Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны




старонка13/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.54 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   25

Раздзел 2.2. Марфалагiчная адаптацыя запазычанняў



2.2.1. Спосабы марфалагiчнага засваення запазычанняў

Марфалагiчная адаптацыя выражаецца ў падпарадкаваннi запазычанняў граматычнай сiстэме народна-дыялектнай мовы. У працэсе марфалагiчнай адаптацыi вызначаецца граматычная характарыстыка слова, устанаўлiваецца яго прыналежнасць да пэўнай часцiны мовы, адбываецца ўключэнне слова ў сiстэму асноўных марфалагiчных форм i катэгорый гэтага граматычнага класа, акрэслiваецца яго марфемная будова [80, c.37; 90, c.37]. Як паказвае статыстычны падлiк, выключная большасць дыялектных запазычанняў (79,2%) адносіцца да назоўнiкаў, у складзе дзеясловаў – 11,4%, прыметнiкаў – 5,5%. Нязначнай колькасцю запазычанняў прадстаўлены граматычныя класы прыслоўя (2,8%) i лiчэбнiка (0,74%). Да iншых часцiн мовы адносяцца адзiнкавыя запазычаннi (гл.таблiцу 2.1)


Таблiца 2.1

Граматычная характарыстыка запазычанняў


Часцiна мовы

Агульная колькасць запазычан-няў

%

Часцiна мовы

Агульная колькасць запазычанняў

%

Назоўнiк

2464

79,22

Займеннiк

1

0,03

Дзеяслоў

355

11,40

Злучнiк

3

0,09

Прыметнiк

172

5,52

Часцiца

3

0,09

Прыслоўе

88

2,82

Прыназоўнiк

3

0,09

Лічэбнiк

23

0,74

Усяго

3112



Перавага субстантыўных назваў у складзе запазычанняў тлумачыцца тым, што мова найчасцей запазычвае назвы новых прадметаў, з’яў, паняццяў. Асноўная маса назоўнiкаў iншамоўнага паходжання належыць да мужчынскага i жаночага роду. Назоўнiкi, якiя пры запазычваннi набылi аснову на цвёрды зычны з нулявой флексiяй у назоўным склоне адзiночнага лiку, адносяцца да мужчынскага роду (арбон, аруд, бжух, бiндзюг, вансач, гiлос, гзымс, жонд, клюб, кунтуш, пожаг, прымен), з флексiяй -а, -jа – да жаночага (аграўка, афiцына, барта, граса, кайстра, кiнбалка, крайзэга, кухвайка, малiза, пiгулка, свядка, шпэрка – з асновай на цвёрды зычны; аванэля, аргiня, басэтля, блаўкiня, бодня, парцэля, раўгеня, свiршня, слоксня – на мяккi зычны) i мужчынскага па значэннi роду (аргамака, арганiста, гайдамака, iнвалiда, служонца). Некаторыя запазычаннi з флексiяй -а належаць да назоўнiкаў агульнага роду: апiкула, афэрма, бестыя, валацэнга, вушмала, гавэла, керайша, клыпша i iнш.

Словы з нулявым канчаткам на мяккi зычны ў назоўным склоне адзiночнага лiку набылi ў асноўным катэгорыю мужчынскага: абуваталь, брузукель, брыль, брысь, бэмбаль, вангель, гiгель, гiль, гугель, гэбаль, кнiбель, крэндзель, кухаль, лемезень, мэндаль, пундэль, пыталь, пэркаль, рыдзель, штыль, зрэдку жаночага роду: кадрель, пель, пiдаль, плэць.

Некаторыя лексемы на -о, -а, -е маюць значэнне нiякага роду: абецадло, блонне, блоцко, булёвене, валане, валачыдло, вандзiдла, вогнiско, выдзiрства, гургале, жалязко, езёро, кшчэнне, лiтанне, мавенне, пасвiско, радзiво(а), седлiско, шлунне.

Прыналежнасць назоўнiкаў iншамоўнага паходжання да граматычнага роду ў гаворках вызначаецца марфалагiчна (тыпам скланення i характарам асновы). Паколькi тып скланення залежыць ад характару асновы, то марфалагiчнае асваенне ў пэўнай ступенi абумоўлена фанетычнай адаптацыяй запазычанняў.

У навуковай лiтаратуры выдзяляюцца тры тыпы структурнай дыферэнцыяцыi запазычанняў: а)словы без марфалагiчнай субстытуцыi (loan-words), якiя поўнасцю адпавядаюць iх прататыпам у мове-крынiцы; б) словы з частковай марфалагiчнай субстытуцыяй (loan-blens) або гiбрыды, якiя толькi часткова складаюцца з iншамоўных элементаў; в) словы з поўнай марфалагiчнай субстытуцыяй, гэта калькi (loan- schifts) або семантычныя запазычаннi (Semantic loans) [190]. Iншыя даследчынi пры аналiзе структурных тыпаў запазычанняў выдзяляюць 1)словы, якiя структурна супадаюць з iншамоўным прататыпам (напр., бизнес); 2) словы, марфалагiчна аформленыя сродкамi запазычваючай мовы (шорты); 3) словы з частковай марфалагiчнай субстытуцыяй (телевидение) [90, с. 110, 117].

Пры аналiзе адаптацыi запазычанняў у народных гаворках вызначаюцца два марфалагiчныя спосабы iх засваення: найчасцей запазычваецца аснова этымона з далейшым развiццём уласных афiксаў, а ў асобных выпадках – засвойваецца поўная форма этымона з наступным марфалагiчным апрошчваннем у мове-рэцэптары. Многiя запазычаннi захавалi пачатковую форму этымона i яго катэгорыю роду. Гэта назоўнiкi жаночага роду на -а, -jа: амылка, акавiтка, ахрона, баланда, бамбула, барка, брама, брыка, гарончка, гiляра, граматыка, алягорыя, iмперыя, камунiя, канвалiя, клебанiя, мужчынскага роду на цвёрды зычны: абрэнч, агзамiн, аматар, акрэнт, арбон, асэсар, ахвiцэр, блотнiк, брытан, будулец, левiзор, люцыпар i iнш.

Марфалагiчнаму апрошчванню падверглiся назоўнiкi, пераважна класiчнага паходжання, запазычаныя ў зыходнай форме этымона разам з флексiяй, якая стала ўспрымацца як канцавыя элементы асновы: аргуш, градус, вуксус, музыкус, тыфус.

Запазычванне многiх слоў з неславянскiх моў суправаджалася iх дадатковай славянскай афiксацыяй, якая адбывалася як у беларускай мове (напр., пры засваеннi балтызмаў), так i ў польскай i рускай мовах–пасрэднiцах, праз якiя запазычвалася лексiка з iншых моў.

Цiкавай з’явай, характэрнай для гутарковай мовы, з’яўляецца марфалагiчная ‘лацiнiзацыя’ асобных слоў, якая надае iм выразнае экспрэсiўнае адценне. Многiя з iх узнiкалi як жартаўлiвыя формы ў мове бурсакаў, якiя вывучалi i ведалi латынь. Гэта формы на -ус: абдзяргтус ‘абдзiрала’ (ЗНС); бкус ‘хлапчук-падлетак’ (ЗНС); капрус ‘пагiбель, канец’ (Касп.), кнпус ‘маларослы чалавек’ (НЛ), расхдус ‘расход’, ‘развод’ (НЛ), хптус ‘хапуга’ (НС); -(ц)ыя: брцыя ‘скандал, сварка’ (НЛ), мцыя ‘задавака’ (НЛ); мiркцыя ‘меркаванне’ (Грыг.); страмцыя ‘сорам’ (НСл), стыдцыя ‘вялiкi сорам’ (ЗНС), цудрыя ‘выпадак, гiсторыя’ (Касп.).

Асобныя назоўнiкi мужчынскага роду пры запазычваннi ў народныя гаворкi набылi флексiю -а i захавалi значэнне граматычнага роду: арганiста, аргамака, iнвалiда або змянiлi яго на жаночы: арганiзма, бома, лабаза, метра, паля, танга, тарыфа, шпагата, шпарага. I, наадварот, пры марфалагiчным засваеннi некаторыя назоўнiкi жаночага роду, страцiўшы флексiю -а, перайшлi ў групу назваў мужчынскага роду: лампад, мончк, рэгул, статуй.

Большасць назоўнiкаў iншамоўнага паходжання ўвайшла ў сiстэму скланення беларускай мовы, набыўшы катэгорыi адзiночнага i множнага лiку. Але некаторыя з iх былi запазычаны ў форме множнага лiку: аблядры, апцэнгi, анталяжы, баршкулi, бляты, вiштуклi, вiдлы, вяжацiны, габы, гарункi, гегнi, жагiнi, клейноды, клумпы, курпы, ленгамiны, майткi, мiшкiнi, мэвы, рэдалы, скоршнi, сласты i iнш. На такую форму запазычвання, вiдавочна, уплывала семантыка лексем: яны абазначаюць парныя або састаўныя прадметы, з’яўляюцца рэчыўнымi або зборнымi назвамi, адносяцца да спецыяльнай лексiкi.

Ступень марфалагiчнай трансфармацыi запазычанняў пэўным чынам залежыць ад суадносiн граматычных сiстэм кантактуючых моў. Чым блiжэй iх моўныя сiстэмы, тым прасцей адбываецца марфалагiчная адаптацыя запазычанняў.

2.2.2. Лексiка-марфалагiчнае вар’iраванне запазычанняў

Заканамерным вынiкам адаптацыi запазычанняў у гаворках з’яўляецца iх марфалагiчнае вар’iраванне. Да марфалагiчных варыянтаў адносяцца аднакаранёвыя лексiчныя адзiнкi з iдэнтычнавй семантыкай, якiя адрознiваюцца граматычнымi паказчыкамi або афiксальнымi марфемамi. Самая значная колькасць марфалагiчных варыянтаў адрознiваецца граматычнай катэгорыяй роду. Гэта варыянтныя формы назоўнiкаў мужчынскага i жаночага роду: алёс-альса, алярм-алярма, аспiд-аспiда, ашак-ашака, балён-балёна, баляс-баляса, бамбэлак-бамбэлка, бекеш-бекеша, бiбул-бiбула, бом-бома, бонк-бонка, брыль-брыля, буч-буча, бэз-бэза, бэнсь-бэнся, ваг-вага, вандол-вандола, гак-гака, гаруд-гаруда, гашт-гашта, грац-граца, гурт-гурта, дыль-дыля, дыхт-дыхта, жвiр-жвiра, какаруз-какаруза, кан-кана, канун-кануна, капот-капота, картун-картуна, квiт-квiта, кiсет-кiсета, клямар-клямра, крам-крама, лабаз-лабаза, лёх-лёха, лiсапет-лiсапета, лоўж-лоўжа, лiтар-лiтра, лiфт-лiфта, мончк-мончка, мэтар-мэтра, пагалосак-пагалоска, паль-паля, пур-пура, рiзык-рiзыка, сает-саета, сякунд-сакунда, тон-тона, трам-трама, тронак-тронка, фiгль-фiгля, цын-цына, шкляроз-шкляроза, шупель-шупля, шпадаль-шпадля, шруб-шруба, мужчынскага i нiякага роду: дышаль-дышло, люстэрак-люстэрка, пудэлак-пудэлко, пуц-пуцо, шыдэлак-шыдэлко, жаночага i нiякага роду: канва-канво.

Многiя марфалагiчныя варыянты адрознiваюцца катэгорыяй лiку. У iх складзе назоўнiкi мужчынскага роду: блят-бляты, брыж-брыжы, брызгуль-брызгулi, бэмбаль-бэмблi, гамар-гамары, горс-горсы, драб-драбы, дронг-дронгi, дэгель-дэглi, дэсэнь-дэсэнi, жэгень-жэгенi, калдун-калдуны, квят-квяты, легар-лягары, магель-маглi, жаночага роду: ашака-ашакi, бэтка-бэткi, вандола-вандолы, гавэнда-гавэнды, гохта-гохты, насiдла-насiдлы, швэля-швэлi, шпонка-шпонкi. Асобныя запазычаннi вар’iруюць i катэгорыю роду, i лiку: ваг-вага-вагi, габ-габа-габы, дзяшар-дзяшара-дзяшары.

Некаторыя марфалагiчныя варыянты адрознiваюцца афiксальнымi марфемамi-суфiксамi -к, -ак-, -iк-, -нiк: аспiда-аспiдка, баляса-баляска, валiза-валiзка, вэнда-вэндка, крэд-крэдка; бiржа-бiржак, гармоль-гармолiк, гэбэль-гэблiк, палiсад-палiсаднiк.

Асобныя марфалагiчныя варыянты ўзнiклi, магчыма, у вынiку запазычвання розных форм адной i той жа мовы-крынiцы або пасрэднiцы: бранзалет-бранзалетка < пол. branzoleta, branzoletka < ням. Branzolette; калея-калейка < пол. kolej, kolejka; келiх-келiшак < пол. kielich, kieliszek < свням. kelch; палiсад-палiсаднiк < рус. палисад, палисадник < фр. palissade; трэпы-трэпкi < пол. trepy, trepki або розных шляхоў засваення: камода < пол. komoda – камод < рус. комод < фр. commode < лац. commodus; касiер < пол. kasjer < iт. cassiero – касiр < рус. кассир < ням. Kassierеr < im cassiero; магнэс < пол. magnes < cвням. magnes – магнет < пол. magnet – магнiт < рус. магнит < ням. Magnet < лац. magnetus < грэч. magnes, magnetis; манкет <пол. mankiet < iт. manichette – манжэта < рус. манжета < фр. manchette; матэрас, матрас < пол. materac < фр. materas – матрац < рус. матрац < нвням. Matratze; пачак < пол. paczek – пачка < рус. пачка < ням. Packen; рiзык < рус. риск < фр. risgue – рызыка < пол. ryzyko < iт. risico.

Сказанае вышэй, аднак, не выключае магчымасцi ўтварэння асобных з адзначаных варыянтных форм пры адаптацыi ў беларускiх гаворках, што дае магчымасць разглядаць iх у такiм выпадку як паралексы.

У вынiку адваротнага словаўтварэння ўзнiклi варыянты архiтэктар > архiтэкт, бiздрыс > бiздра, гарнец > гарц, гестка > геста, гудас > гуд, каператыў > каперат, кролiк > кроль, кумпяк > кумп, ламбяк > лэмб, мультан > мульт, пiнжак > пiнж, мажары > мажы, фуганак > фуган.

Як i фанетычныя, марфалагiчныя варыянты адлюстроўваюць розныя шляхi i этапы засваення iншамоўнай лексiкi ў народна-дыялектнай мове. Адны з iх па сваёй граматычнай характарыстыцы максiмальна наблiжаны да этымонаў, другiя – з’яўляюцца формамi, адаптаванымi на беларускай моўнай глебе.

Як сведчаць статыстычныя дадзеныя, не ўсе запазычаннi ў працэсе засваення вар’iруюць сваю знешнюю форму. Так, з агульнай колькасцi 3112 прааналiзаваных у рабоце лексем iншамоўнага паходжання толькi 1147 маюць варыянтныя формы, што складае 37%. Даволi значная частка iх (37,7%) – даўнiя запазычаннi, адаптаваныя ў народна-дыялектнай мове. У многiх запазычанняў (49%) вар’iраванне знешняй формы суправаждаецца лексiка-семантычнымi зменамi, развiццём полiсемii. Паводле дэнататыўнай суаднесенасцi найбольш актыўнымi ў працэсе ўтварэння варыянтаў з’яўляюцца канкрэтна-прадметныя намiнацыi. Тэматычныя групы назваў асобы, дзеяння i адцягненых паняццяў валодаюць аднолькавымi здольнасцямi да вар’iравання знешняй формы. Некалькi слабей гэты патэнцыял у атрыбутыўных назваў. Пераважная большасць варыянтных форм запазычанняў (84,5%) – агульнаўжывальная лексiка, частае выкарыстанне якой таксама садзейнiчала яе актыўнаму засваенню i вар’iраванню (гл. таблiцу 2.2).

Таблiца 2.2

Варыянтныя формы запазычанняў

Запазычаннi з варыянтнымi формамi

Агульная колькасць

%

Запазычаннi з варыянтнымi формамi

Агульная колькасць

%

Даўнiя

433

37,7

Назвы прадмета

427

37,2

Мнагазначныя

562

49,0

Назвы асобы

107

9,3

Агульнаўжы-вальныя

969

84,0

Назвы дзеяння

100

8,7

Абмежаванага выкарыстання

178

15,5

Назвы адцягненага паняцця

100

8,7

Назва прыметы

24

2,1

Усяго

1147












Запазычаннi з розных моў маюць у народных гаворках неаднолькавую ступень адаптацыi, што звязана з розным часам i шляхамi iх засваення, спосабамi пранiкнення, мэтай запазычвання i функцыянальнай роляй у мове-рэцэптары. Як сведчыць статыстычны падлiк, найчасцей пры адаптацыi вар’iруюць сваю знешнюю форму лексемы, засвоеныя з класiчных i заходне-еўрапейскiх моў, многiя з якiх належаць да ‘культурных’ запазычанняў. Несумненна, на вар’iраванне iх формы i гучання ў значнай ступенi ўплываў апасродкаваны, у многiх выпадках шматступянёвы шлях засваення, адсутнасць прамых мiжэтнiчных моўных кантактаў i непасрэднага лексiчнага ўзаемадзеяння памiж народамi-носьбiтамi iх моў.

Запазычаннi, якiя засвойвалiся ў працэсе непасрэдных сацыяльна-эканамiчных i культурна-гiстарычных працяглых кантактаў беларусаў з iншымi этнасамi, у першую чаргу палякамi, вызначаюцца большай аднастайнасцю перадачы фанетыка-марфалагiчных асаблiвасцей мовы-крынiцы, адноснай устойлiвасцю знешняй формы многiх з iх.

Градацыя запазычанняў паводле ступенi iх фармальнай адаптацыi ў залежнасцi ад паходжання прадстаўлена ў наступнай таблiцы:




Таблiца 2.3
Варыянтныя формы запазычанняў з розных моў

Паходжанне запазычанняў

% варыянтных форм

Паходжанне запазычанняў

% варыянтных форм

Грэцызмы

46,3

Балтызмы

33,6

Італьянцы

44,9

Лацiнiзмы

30,6

Галiцызмы

44,0

Цюркiзмы

29,4

Германiзмы

43,0

Паланiзмы

29,0

Такiм чынам, фармальная адаптацыя запазычанняў у беларускiх гаворках адбывалася па шляху падпарадкавання iх гукавой абалонкi i марфалагiчнай характарыстыкi фанетыка-граматычнай сiстэме народна-дыялектнай мовы. Ступень iнтэнсiўнасцi фармальнага засваення запазычанняў вызначаецца ў гаворках шэрагам экстралiнгвiстычных фактараў: часам i шляхамi запазычвання, арэалам распаўсюджання лексемы, яе дэнататыўнай суаднесенасцю, частотнай характарыстыкай (прыналежнасцю да актыўнага або пасiўнага дыялектнага лексiчнага фонду).

Пры фанетычным i марфалагiчным засваеннi запазычанняў у беларускiх гаворках праяўляецца, з аднаго боку, тэндэнцыя да поўнай адаптацыi iншамоўнага лексiчнага матэрыялу ў адпаведнасцi з фанетычнай сiстэмай i граматычнымi заканамернасцямi народна-дыялектнай мовы-рэцэптара. З другога боку, лакальны характар, вусная форма iснавання дыялектнай мовы, розныя крынiцы запазычвання абумоўлiваюць узнiкненне разнастайных лексiка-фанетычных i марфалагiчных варыянтаў, якiя парушаюць аднастайнасць адаптацыi запазычанняў. Такiя варыянты адлюстроўваюць розныя формы i этапы фанетыка-марфалагiчнага засваення запазычанняў, а таксама пасрэднiцтва розных моў пры засваеннi iх у народныя гаворкi.

Працэс фармальнай адаптацыi запазычанняў у народна-дыялектнай мове адрознiваецца яшчэ i тым, што ўваходжанне iншамоўнага слова ў лексiчную сiстэму лiтаратурнай мовы звычайна суправаджаецца вар’iраваннем яго знешняй формы, а затым, у працэсе засваення, адбываецца выбар аднаго з варыянтаў i ўсталяванне адзiнай стабiльнай формы (ад шматстайнасцi да аднастайнасцi), а ў дыялектнай мове запазычванне адной формы прыводзiць да разнастайнага вар’iравання ў працэсе засваення ў вынiку шматстайнасцi Перавага субстантыўных назваў у складзе запазычанняў тлумачыцца тым, что мова найчасцей запазычвае назвы новых прадметаў, з’яў, паняццяў. Асноўная маса назоўнiкаў iншамоўнага паходжання належыць да мужчынскага i жаночага роду. Назоўнiкi, якiя пры запазычваннi набылi аснову на цвёрды зычны з нулявой флексiяй у назоўным склоне адзiночнага лiку, адносяцца да мужчынскага роду, з флексiяй -а, -jа – да жаночага i мужчынскага па значэннi роду. Некаторыя запазычаннi з флексiяй -а належаць да назоўнiкаў агульнага роду: апiкула, афэрма, бестыя, валацэнга, вушмала, гавэла, керайша, клыпша i iнш.

Ступень фармальнай адаптацыi запазычанняў у значнай ступенi залежыць ад генетычнай тоеснасцi або тыпалагiчнага падабенства моў. Чым менш падобных рыс у кантактуючых моў, тым больш глыбокiя перамены павiнна адчуць слова, каб прыстасавацца да новай лексiка-граматычнай сiстэмы. У сувязi з гэтым запазычаннi з неславянскiх моў падвяргаюцца больш iстотнай фармальнай трансфармацыi ў параўнаннi са словамi, запазычанымi з iншых славянскiх моў.

1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка