Грамадскае аб'яднанне "праваабарончы цэнтр "вясна" Справа №03-i3 пг




Дата канвертавання19.03.2016
Памер70.26 Kb.
Грамадскае аб'яднанне

"ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР "ВЯСНА"
Справа № 03-i3 пг
Р А Ш Э Н Н Е
IМЕМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 кастрычнiка 2003г. суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь Кулiк В.Г., пры сакратару Бiрало М.М., з удзелам пракурора Давiдоўскага I.У., разгледзеўшы у зале судовых пасяджэнняў грамадзянскую справу па iску Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь да грамадскага аб'яднання "Праваабарончы цэнтр "Вясна" аб лiквiдацыi,
у с т а н а в i л а:
Мiнiстэрства юстыцыi ў заяве зазначыла, што грамадскае аб'яднанне "Праваабарончы цэнтр "Вясна" зарэгiстравана 15 чэрвеня i999 года. У 2003 годзе падчас праверкi дзейнасцi аб'яднання было установлена, што пры рэгiстрацыi заснавальнiкамi дапушчаны парушэннi патрабаванняў артыкула 13 Закона "Аб грамадскiх аб'яднаннях", пункта 3 Палажэння, зацверджанага Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26.01.1999 года № 2, пункта 2 Правiлаў, зацверджаных загадам мiнiстра юстыцыi ад 15.05.1995 года № 108. У прыватнасцi, аб'яднаннем прадстаўлены дакументы, не маючыя юрыдычнай сiлы (пратакол Устаноўчага сходу заснавальнiкаў аб'яднання, пратакол Устаноўчага сходу па стварэнню Брэсцкага аддзялення, спiс сяброу Рады, спiс iнiцыятараў Вiцебскага, Брэсцкага i Гомельскага аддзяленняў), бо у гэтых дакументах маецца шэраг падробленых подпiсаў.

Акрамя гэтага, пры рэгiстрацыi аб'яднаннем не быў пацверджаны рэспублiканскi статус. У прыватнацi, па Магiлеўскай вобласцi была пацверджана наяўнасць заснавальнiкаў у колькасцi 8, а не i0 чалавек, чым не выкананы патрабаваннi рашэння рэспублiканскай камiсii па рэгiстрацыi (перарэгiстрацыi) грамадскiх аб'яднанняў ад 24.03.1999 года.

У заяве Мiнiстэрства юстыцыi адзначана, што на працягу сваей дзейнасцi аб'яднаннем парушалiся патрабаваннi Статута; а таксама артыкула 4 Закона "Аб грамадскiх аб'яднаннях", артыкула 48 Грамадзянскага кодэкса Рэпублiкi Беларусь. У прыватнасцi, плата членскiх узносаў не ажыццяўляецца, на тэрыторыi г.Мiнска не створана аддзяленне.

Пры праверцы устаноўлены факт парушэння аб'яднаннем выбарчага заканадаўства, што пацверджана пастановай Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзення рэспублiканскiх рэферэндумаў ад 08.09.2001 года, а таксама не выконваюцца патрабаваннi артыкула 72 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса, артыкула 22 Закона "Аб грамадсккiх аб'яднаннях" i пункта 2.1 Статута: звяртанне аб'яднання ў якасцi абаронца ў Вярхоўны Суд аб прадстаўленнi i абароне правоў i законных iнтарэсаў грамадзян, якiя не з'яуляюцца яго членамi.

На падставе гэтага iсцец прасiў прыняць рашэнне аб лi'квiдацыi грамадскага аб'яднання "Праваабарончы цэнтр "Вясна".

У судовым пасяджэннi прадстаўнiк iстца Фiшкiна Н.В. iскавыя патрабаванннi падтрымала i ўдакладнiла, што з'яўляюцца несапраўднымi подпiсы Бяляцкага А.В. у спiсе iнiцыятараў стварэння аб'яднання, Паўлава М.У. у гэтым спiсе i спiсе сяброў рэвiзiйнай камiсii, а таксама выкананы адной асобай подпiсы ад iмя Вялiчкiна У.А., Панасюк П.С. i Антановiч Л.А., ад iмя Цыпкайла Г.Р. i Бахун С.П., ад iмя Багдановiч Г.I. i Гоўша С.К. у спiсе сяброў Брэсцкага аддзялення аб'яднання, ад iмя Акуленка М.I. i Адаменка I.М., ад iмя Раманенка Т.I., Раманiшка В.У. i Раманiшка В.У., ад iм Баранава С.В., Бусел М.К. i Пiнчук Т.М. у спiсе сяброў Гомельскага. аддзялення аб'яднання, а таксама ад iмя Паўловiч В.С. ; Рыклiна Ю.У., ад iмя Аляксандрава А.Я. i Ляшкевiч А.М. у спiсе сяброў Вiцебскага аддзялення аб'яднання.

Прадстаўнiкi адказчыка Стэфановiч В.К., Лабковiч У.М. i Бяляцкi А.В. iск не прызналi i адзначылi, што падстаў для лiквiдацыi аб'яднання няма, таму што ўсе патрабаваннi рэгiструючага органа пры стварэннi i рэгiстрацыi грамадскага аб'яднання былi выкананы i закон не парушаны. Названыя iстцом парушэннi Статута аб неажыццяўленнi збору членскiх узносаў i нестварэннi аддзялення ў гор. Мiнску з'яўляюцца ўнутранай справай аб'яднання. Аб парушэннi выбарчага заканадаўства Мiнiстэрствам юстыцыi ў 2001 годзе зроблена папярэджанне i паўторнага парушэння не было. Што датычыцца звароту ў 1999 годзе ў Вярхоўны Суд, каб удзельнiчаць у разглядзе крымiнальмай справы, то парушэння заканадаўства, на думку прадстаўнiкоў адказчыка, не было, таму што зварот абгрунтаваны дзеючым на той момант Крымiналъным працэсуальным кодэксам.

Заслухаўшы тлумачэннi бакоў, паказаннi сведак, даследваўшы пiсьмовыя доказы, заслухаўшы думку прадстаўнiка грамадскасцi - Вiдрук А.В. ад грамадскага аб'яднання "Незалежнае таварыства прававых даследванняў", меркаванне пракурора аддзела Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь Давыдоўскага I.У. аб задавальненнi iску, прыходжу да наступнага.

Артыкулам 21 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб грамадскiх аб'яднаннях" прадугледжана лiквiдацыя рэспублiканскiх грамадскiх аб'яднанняў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь па рашэнню Вярхоўнага Суда.

У адпаведнасцi з п. 3 артыкула 29 названага 3акона грамадскае аб'яднанне падлягае лiквiдацыi, калi пры рэгiстрацыi з боку яго заснавальнiкаў былi дапушчаны парушэннi сучаснага Закону, iншых актаў заканадаўства.

Устаноўлена, што грамадскае аб'яднанне "Праваабарончы цэнтр "Вясна'' зарэгiстравана 15 чэрвеня 1999 года, аб чым выдадзена пасведчанне № 00111.

Заснавальнiкамi аб'яднання рэгiструючаму органу пададзены, у прыватнасцi, пратакол Устаноўчага сходу заснавальнiкаў аб'яднання i iх спiс, спiс сяброў Рады, спiс сяброў Рэвiзiйнай камiсii, а таксама спic iнiцыятараў заснавання Брэсцкага (Берасцейскага), Гомельскага i Вiцебскага аддзяленняў з подпiсамi ад iмя пералiчаных у iх асоб.

Дакладных доказаў аб тым, што ў названых дакументах маюцца падробленыя подпiсы, суду не прыведзена. Не з'яўляецца такiм дакладным доказам i меркаванне спецыялiста Навукова даследчага iнстытута крымiналогii, крымiналiстыкi i судовых экспертыз, пададзенае iстцом у судовае пасяджэнне.

Прадстаўнiк адказчыка Бяляцкi У.А., члены аб'яднання Панасюк П.I., Антановiч Л.С., Гоўша С.К., Акуленка М.I., Раманенка Т.I., Раманiшка В.У., Баранаў С.В., Аляксандраў А.В., Ляшкевiч А.М., Паўловiч В.С., Бусел М.К., Барболiн В.В., Паўлаў М.У., якiх суд дапытаў у якасцi сведак, пацвердзiлi факт учынення асабiстых подпiсаў: Бяляцкiм А.В. - у пратаколах як старшынi аб'яднання, а сведкамi - у спiсах iнiцыятараў стварэння i спiсах сяброў аб'яднання па аддзяленнях.

Акрамя гэтага, Палажэннем "Аб некаторых мерах па ўпарадкаванню дзейнасцi палiтычных партый, прафiссiйных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняу", зацверджаным Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 студзеня 1999 года № 2, i Правiламi рэгiстрацыi грамадскiх аб'яднанняу, зацверджанымi загадам мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь ад 15 мая 1995 года № 108, зарэгiстраванымi ва ўстаноўленым парадку, якiя дзейнiчалi на момант рэгiстрацыi аб'яднання i на якiя спасылаўся iсцец, учыненне асабiстых подпiсаў членамi аб'яднання у спiсе iнiцыятараў стварэння аб'яднання i спiсах сяброў па рэгiёнах, прадугледжана не было.

Той факт, што пры рэгiстрацыi аб'яднання была пацверджана наяўнасць заснавальнiкаў па Магiлёўскай вобласцi ў колькасцi 8 чалавек, а не 10, як прадугледжана пратаколам Рэспублiканскай камiсii па рэгiстрацыi (перарэгiстрацыi) грамадскiх аб'яднанняў ад 24 сакавiка 1999 года, не з'яуляецца падставай для лiквiдацыi аб'яднання ў адпаведкасцi з артыкулам 29 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб грамадскiх аб'яднаннях», таму што пратакол камiсii не з'яўляецца нарматыўна-прававым актам, а змяненнi ў Закон "Аб грамадскiх аб'яднаннях" наконт колькасцi заснавальнiкаў для пацвярджэння рэспублiканскага статусу былi ўнесены ў лiстападзе 1999 года, ужо пасля рэгiстрацыi аб'яднання. Таксама судом устаноўлена, што Магiлёўскае аддзяленне аб'яднання было зарэгiстравана ў адпаведным парадку.


Патрабаванне iстца аб лiквiдацыi грамадскага аб'яднання ў сувязi з парушэннем Статута аб плаце членскiх узносаў не заснавана на законе.

Не з'яўляецца падставай да лiквiдацыi азначаны iстцом у заяве i падтрыманы ў судовым пасяджэннi i факт нестварэння аддзялення арганiзацыi на тэрыторыi г.Мiнска, таму што гэта абставiна Статутам не прадугледжана, а рэспублiканскi статус аб'яднання маючага аддзяленнi ў большасцi абласцей Рэспублiкi Беларусь, сумненняў не выклiкае.

Таксама суд не згаджаецца з iстцом адносна парушэння адказчыкам артыкула 72 ГПК, артыкула 22 Закона ''Аб грамадскiх аб'яднаннях" i п. 2.1 Статута пры звароце ў 1999 годзе у Вярхоўны Суд з просьбай аб удзеле ў судовым пасяджэннi пры разглядзе крымiнальнай справы, паколькi магчымасць удзела ў разглядзе крымiнальнай справы ў якасцi грамадскага абаронца была прадугледжана арт. 249 Крымiнальнага працэсуальнага кодэкса 1960 г., якi дзейнiчаў на той момант, i не супярэчыла рэдакцi п. 2.1 Статута аб'яднання.

Такiм чынам, пералiчаныя абставiны, на якiя спасылаўся iсцец, не з'яўляюцца асновай да лiквiдацыi грамадскага аб'яднання.

Разам з тым, у аднаведнасцi з п. 2 арт. 57 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь юрыдычная асоба можа быць лiквiдавана па рашэнню суда у выпадку ажыццяўлення дзейнасцi без належнага дазволу (лiцэнзii) або дзейнасцi, забароненай заканадаўствам, або з iншымi неаднаразовымi цi грубымi парушэннямi заканадаўства.

Судом устаноўлена, што грамадскае аб'яднанне "Праваабарончы цэнтр "Вясна", якое з'яуляецца юрыдычнай асобай, парушала патрабаваннi выбарчага заканадаўства пры падрыхтоўцы i правядзеннi выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

У прыватнасцi, у ходзе выбарчай кампанii грамадскае аб'яднанне парушала ўстаноўлены парадак накiравання назiральнiкаў на пасяджэннi камiсiй па выбарах i на выбарчыя участкi для галасавання.

Так, у Магiлеўскую i Брэсцкую вобласцi ад аб'яднання дасылалiся незапоўненыя бланкi выпiсак з пратаколаў пасяджэння Рады ад 18 чэрвеня, 1 i 22 лiпеня, 5 жнiўня 2001 г., якiя ў наступным запаўнялiся адвольна на iмя грамадзян, у адносiнах якiх рашэння аб накiраваннi iх назiральнiкамi не прымалася i якiя не з'яўлялiся членамi данага грамадскага. аб'яднання.

У Пастаўскiм раёне член аб'яднання прапанаваў грамадзянам, якiя не з'яўлялiся сябрамi нi "Праваабарончага цэнтра "Вясна", нi iншых грамадскiх аб'яднанняў, за ўзнагароду здзейснiць нагляд на выбарчых участках i ў iх прысутнасцi запаўняў выпiскi з пратаколаў пасяджэння Рады.

Аналагiчным чынам было парушана заканадаўства пры накiраваннi наглядальнiкаў ад грамадскага аб'яднання на участкi для галасавання № 30 i № 46 Навагрудскага раёна.

Даныя абставiны пацверджаны пiсьмовым папярэджаннем Мiнiстэрства юстыцыi ад 28 жнiўня 2001 г., якое адказчык не абскардiў i пастановай Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў ад 8 верасня 2001 г., зробленай на падставе праверак, праведзеных Мiнiстэрствам юстыцыi i Пракуратурай Рэспублiкi Беларусь (л.с. 56-59).

Парушэннi патрабаванняў выбарчага заканадаўства; на думку суда, з'яўляюцца грубымi i ў адпаведнасцi з п. 2 арт. 57 Грамадзянскага кодэкса з'яўляюцца падставай дляi задавальнення iску Мiнiстэрства юстыцыi аб лiквiдацыi аб'яднання.

Кiруючыся арт. 302 ГПК Рэспублiкi Беларусь, суддзя
в ы р а ш ы л а:
Задаволiць iскавыя патрабаваннi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i лiквiдаваць грамадскае аб'яднанне "Праваабарончы цэнтр "Вясна", зарэгiстраванае 15 чэрвеня 1999 г. (пасведчанне аб рэгiстрацыi № 00111).

Спагнаць з грамадскага аб'яднання ''Праваабарончы цэнтр "Вясна" дзяржаўную пошлiну ў даход дзяржавы ў памеры 82500 руб.


Рашэнне ўступае ў законную сiлу неадкладна пасля яго абвяшчэння, абскарджанню i апратэставанню ў касацыйным парадку не падлягае.


Старшынствуючы В.Г.Кулiк


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка