Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны




старонка3/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.54 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Раздел 1.2. Германiзмы


Славяна-германскае моўнае ўзаемадзеянне адносiцца да лiку найбольш старажытных кантактаў. Зносiны немцаў з паўночнымi гарадамi Беларусi пачалiся даволi рана, калi наладжвалiся гандлёвыя i эканамiчныя сувязi памiж iмi ў басейне Балтыйскага мора. Так, ужо ў XII ст. важным гандлёвым цэнтрам стаў востраў Готланд. ‘У сярэдзiне XII ст. немцы (саксонскiя купцы) выйшлi на ўсходняе ўзбярэжжа Балтыкi. Хутка яны дасягнулi i рынкаў Русi. Услед за купцамi на ўсход Балтыкi рушылi нямецкiя мiсiянеры’ [137, с. 4]. У 1201 г. брэменскiм канонiкам быў заснаваны г.Рыга, якi таксама стаў важным гандлёвым цэнтрам. У XIII ст. нямецкiя рыцары складалi амаль 80% усяго васалiтэту Лiвонii (тэрыторыi на ўзбярэжжы Рыжскага залiва памiж Дзвiной i Фiнскай затокай).

У адносiнах памiж прыбалтыйскiмi немцамi i насельнiцтвам Лiтвы i Беларусi былi перыяды як мiрных кантактаў, так i ўзброеных сутыкненняў. Так, у 1210 г. у Рызе быў падпiсаны ‘вечны мiр’, якi забяспечваў раўнапраўныя гандлёвыя iнтарэсы купцоў розных краiн, вызначыўшы iх гандлёвы шлях па Дзвiне. У 1229 г. была прынята ‘Смаленская гандлёвая праўда’, дагавор памiж Смаленскам, Вiцебскам i Полацкам, з аднаго боку, i Рыгай, Готландам, паўночна-нямецкiмi гарадамi, з другога боку, якi рэгламентаваў мiжнародны гандаль на Дзвiне. У XIII ст. у некаторых беларускiх гарадах iснавалi нямецкiя гандлёвыя канторы (ганзейскiя факторыi). У Полацку члены такой канторы мелi, напрыклад, права пастаяннага пражывання, што, несумненна, спрыяла развiццю кантактаў памiж немцамi i мясцовым насельнiцтвам [137, c. 6].

У гiсторыi славяна-германскiх кантактаў вядомы i ўзброеныя сутычкi. Так, у сярэдзiне XIV ст. крыжаносцы i мечаносцы рабiлi рэгулярныя ўзброеныя напады на землi Вялiкага княства Лiтоўскага, якiя спынiлiся толькi пасля паражэння Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бiтве 1410 г.

Пазней, у канцы XIV ст., князь Гедымiн запрашаў iншаземцаў на жыхарства ў ВКЛ з мэтай умацавання эканамiчнага становiшча, прадастаўляючы iм пэўныя льготы. У гарадах i вёсках Лiтвы i Беларусi сялiлiся нямецкiя рыцары i купцы, гандляры i рамеснiкi. Немцаў выкарыстоўвалi таксама як наёмнiкаў у войска ВКЛ, уцягваючы iх у мiжусобныя канфлiкты i сутыкненнi [186, c. 92].

Прыток немцаў-каланiстаў на Лiтву i Беларусь узмацнiўся ў сярэдзiне XV ст., калi Тэўтонскi ордэн трапiў у васальную залежнасць ад Польшчы. У працэсе ўзаемадзеяння нямецкiх пасяленцаў з мясцовым насельнiцтвам Беларусi адбывалася засваенне асобных германiзмаў спецыяльнага ўжытку.

Гандлёвыя сувязi беларускiх купцоў з прыбалтыйскiмi немцамi развiвалiся i ў наступныя стагоддзi, асаблiва ў другой палавiне XVI ст., калi асноўныя гандлёвыя шляхi ў Заходнюю Еўропу прайшлi праз Польшчу i Германiю. У працэсе тавараабмену памiж замежнымi i беларускiмi купцамi на Беларусь увозiлiся разнастайныя прадметы паўсядзённага побыту – адзенне, тканiны, пража, упрыгожваннi, гатункi вiн, а таксама металiчныя, ганчарныя i шкляныя вырабы. Разам з ‘заморскiмi’ таварамi засвойвалiся iх iншамоўныя назвы.

Непасрэдна з нямецкай мовы была запазычана таксама параўнальна невялiкая колькасць ваеннай i народна-гаспадарчай лексiкi яшчэ ў глыбокай старажытнасцi, у агульнаславянскую эпоху, i пазней, у перыяд раннiх непасрэдных гандлёвых кантактаў памiж прыбалтыйскiмi немцамi i насельнiцтвам паўночных гарадоў Беларусi. Найбольш актыўна германiзмы засвойвалiся ў эпоху беларускай народнасцi пры актыўнай ролi польскай мовы-пасрэднiцы [71, с. 113].

Пэўная частка гандлёва-эканамiчнай i прафесiйна-рамеснiцкай лексiкi нямецкага паходжання запазычвалася ў беларускую мову праз яўрэйскую (iдыш), носьбiты якой актыўна займалiся на Беларусi, пачынаючы з XIII ст., гандлем, лiхвярствам i рознымi рамёствамi. У працэсе ўзаемадзеяння з мясцовым насельнiцтвам тых гарадоў i мястэчкаў, дзе пасялiлiся яўрэi, адбывалася ‘перадача’ ў беларускую мову i замацаванне ў ёй многiх германiзмаў [78, c. 159].

Ролю моў-пасрэднiц пры запазычваннi германiзмаў у беларускiя гаворкi ў розныя гiстарычныя перыяды выконвалi таксама лiтоўская i руская мова.

1.2.1. Лексiка-тэматычная класiфiкацыя германiзмаў


Паколькi ў народныя гаворкi найчасцей зайсвойваюцца назвы пэўных рэалiй, прадметаў i з’яў аб’ектыўнай рэчаiснасцi, то пераважную большасць запазычанняў звычайна складае субстантыўная лексiка. Не з’яўляюцца выключэннем у гэтых адносiнах i германiзмы. Так, у лiку ўсiх прааналiзаваных у рабоце германiзмаў – 93,4% назоўнiкаў, 5,2% – дзеяслоўных i 1,1% прыметнiкавых форм.

Адметнай асаблiвасцю германiзмаў з’яўляецца абсалютная перавага ў iх складзе канкрэтных найменняў (85,8%). Гэта абумоўлена тым, што большасць германiзмаў належыць да ‘культурных’ запазычанняў, якiя засвойвалiся разам з рэалiямi ў працэсе развiцця драўлянага дойлiдства, цяслярскага, кавальскага, стальмашнага, ткацкага рамёстваў i iншых галiн народнай гаспадаркi.

У колькасных адносiнах у складзе германiзмаў вылучаецца будаўнiчая лексiка, якая аб’ядноўвае некалькi тэматычных груп:

1. Назвы пабудоў i iх частак: бда ‘будка для сабакi’, ‘будан’ (НЛС, СПЗБ, Сцяшк., Касп., Шат., Бяльк., Янк.II), ‘кiбiтка’, ‘верх павозкi’ (Нас.), ‘будка над ямай, дзе ляжыць бульба’ (Сцяшк., Гав.) < стпол. buda < свням. bude ‘балаган, каморка’, галрыя ‘вышкi’ (СПЗБ) < пол. galeria ‘галерэя’ < ням. Galerie; гвер ‘частка восецi памiж слупамi, якiя падтрымлiваюць бэлькi, страху’ (Касп.) < стпол. hewer < ням.Heber ‘пад’ёмнiк, рычаг’; гзымс ‘карнiз’, ‘выступ на комiне’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., СГЦР, СПЗБ, Цых.) < пол. gzyms ‘карнiз’ < нвням. Gesims; вель, вiль ‘верхняя частка шчыта ў страсе’ (СПЗБ) < лiт. velis < ням. hêwel; зля ‘вялiкi пакой’ (СБК, 367) < стпол. sala < свням. Saal; лхт(а), лфта, лшка, ‘юшка (у печы)’ (ДСБ, СГЦР, Сцяшк., МАСМ, ЖС, БДС, МДСГ, Сцяшк.), ‘адтулiна, акенца’ (СНЛ), ‘дымаход’ (ЖНС, ДСБ, ЖС), ‘адтулiна ў падмурку хаты’ (Сцяшк., МДСГ), ‘душнiк, прадуха (у лазнi)’ (Бяльк.) < пол. luft ‘дымаход’, ‘паветра, цяга’ < свням. luft ‘паветра, адтулiна’, суч.ням. Luft; оберлфта, оберлхт, обырлхт, обэрлхт, абарлхта ‘фрамуга’ (ДСБ, Сцяшк., Цых., ДСЗ) < ням. Oberliht ‘верхняе святло’; спiжрня ‘камора’ (Нас., Касп., СПЗБ) < пол. spiżarnia < свням.spise ; стадла, стадля, студла, стодл(а) ‘хлеў’, ‘адрына’, ‘гумно’, ‘канюшня’ (СПЗБ, ЛП, ДСБ, ТС, Нас., Касп., Цых.), ‘будынак для вазоў на заезным двары’ (Бяльк.), ‘вялiкi будынак’ (ДСЗ, ТС) < стпол. stodoła ‘гумно, адрына’ < свням. stadal; фiлёнка, фiлёнг ‘створка дзвярэй’ (Бяльк., СПЗБ) < ням. Fullung ‘напаўненне, аблiцоўка’; футрна, хутрна ‘аснова, шуфляда акна, дзвярэй’ (Сцяшк., ДСБ, СПЗБ, Цых., НС) < пол. futryna< ням. Futter; цамбравна ‘цэментная труба’ (Сцяшк.) < пол. cembrowina ‘умацаванне (студнi i iнш.)’ < ням. Zimmerung ‘зруб, умацаванне шахты’; шла, шуло ‘калода’, ‘слуп з пазамi ў пабудове або агароджы’ (Нас., ЛП, МММГ-77, СПЗБ, Касп.), шлле, шлья, ушла ‘шула’ (Янк. I, ДC) < лiт. šừlas або пол. szulo< ням. Säule ‘калона, слуп’; шульц ‘слуп з пазамi, на якi навешваюцца дзверы’ (ЛП)< пол. Szulc < ням. Säule ‘слуп’.



2. Назвы будаўнiчага або аблiцовачнага матэрыялу: банд, бант, бант, бант ‘папярочная бэлька ў кроквах’ (СПЗБ), ‘планка, якая звязвае кроквы блiзка ад iх скрыжавання’ (Сцяшк., НС) < ням. Band ‘абруч, зацяжка’; будулц ‘страявы лес’ (Сцяшк.) < пол. budulec < ням. Bauholz ‘лесаматэрыял’; гант, ганд, гонт, гнта ‘дахавы матэрыял, гонта’ (СГЦР, СПЗБ, Янк. Мат, 122, Янк.I, Касп.) < стпол. gont < свням. gant ‘перакладзiна’; дахўка ‘чарапiца’ (СГЦР) < пол. Dachȯwka < ням. Dach ‘дах, страха’; дыль, для ‘тоўстая дошка, дылёўка’ (Сцяшк., СГЦР, СПЗБ), ‘палавiна распiлаванага ўздоўж бервяна’ (СГЦР), ‘кароткае бервяно, якое кладзецца ў прасценак памiж вуглом i дзвярамi’ (БДС), ‘калода’ (ТС), ‘адна з дзвюх рамаў варштата’ (ДЗС) < стпол. dyl ‘бэлька, брус’< свням. dil(l)e ‘дошка’; дыхт, дхта, дкта ‘фанера’ (Нас., Шат., Сцяшк., Цых., ДСЗ, ДСБ, СПЗБ) < пол. dykta < ням. dichten ‘ушчымляць’; кфля, кхаль ‘керамiчны выраб для аблiцоўкi сцен i печаў’ (СПЗБ, СНЛ, Сцяшк., Цых., Бяльк., Касп., Шат., Нас., СГЦР) < стпол. kafel < св.ням. kachel; клёц ‘бервяно’ (ЖНС), ‘тоўстае бервяно’ (НС), ‘падрэзаны кавалак абчасанага бервяна’ (Сцяшк.); клiц ‘калода’ (СПЗБ) < пол. kloc < ням. Klotz ‘калода, цурбан’; лшва, лшта ‘аблiцовачная дошка’, ‘драўляная планка’ (Сцяшк., СПЗБ, ДСБ), ‘папярочная жэрдка ў плоце’ (БДС), ‘карнiз’ (Нас.) < стпол. lisztwa, listwa ‘вузкая планка, дошчачка, рама’ < свням. liste; лг(а) ‘падвалiна, на якую кладзецца падлога’ (НС, ДСБ, СГЦР, ЛП, НС, СПЗБ), ‘апора, рычаг з жэрдкi або тонкага бервяна для падымання бярвенняў’ (СГЦР, МММГ-74) < стiсл. lag ‘калода’, ням. Lagerbalken ; мурлт(а), мурлты, мурлтэ ‘верхнi вянок у зрубе хаты’ (СГЦР, Бяльк., ДСЛ, СПЗБ, ДСБ, Янк. Мат., 115, НС, МДСГ) < стпол. murłat < свням. murlatte; нты ‘прапiлаваныя праёмы ў дошках дзвярэй, куды заганяецца шпона або пояс’ (Сцяшк.) < пол. nut, мн. nuty < ням. Nut(e) ‘паз’; трм(а), тран, трым, отрм, атрма, штрм(а) ‘апорная бэлька, якая падтрымлiвае папярочныя бэлькi столi’ (СПЗБ, ДСБ, ТС, Касп., ЛП) < стпол. tram < чэш. tram < свням. tram; шалёўка, шалвка, шалфка ‘тонкiя дошкi для абшыўкi драўляных пабудоў’ (Сцяшк., ДСБ, СПЗБ, Касп.), ‘асада, лiштва’ (СПЗБ) < пол. Szalȯwka < нвням. schalen ‘абiваць дошкамi’; швля ‘бэлька, якая кладзецца ў першы вянок зруба’ (СПЗБ), швлi ‘чэсаны хваёвы лес, распiлаваны на шпалы’ (НЛ), швэль ‘кавалкi тынку, адыходы ад драўнiны пры апрацоўцы смецця’ (СПЗБ) < ням. Schwelle ‘парог, шпала’; шлпар(ы), шлпры, шлфры, шнпяры, шнпар ‘бэлькi пэўных памераў, шпалы’ (СПЗБ, Касп.) < нвням. Schlepper ‘стальны трос, буксiр’; шлфта, шлхт(а) ‘апрацаваны чатырохкантовы брус’ (Сцяшк.), ‘штабель’ (СПЗБ) < пол. szlichta < ням. Schlichte < schlichten ‘абточваць, укладваць’; шпнгi ‘шпунты, падоўжаныя выступы цi пазы для злучэння дошак, брусоў’ (СПЗБ), шпнга ‘планка, якой замацоўваюцца дошкi ў дзвярах’ (Сцяшк.) < ням. Spnge ‘зашпiлька’:

3. Назвы будаўнiчых, цяслярскiх прылад i прыстасаванняў: бiндс ‘цяслярская сякера’ (Касп., СГЦР, МДСГ, СПЗБ) < стпол. bindas < ням. Bindaxt; брта ‘цяслярская сякера’ (СПЗБ), брда ‘тупая сякера’ (Касп.) < стпол. barta < свням barte; внкель, внгель ‘вугламер’ (Сцяшк., СПЗБ, Касп., СГЦР, ДСБ) < пол winkiel < ням. Winkel; варстт, варстк, вярстт, вырстт ‘сталярны станок’ (БДС, Сцяшк., Шат.), ‘цяслярскi станок’ (СГЦР), ‘ткацкi станок’ (Сцяшк., БДС, ДСБ, НЛС, СГЦР, ЖНС) < стпол. Warsztat < свням. wercstat ‘майстэрня, цэх’; васарвга, вiсарвга ‘грунтвага, ватэрпас’ (Сцяшк., НСл, НС, СПЗБ, СГЦР, Цых.) < ням. Wasserwage; гмр, гмра ‘верхняя ручка падоўжанай пiлы’ (Касп., Шат., СГЦР, ТС, ЖНС) < стпол. hamer < свням. hamer ‘молат’; гбаль, гбэль, баль, габляк, гблiк ‘рубанак’, ‘фуганак’ (Касп., СПЗБ, ДСБ, НЛС, ЛП, Сцяшк., СГЦР, НС) < стпол. hebel < ням. дыял. hobel, hebel; кльма, кльня ‘прылада муляра, тынкоўшчыка для нанясення раствору’ (Бяльк., Сцяшк., СПЗБ) < стпол. kielnia < свням. Kella; клба ‘прылада для вымярэння таўшчынi цёсу’ (СГЦР, МММГ-74), клба ‘слясарныя цiскi, станок’ (Нас.), ‘цiскi, прэс’ (СПЗБ), клбкi ‘ручныя маленькiя цiскi’ (Нас.) < стпол. kluba ‘клямар, дужка, скабa’< свням. крайзга, грайзга ‘цыркулярная пiла’ (НС, СПЗБ, Цых.) < ням. Kreissage; пуц, пцо ‘цяслярская прылада, цяжкая сякера, якою ачэсваюць тоўстыя бярвеннi’ (Янк. I), ‘сякера з доўгiм тапарышчам’, ‘тупая сякера’ (СПЗБ), ‘сякера-калун’ (НСл) < ням. Putz; сталга, столга, штолга, шналгi ‘козлы для распiлоўкi дроў’ (Янк. Мат., 90, Сцяшк., Бяльк., НЛС, Шат., ТС, ДСБ, ДСЗ), ‘бандарскi станок, на якiм апрацоўваюць стругам абручы, клёпкi’ (Янк. I, ТС), ‘казёл, аб якi малоцяць жыта’ (Бяльк.), ‘уся хатняя сялянская мэбля’ (Нас.) < пол. staluga < ням. Stellage ‘рыштаванне, кроквы’; стальзк ‘нажоўка’ (СПЗБ) < ням. Stahl ‘сталь’ + Zacke ‘зубец’; фугн, фугнык ‘вялiкi рубанак’ (ЖНС, Бяльк.) < ням. Fugebank.

З працоўнай, будаўнiчай дзейнасцю чалавека звязаны таксама асобныя дарожнабудаўнiчыя i земляробчыя назвы германскага паходжання: грба ‘канава’ (ЖС, СПЗБ) < лiт. grãbe < ням. Graben ‘роў, канава, акоп’; рна ‘вадасцёкавая канава’ (СПЗБ), ‘вадасцёкавая труба’ (СПЗБ, Цых.) < стпол. rynna, ryna < ням.Rinne ‘жолаб’; рыштк ‘вадасцёкавая канава’ (СПЗБ, Янк. Мат., 105), ‘сцежка’ (СПЗБ); рышт ‘канава’ (Касп.) < cтпол. rynsztok < свням. rinnstok, ням. Rinnstock ‘сцёкавая канава’.

Не менш значнай па колькасцi з’яўляецца група германiзмаў, якiя называюць разнастайныя iнструменты, прылады працы i iх часткi, дэталi. Гэта: а) назвы прылад сельскагаспадарчай працы: рпа, рха, врта, грфа, ‘веялка’ (Касп., Янк. I, ДСЗ, СГЦР) < стпол. harfa, arfa < ням. Harfe; влец ‘жорны’ (МДСГ) < пол. walec ‘каток, цылiндр’ < ням. Walze; гблi ‘вiлы з тупымi зубамi для насыпання бульбы’ (Янк. Мат., 122, НСл, СГЦР, ДСБ), ‘вiлы з густа пастаўленымi зубамi’ (Сцяшк.) < пол. gabel < ням. Gabel ‘вiлы’; гк(а) ‘капанiца’ (НСЛ, НЛ, ДСЗ), ‘матыка’ (ДСБ) < ням. Hacke ‘матыка, кiрка’; грац(а), грса, грцка ‘матыка’ (ДСБ, СГЦР, Сцяшк., НС, Цых.) < пол. grasa < свням. kratze ‘скрабачка’; зiгзг ‘вiд бараны’ (Сцяшк.) < пол. zykzak ‘зiгзаг’ < ням. Zichzack; крат ‘конны прывад малатарнi, сячкарнi’, ‘манеж’ (СПЗБ, Цых.) < пол. kierat < ням. Kehrrat; клец, клёц, кляц ‘зуб у баране’ (Нас., Касп., Бяльк., МДСГ), клёц ‘бервяно’ < пол. kloc < ням. Klotz ‘калода’; пталь, птэль ‘вальцавы млын’ (Нас., СПЗБ) < стпол. pytel ‘частае сiта’ < свням. biutel ‘сiта’ (на мельнiцы)’; кнбель, кнбель, кнбiль, кнпель ‘завостраны калочак для вязання снапоў, кулёў’ (НЛ, СПЗБ, ДСБ, ЖС, ДСЗ, ЖНС, БДС), ‘драўляная палачка для закручвання гатовых вiтак, хамутоў’ (ЗНС), ‘завостраны калок, якi выкарыстоўваецца для спынення ходу плыта’ (СГЦР, ЗНС), ‘засаўка ў дзвярах’ (СПЗБ); кнблi ‘цiскi’ (СПЗБ) < стпол. knebel ‘кляп’ < ням. Knebel ‘кляп, дубiна’: шпуль, шпля ‘прылада ў выглядзе завостранага кiёчка для вязання снапоў’ (СПЗБ, Цых.), ‘шпулька’ (СПЗБ), ‘кола’ (ДСБ) < пол. szpula < свням. spuole, суч.ням. Spule ‘катушка, шпулька’; шткель ‘шпень, якi ўстаўляецца ў скрыжаваныя планачкi, мянташка ў маслабойцы’ (СПЗБ) < ням. Stecken ‘палка’;

б) слясарных iнструментаў: абцнгi, апцнгi, обьцнькi, опцнкы ‘абцугi’ (Бяльк., Сцяшк., НЛС, ДСБ, СПЗБ, ЛП) < пол. obcęgi < ням. Hebzange; дрыль ‘iнструмент для пракручвання дзiрак у метале, дрэве i iнш.’ (СПЗБ) < пол. dryl < нвням. Drill ‘свердзел’; крнер, крныр ‘слясарны iнструмент у выглядзе завостранага стальнога стрыжня, якi прымяняецца пры разметцы загатовак’ (ЖС) < нвням. Körner ‘зерне’;

в) кавальскiх прылад: клпан ‘драўляная частка кавальскага меха’ (НСл.) < рус. клапан < ням. Klappen, адз. Klappe ‘клапан, заслонка’; шрубстк ‘(кавальскiя) цiскi’ (ТС, Сцяшк., Бяльк., ЖС, НСл., Цых.) < стпол. szrubsztak < ням. Schraubstock;

г) прыстасаванняў плытагонаў: баск, буск, боск ‘багор’ (Касп., СПЗБ, Цых.) < пол. bosak < ням. Bootshacken; бома ‘кол-рычаг’, ‘прыстасаванне для затрымлiвання плыта’ (СПЗБ, СГЦР, Сцяшк.), ‘шост для праверкi глыбiнi ракi i спiхвання плытоў з мелi’ (Цых.), ‘доўгая жэрдка-апора на будаўнiцтве саламянай страхi’ (Янк. Мат., 95) < лiт. buomas ‘рычаг’ < свням. bom;

д) iншых прылад працы, прыстасаванняў i iх частак: внда ‘рычаг для падымання груза’ (Сцяшк., СГЦР, СПЗБ), ‘тоўстая жэрдка, прымацаваная да столi для падвешвання калыскi’, ‘прыстасаванне для катання на лёдзе’, ‘лiфт’ (СПЗБ, СГЦР) < стпол. winda < ням. winde ‘дамкрат, лябёдка’; кпар ‘прылада для забiвання паляў у зямлю’ (Сцяшк., Цых.), ‘вага ў студнi з жураўлём’ (НЛ, НС) < стпол. kapar < ням. Kapfer ‘галоўка бруса’; клма ‘дрот, сагнуты ў выглядзе лiтары П для замацавання расколатай драўлянай пасудзiны’ (Бiр.) < пол. klama ‘цiскi’ < свням. klam; кнот ‘кнот’, ‘тонкая вяроўка’ (Нас., СГЦР, НЛС, Шат., Бяльк., СПЗБ) < стпол. knot < ням. Knoten ‘вузел, завязка’; крант ‘кран’ (Нас., Шат., Касп., СНС), крнцiк ‘кранiк’ (Яўс., СНС) < рус. кран < нвням. kran < снням. kran ‘журавель’; лiхтр, лыхтр ‘асвятляльны прыбор’ (Касп., СПЗБ), ‘падсвечнiк’ (Нас., Шат., СПЗБ, Цых.) < стпол. lichtarz < свням. liuchtaere ‘падсвечнiк’; лда, лдо, лядзь ‘прыстасаванне для падымання бярвенняў (ЛП, СПЗБ, ТС, МДСГ, НЛ, Сцяшк., ДСЗ, НСл), ‘набiлiцы ў кроснах’ (СПЗБ, ТС, МАСМ, БДС, Сцяшк.), ‘частка варштата, якая трымае набiлiцы’ (ДСЗ), ‘прыстасаванне для рэзання саломы на сечку’, ‘скрынка ў сячкарнi, у якой рэжуць салому’ (СПЗБ) < пол. lada < ням. Lade ‘cкрыня, шуфляда’, мры ‘насiлкi, на якiх носяць труну з нябожчыкам’ (Нас.) < стпол. mary < стчэш. mary, pary < свням. bare ‘насiлкi, гроб’; мслiк, мсьлiк ‘стальны шпень, якiм прабiваюць адтулiны ў жалезных пласцiнах’ (Касп., Сцяшк., Шат.) < пол. mylik < ням. Meissel ‘далато, зубiла’; цнгель ‘язычок у дзвярной клямцы, на якi нацiскаюць пальцам, каб адчынiць дзверы’ (СПЗБ) < ням. Zungel ‘язычок’; шлга ‘драўляны молат, якiм б’юць па сякеры, каб раскалоць кругляк’ (НЛС), ‘доўбня’ (Янк. Мат., 131; ДСЗ) < пол. szlaga ‘доўбня’ < ням. Schlag ‘удар’; шврцы ‘скручаныя дубцы, вiткi’ (СПЗБ) < рус. швартоу < гал. zwaattouw ‘трос або ланцуг для прывязвання судна’; шмргель, шмргаль ‘тачыла, брусок’ (СПЗБ), шмргiль ‘наждачная папера’ (ЖС) < пол. szmergiel ‘наждак’ < ням. Schmirgel; шнып ‘цылiндр, стрыжань з канiчным канцом’ (СПЗБ) < ням. snip ‘кончык’; шпрх(а), шпрка ‘вязальная спiца, пруток’ (ДСБ, ЖНС, СПЗБ, НСл), ‘спiца ў коле’ (ДСБ) < пол. szprycha < ням. Speiche ‘спiца’; штба ‘жалезная планка, якой запiраюць аканiцу’ (ДСЗ, НЛС), ‘жалезная засаўка’ (Касп., СПЗБ) < пол. Sztaba < ням. Stab ‘палка, жалезны прут’;



е) дэталей у прыладах i прыстасаваннях: внталь ‘вентыль’ (НЛС), ‘нiпель’ (СГЦР) < пол. wentyl < ням. Ventil; гвiнт ‘вiнт’ (СПЗБ) < стпол. gwint < ням. Gewinde ‘нарэзка, вiнтавая разьба’; лiтрка, лiцрка, мiтрка, лютрка ‘драўлянае колца ў калаўроце, якое круцiць шпульку’ (Касп., БДС, СПЗБ) < пол. mutra < ням. Mutter ‘гайка’; нт(ы) ‘жалезны болт’ (Нас.), ‘заклёпка’, ‘нiт у кроснах’ (Бяльк.) < пол. nit ‘болт’ < ням. Niet; цьвек, цвек, цвiк, цвяк, цвiх, цвак, цвяк ‘цвiк’ (Янк. Мат., 148; Сцяшк., ДСБ, СПЗБ) < пол. cwiek < ням. Zwecke ‘цвiчок, кнопка’; шрб(а), шурба ‘вiнт’ (Нас., Касп.), ‘гайка’ (Сцяшк., СПЗБ, ТС, Цых.), ‘драўляная дэталь у калаўроце з вiнтавой нарэзкай’ (Цых.) < стпол. sruba, zruba ‘вiнт’ < ням. Schraube; шпндаль ‘дэталь шрубстака’ (НСл) < ням. Spindel ‘верацяно, шпiндэль’;

Да народна-гаспадарчай лексiкi адносяцца шматлiкiя транспартныя назвы германскага паходжання. Самую вялiкую i разнастайную групу складаюць назвы транспартных сродкаў i iх частак: бiндзг ‘драбiны, воз, калёсы’ (Бяльк.), бiньдзк ‘калёсы на жалезных восях’ (Касп.), бiньдзг ‘параконны воз’ (ЗНС), бiндзга ‘калёсы з доўгай трайнёй для перавозкi бярвенняў, жэрдзя’ (ЖС) < рус. биндюг < снням. bindinge ‘вузел, завязка, сувязь’; блты ‘вiд кузава воза, частка яго’ (ЛП) < пол. blat ‘дошка, металічная пласціна’< ням. Вlatt ‘ліст, паласа’; бкса ‘жалезная колца, што ўстаўляецца ў адтулiну калодкi (ступiцы) кола, засцерагаючы яе ад сцiрання’ (Бяльк., НЛС, ЛП, СПЗБ, ТС) < стпол. buks < ням. Buchse; гамлец ‘прыстасаванне, з дапамогай якога тармозяць воз’, ‘тормаз’ (СГЦР) < пол. hamulec < нвням. Hemmholz ‘драўляны тормаз’; дрб(ы) ‘воз для перавозкi снапоў, сена, саломы’ (НЛС, Касп., Сцяшк., Цых., НС), ‘бакавыя сценкi воза’ (Бяльк., ЛП) < пол. drab, draba < ням. Trapp ‘трап’, Treppe ‘лесвiца’; кры ‘вялiкiя драўляныя санi для перавозкi доўгага бярвення’ (ЖС, НС), ‘падсанкi’ (Бяльк., ЖС), ‘малыя санкi’ (Шат., НС), ‘калёсы для возкi сена, снапоў’ (Касп.,), кркi ‘павозка’ (МММГ-77) < ням. Karch ‘павозка’ або свням. karech ‘двуколка’; лтрына ‘аглабiна ў драбiне воза’ (НСл) < пол. letra, letry ‘частка воза’ < ням. Leiter ‘прыстаўная, вяровачная лесвiца’; лнва ‘частка воза’ (ЛП) < стпол. łanwa < свням. lanne ‘ланцуг’, ням. дыял. lanen ‘аглоблi’; лшня, лшнi ‘падпорка ад восi пад ручку ў калёсах’ (ЛП, ДСЗ, НЛС, Цых., ТС, СПЗБ), ‘калёсы (для бярвення)’ (МДСГ) < пол. lunia < свням. liuhse; мкшта ‘мачта’ (Нас.) < стпол. maszta < свням. mast; мтра ‘жалезная гайка на канцы восi ў коле’ (СПЗБ, ЛП, ЖС, БДС, Цых.) ‘жалезнае колца, з дапамогай якога трымаецца цяж у возе’ (ЛП, ЖС) < пол. mutra < ням. Mutter ‘гайка’; мхта ‘дэталь воза’ (Бяльк.) < рус. муфта < ням. Muff ‘муфта’; рыдвн ‘адкрытая лёгкая каляска’ (Нас.) < стпол. rydwan < свням. reitwagen ‘павозка’; рэглы ‘калёсы для перавозкi снапоў i сена’ (СПЗБ), рыглы ‘спецыяльная рама на возе’ (ЖС) < пол. regał ‘стэлаж’ < ням. Reddel; рдалi ‘калёсы з высокiмi драбiнамi, на якiх возяць сена’ (ЖНС, Касп., НЛ), ардалi, ардалы ‘тс’ (Касп.) < лiт. redele < ням. Reddel; рхва, рхва, рфа, рхва, рхва ‘жалезны абруч, якi мацуе драўляную калодку кола’ (СПЗБ, Нас., НЛС, ЛП, ДСЗ, Цых., ЖС, НСл), ‘шайба, якая закручваецца на канцы восi’ (СПЗБ, НЛС), ‘кольца, якiм змацоўваюць часткi ў прыладах працы’ (СПЗБ, Янк. Мат., 128, Цых.) < стпол. refa, ryfa < ням. Reif ‘абруч, кола’; рвар, рвер, рвэр, рвыр, рвор ‘веласiпед’ (ДСБ, СПЗБ, НЛС, ДСЗ, Сцяшк., Цых.), раврак ‘дзiцячы веласiпед’ (Сцяшк.) < пол. rower < англ. rower; стыр ‘плыт,штыр, рулявое вясло’ (СПЗБ) < стпол. ster ‘руль’ < свням. stiur ; фра, хра, фра ‘параконная павозка’ (МММГ-74), ‘воз з высокiмi драбiнамi’ (Сцяшк.), ‘вялiкi воз, прызначаны для перавозкi грузаў’ (Нас., ДСБ, СПЗБ, МАСМ), ‘нагружаны, поўны воз’ (Нас., Цых.), ‘павозка з скрынкай для перавозкi зерня, мукi, бульбы i iнш. сыпучых рэчываў’ (ЖС), ‘фургон, кiбiтка’ (СПЗБ) < стпол. fura < свням. vuore, ням. Fuhre ‘павозка’.

Да транспартнай лексiкi наблiжаюцца назвы конскай вупражы: аблдры ‘частка конскай вупражы, драўляныя накладкi на пастронках’ (НС, Цых.) < пол. Obladry < нвням. oberleder; муштк, муштк ‘цуглi ў выглядзе суцэльнай выгнутай жалезнай пласцiны’ (ЖС, СПЗБ) < пол. Musztuk < ням. Mundstuck ‘муштук’; стальвга, стэльвга, стальвгi ‘трайны ворчык для параконнай запрэжкi’ (СПЗБ, ДСЗ, ЛП, Янк. Мат., 106, Шат., НЛС, Сцяшк, НСл), ‘ярмо для вала’ (СПЗБ), ‘каромысел’ (МДСГ) < пол. stelwaga< ням. Stellwage; цглi, цглi, цглы, цнглi, цуглй ‘два металiчныя звяны, якiя прымацоўваюцца да рамянёў вуздэчкi i служаць для закiлзвання каня’ (Янк. Мат., 159; НЛС, ЛП, СПЗБ, Сцяшк., ДСЗ, Касп.) < стпол. cugiel < ням. Zugel ‘повад, аброць’; назвы дэталей падковы: вухнль, вахнль, ухнль ‘падкоўны гвозд’ (Шат., Бяльк., СПЗБ), < стпол. ufnal, hufnal < ням. Hufnagel; грыф ‘шып, якi ўкручваюць у падкову’ (ЖС) < стпол. gryf ‘рукаятка’ < ням. Griffe.

Даволi шматлiкую групу ўтвараюць германiзмы, якiя называюць разнастайныя прадметы паўсядзённага ўжытку i дамашняга абыходку, у тым лiку: а) назвы посуду i ёмiстасцей: брытвн ‘бляшаны посуд для выпечкi мяса цi цеста’ (СГЦР, Сцяшк., ЖС) < стпол. brytwanna < ням. bratphanne ‘патэльня’; ваннка ‘драўляная балея для мыцця бялiзны’ (Нас.), ‘пасудзiна на вадкасць’ (СГЦР), вальннка ‘скрынка для сала’ (Сцяшк.), влянка ‘пасудзiна з дошчак для захоўвання высевак’ (ДСЗ), валнка ‘кадушка’ (Сцяшк.) < стпол. wanienka ‘ванначка’ < ням. Wanne ‘ванна’; кбель ‘чан, кубел’ (СГЦР), кблi ‘посуд’ (Сцяшк.) < пол. kibel < ням. Kubel ‘чан’; кн(а) ‘бiтон’ (ЖС, СПЗБ, СГЦР) < cт.вням. channe, суч. ням. kanne праз iдыш. < лац. canna ‘кошык, човен’, карфка, карвка ‘графiн’ (НС, СПЗБ), карафнка ‘графiнчык’ (Касп., НС) < пол. karafka < ням. Karaffe; кнва ‘бiтон’ (ДСБ, Сцяшк.) < стпол. konew < нням. Kanne ‘збан, кубак, бiтон’; кхаль, кхель, кхол, кхоль , кфаль ‘кубак’ (МММГ-77, СГЦР, ТС, ДСБ, ЗНС), ‘глiняны кубак’ (Нас.), ‘вялiкi кубак’ (НСл.), ‘збан’ (МДСГ); кхлiк ‘кубак’ (ТС, ДСЛ, МММГ-74, МАСМ, ДС, СПЗБ), ‘спарыш’ (МДСГ), ‘маленькi збанок з ручкай’ (Бяльк., МАСМ) < стпол. kufel ‘кухаль’ < свням kuefel ‘посуд для пiцця’; лар ‘сплеценая з саломы каробка цi скрынка вялiкiх памераў для ссыпання збожжа’ (ЗНС), ‘невялiкая скрыня для збожжа’ (СПЗБ) < рус. ларь < швед. lar ‘скрыня, куфар’; манрка ‘гаршчочак, гарнушак’ (Сцяшк.), ‘кубак’ (СГЦР, МММГ-77), ‘высокая банка з носiкам’ (ДСЛ), ‘бляшаная пасудзiна, у якую налiваюць газу, дзёгаць, алей’ (Янк. Мат., 166) < пол. manierka < ням. Manoverflasche ‘паходная пляшка’; панв, панв, паняв ‘патэльня’ (Сцяшк., ДСБ, НЛ) < стпол. panew < свням. phannekuoche; пудлак, пудлка, пудлко ‘невялiкая папяровая, драўляная або металiчная каробачка’ (Цых.), ‘карабок, скрыначка’ (Сцяшк., СПЗБ), ‘пенал’ (МММГ-74) < пол. pudełko ‘скрыначка’ < ням. Paudel; рнка ‘скаварада на ножках з доўгай ручкай’ (СПЗБ), ‘(драўляная) мiска’ (СПЗБ, МММГ-77) < пол. rynka ‘тыгель’ < свням. rine ‘мiска’; трмаль ‘бiтон’ (Касп.), трман ‘паходны жалезны чайнiк з вузкiм горлам i шырокiм дном’ (Касп.) < ням. Trommel; фс(а), бс(а), хвска, фстка ‘выдзеўбаная з дрэва або зробленая з клёпак дзежачка, якая служыць для захоўвання розных прадуктаў’ (СПЗБ, МММГ-74, СГЦР, Цых., ДСЗ), ‘кубелец для сала’ (Сцяшк.), ‘кадушка на гуркi, капусту’ (СГЦР) < стпол. fasa<ням. Fass ‘бочка’; шклiк, шклык ‘конаўка’ (МММГ-77), ‘кiлiшак’ (ДСБ) < рус. шкалик < гал. schall ‘чаша’;

б) хатнiх рэчаў, мэблi: бкса ‘чамадан’ (СПЗБ) < лiт. bàksas < англ. box ‘скрынка’; згар ‘насценны, сталовы або вежавы гадзiннiк’ (Нас., Цых.), заграк ‘гадзiннiк’ (СГЦР, ДСБ, СПЗБ, ДСЗ, Сцяшк., Касп.) < стпол. zegar, пол. zegarek < снням. Seiger ‘вадзяны цi пясочны гадзiннiк’; здаль, здэль, здаль ‘услон’ (Нас., СГЦР, Касп., Цых.) < стпол. zedel, zydel< свням. sedel; кйка ‘ложак’ (Сцяшк., Бяльк.), ‘кош або лодка з дзiркамi ў дне для перавозкi свежай рыбы’ (ТС) < рус. койка < гал. kovi ‘ложак’; коц ‘коўдра фабрычнага вырабу з шэрсцi цi бавоўны’ (СПЗБ, СГЦР, ДСЗ, НЛС, Цых., ДСБ, Сцяшк.), ‘саматканая коўдра’ (Нас., НС, МДСГ), ‘саматканая посцiлка на льняной аснове’ (ЖНС), ‘палавiк з ануч’ (НС, ДСЛ) < стпол. koc ‘плод’ < свням kotze ‘грубая шарсцяная коўдра’; лнтх, лантг, лаптх, ‘мяшок’ (СГЦР, Бяльк., ЖС, ДСБ, ТС, МДСГ, МММГ-74), ‘сплецены з вяровак мех для сена’ (СПЗБ, НС), ‘посцiлка’ (СПЗБ), ‘коўдра’ (Мат. Янк., 125), ‘сяннiк’ (СГЦР) < пол. lantuch < ням. Leintuch ‘коўдра, посцiлка’; лiхтрня ‘лямпа’ (Сцяшк.), ‘вiд лiхтара’ (СПЗБ) < пол. lichtarz < свням. liuhtaere ‘падсвечнiк’; фiрнка, фiрнга, хвiрнка, хварнка, фiрмка ‘занавеска’ (Сцяшк., НЛС, Янк. Мат., 130, ЛП, МММГ-77, СПЗБ, Касп.) < пол. firanka < ням. Furhang ‘заслонка’; фарка ‘кружок у плiце’ (Сцяшк.), ‘канфорка’ < ням. Feuer ‘агонь, полымя’; фйка ‘люлька’ (ДСБ) < пол. fajka < ням. Pfeife ‘дудка, люлька’; цнтар ‘кнот, зроблены з тлелага палатна (для высякання агню крэсiвам)’ (СПЗБ), ‘крэсiва’ (Сцяшк., ДСЗ) < ням. Zunder ‘кнот’; шарг ‘вешалка для адзення’ (СПЗБ) < пол. szaragi < Schrage ‘дыяганаль’;



в) адзення i яго частак, аксесуараў да адзення i ўпрыгожванняў: агрўка, агрфка, грфка ‘шпiлька’ (НС, Сцяшк., ДСБ, СПЗБ) < пол. agrafka < ням. Agraffe ‘спражка’; андарк, андрк ‘саматканая суконная спаднiца’ (Касп., Бяльк., ЛП, Сцяшк., ТС, ДСЛ, СПЗБ), ‘верхняе палiто з даматканага сукна’ (Касп.), ‘жаночая кароткая жакетка з даматканага сукна’ (НС) < стпол. inderak < ням. Unterrock ‘нiжняя спаднiца’; аплк, гаплк, гаплк, аплк ‘металiчны кручок у адзеннi’ (ДСБ, Янк. I, Касп., Нас., Бяльк., БДС, НС, ЖС), ‘пятля, на якую вешаюць адзенне’ (ДСБ) < стпол. heftlik < ням. Heftel, Haftel ‘кручок’; бiнджк ‘пiнжак’ (Сцяшк.) < рус. пиджак < англ. pea-jacket ‘куртка, кароткае палiто’; бранзалт, брызiлт, бранзалтка ‘бранзалет’ (Касп., Сцяшк., ДСБ) < пол. branzoleta < ням. Branzolette; гапт, гафт ‘вiд ажурнай вышыўкi’ (МММГ-77, СГЦР) < стпол. haft < свням. Haft ; гстка, гска, гстка, гста ‘какетка’ (Касп., Сцяшк., ЛП, ДСБ), ‘блузка’ (Шат., МММГ-77, СГЦР, СПЗБ, НС), ‘манiшка’ (ЛП), ‘карункi’ (Цых.), ‘сукенка’ (Бяльк.) < ням. Geschke ‘камiзэлька’; клпа ‘борт у адзеннi’ (Сцяшк., ДСБ, СПЗБ, СГЦР, НС, Цых.) < пол. klapa < ням. klapp; кпта, кхта ‘кофта, блузка’ (Нас., ДСБ, ДСЛ, ТС, Бяльк., Сцяшк., МДСГ), ‘сукенка’ (Бяльк.) < пол. kofta < ням. Kuft ‘пiжама’; кргi ‘скураныя рукавiцы’ (СПЗБ) < рус. краги < швед. krag (stovlar) ‘скураныя гамашы’; лхва, лхвiк, лфiк, лiф ‘лiф, прышыты да спаднiцы’ (Бяльк.), ‘жаночае адзенне без рукавоў’ (МДСГ, ДСЛ, Сцяшк.), ‘лiфчык’ (СГЦР) < рус. лиф, лифчик < гал. lijf ‘лiф, карсет’; лйбiк ‘безрукаўка’ (Малч.) < пол. lejbik ‘жаночы жакет, мужчынскi кафтан’ < ням. дыял. leib ‘камiзэлька’ або < ням. Leibchen ‘безрукаўка, карсаж’; мйткi, мйткы, меткi ‘штаны, нагавiцы’ (Нас., Касп., СГЦР, СПЗБ, НЛСц, ЗНС, Цых.), ‘трусы’ (ЗНС) < пол. majtki ‘трусы, штонiкi’ < majtek ‘матрос’ < гал. maot, maatje; матйза, нактйза, мiктйза, мыхтйка ‘гальштук’ (Сцяшк., Сл., ЗНС) < пол. miktajza, naktajza ‘тс’<англ. neckties ‘гальштукi’; пульврак ‘безрукаўка’ (СПЗБ) < рус. пуловер або пол. pulover + суф. -ак < англ. pullover; фрэнч, фрэнж, хрэнч, хрэндж ‘мужчынскае кароткае верхняе адзенне з фабрычнай тканiны’ (ЛП, Сцяшк., ТС, ДСБ, СПЗБ) < рус. френч < англ. french ‘французскi’; хтра, фтра ‘вырабленая шкура пушнога звера’, ‘адзенне з футры’ (Нас., Цых., СПЗБ) < cтпол. futro < ням. Futter; цвкель, цвклiк, цвхэль, цвхлiк, цвкля, цвкла ‘клiн, якi ўстаўляецца ў рукаў пад пахай’ (Нас., Сцяшк., ЛП, СПЗБ, СНЛ), ‘пахавы клiн у споднiх штанах’ (СПЗБ) < стпол. cwykiel < ням. Zwickel ‘клiн, устаўка’; цтлiкi ‘вузкiя палоскi цi пасачкi матэрыялу, прышытыя да чаго-н. для завязвання’, ‘клiнкi, устаўкi’ (СПЗБ) < ням. Zettel ‘лiсток, запiска, значок’; шляпрк, шляфрк ‘капот’ (Нас.), ‘халат’ (МММГ-74) < пол. szlafrok < ням. Schlafrook ‘дамашнi халат’; шпнка ‘гузiк’, ‘кнопка’ (СПЗБ, Цых.), ‘запiнка’ (Касп., ДСБ, Цых.), шпнька ‘брошка’ (ЛП) < ням. Spange ‘спражка, зашпiлька’; штрфлiк памянш. ‘нашыўка ў выглядзе трохвугольнiка над разрэзам у мужчынскай кашулi’ (СПЗБ) < ням. Strippe ‘штрыпка, пятля’;

г) тканiны, пражы, шавецкага матэрыялу: бавл, бавла, бавлна, бавлна ‘баваўляная пража, нiткi’ (Нас., СПЗБ, МММГ-77, ЛП), ‘шарсцяная пража’ (ДСБ, Касп., ЛП) < стпол. bawełna ‘баваўняныя нiткi’ < свням. baumvolle; вба ‘бавоўна’ (Сцяшк.) < пол.weba ‘тонкае iльняное палатно’<ням.Webe ‘тканiна, кавалак палатна’; гемз, гемс ‘вышэйшы гатунак шавецкай скуры’ (НС, Цых.) < пол. giemza ‘шаўро’ < ням. Gemse ‘серна, лань’; гран, грань, грын, грынь, грэн ‘тонкiя каляровыя нiткi для вышывання, мулiнэ’ (ЖНС, ЗНС, СГЦР, ДСБ, СПЗБ), ‘баваўняныя нiткi, што iшлi на ўток пры тканнi’ (ДСБ) < ням. Garn ‘нiткi, пража, сетка’; дрлiх(i) ‘цiк (тканiна)’ (Нас.), ‘саматканае каляровае палатно’, ‘саматканая спаднiца’ (Касп.) < пол. drelich < ням. Drillix тэкст. ‘цiк’; едвб ‘шоўк’, ‘шаўковыя нiткi’ (Сцяшк., Нас., Шат., Касп.) < стпол. jedwab < ствням. gotawebbi ‘дарагая, тонкая тканiна’; камля ‘фабрычная пража з танкаруннай воўны’ (НС, Цых.), ‘баваўняныя нiткi’ (СПЗБ) < ням. Kammwolle ‘часаная воўна’; канвль ‘паркаль з атласнымi палосачкамi’ (МДСГ) < ням. Kammvolle ‘часаная воўна’; корт ‘грубая фабрычная тканiна’ (Сцяшк., СПЗБ) < пол. kort < англ. cord; мiлiсцн ‘вiд тканiны’ (МДСГ) < рус. молескин ‘шчыльная баваўняная тканiна’ < англ. moleskin ‘футра крата’; флюнра, фланля, флянль ‘фланель’ < пол. flanela < ням. Flanell < англ. flannel;

д) галаўных убораў i iх частак: гэлм ‘шлем’ (СПЗБ) < стпол. helm < свням. helm; лмец ‘дэталь старадаўняга галаўнога убора замужнiх жанчын, абруч, якiм закручвалiся валасы’ (ЛП) < пол. lamiec < ням. Lahn ‘стужка, галун з шоўку’; шляфнца ‘каўпак’ (Нас.) < пол. szlafnica < ням. Schlafmutze ‘начны каўпак’;

е) абутку i яго частак: абсц ‘абцас’ (Сцяшк.), абчс (ДСЗ) < ням. Absatz; барлёчы, барлчы ‘грубыя жаночыя чаравiкi’ (Касп., Шат.) < пол. berlacze ‘зiмовыя боты, пантофлi’ < ням. Barenlatschen ‘стаптаныя туфлi, шлёпанцы’; рант ‘вузкая палоска скуры на краях абутку’ (СПЗБ) < пол. rant < ням. Rand ‘край’, ‘рант’; хвэстрты ‘жаночыя чаравiкi на высокiх абцасах’ (ДСБ, ЛП) < факстрот ‘танец’ < пол. fokstrot < англ. foxtrot.

У складзе канкрэтнай лексiкi германскага паходжання вызначаецца група назваў ежы, пiтва, прадуктаў харчавання: арцук ‘бульба адвараная’ (Сцяшк.) < лiт rčiukas < ням. дыял. êrtšok ‘бульба’; бгус ‘блюда з рэшткаў смажонкi, пакрышанай, прыцёртай мукой i падсмажанай з маслам’ (Нас.), бкусы ‘падсмажанае свежае свiное сала з мясам’ (НСл), ‘расольнiк’ (ЖС, ДСБ) < стпол. bigos ‘мясная салянка’ < ням. Beiguss ‘cоус, падлiва’; багк, богк, бэгк ‘нашпiгаваны свiны страўнiк’ (ЛП) < ствням. bache ‘шынка’; впля ‘вафля’ (СГЦР) < пол. wafel< нням. Wafel; ггель, ‘яўрэйскае пiрожнае, прыгатаванае з мукi з гусiным смальцам’ (Нас.) < iдыш gugiel ‘салодкае печыва’ < нвням. Gugel ‘вiд бiсквiта’; кхан ‘здобнае печыва’ (СПЗБ, СГЦР), ‘пiражок, звычайна з начынкай’ (НС), ‘пячэнне з прэснага цеста на содзе’ (Янк.I) < пол. kuch ‘булка, пiрожнае’ < ням. Kuchen ‘пiрог, пiрожнае, пячэнне’; ляк ‘селядцовая жыжка’ (Сцяшк., ТС), ‘сок квашанай капусты’ (ТС); ‘квашанiна’ (Сцяшк.), ‘юшка i квашанiна з рыбы’ (НЛ) < пол. lak ‘селядцовая жыжка’ < снням. lake ‘расол’; мiндрк ‘свiны страўнiк, начынены мясам’ (ЖНС), ‘свiны каўбух’ (ТС) < пол. minderak ‘скураны фартух’ < ням. Mieder ; пампша ‘невялiкая круглая пышная булка’, ‘аладка’, ‘блiн на дражджах або содзе’ (Нас., ДСБ, Бяльк.) < стпол. pampuszek ‘аладка’ < ням. Pfannkuchen; разнкi, разнкi ‘сушаныя ягады вiнаграду’; ‘ягады на кусце’ (СПЗБ) < пол. Rozynki < ням. Rosine; смлец, смляц, смлець, шмляц, шмальц, шмлец, шмлец ‘топлены тлушч (гусiны, iндычы)’ (Касп., СПЗБ, ТС, ДСБ, НЛС, Яўс.) < пол. szmalec < ням.Schmalz; стрдлi ‘пячэнне на мёдзе’ (ЛП) < пол. strudel < ням. Strudel ‘салодкi пiрог’; трнак ‘вiно’ (Сцяшк., Цых.), ‘напiтак’ (Нас., НС, СПЗБ), ‘атрута’ (СПЗБ), трнкi ‘ласункi’ (НС) < стпол. trunek < свням. trunk ‘напiтак’; флкi ‘кiшкi’, ‘кулiнарная страва, прыгатаваная са страўнiка’ (СПЗБ), флчкi ‘пiражкi, начыненыя фаршам з кiшак’ (Бяльк.) < стпол. flak(i) ‘вантробы’ < ням. Fleck ‘абрэзак’; шпiк, шпэк ‘шпiк, косны мозг’ (Касп., СПЗБ), ‘свiное сала’ (Цых.) < стпол. szpik, szpek < ням. Speck; шпрка, шпрка, шпрка, шпрка ‘свiное сала’ (ДСБ, ЛП, НЛ, Цых.) < пол. szperka ‘кавалак сала’ < ням. Spiere; шнка, шнка ‘кумпяк, шынка’ (ЛП, СПЗБ) < пол. szynka < ням. Schinken.

У складзе канкрэтнай лексiкi вызначаюцца асабовыя намiнацыi германскага паходжання. Яны рознабакова характарызуюць асобу:



а) паводле прафесii, роду заняткаў, займаемай пасады: ахмiстрня ‘аканомка’ (Бяльк., СГЦР), ахмiстрна ‘жанчына, якая любiць распараджацца’ (КТС), мiстрня ‘ключнiца’ (Нас.) < пол. ochmistrzyni ‘тс’ < ням. Hofmeister ‘упраўляючы маёнткам’; булгкцер, бухглтар ‘бухгалтар’ (ДСЗ) < пол. buchalter або рус. бухгалтер < ням. Buchhalter; вуйт, войт ‘сельскi стараста’ (Нас., Касп, СПЗБ, СГЦР) < стпол. wȯjt ‘валасны стараста’ < свням. voget; гарбр, грабр ‘шавец’ (Бяльк.), ‘гарбар’ (СПЗБ, Сцяшк.) < стпол. garbarz ‘тс’<ствням. gerwer, ням. Garber; грабр, грэбр ‘землякоп’ (Шат., Касп., СПЗБ) < стпол. grabarz < свням. grabaere, greber; жабрк, жбрак ‘старац’ (Нас., СПЗБ, ТС) < стпол. żebrak < ствням. seffr ‘бадзяга’; жвнер ‘салдат’ (Нас.) < стпол. żołnierz < свням. soldnaere ‘наёмнiк’; крамр ‘уладальнiк крамы або прадавец у краме, крамнiк’ (Цых.) < стпол. kramarz < свням. krämer ‘дробны гандляр’; кхар, кхарь, кхырь ‘повар’ (Нас., Бяльк., ТС, Янк.I) < стпол. kucharz < ствням. kuchenaere’варыць’ < лац. coguere ‘варыць’; кшнр, кушнр ‘рымар’, ‘гарбар’ (Нас., СПЗБ) < стпол. kusznierz ‘гарбар’ < нвням. kurschner; лмар, рмар ‘майстар, якi вырабляе вупраж’ (Нас., СПЗБ) < пол. rymarz < свням. riemer; лцман ‘чалавек, якi адказвае за стан усiх плытоў’ (НС) < рус. лоцман < свням. lotsman < англ. loadsman; ляндвйт ‘намеснiк войта’ (СБК, 340) < стпол. lantwoit < свням. lantvoit; ляхвтар ‘яфрэйтар’ (КЖЧК, 348), асудж. ‘пляткар’ (СГЦР) < ням. Gefreiter; маршлак, маршлка ‘старшы шафер на вяселлi’ (ЖС, СГЦР, Касп., ТС, ЗНС, СПЗБ), ‘павятовы кiраўнiк дваранства’ (Нас.) < стпол. marszałek < свням. marschalc ‘стайнiк, канюшы’; нкрут, райкрт ‘рэкрут’ (Нас., ТС, Цых.), ‘навабранец’, ‘няспрытны, непаваротлiвы’ (Бяльк.) < пол. rekrut або рус. рекрут < ням. Rekrut ‘навабранец’; палiкмхер ‘цырульнiк’ (СПЗБ) < рус. парикмахер < ням. Peruke ‘парык’ + Macher ‘майстар’; рйзар ‘беспрацоўны ў панскай Польшчы, якi хадзiў па вёсках, там харчаваўся i начаваў’ (Цых.) < пол. rajzer ‘валацуга’ < ням. reisen ‘падарожнiчаць’; ртман ‘старшы над плытагонамi, якi падае каманды’ (НЛ, Цых.) < пол. rotman ‘старшы плытагон’ < снням. rotmester ‘кiраўнiк’; скпер, скпяр ‘той, хто кiруе баржай’ (Цых.) < снням. schippere, ням. Schiffer ‘марак, шкiпер’; слсар, слёсар ‘слесар’ (Сцяшк., Янк.П, Цых.)< стпол. losarz < нвням. Schlosser; слтус, слтас, слтыс ‘стараста’ (СПЗБ) < пол. sołtys < свням. schultheisse ‘cельскi стараста’; стальмх, стльмах, стольмх ‘калёснiк’ (ЛП, СПЗБ, Янк. I), ‘столяр’ (МММГ-74, Нас., Касп.) < стпол. Stelmach ‘калеснiк’; фалшнiк ‘сукнавальшчык’ (СПЗБ) < пол. folusznik < ням. fullen ‘валяць сукно’; фечал, хвйчар, фйчар, хвльчар ‘фельчар’ (ДСБ, СПЗБ, ДСЗ, Цых.) < пол. felczer < ням. Feldscher; хрман, фрман ‘кучар, вазак’ (Нас., ДСБ, Сцяшк., СПЗБ) < стпол. furman < свням. vuorman ‘рамiзнiк’; шхвiр, шфер, шхiр ‘шафер на вяселлi’ (Касп., ДСБ, СПЗБ) < пол. szafars < ням. Schaffer ‘распарадчык’;

б) па асаблiвасцях паводзiн, рысах характару: гцаль, гцэль, гццаль ‘агiдны, здрадлiвы чалавек’ (Сцяшк.), ‘сабакар’, ‘свавольнiк’ (ДСЗ), ‘хулiган, нягоднiк’ (СПЗБ) < стпол. hycel ‘сабакар’ < ням. Hitzel ‘скуралуп, свавольнiк’; гндэр ‘нягоднiк, гультай’ (Нас.) < ням. Hund ‘сабака’; гунсвт, гунцвт ‘нягоднiк’ (Нас., Цых.), гунсвтка ‘нягоднiца’ (Нас.), ‘пляткарка’ (СГЦР) < пол. huncwot < нвням. Hundsfott ‘лаянкавае’; гэрц, гэрш ‘задзiра, забiяка’ (Цых.) < пол. herszt ‘важак, атаман’ < ням. Erster ‘першы’; лiхвр ‘чалавек, якi прыносiць людзям няшчасце’ (МММГ-74), ‘кулак’ (Яруш.) < пол. lichwiarz ‘лiхвяр’ < гоц. leifvan ‘пазычаць’, ствням. lihan ‘тс’; лнда ‘мямля’, ‘хлус, абманшчык’ (ТС), ‘пляткарка’ (НЛ) < пол. landzi ‘жабраваць, прасiць’ < нвням. landern ‘бадзяцца’; лотр, лотра, лойтра, латрга, лётра ‘гультай’ (Нас., ЖС, Бяльк., ТС, СГЦР, ДСЛ, НЛ, МДСГ, СПЗБ, НСл), ‘махляр, п’янiца’ (Нас., СГЦР, ЖНС), ‘нягоднiк, лiхадзей’ (Нас., СПЗБ), ‘мот’ (ДСЗ) < стпол. łotr <свням. loter ‘гультай’; мхар, мхер, мхiр ‘жулiк, ашуканец’ (Касп., Шат., Нас., Цых.), iран. ‘майстар’ (ДСЗ, Бяльк.) < iдыш macher < нвням. macher ‘выканаўца, камбiнатар, дзялок’; ффер, ффер ‘нягоднiк’ (Нас.) < ням. Pfeffer ‘перац’; фулiгн ‘хулiган’ (МММГ-77) < рус. хулиган < англ. hooligan;

в) знешняму выгляду: афрма, офрма ‘нязграба’ (СГЦР, ТС), ‘уродлiвы чалавек’ (Цых.), лофрма ‘недарэка, неахайны чылавек’ (ТС) < пол. oferma ‘разява’ < ням. ehne Form ‘без формы’; бля, бйля, бйла ‘неахайная жанчына’ (НС, НЛ, СГЦР) < пол. bela ‘пакунак’ < ням. Ballen ‘цюк, кiпа’; лйба ‘неахайны чалавек’ (НЛ) < пол. дыял. Leibа ‘вялiкае, нязграбнае адзенне’ < ням. дыял. leib ‘блуза’ < ням. Leib ‘цела, жывот’; флндра ‘неахайны чалавек’, ‘распутная жанчына’ (СПЗБ) < ням. plunderig ‘абадраны’;

г) разумовых здольнасцях: глган ‘бесталковы асталоп, дурань’ (СПЗБ, СБК, 46) < пол. glgan ‘ануча’ < нвням. Galgen, Galgenstrick ‘пятля, всус, свавольнiк’; або фiзiчных асаблiвасцях: кнпус ‘маларослы чалавек’ (НЛ) < Knirps ‘карапуз’, ‘складны парасон’;

д) сямейных сувязях: банкрт, бэнкрт ‘пазашлюбнае дзiця’ (Нас., Шат., Касп., СГЦР), бэнсь, бэньсь, бнься ‘тс’ (Бяльк., ЖС, Сцяшк., Шат.) < стпол. bękart ‘тс’ < свням. benchart; швгер, швгра ‘швагер’ (Касп., Сцяшк., СПЗБ) < стпол. szwagier < ням. Schwager; або сацыяльных адносiнах: камрт ‘таварыш’ (Зянк.) < пол. kamrat < ням. Kamerad.

У асобную тэматычную групу вылучаюцца германiзмы народна-дыялектнага ўжытку, якiя адносяцца да сацыяльна-эканамiчнай i грамадскай сферы жыцця. Гэта: назвы прамысловых i пераапрацоўчых прадпрыемстваў: гамрня ‘плавiльны завод’ (Нас., Яшк.), гамрня ‘празмерна вялiкае памяшканне’ (Янк. Мат., 96, СГЦР) < пол. hamernia ‘плавiльны завод’ < ням. Hammer ‘кузня’; гтар ‘лесапiлка (машына)’; ‘лесапiльня (завод)’ (СПЗБ), ‘будынак, дзе сушылi i церлi лён’ (СГЦР) < ням. Gatter ‘лесапiльны станок’; гта ‘шклозавод’ (Нас., Касп., МММГ-77, СГЦР, СПЗБ, Янк.I), ‘медны завод’ (Нас.) < стпол. huta ‘шкляны або металургiчны завод’ < свням. hutte;

б) маёмасных ўладанняў: грунт ‘прысядзiбны ўчастак, зямля з забудовамi’ (СГЦР), ‘цяглавы надзел селянiна (ДСБ) < стпол. grunt ‘зямля’ < свням. grunt ‘дно, глеба, аснова’; фалiврак, фульбрак, хвальврык, хульврак, фольврак, фалiврак, хвалiврак ‘фальварак’ (МММГ-77, СБК, 45, 340; СПЗБ, Касп.) < стпол. folwark < свням. vorwerk ‘хутар’; фтар, хтар ‘хутар’, ‘поле, якое далёка ад вёскi’ (СПЗБ, ЖС) < стпол. chutor < ствням. huntari ‘частка акругi’;

в) культавых пабудоў: фра ‘гарадская прыхадская рымска-каталiцкая царква’ (Нас.) < стпол. fara < снням. pfarre ‘парафiяльная царква’;

г) устаноў па ахове правапарадку: бкшта ‘гаўпвахта, турма, вежа’ (Нас.) < стпол. baszta < ням. Bastei (< сяр.лац. bastia); пастарнак ‘пост’ (СПЗБ), ‘аддзяленне палiцыi ў Заходняй Беларусi’ (Сцяшк., Сл.) < пол. posterunak ‘тс’ < ням. Postierung ‘лiнiя пастоў, вартавая ахова’; культурных устаноў: клюб, клюп ‘клуб’ (СПЗБ) < пол. klub < англ. club;

д) месца, прызначанага для пэўнага вiда дзейнасцi: рум, ром, рюм ‘месца на беразе ракi, адкуль сплаўляюць лес’ (СПЗБ), ‘дзе складваюць лес, дровы’ (Касп.), ‘куды звозяць сплаўны лес’ (НС, ЖС) < стпол. rum ‘свабодная дарога, праход’ < свням. rum; рнак ‘базар’, ‘сярэдняя свабодная частка пакоя’ (СПЗБ) < стпол. rynek ‘базар’ < свням. rinc, ringes ‘круг, плошча’; тандт ‘месца гандлю старымi, ужыванымi рэчамi’ (МММГ-77, Нас.) < стпол. tandeta < ням. Tandel (markt) ‘таўкучка’.

Параўнальна невялiкая група германiзмаў называе разнастайныя з’явы прыроднага свету. Гэта: а) батанiчныя назвы: аргня, вяргня, iргня, геаргня, юргня, ергня, яргня ‘вяргiня’ (Сцяшк., ДСБ, Шат., Касп., Янк. Мат., 112, Цых., СПЗБ), вяргня ‘табака з прыемным пахам’ (Янк. Мат., 112) < пол. georgina < ням. Georgina; барабля, барбля, барабля ‘бульба’ (ДСБ, ЖС, ТС) < пол. barabola, чэш. brambor ‘тс’ < ням. Branderburg; грка, грга ‘грэчка’ (ДСЗ, СПЗБ, Цых.) < пол. gryka < ням. Gricken; дурнпс ‘турнэпс’ (СГЦР) < рус. турнепс < англ. turnips; шпргель, шпргель, ‘свiнакроп’ (СПЗБ) < ням. Spargel < ням. Spargel ‘спаржа’;

б) заалагiчныя: гйсцер, гсцер, гйстар, гайстр, гйсьцёр, гйстэр, гйстра ‘чорны бусел’ (МДСГ, ТС, СПЗБ, ЛП, НС, Сержп.), ‘белы бусел’ (ЛП) < пол. дыял. haister < ням. дыял. Heister ‘сарока’; кбiс ‘кнiгаўка’ (СПЗБ) < ням. Kiebitz; мвы ‘чайкi’ (СПЗБ) < пол. mewa < ням. Mowe ; нлпа, налпа, нвпа ‘малпа’ (Сцяшк., Сл., ТС, ЗНС, ДСБ) < стпол. małpa < свням. mulaffe; усцра ‘падлешчык’ (СПЗБ) < лiт. gusterà < ням. Guster;

в) тапанiмiчныя: блех ‘луг ля рэчкi, дзе беляць палотны’ (Нас.), ‘роўнае месца’ (Касп.) < стпол. blech ‘бялiльня’ < свням. blech ‘бяленне’, ‘бялiльня’; бхта ‘бухта, вiр’ (ТС), ‘яма, напоўненая вадою, гразкае месца’ (ДСБ), ‘глыбокае месца на рацэ’ (ЗНС, Сцяшк.) < пол. buchta ‘бухта, залiў’ < ням. Bucht; лёнд ‘сухая дарога’ (Сов. ОЛА) < пол. ląd < ням. Land ‘краiна, зямля, глеба, суша’; шпiль ‘востры бераг у рацэ, паўвостраў’ (ТС) < рус. шпиль < ням. Spiel, Spill ‘шпiль’;

г) мiнералагiчныя i геалагiчныя: бруштн ‘бурштын’ (Нас., Касп.,) < стпол. bursztyn < снням. bornsten; тарп ‘торф’ (Янк. П, ДСБ) < пол. torf < ням. Torf; цын(а) ‘волава’ (Нас., ЖС, НСл) < стпол. cyna < свням. zin ; цндра ‘лiпкая глiнiстая глеба’ (МММГ-74), ‘вельмi цвёрдая з чырвоным адценнем зямля’ (СПЗБ) < пол. zyndra ‘акалiна, цвёрдая зямля’ < ням. Znder ‘акалiна’;

д) метэаралагiчныя: жгель, жгель ‘моцны вецер’ (СПЗБ) < пол. żagiel ‘ветразь’ < свням. Segel.

Невялiкую лексiка-семантычную групу ўтвараюць рэчыўныя назоўнiкi германскага паходжання: кiт ‘вязкае рэчыва для замазвання шчылiн памiж шыбамi i рамай у вокнах’ (Нас., Шат., Сцяшк., Касп., Янк. Мат., 100) < пол. kit < ням. Kitt; карасна, керасна ‘газа’ (СГЦР, СПЗБ, Сцяшк.) < рус. керосин < ням. Cerosin; клйсцер ‘клей’ (Янк., БП) < пол.klajster < ням. Kleister ; лгiр ‘нiкацiн (у люльцы)’ (СПЗБ) < пол. lagier ‘ляк, сок у сялёдкi’ < ням. Lagier ‘асадак’; тран ‘рыбiн тлушч’ (СПЗБ) < пол. tran < ням. Tran; фуз, фус ‘адстой, асадак’, ‘адходы ад воску’, ‘адходы ад ачысткi збожжа’, ‘адходы пры часаннi воўны’, ‘рознае смецце’ (СПЗБ, МММГ-74, Сцяшк.) < пол. fuzy ‘асадак, гушча’ < ням. Fuss ; хврба, фрба ‘фарба’ (Касп., Сцяшк., СПЗБ) < стпол. farba < ням. Farbe ; шмр(а) ‘мазь’ (ЛП), ‘сок, вадкасць’, ‘мазут, каламазь’ (СПЗБ) < пол. szmar ‘замазка’ < ням. Schmiere ‘мазь’.

Семантыка некаторых назоўнiкаў выражае колькасную або прасторавую характарыстыку прадмета. Гэта ў першую чаргу метралагiчная лексiка – назвы адзiнак вымярэння плошчы: гак ‘мера або надзел зямлi ў Заходняй Беларусi i Лiфляндыi’ (Нас., Яшк.), ‘лiшак меры’ (ТС, Касп.) < стпол. hak < свням. hake; лан ‘старажытная мера зямлi (ад 10 да 30 дзесяцiн)’ (Гарб., Гар.), ‘мера зямлi ў тры валокi’ (Бяльк.), ‘вялiкае поле’ (ЛП) < стпол. lan < свням. lehen ‘памесце’; морг, морх, морк ‘мера плошчы зямлi (0,71 га)’ (Нас., Шат., Сцяшк., СГЦР, СПЗБ, Бяльк.), ‘мурог’ (БДС), марг ‘участак лугу’ (Касп.) < стпол. morg < свням. morgen ‘мера зямлi ў Германii’; аб’ёму: бунт ‘звязак, жмут’ (Касп., Бяльк., Нас., СПЗБ, ТС), ‘скрутак льновалакна пасля апрацоўкi на грэбенi’ (ЖС, СГЦР), ‘вясло сухiх грыбоў’ (СГЦР) < стпол. bunt ‘звязак’ < ням. Bund ‘вязанка, сноп, жмут, пук, маток’; бунтлiк ‘вязка льновалакна’ < лiт. buntelis ‘маленькi сноп’ < ням. Bund ‘сноп’; кпа ‘сноп бобу’ (СПЗБ), ‘вязка, пачак якiх-н. прадметаў’ (ТСБМ) < стпол. Kipa<снням. kip; вагі: пндэль ‘старая мера iльну, роўная 12 кг’ (СПЗБ) < лiт. pundelis < ням. дыял. pundel; тна, тон ‘тона’ (СПЗБ) < пол. tona < гал. ton < нвням. Tonne; даўжынi: брта ‘полка, мера шырынi спаднiцы i iнш.’, ‘мера воўны’ (СПЗБ); брты ‘асобныя кавалкi матэрыi, з якiх шыюць спаднiцы’ (НС) < стпол. bret ‘шырыня матэрыi’ < ням. Breite ‘шырыня, палотнiшча (матэрыi)’; шырынi: штых ‘пласт зямлi, роўны адной пядзi’ (СПЗБ) < стпол. sztych <свням. stich ‘укол кап’ём’.

Да метралагiчнай лексiкi наблiжаюцца назвы спосабаў укладкi або размяшчэння чаго-н.: бурт ‘капец (бульбы, буракоў)’ (Бяльк., СПЗБ), ‘штабель, складзены на полi з пластоў гною i торфу’ (Сцяшк.), ‘куча карчоў’ (СПЗБ) < пол. burt(a) ‘край насыпу, борт’ < ням. Bord; рыс ‘радок (сена)’ (МММГ-74) < пол. rysa ‘трэшчына, шчылiна’ < ням. Risse; стос ‘груда, стос’ (СПЗБ) < стпол. stos < ням. Stoss; шпiклры ‘стос, старана льну’ (СПЗБ) < стпол. spichlerz ‘свiран’ < ням. Speicher ‘склад, свiран’; шхта ‘касцёр дроў’ (ЖС), шхты ‘штабель’ (СПЗБ) < пол. szychta < ням. Schicht.

Iншыя германiзмы называюць частку прадмета: крс ‘край пасудзiны’ (ТС, МДСГ), ‘верхняя частка збанка’ (ЖС), ‘пала верхняга адзення’ (Шат., Янк.I, НС) < пол. kresa ‘палi капялюша’ < свням. kritz ‘лiнiя, рыска’; скба, скбка, скбка, скпка, скбка, скбка, ськбка ‘луста, адрэзаны кавалак хлеба’ (Нас., ЛП, Касп., ТС, Бяльк., Цых.), ‘невялiкi кавалак сала’ (БДС), пласт узаранай зямлi’ (СПЗБ) < стпол. skiba < ствням. sciba ‘луста’; шмт(а) ‘абрэзак, кавалак’, ‘доўгi адрэзак палатна’, ‘кавалак тканiны’, ‘ануча’ (СПЗБ) < стпол. szmat ‘кавалак’ < свням. snatte ‘паласа, рубец’; прамежак, свабоднае месца памiж прадметамi: лёз, лёс ‘зазор, запас, прамежак’, ‘вольны час’ (Цых.), ‘зазор’ (НС), ‘вузкi прамежак, лаз’ (СПЗБ) < ням. los ‘вольны’; люс, люз ‘невялiкi прамежак памiж чым-н.’ (СПЗБ) < пол. luz ‘шчылiна, зазор’ < свням. los ‘вольны’; прамга, прамга, прамда, пранда ‘прамежак памiж чым-н., праход’ (СПЗБ) < пол. framuga ‘нiша’ < ням. Brandbogen ‘пажарны люк’; хга ‘паз’ (Касп.) < стпол. fuga ‘шчылiна, паз’ < ням. Fuge ‘стык, паз, шво’; шпр(а) ‘паз, выемка’ (ЖС), кроква’ (Касп.), ‘трэшчына, расколiна’ (Цых.), ‘шчылiна’, ‘прамежак’ (СПЗБ) < стпол. szpara < снням. spare ‘брус’; мяжу або гранiцу памiж чым-небудзь: крэс ‘мяжа’ (Сцяшк., Сл., Яшк., Гарб.) < стпол. kres < свням. kreiz ‘акруга, край, гранiца’; лiзрка ‘лiнiя, гранiца дзялянкi ў лесе’ (СПЗБ) < рус. лизирка ‘тс’ < ням. Visier ‘прыцэл, мiшэнь’.

У агульным лексiчным складзе германiзмаў параўнальна нязначная ўдзельная вага назоўнiкаў з адцягненым значэннем. Яны абазначаюць: а) дзеянне як працэс або яго вынiк: вальц, влец, вляц ‘вальс’ (СГЦР, Цых., ДСЗ) < пол. walc < франц. valse < ням. Walzen ‘танцаваць вальс’; гвалт, гвалд ‘шум, крык, лямант, заклiк аб паратунку’ (Нас., Касп., ТС, НС, Бяльк., ЖС), ‘разбой, грабежнiцтва, насiлле’ (Нас., Касп., Бяльк.), гiвлт выкл. ‘гвалт’ (Цых.) < пол. gwalt < ням. gewalt ‘сiла, улада, прымус’; дзкi ‘дзякуй’ (Нас.) < пол. dzęki < свням. dank ‘удзячнасць’; камiсцыя, камасцыя, камысцыя ‘узбуйненне дробных зямельных надзелаў, прымусоваe перасяленне’ (ЖС, СГЦР), ‘улiк зямлi пры сцягваннi на хутары ў буржуазнай Польшчы’ (Сцяшк.), ‘хутарызацыя’ (ДСЗ) < пол. komasacja ‘цэнтралiзацыя’ < ням. Kommassation; мамлёт ‘назва танца’ (МДСГ) < пол. matelot ‘матроскi танец’ < франц. matelote < сгал. mattenoot ‘прыяцель, сябар’; рда ‘парада’, ‘дапамога’ (Бяльк.) < стпол. rada < свням. rat, ням. Rath; ратнак, рятнак ‘дапамога’ (СПЗБ) < стпол. ratunek < ням. Rettung ‘вызваляць, ратаваць’; фер ‘строгае спагнанне, наганяй’ (Нас.) < ням. Feuer ‘агонь, полымя’; шараврка, шарврак ‘абавязковыя работы па ўпарадкаваннi дарог (i рубцы лесу) пры панскай Польшчы’ (Янк. Мат., 108, 130; ЖС, МММГ-74, 77, Цых.) < пол. szarwark < свням. scharwerk ‘паншчына, дадатковая, цяжкая праца’ шлiф ‘шлiфоўка’ (Нас.) < пол. szlif < ням. Schliffe ‘абточка’; рмлка, рмарк ‘(святочны) кiрмаш’ (МММГ-74, Сцяшк., СПЗБ) < стпол. jarmark < свням. jarmarket ‘штогоднi базар’;

б) адцягненую з’яву або паняцце: апшт ‘адстаўка’, ‘дрэнны атэстат’ (Нас.) < пол. abszyt ‘адстаўка’ < ням. Abschied ‘звальненне’; гiшфт, гeшхт, гiшхт ‘сакрэтныя справы’ (СБК, 303; Бяльк.), ‘цеснае сяброўства’ (СНЛ), ‘плётка’ (СГЦР) < пол. geszeft ‘даходная справа’ < ням. Geschaft ‘гандлёвая здзелка’; гмна ‘самая дробная адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка на тэрыторыi былой Заходняй Беларусi’, ‘цэнтр такой адзiнкi’ (СГЦР), ‘камiсiя’ (ДСБ) < пол. gmina ‘воласць, абшчына’ < ням. gemein ‘агульны’, Gemeinde ‘абшчына’; кiкс ‘нiшто, пройгрыш’ (Бяльк.) < пол. kiks спарт. ‘промах (у бiльярдзе)’ < ням. kicks; кшталт ‘манера, узор’, ‘вiд, парадак’ (Нас., Гарб.) < стпол. ksztalt < свням. gestalt ‘выгляд, форма, фiгура’; мус ‘абавязак’ (Сцяшк.), ‘прымус’ (Нас., Бяльк., СПЗБ), ‘гульня ў карты без пасаў’ (Нас.), ‘неабходнасць, патрэба’, ‘павiнен’ (Цых.) < стпол. mus < ням. Muss ‘неабходнасць’; нга ‘нешта малое, фiга’ (ТС) < пол. nyga ‘рэшта’ < ням. Neige ‘рэшткi пiтва’; рахба ‘разлiк’ (Нас.) < пол. rachuba < ням. Rechnung; руштнак ‘рухомая маёмасць’ (Нас.) < стпол. rynsztunek < ням. Rüstung ‘узбраенне, амунiцыя’; рхтык, рхцiк, рхтык, рхтiк ‘якраз, дакладна, акурат, абсалютна’ (ЖС, СПЗБ, Янк., Мат., 168; Янк. П, ДСЗ), ‘вельмi падобны на каго-н.’ (НСл) < пол. rychtyk < ням. richtig ‘правiльны, сапраўдны, адпаведны’; стаснак ‘згода’ (СПЗБ) < пол. stosunek < ням. stossen ‘далучаць, прымыкаць’; фах ‘спецыяльнасць, прафесiя’ (СПЗБ, Цых.) < пол. fach < ням. Fach ‘прадмет, спецыяльнасць’; файрн ‘канец працы’ (ТС) < пол. faerant < ням. Feier ‘свята, адпачынак’; фртэль ‘хiтрасць’ (Нас.) < стпол. fortel < свням. vorteil, ням. Vorteil ‘карысць, выгада, прыбытак’; фракт ‘заробак на сплаве лесу’ (ТС) < рус. фрахт або пол. fracht ‘груз, плата за правоз’ < ням. Fracht < гал. Vracht; цло ‘пошлiна’ (МММГ-74) < стпол. clo < свням. zoll; чынш ‘вiд аброка’ (Касп.), ‘грашовы падатак’ (СПЗБ) < стпол. czynsz < свням. zins ‘працэнт, арэндная плата, падатак’;

в) сукупнасць прадметаў: гурт ‘група, сукупнасць’, ‘чарада’, ‘вялiкая куча’; ‘мноства’ (СПЗБ), ‘згуртаванне’ (ТС), ‘гурт’ (Бяльк.), ‘статак розных свойскiх жывёл, дзе па колькасцi пераважаюць авечкi’ (ЗНС), грта ‘сям’я, сукупнасць’, ‘куча чаго-н.’ (СПЗБ) < стпол. hurt ‘оптавы гандаль’, ‘статак’, ‘загон для ската’ < свням. hurt, нвням. Hurde ‘загон, агароджа (для ската)’.

Параўнальна нешматлiкую, але тэматычна разнастайную групу складаюць дзеясловы нямецкага паходжання, якiя атрымалi ў славянскiх мовах дадатковае словаўтваральнае афармленне. Яны запазычвалiся ў беларускiя гаворкi пераважна праз польскую, а ў адзiнкавых выпадках–рускую мову-пасрэднiцы. Асобныя з iх (тыпу бракаваць, смакаваць, шлiхтаваць) маглi быць утвораны на беларускай моўнай глебе ад запазычаных аднакаранёвых назоўнiкаў.

Дзеясловы нямецкага паходжання называюць:

а) працэс фiзiчнага ўдзеяння: лiтавць, лютавць ‘паяць, плавiць’ (Нас., Гар., НСл) < пол. litowa, lutowa ‘паяць’ < свням. loeten, ням. löten; нмаць ‘красцi, пацiху браць’ (Нас., Цых.)< iдыш. < ням. nehmen ‘узяць, схапiць’; фрузавць ‘завiваць’ (СПЗБ) < пол. fryzowa < ням. frisieren ‘прычэсваць, завiваць’; шлiхтавць ‘ачышчаць ад слiзi (кiшкi)’ (ЖНС), шлыхтовць ‘насычаць аснаваную пражу растворам клейкай вадкасцi’ (ДСБ) < пол. szlichtowa ‘крухмалiць’ < ням. Schlichte ‘фармовачны клей’;

б) рух, перамяшчэнне ў прасторы: мандравць ‘вандраваць, падарожнiчаць, блукаць па свеце’ (Шат., КЭС, НЛГ) < пол. wędrowac < ням. wandern; паляндравць ‘хадзiць без справы’ (Сцяшк., Сл., СПЗБ) < пол. plądrowa ‘шнырыць, шукаць’ < ням. plundern ‘рабаваць, спусташаць’; тнчыць ‘танцаваць’ (СПЗБ, МММГ-77, Сцяшк.), таньцваць ‘тс’ (БКЭ, 169) < пол. taczy, tacowa < ням. tanzen; трпiць, трфiць, трпiцi ‘знайсцi’, ‘папасцi, трапiць’, ‘напаткаць’, ‘дагаджаць’ (СПЗБ) < стпол. trapi, trafi < свням. treffen ‘пападаць, сустракаць’;

в) фiзiялагiчны працэс: смакавць, смаковты, смакувтэ, смакувцi, ‘каштаваць, падабацца па смакавых якасцях’ (СПЗБ), ‘спрабаваць на смак’ (Касп.) < стпол. smakowa < свням. smacken ‘спрабаваць на смак’; тркнуць ‘выпiць (спiртное)’ (СПЗБ) < лiт trinknti < ням. trinken ‘пiць’;

г) разумовую дзейнасць: варавць ‘думаць, меркаваць’ (СПЗБ), ‘абстаўляць умовамi’ (КЭС) < стпол. warowa ‘абумоўлiваць’ < ствням. waron, ням. wahren ахоўваць, зберагаць’; рахавць ‘лiчыць’ (Нас., Касп.) < пол. rachowa < свням. rechnen ;

д) паводзiны чалавека: бусавць, бусць ‘п’янстваваць’, ‘бушаваць, дэбашырыць’ (Нас., Бяльк.) < рус. бусаць < снням. busen ; шыкавць ‘падрыхтоўваць’(СПЗБ) < стпол. szykowa < свням. schicken ‘пасылаць, адпраўляць’ < франц. shic ‘шык’;

е) узаемадзеянне з iншымi людзьмi: дзянькваць, дзенкваць, дзенькваць ‘выказваць удзячнасць, дзякаваць’ (Нас., Сцяшк., СГЦР) < стпол. dziękowa < свням. dancen; кунштавць ‘павучаць, цвiчыць’ (СГЦР), ‘грызцi, данiмаць’ (МММГ-74) < стпол. kunsztowa ‘укладаць, рабiць што-н. па-майстэрску’ < свням. kunst; цвчыць, цьвчыць ‘караць розгамi’ (Нас.) ‘перадаваць каму-н. веды, навыкi, звычкi, павучаць’ (ЖС, СПЗБ, МММГ-77), ‘муштраваць’ (СПЗБ, ДСЗ, Цых.) < стпол. wiczy ‘вучыць’ < свням. zwicken ‘прышчамляць, шчыкаць’;

ж) адцягненае дзеянне: бракавць, браковты, брэкавць ‘не хапаць’, ‘шкодзiць’, ‘балець’, ‘ганiць’ (СПЗБ) < стпол. brakowa ‘не хапаць’, ‘бракаваць (тавар)’ < свням. brak ‘недахоп’ < ням. brechen ‘ламаць’; стасавцца ‘адпавядаць’ (СПЗБ) < пол. stasowa się < ням. stossen ‘прымыкаць, далучацца’; шпцiць ‘не адабраць’, ‘ганьбiць’, ‘псаваць’, ‘быць не да месца’ (Нас.), ‘рабiць непрыгожым, брыдкiм’ (СПЗБ) < стпол. szpeci ‘псаваць выгляд’ < ням. spotten ‘глумiцца, насмiхацца’.

Адзiнакавымi ў народных гаворках з’яўляюцца ад’ектыўныя назвы нямецкага паходжання, якiя выражаюць атрыбутыўную характарыстыку чалавека або прадмета: дубальтвы, дубэльтвы ‘падвойны’ (Касп., Бяльк., СПЗБ, Нас., Шат.), ‘клятчасты’ (СПЗБ) < пол. dubeltowy ‘падвойны’ < ням. dupel, doppelt; лёзны ‘свабодны, нiчым не заняты’ (Бяльк.), ‘нейтральны, вольны, свабодны’ (НСл), лёзная (карта) ‘неказырная’ (Янк.I); лзны ‘шырокi, свабодны’ (СПЗБ) < пол. luzny ‘якi не мае заняткаў i пастаяннага пражывання’, стпол. lȯżny < свням. los, ням. Lose ‘свабодны, вызвалены’; муршвы ‘гнiлы’ (БДС, Сцяшк., Сл., СПЗБ) < пол. murszały, zmurszały ‘збуцвелы’ < ням. Morsch ‘гнiлы, стары, крохкi’; фйны, хвйны, хвйный ‘прыгожы’ (Сцяшк., НЛ, ДСЗ, ЖС, ЗНС, НСл, СПЗБ, Бяльк.) ‘якi мае дадатныя рысы характару’, ‘добрага заводу’, ‘смачны’, ‘добрага гатунку’, ‘ураджайны’, ‘урадлiвы’, ‘ясны, цёплы (пра надвор’е)’ (СПЗБ); ‘добры, ладны, спрытны’ (ДСБ, ТС, НЛ) < пол. fajny < англ. fine, ням. fein ‘вытанчаны, выдатны, цудоўны’; шптны ‘дурны’ (Нас.), ‘брыдкi, непрыгожы’ (Нас., СПЗБ) < стпол. szpetny ‘агiдны, брыдкi’ < свням. spat; штўны ‘цвёрды, грубы, каляны’, ‘устойлiвы, моцны’ (СПЗБ) < пол. sztywny ‘цвёрды’ < ням. Stift ‘шпянёк, аловак’.

Такiм чынам, германiзмы утвараюць у беларускiх гаворках кампактную лексiчную групу з выразна акрэсленай тэматычнай прыналежнасцю. Большасць з iх належыць да народна-гаспадарчай i прадметна-бытавой лексiкi, хаця ў пэўнай ступенi ў iх складзе прадстаўлены асабовыя намiнацыi i лексемы з адцягненым значэннем.

Як ужо адзначалася вышэй, германiзмы засвойвалiся ў беларускую мову рознымi шляхамi i ў розныя гiстарычныя перыяды. Пераважная большасць з iх запазычвалася праз пасрэднiцтва польскай мовы, што адлюстроўвалася пэўным чынам на iх знешняй форме i значэннi. Сваiм гучаннем, формай i семантыкай такiя германiзмы больш наблiжаны да лексiчных эквiвалентаў польскай мовы-пасрэднiцы, чым да этымонаў. Параўн., напр., агрўка ‘шпiлька’ (ДСБ) i пол. agrafka ‘тс’, ням. Agraffe ‘спражка’; ваннка ‘пасуда на вадкасць’ (СГЦР) < пол. wanienka ‘тс’ < ням. Wanne ‘ванна’; гамрня ‘медны завод’ (Нас.) < пол. hamernia ‘тс’ < ням. Hammer ‘завод, майстэрня’; гнак ‘веранда’, ‘сходкi’ (НЛС) < пол. ganek ‘тс’ < ням. Gang ‘калiдор, праход’; будулц ‘страявы лес’ (Сцяшк.) < пол. budulec ‘тс’ < ням. Bauholz ‘лесаматэрыял’; дахўка ‘чарапiца’ (СГЦР) < пол. dachȯwka ‘тс’ < ням. Dach ‘страха’; шалёўка ‘тонкiя дошкi для абшыўкi драўляных пабудоў’ (Сцяшк.) < пол. szalȯwka ‘тс’ < новaвням. schalen ‘абiваць дошкамi’ i г.д. Вiдавочна, што падобныя германiзмы адаптавалiся ўжо ў польскай мове-пасрэднiцы, набываючы там дадатковую славянскую афiксацыю.

На пасрэднiцтва польскай мовы пры запазычваннi германiзмаў указвае i лiнгвагеаграфiчны фактар – пераважная iх большасць сканцэнтравана ў гаворках паўночна-заходняй Беларусi (гродзенска-баранавiцкiх, брэсцка-пiнскiх, полацкiх, вiцебскiх), якiя былi месцам актыўнага беларуска-iншаэтнiчнага моўнага ўзаемадзеяння.

Праз пасрэднiцтва яўрэйскай мовы запазычвалiся германiзмы, блiзкiя да этнаграфiчнай лексiкi: ггель, лапсярдк, фрфалi або з выразнай экспрэсiўна-эмацыянальнай афарбоўкай: лйба, мхар (мхер), нмаць.

Лiтоўская мова з’явiлася пасрэднiцай пры засваеннi некаторых германiзмаў, якiя адносяцца да народна-гаспадарчай лексiкi: бом, бунтлiк, грба, вель, рдалi, скут або з’яўляюцца бытавымi (кулiнарнымi) назвамi: арцук, жур, мзя.

Пасрэднiцтва рускай мовы было характэрна для больш позняга перыяду запазычвання германiзмаў i датычыцца лексем тыпу булгакцер, гардзiён, карасiна, каструля, крант, некрут, ляхветар, палiкмахер i iнш.

У складзе дыялектных германiзмаў даволi значная колькасць даўнiх запазычанняў, зафiксаваных яшчэ ў помнiках старабеларускай мовы – 49 %. Як сведчаць гiстарычныя лексiкаграфiчныя крынiцы, асобныя германiзмы з’явiлiся ў беларускай мове не пазней XIV ст.: баволна, ваг, лан, морг, рахаваць, шэлег; XV ст.: бакшта, бляха, войт, грунт, дзяньковаць, клейноды, кушнiр, ланцух, лотр, лыхтар, ляндвойт, маршалак, мары, рада, смак, солтус, трам, тузiн, фалiварак, цын, чынш, шата, шнур, ярмолка; XVI ст.: абцэнгi, андарак, аплiк, арпа, бiндас, бiндзюга, балька, банкарт, барва, барта, бракаваць, брук, брыжы, брытван, буда, вiнда, вал, вальненка, вантух, вараваць, варстак, ваха, гак, гамар, ганак, гонта, гандэль, гапт, гарус, гафтка, гвалт, гевер, грыка, грэбар, гурт, гута, гэбэль, гэлм, дах, дзякi, едваб, жабрак, жагель, жовнер, загарак, заля, зэдаль, кiпа, кiраваць, карб, кахля, кельня, клюба, клямка, кнiбель, конаўка, коц, кошт, крама, крук, крэс, кубел, куля, кунштаваць, кухаль, кухарь, кшталт, лiшта, лантух, лата, лёз, лёзны, лейцы, лёс, лына, люзны, люнскi, лютар, мус, нырка, панва, панчоха, пляшка, пудэлак, ратунак, рум, руштынак, рыдван, рына, рынак, рыштаванне, рышток, рыштунак, рэхва, салька, скiба, слосар, смалец, спiжарня, стадола, стальмах, стос, талер, тандэт, трафiць, трунак, фалюшнiк, фаса, флячкi, фортэль, хварба, хвартух, хвортка, хура, хурман, хурманка, хутра, цвiчыць, цло, шапа, швагiр, швея, шляк, шмаляц, шмата, шопа, шоры, шпiклеры, шпiталь, шпылька, шруб, штых, штэмпаль, шыкаваць, шына, шынкар; XVII ст.: атрама, ахмiстрыня, бiгус, блех, брак, бруштын, брэта, букса, вухналь, гiцаль, гарбар, гартаваць, гвiнт, грыка, грыф, дахоўка, дыль, дыхт, дышло, кавал(ак), кермаш, клямар, кнот, ланва, лёнд, лёх, макшта, мурлат, налпа, пампушка, пачок, пыталь, сталюга, стыр, тран,фалда, фаля, фара, фрэнзлi, футар, хуга, цвiкель, цуглi, цынгель, цьвек, шалбер, шпар, шпэк, шпэтны, шпэпiць, шрубстак, штаба, штандар, шула, шупляд(а).

Як вiдаць, асноўны ‘прыток’ германiзмаў назiраўся ў XVI ст. Асобныя германiзмы з’явiлiся ў беларускiх гаворках, магчыма, не пазней сярэдзiны XIX ст., аб чым сведчаць адпаведныя лексiкаграфiчныя крынiцы: адвахта, гамэрня, гугель, гундэр, гунсвот, дрылiх, кiт 2, катрынка, крант, лiтаваць, лайдак, ляк I, лямец, махар, нiт, нэмаць, фефер, фаер, футрына, шляпрок i iнш. (Нас.).

Да больш познiх запазычанняў мэтазгодна аднесцi лексемы аграўка, афэрма, бiржа, багук, бараболя, барлёчы, басак, бом(а), бранзалет, булгакцер, бурт, бухта, бэля, веба, вэнталь, гiшэфт, габлi, гайсцер, галган, галерыя, гамулец, гардзiён, гатар, гемз, гестка, глянц, гмiна, гнэпцi, горан, граба, граса, дрыль, жур, зiгзаг, кiбiс, кiбель, кiкс, камiсацыя, камэля, кан, канволь, карасiна, карафка, каркi, каструля, керат, кернер, клапан, клёц, клёцкi, кляйстар, кляпа, крайзэга, крыса, крэндзель, кухан, лiтрына, легар, лейбiк, лейба, лёк, лэдары, ляда, ляхветар, мiндрук, муршавы, мутра, мухта, муштык, мыслiк, мэвы, мэйстар, некрут, нуты, ныга, пак, пакт, палiкмахер, паляндраваць, пастарунак, пундэль, пуц, рынка, рыс, рыхтык, рэдалi, рысмус, скiпер, стасунак, струдлi, тарпа I, тон(а), трэпы 2, тэбаль, усцяра, фiлёнка, фiранка, фаерка, файка, файны, фах, ферчал, флянц, фрузаваць, фуган, фуз i iнш., занатаваныя ўпершыню ў лексiкаграфiчных крынiцах нашага часу.

Мэтазгоднасць запазычвання большасцi германiзмаў пацвярджаецца тым, што асноўная маса iх уваходзiць у актыўны лексiчны фонд народна-дыялектнай мовы – толькi 9,8% германiзмаў адносяцца да ўстарэлай i пасiўнай лексiкi. Аб актыўнасцi працэсу засваення аналiзуемай лексiкi сведчыць даволi высокая ўдзельная вага ў яе складзе германiзмаў, якiя ў вынiку адаптацыi вар’iравалi сваю знешнюю форму – 43%. Замацаванне назваў iншамоўнага паходжання ў народна-дыялектнай лексiчнай сiстэме пацвярджае таксама развiццё iх семантычнага патэнцыялу, якi ў германiзмаў даволi высокi – 40,2% з iх развiлi ў гаворках мнагазначнасць. Вышэйшай ступенню засваення запазычанняў з’яўляецца рэалiзацыя iх дэрывацыйных здольнасцей. У дыялектных германiзмаў даволi высокi словаўтваральны патэнцыял – 26,6% з iх набылi вытворныя ў працэсе функцыянавання i ўзаемадзеяння з уласнай лексiкай.

Прыналежнасць германiзмаў у большасцi сваёй да канкрэтна-прадметнай лексiкi (85,8%) абумовiла тое, што ў iх складзе вельмi мала экспрэсiўных назваў (7,4%). У адрозненне ад запазычанняў з iншых моў, у германiзмаў даволi высокi працэнт спецыяльных назваў – 31,6%. Старажытнасць запазычвання многiх германiзмаў, а таксама актыўнасць iх засваення народна-дыялектнай мовай абумовiла тое, што амаль трэць з iх змянiла семантыку этымона – толькi 68,4% з iх супадаюць па значэннi з этымонамi.

Германiзмы выконваюць у народна-дыялектнай мове пераважна намiнатыўную функцыю – называюць разнастайныя прадметы народна-гаспадарчага i паўсядзённага абыходку. Яны актыўна засвойваюцца, прыстасоўваючыся да фанетычнай, граматычнай i лексiка-семантычнай сiстэмы мовы-рэцэптара.



1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка