Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны




старонка7/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.54 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   25

Раздзел 1.5. Грэцызмы


Лексiка грэчаскага паходжання ўтварае параўнальна нязначную групу ў складзе прааналiзаваных народна-дыялектных запазычанняў (147-4,6%). Шляхi i спосабы яе засваення – складаныя, час пранiкнення – даволi старажытны. Iнтэнсiўны ‘прыток’ грэцызмаў у славянскiя мовы адбыўся пасля прыняцця хрысцiянства, калi актыўна перакладалася з грэчаскай мовы рэлiгiйная лiтаратура i фарміравалася праваслоўная царкоўная тэрмiналогiя [27, c. 14; 71, c. 121; 76 c.]. У старабеларускую мову, як адзначаюць даследчыкi, грэцызмы запазычвалiся ў параўнальна невялiкай колькасцi на працягу XIV-XVIII стст. Гэта была пераважна навукова-тэрмiналагiчная i кнiжная лексiка, якая засвойвалася ў асноўным двума шляхамi: па-першае, пры перакладзе рэлiгiйнай i навуковай лiтаратуры, калi перакладчыкi захоўвалi асобныя грэчаскiя словы i афарызмы, перадаючы iх арыгiнальнае напiсанне; па-другое, у працэсе вывучэння грэчаскай мовы ў праваслаўных брацкiх школах. Пры выкладаннi грэчаскай мовы, якой адводзiлася значнае месца ў праграме праваслаўных брацкiх школ, звярталася ўвага на развiццё вуснага маўлення – умення размаўляць на грэчаскай мове. Праваслаўныя дзяржаўныя i рэлiгiйныя дзеячы iмкнулiся валодаць грэчаскай мовай для таго, каб азнаёмiцца з грэчаскай канфесiйнай лiтаратурай на мове арыгiнала [71, c. 121-122]. Усё гэта садзейнiчала пранiкненню ў лексiчную сiстэму старабеларускай мовы i замацаванню ў ёй пэўнай колькасцi грэцызмаў пераважна кнiжнага ўжытку. Грэцызмы засвойвалiся ў славянскiя мовы рознымi шляхамi – заходнееўрапейскiм, праз лацiнскую, пасля – нямецкую, французскую i iншыя еўрапейскiя мовы, захоўваючы класiчнае гучанне, т.зв. ‘эразмава’ чытанне i ўсходнiм шляхам, з сярэднегрэчаскай мовы вiзантыйскага перыяду ў адпаведнасцi з рэйхлiнавым вымаўленнем. Гэта ў пэўнай ступенi адбiлася на вар’iраваннi знешняй формы грэцызмаў, суiснаваннi iх розных варыянтаў [62, c. 255-256; 99, c. 4].

Даволi значная колькасць грэцызмаў захавалася ў народных гаворках са старажытных часоў, iншыя – запазычаны пазней праз рускую або польскую мовы, у якiя яны засвойвалiся з заходнееўрапейскiх моў.

Грэцызмы, як i лацiнiзмы, адыгралi значную ролю ў фармiраваннi народнай тэрмiналогii розных галiн ведаў.
1.5.1 ЛЕКСIКА-ТЭМАТЫЧНАЯ КЛАСIФIКАЦЫЯ ГРЭЦЫЗМАЎ
Лексiка грэчаскага паходжання паводле сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную, прафесiйную i народна-тэрмiналагiчную. Выключную большасць грэцызмаў складае канкрэтная лексiка. Гэта ў першую чаргу назвы асобы, якiя характарызуюць яе:

а) паводле роду дзейнасцi, прафесii: аграмн ‘аграном’ (Касп.), агранмка, агранмча жан. да аграном (СГЦР, Сцяшк.) < рус. агроном < грэч. agronomos; аканм, акнам, акман, акунм ‘кiраўнiк маёнтка’ (Нас., МММГ-71, Касп., СГЦР, Цых.) < стпол. ekonom < лац. oeconomus < грэч. oikonomos ‘кiраўнiк дома’; мэн ‘чалавек, якога наймалi ў дарэвалюцыйны час багатыя яўрэi на сваё свята: яго вадзiлi па вулiцы, насмiхалiся i г.д.’ (Цых.) < пол. amen < грэч. amen ‘сапраўды’; арганст(а), аргансты ‘касцёльны рэгент i музыкант на аргане’ (Нас., Сцяшк.) < пол. organista < ням. organiste < грэч. rganon ‘музычны iнструмент’; бскуп ‘каталiцкi епiскап’ (Нас., Шат.) < стпол. biskup < ствням. biscof < лац. episcopus < грэч. episkopos ‘глава рэлiгiйнай абшчыны’; iнтрапалт ‘мiтрапалiт’ (ЧК П, 304) < рус. митрополит < грэч. mētropolitēs ‘роданачальнiк’; манх ‘член царкоўнай абшчыны, якi жыве ў манастыры’ (Нас., Шат., Бяльк.) < рус. монах < сгрэч. monachos ‘адзiнокi’; палiцынт “палiцэйскi’ (СПЗБ) < пол. policjant < слац. policia < грэч. politeia ‘урад, дзяржаўны лад’; паламр ‘панамар’ (КЖЧК, 133) < рус. пономарь < сгрэч. paramonari(os) ‘царкоўны служка’; фiррг ‘хiрург’ (МММГ-77) < пол. chirurg < лац. chirurgus < грэч. cheirourgos;

б) па асаблiвасцях паводзiн, рысах характару: спiд ‘злы чалавек’ (Нас., Бяльк., Касп.) < струс. acпидъ < грэч. aspis ‘кобра’; атлндзер, атлндзiр ‘бестурботны, вiсус, гультай’ (Бяльк., ДС) < атлант < грэч. Atlas,antos мiф. ‘Атлант, тытан, якi трымаў на сваiх плячах нябесную сферу’; атлнка ‘здаровая, гультаяватая жанчына’ (СНЛ) < грэч. Atlas; адлёт ‘лоўкi, смелы чалавек’ (КТС) < атлет < фр. athletes < грэч. athletes ‘удзельнiк спаборнiцтва’, хаця магчыма i ўласнае ўтварэнне ад лятаць; гертык ‘ерэтык’, ‘чалавек, якi не ўжывае што-небудзь’ (Нас.) < пол. heretyk ‘ерэтык’ < лац. haereticus < грэч. airetikos ‘сектант’; цтра ‘легкадумны, непастаянны чалавек’ (Касп.), ‘гарэза, жартаўнiк’ (Яўс.), ‘злая жанчына’ (Янк.Мат., 108, МММГ-77) < пол. cytara, cytra < лац. cithara < грэч. kithara ‘кiфара, струнны музычны iнструмент’;

в) па знешнiм выглядзе, фiзiчным стане: цмбал, цмбел, цнбало ‘высокi, даўганогi чалавек’ (ДСБ, ТС, ДСЗ) < пол. cymbalum < лац. cymbalum < грэч. kymbalon ‘кiмвал, музычны ўдарны iнструмент’; разумовых здольнасцях: манк ‘дурань’ (ЗНС) < маньяк < фр. maniague < лац. maniacus < грэч. mania ‘вар’яцтва’.

Даволi значнай з’яўляецца група грэцызмаў, якiя называюць прадметы паўсядзённага абыходку, у складзе якiх:

а) назвы хатнiх рэчаў, мэблi, посуду: бдня ‘высокая бочка з векам для захоўвання адзення’ (ЛП), ‘вялiкая бочка для збожжа’, ‘бочачка з векам, замком’ (Шн.) < свням. bodene < ствням. butîn < лац. butina < грэч. bytinē; кйстра, кйстра, тйстра, гйстра ‘торба (з палатна), сумка’ (ДСЛ, СПЗБ, Нас., Бяльк., Янк.I, МДСГ), ‘заплечны мяшок, дарожная торба’ (Яўс), ‘канiстра’ (СПЗБ), ‘кошык’ (МДСГ) < пол. tajstra < чэш. tanistra < лац. canistrum ‘кошык’ < грэч. kanistros; канпа, канфа, кынп(а) ‘мяккая мэбля ў выглядзе лавы са спiнкай i падлакотнiкамi’ (Сцяшк., Бяльк., СГЦР, СПЗБ, МММГ-77), ‘цвёрдая канапа без спiнкi’ (Касп.), ‘драўляная лаўка са спiнкай’ (Янк. Мат., 155) < пол. kanapa < фр. canap < слац. canapeum < лац. cōnōpeum ‘ложак з палогам ад камароў’ < грэч. kōnōpeion < kōnōps ‘камар’; канстра ‘бляшаная банка для газы’ (СПЗБ) < ням. Kanister < лац. canistrum ‘кошык’ < грэч. kanistron; крышталь ‘хрусталь, шкляны гранёны сасуд’ (Нас.) < пол. krysztal < ням. Kristall < лац. crystallum ‘горны крыштль, сасуд з яго’ < грэч. krystallos ‘лёд, горны крышталь’; лнпа, янпа, лмпа ‘лямпа’ (СНЛ, Бяльк., НЛС, Нас.), ‘шклянка (для вiна)’ (Нас., Шат., Касп.) < стпол. lampa < свням. lampe < фр. lampe < лац. lampas < грэч. lampas ‘факел’; сундк ‘куфар’ (ДСЗ, СПЗБ) < рус. сундук < цюрк. sunduq < араб. şundūk < грэч. syndocheion; тагнка ‘трыножка’ (СПЗБ), тагн ‘люлька’ (Касп.), таган ‘трыножнiк, за якi вешаюць дзiцячую люльку’ (Касп.) < рус. таган < тат. tagan < новaгрэч. tēgani(on), грэч. tēganon ‘патэльня’; тка ‘футляр для захоўвання пiсьмовых прыналежнасцей’ (Нас.) < пол. teka ‘партфель’ < грэч. thēkē ‘сховiшча, скрынка’; тчка, тцка ‘партфель’ (Янк. Мат., 130, Сцяшк., СПЗБ, ДСЗ, Цых.), ‘(гаспадарчая) сумка’ (МММГ-77, ДСБ, СПЗБ, ДСЗ), ‘торба’ (СПЗБ) < пол. teczka < ням. Tasche ‘кiшэня’ < грэч. thēkē; фанр, фонр, хванр, хвонр, ‘лiхтар’ (Шат., ДСЗ, Сцяшк., ТС, НЛС, СПЗБ) < рус. фонарь < сгрэч. phanari(on) < грэч. phanos ‘свяцiльнiк, паходня’;

б) тканiны, элементаў адзення: аксм, аксамт ‘шаўковая тканiна з кароткiм густым ворсам’ (Нас., СПЗБ) < пол. aksamit < лац. examitum < грэч. heksamitos; карнкi, карнкi, гарнкi, курны ‘карункi’ (Бяльк., СПЗБ, Нас., Шат., Касп., ДСБ), гарунка ‘карункавая кайма’ (ДСБ) < пол. koruna, korona < лац. corona < грэч. korōnē ‘вянец, вянок’;

в) абутку: гма ‘гумавы абутак’ (СПЗБ), < пол. guma ‘рызiна’ < лац. gummi (cummi) < грэч. kommi ‘камедзь’; калшы, калёшы ‘абутак з гумы, галёшы’ (Бяльк., Сцяшк., СПЗБ, НЛСц., Касп.) < пол. kałosz < ням. Kalosche < фр. galoche ‘скураны абутак’ < лац. calopedia, грэч. kalopodion ‘драўляны чаравiк’; пантпiль, пантпель, панткаль, пантплi, кантплi ‘вязаныя з тоўстых пяньковых, суконных цi iльняных нiтак лапцi’ (Янк., Мат., 41, Бяльк.), ‘тапачкi’ (СГЦР), ‘лёгкi абутак’ (ДСБ), ‘туфлi’ (Сцяшк., МДСГ, БДС) < стпол. pantofel < ням. Pantoffel < фр. pantoufle, iт. pantofla < сгрэч. pantoiphellos ‘увесь з корка’; сандл, цандль, цандля, цындль, цындля, мн. цандлi, цындал ‘сандалi’ (ДСБ, ДС, МММГ-74, СПЗБ) < пол. sandaly < iт. sandala < лац. sandalium < грэч. sandalon ‘сандалiя’;

г) ежы, пiтва: куц, куцц, кутт, куць, куцьц ‘круглыя ячныя крупы’ (СГЦР, ЛП, СПЗБ), ‘каша з ячных круп’ (Нас., Касп., ЛП, Сцяшк., СПЗБ, ДСЛ, ТС), ‘памiнальная страва’ (ЛП), ‘салёная каша з ячных круп, якую вараць перад калядамi i Новым годам’ (Бяльк.) < рус. кутья < грэч. kūkkia ‘бабы’; лазнка, лазнкi ‘ляпёшкi з мукi, адвараныя i астужаныя, якiя ўжываюць у ежу з алеем i зялёнай цыбуляй’ (Нас.), ‘мучныя ляпёшкi, якiя палiваюць смятанай або маслам’ (Вешт.) < пол. łazanki ‘клёцкi’ < iт. lasagne < лац. lasanum ‘гаршчок’ < грэч. lasanon ‘кухонны трыножнiк’; макарн, мыкарн, макарны ‘локшына’ (НС), ‘макароны’ (Бяльк., Нас., Касп., МДСГ) < пол. makaron < iт. maccaroni < грэч. makaria ‘ежа з ячменнай мукi цi круп’; сiфн ‘адгон, абястлушчанае малако’ (НСл) < рус. сифон < фр. siphon < лац. siphone(m) < грэч. siphon ‘выцяжная трубка’.

Параўнальна нешматлiкiя грэцызмы належаць да сферы народна-гаспадарчай дзейнасцi. Гэта а) назвы прылад працы: мглi ‘прылада для прасавання бялiзны’ (СПЗБ, СГЦР, Нас.), ‘прыстасаванне для валяння сукна’ (Касп.) < пол. magiel < свням. mange, ням. Mange(l) < слац. mango < лац. manganum < грэч. magganon ‘ваенная машына, якая кiдае каменнi’; фiт ‘прылада для абмеру дыяметра растучых дрэў (СПЗБ) < пол. fita < сгрэч. theta ‘назва лiтары’; цэнтр, цнтэр ‘(вялiкi) свердзел’ (ДСБ, ТС) < ням. zentrum < лац. centrum < грэч. kentron ‘голка, вастрыё (цыркуля)’; прыстасаванняў: блнка ‘брусок, планка’ (ТС) < пол. planka < нвням. Planke ‘дошка’ < слац. planca < лац. plalanga < грэч. phalagx ‘бервяно, калода’; жак ‘рыбалоўная снасць: нерат з двума крыламi’ (Касп., СПЗБ, ЗНС) < стпол. żak < ням. Sack ‘мех, куль’ < лац. saccus < грэч. sakkos ‘грубая тканiна’; кант, кынт ‘тоўстая вяроўка’ (Бяльк.) < рус. канат < новгрэч. kanati < сгрэч. kannata;

б) пабудоў i iх частак: карнз(а) ‘карнiз (у печы)’ (Янк.П)< ням. Karnies < iт. cornice < лац. coronis < грэч. korōnis ‘загнуты арнамент у канцы рукапiсу’; кмiн ‘труба для адводу дыму з печы’ (Нас., Шат., СПЗБ, ТС, Бяльк., Сцяшк.), ‘адтулiна ў комiне, праз якую выходзiць дым’ (СПЗБ) < стпол. komin < свням. kamin < лац. caminus < грэч. kminos ‘ачаг’; шплiнт ‘плiнтус’ (ДСБ) < рус. плинтус < лац. plinthus < грэч. plintos ‘плiнтус, нiжняя частка калоны’; асобных памяшканняў, збудаванняў: камра, комра, камрка ‘памяшканне для захавання прадуктаў, сыравiны, гаспадарчых рэчаў’ (Нас., Бяльк., Касп., СПЗБ), ‘халоднае памяшканне пры сенях для захавання агароднiны’ (Сцяшк., НС, ДСЗ, СПЗБ), ‘варыўня, стопка’ (ДСЗ, СПЗБ), ‘агароджаны ў доме пакойчык накшталт спальнi’ (Нас., СГЦР, Бяльк., Касп.) < рус. комора < грэч. kamra ‘пакой, скляпенiстая столь’; кльня, кльма ‘келля’ (КЖЧК, 366), ‘невялiкi, вузенькi пакойчык’ (Бяльк.), ‘старая невялiкая хата’ (МДСГ, НСл), ‘маленькая хатка’ (СНЛ) < рус. келья < сгрэч. kella < грэч. kellion ‘камора, заканурак’.

Многiя дыялектныя грэцызмы, як i лацiнiзмы, адносяцца да спецыяльнай, прафесiйнай i тэрмiналагiчнай лексiкi. У складзе спецыяльнай лексiкi грэчаскага паходжання можна адзначыць: а) транспартныя назвы: арапрт ‘аэрапорт’ (Цых.) < рус. аэропорт < грэч. aēr ‘паветра’ + лац. portus ‘порт’; еёдрм ‘аэрадром’ (ДСБ) < рус. аэрадром < грэч. aēr ‘паветра’ + dromos ‘бег, дарожка для бегу’; файтн ‘фаэтон’ (ТС) < пол. faeton < фр. phaeton < лац. Phaēthon < грэч. Phaēthon мiф. ‘Фаэтон’;

б) ваенныя: ахтамт ‘аўтамат’ (СГЦР) < рус. автомат < фр. automate < грэч. automatos ‘якi дзейнiчае сам’; фаланка ‘фаланга, строй’ (ЧК П, 291) < пол. falanga < грэч. phalagx ‘баявы парадак пяхоты’;

в) тэхнiчныя: машна ‘(грузавы) аўтамабiль’ (СПЗБ, Сцяшк.), ‘сячкарня’, ‘паравоз’ (СПЗБ), ‘цягнiк, поезд’ (Бяльк.) < пол. maszyna < фр. machine < лац. machina < грэч. machan ‘прыстасаванне’;

г) музычныя: аргны ‘арган’ (СПЗБ) < стпол. organy < лац. organum < грэч. organon; бандра ‘музычны iнструмент’, ‘скрыпка, контр-бас’ (Нас.), ‘празмерна вялiкая рэч’ (ДСБ, Яўс., НЛ) < пол. bandura ‘музычны iнструмент < iт. pandura < лац. pandura < грэч. pandūra ‘кiфара’; лра, лра, лрэя, рля ‘даўнейшы народны беларускi струнны музычны iнструмент з клавiшамi i корбай’ (Сцяшк., ТС, Бяльк., Яруш.) < пол. lira < лац. lyra < грэч. lra ‘лiра, лютня’;

д) педагагiчныя: ббля ‘тоўстая кнiга’ (СГЦР) < стпол. biblija < грэч. biblia, адз. biblion ‘кнiга’; грматка ‘азбука, буквар’ (Нас.) < грэч. grammata ‘алфавiт, пiсьменнасць’; дзiплм ‘дыплом’ (СГЦР) < рус. диплом < лац. diplōma < грэч. diplōma ‘дакумент, грамата; лiст, складзены ўдвая’; папр, папр, папр, папра ‘папера’ (Нас., ДСЗ, ДСБ, Сцяшк., СПЗБ), ‘пiсьмовы дакумент, дазвол’ (Нас.), ‘шпалеры’ (НЛС, ДСЗ, СГЦР) < стпол. papier, papir < ням. Papier ‘дакумент, канцылярская папера’ < лац. papyrus < грэч. papyÞros ‘папiрус, папера з яго’.

Спецыяльную сферу выкарыстання мае таксама царкоўная i абрадавая лексiка грэчаскага паходжання: аванля ‘абрадавая малiтва па нябожчыку’ (Сцяшк.), ванлi ‘велiкодныя малiтоўныя вершыкi ў католiкаў’ (ЖС) < евангелле < грэч. euaggelion ‘добрая вестка’; ванглiя, вангля, вангля, ваянглье ‘евангелле’ (НС, Цых., ЧК П, 382, Шпiл., Мядз.) < стслав. евангелие < грэч. euaggelion; вангель, ангал ‘анёл’ (Нас., Шн.) < стслав. aнъгелъ < грэч. aggelos ‘вястун, пасланец’; iрднь ‘рэлiгiйны абрад асвячэння вады’ (Бяльк.), ‘месца, дзе ў дзень богаяўлення асвячаюць ваду’ (Нас.) < рус. иордань < грэч. Iordanes ‘рака Iардань’; канн(а), канн, кан ‘абрадавая салодкая страва, якая рыхтуецца к памiнкам’ (Нас., МДСГ, СПЗБ, ДСБ, СНС) < рус. канун < грэч. kanōn ‘правiла, норма’; крлус ‘клiрас, месца ў царкве для пеўчых’ (Шат., Бяльк.) < рус. клирос < цслав. клиросъ < грэч. klēros ‘жэрабя, надзел’; номастрь, манастыр ‘манастыр’ (Нас., Шн.2, Яруш.) < грэч. monasteri(on) ‘адасобленае жыллё’; панахвда, панахда, панафна ‘панiхiда’ (Нас., СПЗБ) < рус. панихида < сгрэч. pannychis, idis ‘бяссонная ноч’; пархвiя, пархва ‘акруга, якая адносiцца да аднаго касцёла i падпарадкоўваецца аднаму ксяндзу, прыход’ (Нас., СПЗБ) < стпол. parafija < грэч. paroichia ‘мяжа, гранiца’; праскра ‘прасвiра’ (Нас.) < рус. просфора < грэч. prasphor ‘карысная, неабходная’.

Народна-тэрмiналагiчная лекiска грэчаскага паходжання адносiцца пераважна да прыродазнаўчых назваў, якiя абазначаюць разнастайныя з’явы i рэалii прыроднага свету. Гэта: а) анатамiчныя i медыцынскiя тэрмiны: арганзма ‘арганiзм’ (СНЛ) < пол. organizm < слац. organismus < грэч. rganon ‘прылада, iнструмент’; ктар, ктарг, ктарга, хтар ‘насмарк’ (Нас., Шат., Касп.), ‘сып на губах у вынiку прастуднага захворвання’ (Янк. Мат., 72, СГЦР, МММГ-74, СПЗБ), ‘гастрыт’ (СНС) < пол. katar < ням. Katarrh ‘катар, насмарк’ < грэч. katarrūs ‘катар,насмарк’; мацст ‘мастыт’ (СГЦР) < рус. мастит < лац. mastitus < грэч. mastos ‘сасок, грудзi’; палярш, палярч, паралш ‘паралiч’ (Нас., Сцяшк., ЗНС, СПЗБ, СГЦР, Цых., Шат.) < стпол. paraliż < лац. paralysis < грэч. parlysis ‘расслабленне, паралiч’; паляўрт ‘плеўрыт’ (СГЦР) < пол. pleuryt < лац. pleuritis < грэч. pleuryÞtis ‘пакалванне ў баку’; рамацзм(а), раматс, раматзм ‘рэўматызм’ (МММГ-74, 77, СНС, Касп., Цых.) < пол. reumatyzm < ням. Rheumatismus < лац. rheumatismus ‘выцяканне, катар’ < грэч. rheumatismos < rheuma,atos ‘рэўматызм’; хлгма, хлгма ‘макроты ў грудзях’ (Нас.) < пол. flegma < лац. phlegma < грэч. phlegma; тфус, цфус ‘тыф’ (СПЗБ) < пол. tyfus < ням. Typhus < лац. typhus < грэч. typhos ‘дым, чад, ацапяненне’; цiп, цiф, цiх ‘тыф’ (Касп., СПЗБ) < рус. тиф < ням. Typhus < лац. typhus < грэч. typhos; шклярз, шклярс, шклярза, суклярс ‘склероз’ (СПЗБ) < пол. skleroza < грэч. sklerosis ‘зацвярдзенне’;

б) батанiчныя: бальсамна, бальсамтка, мальсабнка, бальсавнка ‘бальзамiн, хатняя кветка’ (Нас., Сцяшк., СГЦР, СПЗБ) < пол. balsamina < ням. Balsamine < новлац. balsamina < грэч. balsamon; гнуш, гнус, гнус, анш, ганш ‘анiс’ (Нас., Касп., Кiс.) < стпол. anyz, hanyz < лац. anisum < грэч. anison ‘укроп’; кмен, кмiн ‘кмен’ (Нас., Бяльк., ЖС, Сцяшк., ДС), ‘укроп’ (ЗНС) < стпол. kmin < стням. kumin < лац. cuminum < грэч. kyminon ‘кмен’; кракос, крокус ‘наготкi’ (Нас., СПЗБ) < стпол. krokos < свням. krokos < лац. crocus < грэч. krokos ‘шафран’; мiгдлы, мiкдлы, мiгдл, мiгдль ‘мiндаль’ (Нас., ЖС, Сцяшк., Сл.) < стпол. Migdał < лац. amygdalus < грэч. amygdalos; паюргнiя, паяргнiя, павяргня ‘герань’ (ЖС), ‘пеларгонiя’ (Сцяшк., Цых.) < рус. пеларгония < грэч. pelargos ‘бусел’; фасля, фасла, фасль, пасля, хвасль, квасля, квасль, квасёл, квасля, пусль, хвасля ‘фасоля’ (Касп., СПЗБ, СГЦР, ДСБ, МММГ-77, МАСМ, ДСЛ, ТС) < пол. facola < лац. phaseolus < грэч. phaselos; цпрус ‘божае дрэва’ (Нас.) < пол. cyprys < лац. cyprus < грэч. kpros ‘кiпр, пахучы кустарнiк’; шпарга, шпаргус, шпарк, шпарга ‘спаржа’ (Сцяшк., Касп., СПЗБ, ЖНС) < пол. asparagus < лац. asparagus < грэч. aspragos;

в) заалагiчныя: кiт ‘вялiкая марская млекакормячая жывёла’ (Сержп.) < струск. китъ < грэч. ketis ‘водная пачвара’; камс ‘хамса, дробная рыбка’ (СПЗБ) < рус. хамса < новaгрэч. cha(m)psi; мкра ‘дробнарыбiца’ (Сцяшк., Сл.) < новaгрэч. mikros ‘дробны, малы’; цгра ‘тыгр’ (МММГ-74) < рус. тигр < фр. tigre < ням. Tiger < лац. tigris < грэч. tigris;

г) астранамiчныя: кумта ‘камета, хвастатая зорка’ (СГЦР) < стпол. kometa < лац. cometa < грэч. komētēs ‘валасаты’;

д) метэаралагiчныя: клмат ‘клiмат’ (СНС) < рус. климат < фр. climat < грэч. klima, atos;

е) мiнералагiчныя: магнс ‘магнiт’ (Нас., Касп., НСл) < стпол. magnes < свням. magnes < лац. magnes < грэч. magnēs, ētos; масенз ‘бронза’ (Нас.), маснж ‘медзь’ (Грыг.) < стпол. mosiądz < свням. messinc < грэч. Mossynoikos ‘масiнэкi, жыхары драўляных хацiн (племя ў Понце)’;

ё) тапанiмiчныя: лiмн ‘участак вялiкiх памераў’ (ТС) < рус. або ўкр. лиман ‘шырокае вусце ракi’, ‘марскi залiў’ праз цюрк. liman ‘тс’ < сгрэч. limenas ‘бухта’ < грэч. limēn ‘залiў’;

ж) метрычныя: дрхма ‘мера вагi ў 25 млгр’ (Сцяшк.) < пол. drachma < ням. Drachme < грэч. Drachme; дэка ‘вага ў 10 г.’ (СГЦР, ДСЗ) < пол. deka < грэч. deka ‘10’; лтар, лтра, лiтр ‘мера аб’ёму ў 1.000 см’ (Сцяшк., СГЦР, СНС, Янк.П, МДСГ, СПЗБ) < фр. litre ‘1 лiтр’ < litron ‘мера збожжа’ < слац. litra ‘мера вадкасцi’ < грэч. litra ‘фунт’; мтра, мтр(а), мтар, мтэр ‘адзiнка даўжынi ў 100 см’ (ТС, СГЦР, Сцяшк., НЛС, ДСЗ, СПЗБ, ДСЛ), ‘цэнтнер, мера вагi ў 100 кг’ (Сцяшк., НЛС, ДСБ, СПЗБ, БДС, Цых.), ‘вымяральная стужка цi лiнейка на 100 см’ (НЛС), ‘кубiчны метр дроў’ (ДСЗ, Цых.) < пол. metr < фр. metre < лац. metrum < грэч. metron ‘мера’;

з) хiмiчныя: анда, андым ‘эфiрнае масла, якое бедныя сяляне ў панскай Польшчы ўжывалi замест гарэлкi’ (Цых.) < пол. anodyna ‘сумесь этылавага спiрту i этылавага эфiру, якую ўжываюць як абязбольваючы сродак’ < грэч. anodynos ‘абязбольваючы’: вксус, вксас ‘воцат’ (СГЦР, СПЗБ, МММГ-77) < рус.уксус < грэч. oxos ‘вiнны воцат’; тарпатн(а), тэрпацн, тэрпатна, тарпантна ‘шкiпiнар’ (ДСБ, Сцяшк., СПЗБ, ДСЗ, НС, Цых.) < пол. terpentyna < лац. (oleum) terebinthinum < грэч. terebinthinos; флрка, флёрак, флрка ‘хлорная вадкасць’ (Сцяшк.), ‘хлорная вапна’ (СПЗБ) < пол. chlor, chlorek < новaлац. chlorum < грэч. chloros ‘зялёны’.

У складзе дыялектных грэцызмаў адцягненая лексiка займае нязначнае месца. Гэта назвы абстрактных з’яў i паняццяў: алягрыя, алягрiка ‘мудраванне’, ‘незразумелая мова’ (Нас.) < грэч. allegoria ‘iншасказанне’; амн ‘канец’ (Нас., Шат., Касп.) < рус. амин < стслав. аминъ < грэч. amēn; герзыя ‘ерась, мана’ (Нас.) < стпол. herezyja < cярлац. haeresia < грэч. airesis ‘вучэнне, секта’; грамтыка ‘тры ўзоры ў 8 нiтоў’ (ЛП) < лац. grammatica < грэч. grammatike ‘пiсьмо, алфавiт’; камдыя, камдзiя, кумдзiя ‘смешная падзея або вiдовiшча’ (Бяльк., КЭС), ‘смешнае або недарэчнае здарэнне’, ‘вясёлае прадстаўленне ў тэатры’ (Нас.) < стпол. komedia < лац. comoedia < грэч. komoidia < komos ‘гулянка’; крдзiс ‘нястача, крызiс’ (СНС) < рус. кризис < ням. Krisis < грэч. krisis ‘пераломны момант’; хiмры ‘капрызы, выдумкi, дзiвацтва’ (Цых.), хмерады ‘чараўнiцтва’, ‘капрыз’ (ДСЛ) < стпол. chimera < лац. chimaera < грэч. chimaira ‘хiмера, пачвара’; мса ‘шмат’ (ТС) < пол. masa < нвням. masse < фр. masse < лац. massa ‘кавалак, хаос’ < грэч. mȥa ‘цеста’; мхна ‘што-н. вялiкае, высокае’ (НС), ‘велiчэзнасць’ (ТС), ‘велiзарная прастора’ (Нас.) < стпол. machina < лац. machina < грэч. mēchanē ‘будынак, канструкцыя, механiзм’; палтыка ‘ветлiвасць’ (Нас., Касп.) < стпол. polityka < лац. (ars) politica < грэч. politikē ‘дзяржаўныя або грамадскiя справы’; рзык, рзыка ‘рызыка’, ‘небяспека’ (Бяльк., СПЗБ) < пол. ryzyko < iт. risico < грэч. riȥikon ‘уцёс’.

Пры аналiзе грэцызмаў неабходна размяжоўваць словы, запазычаныя ў свой час са старажытна- або сярэднегрэчаскай моў (тыпу аксама, арганiста, аспiд, бiблiя, вангелiя, граматыка, драхма, камедыя i iнш.) i лексемы, утвораныя пазней ад грэчаскiх каранёў шляхам асноваскладання або суфiксальным спосабам у адной з моў-пасрэднiц – французскай, нямецкай або рускай (напр., арапорт, еедром, палiцыянт, палiклiнiка, цiлiвiзар, цiлiфон, элекстрыка).

У складзе дыялектных грэцызмаў даволi значная колькасць (40,8%) даўнiх запазычанняў. Гэта лексемы, вядомыя яшчэ з часоў старабеларускай пiсьменнасцi. Так, асобныя з iх з’явiлiся тут не пазней XIV ст.: бiскуп, вангелiя, жыд, мнiшка; асноўная маса даўніх грэцызмаў адносiцца да XV ст.: аксам, амiн, арганiста, арганы, аспiд, бiбля, вангель, граматыка, дыявал, камора, каронкi, ланпа, масенж, паляруш, цвiнтар, XVI ст.: аканом, анахiма, бодня, бурса, гануш, герэзiя, герэтык, граматыка, жак, кайстра, карта, кмен, комiн, крышталь, кумета, мiгдалы, махiна, папер, парафiя, сундук, цымбал; XVII ст.: алягорыя, дзiплом, драхма, камедыя, кракос, мiрта, магнез, пантоплi, сандал, цытра, цэнтэр i iнш. Як вiдаць, найбольш актыўнымi перыядамi запазычвання грэцызмаў у старабеларускую мову былi XVI i XVII ст.ст. Большасць з гэтых запазычанняў была засвоена беларускiмi гаворкамi i захавалася да нашых дзён, хаця для некаторых з iх (тыпу дзiплом, карта, крышталь) не выключаецца больш позняе паўторнае запазычванне.

Да больш познiх запазычанняў перыяду к. XVIII-XIX ст. неабходна аднесцi лексемы анэма, бальсамiна, бандура, бахус, катар, макарон, таган(ка), тэка, флегма, цыпрус, занатаваныя ў слоўнiку I.Насовiча. Сучаснымi запазычаннямi мэтазгодна лiчыць грэцызмы арапорт, ахтамат, вуксус, дземакратка, еедром, карнiстра, крыдзiс, маняк, маса, мiкра, стадзiвон, фiрург, цiлiвiзар, цiлiфон, шкляроз, шпарага, элекстрыка, упершыню зафiксаваныя ў сучасных лексiкаграфiчных крынiцах.

Такiм чынам, грэцызмы, як i лацiнiзмы, з’явiлiся актыўнай крынiцай фармiравання спецыяльнай i тэрмiналагiчнай лексiкi народна-дыялектнай мовы, галоўнай прычынай запазычвання якiх было развiццё яе лексiчнай сiстэмы.

Тое, што грэчаская мова была асноўнай крынiцай фармiравання царкоўна-праваслаўнай тэрмiналогii, якая з часам падверглася архаiзацыi, абумовiла значны працэнт (24,4%) у складзе дыялектных грэцызмаў устарэлай i пасiўнай лексiкi.

Як i запазычаннi з iншых моў, грэцызмы актыўна засвойвалiся народна-дыялектнай мовай, што пацвярджаецца наступнымi лiчбамi – амаль палова з iх (46,25%) у працэсе засваення вар’iравала знешнюю форму, адаптаваўшы сваё гучанне i марфалагiчную будову, 34% грэцызмаў у вынiку семантычнай эвалюцыi развiлi мнагазначнасць, нарэшце, 29,2% з iх рэалiзавалi словаўтваральныя здольнасцi.

У складзе грэцызмаў даволi высокi працэнт (30,6%) cпецыяльнай лексiкi, у сувязi з чым большасць запазычанняў грэчаскага паходжання з’яўляюцца нейтральнымi, i толькi 13,5% з iх маюць экспрэсiўную афарбоўку.

Актыўнае засваенне грэцызмаў мовай рэцэптарам абумовiла тое, што толькi 29,25% з iх захавалi ў працэсе адаптацыi семантыку этымона.
РАЗДЗЕЛ 1.6 ЦЮРКIЗМЫ
Лексiка цюркскага паходжання складае ў беларускiх гаворках адносна невялiкую (85 сл. – 2,7%), але даволi разнастайную у тэматычным плане групу. Многiя з цюркiзмаў адносяцца да старажытных запазычанняў, якiя засвойвалiся ў старабеларускую мову ў працэсе непасрэдных гандлёвых, ваенных i дыпламатычных кантактаў беларусаў спачатку з цюркскiмi народамi, якiя насялялi паўднёваўкраiнскiя стэпы, а пасля – у вынiку сувязей ВKЛ з Крымскiм ханствам [27, с.1 3]. Замацаванню цюркiзмаў у старабеларускай мове садзейнiчала пасяленне на тэрыторыi ВкЛ татарскага насельнiцтва [31, с. 98; 71, с. 143-144].

Першыя татарскiя пасяленцы на Беларусi з’явiлiся яшчэ ў 14 ст., калi вялiкiя князi Гедымiн i Вiтаўт запрашалi татар з Залатой Арды i Крыма i выкарыстоўвалi iх у барацьбе з Тэўтонскiм ордэнам. Дабраахвотныя перасяленцы сялiлiся невялiкiмi слабодамi каля Вiльнi, Гродна, Лiды, Навагрудка, Крэва. Ваеннапалонныя татары з’явiлiся ў ВкЛ у вынiку некалькiх паходаў лiтоўскiх князёў на татар, напрыклад, у вынiку паспяховага паходу Вiтаўта i Тахтамыша на Азоў у 1397 i кн. Мiхаiла Глiнскага, якi ў 1506 г. разбiў крымскiх татар на рацэ Лань. Ваеннапалонныя татары былi паселены ў Лiдскiм, Ашмянскiм, Навагрудскiм, Брэсцкiм, Мiнскiм, Клецкiм паветах, атрымалi правы грамадзянства i свабоду веравызвання [187, с.492].

Агульная колькасць татарскага насельнiцтва ў ВKЛ у XVI ст. была ўжо каля 40 тыс. чалавек [110, с. 15-41]. У другой палавiне XIX ст. кампактныя групы татар пражывалi ў Ашмянскiм, Брэсцкiм, Iгуменскiм, Навагрудскiм i Пружанскiм паветах.

Пражыванне на Беларусi татар абумовiла ўзнiкненне айканiмiчных назваў Татарынавiчы (Драг.), Татарка (Асiп., Воран., Люб.), Татарск (Арш.), Татарская (Валож.), Татары (Брасл., Арш., Шум.), Татаршчына (Дзярж., Маладз.), Татар’я (Драг. р-ны) i iнш. (Рап.)

У наш час, паводле перапiсу 1970 г., на Беларусi жыве 10 031 чалавек татар.

Частка татарскiх пасяленцаў на Беларусi мела зямельныя надзелы, якiя яны атрымалi ў спадчыннае карыстанне за нясенне ваеннай службы. Iншыя былi беззямельнымi i пасялiлiся найчасцей ў гарадах i мястэчках, дзе займалiся разнастайнымi рамёствамi i промыслам – кушнерствам, рымарствам, рамiзнiцтвам, шавецкай i кравецкай справай, агароднiцтвам, жывёлагадоўляй, дробным гандлем. Татары на Беларусi доўгi час захоўвалi сваю традыцыйную культуру, абрады i вераваннi.

Даволi складаным з’яўляецца вызначэнне шляхоў i спосабаў запазычвання цюркiзмаў у беларускую мову. Несумненна, што ў працэсе непасрэдных зносiн мясцовага насельнiцтва з татарскiмi пасяленцамi засвойвалiся некаторыя словы цюркскага паходжання. Многiя цюркiзмы запазчывалiся ў беларускiя гаворкi апасродкавана –праз рускую, украiнскую i польскую мовы [69, c. 92; 158, c. 62].
1.6.1 ЛЕКСIКА-ТЭМАТЫЧНАЯ КЛАСIФIКАЦЫЯ ЦЮРКIЗМАЎ
Адметнай асаблiвасцю дыялектных цюркiзмаў з’яўляецца выключная перавага ў iх складзе канкрэтна-прадметнай лексiкi. Значаная група канкрэтна-прадметных намiнацый называе разнастайныя рэалii штодзённага абыходку. Гэта:

а) назвы прадметаў хатняга ўжытку, мэблi, посуду: баклга, бiклга, буклга, бiклжка, батлжка, баклжка ‘пасудзiна на вадкасць – ваду, гарэлку, невялiкая двухдонная драўляная бочачка’ (Нас., Янк.I, СПЗБ, Бяльк., СГЦР, Сцяшк., Цых., ЗНС) < тат., тур baklak ‘вiд пасудзiны для вады’; кабрац, кобрец, коблец ‘дыванок, на якiм вянчаюць маладых’ (Нас., МММГ-74, НС, Касп.), ‘дыванок пад ногi’ (СГЦР), ‘вялiкi дыван або войлак’ (Нас.) < стпол. kobierzec < чэш. koberec < кiпч.-тур. köwer, köbez ‘кiлiм’; казн ‘кацёл з круглым дном i шырокiм верхам’ (Касп., БДС), ‘чыгунны кацёл’ (Нас.), ‘чыгун’ (ЗНС, МДСГ, СПЗБ), ‘чыгунок’ (НС) < рус. казан < тур., тат. kazan ‘кацёл’; калта, камта ‘сумка, кашалёк’ (ТС, ДСБ, СПЗБ), ‘мяшок, сумка’ (Нас.), ‘скураны мяшок на грошы’ (Касп., Бяльк., КЭС) < струс. калита < тур. kalita, chalita, тат. kalta ‘кашалёк, мяшочак на грошы’; капшк ‘мяшочак на грошы’ (СГЦР, Сержп.) ‘кiсет’ (Шат., Касп., Бяльк., Янк. I), ‘мяшочак, торбачка’ (Сцяшк.) < стпол. kapczuk < тат. kapčuk ‘мяшочак’, тур. kapcik ‘кашалёк, кiсет’; каўгн ‘драўляная выдзеўбеная мiска’ (Нас., СГЦР, Шат, МММГ-70), каўгрка ‘кружка’ (МММГ-77) < рус. калган < цюрк. kolɣan; кска, кцка, кса ‘машна на грошы’, ‘кашалёк’, ‘торбачка’ (Нас., Сцяшк., Др-Падб., Яруш, Бяльк.) < укр. кеса < тур. kese ‘машна на грошы’; кiлм ‘дыван (саматканы)’ (СГЦР, МДСГ), ‘вялiкi дыван або войлак’ (Нас.), ‘грубае, афарбаванае пакрывала, вытканае з шэрсцi’, ‘посцiлка, вытканая з кавалкаў матэрыi’ (ЛП) < тур. kilim ‘невялiкi дыван’; кiст, кiста ‘капшук’ (Касп., Бяльк., Гар., Нiк., Оч.) < рус. кисет < тур. kese ‘машна на грошы’; мактка ‘невялiкi вышыты дыванок або карцiна на сцяну’ (НЛ, СГЦР, СПЗБ, Сцяшк., ЛП, БДС, ЗНС) ‘вышытая сурвэтка’ (ЗНС), ‘вышыўка’, ‘накiдка’ (ДСБ) < пол. makatka ‘вышыты дыванок на сцяну’, ‘дарожка’ < тур. makad ‘дыванок, кiлiм’; рундк ‘куфар для прыпасаў’ (Бяльк.) ‘вялiкi чамадан’ (Яўс.) ‘посуд для збожжа, мукi’ (МДСГ), ‘сундук’ (Касп.) < рус. рундук < цюрк. orunduk ‘ляжанка’, тат. urunduk ‘сядзенне’ < ням. Rundung ‘закругленне’; трба ‘торба, кайстра’, ‘харч, якi бралi з сабою’ (СПЗБ) < пол. torba < тур, крым-тат. torba ‘мех, катомка’; чугн, цыгн, цагн ‘чыгунны гаршчок’ (Касп.) < тат. cujɛn, чув. tšugun; цыбк ‘муштук’ (Касп., МММГ-74, СПЗБ) < пол. cybuch < тур. czubuk;

б) адзення i яго частак, тканiны: армк, гармк, iрмк, ярмк ‘суконная верхняя доўгая вопратка’ (Касп., Бяльк., СНС, НС, СПЗБ) < асм.-тур. ärmjäk адзенне з вярблюжай шэрсцi’; кiря ‘верхняя мужчынская вопратка’ (МДСГ) < укр. кирея < тур. käräja ‘шырокi плашч’; кiсi ‘паркаль’ (Бяльк.) < рус. кисея < тур. käsi ‘раскроеная матэрыя’; кунтш ‘верхняя вопратка’, ‘даўгаполы сюртук з крашанага сукна’ (Нас. Грыг.) < стпол. kontusz < венг. köntös < тур. kontoš; кутс(ы), кудс, кутас, кiтас ‘махры ў хустцы, настольнiку’ (БДС, ЛП), ‘кутас(ы)’ (ТС, Янк. I, СПЗБ, Бяльк.), ‘канцавая частка пояса’ (Сцяшк.) < асм.-тур. kutas ‘аздабленне на галаве’; кушк ‘пояс, дзяга’ (Бяльк., СПЗБ) < рус. кушак < тур. kušak; опанч ‘шырокая вопратка’ (ДСБ) < тур. japunǯa ‘накiдка з капюшонам’, ‘папона’; сап’н ‘мяккая, добра вырабленая авечая скура’ < стпол. safian < тур., крым.-тат. saktyjan; сукмн ‘бурка, свiтка’ (Цых.); сукмны ‘свiткi’ (СПЗБ), сукмнка ‘кароткая жаночая верхняя адзежына’ (СПЗБ) < пол. sukman(a) < чув. səkman, тур. sukman; тасёмка ‘тасьма’ (МММГ-74), ‘завязка’ (СПЗБ) < пол. tasiemka < тур, тат. tasma ‘лента’;

в) абутку i яго частак: камлк ‘абцас’ (СПЗБ) < рус. каблук < цюрк. kabluk; мшты, мкшты ‘лапцi з тонкiх вяровачак, нiтак’ (Сцяшк., СГЦР), ‘балеткi’ (СПЗБ, СГЦР), ‘хатнi абутак’ (Цых.) < пол. meszty ‘пакаёвыя тапкi’ або лiт. maÞkštas ‘тапачкi з нiтак’ < тур. męst ‘лёгкiя туфлi без абцасаў’; папцi, попц, папцькi ‘вязаныя з нiтак або сшытыя з палатна тапачкi’ (ДСБ, БДС, СПЗБ) < тур. papudz, крым.-тат. рарuс; чботы, чбуты, чбаты, чботэ ‘(скураныя) боты’ (ЛП, СПЗБ) < тат. čabata ‘лыкавы лапаць’.

Пэўная група цюркiзмаў адносiцца да лексiкi народна-гаспадарчага ўжытку. Гэта: а) транспартныя назвы: арчк ‘лука, драўляны каркас сядла’, ‘прыпрэжаны конь’, ‘прыпрэжка’ (Нас.) < струс. apчaкъ < тат. аrčak ‘лука’; гарб ‘воз, калёсы’ (ДСЛ), ‘вялiкi воз’ (МДСГ), ‘воз гаршкоў у ганчара’ (ТС) < рус. арба < тур. araba; канчк, канджк, ганджк, кончк ‘раменны бiзун, пуга’ (Сцяшк., НЛ, ТС, Яруш.), ‘вяровачная частка пугi’ (ДСБ) < асм-тур., крым.-тат. kamčyk, памянш. ад kamčy ‘бiзун, нагайка’; кнтар, кнтор ‘раменны повад, вуздэчка навязваць каня, карову’ (СГЦР, МММГ-74, МДСГ, Цых.), ‘вiд аброцi’ НЛС, Сцяшк, ДСБ, ЛП) < стпол. kantar < венг. kantar < чaг. kantar ‘кароткiя лейцы’, тур. kantarma ‘вуздэчка’; кiбтка ‘павозка, воз’ (СПЗБ) < рус. кибитка < тат. kibit ‘лаўка, будка’; кг ‘вешка на рацэ, на краi фарватара’ (ТС, ДСЛ) < рус. куга ‘чарот’ < цюрк., караiм. koɣa; мажры, мажра, мыжра, мжы ‘вялiкiя сялянскiя калёсы з высокiмi драбiнамi (МДСГ, Бяльк., НС, БДС, МАСМ), мжа ‘скрыня для перавозкi сыпкiх рэчаў’ (МДСГ), мажрка ‘брычка’ (МДСМ), ‘санi з маленькiмi драбiнкамi’ (Бяльк.) < крым.-тат. madzar ‘драбiны’;

б) назвы прылад працы i прыстасаванняў: абiзмн, абязмн ‘бязмен’ (Сцяшк.) < струс. безменъ < цюрк. wezne ‘вагi’, wezmin ‘цяжкi’; блта ‘сякера’ (Нас.) < balta < тур. balta; кацба, кацба, коцба ‘качарга’ (Сцяшк., СГЦР), ‘кiй з загнутай ручкай’ (СПЗБ), ‘прылада ў кроснах у выглядзе клюшкi для замацавання i падкручвання навоя ў кроснах’, ‘прылада ў выглядзе драўлянай палкi для мяшання варыва ў гаршках’ (Цых.) < пол. kociuba < тур. kösübe, чаг. köcäry ‘качарга’; крка ‘прадаўгаваты завостраны малаток для драблення цвёрдай пароды’ (СПЗБ), ‘матыка’ (Бяльк., ТС, Др.-Падб.), ‘прылада, якой выдзяўбаюць карыта’ (Бяльк.) < рус. кирка < тур. küräk ‘лапата’;

в) будаўнiчыя назвы: амбр, анбр, iнбр, iмбр ‘свiран’ (Сцяшк., Бяльк., ДСЛ, СНЛ, СГЦР, СБК, 69), ‘клець’ (МДСГ) < струс. амбаръ < тат., тур. ambar; кбка, кбка, кпка, кпка, кбка ‘пячурка, невялiкая нiша ў сценцы печы’ (БДС, СПЗБ, ЖС), ‘ямка ў печы’ (ЛП, БДС), ‘прымурак’ (СПЗБ) < цюрк. kibit ‘будка’; сaмн ‘ферма’ (МММГ-74) < самн цэгла-сырэц, зробленая з глiны, гною i сечанай саломы’ < тур., крым.-тат. saman ‘салома’; кiрпч ‘цэгла’ (Бяльк.) < рус. кирпич < тат. korpič ‘цэгла, сырэц’;

г) жывёлагадоўчая лексiка: тбр, табалско ‘агароджанае стойла для жывёлы ў лесе або на полi’ (Сцяшк.)< стпол. tabor < венг. tabor < тур., крым.-тат. tabur ‘умацаванне з павозак’; таўбн ‘статак’ (МММГ-74) < пол. taubun або рус. табун < тур., крым.- тат. tabun.

Адзiнкавыя канкрэтна-прадметныя намiнацыi адносяцца да iншых тэматычных груп: алтн ‘манета’ (Нас.) < струс. алтын < цюрк. altyn ‘золата’; кбза ‘музычны iнструмент’ (Нас.), < укр. кобза < тур. kopuz ‘аднаструнная гiтара’, тат. kubyz ‘скрыпка’; палш ‘сабелька’ (Нас.) < стпол. palasz < венг. pallos < тур. pala ‘меч’.

Нешматлiкiя асабовыя намiнацыi характарызуюць чалавека паводле розных прыкмет – знешняга выгляду, асаблiвасцей паводзiн, роду заняткаў: аргамка ‘гуляка, п’янiца’ (Нас.) < струс. аргамакъ ‘парода рослых скакавых коней’ < чаг. arɣamak ‘арабскi скакун’, балбс ‘дурань’ (Нас., Касп.) < рус. балбес < казах. bilbes, тур, тат. bilmas ‘ён не ведае’; лякй, лекй, лiкй, лёкй ‘лакей’ (СПЗБ, СБК, 51, Шат.) < cтпол. lokaj ‘слуга, апрануты ў лiўрэю’ < ням. Lakai ‘слуга’ < iсп. lacayo < новгрэч. ūlkēs < тур. alak ‘кур’ер, ганец, веставы’; мамй ‘дужы, здаровы, але неразумны чалавек’ (Янк., Ш) < рус. мамай < тат. Mamai ‘страшыдла’;

Некаторыя цюркiзмы з’яўляюцца народнымi прыродазнаўчымi назвамi. У iх лiку: а) батанiчныя найменнi: гер, ар, айр ‘аiр’ (Сцяшк., Бяльк., Касп., Янк., Мат.) < тур. agir; цыбк ‘сцябло, суквецце цыбулi’ (СПЗБ) < пол. cybuch < тур. сzubuk;

б) заалагiчныя: ангра ‘парода трусоў’ (Сцяшк.) < пол. angora < тур. Angora стар. назва Анкары; байбк ‘сурок’ (Нас.) < пол. bajbak < караiм. bajba, тат. bajbak; вгер, вгiр, вагра, гар, гiр, гер ‘жарабец’ (Нас., Касп., БДС, ЖС, Бяльк., СПЗБ, ДСБ, Цых.) < пол. ogier < тур. ajkir, öjgür; лша, лш, лошк ‘жарабя’ (ЗНС, МДСГ, ТС), ‘ласiха’ (ТС), ‘лашаня’ (ТС), лашцка, лошцка ‘маладая жаробка’ (ЗНС, БДС) < тур., тат. alaša ‘конь’, кумык. alaša ‘нiзкi’, чуваш. laša ‘конь’;

в) тапанiмiчныя: баерк, байрк, буярк ‘далiна, равок, кар’ер’ (ТС), ‘сухое рэчышча ў яры’ (Яшк.), ‘месца, зарослае бур’янам’ (Бяльк.), ‘высокае пустазелле’, ‘бур’ян’ (ТС) < струс. байракъ < тур. bajyr, карач. bajrak ‘гара, узгорак’;

г) метрычныя: аршн ‘мера даўжынi’ (НЛС) < струс. аршинъ, тур. arsyn < iран. арш ‘локаць’.

Некаторыя лексемы цюрскага паходжання належаць да абстрактных назваў, маюць адцягненае значэнне: байрм ‘непарадак’ (СПЗБ) < пол. bajram < тур. bajram ‘мусульманскае свята, Новы год’; кабал ‘турбота, клопат’, ‘галаваломная справа’, ‘падман, дробязь, глупства’ (Нас.) < струс. кабала ‘няволя’ < асм-тур. kabala ‘зададзеная работа аднаго дня’; талн, талнь, тылнь, талня ‘лёс, доля’, ‘шчасце’ (ДСЛ, ЖС), ‘шанцаванне, удача’ (Касп., ДС), ‘талент’ (Касп.) < рус. талант ‘шчасце, удача’, ‘прыбыль’ < тур., чагат. talan; хбар(ы), хабур ‘барыш’ (Нас., СПЗБ) < пол. chabor ‘хабар, подкуп’ < тур., чаг. ɣabär ‘вестка’, першапач. ‘узнагарода веснiку’.

Як указвалася вышэй, цюркiзмы запазычвалiся ў беларускую мову рознымi шляхамi i ў розныя гiстарычныя перыяды. Пэўная колькасць iх (30,5%) адносiцца да даўнiх запазычанняў, адзначаных у помнiках старабеларускай пiсьменнасцi. Гэта лексемы алтын, чоботы (XV), абезмен, амбар, арап, аргамака, армяк, арчак, аршын, баклага, кабала, каберац, калiта, кешень, кутас, лёкай, опанча, палаш, сап’ян, сукманка, тасьма (XVI), баерак, байрам, бухай, капшук, кантар, канджук, кiлiм, кунтуш, папуцi, табар (XVII ст.).

Запазычаннямi больш позняга перыяду мэтазгодна лiчыць лексемы, упершыню занатаваныя ў слоўнiку I. Насовiча: байбак, балбес, балта, бурда, казан, кеска, кобза, огер, хабар(ы). У дыялектных лексiкаграфiчных крынiцах нашага часу адзначаны такiя цюркiзмы, як аiр, гарба, кава, кацуба, кебка, кiбiтка, кiрка, кiрэя, коўп, куга, кундзюк, мажары, мэкшты, пасталы, рундук, саман, талан, таўбун, цыбук.

Паводле функцыянальнай характарыстыкi цюркiзмы не з’яўляюцца аднароднымi. Большасць з iх уваходзiць у актыўны слоўнiкавы фонд беларускiх гаворак, хаця асобныя (15,3%) адносяцца да ўстарэлай лексiкi, знаходзяцца ў складзе пасiўнага лексiчнага фонду. Гэта ў асноўным этнаграфiчная i экзатычная лексiка: алтын, армяк, арчак, кiрэя, кунтуш i iнш.

Як i запазычаннi з iншых моў, цюркiзмы паступова зайсвойвалiся народна-дыялектнай мовай. Многiя з iх у працэсе адаптацыi вар’iравалi сваю знешнюю форму, змянялi значэнне. Так, 29,4% цюркiзмаў маюць варыянтныя формы, столькi ж (29,4%) набылi ў працэсе засваення мнагазначнасць. На вышэйшай ступенi засваення некаторыя з iх (8,2%) рэалiзавалi сваё словаўтваральныя здольнасцi – набылi вытворныя лексiчныя адзiнкi. У сувязi з тым, што цюркiзмы ў лексiчнай сiстэме народна-дыялектнай мовы выконваюць пераважна намiнатыўную функцыю, у iх складзе мала экспрэсiўных назваў – 8,2%. Тэматычная аднастайнасць цюркiзмаў, прыналежнасць iх у асноўным да бытавых i народна-гаспадарчых назваў абумовiла нязначны працэнт (5,8) у iх складзе спецыяльнай лексiкi.

Такiм чынам, цюркiзмы ў беларускiх гаворках складаюць даволi кампактную групу назваў, большасць з якiх адносiцца да канкрэтна-прадметных намiнацый, якiя характарызуюць як працоўную дзейнасць чалавека, так і яго побыт, паўсядзённае жыццё. Асобныя з iх запазычвалiся ў беларускiя гаворкi як экзатызмы, якiя называлi пэўныя асаблiвасцi жыцця i побыту цюркскiх народаў – алтын, аргамак ‘парода коней’, арчак, баклага, кiрэя, саман i iнш.

Многiя цюркiзмы засвойвалiся ў славянскiя мовы, вiдавочна, разам з рэалiямi, якiя яны абазначалi. Гэта назвы посуду i ёмiстасцей – баклага, казан, рундук, чугун, адзення – армяк, кiрэя, кунтуш, кушак, сукман, абутку – мэшты, папуцi, чоботы, прыстасаванняў i прылад працы – абiзмен, балта, кацуба, кiрка i iнш.

Большасць цюркiзмаў заняла адпаведнае месца ў лексiчнай сiстэме беларускай народна-дыялектнай мовы, у якой яны выконваюць пераважна намiнатыўную функцыю. Многiя з iх адносяцца да безэквiвалентнай лексiкi, што сведчыць аб мэтазгоднасцi iх запазычвання ў народныя гаворкi.



РАЗДЗЕЛ 1.7. ГЕБРАIЗМЫ
Лексiка яўрэйскага паходжання ўтварае невялiкую групу аналiзуемых дыялектных запазычанняў (25 сл – 0,8 %), многiя з якiх адносяцца да этнаграфiчных назваў. Запазычвалiся яны ў беларускую мову як непасрэдна з яўрэйскай (iдыш) у працэсе кантактаў iх носьбiтаў з беларускiм народам, так i праз iншыя мовы – пераважна польскую i нямецкую.

Першыя яўрэйскiя абшчыны на Беларусi ўзнiклi ў к. XIV ст. у Брэсце i Гродна. Iнтэнсiўная мiграцыя яўрэяў на Беларусь з Германii i Польшчы пачалася ў другой палавiне XVI ст. Значнае павелiчэнне колькасцi яўрэяў на Беларусi адбылося ў к. XVIII ст., калi беларускiя губернi былi ўключаны ў т.зв. мяжу аседласцi яўрэяў. Так, паводле перапiсу 1863 г. на Беларусi было 350 тыс. яўрэяў, 1897 – 890 тыс., 1914 – 1.250 тыс. (14%). Большасць яўрэяў (50-60%) пражывала ў гарадах i мястэчках, дзе актыўна займалася дробным гандлем, лiхвярствам i разнастайнымi рамёствамi (кавальскiм, цяслярскiм i iнш.). Яны жылi адасобленымi абшчынамi – кагаламi, захоўваючы традыцыйную культуру, звычаi, абрады i вераваннi [187, c. 556].

Лiквiдацыя мяжы аседласцi i ў сувязi з гэтым мiграцыя яўрэяў з Беларусi ў Расiю, вялiкiя страты ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у час Вялiкай Айчыннай вайны, пасляваенны выезд на ‘гiстарычную радзiму’ абумовiлi значнае змяншэнне iх колькасцi ў нацыянальным складзе насельнiцтва Беларусi – у 1926 г. iх налiчвалася 8,2%, 1959 – 1,9%, 1970 – 1,6%, 1989 – 1,1% [132, с. 61]. У наш час гэта лiчба працягвае памяншацца.

У працэсе ўзаемадзеяння з мясцовым насельнiцтвам адбывалася паступовая асiмiляцыя яўрэяў. Аб гэтым сведчаць наступныя факты. Пад час перапiсу 1970 г. 17,8% яўрэяў назвалi роднай мову своёй нацыянальнасцi, а ў 1989 – толькi 7.6%, болей за 80% яўрэяў у 1970 г. роднай палiчылi рускую мову, а ў 1989 – толькi 8,6%. Свабодна валодалi беларускай мовай паводле перапiсу 1970 г. 2%, а у 1989 – ужо 27,6%. Цеснае гiстарычнае суседства садзейнiчала развiццю разнастайных кантактаў беларускага i яўрэйскага народаў, у працэсе якiх i маглi засвойвацца асобныя гебраiзмы лексiчнай сiстэмай дыялектнай мовы.



1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка