Горацкі педагагічны каледж уа “мду імя а. А. Куляшова” анатацыя святочнай праграмы




Дата канвертавання01.05.2016
Памер93.75 Kb.



МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ГОРАЦКІ ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕДЖ

УА “МДУ ІМЯ А.А. КУЛЯШОВА”
АНАТАЦЫЯ

святочнай праграмы

Уваходзіны”


Аўтар: Шкрэдава Л.І.,

выхавальнік інтэрната

Фальклорная вечарына прысвечана праблеме адраджэння народных свят, абрадаў, звычаяў. Яе змест дапамагае развіваць і выкарыстоўваць выхаваўчы патэнцыял, фарміраваць духоўны воблік маладога пакалення.

Адраджэнне народных свят з іх гульнямі, танцамі і забавамі есць духоўная спадчына – нязменная крыніца ідэй, неабходных для рашэння сённяшніх выхаваўчых задач.

Работа прадстаўляе вялікую цікавасць для тых, хто цікавіцца багатай духоўнай спадчынай беларускага народа, а таксама для студэнтаў, выхавальнікаў, людзей, праца якіх звязана з выхаваннем моладзі.

Намеснік дырэктара па ВР ____________ /Хмарская Т.У./


Выхавальнік:

Добры дзень, паважаныя госці!


Сёння мы прапануем вашай увазе беларускае свята “Уваходзіны”, якое заўсёды было і застаецца радасным і шчаслівым святам для людей.


Паслухайце, калі ласка, невялікі уступ.

Дом збудаваны, наступіў час перасялення. Звычайна першым ішоў гаспадар з гаршком, у якім быў жар з вуголлем. За ім хатнія неслі маёмаць. Гаспадар абносіў гаршчок уздоўж сцен, спыняючыся на імгненне ў кожным куце, ставіў гаршчок на прыпечак і адразу запальваў у печы. А напярэдадні ў новы дом праз акно запускалі пеўня ці курыцу. Калі певень спяваў – гэта лічылася добрым знакам, калі не – дрэнным.

Пры “Уваходзінах” трэба было памазаць усе чатыры куты мёдам, каб жыццё было салодкае. Пераход у новы дом прымяркоўваўся да поўні.

Было прынята ўкрасці ў суседзяў качаргу і прынесці яе ў новы дом. Але перш за ўсё заносілі абраз і стол. У асобных раёнах Беларусі сустракаўся і такі звычай : пры ўваходзінах праз адчыненыя дзверы кідалі клубок нітак. Трымаючыся за нітку, члены сям’ і па старшынству ўваходзілі ў хату.

У дзень перасялення ў новую хату гаспадары запрашалі гасцей, а таксама святара, кабы асвяціць новае жыллё. Госці прыносілі падарункі.

Агульнапрынятым на Беларусі было імкненне як мага лепш пачаставаць гасцей, бо верылі, што ў гэтым выпадку ў новай хаце сям’я будзе жыць заможна.

У традыцыйнай абраднасці нічога не было выпадковым, усё падпарадкоўвалася пэўнай мэце і адпавядала пэўным прынцыпам, маральным нормам, светаўспрыманню.

Мабыць пра саміх сябе, пра сувязь чалавека з прыродай, з сусветам, космасам нашы не такія ўжо далёкія продкі ведалі значна больш, чым мы.

Напэўна, і мы з цягам часу зможам зразумець шмат з таго, што здаецца сённня неразумным і нават недарэчным, і тым самым пазнаем сябе, сваю душу, псіхалогію, слынны беларускі нацыянальны характар. А некаторыя з пералічаных звычаяў маглі б упрыгожыць сучасныя ўваходзіны, зрабіць іх шчырым, вясёлым, а галоўнае – адметным святам, каб гаспадарам і гасцям успаміналася не толькі колькаць выпітага і з’едзенага , а нешта большае, нейкі вобраз, рысачка, звязаная з родным домам, якія будуць саграваць і падтрымліваць у цяжкую хвіліну жыцця. (гучыць песня “Свята”)

“ У нас – уваходзіны ”



Сцяпан : Ганна!

Ганна (аднекуль) Га – а !

Сцяпан. Хадзі сюды !

Ганна. Чаго ?!.

Сцяпан. Паглядзі, што я ад бабкі Магрэты прыцягнуў!

Ганна . Я табе прыцягну!

Сцяпан (смяецца). Ужо!… Ідзі падзівіся !

(З’яўляецца гаспадыня з кашолкаю у руках. Убачыла куфар,

пакідае кашолку ля ўваходу , набліжаецца да Сцяпана)

Ганна. Во дурань ! Скрыню прывалок…

Сцяпан. Якая табе скрыня?! То ж куфар! Антыквар !

Ганна. Навошта нам гэтая старэча, хутка імпартны гарнітур купім!.

Сцяпан. Разбеглася… Ты яго яшчэ дастань… А тут – прыгожа

зручна дый без чаргі.



Ганна. (спахапіўшыся). А вой, галава мая дурная ! Добра, шо пра

чаргу ўспомніў! Мне ж бегчы трэба!. (кідаецца да кашолкі).



Сцяпан. Куды цябе нясе?

Ганна. Як гэта –куды ? За баранкамі вядома.

Сцяпан. (Здзіўлена) Якія баранкі?!

Ганна. Горацкія. З макам. Смачныя!…

Сцяпан. (узрушана). Во, здурнела баба!… Госці хутка ў двор

пачнуць збірацца, а яна пяткі намыліла!..



Ганна. (лагодна). Які ж ты у мяне, Сцёпачка, дурненькі! Чай ды

баранкі – сядзі хоць да ранку. Ну я пабегла!

(Накіроўваецца да выхаду, прыхапіўшы кашолку. Сцяпан

хоча яе затрымаць, але Ганна, адмахнуўшыся, выходзіць)



Сцяпан. Во жонкі пайшлі!… (Агледзеўшы хату). З чаго тут і

пачынаць? Да раніцы аднаму не управіцца…

(Да гледачоў). Людзі, добрыя, суседачкі даражэнькія,

дапамажыце, калі ласка, хаця б фіранкі павесіць!

Спагдлівыя, выходзьце да мяне! (Выходзяць жадаючыя

ўдзельнічаць у конкурсе “Зацягні фіранкі”).


Вас чацвёра ды я – ўправімся! Каб хутчэй справа рабілася, падзелімся на дзве каманды. (Дзеліць дзяўчат на 2 –е каманды па 2 чалавекі ў кожнай). Вось вам фіранкі. (Бярэ іх з лавы, аглядае). Але ж як іх вешаць, калі іх нібыта карова пажавала?… Во гаспадыня… Трэба прасаваць… Але ж свет яшчэ не падвялі… (Паглядае ў бок куфра) Ну, бабка, Магрэта , выручай! (Сцяпан адчыняе куфар, дастае качалкі, валкі, аддае ўсё удзельнікам канкурсу). Умова: – хто хутчэй і якасней “адпрасуе” і павесіць фіранкі на акно – атрымае незвыайны падарунак. Зразумелі?

(Да гледачоў).

І вам справа знойдзецца. Вось у гэтае акно любіць пазіраць мая Ганнуля, а я – во ў гэтае. Вокны мы падзялілі, а вось хто з нас у хаце верхаводзіць будзе, давайце вылічым. Дзелімся, суседзі, на дзве паловы. Гэтая лічыць: “ Ганна – раз, Ганна – два” і г.д., а гэтае – “Сцяпан – раз, Сцяпан – два “ і г.д. Лічыць да тае пары, пакуль дзяўчаты фіранкі не павесяць.За каго больш налічыце, таму і быць галоўным у нашай хаце. Усім зразумела? Увага! Пачалі?

Ідзе конкурс. Па заканчэнні конкурсу Сцяпан дастае лыжкі пераможцам з прымаўкаю “ Як зачэрпнеш, дык успомніш!. Дзякуе за дапамогу.

(Удзельнікі вяртаюцца ў залу. У гэты час Сцяпан бярэ кошык з кветкамі)
Сцяпан.(Да гледачоў). Сёння мая Ганначка стане гаспадыняй

нашай новай хаты. І ведаеце, хочацца, каб была яна

сёння незвычайна прыгожай і шчаслівай.(Паказвае на

кветкі). Вось кветак назбіраў, вянок хацеў ёй сплесці, ды

не атрымалася. Дзяўчаткі, можа вы дапаможаце? Вяночкі

плесці ўмееце? Тады выходзьце, калі ласка, сюды. Вось

вам кветкі.

(Ставіць кошык з кветкамі пасярод хаты. Выходзяць

удзельнікі конкурсу “Спляці вянок” (ад 5 да 10 чалавек))

Сцяпан. Сядайце, дзяўчаткі, на лавы, усім месца хопіць. А ўмова

такая: вяночак будзе плесці кожная з вас, але спрытна,

хутка, бо Гануля хутка вернецца. Самы лепшы

вяночак, яе галоўку і ўпрыгожыць. Згодны? Прыступайце

да работы! (Ідзе конкурс).

(Тым часам выцягвае з куфра ходнікі)



Сцяпан. (да гледачоў). У гаспадарцы так : пакуль адна справа

робіцца, другая ўжо набягае. Так і ў мяне. Вось ходнікі.

Бабка Магрэта іх нядаўна саткала, ды параўняць не

паспела. Трэба іх выцягнуць. Аднаму не ўправіцца.

Хлопцы, дапамажыце!
(Выходзяць жадаючыя ўдзельнічаць у конкурсе “Выцягні

ходнік”. Сцяпан аддае ім ходнікі)



Сцяпан. Слухайце, хлопцы, умову. Нядаўна дождж прайшоў.

Мокра на падворку. Каб ходнікі не запэцкаць станавіцеся

на гэтыя цурачкі. (Выкаціў цуркі). Кожны з вас бярэцца

за адзін канец ходніка і па маёй камандзе пачынае

цягнуць на сябе. Вось задача: з цурачак не саслізнуць ,

каб у лужы не апынуцца. Той пераможа, хто даўжэй за

ўсіх утрымацца зможа. Зразумелі? Увага! Пачалі! ( Ідзе конкурс)

(Сцяпан актывізуе гледачоў, запрашаючы ўсіх “хварэць” за свайго

бліжняга суседа – удзельніка конкурсу. Конкурс

працягваецца да тае пары, пакуль дзяўчаты не сплятуць

вяночкі. ( 4 – 5 штук). Па заканчэнні конкурсу, Сцяпан

уручае пераможцам прызы – лыжкі)



Сцяпан. Дзякуй вам, дзяўчаты,

Добра пастараліся.

Мне вашы вяночкі

Вельмі спадабаліся


Выбраў я найлепшы

І прыгожы самы,

Падарункам будзе

Ён маёй каханай.


(Да дзяўчыны - пераможцы конкурсу).
Ну, а ты, красуня,

Не зводзь хмура бровы,

Засталіся кветкі –

Спляцеш сабе новы


( Аддае дзяўчыне астатнія кветкі.)

(Да дзяўчат - удзельніц конкурсу.)

А вашы вяночкі

Вам хай застаюцца

Ой, прадбачу, хлопцы

За вас пераб‘юцца


(Усе удзельнікі конкурсу вяртаюцца на свае месцы.)
Ганна. (аднекуль). Сцяпан! Сцёпачка!

Сцяпан. Во управіліся да пары. Ужо гаспадыня на двары!

( З’яўляецца Ганна).


Ганна. (ставячы кашолку з баранкамі на лаву). Ну, як ты тут?

Сцяпан. Управіўся.

Ганна. (Аглядаючыся ) Як гэта ?

Сцяпан. Фіранкі павесіў, ходнікі паслаў!

Ганна. (недаверліва) Сам?

Сцяпан. (прызнаецца). Суседачкі дапамагалі.

Ганна. (раўніва) Суседачкі ?! (Адвярнулася, каб схаваць крыўду.)

(У гэты момант Сцяпан хуценька надзяе ёй вяночак на галову)



Ганна. (здзіўлена) Ой, што гэта? (падбягае да люстэрка)

Сцяпан. Гэта табе Ганначка.

Ганна. Дзякуй, Сцёпачка.

(Зайграла музыка)



Сцяпан. Пакуль мы з табой размаўлялі музыканты ў двор завіталі.

Ганна. Сядайце, музыканцікі, на лаву.

Ды добра рабіце сваю справу,

Бо у нас сёння госці цікавыя,

Са ўсёй Магілёўшчыны сазваныя.



Сцяпан. З Бераставіцы, дзе ўсе дзеўкі мілавіцы.

Ганна. З Ваўкавыска, што не далёка ад нас і не блізка.

Сцяпан. Са Шчучына, дзе да добрых традыцый прывучаны.

Гана. З Горацкага раёна, самага цёплага і зялёнага.

Сцяпан. З Леніна пасёлка нашага роднага.

Ганна і Сцяпан (разам)

Рады вас вітаці

Ды у нашай хаце !

(Песня “Добрага здароў’я”.)



Ганна. (разважаючы). Сцёпачка, фіранкі вісяць?

Сцяпан. Вісяць.

Ганна. Ходнікі ляжаць?

Сцяпан. Ляжаць

Ганна. Фіранкі адпрасаваныя?

Сцяпан. Адпрасаваныя.

Ганна. (зачапіўшыся за ходнікі.) А вось ходнікі – непрытаптаныя.

Сцяпан. Непрытаптаныя.

Ганна. Трэба прытаптаць ! Госцейкі дарагія, у каго ногі чэшуцца,

танцаваць просяцца, выходзьце, калі ласка, да мяне.

(Полька).

Выходзяць жадаючыя ўдзельнічаць у конкурсе “Прытапчы ходнік”.

Гападыня разбівае іх па 3-4 пары).

Ганна. Умова: так станцаваць, ходнікі прытаптаць, каб яны не скруціліся,

а вы з іх – не саступіліся. Зразумелі? Музыканцікі, рэж польку!



Ганна. ( па заканчэнні конкурсу).

Дзякуй вам, хлопцы, дзяўчаты,

Прыгажуня цяпер наша хата !

Хоць вы ходнікі крыху скруцілі,

Але да падлогі моцна прыбілі

Таму і бараначкі – заслужылі !

(Раздае бараначкі. Удзельнікі ідуць у залу. У гэты час Сцяпан

выходзіць з хаты)



Ганна. (да гледачоў). Бачу, пайшоў мой Сцяпан. Хай крыху

адпачне, а мне з вамі параіцца трэба. Няпякла я аладак:

смачныя атрымаліся, а з чым падаваць – не ведаю,

разгубілася. Хто з вас ведае беларускукю кухню, можа,

падкажа мне штосьці?

(Выходзяць жадаючыя ўдзельнічаць у конкурсе “Прысмакі да

аладак”)

Ганна. (да ўдзельнікаў конкурсу). Вось вам задача: па чарзе

назавіце з чым можна падаць аладкі да стала? Хто больш

прысмакаў назаве, таго першым пачастую аладкамі.
(Ідзе конкурс. Пераможцу – аладкі (іх выносіць Сцяпан) з прыказкай:

“Аж, дзе аднаму, там і абодвум”!. Частуе аладкамі ўсіх удзельнікаў конкурсу. Дзякуе за дапамогу)



Ганна. Ой, Сцяпан, пакуль мы блінамі частавалі, нашы госці па

добрай песні засумалі! (Да музыкантаў)

Музыканцікі! Такую песню зайграйце, каб мы ўсе яе падхапілі ды

так заспявалі, каб усюды было чуваць, што ў гэтай хаце сёння

свята вялікае!.

(Музыканты даюць уступ да беларускай народнай песні “ Чаму

ж мне не пець”. Усе спяваюць. Гаспадар і гаспадыня ідуць у

скокі, а разам з імі ўсе жадаючыя)

(Госці дораць падарункі гаспадарам )

(У выкананні Гаспадыні гучыць песня “Сто гадоў”)



Ганна. (калі песня скончылася). Во, як хораша разам спяваці, смяяцца.

Госць 1. Нам бы часцей так, сябры, збірацца.

Госць 2. І часцей адзін да аднаго ў госці прыходзіць. Але ж

дамоў нам пара, заседзіліся.



Госць 3. І праўда, нешта заседзіліся мы, дамоў ужо пара. Жадаем

Табе, шчодрага гаспадынька, дабра пажываці, дзетак

гадаваці і нас не забываці.

Госць 4. А будзь жа ты, гаспадар, весел як вясна - красна.

А будзь жа ты багаты, як багата восень.



Ганна. Жадаем вам блакітнага неба, духмянага хлеба крынічнай

вады і ніякай бяды.



Госць 5. Каб вам добра жылося, вялося, елася і пілося.

Госць 6. Каб у вас вяліся куры і каровы і заўсёды вы былі

здаровы.


Сцяпан. Жадаем вам долі, шчасця, здароў’я, як у зямнога дуба. Каб

жылі люба, каб доўга не спалі, дабра нажывалі.



Ганна. Не абыходзьце нашага парога .

Калі будзе міма ваша дарога.


(Песня “Бывайце здоровы “)


ЛІТАРАТУРА


  1. В.П.Канаш “Выхаваўчая работа ў навучальных установах на аснове каляндарнай абраднасці беларусаў”. Мн. 1995г.




  1. А.Лоска “Восеньскія святы”. Дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў. Мн. “Беларусь” 1995г.



  1. Васіль Ліцьвінка “Святы і абрады беларусаў” Мн. “Беларусь” 1997г.




  1. М.К.Котаў “Беларускія традыцыйныя каляндарныя святы” Мн. 2002г.




  1. Л.П.Касцюкавец “Беларускія народныя абрады”. / Склад., навук. рэд. і прадм. Л.П.Касцюкавец. – Мн.: Беларусь, 1994 – 128 с.




  1. Я.Р.Вількін “Беларускія народныя гульні” Мн. “Беларусь” 1996г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка