Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны




старонка5/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.54 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

1.3.1. Лексiка-тэматычная класiфiкацыя балтызмаў


Балтызмы складаюць значную па колькасцi групу запазычанняў народна-дыялектнага ўжытку.

Як адзначаюць многiя даследчыкi (А.Врачу, В.Кiпарскi, Ю.Аткупшчыкоў, Э.Смулкова, Е.Грынавецкене i iнш. у кн. ‘Лексiчныя балтызмы ў беларускай мове’), асноўная маса балтызмаў беларускай мовы падзяляецца на дзве вялiкiя групы: тэрмiналагiчную i экспрэсiўную лексiку. Падрабязная тэматычная класiфiкацыя балтызмаў паказвае, аднак, больш шырокую сферу iх выкарыстання ў беларускiх гаворках, адлюстроўвае разнастайнасць i шматграннасць iх прадметнай характарыстыкi.

Большасць балтызмаў народна-дыялектнага ўжытку (385 сл.– 75%) адносiцца да канкрэтнай лексiкi. Гэта разнастайныя ў тэматычных адносiнах намiнатыўныя адзiнкi, у складзе якiх у першую чаргу неабходна адзначыць назвы асобы (73 сл. – 14,2%):

1. Асноўная маса асабовай лексiкi балтыйскага паходжання з’яўляецца экспрэсiўнай, мае ярка выражанае эмацыянальнае адценне. Такiя балтызмы: а) характарызуюць фiзiчны стан чалавека, падкрэслiваючы, галоўным чынам, яго заганы: жгень ‘высокi, хударлявы чалавек’ (СПЗБ) < žaginỹs ‘жэрдка’; кiжлты ‘крываногi’ (СПЗБ) < ẽzlinti ‘кульгаць’; клпша, клпша ‘крываногi чалавек’ (СПЗБ), ‘чалавек з доўгiмi, нязграбнымi нагамi’ (НС), ‘кульгавы’ (ЗНС), ‘жанчына з крывымi нагамi’ (ЗНС) < klipšas ‘кульгавы’; кушпль ‘недаростак, карлiк’ (Цых.) < kšpielis ‘ножык’; лут ‘таўстун’ (СПЗБ, ДСЛ), ‘укормлены, але не тлусты чалавек’ (НЛ) < lùtis ‘тоўсты’; мамн ‘глухi чалавек’ (Бяльк) < mmūnė ‘цемечка’;

б) апiсваюць знешнi выгляд чалавека: вшмала ‘неахайны чалавек’ (ЗНС, СПЗБ) < ũšmalas ‘рукавiца з аўчыны’; гiрма ‘кудлатая, непрычэсаная жанчына’ (Сцяшк., ЛБ, 52) < grmauša; кялйша ‘неахайны чалавек’ (СПЗБ) < kelẽsӗ; муза ‘неахайны чалавек’ (Нас) < murza ; снргля ‘смаркаты’ (СПЗБ) < snalius ‘cапляк’; стра ‘неахайная жанчына’ (СПЗБ) < sutÌros ‘мурза’;

в) называюць яго рысы характару: атстра ‘упарты’, ‘нелюдзiмы чалавек’ (СПЗБ) < ãtstiras; гавла ‘разява, недарэчны чалавек’ (СПЗБ) < avẽlė ‘авечка’; зпла ‘разява’ (СПЗБ), ‘гарлапан’ (МАСМ) < zipla; керпла, кiрпла ‘разява’ (СПЗБ) < kerpla ; квлак ‘звяглiвы чалавек’ (НЛ) < klity ‘надакучлiва прасiць’; кйла ‘надакучлiвы, плаксiвы’ (СПЗБ) < kuiÌla; мамйло ‘маўчун’ (НЛ) < mėmẽle; маўдк ‘маўклiвы чалавек’ (СПЗБ) < maudulyÞs; мнджа ‘маўклiвы чалавек’ (Сцяшк., Сл.) < mindžoti; мякка ‘мяла, цяльпук’ (ЖС) < mekēke ‘прыдуркаваты’; пмпара ‘бурклiвы чалавек’ (СПЗБ) < pampãrius, або разумовыя здольнасцi: глабузд ‘дурань’ (СПЗБ) < grabūÞzdas ‘няўклюдны’; кндля ‘дурань, балван’ (СПЗБ) < kunduÌlis;

г) указваюць на паводзiны, адносiны да працы: апкула ‘гультай’ (СПЗБ) < apkula ; бамбза ‘гультай’ (Бяльк., МММГ-77, СГЦР, СНЛ) < bambizaÌ ‘тоўсты, пузаты’; бнда ‘гультаяватая жанчына’ (НЛ, СПЗБ) < binÞdė ‘гультай’; блаўкня ‘гультай, пустамеля’ (СПЗБ) < bliukininkas; керйша ‘няўклюдны, нязграбны чалавек’ (СПЗБ) < kereiša; кжла ‘маруда, няўмека’ (Шат., НС) < kėžloti ‘кульгаць’; лагяз ‘шустры, жвавы’ (СПЗБ) < laigesyÞs ‘беганiна’; лакза, лагза ‘гультай, абiбок’, ‘непаваротлiвы’ (Шат., МДСГ, ТС) < lokyÞs ‘мядзведзь’; лўма ‘гультай, лежань’ (ТС) < lmė ‘няздатны’; лмша ‘нiкчэмны чалавек’ (СПЗБ) < lamšeÞlis ; нярпа ‘гультай’ (Сцяшк., Сл.) < nerėa; снаўдль ‘той, хто ходзiць без справы’ (СПЗБ) < snaudaÞlius;

д) падкрэслiваюць схiльнасць да пустаслоўя, маны, пляткарства: клаўс ‘хлус’ (СПЗБ) < klaustis; лiмiнд ‘балбатлiвы чалавек’ (ЗНС) < lementi ‘мармытаць’; ‘падслухоўваць’; лйда ‘манюка’ (Сцяшк.) < leiÌdinti ‘абгаворваць, пляткарыць’; малн ‘балбатун’ (СПЗБ) < malnaÌ; табал ‘пустамеля’ (МММГ-74) < tabalas; трайд ‘лапатуха’ (СПЗБ) < traidaÌ; трайл ‘балбатуха’ (СПЗБ) < trailaÌ;

е) указваюць на этнiчную прыналежнасць асобы: гергун ‘мянушка людзей тых вёсак, дзе гавораць па-лiтоўску’ < grgėti ‘балбатаць, невыразна гаварыць’; гуд, гда, гдас ‘мянушка беларусаў у лiтоўцаў (СПЗБ, Цых) < guÌdas.

Асобныя назвы асобы пазбаўлены эмацыянальнай афарбоўкi, з’яўляюцца нейтральнымi. Яны называюць чалавека паводле прафесiйнай дзейнасцi, роду заняткаў (балтшнiк ‘гарбар’ < перан. ‘чалавек з бялявымi валасамi, у белым адзеннi’ (СПЗБ) < лiт. baltuÌšnykas; дйлiд ‘цясляр’ (Нас.) < dailide; мрнiк ‘муляр’ (СПЗБ) < mũrinykas; скeрдзь, скерць ‘галоўны пастух’ (СПЗБ) < skeÞrdžius; роднасных адносiн (вейклiс ‘пляменнiк’ (СПЗБ) < vaikeÞlis), сацыяльнага становiшча (бза ‘бедны чалавек’ (СПЗБ) < bizaz ‘бядняк’); выконваемых абрадаў (лалўнiкi ‘валачобнiкi’ (СПЗБ) < laluninkai).

2. Шматлiкiя балтызмы называюць прадметы паўсядзённага побыту чалавека. Гэта ў першую чаргу кулiнарная лексiка, якая аб’ядноўвае назвы страў, прадуктаў харчавання i спосабаў iх прыгатавання: баланд ‘калатуша з мукi’ (ТС), ‘малакаларыйная, рэдкая страва’ (СПЗБ, ТС, ЛП, СГЦР), ‘нясмачная страва’ (Яўс.) < balundaÌ ‘лебяда’; бнда ‘бохан хлеба’ (СПЗБ, Нас., Сцяшк., СГЦР), ‘хлеб з ячменнай мукi’ (МММГ-74), ‘праснак’, ‘печыва з бульбы i мукi з рознымi прыправамi’ (СПЗБ), ‘здобнае печыва з мукi’ (Бяльк., НЛ, СПЗБ), ‘пiражкi з рознай сумесi, з дамешкай травы’ (СПЗБ), ‘пiрог’ (Бяльк., МММГ-74, СПЗБ), ‘пiрог для памiнальнага стала’ (СПЗБ), ‘скавароднiк з хлебнага цеста’ (Сцяшк., СПЗБ), ‘блiнец з дранай бульбы’ (Сцяшк.) < bandaÌ ‘статак, скот’; бразд ‘драная бульба’ (СПЗБ) < brazd; дзшар, дшры ‘каўбаса, начыненая крывёй, крупамi або бульбянай кашай i запечаная ў печы’ (СПЗБ) < dešraÌ ; ккачка памянш. ‘рытуальны хлеб’ (СПЗБ) < kuÌkė ‘бохан’; млта, млта ‘ежа, прыгатаваная з аўсянай мукi’ (СПЗБ), ‘талакно’ (НС) < milÌta ‘ежа з кiслага малака i грэчкi’; птра ‘малочная страва, падкалочаная мукой’, ‘саладуха’, ‘цура’ (СПЗБ), ‘каша з жытняй мукi’ (ЛП), ‘хлебны квас’, ‘густы квас’, ‘заквашаная саладуха’ (НС), ‘саладуха’ (Касп.), ‘няякасная, нясмачная страва’ (ЛП, СПЗБ) < putraÌ ‘пахлёбка, пойла’; рагйш ‘скавароднiк’ (СПЗБ, Цых) < ragaiÞšis; раўгня ‘саладуха’ (СПЗБ, НС), ‘густы квас’ (НС, НЛ), ‘напiтак з саладухi’ (БДС) < raugieÞnė; саўсня ‘тоўчаная бульба з цыбуляй’ (СПЗБ) < sausieÞnė; cквярст ‘свежына’ (СПЗБ) < skerstuvÌes; цлта ‘кiсeль, аўсяная каша’ (СПЗБ) < čilčieÌne ‘каша’; шкiлёнда, шкiлёндзя ‘тоўстая каўбаса, зробленая з вантробаў, крывi, мяса i iншых дадаткаў’ (Сцяшк., ЗНС, БДС, СПЗБ); ‘тоўстая свiная каўбаса’ (МММГ-74) < skilaÌndis ‘каўбаса з мяса’; шклундзк ‘свiны трыбушок, начынены мясам’ (СПЗБ) < skilandžiuÌkas.

Значна меншае месца ў разглядаемай групе займаюць назвы хатнiх рэчаў, посуду: баршклi ‘званочкi’ (СПЗБ) < barškulÌiai; буч ‘кораб з лазы i саломы’, ‘кош’ (СПЗБ) < buÌčius ‘верша’, жлкта, жлкто ‘пасудзiна, кадушка для запарвання бялiзны’ (СПЗБ, МММГ-74, Бяльк., ЛП, МАСМ) < žlukÌtas; кiвня ‘качарга’ (БДС) < лат. kiÞvens ‘круглая палка’; коўш ‘карэц’, ‘мукамольны коўш’, ‘рыбалоўная прылада’ (МДСГ), ‘кубак’ (Касп.), ‘драўляная мiска з ручкай’ (ТС, ЗНС, СПЗБ) < kaušas; мршка ‘коўдра’ (Сцяшк., Сл.) < marškaÌ ‘абрус, прасцiна’; пасйта ‘перавязь вядра’, ‘вяровачка’ (СПЗБ) < pastas; ракяцнь ‘калатоўка’ (СПЗБ) < reketyÞs; яндўка ‘маслабойка’, ‘гаршчок з ручкай’ (Касп.), яндвка ‘металiчны або глiняны сасуд’ (Нас.) < inÞdauja ‘шафа для посуду’.

Параўнальна нешматлiкiмi з’яўляюцца назвы тканiны, галаўных убораў, адзення або яго частак; дэталей: брузкель ‘гузiк’ (СПЗБ) < brūzuÌklis; кiблка ‘дэталь старажытнага галаўнога ўбора замужняй жанчыны – шнурок або туга скручаны кавалак палатна, завязаны вакол галавы, драўляны абруч’ (ЛП, ТС) < kblas ‘шырокая павязка на валасах жанчыны’; кялйша ‘калоша’ (СПЗБ) < kelše; кятрка ‘клiн, якi ўшываўся памiж штаноў’, ‘шырынка’ (СПЗБ, НС) < ketrka; лпiкла ‘латка’ (Касп., СПЗБ, Шат., ЗНС), ‘дзiрка на адзеннi’ (Некр.) < лiт. lopykla(s); лат. lāpeklis ‘цыраванне’; лапнь, лапня ‘латка’, ‘акраўкi ад старога адзення’ (СПЗБ) < lopinyÞs; мшаст ‘плюш’ (СПЗБ), ‘вельвет’ (Сцяшк., Сл.) < maÞšastas ‘аксамiт’; шврка ‘паўпалiто з даматканага сукна да кален на ваце цi на кажуху; паддзёўка’ (СПЗБ) < švarkaÌ ‘доўгае палiто’; назвы абутку i яго частак: клмбы, клмпы, глмбы, клёмбы ‘абутак на драўлянай падэшве’ (ЗНС, СПЗБ, МММГ-74, НС, МАСМ, Бяльк.), ‘абутак без заднiкаў’ (НС) < klumÌpės; кульдк ‘абцас’ (МАСМ) < kuldukÌas ‘драўляны абутак’; крпы ‘абутак’ (Карск.) < kûrpė ‘чаравiк’; мкшты, мшты ‘балеткi’ (СПЗБ), ‘лапцi, сплеценыя кручком з тонкiх вяровак’ (Лауч.) < mkštas ‘тапачкi з нiтак’; цмкi , цнькi ‘тапкi, вязаныя або пашытыя з матэрыялу’, ‘анучкi, закручаныя на нагах або панчохi, пашытыя з якога-н. матэрыялу’ (СПЗБ) < čiumÞkeė, čiunÞkė.

3. Разнастайнай з’яўляецца група прафесiйнай лексiкi народна-гаспадарчага ўжытку балтыйскага паходжання. У колькасных адносiнах у яе складзе вылучаюцца сельскагаспадарчыя назвы. Гэта:

а) назвы прылад сельскагаспадарчай працы, прыстасаванняў i iх частак: брункт, бронкт ‘ворчык’ (СПЗБ) < branÞktas; брузкель ‘бiрка для падвешвання сала’, ‘вертыкальны шпянёк у жорнах’ (СПЗБ) < brūzukÌlis; жгiнi, жгенi, жгiнi ‘азярод, прыстасаванне, на якiм сушаць вiку, гарох, боб, фасолю i iнш.’ (СПЗБ, СГЦР, ЖНС) < žagiÌniai; жувкшч ‘шнурок для замацавання нiта’ (СПЗБ) < žuvkštis; калту ‘бiч i цапiльна ў цэпе’, ‘таўкач’, ‘палка, палена’ (СПЗБ), калта ‘цапiльна’ (БДС) < kltuve ‘бiч, цапiльна’; кка ‘вялiкi драўляны молат, якi выкарыстоўваецца для розных мэт (глушэння рыбы, драблення засохлых камоў раллi, прасавання глiны, расшчэплiвання дрэў)’ (СПЗБ) < kuk; лжа ‘хлебная лапата’ (СПЗБ) < liÌže; млiнiс ‘млён у жорнах’ (СПЗБ) < milinyÞs; мнта, мньця ‘мянташка’, ‘мешалка’ (СПЗБ) < meÞntė; паўпрца ‘жалезны шворан, на якiм круцiцца верхнi камень у жорнах’, ‘шпень’ (ДСЛ, Сцяшк., СПЗБ, МДСГ, Янк. Ш) < pumpurite; рзьвiны (Бяльк.), рэдзгiнi (ЗНС), рдзьгiнi (НЛ), рзгiны (СПЗБ) ‘прыстасаванне для носкi сена, рэзгiны’ < rginės; сласт ‘пастка’, ‘прыстасаванне для сушкi травы’ (СПЗБ) < slaÞstai;

б) прадуктаў сельскагаспадарчай працы i адходаў пры апрацоўцы розных культур: асцк, гасцк ‘высеўкi, жамерыны’ (СПЗБ) < akšciukÌai; ашк, ашак ‘асцюк’, ‘высеўкi’ (БДС), ‘жамерыны’ (НС) ‘мякiна’ (СПЗБ) < aÞšakos; глта ‘салома на падсцiл’ (СПЗБ) < gulta ‘гняздо’; длька, длькi ‘пыл, якi ўтвараецца пры апрацоўцы лёну’, ‘кастрыца’, ‘рэшткi льнoвалакна’ (СПЗБ) < dulÌkės ‘пыл, пылок ад раслiн’; куль ‘вялiкi сноп’ (ДСЛ) < kūlyÞs; лкшты ‘высеўкi’ (СПЗБ) < lukÌštai; пкула, пкулле, пкуль ‘адходы першага часання льну’ (ЛП, СПЗБ, ДСБ, МДСГ, Бяльк., ДСЛ) < paÞkulos; сцiбклi ‘кастрыца’ (СПЗБ) < stibīkliai; шакал ‘аўсяныя жамерыны’ (НС) < šakalyÞs ‘лучына, шчэпка’;

г) жывёлагадоўчая лексiка: курчк ‘рана ў храпе’ (СПЗБ) < kurčiukÌas; мяцк ‘спакладаны парсючок’ (СПЗБ) < meičiukÌas; парск, параск, паршк ‘кабан’ (СПЗБ) < paršiukÌas; ранцк ‘гадавое кальцо на розе ў жывёлы’ (СПЗБ) < renÞciai;

д) назвы зямельных участкаў, угоддзяў i спосабаў iх апрацоўкi: атра ‘папярочная баразна’ (СПЗБ), ‘частка загону’ (ТС) < ataraÌ; дзiрвн, дзярвн, дзрба ‘верхнi пласт глебы’, ‘зрэзаны пласт дзёрна’, ‘аблога’ (СПЗБ, СГЦР) < dirvnas ‘ралля, нiва’; лнка ‘дзялянка зямлi, участак’ (МДСГ) < lankaÌ ‘залiўны луг’; рзас ‘загон’ (СПЗБ) < rėžis;

е) спосабу ўкладкi сена, саломы: кльша ‘вуглавы застаронак у гумне’, ‘месца пад звiсаючай часткай страхi гумна’ (СПЗБ), ‘канцавая частка воза, спосаб укладкi воза, вугал i грань у складзеным на возе сене, снапах, саломе’ (СПЗБ, НЛ, ДСБ, ЛП, ТС), ‘малая ўкладка снапоў’ (ДАБМ) < kulÌše ‘бядро’; скрда (НС, ЛП), скрта (МАСМ, ДСЛ, БДС), сцрта (СПЗБ) ‘спецыяльная ўкладка, вялiкая тарпа сена, саломы, збожжа’ (ДСБ, МАСМ, ДСЛ, НС) < stirta ‘стог сена’; стацк ‘малая ўкладка снапоў на полi’, ‘бабка’ (СПЗБ) < stačiukÌas.

У складзе будаўнiчай, цяслярскай лексiкi ўжываюцца балтызмы: брта ‘цяслярская сякера’ (СПЗБ) < barta < ням. Barte; ванчс ‘лесаматэрыял’ (НС, ТС) < vančos ‘брусы для замацавання якара’; грбест, грабст, драбясьцё, драбст ‘жэрдкi для лат, латы’, ‘паплёт’ (СПЗБ, БДС, НЛ, ЗНС) < grebėstas; жагнi ‘азярод’ (СПЗБ) < žaginÌiai; крйка ‘верх страхi, дзе сходзяцца скаты’ (Сцяшк., СПЗБ) < krkas; склюд, шклюд ‘шырокая сякера для абчэсвання бярвення’ (ДСЛ, БДС, ЖС, СПЗБ, МДСГ) < skltÌas.

Да будаўнiчай лексiкi па семантыцы наблiжаюцца назвы памяшканняў, пабудоў i iх частак: ард, гард, гарда ‘засек’ (Нас., СПЗБ, МММГ-74, СГЦР, БДС) < arodas; асвр, асврх, ацсвр ‘калодзежны журавель’ (Сцяшк., СПЗБ) < svrts; ёўня ‘частка гумна, сушня’ (Бяльк.), ‘асець’ (СПЗБ, СНЛ), ‘лазня’ (МАСМ, ДАБМ) < juja; пасвiронак ‘засек’ (СПЗБ) < pasvirn ‘месца ў свiрне’; клня ‘гумно’ (Нас, МДСГ, ТС, ЖС, СПЗБ, ДСБ, ЛП), ‘хлеў’ (ЖС), ‘камора’ (Сцяшк.) < klonas ‘ток’; пагрдзiнь ‘месца на печы каля сцяны, дзе сушаць дровы’ (СПЗБ) < pagredinyÞs; првян, првен ‘сенцы’ (СПЗБ, ДСБ) < pryvenė; прмен, прменё ‘сенцы’, ‘свiран’ (СПЗБ, Цых.), ‘павець’ (ДСБ) < priemenė ‘сенцы’; пня ‘хлеў, пуня’ (Бяльк., Нас, СПЗБ, ДАБМ) < pūÞnė; свран, свран, сврэн, сврон ‘будынак, дзе захоўваецца вымалачанае збожжа (зерне, мука)’ (СПЗБ), ‘кладоўка’ (Нас) < svirnas; свршня, сверсць, сврсня ‘журавель у студнi’, ‘вага ў студнi з жураўлём’ (СПЗБ) < svirtisÌ; спраг ‘праход у агароджы’, ‘жэрдка, якой закрываюць праход у агароджы’ (СПЗБ) < spragaÌ ‘адтулiна’, ‘шчылiна’; тарп, торп ‘запоўнены чым-н. застаронак у гумне’ (СПЗБ, ДСБ, БДС) < trpas; шалам ‘гарышча хаты, якое высцiлаецца кастрыцай’ (СПЗБ) < šelmuaÞ.

У асобную групу можна выдзелiць назвы транспартных сродкаў i iх частак: арбн ‘аўтобус’ (Сцяшк., СГЦР, МММГ-77) < arbonas; вяжцiны ‘жэрдкi, да якiх прымацоўваюцца планкi ў драбiнах воза’ (СПЗБ) < vežčios ‘драбiны’; гкты ‘галоўкi ў санях’ (СПЗБ) < gaÞktos; гхта ‘пярэдняя загнутая частка палазоў’, ‘пярэдняя частка саней’ (СПЗБ) < gaÞktos; грнджалы, грнджолы, крнджалы, крынджла ‘вялiкiя санi для перавозкi доўгага бярвэння’ (ЛП, БДС, ДСЛ, Бяльк., МДСГ), ‘калёсы для вывазкi лесу (МАСМ, Бяльк.), ‘санi без розвальняў’ (ДСЛ) < grįžalas ‘дышаль’; ргцi ‘дзве жэрдкi, змацаваныя папярочнай планкай, якiя кладуцца на санi’<дыял. raÞgutes ‘санi’; скршнi ‘галоўкi палазоў у санях’ (СПЗБ) < skršės.

Нешматлiкай з’яўляецца група рыбалоўнай лексiкi балтыйскага паходжання: буч, бча ‘рыбалоўная снасць з лазы цi нiцяной сеткi i абручоў’ (СПЗБ, Сцяшк., НС) < bucÌ̌ius; ведзя, вiдзя ‘рыбалоўная сетка’, ‘браднiк’ (СПЗБ) < vedėjâ; внцер, внцяр, внцар ‘рыбалоўная снасць’ (Шат., Сцяшк., СПЗБ, ЗНС) < vnteris; гзка ‘рыбалоўная снасць для лоўлi ракаў’ (СПЗБ) < gižyÞs ‘станок для вiцця вяровак’; ггнi ‘рыбалоўная снасць, драўляная аснова ў выглядзе палазоў’ (СПЗБ, СГЦР) < geÞgnė ‘рыбалоўная снасць’; кўка ‘доўгi шост з патаўшчэннем на канцы (для глушэння рыбы)’ (Касп., СПЗБ) < koka ‘дубiна’; смець ‘сак’ (СПЗБ) < smtis ; скля ‘ез’, ‘праломка’ (СПЗБ) < sėÞklis ‘мель’.

Адзiнкавыя балтызмы народна-гаспадарчага зместу адносяцца да пчалярскай лексiкi: лёкала ‘латок, па якiм пчолы запаўзаюць у вулей’ (СПЗБ) < lakeÞle; марв, мерв ‘адыходы ад воску’ (СПЗБ, БДС) < marv, merv ‘смецце’; ншта ‘ношка’ (СПЗБ) < naštaÌ ‘ноша’; плоўт ‘прадаўгаватая дошка, якой закрываюць уваход у калодачны вулей’ (СПЗБ) < pltas; ужываюцца ў ткацкай справе: жувкшч ‘шнурок для замацавання нiта’ (СПЗБ) < žuvkštis; пунпуц ‘сукараткi’ (СПЗБ) < pamputyÞs ‘вузел’; пупл ‘сукараткi’ (СПЗБ) < puplyÞs; скаратка ‘закрутка на крутой нiтцы’ (СПЗБ) < skarka; належаць да лексiкi плытагонаў: клба ‘вiтка, скручаны прут для звязвання плытоў’ (Касп., ЗНС), клбiна ‘тс’ (Касп., НС) < klibikis; паляўнiчых: клпа ‘пастка’ (Сцяшк., Сл) < kilpa.

4. Вялiкi лексiчны пласт рэгiянальных балтызмаў утвараюць тэрмiналагiчныя назвы. Большасць народных тэрмiнаў балтыйскага паходжання адносiцца да прыродазнаўчай лексiкi. У складзе яе ў першую чаргу неабходна адзначыць батанiчныя назвы, звязаныя з абазначэннем рэалiй раслiннага свету:

а) травянiстых раслiн: асёклi ‘хвошч балотны i палявы’ (СПЗБ) < asiūÞkliai ‘хвошч’; бардзк ‘хвошч’ (СПЗБ) < barzdžiukÌas; баршклi ‘званец’ (СПЗБ) < barsškuliaiÞ; вiкс, вiксв, iксв ‘вiд асакi’ (СПЗБ) < viksvaÌ; вштуклi ‘казялец’ (СПЗБ) < višÌtakliai; гшта ‘гваздзiк’ (СПЗБ) < gštautas; гштар ‘флёкс’ (СГЦР, СПЗБ, Цых.) < gaÞrštis; гiгль, гiгль ‘хвошч’ (ЖНС, Касп., Янк., Мат., 136, СПЗБ) < gigė̃lis; гiрс, гiрз, гiрс, дзрса, дрса, кiрс, кiрзк ‘пустазелле сямейства злакавых, якое звычайна расце ў жыце’ (НС, ТС, БДС, СПЗБ, ЖС, НЛ) < girsė, dirÌsė ‘гiрса’; грабзда ‘балотны асот’ (СПЗБ) < grabūÞzdas; жыблька ‘зябер’, ‘асцюк’ (СПЗБ) < žibulyÞs; кушт ‘сiвец’ (СПЗБ) < kešetys ‘трава, падобная на хвошч’; лагяс, лагес ‘асот ланцэтападобны’ (СПЗБ) < legėsyÞs; лукшт ‘белы i жоўты гарлачык’ (СПЗБ) < lūkšta ‘лотаць’; маўр ‘раска’, ‘эладзiя’ (СПЗБ) < mrai ‘раска’; мндры ‘рагоз шырокалiсны’ (СПЗБ) < mndre ‘чарот’; пупл ‘гарлачыкi’ (СПЗБ) < puplỹs ‘разадзьмуты’; смiльг, смiлг ‘метлюжок лугавы’ (СПЗБ) < smlga; снаўдул, снаўдал, снаўдлi ‘агаткi’ (СПЗБ) < snaudaÞlės; cоўсюк ‘раслiны з невянучымi кветкамi’ (СПЗБ) < sausiukÌai; свалка ‘пырнiк’ (СПЗБ) < suÌvalka; трашкцi ‘казялец’ (СПЗБ) < traškucÌ̌iai; шалаў ‘вiд асакi’ (СПЗБ) < šalavija; швандрын ‘балотная ядавiтая трава’ (СПЗБ) < švndras; юдр, юрд ‘свiнакроп’ (СПЗБ) < judraÌ; жджаль, жэль ‘вiд асакi’ (СПЗБ) < jodžolė;

б) кустарнiкаў i дрэў: алўны ‘белы налiў’ (СПЗБ) < alyÞvinis; блнда ‘вiд лазы’ (СПЗБ) < blinÌda ‘вярба’; габ() ‘вяз’, бераст’ (СПЗБ, Цых.) < goba; жылвца, жылвць ‘вiд лазы’ (СПЗБ) < žilviÌtis ‘лаза’; мрва ‘шаўковiца’ (СПЗБ) < morva ;

в) грыбоў: кубздзель, кубздаль ‘порхаўка’ (СПЗБ) < kuÌbezdalis; мiшкнi ‘абабкi’ (СПЗБ, Сцяшк., Сл.) < miškiÌniai; нiвяршкi ‘асеннiя апенькi’ (СПЗБ) < noveruÌškos; радшкi ‘лiсiчкi’ (СПЗБ) < ruduškaÌ;

г) гароднiны: кунда ‘бульба’ (Сцяшк., СГЦР, ДСЗ) < kunodaÌ ; лялшка ‘капуста з дробнымi качанчыкамi памiж лiстамi’ (СПЗБ) < leliuška; пжлiс ‘рыхлы качан капусты’ (СПЗБ) < pūžlyÞs;

д) частак раслiн, iх пладоў: аксн ‘асцюкi’ (Сцяшк., Лауч.) < ākstiÌs ‘шып’; атóжыл, атжал ‘парастак’ (СПЗБ) < atžala; брандк ‘зерне арэха’ (СПЗБ) < *brandukas; гламбкi ‘лiсце цыбулi’ (СПЗБ) < lmbas ‘бацвiнне’; кжык ‘сучок’ (ЖС) < kyža ‘дубiна’; крна ‘тоўсты сук’, ‘раздвоены корань у караняплодах’ < kiÌrna ‘корань дрэва’; ламбк, ламбк, лэмп, лымбук, ламбяк ‘сцябло’, ‘лiст бурака са сцяблом’, ‘кветаноснае сцябло цыбулi’ (СПЗБ, Сцяшк.); ламбк ‘сцяблы гарбуза без лiсцяў’ (ЗНС) < lamÞbas ‘сцябло’, ‘бацвiнне’; скуйн ‘iглiца’, ‘галiнка хвоi’ (СПЗБ) < skuja ‘iглiца’; слксня, слкшня ‘лубяное валакно’ (СПЗБ) < sloksna; стамб ‘кветаноснае сцябло’ (СПЗБ) < stmbas; стрэпнгель ‘сцябло’, ‘кветаноснае сцябло’ (СПЗБ) < strepgelis; сцiбклi ‘iглiца’ (СПЗБ) < stibikÌliai; сцiмбр, сцымбр ‘сцябло агародных культур, пустазелле’, ‘чаранок лiста’ (СПЗБ) < stimburyÞs.

Заалагiчныя тэрмiны балтыйскага паходжання называюць у гаворках разнастайных прадстаўнiкоў жывёльнага свету:

а) птушак: вганас ‘каршун’(СПЗБ) < vaÞnagas; гга ‘парода гусей’ (СПЗБ, ТС) < geÞgalas ‘нырок’, geÞgė ‘зязюля’; дгель, дглi ‘птушка з доўгiмi нагамi’ (СПЗБ) < deÞglas ‘стракаты, пярэсты’; кавр ‘каня, кнiгаўка’ (СПЗБ) < kvarnis ‘грак’; пiвка ‘кнiгаўка’ (СПЗБ) < pyvikÌe; кiркн ‘птушка’ (МДСГ) < kirka ‘чайка’; шрпа ‘парода курэй, гусей з натапыраным, ускудлачаным пер’ем’ (СПЗБ) < šiurÌpa ‘птушка з ускудлачаным пер’ем’;

б) насякомых: бзаўка, бзгаўка ‘гiз’ (СПЗБ) < byzdėlė; бужк ‘жук’ (СПЗБ) < bužyÞs ; гзаўка ‘разнавiднасць авадня’ (СПЗБ) < gizÌas ‘непаседа’; гiлс, гiлёс ‘сляпнi, аваднi’ (СПЗБ) < gyliusÌ; гiль ‘разнавiднасць авадня’ (БДС, СПЗБ, СГЦР, Сцяшк.) < gyluÞs; глнда ‘гнiда’ (СПЗБ) < glinÌda; грамбль ‘хрушч’ (СПЗБ)< grambuolyÞs; турклс ‘мядзведка’ (СПЗБ) < turklyÞs;

в) рыб: аджгр ‘ёрш’ (СГЦР) < āÞčgaras; вгал ‘мянтуз’ (СПЗБ) < vėgėleÞ; грўжык ‘мiнога’ (СПЗБ) < gružas; курмль ‘дробная рыба, пячкур’ (СПЗБ, ЗНС) < kurlis.

Да народнай прыродазнаўчай лексiкi адносяцца таксама тапанiмiчныя назвы балтыйскага паходжання: алёс ‘алешына’ (Бяльк.), ‘забалочанае месца’ (НС), ‘балота’ (НЛ, МДСГ, СПЗБ, БДС), ‘мокрая сенажаць’ (НЛ), ‘густы зараснiк’ (БДС), ‘зарослыя хмызняком нiзкiя мясцiны’ (СПЗБ) < alaušaiÞ ‘нiзкiя мясцiны’, лат. aluots ‘крынiца’; атвй ‘вiр’ (СПЗБ) < atvajuÞs; iнтк ‘ручай’ (Гарб.) < intakas ‘прыток’; краўн ‘карчаваты бераг ракi’ (СПЗБ) < kriaunaÌ; кроўж, кроўш ‘бераг ракi’, ‘высокi, абрывiсты бераг’, ‘завадзь’ (СПЗБ) < krišis ‘абрыў, круча’; кдр ‘невялiкi прыродны вадаём, азярко’, ‘затокi ў час паводкi’, ‘сажалка, ставок’, ‘забалочаная мясцовасць’, ‘балота’, ‘кустарнiк’ (Яшк., Сцяшк., Сл.), ‘маленькае азярцо, крынiчка’ (Сцяшк.) < kūdra ‘ставок або балота, якое парасло кустарнiкам’; лмiна ‘балота без кустоў’, ‘нiзiна’, ‘яма, паглыбленне на дне ракi, возера’ (СПЗБ, Касп.), ‘пожня, залiтая вадой’ (НЛ) < lugmēnė ‘багна, твань’; люн (лна, лны, лнi) ‘багна, дрыгва’, ‘зыбун’ (СПЗБ) < liūÞnas; пель ‘балота’, ‘чыстае, вязкае балота’ (ЛП) < pelke; пля ‘нiзкi, неўзараны ўчастак, дзе звычайна стаiць вада’ (ЛППЧ); плька ‘палонка’ (ДСЛ, СПЗБ) < plkė ‘балота’; рйста ‘багнiстае тарфяное месца, парослае хмызам’ (Цых.); ройст ‘зарослае балота, звычайна ў лесе’, ‘зараснiк’ (СПЗБ), рйста ‘балота’, ‘нiзкае, вiльготнае месца’, ‘невялiкi вадаём’ (СПЗБ) < rstas; тракня ‘багна’ (СПЗБ, ДСЗ) < traÞkas .

Некаторыя балтызмы называюць асобныя метэаралагiчныя з’явы: брызгль ‘зярнiсты снег’ (СПЗБ); брызгль ‘лядзяк’ (ЗНС) < bruÞzgulÌis ‘камяк чаго-н.’; вакрна ‘вялiкая хваля, бурнае хваляванне’ (СПЗБ), ‘хваля на возеры, рацэ’ (Сцяшк.) < vakaÞris ‘заходнi вецер’; вгер, вгяры ‘светлы пералiў хваль на рацэ’, ‘блiкi, водблескi на вадзе’ (Сцяшк., СПЗБ) < vaga ‘лiнiя, дарожка на паверхнi цiхага возера вечарам’; гургал ‘намёрзлы лёд на аконных шыбах’, ‘ледзяшы на страсе’ (СПЗБ) < gurgaliai; кжаль ‘слота’, ‘снег з дажджом’ (СПЗБ) < keÞžis ‘размазня’; мгла, мгла ‘iмгла, iмжа’ (СПЗБ, НЛ, БДС) < miglaÌ; стрўбель ‘вясёлка’ (СПЗБ) < straublyÞs; шалн ‘шэрань, iней, намаразь’ (СПЗБ) < šalnaÌ; геалагiчныя i мiнералагiчныя паняццi: гга ‘крэмень’ (СПЗБ), ‘камень’ (Сцяшк.) < deÞgas ‘галавешка’; грга ‘крэмень’ (СПЗБ) < grguže; жвiр, жвыр, жджвiр ‘буйназярнiсты пясок’ (Бяльк., СГЦР, ЛП) < žvyÞras; кршня ‘куча камення’, ‘камянiсты ўчастак поля’ (СПЗБ, Сцяшк., МДСГ, Цых.) < krūšnė; мул ‘iл’ (СПЗБ) < muÌlas; пелка ‘пясчаная, неўрадлiвая глеба’ (НЛ, СПЗБ) < pelėkas ‘шэры’; ўра ‘падзолiстая глеба’ (СПЗБ) < jaura.

Параўнальна нешматлiкай з’яўляецца група анатамiчных тэрмiнаў, якiя абазначаюць пераважна часткi цела, унутраныя органы чалавека: зтвералы ‘дыяфрагма’ (СПЗБ) < žutvėral; iнстук ‘ныркi’ (СПЗБ) < instukÌai; кпель ‘плечы’ (Сцяшк., Сл.) ‘загрывак, патылiца’ (НЛ), ‘карак’ (ЖС), кпелi ‘мазгi’ (ТС) < keÞpalas ‘спiна, горб’; клшы ‘ногi’ (НСл), клышнь ‘нага’ (ЖС) < klišas; комсць ‘кулак’ (СПЗБ) < kuÞmštis; крамзл ‘храсток’ (СПЗБ) < kremzlė; краслк ‘зуб мудрасцi’ (СПЗБ) < kreslinis ‘каранёвы’; крмлi, крнклi ‘суставы пальцаў’ (СПЗБ) < krumpliai ; кльша ‘бядро, тазасцёгнавы сустаў’ (Сцяшк., СПЗБ, Шат., Касп., Цых.) < kuÌlšis; кумпк ‘бядро чалавека’ (СПЗБ) < kumÞpis ‘сцягно’; кпра, кудр ‘горб’, ‘карак’, ‘бядро’ (СПЗБ) < kupraÌ ‘горб’; лпы ‘губы’ (ДСЗ, Яўс., СГЦР., СПЗБ) < lūpa; малмгi I ‘скулы на твары’ (ЗНС) < malmuoÞ ‘камень, почка’; малмгi 2 ‘вялiкiя ногi’ (НСл) < mlmenis ‘сцягняк’; плюсн ‘ступня’ (СПЗБ) < pliūsnis ‘пляскаты’; плы ‘косцi тазасцегнавога сустава’ (СПЗБ) < pilai; смiльгнькi ‘скронi’ (СПЗБ) < smilkiniaiÞ ; шнрпшлi ‘ноздры’ (СПЗБ) < šnirÞpšlės; кны ‘печань’ (СПЗБ) < jaÞknos. .

У складзе народных балтызмаў толькi адзiнкавыя лексемы адносяцца да абстрактнай лексiкi. Гэта нешматлiкiя назвы мер вагi i аб’ёму: комсць ‘мера глыбiнi на шырыню далонi’ (СПЗБ) < kumÌštis; пур, пра ‘старая мера, роўная тром пудам’ (СПЗБ, МДСГ, НЛ, Касп.), ‘посуд, якi змяшчае тры пуды’ (СПЗБ) < pūÞras ‘мера, роўная тром пудам’; назвы адцягненых з’яў i паняццяў: наўда ‘карысць, выгода’ (ЗНС, СПЗБ) < naudaÌ ; нмарасць, нрымасць ‘роспач’, ‘цяжкае становiшча’ (СПЗБ) < neÞrimastis ‘турбота’; рпесць ‘руплiвасць’ (СПЗБ) < rūÞpestis.

5. Даволi значную ў колькасных адносiнах групу ўтвараюць дзеясловы балтыйскага паходжання (98 сл. – 19,1%), якая выразна падзяляецца на дзве падгрупы: дзеясловы, што характарызуюць дзеянне, не ўказваючы на адносiны да яго, i экспрэсiўныя дзеясловы.

Дзеясловы балтыйскага паходжання называюць у гаворках: а) працэс маўлення: вайдавць ‘выдумляць, нагаворваць на чалавека’ (СПЗБ, НС) < vaidyis ‘спрачацца’; вайцць ‘упiкаць, папракаць’ (СПЗБ, НС), ‘лаяць’ (СПЗБ); ‘гаварыць недарэчнае’ (ЗНС, СПЗБ), ‘спрачацца’ (Сцяшк.) < vaitoti ‘стагнаць, скардзiцца’; зрзаць, зрзiць ‘бубнiць, бурчаць’ (СПЗБ) < zurÞzti; кркаць ‘гаварыць’ (МДСГ) < kirÞkti ‘крычаць (аб гусях)’; кўкнуць экспр. ‘падаць голас, абазвацца’ (СПЗБ) < kiaukteletÌi; лёмзаць, лмзаць ‘балбатаць, гаварыць абы-што’ (ЗНС, Сцяшк., Сл., СПЗБ) < lemzyti; лйдзiць, лйдзiць ‘гаварыць недарэчнае, пляткарыць’ (СПЗБ) < leiÌdinti; майнчыць ‘гаварыць абы-што’ (ЖС), ‘манiць’ (СПЗБ) < mainuti ‘мяняць’; малдзць ‘гаварыць адно i тое ж, бубнiць’ (СПЗБ) < maldti ‘паломнiчаць’; мкаць ‘неразборлiва гаварыць’ (Нас., Шат.) < myÞkti; шўкаць ‘невыразна гаварыць’ (СПЗБ) < šaukoti ‘крычаць’;

б) фiзiялагiчную дзейнасць чалавека, стан яго здароўя: апшнпнуць, абшнпцiць ‘абвiснуць, задрамаўшы’ (СПЗБ) < apšniupÌti ‘схiляцца’; зрыць ‘убачыць’ (Касп.) < žiūrti ‘бачыць’; кркаць ‘цяжка дыхаць’ (Сцяшк., Сл.) < kerkti ‘кракаць’; клваць, клваць ‘хварэць, ледзьве дыхаць’ (СПЗБ, НЛ, ЖС) < klėÞvoti; кнiцць, кныцць ‘балець, ныць’, ‘свярбець i балець’, ‘карпець’ (СПЗБ) < kniteti; лмзць ‘неапетытна, павольна есцi’, ‘румзаць’ (ТС) < lemzti; лiпць ‘вельмi хварэць, ледзь жыць’ (СПЗБ) < leipti ‘млець’; мiргць ‘маргаць, падморгваць’ (Нас., Шат., Касп., СПЗБ) < mirginti ‘рухаць’; мгаць ‘есцi, гучна сёрбаючы’ (НЛ) < mugti; шпргацца ‘кiдацца, нервавацца’ (СПЗБ) < spirgti;

г) паводзiны чалавека, яго ўчынкi: гiлць ‘свавольнiчаць, гарэзаваць, дурэць (СПЗБ) < giliuti перан. ‘шалець’; кзнуцца ‘капрызiць, непакоiцца’ (СПЗБ) < kzotis; крыць ‘пiць, гуляць’ (Нас.) < grti, geriti; кнжыць ‘капрызiць, плакаць’ (СПЗБ) < knigždeti; ляпзiць ‘беспадстаўна настойваць на сваiм’ (СПЗБ) < lepēzinti ‘корпацца, кешкацца’, рпiць ‘турбаваць, хваляваць’ (СПЗБ) < rūpetÌi;

д) рух, перамяшчэнне ў прасторы: абжаргць ‘сесцi вярхом на каня’, ‘асядлаць’, ‘пераступiць што-небудзь’, ‘абсесцi вакол чаго-н.’ (СПЗБ, НС, НЛ) < apžerÞgti; валдавцца ‘мiтусiцца, варушыцца, хiстацца’ (СПЗБ) < valdtis ‘трымаць раўнавагу’; варазгiнць ‘хiстацца’ (СПЗБ) < varaizgtis ‘хадзiць, хiстаючыся’; дчыць ‘крочыць, iсцi напрасткi’ (СПЗБ, СГЦР) < dėti ‘хутка рабiць’; жргаць, жргаць ‘пераступаць праз каго, што-н.’, ‘пералазiць’, ‘ступаць, крочыць’ (СПЗБ) < žerÞgti; клбаць, клпаць, клгаць ‘кульгаць’ (СПЗБ, Сцяшк., ЖС, НС) < klypti, klibeti; крзаць ‘павольна iсцi’ (СПЗБ) < kirÞzinti; лапанць ‘пабегчы, iрвануць, паспяшацца’ (НС) < lapanti ‘бегчы’; млдацца ‘валтузiцца’ (СПЗБ) < mltis;

е) працоўнае дзеянне: бйсаць ‘калацiць, абмалочваць’ (СПЗБ) < paisyti; дарнць, дарынць ‘аддзяляць валакно ад кастрыцы’, ‘скрэбцi, чысцiць’ (СПЗБ) < darinėti ‘патрашыць’; крзаць ‘вязаць’ (СПЗБ), ‘плесцi (лапцi, кораб), не вельмi ўмеючы’ (Янк.Ш); грзаць ‘падплятаць’ (СПЗБ) < kerzoti; кшкацца ‘корпацца’ (Нас., Бяльк., СПЗБ) < teškntis ‘плёскацца’, лат. kęskât ; кнпаць экспр. ‘вязаць’ < knyÞpoti ‘крапатлiва працаваць’; кшкацца ‘пароцца, займацца дробнай хатняй справай’ ; ‘марудзiць, калупацца’ (Цых.), ‘марудна рабiць што-н.’ (СПЗБ) < kškytis ‘капацца’; крпштаць экспр. ‘корпацца, марудзiць’ (СПЗБ) < krapšttis; крстацца ‘корпацца, марудна рабiць’ (СПЗБ) < kuÌrstyti ‘палiць у печы’; лкшчыць ‘ачысцiць ад лупiн’ (СПЗБ) < lyÌkštyti; муглёваць ‘рабiць няспешна, памалу’ (ТС) < moÞglinti, mūglinti ‘iсцi, цягнуцца’; ссуврыць ‘злыгаць, звязаць (конi)’ (СПЗБ) < suvrti ‘нанiзаць’;

ж) фiзiчнае ўдзеянне або дзеянне чалавека: гнбаць, гняньбць ‘шчыпаць, сцiскаць’ (СПЗБ) < gnbti ‘шчыпаць’; згрпцiць ‘украсцi’ (СПЗБ) < sugrbti ‘схапiць’; кўзаць ‘пэцкаць, брудзiць, мазаць’ (Шат., СПЗБ), ‘мыць з большага’ (ТС) < kizoti ‘мазаць, пэцкаць’, ккшнуць, кўшнуць экспр. ‘ударыць, выцяць’ (СПЗБ) < kukšnoti; мнтаць ‘пераварочваць, разглядаць’ (Сцяшк., Сл., Цых.) < meÞntyti ‘мяшаць, перамешваць’; пурлць экспр. ‘кiдаць’ (СПЗБ)< purliti ‘рваць, дзерцi’; сврыць ‘адцягваць’ (СПЗБ) < sverÞti; ссултаць ‘стаптаць’ (СПЗБ) < sultis ‘сачыцца’; шпргаць ‘кiдаць чым-н., шыбаць, шпурляць’ (СПЗБ) < spirgėti ‘кiдацца’;

з) працэс утварэння гукаў жывой або нежывой прыроды: бружджць ‘звiнець, гудзець’ (СПЗБ) < bruzdėti; гргаць ‘гагатаць’ (СПЗБ) < grgėti; кркаць ‘гагатаць’ (СПЗБ) < kerÞkti ‘кракаць’; крхаць ‘пець пiсклявым голасам (пра маладых пеўнiкаў)’ (СПЗБ) < kirkÌauti; кўкаць ‘мяўкаць’ (СПЗБ) < kiukčioti ‘гучна крычаць’; крнуць ‘каркнуць’ (Нас.) < krunÞki ; снiпць ‘шыпець (пра гадзюку)’ (СПЗБ) < šnyÞpšti; чкаць ‘стракатаць (пра сароку)’ (СПЗБ) < čeknti ; пшкаць ‘грымець’ (СПЗБ) < pyšketi; суджць ‘насоўвацца з шумам, ветрам (пра хмару)’ (СПЗБ) < šiugždėti ‘шастаць’; трупцць ‘бразджаць’, ‘хрустаць, храбусцець’, ‘скрыпець’ (СПЗБ) < trupÌti ‘сыпацца’;

i) рух жывёл або iх фiзiялагiчны стан: кнiжць ‘мiтуслiва рухацца ў розных напрамках’, ‘гусцi, кружыцца’ (СПЗБ) < gnižeti; кшкацца ‘капацца, грэбцiся (пра курэй)’ < keškytis; мўрыць ‘знаходзiцца ў стане панурасцi, абыякавасцi’ (пра жывёлу)’ (ТС) < maurti ‘раўцi’; пурзлiцца ‘неахвотна есцi (пра жывёлу)’ (СПЗБ) < purzlti; султаць ‘мачыць слюной, лiзаць (пра жывёлу)’ (СПЗБ) < sultis ‘сачыцца’; шмлiцца, шмулць ‘церцiся аб што-н. (пра жывёлу)’ (СПЗБ) < šmulÌenti ‘церцi, нацiраць’;

к) стан прадмета або фiзiчны працэс: бляўцць, блёўець ‘iльснiцца’, ‘трэсцiся’, ‘адвiсаць’, ‘блiшчаць, пералiвацца рознымi колерамi’ (СПЗБ) < blikti; зглсцi ‘аслiзнуць’ (СПЗБ) < suglistÌi; крстацца ‘дымiць, тлець (пра сырыя дрэвы)’ (СПЗБ) < kurÌstiti ‘палiць у печы’; пукчць, пукчць ‘брадзiць’ (СПЗБ) < pukšti.

Нешматлiкай з’яўляецца група рэгiянальных прыметнiкаў балтыйскага паходжання. Адны з iх адлюстроўваюць фiзiчную характарыстыку прадметаў або жывых iстот: палы ‘круглы’ (Гр.) < aÞpalas, aÞpalias; бздрыс, бздра ‘бясхвосты’ (СПЗБ) < bizdrys; кршы ‘пярэсты’ (СПЗБ) < keÞršis; лнкi ‘дугападобны, паўкруглы’ (СПЗБ) < lankasÌ ‘выгнуты’; сдравы, сдровы ‘халодны, сцюдзены’, ‘цвердаваты, ядраны’ (СПЗБ) < siaudrusÌ ‘гулкi, звонкi (ад холаду)’; шплы ‘спарахнелы, чарвiвы’ (СПЗБ) < šiupusÌ; iншыя апiсваюць знешнi выгляд, стан здароўя чалавека: кiрзты ‘кiрпаты’ (ДСЛ) < kirÞzti; клышвы, клiшвы ‘касалапы, крываногi’ (СПЗБ, ДСЛ) < klišas; кшлы ‘блiзарукi, сляпы’ (СПЗБ) < kuÌšlas; стый ‘укормлены’ (СПЗБ) < sotūs; чзлы ‘худасочны, худы’ (СПЗБ) < čeÞžas, kzlyÞs; або рысы яго характару, паводзiн: павдлiвы, павдны ‘прагны’, ‘зайздросны’ (СПЗБ) < pavyÞdas ‘зайздрасць’; рпкi ‘клапатлiвы, старанны’ (Касп.), рпны ‘дбайны, ашчадны’ (СПЗБ) < rūpnus.

Прааналiзаваныя вышэй балтызмы запазычвалiся ў беларускiя гаворкi ў розныя перыяды iх функцыянавання. Праблема вылучэння i даследавання розных храналагiчных пластоў балтызмаў (праславянскага, праўсходнеславянскага i ўласна беларускага), узнятая ў анкеце да зборнiка “Лексiчныя балтызмы ў беларускай мове”, з’яўляецца нявырашанай i да гэтага часу, паколькi не распрацаваны крытэрыi адноснай храналогii балтызмаў.

Таму храналагiчная класiфiкацыя балтызмаў, як i iншых запазычанняў, праводзiцца ў рабоце ўмоўна, шляхам размежавання даўнiх (зафiксаваных у помнiках старабеларускай пiсьменнасцi) i больш познiх запазычанняў з балтыйскiх моў.

Як адзначаюць даследчыкi, у эпоху старабеларускай пiсьменнасцi балтызмы (respice лiтуанiзмы) траплялi ў першую чаргу ў народна-дыялектную, а праз яе – у лiтаратурную мову [30, с. 9-17; 71, с. 145-150]. Гэта была параўнальна невялiкая група слоў гаспадарча-бытавога выкарыстання, якiя запазычвалiся вусным шляхам у вынiку непасрэдных кантактаў суседнiх народаў. Большасць з лiтунiзмаў, як заўважае А.М. Булыка, (тыпу бонда, деготь, дирвань, дойлидь, клуня, ковшь, куль, пуня, свирень, склють, стирта, торпь i iнш.) ‘дзякуючы паўсямеснаму выкарыстанню ў бытавой i гаспадарчай сферай характарызавалася шырокiм ужываннем у пiсьменнасцi, асаблiва ў помнiках дзелавых жанраў. Трывала замацавалiся ў мове помнiкаў i многiя лiтунiзмы з больш вузкiм арэалам распаўсюджвання: евья, ендова, клоймь, крушня, кульша, кумць, милта, оруд, пакуле, примень, ройсто, скилондь i iнш’ [29, с. 135-136]. Акрамя таго, у помнiках, асаблiва напiсаных на лiтоўскай этнiчнай тэрыторыi, адзначаюцца асобныя рэдкiя лiтуанiзмы, якiя ў далейшым не замацавалiся ў лексiчным складзе старабеларускай мовы (тыпу кьветмежь ‘сумесь пшанiцы з ячменем’, режкгали ‘канцы зямельнага ўчастка’, шостаиня ‘шостая частка чаго-н.’, ошвиникь ‘служба конюхам’, дексня ‘выпаленае месца’, пиртикя ‘невялiкая гаспадарчая пабудова’, лонкеля ‘невялiкi луг ля ракi’, ситува ‘глыбокае месца ў рацэ’ i iнш. [59].

У беларускiх гаворках ужываецца параўнальна невялiкая група даўнiх балтызмаў (29 сл. – 5,6%): алёс, аруд, балтушнiк, бонда, буч, ванчос, венцер, дзiрван, дойлiд, дырса, дзякло, еўня, клуня, коўш, крушня, куль, кумпяк, мiлта, пакуле, прымен, пуня, пур, ройст, свiран, сцiрта, шкiлёндзя, тарпа, яндоўка.

Як сведчаць гiстарычныя лексiкаграфiчныя крынiцы, асобныя балтызмы былi запазычаны ў беларускую мову не пазней XV ст.: бонда, ванчос, дзякло, дойлiд, коўш, ройст, свiран, сцiрта, XVI ст.: аруд, балтушнiк, вiцiна, дзiрван, ёўня, дырса, клебан, клуня, кумпяк, куль, кульша, мiлта, пакулле, пелька, прымен, пуня, скiлонд, склюд, яндоўка, XVII ст.: алёс, атоса, буч, венцер, пура. Адзiнкавыя балтызмы ўпершыню былi зафiксаваны толькi ў першай палавiне XIX ст. – гнiбiць, кукса, раўгеня, рэзгiны, шаколiны i iнш. (Нас.).

Неабходна адзначыць, што факт адсутнасцi той цi iншай лексемы ў старажытных пiсьмовых помнiках яшчэ не сведчыць аб тым, што гэта слова было невядома ў адзначаны перыяд. Па сваiм значэннi i функцыянальнай ролi балтызмы адносiлiся да народна-гаспадарчай, бытавой сферы, якая слаба адлюстроўвалася ў помнiках старабеларускай мовы. Таму некаторыя запазычаннi маглi i не зафiксавацца ў помнiках, паколькi засвойвалiся ў першую чаргу народна-дыялектнай мовай, а праз яе пранiкалi ў пiсьменнасць. Так, напрыклад, у асобных выпадках слоўнiкi старабеларускай мовы адзначаюць вытворныя лексемы, тады як зыходнае слова балтыйскага паходжання адсутнiчае ў iх: торпiна (ДЗ) пры адсутнасцi торп, жлукчене (Ябл.) (жлукта не зафiксавана).

Асноўную масу дыялектных балтызмаў можна лiчыць познiмi запазычаннямi, паколькi яны ўпершыню занатаваны ў лексiкаграфiчных крынiцах XX ст. Асобныя з iх пашыраны на значнай тэрыторыi, але большасць сканцэнтравана ў гаворках паўночна-заходняй Беларусi, якiя з’яўляюцца месцам шматвяковых iнтэнсiўных кантактаў беларускай мовы з балтыйскiмi, i ў першую чаргу з лiтоўскай. Менавiта таму тут ужываецца значная колькасць балтызмаў, якiя маюць абмежаваную тэрыторыю выкарыстання. ‘У большасцi выпадкаў яны захоўваюцца ў мове старэйшага пакалення ў значна славянiзаваным выглядзе пры зацямненнi першаснага значэння’ [108, с. 10-11].

Такiм чынам, тэматычная класiфiкацыя балтызмаў, якая адлюстроўвае iх разнастайныя дэнататыўныя сувязi, паказвае, што ў асноўным яны называюць канкрэтныя рэалii паўсядзённага ўжытку i адносяцца да народна-гаспадарчай сферы дзейнасцi. Многiя балтызмы належаць да народна-тэрмiналагiчнай i прафесiйнай лексiкi i маюць спецыяльнае выкарыстанне. Сярод агульнаўжывальных балтызмаў самую значную па колькасцi групу ўтвараюць канкрэтна-прадметныя назвы, звязаныя з паўсядзённым абыходкам народа. Вызначаюцца таксама ў колькасных адносiнах назвы асобы i адзення, для якiх характэрна ярка выражае экспрэсiўнае адценне.

Запазычванне пэўнай часткi балтызмаў было матывавана неабходнасцю намiнацыi адпаведных рэалiй народна-гаспадарчага ўжытку, звязаных з этнакультурнымi асаблiвасцямi жыцця беларусаў паўночна-заходняга рэгiёна. Лексiка балтыйскага паходжання з’явiлася таксама актыўнай крынiцай папаўнення экспрэсiўна-эмацыянальных лексiчных рэсурсаў народнай мовы.

З’яўленне значнай колькасцi рэгiянальных балтызмаў у лексiчнай сiстэме гаворак паўночна-заходняй Беларусi было абумоўлена мiжмоўнымi кантактамi лiтоўскага i аўтахтоннага насельнiцтва гэтага рэгiёна.

Адметнай асаблiвасцю балтызмаў з’яўляецца тое, што запазычванне многiх з iх у беларускiя гаворкi суправаджалася дадатковай славянскай афiксацыяй.

Балтызмы, як i запазычаннi з iншых моў, актыўна засвойвалiся народна-дыялектнай мовай, аб чым сведчыць тое, што больш чым трэць iх вар’iравала знешнюю форму i развiла семантычны патэнцыял. Так, 33,6% балтызмаў у працэсе адаптацыi набылi варыянтныя формы, 32,03% – развiлi вытворныя значэннi, падверглiся полiсемантызацыi.

Параўнальна невялiкая частка балтызмаў (14,25%) рэалiзавала свае дэрывацыйныя здольнасцi, удзельнiчала ў працэсе словаўтварэння i набыла вытворныя намiнатыўныя адзiнкi.

Семантыка большасцi балтызмаў (78,1%) cупадае з этымонамi, што тлумачыцца як непасрэдным шляхам, так i параўнальна познiм часам запазычвання многiх з iх.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка