Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання Маладых навукоўцаў “віт” Агульныя палажэнні




Дата канвертавання17.05.2016
Памер179.02 Kb.
СТАТУТ

Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання

Маладых навукоўцаў “ВІТ”
1. Агульныя палажэнні

1.1. Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» (далей у тэксце — Аб'яднанне «ВІТ») зяўляецца недзяржаўнай, некамерцыйнай, непалітычнай абласной маладзёжнай грамадскай арганізацыяй, добраахвотна ўтворанай грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на падставе агульных інтарэсаў для рэалізацыі сваіх культурных, сацыяльных і грамадзянскіх правоў.

1.2. Аб'яднанне «ВІТ» здзяйсняе сваю дзейнасць у адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.01.1999 г. № 2, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях", іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

1.3. Аб'яднанне «ВІТ» мае статус абласнога грамадскага аб'яднання і дзейнічае на тэрыторыі г. Гродна і Гродзенскай вобласці.

1.4. Аб'яднанне «ВІТ» зяўляецца юрыдычнай асобай, мае асобную маёмасць, самастойны баланс, пячатку, штампы, бланкі са сваім найменнем; разліковы, валютны і іншыя рахункі ў банках. Аб'яднанне «ВІТ» ад свайго імя ўступае ва ўзаемаадносіны з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, набывае маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, з'яўляецца ісцом і адказчыкам у судах, можа мець сімволіку, зарэгістраваную ва ўсталяваным парадку.

1.5. Поўная назва Аб'яднання «ВІТ»:

на беларускай мове — Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»;

на рускай мове - Гродненское областное общественное объединение молодых учёных «ВИТ».

Скарочаная назва Аб'яднання «ВІТ»; на беларускай мове - Грамадскае аб'яднанне «ВІТ»; на рускай мове - Общественное объединенне «ВИТ».

1.6. Аб'яднанне «ВІТ» па сваіх абавязальніцтвах адказвае асабістай маёмасцю. Аб'яднанне «ВІТ» не адказвае па абавязальніцтвах сваіх сяброў, а сябры не адказваюць па абавязальніцтвах Аб'яднання «ВІТ».

1.7. Аб'яднанне «ВІТ» можа ствараць і ўступаць у саюзы і асацыяцыі міжнародных, рэспубліканскіх і мясцовых грамадскіх аб'яднанняў, падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты з грамадскімі аб'яднаннямі, удзельнічаць у мерапрыемствах, якія не супярэчаць заканадаўству і статутным мэтам Аб'яднання «ВІТ».

1.8. Справаводства ў Аб'яднанні «ВІТ» вядзецца ва ўсталяваным парадку ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Дакументацыя, вызначаная заканадаўствам, падлягае перадачы ва ўстановы, якія захоўваюць Нацыянальны архіўны фонд, па месцу знаходжання юрыдычнага адрасу Аб'яднання «ВІТ».

1.9. Юрыдычны адрас Аб'яднання «ВІТ»: 230023, г. Гродна, вул. Будзёнага 48-а.

2. Прадмет, мэты, задачы і метады

2.1. Прадметам дзейнасці Аб'яднання «ВІТ» з'яўляецца культурна-асветніцкая і навукова-даследчая дзейнасць, накіраваная на дасягненне наступных мэтаў:

• спрыянне навукова-даследніцкай працы маладых навукоўцаў гуманітарнага накірунку;

• спрыянне ажыццяўленню канстытуцыйных прынцыпаў сацыяльнай, прававой дзяржавы;

• павышэнне ролі моладзі ў працэсе фармавання грамадскай супольнасці;

• спрыянне сацыяльна-эканамічным ініцыятывам;

• садзейнічанне пераўтварэнням і рэфармаванню сістэмы адукацыі на мясцовым узроўні;

• удзел у транспамежным супрацоўніцтве, кантакты з маладзёжнымі арганізацыямі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы па пытаннях статутнай дзейнасці Аб'яднання «ВІТ»;

• садзейнічанне распаўсюджванню незалежнай, поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі, якая мае дачыненне да дзейнасці Аб'яднання "ВІТ";

• духоўнае і культурнае адраджэнне беларускіх грамадзян.

2.2. Задачы Аб'яднання «ВІТ»:

• распаўсюджванне ведаў пра міжнародна-прававыя акты, што тычацца правоў

чалавека і дэмакратычных інстытутаў;

• аб'яднанне практычнага вопыту і магчымасцяў дэпутатаў усіх узроўняў, журналістаў, спецыялістаў-прафесіяналаў, прадстаўнікоў дэмакратычных

*

аб'яднанняў, ініцыятыўных прадпрымальнікаў і іншых грамадзян у наладжванні іх партнёрства для дасягнення мэтаў Аб'яднання «ВІТ»;



• наладжванне адносінаў сяброўства і ўзаемапаразумення паміж мясцовай моладдзю і моладдзю іншых краінаў свету;

• ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку стварэнне і падтрымка незалежных

выдавецкіх цэнтраў і сродкаў масавай інфармацыі;

• давядзенне грамадскай думкі па пытаннях статутнай дзейнасці Аб'яднання «ВІТ»да органаў улады;

• удзел сябраў Аб'яднання «ВІТ» ў падрыхтоўцы заканадаўчых і нарматыўных

актаў вышэйшых і мясцовых органаў улады, звязаных з дзейнасцю маладзёжных аб яднанняў і абаронай правоў чалавека;

• распаўсюджванне прававых, эканамічных і гістарычных ведаў;

• прадстаўленне і абарона правоў, законных інтарэсаў сваіх сяброў у дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх установах і аб'яднаннях;

• садзейнічанне сябрам Аб'яднання «ВІТ» ў павышэнні іх прафесійнай кваліфікацыі;

• стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнай для выканання статутных мэтаў.

, 2.3. Метады дзейнасці:

• рэгулярны адбор і ўзаемны абмен інфармацыяй пра актуальныя праблемы г. Гродна і Гродзенскай вобласці з рознымі сацыяльнымі групамі;

• арганізацыя і правядзенне сустрэч, лекцый, семінараў, канферэнцый, выставаў, круглых сталоў, дыскусійных клубаў і інш.;

• ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ініцыянаванне стварэння і стварэнне структур пазашкольнага навучання, а таксама структур, якія спрыяюць самастойнаму навучанню грамадзян;

• супрацоўніцтва з замежнымі арганізацыямі аналагічнага профілю, заключэнне з імі дамоваў і пагадненняў, што не парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

• удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца іншымі грамадскімі аб'яднаннямі

ў адпаведнасці з заканадаўствам і статутнымі мэтамі Аб'яднання «ВІТ», ініцыянаванне стварэння саюзаў і асацыяцый грамадскіх аб'яднанняў;

• падтрымка кантактаў з дэпутатамі ўсіх узроўняў, з рознымі структурнымі адзінкамі мясцовых органаў улады, з рэлігійнымі і іншымі грамадскімі, навуковымі і навучальнымі арганізацыямі, уступленне ў дагаворныя адносіны і ўзаемадзеянне з імі па дасягненню мэтаў і рашэнню задачаў Аб'яднання;

• пошук магчымасцяў для прыцягнення сродкаў і аказання фінансавай, кансультатыўнай, інфармацыйнай і іншай неабходнай дапамогі арганізацыям і прыватным асобам, дзейнасць якіх садзейнічае дасягненню мэтаў і рашэнню задачаў Аб'яднання «ВІТ»;

• ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку арганізацыя сацыялагічных апытанняў, маніторынг грамадскай думкі;

• ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку выданне і распаўсюджванне друкарскіх, перыядычных, інфармацыйных матэрыялаў, узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі;

• ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку для дасягнення статутных мэтаў і ў

адпаведнасці са статутнымі мэтамі і прадметам дзейнасці Аб'яднання «ВІТ» стварэнне і ўдзел у дзейнасці камерцыйных арганізацый;

• іншыя метады, якія не забаронены дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.4. Віды дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуецца спецыяльны дазвол (ліцэнзія), ажыццяўляюцца пасля атрымання адпаведных дазволаў.

3. Структура, кіруючыя і кантрольныя органы Аб'яднання "ВІТ".

" 3.1. Аб'яднанне «ВІТ» з'яўляецца цэльным, якое не мае ў сваім складзе арганізацыйных структур.

3.2. Аб'яднанне «ВІТ» мае наступныя органы:

• Агульны сход,

• Праўленне,

• Рэвізійная камісія.

3.3. Агульны сход.

3.3.1. Вышэйшым органам Аб'яднання «ВІТ» з'яўляецца Агульны сход сябраў Аб'яднання (далей - Агульны сход). Агульны сход склікаецца ў адпаведнасці з распрацаванымі планамі работ альбо па неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў два гады.

3.3.2. Наступны Агульны сход склікаецца па рашэнню Праўлення, яго Старшыні, Рэвізійнай камісіі ці па ініцыятыве не менш 2/3 сяброў Аб'яднання «ВГГ». Ініцыятыва па правядзенні наступнага Агульнага сходу ў пісьмовым выглядзе з указаннем прапануемага парадку дня перадаецца Праўленню.

3.3.3. Скліканне Агульнага сходу праводзіцца Праўленнем не пазней як праз 10 дзён пасля атрымання ініцыятывы па яго правядзенні.

3.3.4. Пра час, месца правядзення і парадак дня Агульнага сходу сябры АбЧднання «ВІТ» павінны быць праінфармаваны Праўленнем не пазней як за 3 дні да яго склікання. Парадак дня рыхтуе Праўленне.

3.3.5. Агульны сход лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае болып паловы сяброў Аб'яднання «ВІТ». Рашэнне прымаецца болыдасцю галасоў прысутных. Форму галасавання вызначае Агульны сход. Па інідыятыве Праўлення альбо Старшыні Праўлення можа праводзіцца пайменнае галасаванне. -

3.3.6. Да кампетэнцыі Агульнага сходу Аб'яднання «ВІТ» належаць:

• вызначэнне агульных накірункаў дзейнасці Аб'яднання «ВІТ»;

• зацвярджэнне назвы Аб'яднання, прыняцце Статуту, унясенне ў яго { змяненняў і дапаўненняў, акрамя аднесеных да кампетэнцыі Праўлення;

• абранне і адкліканне Старшыні Праўлення;

• абранне і адкліканне Праўлення, заслухоўванне і зацвярджэнне яго справаздач;

• абранне і адкліканне Рэвізійнай камісіі, заслухоўванне і зацвярджэнне яе справаздач;

• зацвярджэнне рашэнняў Праўлення аб адчуджэнні маёмасці, аб выключэнні

сяброў Аб'яднання «ВІТ» за парушэнне патрабаванняў Статуту і за

• непраходжанне перарэгістрацыі;

• прыняцце рашэння аб ліквідацыі альбо рэарганізацыі Аб'яднання «ВІТ»;

• прыняцце іншых рашэнняў, абавязковых для усіх органаў і сябраў

• Аб'яднання.

3.3.7. Старшынствуе на Агульным сходзе Старшыня Праўлення, а пры яго адсутнасці - адзін з сяброў Праўлення. На Агульным сходзе вядзецца пратакол.

3.3.8. Пытанне зацвярджэння рашэнняў Праўлення аб выключэнні сяброў Аб'яднання «ВІТ» за парушэнне патрабаванняў Статута, за непраходжанне перарэгістрацыі разглядаецца на Агульным сходзе першым. Вызначэнне кворума і прыняцце рашэння па гэтаму пытанню адбываецца без уліку галасоў тых, у дачыненні да каго прыняты рашэнні Праўлення.

3.4. Праўленне Аб'яднання:

3.4.1. Кіраўніцтва дзейнасцю Аб'яднання «ВІТ» паміж Агульнымі сходамі здзяйсняе Праўленне. Праўленне падсправаздачна Агульнаму сходу.

3.4.2. Паседжанні Праўлення праводзяцца ў адпаведнасці з распрацаваным планам работы ці па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў квартал.

Нечарговыя паседжанні Праўлення могуць склікацца па ініцыятыве Старшыні Праўлення, 2-х сябраў Праўлення альбо Рэвізійнай камісіі. У выпадку ініцыявання нечарговага паседжання сябрамі Праўлення альбо Рэвізійнай камісіяй прапанова склікання ў пісьмовым выглядзе з указаннем прапануемага парадку дня паседжання накіроўваецца Старшыні Праўлення. Паседжанне Праўлення павінна быць праведзена не пазней 3-х дзён пасля атрымання ініцыятывы аб яго правядзенні.

3.4.3. Праўленне складаецца з 4-ох чалавек, якія абіраюцца Агульным сходам тэрмінам на два гады.

Пры роўным падзеле галасоў пры прыняцці рашэнняў голас Старшыні лічыцца рашаючым.

Пры выбранні сяброў Праўлення галасаванне праводзіцца асобна па кожнай кандыдатуры. Прыняцце рашэння адбываецца без уліку галасоў тых, у дачыненні да каго прымаецца рашэнне.

3.4.4. Да кампетэнцыі Праўлення адносіцца:

• распрацоўка і зацвярджэнне планаў работы Аб'яднання «ВІТ», планаў работы Праўлення, зыходзячы з асноўных накірункаў дзейнасці Аб'яднання «ВІТ»;

• пошук і стварэнне перспектыўных праграмаў і праектаў, распрацоўка фінансавых планаў і планаў дзейнасці, іх зацвярджэнне;

• прыняцце рашэнняў па фінансаванню праектаў;

• стварэнне, кантроль за дзейнасцю, ліквідацыя камерцыйных арганізацый Аб'яднання «ВІТ» ;

• зацвярджэнне штатнага раскладу Аб'яднання «ВІТ»;

• прыняцце рашэнняў аб набыцці, распараджэнні і адчуджэнні маёмасці Аб'яднання «ВІТ», прадстаўленне паўнамоцтваў органам і адказным асобам Аб'яднання «ВІТ» на кіраванне яе маёмасцю і сродкамі. Рашэнні Праўлення аб адчуджэнні маёмасці зацвярджаюцца Агульным сходам;

• прыняцце рашэнняў аб прыёме і спыненні сяброўства ў Аб'яднанні «ВІТ»;

• зацвярджэнне сімволікі Аб'яднання «ВІТ», парадку яе выкарыстання;

• удзел ад імя Аб'яднання «ВІТ» ў перамовах з дзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі;

• прыняцце рашэнняў аб правядзенні перад наступным Агульным сходам перарэгістрацыі сябраў;

• прыняцце заяў ад імя Аб'яднання «ВІТ»;

• атрыманне ад любога сябра Аб'яднання пісьмовых альбо вусных тлумачэнняў па пытаннях, уваходзячых у яго кампетэнцыю;

• унясенне ў перыяд паміж паседжаннямі Агульнага сходу зменаў і дапаўненняў ў Статут, звязаных са зменай юрыдычнага адраса Аб'яднання (месцам знаходжання кіруючага органа), альбо абумоўленых зменамі ў заканадаўстве, альбо рэкамендаваных рэгіструючым органам;

• рашэнне іншых пытанняў, звязаных з дзейнасцю Аб'яднання «ВІТ», якія не

ўваходзяць у кампетэнцыю іншых органаў.

3.4.5. Паседжанне Праўлення лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае 3-ы яго сябры. Рашэнні прымаюцца простай болыдасцю галасоў прысутных на паседжанні сяброў Праўлення. Форму галасавання Праўленне вызначае самастойна.

3.4.6. Пратакол кожнага паседжання Праўлення, які вядзе па даручэнні Старшыні адзін з сяброў Праўлення, падпісваецца не менш, як двума прысутнымі на паседжанні сябрамі Праўлення непасрэдна пасля яго правядзення альбо не пазней трох дзён з моманту правядзення паседжання Праўлення. Кожны сябар Праўлення мае права азначыць у пратаколе сваю персанальную думку.

3.4.7. Пры нязгодзе сябра Аб'яднання з рашэннем Праўлення ён можа на працягу 10 дзён з моманту прыняцця рашэння абскардзіць яго шляхам накіравання пісьмовага звароту з абгрунтаваннем сваёй пазіцыі Старшыні Рэвізійнай камісіі.

3.4.8. Рашэнне Праўлення можа быць адменена Агульным сходам па ініцыятыве Рэвізійнай камісіі не менш чым 2/3 галасоў прысутных на паседжанні сябраў Аб'яднання.

3.4.9. Арганізацыя бягучай дзейнасці Аб'яднання «ВІТ» ўскладаецца на Старшыню Праўлення, а таксама іншых супрацоўнікаў, згодна зацверджанаму Праўленнем штатнаму раскладу.

3.4.10. Агульны сход выбірае Старшыню Праўлення на тэрмін паўнамоцтваў Праўлення.

3.4.11. Старшыня Праўлення (у яго адсутнасці згодна яго даручэння -адзін з сябраў Праўлення) кіруе працай Праўлення, склікае і праводзіць яго паседжанні, падпісвае ад імя Праўлення ўсе дакументы, здзяйсняе кантроль за выкананнем рашэнняў Праўлення.

3.4.12. Старшыня Праўлення Аб'яднання «ВІТ»:

• з'яуляецца кіраўніком юрыдычнай асобы;

• пасля зацвярджэння Праўленнем штатнага раскладу заключае дамовы, прымае меры заахвочвання, накладае дысцыплінарныя спагнанні;

• рашае пытанні прыёма на працу і звальнення супрацоўнікаў;

• мае права першага подпісу, без даверанасці дзейнічае ад імя Аб'яднання «ВІТ», прадстаўляе яго інтарэсы ва ўзаемаадносінах з грамадскімі арганізацыямі, установамі і адказнымі асобамі, падпісвае дамовы і іншыя дакументы, выдае даверанасці, адчыняе ў банках разліковыя і іншыя рахункі;

• кіруе маёмасцю Аб'яднання «ВІТ», распараджаецца сродкамі ў адпаведнасці

з патрабаваннямі заканадаўства, дадзенага Статуту, рашэннямі Праўлення;

• забяспечвае выкананне рашэнняў Праўлення і Агульнага сходу;

• прадстаўляе магчымасць сябрам Аб'яднання «ВІТ» атрымліваць поўную інфармацыю аб дзейнасці Аб'яднання «ВІТ», карыстацца яе паслугамі, матэрыяльна-тэхнічнай, сацыяльна-культурнай базай;

• забяспечвае распаўсюджанне інфармацыі аб дзейнасці Аб'яднання «ВІТ»;

• паведамляе сяброў Праўлення аб месцы і часе правядзення наступнага паседжання;

• запрашае гасцей на паседжанні Праўлення і Агульнага сходу;

• здзяйсняе іншыя выканаўча-распарадчыя функцыі ў межах, вызначаных Праўленнем, і вырашае ўсе пытанні дзейнасці Аб'яднання «ВІТ», што не ўваходзяць у кампетэнцыю Агульнага сходу і выбарных органаў.

3.5. Рэвізійная камісія:

3.5.1. Кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства, дадзенага статута і фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Аб'яднання «ВІТ» і створаных ім камерцыйных арганізацый здзяйсняе Рэвізійная камісія.

3.5.2. Рэвізійная камісія складаецца з 3-ох чалавек і выбіраецца Агульным сходам тэрмінам на 2 гады. Галасаванне па кожнай з кандыдатур праводзіцца асобна. Прыняцце рашэння адбываецца без уліку галасоў тых, у дачыненні да каго прымаецца рашэнне.

3.5.3. Сябрамі Рэвізійнай камісіі не могуць з'яўляцца сябры Праўлення, Аб'яднання «ВІТ».

3.5.4. Сябры Рэвізійнай камісіі самастойна, непасрэдна на Агульным сходзе ці на працягу 5-ці дзён пасля яго правядзення, са свайго складу абіраюць Старшыню на тэрмін паўнамоцтваў камісіі.

3.5.5. Рэвізійная камісія:

• вызначае рэгламент і методыку сваёй працы;

• мае права вывучаць любыя дакументы, што маюць непасрэдныя адносіны да

фінансава-гаспадарчай дзейнасці Аб'яднання «ВІТ» ў любы час у перыяд дзеяння сваіх паўнамоцтваў;

• здзяйсняе кантроль за выкананнем Статуту Аб'яднання «ВІТ», правоў і абавязкаў яе сяброў, дзейнасцю выбарных органаў кіравання, адказных асобаў Аб'яднання «ВІТ».

• атрымлівае ад сябраў Аб'яднання пісьмовыя альбо вусныя тлумачэнні па пытаннях, уваходзячых у яе кампетэнцыю;

3.5.6. Пры знойдзеных парушэннях Рэвізійная камісія ва ўсталяваным дадзеным Статутам парадку абавязана звярнуцца да Праўлення ці да Агульнага сходу.

3.5.7. Паседжанні Рэвізійнай камісіі Аб'яднання «ВІТ» адбываюцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза на год. Паседжанне лічыцца правамоцным пры наяўнасці 2х сябраў камісіі. Рашэнні прымаюцца простай болыпасцю галасоў прысутных на паседжанні сябраў Рэвізійнай камісіі. Форму галасавання Рэвізійная камісія вызначае самастойна.

3.5.8. Нечарговае паседжанне Рэвізійнай камісіі можа быць ініцыянавана любым сябрам камісіі, 1/3 сябраў Аб'яднання альбо Праўленнем Аб'яднання. Ініцыятыва перадаецца Старшыні Рэвізійнай камісіі ў пісьмовым выглядзе з далучэннем праекта парадку дня паседжання. Паседжанне павінна быць праведзена не пазней 7 дзён пасля атрымання ініцыятывы.

3.5.9. Пратакол кожнага паседжання Рэвізійнай камісіі, які вядзе па даручэнні Старшыні Рэвізійнай камісіі адзін з сябраў камісіі, падпісваецца не менш, як двумя прысутнымі на паседжанні сябрамі камісіі непасрэдна пасля яго правядзення. Кожны сябар Рэвізійнай камісіі мае права адзначыць сваю персанальную думку.

3.5.10. Рашэнне Рэвізійнай камісіі можа быць абскарджана на Агульным сходзе па ініцыятыве Праўлення альбо не менш 2/3 сябраў Аб'яднання і можа быць адменена Агульным сходам простай большасцю галасоў прысутных на паседжанні сябраў Аб'яднання.

3.5.11. Пры звяртанні сябра Аб'яднання «ВІТ» з любой ініцыятывай да Рэвізійнай камісіі, яе Старшыня на працягу 10-ці дзён павінен даць звярнуўшымся вусны (а па жаданню звярнуўшагася і пісьмовы) адказ аб выніках разгляду ягонага звароту. На наступных Агульных сходах Аб'яднання «ВІТ» Рэвізійная камісія дакладвае аб выніках праведзенай працы.

3.6. Адкліканне і перавыбары кіруючых і кантрольных органаў: 3.6.1. Пытанне аб адкліканні сяброў выбарных органаў можа быць ініцыянавана не менш як 1/3 сяброў Аб'яднання «ВІТ». Галасаванне праводзіцца на Агульным сходзе па кожнай кандыдатуры асобна. Прыняцце рашэнняў па гэтым пытанні адбываецца без уліку галасоў тых, у дачыненні да каго прымаецца рашэнне.

3.6.2. Абранне сяброў кіруючых і кантрольных органаў замест выбыўшых праводзіцца Агульным сходам ў месячны тэрмін. 3.6.3. У выпадку адклікання (спынення сяброўства) на працягу тэрміна сваіх паўнамоцтваў больш паловы складу Праўлення, яго Старшыні ці Рэвізійнай камісіі, праводзяцца новыя выбары гэтых органаў і Старшыні Праўлення.

4. Сяброўства ў Аб'яднанні. Правы і абавязкі сяброў Аб'яднання «ВІТ».

4.1. Сябрам Аб'яднання «ВІТ» можа стаць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін, асоба без грамадзянства, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дасягнуўшы 18-гадовага ўзросту і не дасягнуўшы 31 года, атрымаўшы вышэйшую адукацыю і які займаецца навуковай ці адукацыйна-навучальнай дзейнасцю незалежна ад нацыянальнасці, партыйнасці, веравызнання і сацыяльнага становішча, які выконвае патрабаванні дадзенага Статуту і добраахвотна ўносіць свой уклад у рэалізацыю Статутных мэтаў і задач.

Сябрамі і заснавальнікамі Аб'яднання «ВІТ» могуць быць сябры і заснавальнікі іншых грамадскіх аб'яднанняў, афіцыйна зарэгістраваных ў Рэспубліцы Беларусь, прынцыпы і дзейнасць якіх не супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і статутным мэтам Аб'яднання «ВІТ».

4.1.1. Праўленне мае права ў асобных выпадках прымаць у сябры Аб'яднання «ВІТ» асоб, якія навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах, ці атрымалі вышэйшую адукацыю, але не займаюцца навуковай ці адукацыйнай дзейнасцю.

4.1.2. Сябрамі Аб'яднання «ВІТ» могуць быць асобы, узрост якіх перавышае ўсталяваны пунктам 4.1. дадзенага Статута, але іх агульная колькасць не павінна перавышаць 1\3 агульнай колькасці сябраў Аб'яднання «ВІТ»

4.2. Сяброўства ў Аб'яднанні «ВІТ» з яўляецца фіксаваным.

4.3. Прыём у сябры Аб'яднання «ВІТ» здзяйсняецца Праўленнем Аб'яднання «ВІТ» на падставе пісьмовай заявы ўступаючага і пры наяўнасці 2-х рэкамендацый яе сяброў (з іх адна рэкамендацыя ад сябра Праўлення).

4.4. Сябар Аб'яднання «ВІТ» мае права:

• абіраць і быць абраным у выбарныя органы Аб'яднання «ВІТ»;

• прымаць удзел з правам дарадчага голасу ў працы органаў Аб'яднання «ВІТ»,

сябрам якіх ён не з яўляецца;

• выступаць з ініцыятывамі па любых пытаннях дзейнасці Аб'яднання «ВТТ»;

• мець доступ да інфармацыі аб мерапрыемствах, што рыхтуюцца і праводзяцца Аб'яднаннем «ВІТ»;

• у адпаведнасці са сваімі перакананнямі і магчымасцямі ўдзельнічаць у рэалізацыі праектаў і праграмаў Аб'яднання «ВІТ»;

• карыстацца паслугамі Аб'яднання «ВІТ», яе матэрыяльна-тэхнічнай і культурнай базай;

• наведваць Агульныя сходы Аб'яднання «ВІТ»;

• па даручэнню кіруючых органаў быць прадстаўніком Аб'яднання «ВІТ» ў дзяржаўных, грамадскіх і гаспадарчых органах і арганізацыях;

• засноўваць, уваходзіць і ўдзельнічаць у працы іншых грамадскіх аб'яднанняў, прынцыпы і дзейнасць якіх не супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і статутным мэтам Аб'яднання «ВІТ»;

• абскарджваць рашэнні выбарных органаў у парадку, прадугледжаным дадзеным Статутам;

• свабодна выйсці са складу Аб'яднання «ВІТ».

4.5. Сябар Аб'яднання «ВІТ» абавязаны:

• выконваць патрабаванні Статуту, рашэнні выбарных органаў і сваёю дзейнасцю спрыяць дасягненню Статутных мэтаў і задач;

• выконваць даручэнні Агульнага сходу і Праўлення;

• не замінаць выкананню рашэнняў Аб'яднання «ВІТ»;

• даваць пісьмовыя тлумачэнні па патрабаванню Праўлення ці Рэвізійнай камісіі па пытаннях, якія тычацца статутнай дзейнасці Аб'яднання. Такія тлумачэнні павінны быць дадзены на працягу 5 дзён з моманту запатрабавання.

• сваімі дзеяннямі не наносіць Аб'яднанню «ВІТ» матэрыяльныя страты і страты яго дзелавой рэпутацыі.

4.6. Спыненне сяброўства ў Аб'яднанні «ВІТ» здзяйсняецца Праўленнем Аб'яднання «ВІТ» на падставе:

• пісьмовай заявы сябра Аб'яднання «ВІТ»;

• за непраходжанне перарэгістрацыі;

• за парушэнне патрабаванняў Статуту;

4.7. Сяброўства ў Аб'яднанні «ВІТ» спыняецца пасля прыняцця Праўленнем рашэння аб спыненні сяброўства асобы, падаўшай пісьмовую заяву аб выхадзе са складу Аб'яднання «ВІТ».

У выпадках спынення сяброўства за непраходжанне перарэгістрацыі ці выключэння са складу арганізацыі за парушэнне патрабаванняў Статуту Аб'яднання «ВІТ», сяброўства лічыцца спыненым пасля зацвярджэння Агульным сходам рашэння Праўлення аб выключэнні сябра са складу Аб'яднання «ВІТ».

4.8. Незацвярджэнне Агульным сходам рашэнняў Праўлення аб спыненні сяброўства з'яўляецца аднаўленнем сябра Аб'яднання «ВІТ» ў ягоных правах.

4.9. Перарэгістрацыя заключаецца ў падцверджанні ў пісьмовай форме сваёй згоды працягваць сяброўства ў Аб'яднанні «ВІТ». Перарэгістрацыя праводзіцца Праўленнем перад чарговым Агульным сходам. Перарэгістрацыя перад наступным Агульным сходам павінна пачынацца не раней, як за 30 дзён і сканчацца за 3 дні да плануемай даты яго правядзення.

4.10. Улік сяброў Аб'яднання «ВІТ» арганізуе Праўленне. Дадзеныя аб кожным сябры Аб'яднання "ВІТ" уносяцца ў ліст уліку сябраў, у якім фіксуюцца прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства, дата прыняцця ў сябры Аб'яднання, дата спынення сяброўства. Запіс аб прыняцці ў сябры Аб'яднання ці спыненні сяброўства ўносіцца ў ліст уліку сябраў у 3-х дзённы тэрмін. Штогод (па стану на 1 сакавіка) ліст уліку сябраў абнаўляецца (з выключэннем выбыўшых сябраў Аб'яднання), падпісваецца Старшынёй Праўлення і завяраецца пячаткай арганізацыі.

5. Крыніцы і шляхі фармавання маёмасці Аб'яднання «ВІТ».

5.1. Аб'яднанне «ВІТ» можа мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння дзейнасці, прадугледжанай дадзеным Статутам, акрамя аб'ектаў, што згодна закону могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

5.2. Для дасягнення статутных мэтаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, статутнымі мэтамі і прадметам дзейнасці Аб'яднання "ВІТ" рашэннем Праўлення могуць стварацца камерцыйныя арганізацыі.

5.3. Грашовыя сродкі Аб'яднання «ВІТ» фармуюцца з:

• добраахвотных ахвяраванняў;

• паступленняў ад правядзення лекцый, выставаў і іншых статутных

мерапрыемстваў;

• даходаў ад вытворча-гаспадарчай дзейнасці, ажыццяўляемай у адпаведнасці

з дзеючым заканадаўствам і дадзеным Статутам;

• іншых, не забароненых заканадаўствам паступленняў.

5.4. У выпадку спынення сяброўства ў Аб'яднанні «ВІТ», фінансавыя сродкі і маёмасць, перададзеныя Аб'яднанню «ВІТ» яго сябрамі ва ўласнасць, вяртанню не падлягаюць. Матэрыяльныя сродкі, перададзеныя Аб'яднанню «ВІТ» яго сябрамі ў часовае карыстанне і валоданне, вяртаюцца ў адпаведнасці з умовамі дагавораў, на падставе якіх гэтае часовае карыстанне і валоданне здзяйснялася.

5.5. Бухгалтарскі ўлік і справаздачнасць Аб'яднання «ВІТ» вядзецца ў адпаведнасці з нормамі існуючага заканадаўства.

5.6. Грашовыя сродкі і іншая маёмасць Аб'яднання «ВІТ» не могуць быць пераразмеркаваны паміж сябрамі Аб'яднання і выкарыстоўваюцца толькі для выканання статутных мэтаў і задач а таксама на дабрачынныя мэты.

6. Унясенне змен і дапаўненняў у Статут Аб'яднання «ВІТ».

6.1. Змены і дапаўненні ў Статут могуць уносіцца Агульным сходам 2/3 галасоў прысутных сябраў па ініцыятыве Праўлення альбо 1/3 сябраў Аб'яднання "ВІТ".

6.2. У перыяд паміж пасяджэннямі Агульнага сходу зменены і дапаўненні ў Статут, звязаныя са зменай юрыдычнага адраса Аб'яднання, альбо абумоўленыя зменамі ў заканадаўстве, альбо рэкамендаваныя рэгіструючым органам, уносяцца Праўленнем Аб'яднання.

6.3. За тэхнічную падрыхтоўку і прадстаўленне інтарэсаў Аб'яднання "ВІТ" у працэсе рэгістрацыі змен і дапаўненняў у Статут адказвае Праўленне.



7. Спыненне дзейнасці Аб'яднання «ВІТ».

7.1. Спыненне дзейнасці Аб'яднання «ВІТ» можа адбыцца шляхам рэарганізацыі альбо ліквідацыі.



7.2. Дзейнасць Аб'яднання «ВІТ» спыняецца згодна з рашэннем Агульнага сходу, калі за гэта прагаласавала 2/3 сябраў Аб'яднання, альбо згодна з рашэннем суда ў выпадках, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.

7.3. Сродкі і маёмасць Аб'яднання «ВІТ» пасля задавальнення маёмасных прэтэнзіяў накіроўваюцца на мэты, прадугледжаныя дадзеным Статутам, у выпадку калі яны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам не падлягаюць звароту ў даход дзяржавы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка