Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны




старонка6/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.54 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Раздзел 1.4. Лацiнiзмы


Словы лацiнскага паходжання складаюць даволi значную групу у агульным складзе народна-дыялектных запазычанняў (428 сл – 13,75%). Многiя з iх былi запазычаны яшчэ ў старажытнасцi. Як адзначаюць даследчыкi старабеларускай мовы, латынь стала пашырацца на Беларусi амаль адначасова з польскай мовай. Спрыяльныя ўмовы для пашырэння латынi стварылiся ў XVI ст., калi лiтоўская шляхта, якая падтрымлiвала легенду аб сваiм рымскiм паходжаннi i лiчыла латынь роднаснай лiтоўскай мове, iмкнулася замянiць афiцыйную беларускую мову латынню. У падтрымку латынi выступiлi лiтоўскi гiсторык Мiхалон Лiтовец у нататках 1550 г., вiленскi бургамiстр Аўгусцiн Ратунд, аўтар ‘Хронiкi Лiтвы’ (1576 г.), напiсанай на лацiнскай мове. У прадмове да перакладу Лiтоўскага статута на лацiнскую мову Ратунд рэкамендаваў увесцi латынь ва ўжыванне ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. У гэты ж час у Вiльнi было адкрыта вучылiшча езуiтаў, дзе праводзiлася навучанне лацiнскай мове [27, с. 9; 70, с. 30].

Лацiнская мова выкарыстоўвалася на працягу доўгага часу ў дыпламатычнай перапiсцы з замежнымi краiнамi ў адпаведнасцi з заходнеўрапейскай традыцыяй эпохi Сярэднявечча.

Але найбольш важным фактарам, якi садзейнiчаў распаўсюджанню латынi на Беларусi ў другой палавiне XVI ст., з’явiлася iнтэнсiўная паланiзацыя грамадскага i культурнага жыцця беларускага народа. Лацiнская мова, як вядома, у палякаў у гэты час ужо выкарыстоўвалася ў розных сферах жыцця. Таму ў час Рэчы Паспалiтай многiя юрыдычныя дакументы пiсалiся на лацiнскай мове. З к. XVI ст., на працягу некалькiх стагоддзяў, на тэрыторыi Беларусi дзейнiчала значная колькасць польскiх друкарань езуiтаў, кальвiнiстаў, базiлiян, дамiнiканцаў, кармелiтаў, францысканцаў у Вiльнi, Любчы, Ашмянах, Бялынiчах, Гродна, Мiнску, Слонiме, Слуцку, Полацку i iншых беларускiх гарадах, якiя выдавалi навуковую i рэлiгiйную лiтаратуру на лацiнскай мове. Латынь выкарыстоўвалася ў гэты час i ў сiстэме адукацыi. Яна вывучалася не толькi ў каталiцкiх i ўнiяцкiх, але пазней i ў праваслаўных брацкiх школах.

Усе гэта абумовiла значную ўдзельную вагу лацiнiзмаў у слоўнiкавым саставе старабеларускай мовы, – яны складалi ў ей другую групу пасля паланiзмаў [71, c. 104].

Складаным пытаннем з’яўляецца вызначэнне шляхоў запазычвання лацiнiзмаў у беларускую мову. Надзвычай шырокае распаўсюджанне латынi ў еўрапейскiх народаў сярэдневяковай эпохi абумовiла пасрэднiцтва iх моў пры запазычваннi лацiнiзмаў славянскiмi мовамi. Так, у старабеларускую мову лацiнiзмы найчасцей засвойвалiся праз польскую мову, у якую яны, як правiла, запазычвалiся з нямецкай, чэшскай, а пазней i непасрэдна з сярэдневяковай латынi [71, с. 104].

Неабходна адзначыць, што ў працэсе пашырэння лацiнскай мовы ў галiне cправаводства i адукацыi некаторыя лацiнiзмы засвойвалiся старабеларускай мовай непасрэдна з сярэдневяковай латынi. Гэта была пераважна юрыдычная, сацыяльна-эканамiчная i канцылярская лексiка. Абмежаваныя кнiжнай сферай ужывання, такiя лацiнiзмы мала пашыралiся ў вусным ужытку i рэдка засвойвалiся народна-дыялектнай мовай.

Некаторыя запазычаннi, пераважна канкрэтна-прадметнага зместу, ‘яшчэ ў старажытнасцi ўвайшлi ў вусны ўжытак шырокiх колаў насельнiцтва’, дзе яны захавалiся да нашага часу [87, с. 231].

Шматлiкiя лацiнiзмы былi паўторна або ўпершыню запазычаны ў беларускiя гаворкi пазней, у XIX, XX ст.ст. Засвойвалiся яны народна-дыялектнай мовай, як правiла, ‘заходнiм’ шляхам, праз польскае пасрэднiцтва, што было абумоўлена выключным распаўсюджаннем лацiнiзмаў у польскай мове [189, с. 114].

Адметнай асаблiвасцю большасцi лацiнiзмаў з’яўляецца iх шматступенны шлях засваення ў беларускiя гаворкi. Блiжэйшай мовай-пасрэднiцай, як ужо ўказвалася, была польская мова, у якую аналiзуемыя лацiнiзмы засвойвалiся праз мовы народаў заходне-еўрапейскiх краiн – нямецкую, французскую, iтальянскую i iнш. Многiя з iх былi ўтвораны ў гэтых мовах на аснове лацiнскiх каранёў. Таму ў некаторай ступенi iх можна аднесцi да лацiнiзмаў толькi ўмоўна, улiчваючы зыходную форму этымона.

Лексiка-тэматычная класiфiкацыя лацiнiзмаў


Дыялектная лексiка лацiнскага паходжання, як i запазычаннi з iншых моў, даволi разнастайная паводле тэматычнай прыналежнасцi. Яна ахоплiвае шырокае кола прадметаў i паняццяў, звязаных з разнастайнымi iнтарэсамi народнага жыцця. Выключную большасць лацiнiзмаў складаюць назоўнiкi, сярод якiх ў першую чаргу вылучаюцца канкрэтныя найменнi.

У складзе канкрэтнай лексiкi выдзяляюцца асабовыя назвы, якiя з’яўляюцца даволi значнымi па колькасцi i разнастайнымi па семантыцы. Яны: а) называюць асобу па роду заняткаў, вiду дзейнасцi, прафесii або займаемай пасадзе: аблакт ‘адвакат’ (Касп.) < пол. adwokat < лац. advocatus; ампiртар ‘iмператар’ (СБК) < стпол. imperator < лац. imperator; анжынр, нiжынр ‘iнжынер’ (СГЦР, ДСБ) < пол. inżynier < фр. ingenieur < лац. ingenium ‘здольнасць, розум’; аплiкнт ‘вучань пры адвакаце цi землямеры’, ‘пiсец, звыш штата прыняты ў канцылярыю’ (Нас.) < пол. aplikant ‘стажор-юрыст’ < лац. applicans, ntis ‘прыстаўлены, падначалены’; бакалр ‘дзяк, дзячок’, ‘школьны настаўнiк’ (Нас.) < стпол. bakalarz < слац. baccalaureus; вецiнр, вiцiнр ‘ветэрынар’ (Сцяшк., МДСГ, ДСЗ, МММГ-74, Цых.) < ням. Veterinar < лац. veterinarius; ганарл ‘генерал’ (СБК, 50) < стпол. generał < лац. generalis ‘агульны, галоўны’; дарктар ‘дамашнi настаўнiк’ (Касп.) < стпол. dyrektor < слац. direktor ‘кiраўнiк’; дхтар ‘доктар’ (Сцяшк.), дахтрка, дохтрка, духтрка ‘жанчына-доктар’ (ДСБ) < пол. doktor, doktorka < лац. doctor ‘настаўнiк’; камiср, кымiср, камыср ‘кiраўнiк справамi ў панскiм двары, адмiнiстратар, радца’ (СГЦР, Бяльк.) < пол. komisarz < ням. Kommisar < слац. commisarius < лац. committo ‘даручаць’; кнтар ‘галоўны пеўчы ў сiнагозе, арганiст у пратэстантскай царкве’ (Цых.) < стпол. kantor < лац. cantor ‘cпявак, музыкант’; квстар ‘жабрак, якi хадзiў па людзях з бiблiяй’ (Цых.) < пол. kwestor ‘квестар’ < лац. guaestor ‘казначэй’; клрык ‘семiнарыст’ (СПЗБ) < пол. kleryk < лац. clericus ‘духоўны’; кундктар ‘работнiк, якi прадае бiлеты ў аўтобусе, наглядае за парадкам ў iм’ (СГЦР) < пол. konduktor < лац. conductor ‘праваднiк’; левiзр ‘рэвiзор’ (Нас.) < стпол. rewizor < лац. revisor < revidere ‘пераглядаць’; ляндр, аляндр ‘гаспадар карчмы, якая аддаецца ў арэнду’ (Нас.) < стпол. arendarz < слац. arrendarius; мiшч ‘майстар’ (СПЗБ) < стпол. mistrz < свням. meister < лац. magister ‘настаўнiк, кiраўнiк’; музыкус ‘мастак-музыкант’ (Нас.) < пол. muzykus < cлац. musicus; пассар ‘арандатар’ (Шат.) < стпол. posesor < лац. possessor ‘уладальнiк, уласнiк’; саквасттар ‘службовая асоба пры панскай Польшчы, якая збiрала з сялян падаткi’ (Цых.) < пол. sekwestrator ‘судовы выканаўца’ < лац. sequestrator ‘якi служыць памехай’; спецыялста ‘спецыялiст’ (СПЗБ) < пол. specjalista < лац. specialis ‘асаблiвы, адметны’; фктар, фктор ‘пасрэднiк’, ‘сват’ (СПЗБ), ‘пасрэднiк пры продажы каня’ (НС) < стпол. faktor або ням. Faktor ‘пасрэднiк’ < слац. factor ‘стваральнiк’;

б) абазначаюць асобу паводле яе паводзiн, учынкаў, рыс характару: амтар ‘круцель’ (СНС) < пол. amator ‘прыхiльнiк, ахвотнiк’ < лац. amator; амбт ‘ганарлiвец’, ‘паважны чалавек’ (Нас.) < пол. ambit ‘ганарлiвасць’ < лац. ambitus ‘пыхлiвасць’, ‘хвальба’; апiкулт ‘скупы’ (Касп.) < лац. opitulatus ‘якi аказвае падтрымку’; ассар ‘чалавек, якi любiць камандаваць’ (НС), ‘валадар, фанабэрлiвы чынуша’ (СНС) < стпол. asesor < лац. assessor ‘памочнiк суддзi i прэтара’; бстыя, бсцiя, бстыя ‘нягоднiк’ (Нас., ТС), ‘абманшчык, хiтрун, жэўжык’ (НЛ), бстынь ‘бессаромнiк, нахабнiк’ (Сцяшк.), бясцк ‘несур’ёзны чалавек’ (МАСМ) < пол. bestia, bestja < лац. bestia ‘звер, жывёла’; вiзiтнт ‘наведвальнiк’ (КТС) < пол. wizytant < лац. visitans, ntis; валантр ‘бадзяга, лодыр’ (Нас.) < англ. volunteer ‘добраахвотнiк’ < лац. voluntarius; вар’т (Шат., Касп., Сцящк.) < пол. warjat < лац. variatus ‘зменены’; пасiн ‘люты чалавек’ (НЛ, ДСБ) < пасiя < лац. passio ‘страсть, афект’; пасiянт ‘запальчывы, злы’ (Нас.) < пол. pasjonat < лац. passio, onis ‘моцнае пачуццё, афект’; пракурт ‘хiтрун’ (Нас.) < пол. prokurat ‘адвакат, павераны ў справах’ < лац. procurator ‘загадчык, распарадчык’; рэштнт ‘арыштант’ (Нас.) < пол. aresztant < слац. arrestans, ntis; скрупулт ‘гаспадар, якi ўнiкае ў кожную драбнiцу’ (Нас.) < пол. scrupułat ‘акуратны чалавек, педант’ < лац. scrupulum ‘мера дробнай вагi’; унiт ‘шкоднiк, свавольнiк’ (ДСЛ) < пол. uniata < лац. uniatus ‘аб’яднаны’; фiлт(а) ‘хiтрун’ (Нас.), ‘гультай’ (СПЗБ) < пол. filut ‘штукар, свавольнiк, хiтрун’ < фр. filou < лац. filum ‘знешнi выгляд, форма’; фцат ‘франт, моднiк’ (Цых.) < пол. facet ‘тып, асоба’ < лац. facetus ‘вытанчаны, грацыёзны’;

в) характарызуюць фiзiчны стан чалавека: вагн груб. ‘вельмi здаровы, мажны чалавек’ (ЖНС) < пол. wagant ‘бадзяга’ < лац. vagans, ntis; iнвалда ‘iнвалiд’ (СПЗБ) < пол. inwalida < лац. invalidus ‘бяссiльны, нядужы’; крда, крта ‘маларослы, нiзкi’ (НС, ДСЛ, СГЦР) < стпол. kurta < лац. curtus ‘кароткi’; мнька ‘ляўша’ (Сцяшк.) < пол. manka < iт. mancatus ‘знявечаны’ < лац. mancus ‘калека’; або яго знешнi выгляд: мрын ‘негр, араб’ (Нас., Цых.), ‘чарнавалосы, смуглы чалавек’ (ДСЗ) < стпол. murzyn < ням. Mohr < лац. maurus ‘маўр’; нэгр (СПЗБ) < ням. Neger < лац. niger ‘чорны, смуглы’;

г) адзначаюць сацыяльнае становiшча чалавека: анцiлiгнт ‘iнтэлiгент’ (Касп.) < пол. inteligent або рус. интеллигент < лац. intelligens, ntis ‘якi разумее, ведае’; магнт ‘буйны феадал, памешчык’; ‘багач’ (Касп.), ‘багаты чалавек’ (МММГ-74, ТС) < пол. magnat < слац. magnates ‘правадыр’, ‘прадстаўнiк высокага саслоўя’;

д) яго сямейныя адносiны: байстрк, бастрк ‘пазашлюбнае дзiця’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк.) < пол. bajstruk < свням. bastard < лац. bastardus; фамлiя, фамля ‘сваяк, сваячка’ (МММГ-74), ‘радня, сваякi’ (Сцяшк., СПЗБ., ЗНС), хвамiлiя, хвамлля, хамiлiя, фамлiя ‘прозвiшча’ (Бяльк., СБК, 365, МММГ-77, ТС, Касп., СПЗБ), ‘сям’я’, ‘род’ (СПЗБ) < стпол. familia ‘род, сямейства’ < лац. familia;

е) зносiны з iншымi людзьмi: асустнт, асустнтка ‘званне, якое прысвойваецца хлопцу або дзяўчыне на час вяселля’ (НСл) < пол. asystent, asystentka < лац. assistens,ntis ‘памочнiк’; калежнка, каляжнка, куляжнка, колiжнка ‘сяброўка, таварышка’ (СПЗБ, СГЦР, ДСБ) < пол. koleżanka < лац. collega ‘таварыш, саслужывец’; кампн, компн, конпн, кунпн ‘сябрук, таварыш, кампаньён’ (Сцяшк., ТС, ЗНС) < пол. kompan < нар.лац. cum panis ‘з хлебам’; кулга, голга ‘сябар, таварыш’ (СПЗБ, ДСБ, НСл) < пол. kolega < лац. collega; манiгрнт ‘эмiгрант’ (Цых.) < пол. emigrant < лац. emigrant, ntis ‘якi высяляецца’; парсна ‘асоба’ (Нас.), парсна ‘фiзiяномiя’ (ЛП) < стпол. persona, parsona, parsuna < лац. persona ‘асоба’;

ё) называюць асобу паводле рэлiгiйных або мiфалагiчных уяўленняў: мтэр ‘матка боска’ (Нас.) < лац. mater ‘мацi’; люцпар, люцпер ‘нячыстая сiла, д’ябал’ (Нас., Бяльк., СГЦР, Цых.) < пол. lucyfar < лац. lucifer ‘той, хто прыносiць святло’.

У асобную групу выдзяляюцца зборныя назвы людзей: бнда ‘натоўп, грамада’, ‘шайка бандытаў’ (СПЗБ), ‘група, кампанiя’ (Сцяшк.), ‘адна з каманд, якiя ўдзельнiчаюць у гульнi’ (НСл) < ням. Bande < iт. banda < cлац. banda; кампня, кумпня, кумпнiя, кунпнiя, кампнiя ‘кампанiя’ (Сцяшк., ДСБ, ЧК П, 142, Бяльк., СПЗБ) < стпол. kompanija < нар.лац. compania; каплiя, капля ‘гурт, дружына, кампанiя’ (Бяльк., Бiр), ‘група музыкантаў’ (АБНП) < стпол. kapella ‘капэла, аркестр’ < ням. Kapelle < iт. capella < слац. capella ‘козачка’; тра ‘група, партыя’ (СПЗБ) < пол. tura ‘тур, этап’ < фр. tour ‘паварот’ < лац. tornus ‘кругавы рух у танцы’.

Канкрэтна-прадметная лексiка прадстаўлена значнай колькасцю намiнацый, якiя абазначаюць разнастайныя прадметы паўсядзённага абыходку. У iх складзе вылучаюцца: а) назвы хатнiх рэчаў, мэблi, бытавых прадметаў: ргуш, ркгуш, ркуш ‘невялiкi лiст паперы, шкла, бляхi, стандартны кавалак шыферу i iнш.’ (Нас., СПЗБ) < стпол. arkusz < лац. arcus ‘дуга’; кабз ‘кашалёк, торбачка для грошай’ (Др.-Падб.) < пол.kabza < лац. capsa ‘сховiшча, футляр, скрыня’; камд(а), кумда ‘кухонная шафа’ (СГЦР), ‘камода’ (СПЗБ, Сцяшк., Яруш.) < пол. komoda < фр. commode ‘зручны’ < лац. commodus ‘зручны, спрыяльны’; канаврт, кунврт, канверт, конврт ‘канверт’ (Бяльк., Сцяшк., СПЗБ) < рус. конверт < фр. couvert ‘закрыты’ < слац. copertum < лац. coopertus ‘закрыты’; кпа ‘узорыстае пiкейнае пакрывала на ложак’ (ДСБ, ДСЗ, НЛСц, СПЗБ, Сцяшк.), ‘лёгкае пакрывала, коўдра або прасцiна’ (Нас.) < пол. kapa ‘пакрывала’, ‘папона’, ‘рыза’ < п.лац. cappa ‘пакрыццё галавы’, ‘плашч з капюшонам’; крдэнс, крданс, крдас, крдыс ‘шафа для посуду, буфет’ (НСл, СГЦР, СПЗБ, ДСБ, СБК, 183) < стпол. kredenz < свням. credenz < iт. credenza ‘давер, каштаванне напояў i страў’, ‘сервант’ < слац. credentia; курнты ‘гадзiннiк з мелодыяй’ (Нас.) < пол. kuranty < фр. courant ‘бягучы’ < лац. сurrans,ntis; куртна ‘занавеска’ (СГЦР) < пол. kurtyna < iт. cortina < слац. cortina ‘шпалеры, драпiроўка’; лятр(ня) ‘лiхтар’ (ЗНС, Сцяшк., СПЗБ, Цых.) < стпол. latarnia < лац. laterna; мт(а) ‘плецены з саломы кружок выцiраць ногi’ (НЛС), ‘пляцёнка з саломы або травы для ўцяплення дзвярэй, завешвання вокнаў i iнш’ (Бяльк., Нас., Шат., ЛП, Сцяшк., ТС, СПЗБ) < пол. mata < iт. matta < лац. matta ‘цыноўка’; павiлён(ы) ‘заслона, полаг’ (Касп.), ‘шырма’ (СПЗБ) < пол. pawilon ‘балдахiн’ < лац. papilio ‘палатка, шацёр’; рдзiва, рдзiво ‘радыё’ (МММГ-74, ДСЗ, Сцяшк., Цых.) < пол. radio < лац. radio ‘выпраменьваю’; футарлiк ‘футлярык’ (СПЗБ), футарл ‘футляр’ (БРС) < пол. futeral < нвням. futteral < слац. fotrum, fotrale; шкатла ‘куфэрак, скрыначка’ (Нас.) < стпол. szkatuła < iт. scatola ‘скрынка’ < слац. scatula;



б) назвы посуду i ёмiстасцей: бталь, бтэль, бтля ‘вялiкая бутэлька’ (Нас., Сцяшк., Шат., НЛС, СПЗБ, СГЦР, Касп.), ‘лямпавае шкло’ (Касп.) < пол. butel ‘балон, бутыль’ < фр. bouteile < слац. butticula, памянш. да buttis ‘бочка’; клiх, келх, клiх царк. ‘чаша’ (Нас.), ‘чарка, бакал’ (Касп., НСл, СПЗБ) , келшак, кiлшак, кiлшок, кiлшок, келшак, кiляшк, кялшак, клшок ‘чарка’ (Нас., БКЭ, 196, Сцяшк., ДСБ, Касп., Бяльк., ЗНС) < стпол. kielich < ствням. chelih < лац. calix ‘кубак, бакал, чаша’; кфа ‘двухдонная бочка мераю ў 40 вёдзер’ (Нас.), ‘бутыль’ (Касп.) < пол. kufa < свням. kuofe ‘чан, цэбар’ < лац. сupa ‘бочка, дзежка’; мажджр(а), мажджра, мажчр, мажчр, мажджэрык ‘металiчная ступка’ (Нас., СПЗБ, СГЦР, МАСМ, Сцяшк., Сл., Касп., МДСГ), ‘глiняны посуд, у якiм збiваюць масла, пякуць бабку’ (Касп.) < стпол. możdżierz < свням. morsaere, ням. mörser < слац. mortarius ‘ступа, марцiра’; патнка ‘металiчная талерка’, ‘дыскас’ (Нас.) < пол. patyna < лац. patina ‘мiска’; патльня, патльна, патлiна, пэтльня, пятэльня ‘скаварада’ (Бяльк., Касп., Сцяшк., НЛС, СПЗБ), ‘бляха (у плiце)’ (Шат.) < стпол. patela, patelnia < cлац. patella ‘скаварада, дробная каструля’; рндэль, рндаль, рндзель, рндзяль, лёндар, лндар ‘невялiкая каструля з ручкай’ (ДСБ, МММГ-77, Янк. Мат., 158, ЗНС), ‘патэльня’, ‘чапяла’ (ДСБ), ‘вялiкая эмалiраваная каструля для захавання прадуктаў харчавання’ (НЛС) < пол. rondel ‘кухонная пасудзiна’ < фр. rond < лац. rondo < rotundus ‘круглы, шаравiдны’; сцiзрык, цызрык ‘складны нож’ (НЛС, СБК, 184, Касп.) < пол. scyzoryk < фр. scizor < лац. scizorium;

в) розных вiдаў адзення i яго дэталей, упрыгожванняў, галаўных убораў, тканiны i пражы: арнмант, анрмант ‘арнамент’ (СГЦР, МММГ-74) < стпол. ornament < лац. ornamentum ‘упрыгожванне, узор’; бай ‘байка, вiд тканiны’ (СПЗБ, СГЦР), бйка ‘матэрыя’ (Сцяшк.), ‘саматканая спаднiца’ (Бяльк.) < пол. baja < гал., ням. Baai, Boi < лац. badius ‘светла-карычневы’; барт ‘берэт’ (СГЦР, НС) < пол. beret < фр. beret ‘баскская шапка’ < iт. berretta (ст. barrette) ‘каўпак’ < п.лац. birrum ‘халат з капюшонам’; валн, вулн ‘фальбона’ (Касп., Сцяшк.) < пол. wolant < фр. volant < voler ‘лятаць’ < лац. volans, ntis ‘крылаты’; влюм, влiн, влян, влянт, влян, влент, влянт, влён, влен, валь ‘вуаль, вэлюм’ (ЖС, СПЗБ, Сцяшк., ДСБ, СГЦР, ЗНС, МММГ-74, НС), ‘вясельная сукня’ (ДСЗ) < стпол. welum < лац. velum ‘пакрывала, занавес’; гбiт ‘манаскае адзенне ўвогуле i асаблiва ў каталiцкiх манахаў’ (Нас.) < стпол. habit < лац. habitus ‘адзенне, касцюм’; гумалстка, гумалст ‘рызiнка, якая выкарыстоўваецца ў адзеннi’ (СГЦР, МММГ-74, Касп.) < пол. gumelastyka ‘рызiна’ < ням. Gummielasticum ‘каўчук’ < лац. gummi elasticum ‘камедзь’; рх, iрша ‘вузкая палоска аўчыны, скуры, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавiцы i iнш. або нашываецца на кажух як упрыгожванне’, ‘аблямоўка’ (ДСБ, СПЗБ, ЛП, Бяльк., Сцяшк., Янк.I, Касп.), ‘шчацiнне ў свiней на спiне’ (ЖНС) < стпол. ircha < свням. irch < ствням. irach ‘белая дублёная скура’ < лац. hircus ‘казел’; казатка ‘куртка’ (НСл) < пол. kazyjatka < iт. casaca < слац. casaca ‘разнавiднасць убрання’; каплюш, капалш, кыпялш, капялш ‘капялюш’ (СГЦР, Шат., Бяльк., НСл) < стпол. kapelusz < слац. capellus; карлi, крлi ‘пацеркi’ (Нас., Касп., СПЗБ) < стпол. korale ‘каралы’ < iт. corallo < лац. corallium ‘чырвоны карал’; каўмр, комр, комр, камнр, комнр, комр, кумр, кумнр, ковнр, каўнр, каўнр ‘каўнер’ (Шат., Касп., Сцяшк., СГЦР, МММГ-77, ДСБ, ЛП), ‘пояс спаднiцы (фартуха)’, ‘борт’ (ЛП) < стпол. kołnierz < свням. kollier < фр. collier ‘калье’ < лац. collum ‘шыя’; крта ‘куртка’ (Нас., Бяльк.), ‘блузка, кофтачка’ (СГЦР) < стпол. kurta < лац. curtus ‘кароткi’; мнталь, мнтыль ‘лёгкая вопратка’ (Сцяшк., Сл.) ‘плашч’ (КЭС) < свням. mantel ‘палiто, плашч’ < лац. mantellum ‘покрыва, посцiлка, абрус’; мнькi ‘шарсцяныя рукавiцы з адным вялiкiм пальцам’ (ДАБМ, к.333), мнька ‘муфта’ < iт. manica ‘рукаў’ < лац. manica ‘доўгi рукаў тунiкi’; мацра, матрiя, матрыя, мацрыя ‘тканiна, матэрыя’ (ДСБ, Нас., СГЦР, МАСМ, Бяльк.) < пол. materia < лац. materia ‘рэчыва’; матэр’л, мацер’л ‘тканiна’ (СПЗБ) < рус. материал < materialis ‘рэчыўны’; палярна ‘шырокая круглая накiдка на плечы, часам з капюшонам’ (Касп.), ‘шырокi каўнер’ (СПЗБ), ‘вышываная ўстаўка на грудзях у жаночай кашулi’ (НС) < пол. peleryna < фр. pelerine ‘плашч пiлiгрыма’ < лац. peregrinus ‘iншаземны, дарожны’; плiс ‘аксамiт’ (Бяльк.) < ням. Plisch < фр. peluche < лац. pilus ‘волас’; пнцырка ‘ватоўка’ (ДСБ), спанцрка ‘верхняя жаночая кароткая вопратка’ (ТС) < пол. pancerz ‘панцыр’ < ням. Panzer < лац. pantex ‘бруха’; пцерка, пцаркi, пцеркi, пацёркi, пцiркi, пцюркi, птэркi, птыркы, птэркi, пацёры ‘каралi з бурштыну цi шкла’ (Нас., Шат., Касп., ЛП, ДСБ, ЖС), ‘сукаратка’ (БДС) < пол. pacierz < чэш. pater < лац. Pater noster ‘ойча наш’; сан, сын ‘верхняя святочная спаднiца, сарафан’ (Нас.), ‘спаднiца з даматканага сукна’ (Касп., ЛП) < cтпол. sajan ‘святочнае адзенне’ < iт. sajone < лац. sagum ‘плашч’; тлька ‘вельмi тонкая пража’ (Касп.), ‘стоненая частка нiткi’ (НС) < рус. талька < снням. tallige < iт. taglia ‘таль’ < лац. talea ‘абрэзак, саджанец’; цнiка ‘вiд жаночага верхняга адзення’ (СПЗБ) < пол. tunika < лац. tunica ‘нiжняе хатняе адзенне рымлян без рукавоў’;

г) абутку: шчыблты, шчаблты ‘чаравiкi’ (Яўс., Касп.) < рус. штиблеты < ням. Stiefelette < iт. estivale ‘летнi абутак’ < лац. aestivalis ‘летнi’;

д) прадуктаў харчавання, ежы, пiтва: акавтка ‘гарэлка, настоеная на карэннях’ (Нас.) < стпол. akwawita < лац. agua vitae ‘жывая вада’; букта ‘булка хлеба’ (Касп., Гар.) < пол. bukata < рум. bucata ‘кавалак’ < лац. buccata < bucca ‘шчака’; вiкт ‘ежа, харчы’ (Гарб.) < стпол. wikt < лац. victus ‘cродкi харчавання’; вцэт, вцат, цат, цот, цэт, цёт ‘воцат’ (Нас., Шат., Бяльк., Касп., ДСБ, СПЗБ) < пол. ocet < лац. acetum; гарбта, гербта ‘чай’ (Сцяшк., СГЦР, Нас., Касп., Бяльк.) < пол. herbata, дыял. harbata < лац. herba thea ‘чайная трава’; жэлятна ‘жэлацiн’ (СПЗБ) < пол. żelatyna < фр. gelatine < лац. gelatus ‘замерзлы’; канфты, канхвты ‘цукеркi’ (СГЦР) < стпол. konfekt, ням. Konfekt або iт.confetto < лац. confectus ‘прыгатаванне’; канцрвы ‘кансервы’(СГЦР) < пол. conserva ‘захоўванне’ < лац. conservare ‘захоўваць’, ‘берагчы’; канпт ‘кампот’ (СГЦР) < пол. kompot < фр. сompote < лац. compositus ‘састаўны, складаны’; ленгамны, лягумны, люгамнкi ‘прысмакi, ласункi’ (Сцяшк., Сл., Цых.) < стпол. legumina ‘дэсерт’ < лац. legumina ‘стручковыя’; млс, млес, млес, мляз, мляз, млюс ‘штучны мёд’ (ДСБ), ‘патака’ (ДСЛ, ТС), ‘варэнне з яблык цi цукровых буракоў’ (ДСБ, НЛ), ‘павiдла з гарбуза, груш, ягад’ (ЛП), ‘смажаная морква’ (Сцяшк., Сл), ‘цукеркi горшага гатунку’ (Нас.) < пол. melas(a) ‘патака’ < фр. melasse < лац. mel ‘мёд, салодкi сок’; олй, голi, голй, голва, улй, лей ‘канапляны алей’ (Нас.), ‘алей’ (ЖНС, ДСБ, МДСГ, СПЗБ) < лац. oleum.

У складзе канкрэтнай лексiкi неабходна таксама адзначыць:

а) назвы будынкаў, памяшканняў i ўстаноў: афiцна, ахвiцна, офiцна, охвiцна, ахвiцна ‘падсобнае памяшканне для служачых у панскiм маёнтку’ (Нас., МММГ-74, СГЦР, СБК, 230) < пол. oficyna ‘флiгель для дваровай службы’ < лац. officina ‘майстэрня’; iнспкты, iшпкт, шпкты ‘парнiкi’ (СПЗБ, СГЦР, Цых.) < пол. inspekty < inspectus ‘назiранне, догляд’; каплца ‘маленькая цэркаўка на могiлках’ (Сцяшк., СПЗБ) < стпол. kaplica ‘бакавая частка касцёла’ < стчэш. kaplice < свням. kapelle ‘каплiца’ < слац. capella ‘плашч’; касцёл ‘польскi каталiцкi храм’ (СПЗБ) < стпол. kościȯł < стчэш. kostel < ствням. kastel < лац. castellum ‘умацаванае месца, форт’; клебнiя, клябня, плебнiя ‘памяшканне, дзе жыве настаяцель касцёла, царквы’ (Нас., СБК, 57, СПЗБ, Сцяшк., Цых.), ‘каталiцкi манастыр’ (Нас.) < стпол. plebania < klebania ‘дом парафiяльнага святара’ < слац. plebania; клштар, клстор, кляштр ‘каталiцкi манастыр’ (Нас., ЖНС), ‘касцёл пры манастыры’ (Сцяшк., СБК, 368) < стпол. klasztor < свням. kloster ‘манастыр’ < слац. clostrum < лац. clostrum ‘закрытае месца’; кхня ‘памяшканне з печчу для гатавання ежы’ (Сцяшк., ЛП, СПЗБ) < стпол. Kuchnia<ствням. kuchine < лац. coquina; мур ‘мураваны будынак’, ‘мураваная сцяна вакол чаго-н.’ (Нас, СГЦР, ДСБ, СПЗБ, ТС, НЛС, Касп.) < стпол. mur < свням. mure < лац. murus ‘сцяна’; растарцыя ‘рэстаран, закусачная’ (Сцяшк.) < пол. restauracja < лац. restauratio ‘падмацаванне, узнаўленне’; стнца ‘станцыя’ (ДСБ), станцыя ‘тс’ (СПЗБ) < пол. stancja, stacja < iт. stanzia < лац. statio ‘паштовая станцыя’;

б) назвы будаўнiчых матэрыялаў, частак пабудоў: кпуль ‘купал’ (Нас.), кмпало ‘купал (у царкве)’ (ТС) < пол. kopuła < iт. cupola < лац. cup(p)ula ‘бакал, невялiкая бочка’; крта ‘агароджа з рашоткi’ (Нас.), кртка ‘рашотка’ (Нас.), грты ‘краты’ (НЛ), грткi ‘рашотка’ (СПЗБ) < стпол. krata, grata < слац. crata, grata < лац. cratis ‘пляцёнка’; маштля ‘брус цi бервяно каля 72 см таўшчынёю’ (СПЗБ), машта ‘мачта’ (Бяльк.) < пол. maszt ‘мачта’ < свням. mast < лац. malus <*mazdos ‘мачтавае дрэва’; паль, пля ‘слуп’ (ЖНС), ‘бервяно, якое служыць апорай для розных пабудоў’ (СПЗБ, ДСБ, Нас.) < cтпол. pal ‘паля, кол’ < свням. pfal ‘кол’ < лац. palus; фiлр ‘верх печы, на якiм сядзяць, ляжаць’ (Сцяшк.), ‘шула’, ‘прасценак’ (СПЗБ) < пол. filar ‘калона, апора’ < ням. Pfeiler < лац. pila ‘слуп, паля’; хундмент, хвындмiт, фундмент, фундмант, фундмэнт ‘фундамент, аснова’ (ТС, МАСМ, СПЗБ) < стпол. fundament < лац. fundamentum.

У лiку iншых канкрэтных намiнацый:

а) назвы зброi i амунiцыi: армта, гармта, грымта ‘пушка’ (Нас.) < стпол. armata, harmata < слац. armata < лац. armatus ‘узброены’; бнба ‘бомба’ (Касп.) < пол. bomba або рус. бомба < ням. Bombe < iт. bomba < лац. bombus ‘снарад, якi гудзе’; мунцыя ‘амунiцыя’ (НЛГ) < стпол. municyja < лац. munitio ‘умацаванне, узвядзенне фартыфiкацый’; хвзiя ‘крэмянёвая гладкаствольная стрэльба’ (БКЭ, 58, КЖЧК, 309);



б) музычных iнструментаў: армнiк, гармлiк, гармнiк, гармнiя, гармль, гармнь ‘гармонiя’ (Шат., Касп., Бяльк., МММГ-77, ДСЗ, СГЦР, СПЗБ, Цых.), ‘малы губны гармонiк’ (ДСЗ) < ням. Harmonika < лац. harmonicus ‘гарманiчны’.

Значную групу ўтвараюць лацiнiзмы, звязаныя з народна-гаспадарчай дзейнасцю чалавека. Гэта ў першую чаргу: а) назвы механiзмаў, прыбораў, прылад працы, прыстасаванняў i iх частак, дэталей: блактар ‘лакатар’ (МММГ-77) < рус. локатор < англ. locator < лац. locare ‘размяшчаць’; кнтар, кнтыр ‘бязмен’ (Бяльк., Сцяшк., МАСМ, МДСГ), ‘гiра’ (Касп.), ‘мера вагi (2,5-3 пуды)’ (МДСГ ) < стпол. kantar ‘вага ў 50 кг’ < асм.-тур. kantar ‘вага’ < ар. qintar < сгрэч. kentenarion < слац. centenarius ‘цэнтнер’; кнпус, кнпыс ‘компас’ (Бяльк.) < пол. kompas < фр. compas < слац. compassus; ланктка ‘пласцiнка, якая ўжываецца пры пакладаннi жывёл’ (Шат.) < ланцэт < фр. lancette < лац. lancea ‘пiка, дзiда’; лнта ‘прылада для вымярэння даўжынi’ (Сцяшк.) < рус. лента < нвням. Linte ‘стужка’ < лац. linteum ‘палатно’; нумаратар ‘кляймо на лес’ (Сцяшк.) < пол. numerator < лац. numerator ‘лiчыльнiк’; пндзаль, пндаль, пндэль, пнзаль, пндзэль, пндэль ‘пэндзаль’ (Касп., СПЗБ, НЛС, Бяльк., Шат., Нас., Сцяшк., ДСБ) < пол. pędzel, pęzel < ням. Pinsel < лац. pinsellus; стрмант, стрмент, стрмэнт ‘iнструмент’ (Сцяшк., Цых., СПЗБ), ‘сталярскiя прылады’ (ДСБ), ‘рамеснiцкiя прылады’ (Нас.) < пол. instrumentum < лац. instrumentum ‘прылада’; цынтрыфга ‘медагонка’ (Цых.) < пол. centryfuga < ням. Zentrifuga < лац. centrum ‘цэнтр’ + fuga ‘бег’; цркель, цркяль ‘цыркуль’, ‘прылада для вымярэння плошчы’ (Сцяшк., СПЗБ, Цых.) < стпол. cyrkiel < ням. Zirkel < лац. circulus ‘круг’; шпдаль, шпдля ‘рыдлёўка, лапата’ (Сцяшк., ДСБ, СПЗБ, Цых.) < пол. szpadel ‘лапатачка’ < ням. Spadel ‘шпатэль’ < iт. Spatola < слац. spatha ‘лапата, меч’; штыль, стыль ‘востры дубовы кол, пры дапамозе якога вяжуць плыты’ (Бяльк.), ‘шост, з дапамогай якога кiруюць паромам’, ‘шост з жалезным наканечнiкам для сарцiроўкi сплаўнога лесу’ (ЛП), ‘завостраны шост, калок, шпень’ (ТС, СПЗБ), ‘шып’, ‘стрыжань дрэва’ (СПЗБ) < ням. Stil < лац. stylus ‘завостраны кол’, ‘прыстасаванне для розных мэт’. Да гэтай жа групы адносiцца лексiка, звязаная з сельскагаспадарчай або iншымi вiдамi гаспадарчай дзейнасцi народа: грдус ‘радок, баразна’ (ДСБ, СПЗБ, СГЦР, МММГ-74), ‘баразна пасаджанай бульбы, буракоў’, ‘бульбяная градка’ (ЗНС) < лац. gradus ‘крок, ступень, рад, ярус’; мляр ‘доўгi капец дрэва, закрытага зямлёй, з якога выпальвалi дрэўны вугаль’ (Луч.-Фед.), мулёры ‘печ, у якой выпальвалi дрэўны вугаль’ (РТ), млёр ‘вугаль для кузнi’ (ДСЛ) < пол. mielerz, milerz ‘касцёр бярозавых дроў, якi выпальвалi ў яме’ < лац. miliarium ‘тысяча кавалкаў’; мта, мта ‘(доўгi, мелкi) капец бульбы’ (ЗНС, НС) < нням. miete ‘стог сена’ < лац. meta (foeni); мндаль, мдля, мдлiк, мтлiк, мндэль, мндыль, мдэль, мдзель, мндзяль, мндля, мдлi ‘малая ўкладка снапоў на полi’ (СПЗБ, ДСЗ, НСл, МММГ-74, БДС, Яруш., ДАБМ), ‘мера колькасцi – 15 штук чаго-н.’ (СПЗБ, ДСЗ), ‘адзiн з саламяных снапкоў, звязаных з некалькiх пучкоў, якiмi накрываецца ўся страха, апрача нiжняга рада (НС) < пол. mendel ‘15 штук’ < ням. Mandel ‘15 снапоў, капа’ < слац. mandala ‘кошык’; ратрда спец. ‘печ на смалакурным заводзе’ (Цых.) < пол. retorta < лац. retorta ‘павернутая назад’; фга ‘невялiкi скрутак апрацаванага лёну’ (Цых.) < пол. figa < свням. vige < лац. ficus ‘смакоўнiца, фiга’; фашыны ‘звязкi з лазы’ (ТС), фашна, хвашна ‘подсцiлка з галля пад снапы’ (Сцяшк., СПЗБ) < пол. faszyna < ням. Faschine < iт. fascina ‘вязанка хворасту’ < лац. fascis ‘пучок’.

Да народна-гаспадарчай лексiкi адносяцца таксама транспартныя назвы лацiнскага паходжання, якiя абазначаюць вiды транспарту, iх дэталi i часткi: акулры ‘частка вобрацi – скураныя нашыўкi, навочнiкi, шоры’ (ДСЗ, Сцяшк., Цых.) < пол. okulary < лац. ocularis ‘вочны’; брка ‘воз для сена i снапоў’ (Бяльк., Касп.), ‘прыстасаванне ў выглядзе клеткi, якое ставяць на воз, каб зручней было вазiць сена, салому’ (НСл) < пол. bryka ‘воз, падвода’ < ням. Birutsche ‘лёгкая павозка’ < iт. biroccio ‘двуколка’ < лац. birota; кпсыль, кпсуль ‘жалезная пракладка памiж колам i загвоздкай’ (НСл) < рус. капсуль < фр. capsule, ням. Kapsel ‘футляр, каробка’ < лац. capsula ‘скрынка, каробачка’; пiдль ‘педаль’ (ЖНС) < рус. педаль < фр. pedale < лац. pedalis ‘памерам у фут’ < pes ‘нага’; трншпарт ‘транспарт’ (СПЗБ) < ням. Transport < лац. transportare ‘пераносiць, перамяшчаць’.

У асобную групу мэтазгодна вылучыць народныя педагагiчныя назвы. Яны абазначаюць прадметы, звязаныя з працэсам навучання: атрмент, атрмант ‘чарнiла’ (Нас., Касп., СПЗБ) < стпол. atrament < лац. atramentum ‘чорная фарба’; бiбла, ббул ‘прамакальная папера’ (ДСЗ, ДСБ, Цых.), ‘картон’ (Бяльк.) < стпол. bibula < лац. bibulus ‘якi ўсмоктвае, убiрае вiльгаць’; кат(а), гат, каёт ‘сшытак’ (Сцяшк., ДСЗ, ДСБ, СПЗБ, СГЦР, Цых., МДСГ) < пол. kajet < фр. cahier < нарлац. quadernus < лац. quaterni ‘складзены ўчацвёра’; кртка, крдка, крэд, крйдка, крйда ‘аловак для малявання’ (ДСБ, Сцяшк., ЖНС, МДСГ), ‘мялок’ (Нас., Бяльк.), ‘мел’ (Нас.) < пол. kretki, kredki ‘мялкi, каляровыя алоўкi’ i krejda < стпол. kreida < ням. kreide < лац. creta ‘белая глiна, мел’; лемантр, лiмантр, лемэнтр(ык) ‘буквар’ (Нас., СПЗБ) < пол. elementarz < лац. elementarius ‘якi адносiцца да пачаткаў’; мпа ‘карта’ (СГЦР, ДСБ, НСл) < пол. mapa < ням. Mappe < фр. mappe-monde ‘выява зямной паверхнi’ < слац. mappa mundi < лац. mappa ‘cурвэтка, хустка’; окулёры ‘каляровыя алоўкi’ (ДСБ) < пол. kolory ‘фарбы’ < лац. color ‘афарбоўка, колер’; або паняццi, якiя суправаджаюць гэты працэс: агзмiн, эгзмен, акзмiнт ‘экзамен’ (СГЦР, СПЗБ) < пол. egzamin < лац. examen ‘узважванне, выпрабаванне’; вакцыя ‘канiкулы’ (СБК) < стпол. wakacyja < лац. vacatio ‘вызваленне’; дзiктндо ‘дыктоўка’ (СПЗБ) < пол. dyktando < лац. dictandus < dictare ‘дыктаваць’; клса ‘клас’ (Шат., СПЗБ) < пол. klasa < лац. classis; марынс, марынсiк ‘поле ў кнiзе цi на аркушы паперы’ (Нас.) < пол. margo, inis ‘край’.

У складзе дыялектных лацiнiзмаў сустракаюцца i тэрмiналагiчныя назвы. Значная група iх характарызуе прыродны свет. Гэта: а) медыцынскiя тэрмiны: iнфркт, iнфрт ‘iнфаркт’ (СПЗБ) < пол. infarkt < лац. infarctus ‘набiты, напоўнены’; беркулёз, бяркулёз, бяркулёс, бiркулёз ‘сухоты’ (ДС, Янк.I, СГЦР, Цых.) < пол. tuberculoza < новалац. tuberculosis; леватва ‘клiсцiр’ (Нас., ЛП) < пол. lewatywa < слац. levativus ‘для мыцця’; ляксха, лкса, лксы ‘панос’ (Нас., СПЗБ) < пол. laksa < cлац. laxare ‘прачышчаць’; ржа, ржыца ‘рожа (захворванне)’ (МММГ-74) < пол. rȯża < лац. rosa ‘ружа (кветка)’; рэпарцыя ‘аперацыя’ (СПЗБ) < пол. reperacja ‘рамонт’ < лац. reparatio ‘узнаўленне, абнаўленне’; фыбра, хвэбра, хвэрба ‘малярыя, лiхаманка’ (Бяльк., Нас., Сцяшк.) < стпол. febra < лац. febris; шкрля, шкарлт, шкарлт ‘шпарлятына’ (ТС, СПЗБ) < пол. szkarlat < ням. Scharlat < лац. scarlatum ‘пурпур’; шкарлацн, шкарляцна, шкарлатна ‘тс’ (ТС, СПЗБ) < пол. szkarlatyna < фр. scarlatine або iт. scarlattina < слац. febris scarlatina < scarlatum ‘пурпур’;

в) батанiчныя: рнiк, грнiк ‘купальнiк’ (СПЗБ) < лiт. arnikas < лац. arnica (montana); алiвс, алiс, альвс ‘алоэ’ (Касп., Нас., СГЦР, СПЗБ, НС) < пол. aloes < лац. aloe; ахелй, ахл ‘крываўнiк’ (Кiс.) < лац. Achillea ‘Ахiлесаў’; барнлька, брунлька, бурнлька, брунлька, бурнлька ‘гарлянка’ (ТС, Кiс., СПЗБ), ‘чорнагаловiк’ (СГЦР) < пол. brunelka < лац. Prunella, Brunella; галс ‘чарнiльны арэшак’ (Нас.) < пол. galas < лац. galla; дзiндзялй, дзiндзiля, дзындзыля, дзендзлiя, цанцаля, цандалй, цэнцыля, цанцыля, цантлiя, цындалй ‘чыстацел’ (Кiс., СПЗБ, Цых., Сцяшк.) < пол. dzendzelija, лiт. сindalija < лац. chelidonium; калндра ‘каляндра’ (Цых.) < пол. koriandr < лац. coriandrum; канвлiя, камваля ‘ландыш’ (Кiс., БДС, СПЗБ), ‘лугавая раслiна’ (Сцяшк.) < пол. konwalia < слац. (lilium) convallium; лiлй, лiля, ллiя, ляля, ллiя ‘лiлея’ (ДСЛ, СПЗБ, Сцяшк., Кiс., Бяльк., Бес.), ‘гарлачык’ (СПЗБ) < пол. lilia < лац. lilium; лбiн, лбын, лгын, лпiн ‘раслiна з сямейства гарохавых’ (Бяльк., Шат., Сцяшк., ДСБ, Кiс., МДСГ) < пол. lubin < слац. lubinus < лац. lupinus ‘воўчы’; люлк ‘дурнап’ян’ (СПЗБ) < пол. lulek ‘чорны блёкат’ < свням. lulich ‘жыцiк’ < лац. lolium ‘атрутная раслiна’; майрнак, майрн, мар’н, маярн ‘маяран’ (Кiс., Сцяшк., Сл., ТС) < пол. majeranek < новням. Majeran < слац. maiorana; малза, малса, манса, малца ‘мелiса’ (ЗНС, СГЦР, Кiс., СПЗБ, Сцяшк., НСл), ‘пустазелле’ (Бяльк.), ‘настой мелiсы’ (СПЗБ) < пол. malisa < лац. melissa ; мушкт ‘хатняя кветка’ (Бяльк.) < пол. muszkat < свням. muscat ‘мускат’ < слац. muscatus; пкус ‘фiкус’ (ДСБ) < стпол. ficus < лац. ficus; рабарбр ‘рэвень’ (СПЗБ) < пол. rabarbara < ням. Rhabarber < лац. rhabarbarum; цвiнтарй, цынтрыя, цынтра, цэнтра, цынтўра ‘травянiстая лекавая раслiна’ (Нас., ЖС, Сцяшк., СПЗБ) < лац. centaureum; цынамнт ‘карыца’ (ТС) < cтпол. cynamon < лац. cinnamonum;

г) заалагiчныя: андк, iндк, ендк ‘iндык’ (ДСБ, Бяльк., СПЗБ, Янк.I, ТС), iндчка, iндзка, iндзчка ‘iндычка’ < стпол. indyk < лац. (gallus) indicus ‘iндыйскi певень’; канрак ‘канарэйка’ (Нас.) < пол. kanarek < новлац. (aves) canariae; каплн ‘пакладаны певень, якога адкормлiваюць на мяса’ (НСл) < пол. kapłun < свням. cappun < нарлац. cappone < capo; лрва, лрвiна ‘лiчынка’ (КЭС) < пол. larva < фр. larve ‘маска’, ням. Larve < лац. larva ‘прывiд’; пва ‘самка паўлiна’ (ТС, КЭС) < стпол. paw < ствням. pfawo < лац. pavo;

д) мiнералагiчныя: галн ‘квасцы’ (Нас.), ‘сернакiслая соль алюмiнiя, марганца’ (Шат., Касп.) < стпол. hałun < свням. alun < лац. alumen ‘квасцы’; грта ‘вапна’, ‘мел’ (ЗНС, Сцяшк.) < лац. creta ‘белая глiна, мел’; дыямнт ‘алмаз’ (Нас., Касп.) < стпол. dyjament < слац. diamentum < лац. diamantum; люмнь ‘алюмiнiй’ (Цых.) < пол. aluminium < новалац. aluminium або ад лац. alumen ‘квасцы’; цамнт, цмант ‘цэмент’ (СПЗБ) < пол. cement < пол. cement < ням. Zement < лац. caementum ‘цёсаны камень’;

е) рэчыўныя назвы: парфм, парфна, пархма ‘духi’ (Нас., Якуш., Шпiл.), ‘пах’ (Шпiл.), iран. ‘вонь’ (Нас.) < стпол. parfuma < фр. parfum < лац. perfumare ‘выпарацца’; плйстар, плстар ‘штучныя соты’, ‘кавалак (мёду)’, ‘васкавая абалонка’, ‘слой мышачнай тканкi’ (СПЗБ), плйстэр ‘пластыр’, ‘пласт’ (Нас.) < стпол. plastr, plaster ‘соты’ < свням. pflaster ‘пластыр’ < лац. emplastrum; рбрыка ‘чырвоная фарба, выкарыстаная на чырвоныя алоўкi’, ‘адзнакi чырвонай фарбай’ (Нас.) < пол. rubryka < лац. rubrica ‘чырвоная фарба’, ‘загаловак, напiсаны чырвонай фарбай’; шпiгiнр, шпiгунр, шпiгадр, шпiганр, шпiкнр, шкiпiнр, шпiгнр ‘шкiпiнар’ (Касп., МММГ-74, -77, Янк.П, Янк.Мат., 109, ТС, СПЗБ) < стпол. szpikanard < лац. spica nardi ‘пучок нарда’.

Да лiку народнай прыродазнаўчай лексiкi неабходна аднесцi таксама: а) метрычныя назвы: квдра ‘чвэрць гадзiны’, ‘кожная з чатырох фаз месяца’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат., СПЗБ, ТС) < пол. kwadra ‘фаза месяца’ < iт. quadra ‘чвэрць кола’ < лац. quadra ‘чатырохвугольнiк’; кврта ‘мера вадкiх i сыпкiх рэчываў, роўная 0,7’ (СГЦР), ‘чацвёртая доля гарнца’ (Нас.), ‘мера вадкасцi ў 3 шклянкi’ (Сцяшк.), ‘бутэлька 0,75л’ (МАСМ), ‘кубак, конаўка’ (ДСБ, СПЗБ, Касп., ЗНС, ТС) < стпол. kwarta < лац. quarta ‘чвэрць’; квартл ‘квадратны ўчастак лесу’ (Сцяшк., Яшк.) ‘чацвёртая частка якой-н. меры’ (НСл), ‘чацвёртая частка года’ (Нас.) < стпол. kwartał < слац. quartale; хунт, фунт, хнты ‘фунт’ (ТС, СБК, 71, СПЗБ, Янк.I, Касп.), ‘памольны збор у млыне’ (Янк.I) < стпол. funt < свням. phunt < лац. pondo ‘вагой, па вазе’;

б) тэмпаральная лексiка: мамнт ‘момант’ (СПЗБ, ЧК.П, 366) < рус. момент < стпол. monent < лац. momentum; мрац, мрэц, мрыц, мрiц ‘сакавiк’ (СГЦР, ДСБ, ДСЗ, НЛГ, ТС, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк., Сл.), ‘юр’ (ЖС, ДСЗ) < стпол. marzec < стчэш. marec < ням. Marz < лац. m. Martius ‘сакавiк’; сакнда, сякнд ‘секунда, iмгненне’ (Сцяшк., СПЗБ) < пол. sekunda < лац. secundus ‘наступны’; трмiн ‘пэўны прамежак часу’, ‘аканчэнне ўстаноўленага часу’ (Нас.) < пол. termin < лац. terminus ‘мяжа, канец’; хвiбраль ‘люты’ (Касп.) < рус. февраль < лац. m. Februarius.



Асноўным адрозненнем лацiнiзмаў ад запазычанняў з iншых моў з’яўляецца вялiкая колькасць у iх складзе тэрмiналагiчнай лексiкi, звязанай з сацыяльна-эканамiчным, грамадска-палiтычным i духоўным жыццём народа. Гэта тлумачыцца тым, што лацiнская мова ў свой час аказала вялiкi ўплыў на фармiраванне кнiжнай i навукова-тэрмiналагiчнай лексiкi заходнееўрапейскiх i славянскiх моў.

Так, значная група лацiнiзмаў народна-дыялектнага ўжытку адносiцца да юрыдычнай, грамадска-палiтычнай i сацыяльна-эканамiчнай лексiкi. Яны абазначаюць розныя з’явы i рэалii грамадскага жыцця. Некаторыя з iх у наш час з’яўляюцца ўстарэлымi: акт ‘пiсьмовы дакумент’, ‘цырымонiя, абрад’ (Нас.) < стпол. akt ‘дзеянне’ < лац. actus; актыкцыя ‘прызнанне ў судзе пэўнай дзелавой паперы’ (Нас.) < пол. aktykacja < лац. acticatio; акцыднцыя ‘выпадковы, часовы даход, хабар’ (Нас.) < лац. accidentia ‘выпадковасць’; акцз ‘падатак на продаж спiртных напiткаў’ (Нас.) < рус. акциз < фр. accise < лац. accisus ‘аслаблены, абрэзаны’; акцпцiя ‘частка зямлi, гаспадаркi, якую пакiдалi сабе бацькi да канца жыцця’ (СПЗБ) < лац. acceptio ‘прыняцце, прызнанне’; алкцыя ‘выбранне’ (Нас.) < пол. elekcja < лац. electio ‘адбор, выбранне’; амаратра ‘пенсiя’ (ДСЗ) < пол. emerytura < лац. emeretura ‘тое, што будзе нажыта’; андынрыя, андынра, андылрыя, андырлiя, ардынра ‘натуральная плата, што атрымлiвалi батракi ад пана’ (Нас., МММГ-70, СПЗБ, СГЦР, ЭСБМ I) < стпол. ordynaryja ‘гадавая праца, заробак’ < лац. ordinarius ‘адпаведны правiлу, належны’; вакнца ‘вакансiя’ (МММГ-77), акнсiя ‘праца, сталы занятак’ (ДСБ) < стпол. wakancyja ‘вакансiя’ < лац. vacans, ntis ‘пусты, незаняты’; дакмант ‘дакумент’ (НСл) < стпол. dokument < лац. documentum ‘пасведчанне’; дэфензва ‘контрразведка ў буржуазнай Польшчы’ (СПЗБ) < пол. defensywa < лац. defensio ‘абарона’; iнпрыя ‘iмперыя’ (ЧК II, 303) < рус. империя < лац. imperium; калёнiя, кулёня, колёнiя, калёня, калнiя ‘хутар’ (Сцяшк., ДСБ, СПЗБ, Цых.), ‘пасёлак’ (СПЗБ), ‘група машын, або асоб, якiя рухаюцца выцягнутай лiнiяй, рад за радам’ (СГЦР) < пол. kolonia ‘пасяленне’ < лац. colonia ‘зямельная ўласнасць, выселкi’; кантангнт ‘дзяржаўная пастаўка збожжа’ (Сцяшк.) < пол. kontyngent ‘устаноўленая норма падаткаў’ < ням. Kontingent ‘доля, частка’ < лац. contingens, ntis ‘якi выпадае на долю, мае адносiны’; квiт ‘распiска, квiтанцыя’ (Касп., СПЗБ, МММГ-77, СПЗБ), ‘пiсьмовае пасведчанне аб чым-н.’ (Нас.), ‘бiлет’ (ЗНС) < стпол.kwit < свням. guit ‘вольны, аплочаны’ < слац. quitus ‘вольны ад абавязкаў’; квта, квты ‘працэнты’ (Нас., Бяльк., Касп.) < стпол. kwota <слац. quota ‘сума грошай’; лйстры ‘запiсная кнiга гандляра з даўгамi’ (Шат.) < стпол. rejestr(y), regestr < слац. registrum < лац. regestrum ‘запiсанае’; манiхвст ‘манiфест’ (СБК, 133) < пол. manifest < лац. manifestus ‘паказаны, яўны’; мтрыка ‘пасведчанне аб нараджэннi’ (СПЗБ) < cтпол. metryka < слац. matricula ‘каталог, вопiс’ < лац. Matrix; парцылцыя ‘выдзяленне зямельных участкаў у час хутарской сістэмы’ (СПЗБ) < пол. parcelacja < лац. partilis ‘асобны’, partire ‘выдзяляць’; парцла, парцля, парцль ‘(невялiкi) зямельны ўчастак’ (Шат., Сцяшк., СПЗБ) < пол. parcela < фр. parcelle ‘частка, невялiкая доля’ < лац. pars, partis ‘частка, доля’; рамарнт ‘штраф’ (Касп.) < пол. remanent ‘перападлiк, рэшткi’ < лац. remanens, ntis ‘якi застаецца, захоўваецца’; рнда, рнда ‘арэнда, арэндная плата або ўтрыманне’ (Нас., Бяльк.) < стпол. arenda < слац. araenda; регрцiя ‘свабодны ад вучобы час, канiкулы’, ‘свабодны ад працы час’, ‘лёгкая работа’ (Нас.) < пол. rekreacja ‘адпачынак, канiкулы’ < лац. recreatio ‘адпачынак, узнаўленне’; сервiтт, сiвертт, сарвiтт, сорвiтт, сурвiтт ‘зямля агульнага карыстання, якая не ўваходзiла ў цяглавы надзел’ (ЛП, СПЗБ), ‘паша на панскiх угоддзях’ (СПЗБ) < пол. serwitut < лац. servitus, utis ‘аброк, павiннасць’; сiкурацыя ‘грашовыя сродкi, атрыманыя за страхоўку маёмасцi’ (Сцяшк.) < лац. se + сuratio ‘апекаванне, нагляд, утрыманне’; сэдэс ‘месца жыхарства, сялiба, котлiшча’ (ТСБМ), ‘сядзiба’ (НС) < лац. sedes ‘месца жыхарства, жытло’; фактра ‘накладная’ (СПЗБ) < пол. faktura < нвням. faktura < лац. factura ‘апрацоўка, выраб’; цэсiя ‘сесiя, нарада’ (Касп.) < пол. sesja < лац. sessio ‘пасяджэнне’.

У складзе лацiнiзмаў, якiя называюць рэалii духоўнага жыцця народа, неабходна адзначыць абрадавую i рэлiгiйную лексiку. Большасць рэлiгiйных назваў звязана з каталiцкiм веравызнаннем i адносiцца да ўстарэлай або пасiўнай лексiкi: адвнт, адвнт ‘пост перад калядамi’ (Сцяшк., Цых.) < стпол. adwent < лац. adventus ‘прышэсце (Хрыста)’; афра, офра ‘рэлiгiйнае прынашэнне ў дар бажаству, царкве’ (Нас., Сцяшк., СПЗБ, Цых.), ‘любы добраахвотны ўчынак’, ‘набожны абет’ (Нас.), аквркi ‘iконкi, крыжыкi i iнш.’ (СПЗБ) < пол. ofiara ‘ахвяра’ < лац. offere ‘прыношу’; вiглiя ‘урачыстая вячэра напярэдаднi каляд у католiкаў’ (СГЦР, Цых.) < пол. wigilia < лац. vigilia ‘начное богаслужэнне’; влiя ‘канун свята, пост перад святам’ (Нас.) < стпол. wilija < лац. vigilia ‘начное богаслужэнне’; каляд ‘зiмовае абрадавае свята, каляды’ (Сцяшк.), ‘хаджэнне па хатах у калядны вечар з вiншаваннем, велiчальнымi песнямi’ (Нас.), ‘калядны вечар, куцця’, ‘абрадавая песня’, ‘прадукты, што насiлi ў час каляд’ (СПЗБ), ‘узнагарода святару, якi ходзiць з крыжам па хатах у час нараджэння Хрыстова’ (СГЦР), калды, кляды, калёды ‘свята нараджэння Хрыста’ (Нас., Шат., Сцяшк., СПЗБ) < стпол. kalenda, kolęda < лац. Kalendae ‘першы дзень месяца’; камнiя ‘прычасце, прыняцце асвячонага хлеба i вiна’, ‘трэцяя частка iмшы ў касцёле’ (Федар.I) < пол. komunia < лац. communio ‘супольнасць, з’яднанасць’; кантчка ‘збор духоўных песняў i кантаў’ (Нас.), ‘кнiжка’ (СГЦР) < пол. kantyczka ‘зборнiк рэлiгiйных песняў’ < лац. canticum ‘песня, спеў’; карнавл ‘перыяд часу ад каляд да масленiцы’ (Сцяшк.) < фр. carnaval < iт. carnevale < лац. carnem levare ‘пазбаўляцца мяса’; мша ‘iмша, абедня’ (Касп., СБК, 27, КЖЧК, 149, Цых.) < стпол. msza < ствням. missa < лац. missa ‘набажэнства’; нешпр, нiшпры ‘вячэрняя касцельная служба’ (Нас., Касп., Шат., Цых.), ‘вячэрнi час’ (Нас.) < стпол. nieszpor < стчэш. nespor < лац. vesper ‘вечар’; псiя ‘набажэнства пасля вячэрнi ў нядзелю Вялiкага посту’ (Нас.) < пол. pasja ‘пакуты Госпада’ < лац. passio ‘мукi, пакуты’; пцер(ы) ‘малiтва наогул i асаблiва Ойча наш’ (Нас., СПЗБ, БКЭ, 163), ‘ружанец, пацеркi, з якiмi моляцца’ (Сцяшк., Гав.) < стпол. pacierz < лац. Pater (noster) ‘Ойча наш’; прутсiя ‘iконы, якiя насiлi ў час царкоўнай працэсii’ (СПЗБ), пратсы ‘харугвы’ < пол. procesja ‘хрэсны ход’ < лац. processio ‘урачысты выхад, хрэсны ход’; хвэст, фэст, фэс ‘каталiцкае свята’ (Нас.), ‘храмавае свята’ (Касп., СПЗБ) < стпол. fest< ням. Fest < лац. festum ‘свята’; шкаплры царк. ‘ладанка’ (СПЗБ), ‘нанiзаныя на нiтку кавалачкi тканiны з вобразамi святых’ (Цых.) < пол. szkaplerz ‘ладанка’ < лац. scapularium ‘тое, што падвешана на лапаткi’.



Адметнай асаблiвасцю дыялектных запазычанняў з лацiнскай мовы з’яўляецца значная колькасць абстрактных назваў з адцягненай семантыкай, якiя абазначаюць: а) абстрактныя паняццi: авантра, вантра ‘дзiўнае здарэнне’ (Бяльк., Нас.), ‘свавольства’, ‘бяда’ (Нас.) < пол. awantura ‘прыгода’ < лац. adventura < лац. advenire ‘адбывацца’; кцыя ‘здарэнне’ (Нас.) < пол. akcja ‘дзеянне’ < лац. actio; апнiя ‘гонар’, ‘рэпутацыя, аўтарытэт’ (ДСЗ, ДСБ, Сцяшк., СПЗБ, Цых.) < стпол. opinija ‘думка, погляд’ < лац. opinio ‘рэпутацыя’; вапры ‘капрызы, упартасць’ (Нас.) < пол. wapory ‘дрэнны настрой’ < лац. vapor ‘пар, дым’; гмар ‘упартасць, наравiстасць, капрыз’ (Нас.) < стпол. humor < лац. humor ‘вадкасць’; густ ‘схiльнасць, любоў да чаго-н.’ (СПЗБ) < пол. gust ‘смак, густ, манера’ < лац. gustus ‘смак’; кадк ‘няшчасны выпадак’ (Нас.), ‘нячысцiк’ (ЖС, ЗНС, СПЗБ, НС, Шат., Сцяшк.), ‘лясун’ (МДСГ), ‘злы дух’ (Касп.) < стпол. kaduk ‘нячыстая сiла, д’ябал’ < лац. caducus (morbus) ‘падучая’; iнвньцiя ‘iмкненне што-н. зрабiць, звычайна дрэннае’ (Бяльк.) < пол. inwencja ‘намер’ < лац. inventio ‘вынаходнiцтва’; кмпут ‘агульны лiк, збор асоб або прадметаў’ (Нас.) < пол. komput ‘лiк, колькасць’ < нлац. computus ‘рахунак’; кляр, клер, калёр, кулёр, клiр ‘колер’ (Нас., СПЗБ), ‘гатунак, смак’ (Бяльк.) < стпол. kolor < лац. color ‘афарбоўка’; мiзэрыя ‘бедната’ (Раст.), мiзэра ‘худы, бедны’ (Шат.) < стпол. mizeryja < лац. miseria ‘гора, няшчасце’; мда, мды ‘матыў, мелодыя песнi’ (МММГ-74), ‘узор’ (ДСЗ, ЖНС, ДСБ), ‘мода’, ‘звычка’ (СПЗБ), ‘узор у клеткi на палатне’ (ТС) < пол. moda < фр. mode < лац. modus ‘спосаб’; музкi ‘вячоркi з танцамi’ (ДСЗ) < пол. muzyka ‘музыка, аркестр’ < лац. musica; натра ‘упартасць’ (Нас.), ‘характар’ (ТС, СПЗБ, Бяльк.) < стпол. natura < лац. natura ‘прырода’; дар ‘водар, пах’ (СГЦР) < пол. odor ‘непрыемны пах’ < лац. odor ‘пах’; окзiя, окзея, окзыя ‘выпадак, незвычайнае здарэнне’ (ТС, Нас.), ‘паведамленне’ (Нас.) < пол. okazja < лац. occasio ‘выпадак, повад’; пртэс ‘лад, настрой’ (Нас.) < пол. partes ‘ноты’ < слац. partes ‘галасы’; псiя ‘раздражнёнасць, раз’юшанасць’ (Нас.) < стпол. passyja < лац. passio ‘моцнае пачуццё, афект’; пнкт ‘страфа, куплет песнi’ (ЖС, МММГ-74), пнктамi ‘перыядычна, час ад часу’ (НС, СПЗБ) < пол. punkt ‘кнопка, пункт’ < лац. punctum; рапт ‘парыў’ (Нас.) < пол. rapt уст. ‘напад, набег’ < лац. raptus ‘грабеж, захоп’; рта ‘чарга (пасвiць жывёлу)’ (ЗНС, ЖС, НСл, СПЗБ), ‘частка’ (СПЗБ), ‘устаноўленая арэндная сума’ (Нас.), ‘чарговы ўзнос’ (Касп.) < стпол. rata ‘частковая плата, узнос’ < лац. ratus ‘разлiчаны’; руна ‘неспакойны час’, ‘шум, вэрхал’, ‘разарэнне’ (Нас.), ‘вялiкая колькасць, безлiч’ (Сцяшк.) < стпол. ruina < лац. ruina ‘падзенне, абвал, развалiны’; ргул ‘канец’ (МММГ-77), регла ‘правiла’ (Нас.) < стпол. reguła < лац. regula ‘норма, правiла’; скрпул ‘крыха, драбнiца’ (Нас.) < стпол. skrupuł ‘мера вагi’ < лац scrupulum ‘мера вагi, 1/24 унцыi’; статт ‘прыпынак, перашкода’ (Нас.) < стпол. statut ‘статут’ < лац. statutum ‘пастанова, азначэнне’; хврма, хрма ‘форма’ (ТС, КЖЧК, 388) < пол. forma < лац. forma ‘выгляд, форма’;

б) працэс дзеяння або яго вынiк: акапiрўка ‘абжыванне’ (СНЛ) < фр. equiper < лац. occupare ‘авалодваць’; акцнты ‘размова, гаворка’ (СПЗБ) < пол. akcent ‘вымаўленне’ < лац. accentus ‘гучанне’, ‘нацiск’; андулцыя, андылцыя, андалцыя, андэлца, андалца, андылцыя, iндулцiя ‘завiўка’ (НС, ДСЗ, НЛС, СГЦР, ДСБ, Сцяшк., СПЗБ) < пол. ondulacja < фр. ondulation < лац. undulatus ‘хвалiсты’; вiзта ‘наведванне, вiзiт’ (НСл) < пол. wizyta < лац. visito ‘наведваю’; ванты, вомт ‘рвота’ (Нас., Сцяшк., СГЦР) < пол. womity < лац. vomitus; лмант, лмент ‘адчайны, немы крык, клiч на дапамогу’ (ТС, Гарэц., Др.-Падб.) < пол. lament ‘моцны плач’ < лац. lamentum; мцыя ‘супрага, праца ў сполку, гульня ў сполку’ (Бяльк.) < пол. mocja < лац. motio ‘рух’; мштр(а) ‘навучанне салдат’ (Нас.), ‘муштра’ (Бяльк.), мштры ‘прыдзiркi, празмерныя патрабаваннi’ (Шат.) < пол. musztra, muster < ням. Muster ‘узор’ < слац. monstra ‘паказ, дэманстрацыя’; натцыя ‘праборка’ (Бяльк.), ‘павучэнне’ (Бiр.) < стпол. notacyja < лац. notatio ‘заўвага’; спцыр, спцар, шпцыр ‘прагулка’ (СБК, 57, КЖЧК, 99, СПЗБ, ДСЗ, Касп., Цых.) < пол. spacer < ням. spacieren ‘прагульвацца’ < лац. spatior; турбцыя, турбцiя ‘клопат, неспакой’ (Нас., СБК, 303, ДСЗ, Касп., НС, СПЗБ) < стпол. turbacyja < лац. turbatio ‘неспакой’; фгiль, фгля ‘умоўны знак’ (Сцяшк.), ‘выкрут, хiтрыка’ (Нас.) < пол.vigilije < свням. figiel ‘жарт’ < лац. vigiliae ‘стража, шумнае шэсце’; шпiкулцыя ‘спекуляцыя’ (СПЗБ) < пол. spekulacja < лац. speculatio ‘разведка’; экспедзцыя ‘экспедыцыя’ (СПЗБ) < пол. expedycja < лац. expeditio ‘паход’.

Нешматлiкiя лацiнiзмы называюць уласцiвасць чалавека цi прымету прадмета: далiктны, дэлiктны ‘ветлiвы, паслужлiвы’ (Нас., СПЗБ), ‘якi патрабуе догляду’, ‘пераборлiвы’ (СПЗБ), ‘тонка зроблены’ (Нас.), ‘хваравiты’ (ДСБ), ‘кволы’ (СНЛ) < пол. delikatny ‘тонкi, чулы’ < лац. delicatus ‘тонкi, вытанчаны, распешчаны’; дафактвы ‘з дэфектам’ (СГЦР), ‘слабы здароўем’ (МММГ-74, СГЦР) < пол. defektowy < лац. defectus ‘недахоп’; люксвы ‘дабраякасны’ (Сцяшк., Сл.) < пол. luksusowy ‘раскошны’ < лац. luxus ‘раскоша’; люмнавы, лiмневы ‘алюмiнiевы’ (СГЦР, Цых.) < пол. aluminiowy < новлац. aluminium < лац. alumen ‘квасцы’; канттны, кантнтны, конттный, конттный ‘задаволены’ (ДСБ, НСл, ЧК П, 326)< стпол. kontent < лац. contentus; пагны, погны ‘мярзотны, подлы’ (Касп., Шат., ТС, ДСБ), ‘дрэнны, дробны’ (МДСГ), ‘няхрышчаны’ (Нас.) < лац. paganus ‘сельскi, просты’; а таксама прымету дзеяння: акурт, вакурт ‘якраз’ (Нас., Касп., Шат., СГЦР) < пол. akurat < лац. accuratus ‘дакладны’; апссам, апсм, аптсам, абцсам ‘раптам’ (МММГ-74), ‘знянацку, хутка, iмклiва’ (ДС, Касп., Сцяшк., СПЗБ) < пол. obcesem, obsesem ‘знянацку’ < слац. obsessus ‘апантаны’; прывтне ‘уласна’ (СПЗБ) < пол. prywatnie ‘прыватна’ < лац. privato; рптам ‘нечакана’, ‘неабдумана’ (Нас., Касп.), ‘знянацку’ (СПЗБ) < стпол. raptem < лац. raptim; кстрынна ‘тэрмiнова, хутка’ (Бяльк., МММГ-77) < лац. extra ‘звыш, па-за’.

Дзеясловы лацiнскага паходжання складаюць параўнальна невялiкую групу. Яны называюць: а) рух чалавека: вагрыць ‘хутка бегчы, уцякаць’, ‘прагульваць, прапускаць (урокi)’ (Сцяшк., СПЗБ, Цых.) < пол. wagarowa ‘прагульваць’ < лац. vagari ‘блукаць, бадзяцца’; курсавць ‘рабiць рэгулярныя паездкi, рэйсы па маршруце’ (СГЦР) < пол. kursowa < лац. cursare ‘бесперапынна бегаць’; спацыравць, шпацыравць, цыравць ‘прагульвацца’ (ДСЗ, СПЗБ, Цых., МММГ-74) < пол. spacerowa < ням. spacieren < лац. spatior;

б) яго маўленне: лямантавць, ляментавць, лiмънтъвць, лементовць ‘крычаць ад болю’ (СПЗБ), ‘гучна, нудна плакаць’ (НЛ), ‘крычаць’ (СБК, 45, ТС, Шат.), ‘абцяжарваць, ускладняць’ (Нас.), лямнцiць, лямньцiць, лямньдзiць, лiмньдзiць ‘прасiцца’ (КЖЧК, 140), ‘гучна плакаць’, ‘гаварыць не да месца, надаедлiва’ (НЛ) < стпол. lamentowa ‘крычаць’ < лац. lamentare ‘крычаць, плакаць’;

в) фiзiчнае дзеянне: рэвiдавць ‘анатамiраваць’ (СПЗБ) < стпол. rewidowa ‘аглядаць’ < лац. revidere ‘пераглядаць’; рэпаравць ‘рамантаваць’ (СПЗБ) < пол. reperowa < лац. reperire ‘адкрываць, вынаходзiць’; цыравць, царавць ‘лапiць нiткамi дзiркi’, ‘пакрываць соты тонкiм слоем воску’ (СПЗБ) < пол. cerowa ‘цыраваць’ < лац. cerare ‘пакрываць воскам’;

г) псiхалагiчны стан: мiдыгавцца ‘быць у нерашучасцi, вагацца’ (СПЗБ) < пол. medytowa ‘раздумваць’ < лац. meditari ‘абдумваць, намервацца’;

д) зносiны з iншымi людзьмi: ванiтавць ‘зневажаць, абражаць’ (СПЗБ) < пол. wonitowa < лац. vomere ‘ванiтаваць’; вiзытавць ‘наведваць з мэтай агляду’ (Нас.) < стпол. wizytowa < лац. visitare; вэтавць ‘помсцiць, на зло адказваць злом’ (Нас.) < стпол. wetowa < лац. vetare ‘забараняць’; дакляравць, даклiравць ‘абяцаць’ (СГЦР, СПЗБ, СБК, 364) < стпол. deklarowa ‘аб’яўляць’ < declarare; дафарўваць ‘дагаджаць’ (СГЦР) < стпол. deferowa < лац. deferre ‘даручаць, прадастаўляць’; дэтанавць ‘збiваць з толку, перабiваць, бянтэжыць’ (Нас.) < пол. detonowa ‘бянтэжыць’ < лац. detonare ‘грымець, бушаваць’; касавць, касовты, касувтэ ‘забараняць’, ‘разбураць’, ‘рэзаць’, ‘браць развод’ (СПЗБ), ‘выкрэслiваць, знiшчаць’ (Касп.) < стпол. kasawa ‘адмяняць’ < лац. cassare ‘ануляваць, знiшчаць’; лiцытавць ‘канфiскаваць’ (Сцяшк.) < пол. licytowa ‘прадаваць з аўкцыёну’ < лац. licitare; левiзавць ‘рэвiзаваць, рабiць праверку па маёнтку’ (Нас.) < фр. reviser ‘правяраць’ < лац. revisere ‘пераглядаць’; манкiравць ‘падманваць, хлусiць’ (Нас.), ‘ашукваць’ (СПЗБ) < рус. манкироваць < фр. manguer ‘не хапаць’ < iт. mancare < лац. mancus ‘пакалечаны’; празантавць ‘абгаворваць’ (СПЗБ), прэзентавць ‘выстаўляць напаказ’ (СПЗБ) < пол. prezentowa ‘знаёмiць’ < лац. praesentare ‘перадаваць, прадстаўляць’; фундавць ‘частаваць’ (ДСЗ, СПЗБ) < стпол. fundowa < лац. fundare ‘засноўваць’; цiтулааць ‘называць’ (СПЗБ) < стпол. tytulowa < лац. titulus ‘ганаровае званне, подпiс’.

Такiм чынам, лацiнiзмы, якiя ўжываюцца ў народных гаворках, маюць разнастайныя прадметна-паняцiйныя сувязi. Паводле сферы выкарыстання яны падзяляюцца на агульнаўжывальныя, бытавыя назвы, навукова-тэрмiналагiчную i прафесiйную лексiку. Большасць з iх належыць да канкрэтных найменняў, але, у адрозненне ад запазычанняў з iншых моў, у складзе лацiнiзмаў значная колькасць абстрактнай лексiкi (21,2%). Засваенне лексiкi лацiнскага паходжання ў многiх выпадках было абумоўлена патрэбамi ў намiнацыi пэўных рэалiй i паняццяў, неабходнасцю развiцця народна-тэрмiналагiчнай лексiчнай сiстэмы i рэалiзацыi разнастайных спосабаў намiнацыi. Аб актыўнасцi працэсу засваення лацiнiзмаў народна-дыялектнай мовай сведчаць наступныя статыстычныя дадзеныя. Амаль палова запазычанняў лацiнскага паходжання (44,3%) вар’iравала сваю знешнюю форму ў працэсе адаптацыi i прыстасавання да фанетычнай сiстэмы i марфалагiчнага ладу народнай мовы-рэцэптара. Чвэрць лацiнiзмаў (25,9%) на вышэйшым этапе фармальнай адаптацыi рэалiзавалi свой словаўтваральны патэнцыял, – ад iх асновы пры дапамозе ўласных дэрывацыйных сродкаў утваралiся шматлiкiя лексiчныя адзiнкi. Амаль трэць лацiнiзмаў (30,3%) развiлi ў працэсе функцыянавання i ўзаемадзеяння з уласнай лексiкай свой семантычны патэнцыял у вынiку разнастайных тыпаў семантычнай дэрывацыi.

Актыўнасць засваення лацiнiзмаў сведчыць аб мэтазгоднасцi iх запазычвання i рэгулярнасцi выкарыстання.

Даволi значны працэнт устарэлай лексiкi лацiнскага паходжання (36,4%) абумоўлены наяўнасцю ў яе складзе шматлiкiх юрыдычных i сацыяльна-эканамiчных тэрмiнаў, якiя абазначаюць аджыўшыя з’явы i рэалii. Як вядома, гэта лексiка хутчэй за iншыя тэматычныя разрады падвяргаецца працэсу архаiзацыi, выклiканаму зменамi ў грамадскiм жыццi. Намiнатыўная функцыя большасцi лацiнiзмаў, а таксама спецыяльная сфера iх выкарыстання абумовiлi нязначную ўдзельную вагу ў iх складзе экспрэсiўных назваў (усяго 7,2%). Гэтым жа тлумачыцца тое, што амаль палова лацiнiзмаў (46,9%) захавала пры запазычваннi семантыку этымона.

Старажытнасць засваення лексiкi лацiнскага паходжання пацвярджаецца даволi высокiм працэнтам (43,3%) у яе складзе даўнiх запазычанняў. Як упамiналася вышэй, лацiнiзмы, пераважна кнiжнага ўжытку, актыўна засвойвалiся старабеларускай мовай. У лексiчнай сiстэме сучаснай народна-дыялектнай мовы вызначаюцца асобныя лацiнiзмы, якiя, як сведчаць лексiкаграфiчныя крынiцы, маглi быць засвоены беларускай мовай не пазней XV ст: адамашка, алiвэс, армата, календра, каляда, кантар 2, касцёл, квiга, келюх, кляштар, комлата, кухня, мiшч, мантэль, мар’ян, марац, маштэля, мур, мурын, мушкат, мэтрыка, нешпор, панцыр(ка), парсона, стацыя, фундаваць, хворма, хундамент, хунт, цiтулаваць; XVI ст: акт, анцерэс, бестыя, буката, вiзытаваць, вiлея, вакаваць, ваканца, вал I, вэтаваць, галун, ганарал, граты, гуня, дарэктар, дафактовы, дохтар, дыямент, iмша, iнтарэс, iрха, кадук, казаятка, камiсiя, кампор, камысар, кантэтны, каплун 2, каптур, касаваць, каўнер, кашуля, квiт, квадра, кварта, кватэрка, квацера, клебанiя, конпус, крэтка, кулега, курта, куфа, кухня, лiлей, лiня, лiтар 2, левiзор, лейстры, люцыпар, ляндар, лятарня, мiзэрыя, мажджэра, масiяш, матэрыя, мунiца, мша, натура, аказiя, олiва, паблiкацыя, пава, паль, парфум, пастыр, пасэсар, патынка, патэльня, пацер, пляц, прутэсiя, пункт, ранда, рата, рэвiдаваць, рэгул, рэшта, рэштант, саян, станца, статут, струмант, сэнс, трахт, турбацыя, тэрмiн, тэстамант, унiят, фiляр, фактар, фаляваць, фамiлiя, фартуна, хвэст, хундушовы, цынамонт, цыркель, шкатула; XVII ст: адвент, акавiтка, актыкацыя, акцыз, акцыя, амбiт, ампiратар, андынарыя, апiнiя, аплiкант, арнамант, атрамент, бай,бiбула, буталь, ванiты, вантура ,вiкт, вэлян, габiт, галяс, градус, гумар, даклiраваць, дакумант, далiкатны, дафароўваць, дэфензыва, езуiтка, кампаня, кампут, камунiя, кантар 1, кантычка, каперацыя, капэлюш, квартал, квота, коляр, ленгамiна, лямент, мамэнт, матэрыял, натацыя, пасiя 2, пляйстар, празантаваць, празент, прыватны, раптам, реграцiя, руiна, скрупул, фiгль, фыбра, шпалеры, экспедзiцыя; XVIII ст: вакацыя, капэлiя, компал.

Як вiдаць, пераважная большасць даўнiх лацiнiзмаў, як i запазычанняў з iншых моў, адносiцца да XVI-XVII стст., перыяду найбольш iнтэнсiўнага iншамоўнага ўплыву на лексiчную сiстэму старабеларускай мовы. Не выключаецца, што некаторыя з названых вышэй лацiнiзмаў былi запазычаны ў беларускiя гаворкi ўпершыню або паўторна пазней, праз пасрэднiцтва як польскай, так i рускай мовы.

Мэтазгодна лiчыць часам засваення некаторых лацiнiзмаў перыяд не пазней сярэдзiны XIX ст. Гэта лексемы, занатаваныя ўпершыню ў слоўнiку I. Насовiча: анцiлiгент, байструк, бардадын, валантыр, вар’ят, капа, куранты, лемантар, мат(а), музыкус, пасiянат, фiлют i iнш.

Да больш познiх запазычанняў неабходна аднесцi лацiнiзмы, занатаваныя ў сучасных дыялектных лексiкаграфiчных крынiцах: аблакат, аматар, анжынер, армонiк, асустэнт, афiцына, барэт, батарэя, блакатар, бонба, блюска, валан, вецiнар, гумалястка, iнспекты, калежанка, камода, канаверт, канцэрвы, капсыль, кольба, кундуктар, ланкетка, манiгрант, нумаратар, спецыялiста i iнш.

Такiм чынам, лацiнiзмы з’яўляюцца неад’емнай часткай лексiкi iншамоўнага паходжання слоўнiкавага складу народна-дыялектнай мовы i выконваюць у ёй пераважна намiнатыўную функцыю. Запазычаныя шматступянёвым шляхам у розныя перыяды гiстарычнага развiцця беларускiх гаворак, яны актыўна засвойвалiся i адаптавалiся народнай мовай.



1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка