Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны




старонка16/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.54 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   25

2.4.2. Семантычная адаптацыя запазычанняў на другой ступенi засваення. Тыпы семантычнай дэрывацыi

На другiм этапе семантычнага засваення запазычанняў у працэсе функцыянавання i ўзаемадзеяння з уласнай лексiкай адбываецца iх далейшая семантыка-стылiстычная дыферэнцыяцыя i эвалюцыя, якiя прыводзяць да архаiзацыi або ўзнаўлення значэння, пашырэння або звужэння семантычнага дыяпазону слова, яго пераноснага словаўжывання. Вынiкам такой семантычнай эвалюцыi звычайна з’яўляецца ўтварэнне полiсемантычнай адзiнкi.

Развiццё семантыкi запазычанняў абумоўлена як экстралiнгвiстычнымi (анамасiялагiчнымi), так i лiнгвiстычнымi фактарамi (узаемадзеяннем з уласнай лексiкай) [13, с. 71].

Полiсемантызацыя як унутраны спосаб намiнацыi, звязаны з развiццём полiсемii, ажыццяўляецца рознымi тыпамi семантычнай дэрывацыi. Тэрмiнам семантычная дэрывацыя [182, с. 54] абазначаецца фармальна нявыражаны, унутраны спосаб намiнацыi, пры дапамозе якога ўтвараецца полiсемантычная лексiчная адзiнка [188, c. 129; 150, c. 22; 122, c. 36-38.].

Пры аналiзе семантычнай дэрывацыi ў лiнгвiстычнай лiтаратуры традыцыйна выдзяляюць наступныя яе тыпы: спецыялiзацыю, генералiзацыю, метафарызацыю, метанiмiзацыю i функцыянальны перанос [2, c. 3-171, 120, c. 95-96; 183, c. 91-106]. Як сведчыць фактычны матэрыял, асноўнымi тыпамi семантычнай дэрывацыi дыялектных запазычанняў з’яўляюцца метафарычны i метанiмiчны пераносы, пашырэнне i звужэнне значэння, апелятывацыя семантыкi, паралельнае развiццё вытворных значэнняў у вынiку дэталiзацыi розных прымет называемага словам паняцця. Змены значэнняў у гаворках суправаджаюцца, як правiла, утварэннем полiсемантычнай лексiчнай адзiнкi з камбiнаванай сэнсавай структурай, у якой спалучаюцца розныя тыпы семантычнай дэрывацыi.

Аналiз фактычнага матэрыялу паказвае, што самым актыўным тыпам семантычнай дэрывацыi дыялектных запазычанняў з’яўляецца iх пераноснае словаўжыванне, найбольш пашыранымi вiдамi якога выступаюць метафарычны i метанiмiчны пераносы.



2.4.2.1 Метафарызацыя.


Найчасцей пры полiсемантызацыi запазычанняў у народных гаворках iх пераноснае значэнне развiваецца ў вынiку метафарызацыi на аснове падабенства разнастайных прымет прадметаў – iх формы, знешняга выгляду, колеру, велiчынi, аб’ёму, памеру, структуры, а таксама ўнутраных уласцiвасцей. Метафарычныя значэннi ўзнiкаюць на аснове семантычных патэнцый слова, якiя дазваляюць устанавiць памiж дзвюма назвамi сэнсавую сувязь, што адлюстроўвае скрытыя сувязi прадметаў або з’яў [113, c. 77].

Метафарычны перанос, якi прыводзiць да змены прадметнай суаднесенасцi слова, выконвае ў асноўным дзве функцыi – ‘функцыю характарызацыi i функцыю намiнацыi iндывiдаў i класаў аб’ектаў’ [16, 140]. Сярод запазычанняў у першую чаргу метафарызуюцца ў гаворках канкрэтныя назоўнiкi, значэнне якiх з’яўляецца iнфармацыйна насычаным, мае некалькi прымет. Утварэнне намiнатыўнай метафары, якое адбываецца ў межах канкрэтна-прадметнай лексiкi, засноўваецца, як правiла, на падабенстве знешнiх прымет прадметаў i выконвае класiфiкуючую або iдэнтыфiкуючую функцыю ў мове.

Так, пры метафарычным пераносе назвы на аснове падабенства формы рэалiй асновай для семантычнай карэляцыi прамога i вытворнага значэнняў лексемы4 могуць быць шаравiдная форма прадметаў: бакла ‘нараст’, ‘гуз, шышка’ (ТС, НС); балён(а) ‘трохлiтровая шкляная банка’ (ДСБ, СГЦР), ‘шарык’ (СГЦР), ‘бурбалка’ (СПЗБ); блба ‘бульба’ (БДС), ‘дажджавая бурбалка’, ‘мыльны пухiр’ (НЛ); круглая: пiглка ‘таблетка’ (СПЗБ), ‘гузiк’ (МММГ-74); талрка ‘талерка’, ‘металiчны кружок над вiсячай лямпай’ (Сцяшк.); паўкруглая: ккса ‘астатак ампутаванай рукi’ (Нас.), ‘нагi’ (ТС), ‘кулак’ (Нас.), ‘вiд закручанай жаночай прычоскi, закручаныя на патылiцы валасы’ (МДСГ), ‘нараст на дрэве’ (Бяльк.); прадаўгаватая: бiрлька ‘прадаўгаваты драўляны гузiк’ (БДС, НС), ‘глiнянае грузiла ў рыбалоўнай снасцi’ (НС); лiнейная: лнта ‘прылада для вымярэння даўжынi’ (Сцяшк.), ‘вузкi плыт, якi складаецца з некалькiх звенняў’ (НС); лнiя ‘роўны контур чаго-н.’, ‘вузкая роўная прасека ў лесе’, ‘чыгунка’ (СПЗБ); псак ‘пояс’, ‘папруга’, ‘палоскi’, ‘узор на тканiне ў палосы’, ‘кавалак сала прадаўгаватай формы’ (СПЗБ); дугападобная: каблк ‘абадок, дужка ў кошыку’, ‘вобад у рыбалоўнай снасцi’, ‘аснова ў форме дугi ў драўлянай баране’, ‘вобад у калысцы’, ‘ярмо’ (СПЗБ); хвалiстая: брыж ‘вузкая палоска тканiны, сабраная ў зборкi’ (СПЗБ), ‘свiны кiшэчны тлушч, здор’, ‘рабiзна на вадзе’ (ЛП); галёны ‘карункi’ (ЖС), ‘шнур з блiшчастымi нiткамi залацiстага колеру’ (Бяльк.), ‘фальбоны, якiя нашываюцца на спаднiцу ўнiзе’ (ЖС, НС); хвнды, хвлды ‘зборкi, складкi ў адзеннi’, ‘пласцiнкi ў пласцiнчатых грыбах’, ‘маршчыны’ (СПЗБ), ‘няроўнасцi на вастрыi касы’ (Сцяшк.); чатырохгранная: скрня ‘вялiкi сундук, куфар’, ‘рыбнiк (для захавання жывой рыбы ў рацэ’), ‘вялiкая чатырохвугольная драўляная пасудзiна для захоўвання збожжа’, ‘збiты з дошак кузаў воза’, ‘засек у хляве на дробны корм жывёле’ (Нас., НЛС, ДСБ), ‘аконная цi двярная шуфляда’, ‘зруб у калодзежы’, ‘яслi, у якiх даюць корм жывёле’ (БДС); рашоцiстая: грты ‘краты’ (НЛ), ‘жэрдкi ў сушнi, на якiя кладзецца лён’ (Сцяшк.); вострая форма: крк ‘вiлы на два жалезныя зубы, загнутыя для скiдвання гною’ (ЖС, НЛ, СПЗБ), ‘металiчны або драўлены шпянёк, загнуты на канцы’ (Сцяшк.) ‘драўляная прылада з кручком на канцы для выскубання сена’ (СПЗБ).

Асновай для метафарычнага пераносу некаторых канкрэтна-прадметных назваў iншамоўнага паходжання з’явiлася падабенства размяшчэння прадметаў або iх частак у прасторы. Спецыфiчным атрыбутам, якi аб’ядноўвае розныя значэннi гэтых лексем, з’яўляецца iнварыянтная перыферыйная сема ‘размешчаны над чым-небудзь, пад чым-небудзь або на паверхнi чаго-небудзь’: блт(ы) ‘вiд кузава воза, частка яго’ (ЛП), ‘верхняя частка стала’ (Цых.); лштва ‘аблiцовачная дошка’ (Сцяшк.), ‘драўляная планка’ (СПЗБ), ‘карнiз’ (Нас.), ‘пакладка ў адзеннi’ (МММГ-74), ‘падшыты край вопраткi’ (ЖС); пастмант, пастмэнт ‘каркас плуга, калаўрота’, ‘аснова печы’, ‘пастамент’ (СПЗБ).

Перанос асобных назваў быў абумоўлены падабенствам аб’ёмна-прасторавай характарыстыкi прадметаў, у якой выдзяляюцца такiя спецыфiчныя атрыбуты, як ‘асобны, iзаляваны’, ‘прасторны’, ‘высокi’, ‘вузкi, цесны’, ‘глыбокi’, ‘паглыблены’: камра ‘асобны, аддзелены перагародкай пакойчык у доме, спальня’ (Нас., СГЦР), ‘кладоўка’ (Бяльк.), ‘варыўня, стопка’ (СПЗБ), ‘асобная клетачка ў сотах’ (ЗНС); казн ‘кацёл з круглым дном i шырокiм верхам’ (Касп., БДС), ‘чыгун’ (ЗНС), ‘паглыбленне круглай формы на полi’ (Яшк.); кльня ‘келля, невялiкi вузенькi пакойчык’ (Бяльк.), ‘старая невялiкая хатка’ (СНЛ, МДСГ); лабз(а) ‘памяшканне для захавання сена’ (ЖС), ‘iльнянога семя’ (СГЦР), ‘яма, склеп для гароднiны’ (Сцяшк.), ‘вялiкi дом’ (МДСГ), ‘старая пабудова’ (ТС); лёх(а) ‘склеп’ (Сцяшк.), ‘пограб’ (ТС), ‘нара’, ‘падземны ход’, ‘падземная прабоiна’, ‘дымаход’ (СПЗБ); рыштнкi, ршты ‘рыштаванне’ (Касп.), ‘падмосткi, падстаўка’ (Нас.), ‘вышкi ў хляве’ (НС); стадла ‘будынак для вазоў на заезным двары’ (Бяльк.), ‘хлеў’, ‘адрына’, ‘гумно’, ‘канюшня’, ‘вялiкi будынак’ (СПЗБ, ДСЛ).

Намiнатыўным з’яўляецца таксама метафарычны перанос назвы на аснове функцыянальнага падабенства некалькiх прадметаў, якiя выконваюць агульнае дзеянне або маюць падобнае прызначэнне: брузкель ‘гузiк’, ‘бiрка для падвешвання сала’, ‘вертыкальны шпянёк у жорнах, на якi насаджваецца камень’ (СПЗБ); глта ‘гняздо’, ‘бярлог, логава’, ‘палеглыя пасевы’, ‘салома на подсцiл’, ‘пасцель’ (СПЗБ); кпа ‘лёгкае ўзорыстае пакрывала’, ‘коўдра’, ‘прасцiна’ (Нас., ДСБ), ‘скураное покрыва хамута’ (ДСЗ, Цых.); клмар ‘скаба, жалезны прут для ўмацавання сцяны’ (СПЗБ), ‘скаба, за якую засоўваецца засаўка дзвярэй’ (НС), ‘цiскi’ (Сцяшк.); кйка ‘ложак’ (Сцяшк.), ‘кош або лодка з дзiркамi ў дне для перавозкi свежай рыбы’ (ТС); кля, клька ‘ручка сахi’, ‘ручка касы’ (ЛП, ЖНС), ‘мылiца’ (ДСЗ); магазн, маказн ‘крама’ (Бяльк.), ‘грамадскi свiран’, ‘рэзервуар у лямпе, у якi налiваецца газа’, (БДС), ‘частка вулея’ (МДСГ); пялюшка ‘пялёнка’, ‘сорт гароху’ (СПЗБ).

У некаторых выпадках семантычная карэляцыя асноўнага i вытворнага значэнняў запазычанняў ускладняецца сумяшчэннем некалькiх уласцiвасцей прадмета: яго знешняй формы i прызначэння: акулры акуляры’, ‘частка вобрацi – навочнiкi, шоры’ (Сцяшк., ДСЗ); сталга ‘высокiя козлы для распiлоўкi бярвёнаў на дошкi’, ‘козлы для распiлоўкi дроў’, ‘казёл, аб якi малоцяць жыта’ (Бяльк.), ‘бандарскi станок для апрацоўкi клёпак, абручоў’ (Янк. I); формы i размяшчэння: внкель ‘навугольнiк пад 90, вугламер’ (Сцяшк., СГЦР), ‘дэталь у плузе, да якой прымацоўваюцца падэшва i палiца’ (БДС); каплюш, капялш ‘галаўны ўбор’, ‘абажур’ (СГЦР, Шат.); парасн, парасль ‘парасон’, ‘жэрдка ў хаце пад столлю, на якую вешаюць адзенне’, ‘суквецце’ (Сцяшк.); шкаплры ‘ладанка’, ‘нанiзаныя на нiтку кавалачкi тканiны з вобразамi святых’, ‘перавiццё ў кошыку на месцы перакрыжавання ручкi i вобада’ (СПЗБ, Цых.).

Намiнатыўная метафара, як вiдаць з прыкладаў, не мае вобразнай афарбоўкi, паколькi яе асноўнае прызначэнне – стварэнне назвы для пэўнага прадмета паводле яго падабенства з iншым прадметам. У аснове значэння намiнатыўнай метафары – характэрныя прыметы называемых прадметаў – “круглы’, ‘вялiкi’, ‘высокi’ i iнш.

Вобразная метафара, асноўная функцыя якой – характарыстыка прадмета, надае запазычанням выразнае экспрэсiўнае адценне. Яна ствараецца ў працэсе пераносу прадметнага значэння на абазначэнне пэўнай уласцiвасцi, прыметы iншага прадмета. Пры гэтым, як правiла, актуалiзуецца пэўная прымета прадмета, пакладзеная ў аснову семантычнай карэляцыi прамога i пераноснага значэнняў. Так, напрыклад, пры метафарычным пераносе назвы прадмета на чалавека на аснове падабенства iх формы або знешняга выгляду ў семантычнай структуры слова выдзяляюцца такiя прыметы, як ‘вялiкi, круглы’ → ‘тоўсты, поўны’ → (‘непаваротлiвы’): барла ‘невялiкая двухдонная бочачка з дзiркай збоку для напiткаў, вады’, ‘тоўсты, непаваротлiвы чалавек’ (ДСБ, ТС); бталь ‘вялiкая бутэлька’, ‘таўстун’ (СГЦР); гармата ‘гармата’, ‘тоўстая, непаваротлiвая жанчына’ (Бяльк.); сагн ‘высокi чыгун з вушкамi’, ‘нiзкi, тоўсты чалавек’ (ТС); тмба ‘тумба’, ‘тоўстая, мажная кабета’ (Яўс.); шкiлёнда ‘тоўстая каўбаса, зробленая з вантробаў, крывi, мяса i iнш. дадаткаў’, ‘тоўсты, непаваротлiвы чалавек’ (СПЗБ); ‘малы’ → ‘невысокi’: гаплк ‘кручок у адзеннi’, ‘малы чалавек’ (Бяльк., НЛС); кiндзк ‘страўнiк у жывёлы’, ‘нiзкарослы чалавек’ (СПЗБ); кнпель, гнпель ‘завостраная палачка для закручвання вiтак, хамутоў i iнш.’ (ЗНС), ‘малы ростам мужчына’ (ТС, НС); пплы ‘сукараткi’ (СПЗБ), ‘карапузы’ (Касп.); шунт ‘драўляны корак’ (Касп.), ‘чалавек невысокага росту’ (МММГ-74); ‘прасторны, свабодны’ → ‘расхрыстаны, неахайны’: опанч ‘шырокая вопратка’, ‘неахайна апрануты чалавек’ (ДСБ); кялйша ‘калоша’, ‘неахайны чалавек’ (СПЗБ); ‘сагнуты’ → ‘кульгавы’: кльба ‘кiй з загнутай ручкай’, ‘кавяла’, ‘кульгавы, непаваротлiвы чалавек’ (СПЗБ).

Даволi тыповым для дыялектных запазычанняў з’яўляецца перанос назвы канкрэтнага прадмета на частку цела чалавека, у вынiку якога ўтвараецца саматычная лексiка з выразнымi адзнакамi экспрэсii: балса ‘точаны слупок у поручнях’ (Нас.), ‘перакладзiна ў драбiнах, у парэнчы, станку’, ‘доўгiя зубы’ (ТС); бамблак ‘невялiкi барабан з бразготкамi’, ‘жывот’ (Янк., Мат., 94); грса ‘матыка’ (СГЦР), грсы ‘доўгiя ногi’ (НС); грнджалы ‘вялiкiя санi для перавозкi доўгага бярвення’ (БДС), ‘санi без розвальняў’, ‘ногi’ (ДСЛ); капшк ‘мяшочак на грошы’, ‘жывот’ (СГЦР); кмпало, кмпал ‘купал у царкве’ (ТС), ‘галава’ (Яўс.); конаўка ‘кубак’ (Сцяшк.), ‘рот’ (ЖС); крыж ‘сiмвал хрысцiянскай рэлiгii’, ‘спiна, паяснiца’ (Сцяшк., МДСГ); лагш(ы) ‘санi-развалкi або выязныя санi’ (СПЗБ), ‘чалавек з тонкiмi i крывымi нагамi’ (НЛ); лшнi ‘калёсы для бярвенняў’ (МДСГ), ‘дугападобны ўпор, якi злучае верх ручкi з воссю’ (СПЗБ), ‘доўгiя ногi’ (НЛ); лмец ‘войлак’, ‘каўтун’ (МДСГ), лмцы ‘непрычэсаныя валасы’ (НЛ); лятрня ‘лiхтар’, ‘галава’ (Цых.); мажджр(а) ‘металiчная ступка’, ‘галава’ (СПЗБ); яндўка ‘маслабойка’, гаршчок з адной ручкай’, ‘нос’ (Касп.).

Агульным атрыбутам, на аснове якога адбываецца перанос назвы, з’яўляецца пэўная адзнака формы або знешняга выгляду рэалii: ‘заточаны, востры’, ‘круглы’, ‘доўгi’, ‘зляжалы’ i iнш. Адзначаны вышэй перанос заснаваны на прыблiзным падабенстве аб’ектаў параўнання, у сувязi з чым у семантычнай структуры вытворнага значэння развiваецца сема ‘падобны на’. Паколькi падабенства тут недакладнае, параўнанне носiць утрыраваны характар, што i абумоўлiвае экспрэсiўна-эмацыянальную канатацыю семантыкi i выклiкае гумарыстычны эфект.

Даволi значная група запазычанняў метафарызуецца на аснове пераносу назвы прадмета на чалавека паводле пэўнай унутранай уласцiвасцi. Пры гэтым таксама актулiзуюцца розныя прыметы прадметаў, якiя, аднак, атрымлiваюць вобразнае пераасэнсаванне i пераносяцца на характарыстыку разумовых здольнасцей чалавека: пуц ‘цяслярская сякера’, ‘сякера-калун’ (СПЗБ, Янк. I, НСл), ‘тугадум’ (НЛ); рхва ‘жалезны абруч, якi надзяецца на калодку кола’, ‘дурань’ (ДСЗ); сттуй ‘статуя’, ‘манекен’, ‘фiгурка, вылепленая з чаго-н.’ (Нас., СПЗБ, МММГ-74), ‘дурань, балван’ (Нас., МАСМ); яго фiзiчнага стану: рыдван ‘адкрытая лёгкая каляска’ (Нас.), ‘моцны, чырванашчокi, мажны мужчына’ (ДСЗ); рдзель ‘драўляная лапата, акантаваная металам’, ‘здаровы, дужы чалавек’ (СПЗБ); асаблiвасцей паводзiн: кацба ‘качарга’ (Сцяшк.), ‘палка з загнутай ручкай’ (СПЗБ), ‘няспрытны, няўмелы чалавек’ (ДСЗ), крндзель ‘вiтая здобная булка’ (ТСБМ), ‘ашуканец, злодзей’ (СПЗБ); лмец ‘падхамутнiк’, ‘каўтун’, ‘гультай’ (МДСГ); паўпрца ‘жалезны шворан’, ‘шпень’ (ДСЛ), ‘упарты чалавек’ (МАСМ); пжлiс ‘рыхлы качан капусты’, ‘ганарлiвец’ (СПЗБ); сацыяльнага становiшча: бiзн ‘раменная пуга’, ‘голы, бядняк’ (Нас.).

Метафарычныя значэннi асобных запазычанняў характарызуюць i знешнi выгляд чалавека, i асаблiвасцi яго паводзiн або характару: склд, склт ‘цяслярская сякера для абчэсвання бярвення’, ‘худы, прыгорблены чалавек’, ‘нязграбны чалавек’, ‘скупы’ (СПЗБ, ДСБ, НС).

У складзе дыялектных запазычанняў, якiя набылi мнагазначнасць у вынiку метафарычнага пераносу, сустракаюцца нешматлiкiя выпадкi зааморфнай метафары, у вынiку якой адбываецца перанос назвы пэўнай жывёлы на чалавека на аснове асацыяцыi павадак жывёлы i паводзiн або характару чалавека: спiд(а) ‘змяя’, ‘злы чалавек’ (Нас); байбк ‘сурок’ Нас.), ‘абiбок, гультай’ (ТСБМ); брытн ‘сабака англiйскай пароды’ ‘таўстун’ (Нас.), ‘чалавек моцнага складу’ (ЛП); вгер ‘жарабец’, ‘зух, хват, хлюст (пра чалавека)’ (Нас., ДС, Цых.); вужлак ‘маленькi сабака’ (Гар., Др-Падб.), ‘свавольнiк’, ‘вельмi рухавае дзiця’ (ЖС, ЗНС); вгел(о) ‘мянтуз’ (СПЗБ), ‘нехлямяжы чалавек’ (Лаўч.); цгра ‘тыгр’ (МММГ-74), ‘злы, шкодны чалавек’ (СПЗБ); а таксама падабенства iх знешняга выгляду: нлпа, налпа, ‘малпа’, ‘абразл. пра чалавека’ (ДСЗ, ТС); шрпа ‘парода кур, гусей з натапыраным пер’ем’, ‘курыца ў час лiнькi’, ‘неахайны чалавек’ (СПЗБ, ТС), ‘кучаравы хлопчык або дзяўчынка’ (Нас.).

Пры метафарызацыi на аснове прадметных намiнацый назiраецца працэс пераносу назваў асобных рэалiй на жывёлу на аснове iх знешняга падабенства: драбна ‘лесвiца’, ‘вялiкiя, тонкiя, худыя конь або карова’ (Янк.I); ккса ‘астатак ампутаванай рукi або нагi’, ‘бязрогая карова’ (МДСГ), лйба ‘вялiкая лодка’, ‘карова з вялiкiм жыватом’ (НС); склют ‘сякера для абчэсвання бярвення’, ‘худая жывёлiна’ (ЖС).

Да лiку антрапаморфнай метафары неабходна аднесцi вытворныя значэннi запазычанняў: лёкай; лакй ‘служка’, ‘стаячы лучнiк (для лучыны)’ (СПЗБ); манх ‘член царкоўнай абшчыны, якi жыве ў манастыры’ (Нас., Шат.); ‘бутля’ (ДСЛ). У аснове такой метафары – функцыянальнае падабенства аб’ектаў супастаўлення (лёкай) або вобразная асацыяцыя паводле iх знешняга выгляду (манах).

Даволi рэдка пры метафарызацыi семантыкi запазычанняў адбываецца перанос назвы канкрэтнай рэалii на адцягненае паняцце, абстрактную з’яву: грунт ‘прысядзiбны ўчастак зямлi з забудовамi’ (СГЦР), ‘глыбiня зямлi’, ‘аснова, сутнасць’ (Сцяшк.), ‘род, племя, парода’ (ЖС); крук ‘жэрдка з кручком для даставання вады з калодзежа’, ‘палка з крукам, якой выцягваюць сена са стога, скопваюць гной’, ‘строй птушак клiнам (пры палёце)’ (ТС); ланцх ‘ланцуг’, ‘строй птушак пры палёце’ (СПЗБ); макарн(ы) ‘локшына’ (НС), ‘мiтусня’ (Нас.); марцыпны, марцыплны ‘вараныя буракi’ (ТС), ‘нешта неверагодна смачнае, страва, якой не iснуе, накшталт птушынага малака’ (ЗНС), ‘нешта незразумелае, выкрутасы’ (МММГ-74); фарфал() ‘дробна насечанае высушанае пшанiчнае цеста’ (Нас.), ‘клёцкi’ (ДСБ), ‘брак, памылка’ (Цых.).

Такi тып метафарычнага пераносу суправаджаецца абстрагаваннем семантыкi слова i прыводзiць да пашырэння яго сэнсавага аб’ёму.

Метафарычны перанос на аснове якаснай характарыстыкi аб’ектаў, iх унутранага падабенства – даволi складаны семантычны працэс, заснаваны на пэўных асацыяцыях. Семантычная карэляцыя прамога i пераноснага значэнняў у гэтых выпадках апасродкаваная, яна ўскладняецца асацыятыўна-псiхалагiчнымi напластаваннямi, выклiканымi ў свядомасцi намiнатара пэўнымi прыметамi i ўласцiвасцямi рэалiй. Напрыклад, моцны, устойлiвы прадмет → здаровы чалавек (рдзель, рыдвн); грувасткi, нязручны прадмет → неразумны, упарты чалавек (бкса, паўпрца, пуц, рхва, сттуй); закручаны прадмет → чалавек-ашуканец (крндзель), натапыраны прадмет → важны, пыхлiвы чалавек (пжлiс), зляжалы прадмет → лянiвы чалавек (лмец), тонкi, завостраны прадмет → худы → згорблены → нязграбны чалавек → скупы чалавек (склюд); драпежная жывёла → злы чалавек (цiгра) i iнш.

Некаторыя запазычаннi ў працэсе полiсематызацыi развiваюць розныя тыпы метафарычнага пераносу. Пры гэтым, як правiла, сумяшчаюцца пераносы па знешнім i ўнутраным падабенстве аб’ектаў, што прыводзiць да суiснавання ў семантычнай структуры такiх слоў розных катэгарыяльных сем – неадушаўлёнасцi i адушаўлёнасцi, прадметнасцi i асабовасцi, канкрэтнасцi i абстрактнасцi, прадметнасцi i адцягненасцi: абржа ‘вялiкая, не даведзеная да ладу пабудова’, ‘вялiкая, прасторная хата’, ‘вялiкая, няспрытная жывёлiна’ (ЗНС, СГЦР), ‘здаровая, мажная, не вельмi спрытная ў рабоце асоба’ (СГЦР); бандра ‘музычны iнструмент’, ‘скрыпка контр-бас’, ‘празмерна вялiкая рэч’, ‘вялiкарослы дурань’ (Нас., НЛ); бастля ‘кантрабас, вiяланчэль (Нас.), ‘вялiкая бочка’, ‘мажная жанчына’ (ДСЗ); буч ‘рыбалоўная снасць, зробленая з лазы цi нiцяной сеткi i абручоў’, ‘кораб з лазы i саломы’, ‘кош’, ‘непаваротлiвы чалавек’ (СПЗБ); капшк ‘мяшочак на грошы’ (СГЦР), ‘кiсет’ (Бяльк.), ‘плавальны пузыр’ (ЗНС), ‘мёрзлая бульба, якая праляжала зiму на полi’ (ЖС), ‘жывот’ (СГЦР), ‘целяпень’ (ЖС); лантх ‘(вялiкi) мех’, ‘сплецены з вяровак мех для сена’, ‘сяннiк’, ‘посцiлка’, ‘вялiкi жывот’, ‘тоўсты, непаваротлiвы чалавек’, ‘гультай’ (СПЗБ, СГЦР); мажджр(а) ‘металiчная ступка’, ‘невялiкая гармата’, ‘галава’, ‘неразумны чалавек’ (Нас., СПЗБ, СГЦР); кбза ‘музычны iнструмент’ (Нас.), ‘торба’ (Кiрк.), ‘тоўстая, сытая iстота’ (ТС), ‘злы чалавек’ (МДСГ); лйба ‘баржа’, ‘вялiкая лодка’, ‘вялiкi воз для перавозкi сена’, ‘карова з тоўстым жыватом’, ‘тоўсты чалавек’, ‘мажная кабета’ (НС, СПЗБ, ТС); махна(я) ‘машына’, ‘велiкан’ (Нас.), ‘вялiкi чалавек’ (МДСГ), ‘высокая жанчына’ (Сцяшк., Сл.), ‘велiзарная прастора’ (Нас.), ‘велiчэзнасць’ (ТС).

Пры вобразнай метафарызацыi прамое i пераноснае значэннi запазычанняў знаходзяцца ў апазiцыi нейтральнай i экспрэсiўна афарбаванай намiнацый. Эмацыянальная ацэнка аб’екта ‘характарызуе станоўчыя або адмоўныя адносiны да намiнатара [44, c. 280]. У складзе прааналiзаванай лексiкi экспрэсiўна афарбаваныя значэннi маюць, як правiла, адмоўную ацэнку, што з’яўляецца тыповым для выражэння канатацыi ў народна-дыялектнай мове.

Вобразная метафара, у адрозненне ад намiнатыўнай, не толькi садзейнiчае ўзбагачэнню семантычнай структуры слова новымi значэннямi, але i папаўняе сiнанiмiчныя рэсурсы лексiчнай сiстэмы народнай мовы, а таксама развiвае экспрэсiўны патэнцыял дыялектнага слова.


2.4.2.2. Метанiмiзацыя
Метанiмiзацыя як адзiн са спосабаў семантычнай дэрывацыi дыялектных запазычанняў сустракаецца радзей ў параўнаннi з метафарызацыяй. Метанiмiчны перанос назвы адбываецца на аснове сумежнасцi ў вынiку пэўных прасторавых, часавых, сiтуацыйных, лагiчных, прычынна-вынiковых сувязей памiж прадметамi, асобамi, з’явамi, дзеяннямi, працэсамi i падзеямi. Метанiмiя перадае пастаяннае ўзаемадзеянне прадметаў i з’яў з паняццямi, праз якiя яны адлюстроўваюцца ў нашай свядомасцi [17б, с. 300]. Пры ўмове рэгулярнасцi метанiмiчнай сувязi ствараецца семантычная мадэль полiсеманта, у якой сумяшчаюцца розныя лексiка-катэгарыяльныя семы – канкрэтнасцi i абстрактнасцi, аб’ектнасцi i атрыбутыўнасцi, прадметнасцi i працэсуальнасцi i г.д.

Самым прадуктыўным тыпам метанiмiзацыi запазычанняў з’яўляецца перанос на аснове прасторавай сумежнасцi, у якiм вызначаецца некалькi разнавiднасцей:

1) Месца прадмет, дзеянне, людзi.

У гэты тып метанiмiзацыi ўключаюцца:

а) перанос назвы пэўнага месца, пабудовы або памяшкання на прадмет, якi там захоўваецца, выкарыстоўваецца або вырабляецца i наадварот: блех ‘луг ля рэчкi, дзе беляць палотны’ (Нас.), ‘роўнае месца’ (Касп.), ‘хлорная вапна’ (НСл), ‘адбельваючы парашок’ (ЛП); вор ‘мех’, ‘хлеў’ (Нас.); крм() ‘магазiн, крама’, ‘матэрыял фабрычнага вырабу’ (Бяльк., СПЗБ); пталь, пытль ‘вальцавы млын’ (СПЗБ), ‘мука’ (Касп.); рум, ром ‘месца на беразе ракi, адкуль сплаўляюць лес’, ‘бярвеннi, дровы, складзеныя ў штабель’ (СПЗБ, ЖС); скуйн ‘iглiца’, ‘галiнка хвоi’, ‘месца, пакрытае iглiцай’ (СПЗБ); тандт ‘месца гандлю старымi, паношанымi рэчамi’ (Нас.), ‘дрэнная, танная рэч’ (ТСБМ); рундк ‘куфар (для прыпасаў), ‘невялiкая крамка на рынку’ (Бяльк., Касп.);

б) перанос назвы месца на дзеянне, якое там адбываецца: ірднь ‘месца, дзе ў дзень богаяўлення асвячаюць ваду’ (Нас.), ‘рэлiгiйны абрад асвячэння вады’ (Бяльк.);

в) перанос назвы сукупнасцi людзей на месца, дзе яны збiраюцца: кагл ‘яўрэйская духоўная абшчына’, ‘яўрэйская школа’ (Нас.), ‘група людзей, кампанiя’ (ДСБ), ‘шумны натоўп, зборышча’ (Шат.), ‘род, радня’ (СПЗБ), ‘месца, звычайна цэнтр вёскi, дзе ў вольны час збiраюцца людзi’ (ДСБ).

2) Рэчыва → выраб.

Адзначаны тып метанiмiчнага пераносу прадстаўлены наступнымi вiдамi:

а) перанос назвы пэўнага рэчыва на выраб з яго: бавлна ‘бавоўна, вата’ (Нас.), ‘баваўняная каляровая фабрычная пража’, ‘мяккая шарсцяная каляровая пража, ссучаная ў некалькi нiтак’ (ЛП); влна ‘воўна’, ‘шарсцяная матэрыя’ (СПЗБ); гма ‘рызiна’ (БРС), ‘гумавыя абутак’ (СПЗБ), ‘гумавая палка’ (СГЦР); папр(а) ‘папера’ (ДСБ), ‘шпалеры’ (НЛС, СГЦР);

б) будаўнiчага матэрыялу на пабудову: брук ‘каменне’, ‘брукаваная дарога’ (Сцяшк.); мур ‘мураваная сцяна’, ‘цагляны дом’ (СПЗБ), ‘агароджа з камення i цэглы’ (Сцяшк.); самн ‘цэгла-сырэц’ (ТСБМ), ‘ферма’ (МММГ-74); цамнт ‘цэмент’, ‘зацэментаваная падлога’ (СПЗБ);

в) прадукта на страву, прыгатаваную з яго: грца ‘ячменныя крупы’, ‘каша або суп з гэтых круп’ (СГЦР); панцк, панск ‘ячныя крупы’, ‘каша або суп з гэтых круп’ (СГЦР, ЗНС);

3) Мера посуд, памяшканне.

На аснове аб’ёмна-прасторавай сумежнасцi адбываецца:

а) перанос назвы меры на посуд такога ж аб’ёму: грнец ‘мера вадкiх i сыпкiх рэчываў’, ‘драўляная, часам сплеценая з саломы пасудзiна, якой вымяралi сыпкiя рэчывы’, ‘шкляны посуд ёмiстасцю каля 3л.’ (Нас., ДСБ); кврта ‘мера вадкiх i сыпкiх рэчываў’, ‘конаўка, кубак’ (Сцяшк.), ‘бутэлька 0,75 л.’ (МАСМ); кватрка ‘мера ў 0,5 л’ (Нас.) ‘металiчны кубак, роўны прыкл. 0,14 л’ (СГЦР); пр(а) ‘мера вагi, роўная 3 пудам’, ‘пасудзiна, якая змяшчае такую вагу’ (СПЗБ).

Такi тып метанiмiчнага пераносу называецца ў лiнгвiстычнай лiтаратуры метанiмiчным апрадмечваннем [81 с. 227];

б) назвы посуду на аб’ём рэчыва, якое там знаходзiцца: прцыя ‘чарка’, ‘шклянка гарэлкi’, ‘частка чаго-н.’ (Нас., ЗНС); чвртка ‘пасудзiна ў чвэрць лiтра’, ‘чацвёртая частка чаго-н.’ (НСл);

в) памяшкання на аб’ём таго, што там знаходзiцца: ёўня ‘частка гумна, дзе сушаць лён, каноплi, збожжа, асець’ (Бяльк, СПЗБ), ‘колькасць таго, што можа змясцiцца ў ёўнi’ (СГЦР);

г) ёмiстасцi на змесцiва: плйстар, плстар ‘штучныя соты’, ‘васковая абалонка’, ‘кавалак мёду’ (СПЗБ); трба ‘кайстра’, ‘харч якi бралi з сабой’ (СПЗБ).

4) Прадмет, сукупнасць прадметаў → аб’ём.

У вынiку колькасна-аб’ёмнай сумежнасцi адбыўся перанос назвы прадмета або сукупнасцi прадметаў на аб’ём, якi яны займаюць: куль ‘вялiкi сноп’, ‘сноп адборнай саломы для накрыцця хаты’ (ДСЛ), ‘хлебная мера, вялiкая звязка чаго-н.’ (Нас.), мндаль ‘бабка з 10 снапоў, састаўленых на прасушку’, ‘малая ўкладка снапоў на полi’, ‘15 штук чаго-н. (адзiнка лiку)’ (СГЦР, СПЗБ).

5) Мера → прылада вымярэння.

На аснове прасторавай сумежнасцi адбыўся таксама перанос назвы меры (даўжынi, вагi, плошчы) на прыладу для вымярэння: мтар ‘мера вагi, роўная 1 ц’, ‘мера даўжынi – 100 см’ (ДСЗ), ‘вымяральная стужка цi лiнейка на 100 см’ (НСЛ); файтк ‘сажань’, ‘мера плошчы ў 2 м’, ‘землямерны цыркуль у 2 м’ (Сцяшк., СПЗБ).

Адносiнамi часткi i цэлага абумоўлены семантычныя змены запазычанняў бжух, брух ‘жывот’, ‘страўнiк’, ‘падбрушша’, ‘пуза’ (СПЗБ, Сцяшк.) кпель ‘плечы’ (Сцяшк., Сл.), ‘патылiца’ (НЛ), ‘карак’ (ЖС); ккса ‘астатак ампутаванай рукi’ (Нас., СПЗБ, ТС, МДСГ), ‘нагi’ (МДСГ), ‘кулак’ (Нас.), ‘сухарукi чалавек’ (Нас.), ‘бяспалы’ (Бяльк.); нрка ‘унутраны орган’ (Касп.), ‘свежына’ (СПЗБ), якiя можна квалiфiкаваць як сiнекдахальны перанос.

Разнастайнымi з’яўляюцца таксама тыпы метанiмiчнага пераносу запазычанняў, якiя адбываюцца на аснове сiтуацыйнай i лагiчнай сумежнасцi. Яны адлюстроўваюць сувязi памiж асобамi i / або прадметамi, з аднаго боку, i падзеямi, у якiх яны ўдзельнiчаюць, дзеяннямi, якiя з iмi адбываюцца, аб’ектамi або з’явамi, да якiх яны маюць дачыненне, уласцiвасцямi, якiя для iх характэрны, а таксама падзеямi i з’явамi, звязанымi прычынна-вынiковымi адносiнамi. Тут можна адзначыць наступныя тыпы пераносу:

1. Чалавек дзеянне, прадмет, з’ява: а) перанос назвы асобы на дзеянне, якое яна ўтварае: гайдк ‘служка ў багатага пана, высокi, ў прыгожым убраннi’ (Нас., Шат.), ‘танец, падобны на казачок’ (НС); мдлы ‘набожныя людзi’ (СПЗБ), ‘малiтва’, ‘моцная просьба’ (Яруш.);

б) на аб’ект яго працы: балагл ‘возчык, фурман’ (Сцяшк.), ‘дылiжанс, фура, будка’ (Касп.);

в) з’яву, характэрную для яго: валнта, валнтая ‘эпiлепсiя’ (СПЗБ, Бiр.), ‘неўраўнаважаны, нервовы чалавек’ (НС); палтыка ‘ветлiвасць’, ‘ветлiвы, хiтры чалавек’ (Нас., Касп.);

г) перанос назвы дзеяння на асобу: звда ‘плётка’, ‘сварка’ (СПЗБ), ‘чалавек, якi заводзiць сварку’ (СГЦР); цiтра ‘вiдовiшча, смешная сцэна’, ‘скамарох, жартаўнiк’, ‘весялун’ (Яўс.);

д) прадмета (адзення, абутку) на чалавека або часткi яго цела: каўмр, каўнр ‘каўнер’, ‘шыя’ (СГЦР); крта ‘куртка’, ‘блузка, кофтачка’ (Нас., СГЦР), ‘хлопчык, якi прыслужвае ў пакоях’ (Нас.); лахмн() ‘старая адзежына, рызман’, ‘адзежына’, ‘беднякi’ (СПЗБ), лахдра(о) ‘старое падранае адзенне’, ‘неахайны, апушчаны чалавек’ (ЖС); цмкi, цнкi ‘тапкi, вязаныя або пашытыя з матэрыялу’, ‘анучкi, закручаныя на нагах або пашытыя з матэрыялу’, ‘мянушка жыхароў, якiя насiлi лапцi з пянькi’ (СПЗБ);

2. Дзеянневынiк, прадмет: а) перанос назвы дзеяння на яго вынiк: шлф(ы) ‘шлiфоўка’ (Нас.) ‘трэскi, якiя застаюцца пасля бервяна’ (СПЗБ);

б) аб’ект дзеяння: рнда ‘арэнда, арэндная плата’, ‘арэнднае ўтрыманне’, ‘карчма’ (Нас.);

в) перанос назвы прадмета на дзеянне: курнты ‘гадзiннiкi з мелодыяй’, ‘плач нараспеў’ (Нас.); фiлёнка, флiнг ‘створка дзвярэй’ (СПЗБ), ‘тонкая мастацкая апрацоўка вырабаў з дрэва, разьба’ (Цых.);

г) яго вынiк: габлек ‘гэблiк’, габлкi ‘стружкi’ (МММГ-74); мiлр, мiлёр, мулёр, мулёры ‘доўгi капец дрэва, закрытага зямлёй, з якога выпальвалi дрэўны вугаль’ (Луч-Фед.), ‘печ, у якой выпальвалi дрэўны вугаль’ (Рэг. тр.), ‘вугаль для кузнi’ (ДСЛ).

Асновай для метанiмiчнага пераносу па лагiчнай сумежнасцi з’яўляецца сувязь аб’ектаў супастаўлення з пэўнымi паняццямi, якiя ўзнiкаюць у свядомасцi намiнатара пры абазначэннi прадметаў i з’яў аб’ектыўнай рэчаiснасцi. У дадзеным выпадку можна вылучыць наступныя тыпы пераносу:

1. Чалавекпрадмет: а) перанос назвы асобы на пэўны прадмет: гцаль ‘сабакар’, ‘жулiк, нягоднiк’, ‘здраднiк’ (Нас., Касп., Сцяшк.), ‘пятля, вешалка ў адзеннi’ (ДСЗ, СПЗБ); гунсвт, ‘нягоднiк, паганец’ (Нас., Цых.), ‘вешалка ў адзеннi’ (СГЦР);

б) назвы прадмета на асобу: малiмнiк(i) ‘салодкая лёгкая ежа для дзяцей’, ‘пiрог з гатунковай пшанiчнай мукi’, ‘пястун’ (Нас., ТС), малiмнка, малiмнтка ‘пястуха’ (НС), ‘какетка’ (СПЗБ)

2. Чалавекз’ява: а) перанос назвы сукупнасцi людзей на пэўную з’яву: брса ‘група, пэўная колькасць людзей, кампанiя’ (СРЦР), ‘сварка, лаянка’ (ДСЗ);

б) з’явы, дзеяння на сукупнасць людзей: гавнда ‘гаворка, размова’, ‘пустая размова’, ‘гурт, натоўп, грамада’ (СГЦР, ДСБ); гармдэр, гармдар ‘шум, трывога, неспакой’ (Нас.), ‘зборышча, натоўп людзей’ (СГЦР);

3. Прадмет → з’ява: перанос назвы пэўнага прадпрыемства, аб’яднання, уладання на сумежную з iм з’яву: гамрня, гамрня ‘медны завод’ (Нас.), ‘вялiзны будынак’ (СГЦР), ‘шумнае месца’ (Касп., Яшк.), ‘шумная гутарка’ (Шат.), ‘сварка’ (МММГ-74); пархвiя, пархвэjа ‘акруга, якая адносiцца да аднаго касцёла, прыход’ (Нас.), ‘прывычка’ (ЛП); хвартуна ‘памесце’, ‘багацце, шчасце’ (Нас.).

4. Дзеянне → з’ява: перанос назвы дзеяння, працэсу на з’яву, сумежную з iм: кермш, кiрмш ‘вялiкi базар’, ‘свята’, ‘мноства народу’, ‘шум, неспакой’ (Нас., СПЗБ, ЖС).

5. Прадмет → уласцiвасць: перанос назвы прадмета на ўласцiвасць, асацыяцыю з якой выклiкае характар дзеяння прадмета: пмпа ‘насос’, ‘пышнасць’, ‘напышлiвасць, гордасць’ (Нас.).

Метанiмiчны перанос значэння асобных запазычанняў адбыўся на аснове часавай сумежнасцi прадметаў i паняццяў: калды(а) “зiмовае абрадавае свята’ (Сцяшк.), ‘абрад хаджэння па хатах у калядны вечар з вiншаваннем’ (Нас.), ‘калядны вечар, куцця’, ‘абрадавая песня’, ‘прадукты, якiя дарылi ў час каляд’ (СПЗБ), ‘дабраахвотнае прынашэнне сялян святару’, ‘той, хто вiншуе песняй з калядамi’ (Нас.), ‘кабан, выкармлены к калядам’ (Сцяшк., СГЦР), ‘хвост вяпрука, якi вараць на куццю i ядуць ў багатыя каляды’ (НЛСц); квдра ‘адна з чатырох фаз месяца’ (СПЗБ), ‘чвэрць гадзiны’ (Нас.); куцц ‘рэлiгiйнае свята’, ‘каша з ячных круп, якую ядуць на куццю’ (НЛС, БДС); маёвый ‘майскi’, ‘зялёны’ (Нас.); мрац ‘сакавiк’ (СПЗБ), ‘перыяд цечкi ў катоў’ (ЖС), ‘юр’ (ДСЗ).

Метанiмiчны перанос, як вiдаць з прыкладаў, мае намiнатыўную функцыю, ён пазбаўлены эмацыянальна-экспрэсiўных i ацэначных адценняў i прыводзiць да ўтварэння новых значэнняў слова.

Метанiмiя, якая заснавана на асацыяцыi аб’ектаў супастаўлення па iх сумежнасцi i паняццяў па iх лагiчнай блiзкасцi, абумоўлiвае суiснаванне ў семантычнай структуры запазычанняў розных лексiка-граматычных значэнняў – канкрэтных i абстрактных, прадметных i рэчыўных, адушаўлёных i неадушаўлёных, субстантыўных i працэсуальных i г.д. Сувязь асноўнага i вытворных значэнняў пры гэтым з’яўляецца ўскоснай i выражаецца праз дыферэнцыяльныя лексiка-семантычныя кампаненты, на якiх i засноўваецца асацыяцыя аб’ектаў супастаўлення ў свядомасцi намiнатара. Напрыклад, каўмр ‘дэталь адзення, якая аблягае шыю → ‘шыя’; iрдань ‘месца, дзе асвячаюць ваду’ → ‘асвячэнне вады’; влна ‘воўна’ → ‘тканiна, вырабленая з воўны’; мдлы ‘набожныя людзi, якiя часта чытаюць малiтвы → ‘малiтва’; звда ‘сварка’ → ‘чалавек, якi заводзiць сварку’.

Аналiз метанiмiчнай сувязi значэнняў некаторых полiсемантаў патрабуе выяўлення дадатковых семантычных адценняў i асацыяцый у структуры слова, на аснове якiх i адбываецца перанос: гамрня ‘медны завод’ (шумная вытворчасць) → ‘шумнае месца’, ‘шумная гутарка’; кермш ‘вялiкi святочны базар (на якiм многа народу, шумна, неспакойна) → ‘свята’, ‘мноства народу’ → ‘шум, неспакой’; хвартна ‘памесце’ (зямельная ўладаннi, якiя мелi багатыя, заможныя жыхары)’ → ‘багацце’ (дабрабыт, якi прыносiць шчасце) → ‘шчасце’.

У асобых выпадках у семантычнай структуры слова адсутнiчаюць iнварыянтныя лексiка-семантычныя кампаненты, на аснове якiх адбыўся перанос. Такiя ‘пераходныя’ семы можна рэканструяваць у працэсе ўзнаўлення ланцужка семантычных ‘пераходаў’ назвы: гцаль ‘сабакар’, ‘жулiк, нягоднiк, здраднiк’, ‘вешалка ў адзеннi’ (1. ‘лавец сабак’ → ‘пятля, якой ловяць сабак’ → ‘пятля, вешалка ў адзеннi’; 2. ‘лавец сабак’ → ‘жорсткi чалавек’ → ‘нягоднiк’ → ‘здраднiк’); гунсвт ‘нягоднiк, паганец’, ‘вешалка ў адзеннi’ (“нягоднiк, чалавек, па якiм ‘пятля плача’ → ‘пятля’ → ‘вешалка ў адзеннi’).

Такiм чынам, пераносныя значэннi запазычанняў, якiя развiваюцца шляхам метафарызацыi i метанiмiзацыi, у многiх выпадках з’яўляюцца вынiкам ускоснай намiнацыi, звязанай з абазначэннем прадмета праз неiстотныя, другарадныя прыметы другога прадмета. Семантычнае развiццё такiх запазычанняў адбываецца на падставе агульных лексiка-семантычных кампанентаў, т.зв. iнварыянтнага значэння, якое i забяспечвае ўнутраную сувязь i цэласнасць семантычнай структуры слова.


2.4.2.3. АПЕЛЯТЫВАЦЫЯ

З метафарычным i метанiмiчным пераносамi значэння звязаны працэс апелятывацыi запазычанняў. Гэта цiкавы i мала даследаваны спосаб семантычнай эвалюцыi запазычанняў. Апелятывацыя, або дэанiмiзацыя, – пераход уласных iмён у агульныя. Як адзначаецца ў лiтаратуры, апелятывацыя адбываецца, калi дэнатат атрымлiвае шырокую вядомасць у пэўным моўным калектыве, i слова перастае называць адзiнкавы прадмет, пачынае абазначаць тып, клас прадметаў [63,c. 203;154, c. 116].

У беларускiх гаворках ужываецца група запазычанняў, якiя ўтварылiся ў вынiку апелятывацыi анамастычнай лексiкi. Гэта тапанiмiчныя назвы, якiя пры запазычваннi перайшлi ў разрад апелятыўнай лексiкi. Як паказвае аналiз фактычнага матэрыялу, iх апелятывацыя адбывалася на аснове метафарычнага i метанiмiчнага пераносаў. Так, апелятывацыя тапонiмаў была вынiкам метанiмiчнага пераносу на аснове прасторавай сумежнасцi i прадстаўлена наступнымi тыпамi:

а) перанос назвы населенага пункта на прадмет або рэалiю, якiя там выраблялiся: Гэта назвы транспартных сродкаў: арбн, гарбн ‘аўтобус’ (Сцяшк., СГЦР) < лiт. arbonas ‘тс’ (па назве швейцарскага горада Арбон, дзе выраблялi аўтобусы); коч, кош ‘экiпаж’, ‘брычка’ (Шпiл., ЧК П, 254) < пол. koksi szeker ‘кочскi вазок’< Koks. ‘Коч, населены пункт, жыхары якога ў ХУ-ХУI стст. на такiх вазах займалiся возніцтвам памiж Будай i Пештам’; тканiны i вырабаў з яе: грус ‘шарсцяная тканiна’ (Нас.) < пол. harus < ням. Harras ‘гор. Аррас у паўночнай Францыi, адкуль прывезлi тканiну’; кашмр ‘тонкая шарсцяная матэрыя’ (Сцяшк.) < пол. kaszmir ‘тс’ < iт. casimiro < ст.iнд. Kacmiras ‘вобласць Кашмiр у Iндыi’; крамдашн ‘крэпдэшын’ (НС, Cцяшк.) < пол. krepdeszyn < фр. krep de Chine ‘Крэп з Кiтая’; муслн, мыслён ‘батыст’ (МММГ-74), ‘паўбатыст’ (Шпiл.) < рус. муслин < ням. Musselin ‘тс’ < iт. Mussolina ‘г. Мосул на рацэ Тыгр’; хста ‘хустка’ (СПЗБ), ‘бялiзна’ (ДСБ) < пол. chusta ‘тс’ < рум. fusta ‘спаднiца’ < iт. fustagno < сяр.лац. fustanum ‘вiд баваўнянай тканiны’ < араб. Fostat стар. назва Каiра; абутку: гамш(ы), камш(ы) ‘скураны мужчынскi або жаночы абутак’ (Сцяшк., Бяльк., СПЗБ, СГЦР), ‘хатнiя тапачкi’ (ДСБ) < пол. kamaszy < фр. gamache < iсп. guadamaci < араб. gadamasi ‘скура з Гадамеса ў Трыпалiтанii’; прадуктаў харчавання: малiмн, марымн ‘пiрог з гатунковай пшанiчнай мукi’ (ТС), малiмнiкi ‘салодкая лёгкая ежа для дзяцей’ (НСл) < пол. marymontka ‘крупчастая мука’ < Marymont < фр. Mariemont ‘мястэчка каля Варшавы, дзе быў узорны млын, якi малоў муку вышэйшага гатунку’;

б) перанос назвы мясцовасцi на рэалii прыроднага свету, якiя прывезены з гэтай краiны – жывёлы: ангры ‘парода трусоў’ (Сцяшк.) < пол. angora < тур. Angora ‘стар. назва сталiцы i вобласцi Турцыi – Анкары’; iндк, iндзка ‘свойская птушка сямейства фазанавых’ (Янк.1, Бяльк., СПЗБ) < пол. indyk < лац. gallus indicus ‘iндыйскi певень’ (птушку завезлi ў ХVI ст. з Вест-Iндыi); раслiны: барабля, барабля, барбля ‘бульба’ (ДСБ, ЖС, ТС, Цых.) < пол. barabola < чэш. brambor < ням. Brandenburg ‘г. Брандэнбург, адкуль завезена культура’; ква ‘раслiна i напой з яе’ (Шат., СПЗБ) < пол. kawa < тур. kahva ‘тс’< Kaffa ‘краiна, дзе расце кававае дрэва’; мультн ‘гатунак табакi’ (Янк. Мат., 102) < пол. multan ‘тс’ < Multany ‘назва Валахii’; карысных выкапняў: грта ‘вапна, мел’ (Сцяшк., ЗНС) < пол. creta ‘мел’ < лац. Creta ‘востраў, дзе здабывалi белую глiну’.

Апелятывацыя антрапонiмаў была вынiкам як метанiмiчнага, так i метафарычнага пераносаў. Метанiмiчны перанос на аснове лагiчнай сумежнасцi назiраўся ў тым выпадку, калi пэўныя рэалii называлi па iменi асобы, якой яны належалi або прысвячалiся. Тут можна выдзелiць: а) перанос iмя канкрэтнага чалавека на вiд адзення, якое ён насiў: бекш(а), бiкш, бакш ‘футра, абцягнутае чым-н.’ (Нас.), ‘мужчынскае палiто старадаўняга крою са зборкамi ў талii’ (ДСБ, Сцяшк., НС); кароткая мужчынская вопратка з сукна’ (Цых.) < пол. bekiesza < венг. bekes ‘прозвiшча венгерскага караля С.Баторыя’;

б) на раслiну, якую ён вырасцiў, ужываў або якая названа ў яго гонар: аргня, iргнiя, гаргня, ергня, юргня, яргня ‘вяргiня’ (Сцяшк., ДСБ, Шат., Касп., СПЗБ), ‘табака з прыемным пахам’ (Янк. Мат., 112) < пол. georgina або рус. георгина < ням. Georgine названа ў гонар рускага батанiка I.Георгi; ахелей, ахла ‘крываўнiк’ (Кiс.) < лац. Achillea ‘Ахiлесава’, Ахiл вылечыў гэтай травой параненага iм Талефа, сына Геракла; малгожтка ‘дрэва i плод грушы’ (МДСГ) < пол. malgorzatka ‘тс’ < Malgorzata ‘Маргарыта’; мацйка ‘ляўконiя’ (Сцяшк., Сл.) < пол. maciejka ‘тс’ < Maciej ‘Мацей’.

На аснове ўскоснай метанiмiчнай сувязi адбыўся перанос асобных атрапонiмаў на назвы пэўных канкрэтных прадметаў: барбра ‘вяроўка, канат з кручаных дубцоў для прывязвання плыта да берага або тармажэння’ (Нл, ЗНС, Цых.) < пол. barbara ‘канат’, ад уласнага iмя Barbara; катрнка, кацярнка ‘шарманка’ (Нас., Шат., НЛ) < пол. katrynka, katarynka < ням. Scharmante Кatharine ‘прыгожая Катарына’, пачатковые словы песнi, якую часта выконвалi на катрынках або ад назвы марыянеткi die schone Katharine, выступленне якой суправаджалася iгрой на катрынцы.

Метафарычны перанос атрапонiмаў, заснаваны на ўнутраным падабенстве, суправаджаўся пераходам антрапонiмаў у разрад агульных асабовых намiнацый. У гэтым выпадку ўласнае iмя канкрэтнай гiстарычнай асобы або мiфiчнай iстоты станавiлася агульнай назвай чалавека паводле пэўнай прыметы – рысы характару, асаблiвасцей паводзiн, уласцiвых гэтай асобе цi iстоце: атлнка ‘здаровая, гультаяватая жанчына’ (Юрч., СНЛ) < грэч. Atlas ‘Атлант, тытан, якi трымаў на сваiх плячах купал неба’; бхус ‘п’янiца’, ‘высокi, мажны мужчына’ (Нас.) < пол. Bachus < лац. Bacchus < грэч. Bachos мiф. Бахус; рад ‘вораг, бязбожны чалавек, скупы, скнара’ (Нас.), ‘мучыцель, кат’ (ТСБМ) < грэч. Herodes ‘iрад, цар Палестыны’; кiм ‘скупы’ (ЗНС), кiн ‘пракляты, акаянны’ (Нас.) < бiбл. Каiн; масш ‘хiтрун’ (СПЗБ) < пол. Mojzerz ‘Майсей’; махамт ‘прайдзiсвет’ (ЗНС) < рус. Магомет < араб. Muhammed; кльвiн ‘свавольнiк, вiсус’ (Касп.) < пол. дыял. kalwin ‘бязбожнiк’; ад iмя рэфарматара Кальвiна; лтар ‘бязбожнiк’ (ДСЗ) < пол. luter < ням. Luther, прозвiшча Марцiна Лютэра, дзеяча нямецкай Рэфармацыi; мегра, мiгра ‘старая, худая жанчына’ (Раст.), ‘злая, сварлiвая жанчына’ (ТСБМ) < рус. мегера < лац. Maegera ‘Мегера, адна з трох багiнь помсты’; да ‘прадажнiк, здраднiк’ (СПЗБ) < грэч. Iudas бiбл. Iуда. Як вiдаць, метафарычны зрух семантыкi падобных антрапонiмаў з’явiўся вынiкам абсалютызацыi пэўнай рысы характару або асаблiвасцей паводзiн. Пры гэтым адбываўся перанос асобных лексiка-семантычных кампанентаў у семантыцы слова, якiя абазначалi адмоўныя, заганныя рысы (сквапнасць, iлжывасць, жорсткасць, хiтрасць, здраднiцтва, вераадступнiцтва i iнш.) канкрэтнага чалавека на агульную назву асобы. У вынiку пашыралiся прадметна-дэнатыўныя сувязi лексемы, абагульнялася яе семантыка, паколькi слова абазначала ўжо не канкрэтную асобу, а цэлы клас, тып людзей. Метафарычнасць пераносу абумовiла экспрэсiўную афарбоўку такiх запазычанняў, якiя папоўнiлi сiнанiмiчныя рэсурсы народна-дыялектнай мовы.

Некаторыя запазычаннi з’яўляюцца аданамастычнымi, як правiла, адтапанiмiчнымi дэрыватамi. Iх утварэнне суправаджалася дадатковымi метанiмiчнымi зрухамi ў семантыцы слова на аснове прасторавай сумежнасцi. Такiя запазычаннi называюць прадметы адзення: блска, блзка ‘кофта, блузка’ (Шат., ДСБ) < пол. bluzka < фр. blouse < сяр.лац. pelusia ‘адзенне з Пелузiя’; палятнка ‘мужчынская верхняя вопратка з даматканага сукна’ (СГЦР,НС) < пол. palatynka ‘футравы каўнер на шыю’ < фр. palatine < palatin ‘пфальцкi’, гэты вiд адзення быў увезены ў Францыю пры Людовiку ХIY з Пфальца; тканiну: адамшка ‘шаўковая матэрыя з узорамi’ (Нас.) < пол. adamaszek < слац. adamascus ‘тканiна з Дамаску’; парск ‘паркаль’ (МДСГ) < пол. paryski ‘парыжскi’ < Рarys ‘Парыж’; абутку: англькi ‘святочныя боты з дарагой скуры з высокiмi заднiкамi’ (Цых.) < пол. angielski ‘англiйскi’; посуду: парпур(вы), фарфурвы ‘фарфоравы’ (Касп., СПЗБ) < пол. Farfur(owy) ‘тс’ праз тур. farfur, faɣfur < перс.-араб. faɣfûr, назва вобласцi ў Кiтаi, дзе вырабляўся фарфор, па месцы iх вырабу.

Да апелятывацыi анамастычных назваў наблiжаецца працэс дээтнанiмiзацыi – пераход этнонiмаў iншамоўнага паходжання ў iншыя лексiка-тэматычныя разрады. Метанiмiзацыя асобных этнонiмаў прывяла да змены iх дэнататыўных сувязей – яны сталi называць асобу па вiду дзейнасцi: внгар, внгэр, внгра ‘лекар’, ‘кастратар’, ‘канавал’ (СПЗБ, ДСБ), ‘венгерец’ (Шат.) < пол. węgier ‘венгерац’; прадмет: мажры ‘вялiкiя калёсы з высокiмi драбiнамi’ (Бяльк., МДСГ) < крым.-тат. madzar ‘драбiны’ < magyar ‘мадзьяр’; раслiну: грка, грга ‘грэчка’ (СПЗБ) < пол. gryka ‘тс’ < ням. Grieche ‘грэк’; дзеянне: мазр(ка) ‘польскi танец’ (СПЗБ) < пол. Mazur(ek) ‘тс’ < mazur ‘мазур, паляк, паўночна-ўсходняй Польшчы’ i iнш. Метафарызацыя этнонiмаў адбылася на аснове знешнiх асацыяцый i суправаджалася экспрэсiвiзацыяй iх семантыкi: арп ‘брудны чалавек,загарэлы’ (СНС) < тур., тат., arap ‘араб’; мрын ‘чорнавалосы, смуглы чалавек’ (ДСЗ), ‘чорны чалавек, арап’ (Нас.) < cт. пол. murzyn < cт. в ням. mor < лац. maurus ‘маўр’. Метафарызацыя зборных iмён (iмён народаў, насельнiцтва) абумоўлена тым, што назвы народаў сiмвалiзуюць пэўную якасць цi яшчэ часцей фiзiчны або маральны недахоп, рэальны або мяркуемы [63, c. 203].

У лiнгвiстычнай лiтаратуры выдзяляюць розныя тыпы апелятывацыi – поўную i частковую, натуральную i штучную [155, c. 43-44]. Для дыялектных запазычанняў характэрна пераважна поўная i натуральная апелятывацыя. Частковая апелятывацыя, пры якой анамастычнае значэнне суiснуе з апелятыўным (накшталт бардадн ‘манах рымска-каталiцкага ордэна св.Бернарда’ (Нас.) i ‘адзiнокi, беспрыютны чалавек’ (НЛ) i штучная, калi рэалiю свядома называлi ў гонар пэўнай асобы, як правiла, вучонага (напрыклад, аргня) у народных гаворках сустракаецца вельмi рэдка.

Такiм чынам, апелятывацыя лексiкi iншамоўнага паходжання адбывалася найчасцей на аснове iх метанiмiчнага, а ў некаторых выпадках – i метафарычнага пераносаў.

Метафарызацыя семантыкi тапанiмiчных i антрапанiмiчных назваў, як правiла, характэрна для т.зв. ‘культурных’ запазычанняў (тыпу ангры, бекша, грус, грка, блска, жалтка, ква, кашмр, камшы, мажры i iнш, якiя засвойвалiся разам з рэалiямi. Метафарызацыя анамастычнай лексiкi з’яўлялася адным са спосабаў экспрэсiвiзацыi семантыкi запазычанняў у народна-дыялектнай мове.



1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка