маніфест 17 кастрычніка і рэпрэсіі царызму. Курлоўскі расстрэл у Мінску. Дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных сіл. Буржуазна-ліберальны рух і яго асаблівасці ў заходніх губернях. Сялянскі і салдацкі рух. Снежаньская палітычная стачка ў Беларусі. Завяршэнне партыйнага афармлення трох палітычных лагераў. Узнікненне расійскага парламентарызму. Выбары ў I i II Дзяр­жаўныя думы Расii, сацыяльны i партыйны склад дэпутатаў ад беларускiх губерняў, iх пазiцыi па пытаннях эканамiч­нага i палiтычнага жыцця краiны. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі. Трэцечэрвеньскі дзяржаўны пераварот 1907 г. Вынікі і значэнне рэвалюцыі для Беларусі.


Беларускі нацыянальны рух у пачатку XX ст. Культура Беларусі пачатку XX ст.

Беларускi нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыi 1905—1907 гг. Праграмныя ўстаноўкi і дзейнасць БСГ. Барацьба сама­дзяр­жаўя з беларускiм нацыянальна-адраджэнскiм рухам. Газеты «Наша доля». Газета “Наша Ніва” – ідэйна-арганізацыйны цэнтр беларускага нацыянальнага руху

Уплыў рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. на развіццё нацыянальнай беларускай культуры. Адукацыя. Фарміраванне інтэлігенцыі Беларусі. Вывучэнне культуры і быту беларускага народа. Развіццё беларусазнаўства. Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі і інш. Дзейнасць навуковых таварыстваў. Тэхнічная інтэлігенцыя. М.Р. Стульгінскі, К.М. Паўлоўскі і інш. Развіццё літаратуры і мастацтва. Я.Купала, Я. Колас, Цётка (А.Пашкевіч), М. Багдановіч, А. Гарун, Ц. Гартны, З. Бядуля, К. Буйло, Я. Журба, С. Палуян.

Перыядычны друк. Газета “Наша Ніва”. Выдавецкая справа. Тэатр і музыка. Стварэнне нацыянальнага тэатра. І. Буйніцкі. Выяўленчае мастацтва. Ф. Рушчыц, В. Бялыніцкі-Біруля, Г. Вейсенгоф, Ю. Пэн, М. Шагал, Я. Кругер. Графіка. Творчасць К. Каганца і Я. Драздовіча.

Асноўныя напрамкі мастацка-стылёвых пошукаў беларускай архітэктуры ў пачатку ХХ ст. Уклад у нацыянальную архітэктуру рускіх і польскіх дойлідаў.

  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка