Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гістарычны факультэт




старонка8/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер4.13 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   23

Тэма: Эпоха адраджэння
1. Ідэалогія гуманізму.

2. Асноўныя напрамкі і стылі культуры эпохі Адраджэння.

3. Развіццё навукі ў эпоху Адраджэння.
Літаратура

История Европы. В 8 т. Т. 3. – М., 1990.

Корелин, М. С. Очерки итальянского Возрождения / М. С. Корелин. – М., 1986.

Баткин, Л. М. Итальянское Возрождение. Проблемы и люди / Л. М. Баткин. – М., 1995.

Культура Западной Европы в эпоху Возрождения. – М., 1996.
1. У сярэднявечча панавала перакананне, што чалавеку не трэба надаваць шмат увагі зямным справам, бо гэта адцягвае яго ад думак і клопат аб выратаванні душы. Гуманізм як ідэлогія ў многім адраджаў антычную шкалу каштоўнасцей, якая на першае месца ставіла чалавека, яго інтарэсы і клопаты, а так сама рэальныя ўмовы, у якіх чалавек жыве. Гэта прырода, грамадства. Тым самы чалавек нацэльваўся на поспех у зямным жыцці. Паколькі ў цэнтр свету дзеячы эпохі Адраджэння ставілі чалавека, то іх ідэалогія атрымала назву гуманізм. Паняцце “гуманізм” характарызуе сістэму поглядаў, у аснове якой ляжаць уяўленні аб самакаштоўнасці асобы чалавека, яго правоў і інтарэсаў. Гуманізм з’яўляўся індывідуалістычнай ідэалогіяй, яна стварала перадумовы для праяўлення індывідуальнасці чалавека. Гуманісты адстойвалі права кожнага чалавека свабодна выказваць і абараняць свае погляды. Існуючая рэальнасць стала цікавіць гуманістаў сама па сабе, а не як падрыхтоўка да загробнага жыцця. Антычная спадчына была важнай для станаўлення духоўнай атмасферы эпохі Адраджэння, бо яна стымулявала індывідуальны духоўны пошук ва ўмовах дэвальвацыі карпаратыўных этычных каштоўнасцей і штодзённых стэрэатыпаў. Антычнасць з’яўлялася сімвалам імкнення чалавека зразумець сябе, асэнсаваць сваю сувязь з грамадствам і прыродай на аснове грамадскага вопыту і розуму. Антычная спадчына была пакладзена ў аснову фарміравання ідэі аб магчымасці рацыянальнага пазнання свету.

Гуманісты крытыкавалі рэлігійную карціну свету, але пры гэтым не адвяргалі рэлігію, а хучэй імкнуліся прымірыць хрысціянскі і рэлігійны светапогляды. Прыкладам такога падыходу з’яўляецца творчсць Эразма Ратэрдамскага (1469–1536). Ён адносіўся да хрысціянства як да вышэйшай ступені маральнага ўдасканалення чалавецтва. Лічыў яго развіццём дасягненняў эпохі Антычнасці. Праслаўляючы гуманістычную культуру, Эразм даказваў, што яна толькі рыхтуе чалавека да ўспрыняцця рэлігійных каштоўнасцей. У сваіх творах ён падверг крытыцы недахопы і парокі існаваўшага грамадства.

Дзеяч англійскага гуанізму Томас Мор (1478–1535) так сама імкнуўся ўзгадніць рэлігію з гуманістычным светапоглядам. У сваім творы “Утопія” ён апісаў грамадскі лад прыдуманай краіны Утопія, адлюстраваўшы ўяўленні аб ідэальным грамадскім ладзе. Усімі благамі ў гэтай краіне распараджалася дзяржава, размяркоўваючы іх сярод грамадзян. Ідэальнае грамадства грунтавалася на высокіх марыльных прынцыпах, а асновай маралі з’ўлялася рэлігія. Дзяржаўны лад Утопіі грунтаваўся на шматступенчатых і тайных выбарах. Службовыя асобы і святары выбіраюцца з групы людзей, якія маюць схільнасць да навуковай дзейнасці і таму вызваляюцца ад фізічнай працы.

Заснавальнікам сучаснай палітычнай навукі лічыцца Мікола Макіявелі (1469–1527). Прынцыпы палітыкі і кіравання дзяржавай ён выклаў у кнізе “Гасудар”. Макіявелі даказваў, што гасудар павінен заўсёды праводзіць палітыку, якая адпавядае рэальным умовам. Прычым у імкненні да вызаначанай мэты ён поўнасцю свабодны ў выбары сродкаў. Абвяшчаўся лозунг “мэта апраўдвае сродкі”. Ён аддаваў перавагу праўленню на аснове законаў. Але лічыў, што сіла можа аказацца больш эфектыўнай пры неабходнасці радыкальна мяняць грамадства.



2. Гуманісты сфарміравалі культ прыгажосці. Мастацтва Адраджэння ўвасобіла асноўныя каштоўнасці і ідэалы той эпохі. Аскетызм, умоўнасць мастацтва эпохі Сярэднявечча саступілі месца імкненню пазнаць жыццё чалавека такім, якім яно з’яўляецца ў сапраўднасці. Мастацтва разглядала чалавека як вышэйшую грамадскую каштоўнасць. У эпоху Адраджэння ананімнасць, калектыўны вопыт сярэдневяковага мастацтва саступілі месца індывідульнай творчасці канкрэтнага мастака. Ён адлюстроўваў сваё ўласнае ўяўленне аб прыгожым і погляды на свет. Мастацтва Адраджэння было пераважна свецкім. Нават у творах на рэлігійныя тэмы мастакі прапаведавалі свецкія ідэалы. Атрымалі развіццё чыста свецкія формы жывапісу (парадны ці бытавы партрэт) і архітэктуры (палацы, замкі, гарадскія дамы, згарадныя вілы).

Выключных поспехаў у эпоху Адраджэння дабіліся італьянскія мастакі і скульптары. Яны перадавалі рэчы не ізаляванымі, а ў адзінстве з навакольным асяроддзем, не плоскімі, а аб’ёмнымі. Для гэтага трэбы было вывучаць законы перпектывы, прапорцыі, анатоміі, святла і цені.

Найбольш перадавая школа мастацтва сфарміравалася ў Фларэнцыі. Фларэнційскі дыалект стаў асноваю італьянскай літаратурнай мовы. Да галоўных дасягненняў Фларэнційскай школы адносіцца яснасць малюнка, чысціня і плаўнась ліній. Заснавальнік гэтай школы мастак Джото ды Бандоне (1266–1337). Найбольш знакаміты прадстаўнік – Сандро Бацічэллі (1445–1510). У ёй працавалі Леанарда да Вінчы, Рафаэль Санці (1483–1520), Мікеланджала Буанароцці (1475–1564). Буйнйшым архітэктарам фларэнційскай школы з’яўляўся Філіпо Брунелескі (1377–1446). У Фларэнцыі тварыў скульптар Данатэлло (каля 1386–1466).

На поўначы Італіі ў многім пад уплывам Фларэнційскай школы склалася Венецыянская школа жывапісу. Апошняя адрознівалася тым, што яе прадстаўнікоў значна менш хвалявалі пытанні светаогляду. Яны былі ў першую чаргу жывапісцамі, а не мысліцелямі. Першы буйны мастак Венецыянскай школы – Джорджоне (1476 (1477)–1510), тыповыя прадстаўнікі гэтай школы – Паоло Веронезе (1528–1588), Ціцыян (каля 1476/1477 (1489/1490)–1576).

Асаблівасцю мастацтва ў краінах Паўночнай Еўропы было перапляценне мясцовых мастацкіх традыцый з элементамі, якія былі запазычаны ў італьянскім мастацтве. Мастакоў Паўночнага Адраджэння збліжала з італьянскім мастацтвам цікавасць да чалавека, але яна праяўлялася па-іншаму. У мастакоў Паўночнай Еўропы людзі рэдка выглядаюць фізічна дасканалымі, як у іх італьянскіх калег. Паўночныя мастакі ў меншай ступені адчувалі ўплыў антычнага мастацтва. Яны паказвалі звычайнага чалавека, нават калі ён не быў дасканалым, яго штодзённае жыццё. Буйнешымі прадстаўнікамі Паўночнага Адраджэння былі Ян ван Эйк (1390–1441), Хіеронімус Босх (1460–1516), Альбрэхт Дзюрар (1471–1528).

У 16 ст. дасягнула росквіту французскае Адраджэнне. Жан Клуэ (1475–1540/1541) стварыў шмат карандашных партрэтаў сваіх сучаснікаў, у якіх адлюстравалася ўзросшая цікавасць да чалавечай асобы. Для французскай рэнесанснай архітэктуры характэрны сіметрыя і прыгожае знешняе убранства. Прыкладам з’яўляецца ўзведзены ў 1546 г. Луўр.



3. У сваіх уяўленнях аб прыродзе гуманісты засталіся ў асноўным на ўзроўні дасягненняў антычнай навукі. Іх веды аб прыродзе заставаліся чыста ўмозрыцельнымі. Значные зрухі назіраліся ў тых галінах навукі, у якіх шырока выкарыстоўваўся эксперымент. Напрыклад, шырока сталі праводзіцца анатамічныя даследаванні, што дало шуршук развіццю хірургіі. Найбольш вядомым хірургам таго часу быў француз Амбруаз Парэ (1517 (1509)–1590).

Важнейшы навуковы прарыў быў зроблены ў астраноміі Мікалаем Капернікам (1473–1543). Ён сфармуляваў асноўныя палажэнні геліацэнтрычнай сістэмы свету. Яго тэорыя падрывала рэлігійную дактрыну, згодна якой Зямля была цэнтрам сусвету. Яна даказвала адзінства свету, г. з., што Зямля і нябёсы падначальвюцца адным і тым жа законам астраноміі, пацвярджала тэзіс аб бясконцасці Сусвету. Разлікі, якія былі зроблены Капернікам, папа Грыгорый XIII выкарыстаў пры правядзенні рэформы календара.

Актыўным прыхільнікам вучэння Каперніка з’яўляўся Джардана Бруна. Але ён не лічыў, што неба з’яўляецца нерухомым купалам. Сусвет, на яго думку, уключае бясконцыя сістэмы, а Сонца і планеты, якія абарочваюцца вакол яго – толькі адна з такіх сістэм.

Вялікія геаграфічныя адкрыцці далі штуршок развіццю геаграфіі. Нямецкі вучоны Герард Меркатор (1512–1594) разпрацаваў новыя прынцыпы складання геаграфічных карт з улікам патрабаванняў мараплавання. У 1595 г. быў апублікаваны падрыхтаваны ім зборнік карт – “Атлас”.

Непасрэдна наблізіўся да стварэння эксперыментальнай навукі Ленарда да Вінчы (1452–1519). Ён першым абгрунтаваў роль доследу ва устанаўленні навуковай ісціны, праводзіў анатамічныя даследаванні, займаўся распрацоўкай інжынерных праектаў, звязаных са стварэннем лятальных і падводных апаратаў. У сувязі з гэтым ён займаўся вывучэннем якасцей паветра і вады. З другога боку, ён прымаў на веру не даказаныя вытрымкі з сярэдневяковых трактатаў.

У эпоху Адраджэння ў цэлым навуковыя веды, заснаваныя на дакладным назіранні перапляталіся у поглядах вучоных з усемагчымымі фантазіямі, недаказуемымі дапушчэннямі. Гэта вяло да росквіту ў 16 ст. алхіміі і астралогіі. Астролагі сцвярджалі, што зоркі ўплываюць на жыццё чалавека і па іх руху і распалажэнню можна прадказаць лёс чалавека. Самым знакамітым астролагам з’яўляўся француз Мішэль Настрадамус (1503–1566). У 1555 г. ён апублікаваў кнігу прадказанняў, якая прынесла яму велізарную славу.

Алхімікі ажыццяўлялі доледы, у ходзе якіх ікнуліся атрымаць філасофскі камень. Яны сцвярджалі, што гэты камень здольны ператвараць звачайныя металы ў золата. Алхімікі спрабавалі атрымаць і хімічныя сродкі, якія забяпечаць бессмяроцце чалавека. Адзін з найбольш вядомых алхімікаў той эпохі – швейцарскі ўрач Парацельс (1493–1541).


тэма: Навуковая рэвалюцыя 17 ст. і фарміраванне новай карціны свету
1. Сутнасць і перадумовы навуковай рэвалюцыі.

2. Фарміраванне новай мадэлі сусвету.

3. Навуковыя адкрыцці і тэхнічныя вынаходніцтвы.

4. Наступствы навуковай рэвалюцыі.


Літаратура

Виргинский, В. С. Очерки науки и техники. XVI–XIX вв. / В. С.Виргинский. – М., 1984.

Кирсанов, В. С. Научная революция XVII в. / В. С.Кирсанов. – М., 1962.

История Европы. В 8 т. Т. 4. – М., 1994.


1. У 17 ст. еўрапейская навука перажыла карэнныя змены. Да гэтага панавала разуменне свету як створанага богам і немагчымага без бога. Адпаведна, і пазнаць свет можна было толькі ў рамках хрысціянскіх рэлігійных уяўленняў. Прычым магчыма было толькі фрагментарнае пазнанне – у той меры, у якой чалавек здольны быў асэнсаваць непазнавальны для яго ў сваёй аснове божскі замысел. У выніку навуковай рэвалюцыі 17 ст. сфармірвалася ўяўленне, згодна якому свет, незалежна ад таго, створаны ён богам ці не, жыве па сваіх спрадвечных фізічных законах. Іх магчыма і патрэбна выявіць з дапамогай навукі. Асноўным інтрументам новай навукі становіцца розум, веды яна здабывае перш за ўсё з дапамогай вопыту і эксперыменту. Пры гэтым навука перастае быць адарванай ад практыкі. Фарміруецца перакананне, што яе галоўная задача – паляпшыць умовы жыцця чалавека.

Фундамент навуковай рэвалюцыі 17 ст. быў закладзены на мяжы Сярэднявечча і Новага часу. Укараненню ідэі, згодна якой у аснове пазнання міру ляжыць розум, Еўропа перш за ўсё абавязана Марціну Лютару. Да рэфармісцкай царквы належалі многія буйныя вучоныя 16 ст., якія крытыкавалі заснаванае на працах антычных аўтараў уяўленне аб навуковым даследаванні як адарваным ад практычнага жыцця. Напрылад, такія погляды выказваў французскі філосаф П. Дэ ля Раме (1515–1572). Другая ідэя, якая стымулявала развіццё навуковай рэвалюцыі, – гэта ідэя аб тым, што ў аснове навуковага пазнання ляжыць назіранне і дослед. Развіццё гэтай ідэі звязана з дзейнасцю англічаніна Фрэнсіса Бэкана (1561–1626). Бэкан падкрэсліваў важнасць індуктыўнага пазнання, г. з. руху ў ходзе навуковага даследавння ад фактаў да навуковай тэорыі. Індуктыўны метад павінен абапірацца на назіранні і эксперымент.

У рамках навуковай рэвалюцыі ішло станаўленне новых галін навуковых ведаў, іх ператварэнне ў самастойныя навукі.

2. Разбурэнне традыцыйнай карціны свету пачалося з адкрыцця Мікалая Каперніка, які прапанаваў геліацэнтрычную мадэль свету. Але пры гэтым ён застаўся верным шэрагу пастулатаў Пталемея і Арыстоцеля: аб кругавым руху планет, выкліканым абарачэннем крысталічных сфер, аб канечнасці сусвету. Спатрэбіліся дзесяцігоддзі, каб ідэі Каперніка былі прыняты навуковай грамацкасцю. У 1572 г. дацкі астраногм Т. Браге адкрыў новую зорку, што стала велізарнай сенсацыяй, бо згодна антычнай тэорыі ніякіх змен у “надмесячным свеце” адбывацца не павінна.

Далейшае развіццё ідэй Каперніка звязана з дзейнасцю Іагана Кеплера (1571–1630). Ён даказаў, што планеты рухюцца вакол Сонца не па круглых, як лічыў Капернік, а па эліпсавідных арбітах. Яны рухаюцца тым хучэй, чым бліжэй знаходзяцца да Сонца. Кеплер з дапамогай матыматычных формул разлічыў рух планет па небасхілу. Ён спрабаваў выявіць агульныя законы пабудовы Сусвету і сцвярджаў, што нябесная машына падобна не на божскі механізм, а хучэй на механізм гадзінніка.

Вялікую ролю ва ўсталяванні новых поглядў на Сусвет адыгралі даследаванні Галілео Галілея (1564–1642). У 1610 г. ён зканструяваў тэлескоп з павелічэннем у 32 разы і выкарыстаў яго для астранамічных назіранняў. Галілей даказаў матэрыяльнасць планет, якія раней лічыліся свяцячыміся кропкамі ці плямамі. На паверхні Месяца ён выявіў горы і кратары, на Сонцы – плямы. Выяўленыя Галілем фазы Месяца і Венеры даказывалі факт іх абарачэння вакол Сонца. У мікраскоп было бачна, што Млечны шлях уяўляе сабой велізарнае скапленне зарок, а гэта значна пашырала межы Сусвету.

Адкрыцці Каперніка, Кеплера, Галілея разбуралі антычныя ўяўленні аб навакольным свеце, але не выявілі фундальныя законы, якія растлумачылі б пабудову свету, у прыватнасці, прычыны, па якіх планеты рухаюцца вакол Сонца. Французскі вучоны Рэне Дэкарт выказаў меркаванне, што планеты прыцягваюцца да Сонца некай сілай, таму не адлятаюць у космас. Англічанін Ісак Ньютан увёў у навуку новы ўніверсальны закон – закон сусветнага цягацення. Гэты закон даваў тлумачэнне самым розным з’явам, якія адбываліся ў свеце. Ён тлумачыў рух нябесных цел, прылівы і адлівы на Зямлі. Універсальнасць гэтага закона адлюстроўвала адзінства Сусвету і паказвала адсутнасць прынцыповай розніцы паміж Зямлёй і іншымі рябеснымі целамі. Закон сусветнага цягацення меў на ўвазе ўзаемнае прцягненне цел на адлегласці. Дзеянне закона было пераканаўча даказана эксперыментальным шляхам. Засталося нерастлумачаным, як цягаценне перадаецца праз пустату. Дзякуючы работам Ньютана была сфарміравана новая механістычная (на аснове законаў механікі) мадэль свету.



3. Эванджаліста Тарычэлі (1608–1647) у Італіі і Блез Паскаль у Францыі займаліся даследаваннем руху вадкасцей і іх узаемадзеяння са знаходзячыміся ў іх цвёрдымі целамі і заклалі асновы новай навукі – гідрамеханікі. Тарычэлі ўтанавіў факт атмасфернага ціску. Паскаль даказаў, што атмасферны ціск мяняецца ў залежнасці ад вышыні над узроўнем мора. .

Адным з буйнейшых даследчыкаў-эксперыментатараў таго часу быў француз Роберт Бойль (1627–1691). Ён адзін з аўтараў закона Бойля – Марыёта, які апіcваў ціск паветра ў закрытым сасудзе і меў фундаментальнае значэнне для развіцця тэхнікі.

Уільям Гарвей (1578–1657) стаў адным са стваральнікаў фізіялогіі як навукі. Ён устанавіў рэальна існуючую сістэму кровазвароту ў арганізме чалавека. Гарвей выказаў ідею аб паступовым фарміраванні жывых істот. Англічанін Роберт Гук выявіў клетачную будову жывых арганізмаў і ўвёў тэрмін “клетка”. А. ван Левенгук з дапамогай сканструяванага ім мікраскопа выявіў новы від жывых істот – мікраарганізмы (бактэрыі і інш.). Далейшае развіццё атрымала геаграфія. У 1650 г. у Галандыі Б. Варэніўс выдаў першую “Усеагульную геаграфію”. Дацкі даследчык Ніколаус Степо выказаў меркаванне аб паступовым развіцці структуры зямной паверхні.

Для новай навукі было характэрна аб’яднанне навукі з практыкай. Гэта прывяло да з’яўлення шэрагу тэхнічных вынаходніцтваў. У Італіі быў вынайдзены ртутны тэрмометр, які даваў урачам магчымасць вымяраць тэмпературу цела хворых. У 1640-я гады Тарычэлі вынайшаў ртутны барометр для вымярэння атмасфернага ціску. Дзякуючы вынаходніцтву ў 1657 г. маятнікавага гадзінніка значна ўзрасла дакладнасць вымярэння часу. У 1680-я гады французскі фізік Д. Папен распрацаваў праект паравога рухавіка – полы цыліндр, унутры якога поршань прыводзіўся ў рух з дапамогай пара. У 1590-я гады ў Галандыі быў сканструяваны лінзавы мікраскоп. Затым гэты прыбор удасканальваўся і мікраскоп Лівнгаўпта меў сілу павелічэння ў 150–300 разоў. Вышэй ужо гаварылася пра вынаходніцтва тэлескопа.



4. Навуковая рэвалюцыя стала адным з галоўных фактараў змен у еўрапейскай культуры ў цэлым, яе секулярызацыі. У навуках аб прыродзе ў першую чаргу стала ўсталёўвацца новае, свецкае ўяўленне аб навакольным свеце, разбураючы схаластычныя догмы і рэлігійныя ўяўленні. Пад уплывам механікі як дамінуючай наукі таго часу Сонечную сістэму сталі ўпадабляць велізарнаму самадзеючаму механізму, функцыянаванне якога не патрабуе ўмяшання некіх дадатковых знешніх надпрыродных сіл (бога). Але пры гэтым самыя перадавыя вучоныя таго часу працягвалі лічыць існаваўшы свет вынікам божскага тварэння. Пры гэтым мяняўся сам погляд на акт божскага тварэння. Дэкарт сцвярджаў, што бог стварыў матэрыю і з дапамогай першаснага штуршка прывёў яе ў рух.

Ішло паступовае замацаванне рацыяналістычных уяўленняў аб Сусвеце, аб Зямлі ў прыватнасці. У 17 ст. былі пастаўлены пад сумненне біблейскія пастулаты аб адначасовы стварэнні богам Зямлі і чалавека.

У ходзе навуковай рэвалюцыі сфарміравалася новае разуменне ведаў як адкрыццё непазнаных скрытых прыродных з’яў шляхам іх эксперыментальнага вывучэння. Была адвергнута дактрына аб ведех як аб поўнай канчатковай і абсалютнай ісціне. Ёй на змену прыйшла ідэя аб адноснай ісцінасці навуковых ведаў, таму што вопытны шлях вёў да адкрыцця ўсё новых і новых свойстваў вывучаемых аб’ектаў.

Эксперыментальны характар новай навукі патрабаваў выкарыстання прыбораў, тэхнічных сродкаў. Гэта вяло да зліцця навукі з тэхнікай. Нараджаўся погляд на навуку як на сродак, які адкрывае чалавеку вялікія магчымасці ў справе выкарыстання прыроды ў стваральных мэтах.

Навуковая рэвалюцыя выклікала неабходнасць стварэння навуковых таварыстваў і акадэмій, каб аб’яднаць сілы даследчыкаў для вырашэння важнай навуковай задачы. У 1666 г. у Францыі была ўтворана акадэмія навук. Сталі выдавацца навуковыя часопісы.

Пад уздзеяннем развіцця навук аб прыродзе фарміравалася ўяўленне аб ёй як аб правільна арганізаванай сістэме, дзе няма месца выпадковасці і хаосу. Адсюль узнікала ідэя перанесці прынцыпы вывучэння прыроды на вывучэнне грамадства і вызначыць шляхі яго ўдасканалення. У падыходах да вывучэння грамадства сталі панаваць натуралізм, г. з. імкненне арыентавацца на прыроду як на нешта узорнае, ідэальнае, і механіцызм, згодна якому чалавек і грамадства разглядаліся як механізм, да якога можна прымяніць законы механікі (сацыяльная механіка). Сфарміравалася ўяўленне аб чалавеку як сацыяльным атаме, які з’яўляецца асноўным элементам грамадства. Панаванне механістычнай карціны свету паўплывала на фарміраванне канцэпцыі раўнавагі ў сістэме міжнародных адносін.




ТЭМА: ЕЎРАПЕЙСКАЕ АСВЕТНІЦТВА
1. Прычыны і перадумовы ўзнікнення, ідэйны змест асветніцтва

2. Англійскае і шатландскае Асветніцтва

3. Французскае асветніцтва

4. Італьянскае асветніцтва

5. Германскае асветніцтва
Літаратура

Век Просвещения – М. – Париж, 1970.

Момджян Х.Н. Французское Просвещение 18 в. – М., 1983.

История Европы. В 8 т. Т. 4. – М., 1994.


1. Важнейшымі перадумовамі ўзнікнення ідэалогіі Асветніцтва сталі: 1) поспехі навук аб прыродзе. Яны далі магчымасць рацыянальна тлумачыць многія з'явы і працэсы, якія адбываюцца ў прыродзе. Адпаведна, з’явілася думка, што можна на аснове рацыяналізму растлумачыць і з’явы грамадскага жыцця. 2) Развіццё буржуазных адносін у Заходнай Еўропе рабіла неабходным распрацоўку новай ідэалогіі, якая адпавядала б інтарэсам буржуазіі и абгрунтощвала неабходнасць пераходу да новага грамадскага ладу.

Век Асветніцтва ахоплівае час ад англійскай рэвалюцыі сярэдзіны 17 ст. да французскай рэвалюцыі канца 18 ст. Асветніцтва стварыла новыя формы паводзін, унесла новыя прынцыпы ў развіццё культуры. Эпоха Асветніцтва насычана крытычным пафасам, імкненнем да пераасэнсавання свету. Новая мадэль грамадства, да стварэння якой імкнуліся асветнікі, павінна была засноўвацца на рацыянальным падыходзе. Асветнікі верылі, што менавіта чалавечы розум забяспечыць прагрэсіўнае развіццё чалавецтва.

Асветнікі шукалі механізмы, з дапамогай якіх можна была рэалізаваць на практыцы прапануемую імі мадэль ідэальнага грамадства. У якасці такога механізму яны прапаноўвалі рацыянальныя законы, рэформы, якія ажыццяўляе манарх-асветнік. Так з’явілася ідэйнае абгрунтаванне палітыкі асветніцкага абсалютызму. Асветнікі зыходзілі з таго, што існуюць спецыфічныя законы грамадскага развіцця, бо ў аснове развіцця грамадства ляжыць дзейнасць людзей, якія надзеляны свядомасцю. Рашаючае ўздзеянне на ход гісторыі, на іх думку, аказвалі ідэі, таму каб змяніць грамадскі лад да лепшага, неабходна ўзброіць людзей новымі ідэямі. Такім чынам, сваю галоўную мэту асветнікі бачылі ў тым, каб зрабіць пераварот у поглядах людзей.

Асветнікі распрацавалі канцэпцыю натуральных правоў чалавека (на свабоду, на жыццё, на ўласнасць). Чалавек надзелены імі пры нараджэнні ад прыроды. Узнікненне дзяржавы асветнікі тлумачылі праз дактрыну грамадскага дагавора. Згодна ёй, спачатку людзі жылі ў натуральным стане. Яны маглі карыстацца сваімі натуральнымі правамі неабмежавана. Затым людзі пайшлі на заключэнне грамадскага дагавора. Яны адмаўляліся ад часткі сваіх правоў на карысць дзяржавы, каб дзяржава забяспечыла ўмовы для свабоднага карыстання астатнімі правамі. Дадзеную задачу магла выканаць толькі прававая дзяржава, у якой дзейнасць уладных структур адбываласяна аснове рацыянальных законаў. Каб пазбегнуць ператваарэння дзяржаўнай улады ў дыспатыю, асветнікі прапаноўвалі прытрымлівацца прынцыпу падзелу ўлад. Кожная з іх мае пэўныя вызначаныя паўнамоцтвы і розныя галіны ўлады ўраўнаважваюцца паміж сабою.

Важным было пытанне аб адносінах асветніцтва да царквы. Яно супрацьпаставіла розум веры. Для асветнікаў характэрна рэзкая крытыка ў бок царквы. Яны імкнуліся дабіцца панавання ў грамадстве свецкай свядомасці. Але асветнікі не былі атэістамі. Яны разглядалі рэлігію як інструмент захавання ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў.

2. Першай краінай, дзе Асветніцтва атрымала шырокае распаўсюджванне, стала Англія. Англійскае Асветніцтва развівалася ва ўмовах, якія істотна адрозніваліся ад умоў у краінах кантынетальнай Еўропы. У грамадска-палітычным жыцці Англіі ў 17 ст. усталяваліся палітычны плюралізм, парламентарызм. У 1702 г. у Лондане пачынае выходзіць першая штодзённая газета, а ў канца 18 ст. у сталіцы выдавалася 20 газет, а ўсяго па краіне – 200. Друк фарміруе грамадскую думку, але і сам залежыць ад яе. Эліта праз прэсу імкнецца выказаць свае ідэі. Асветнікі звяртаюцца да злабадзённых праблем англічан і мала займаюцца тэарэтычнымі пабудовамі па грамадскіх пытаннях. Асветнікі імкнуліся да таго, каб іх ідэі былі зразумелы шырокім колам. У Англіі канца 17–18 стст. ужо былі рэалізаваны многія ідэі Асветніцтва: існавала прадстаўнічае праўленне, пад абаронай дзяржавы знаходзіліся натуральныя правы чалавека, Англія ўсё больш станавілася прававой дзяржавай. Гэтым тлумачыцца адсутнасць радыкалізму ў англійскім Асветніцтве, яго накіраванасць на вырашэнне штодзённых праблем, а не на стварэнне абстрактных тэарэтычных пабудоў на конт новага грамадскага ладу. Шмат увагі англійскія асветнікі ўдзялялі этычным пытанням. Англійскія асветнікі зыходзілі з таго, што развіццё навукі з’яўляецца асновай чалавечага прагрэсу.

Для англійскага Асветніцтва не характэрна супрацьстаянне з англіканскай царквой. Англіканская царква вызначаецца цярпімасцю і не ўступае ў барацьбу з Асветніцтвам. Асветнікі ў сваю чаргу не ставілі пад сумненне аўтарытэт царквы ў духоўнай сферы. Адсутнасць канфлікту паміж асветнікамі і англіканскаю царквою дазволіла захаваць раўнавагу паміж традыцыйнымі каштоўнасцямі, на абароне якіх стаяла англіканская царква, і новаўвядзеннямі, да якіх імкнулася Асветніцтва.

Буйнейшым прадстаўніком англійскага Асветніцтва з'яўляўся Джон Лок. Цэнтральнай у яго працах з'яўляецца праблема паходжання дзяржавы. Узнікненню дзяржаўны, згодна Локу, папярэднічаў натуральны стан людзей (поўная свабода). Людзі ў роўнай ступені распараджаліся ўласнасцю і сваёй асобаю, існавала поўная роўнасць, усялякае права было ўзаемным. Лок не лічыў, што гэта вяло да вайны ўсіх супраць усіх, бо свабода абмяжоўвалася законамі прыроды. Пераход ад гэтага стану да дзяржавы адбываецца праз грамадскі дагавор. Розум прымушаў чалавека шукаць найбольш бяспечныя формы абароны сваіх правоў. Для гэтага ён і стварыў дзяржаўную ўладу.

З дапамогаю грамадскага дагавора ўладныя функцыі перайшлі да створаных людзьмі дзяржаўных органаў. Але гэта не цягне за сабою істотных змен у прававым становішчы людзей, бо асноўная функцыя дзяржавы – абарона натуральных і неадменных правоў чалавека. Лок у сваёй канцэпцыі прадугледжвае стварэнне канстытуцыйнага механізма, які не дазволіць дзяржаве перавысіць свае паўнамоцтвы. Важны сродак для гэтага – падзел улады. Лок прапануе падзяліць яе на тры галіны: заканадаўчая (парламент), выканаўчая (армія, суды), федаратыўная (кароль, міністры, якія займаюцца знешняй палітыкай). Асноўным звеном дзяржаўнай улады Лок лічыў заканадаўчую ўладу, якая абмежавана ў сваіх дзеяннях толькі “грамадскім благам”. Асноўная задача грамадства – перашкодзіць усталяванню дэспатычнай ўлады. Для гэтага неабходна, каб дзяржава ў сваёй дзейнасці прытрымлівалася прынцыпу законнасці. Калі яна парушае гэты прынцып, то Лок лічыў магчымым паўстанне народа ў абарону сваіх правоў. Яшчэ да Лока канцэпцыю грамадскага дагавора распрацаваў Томас Гобс. Але ён лічыў, што людзі, заключаючы грамадскі дагавор, каб спыніць вайну ўсіх супраць усіх, адмовіліся ад часткі сваіх натуральных правоў на карысць дзяржавы. Ідэі Лока былі накіраваны на абарону правоў асобы ад замаху на іх з боку дзяржавы, на падрымку свабоды прадпрымальніцтва. Гэта дае падставы аднесці Лока да ліку стваральнікаў ідэалогіі еўрапейскага лібералізму.

Шмат увагі надавалі англійскія асветнікі распрацоўцы і этычных праблем. Яны абвясцілі мэтай грамадскага развіцця шчасце чалавека. У Англіі яно разумелася перш за ўсё як асабісты поспех у справах. Англійскія асветнікі асэнсавалі самакаштоўнасць чалавечага існавання, спрыялі духоўнаму вызваленню чалавека. Пад уздзеяннем Асветніцтва англічанін зведаў значныя змены: адбылася актывізацыя духоўнага жыцця, узрасла патрэба грамадзяніна ў самарэалізацыі. Англійскае Асветніцтва сутыкнулася пры гэтым з праблемай: як ва ўмовах росту грамадскай актыўнасці нізоў абараніць грамадства ад анархіі. Асветніцкая эліта лічыла, што падаўляць актыўнасць нізоў безсэнсоўна рэпрэсіўнымі метадамі, адстойвалі ідэю дыялогу. Дзкуючы гэтаму асветніцкія ідэі пранікалі ў розныя слаі грамадства. Дзякуючы гэтаму ўдалося пазбегчы пропасці паміж народнай і элітарнай культурай. Агульныя культурныя і ідэйныя каштоўнасці забяспечылі высокую ступень стабільнасці ў грамадстве. Яна была парушана толь з пачаткам прамысловай рэвалюцыі.

На развіццё шатландскага Асветніцтва вялікі ўплыў аказала заключэнне ўніі з Англіяй у 1707 г. Яна пазбаўляла Шатландыю рэшткаў аўтаномных правоў. Грамадская думка Шатландыі была занята пошукам адказа на пытанне як узняць аўтарытэт саёй краіны. Шатландскія асветнікі прыходзяць да высновы, што для гэтага неабходна забяспечыць перш за ўсё эканамічны і культурны прагрэс краіны. Таксама шатландскія асветнікі займаюцца распрацоўкай этычных праблем.

Адным з буйнейшых дзеячаў шатландскага Асветніцтва з'яўляецца Эндру Флетчар. Пад яго ўплывам шырока распаўсюджваецца ідэя аб тым, што для краіны важней эканамічнае і культурнае жыццё, чым палітычнае. ён разлічваў, што дзякуючы культурнаму і эканамічнаму ўздыму Шатландыі ўдасцца дабіцца аднаўлення дзейннасці ўласнага парламента і пэўнай аўтаноміі ў рамках брытанскай дзяржавы.

Дэвід Юм паставіў мэту стварыць навуку аб маралі. Ён лічыў, што шчасце чалавека не аддзельна ад дабрадзецелі, дабро – гэта тое, што карысна для ўсіх. Дасягненню шчасця як мага большай колькасцю людзей павінны садзейнічаць дзяржава і грамадства. Грамадства і дзяржава, на думку Юма, ўзніклі таму, што яна дапамагае людзям лепш задавальняць свае патрэбы. Не можа быць чалавечага шчасця без палітычнай стабільнасці. Сучаснае грамадства Юм лічыў плюралістычным, якое грунтуецца на падзеле працы і адрозніваннях людзей у іх сацыяльным становішчы. Ён указваў, што не можа быць стабільным грамадства, якое не прызнае шматгранных сацыяльных і рэлігійных адносін.

У рамках шатландскага Асветніцтва актыўна развівалася эканамічная думка. Адам Сміт распрацаваў эканамічную тэорыю капіталізму. Ён лічыў, што таварна-грашовыя адносіны вызвалілі чалавека ад асабістай залежнасці. У іх рамках чалавек выступае ў ролі вытворцы і спажыўца, уступае ў адносіны з іншымі людзьмі, у гэтым працэсе ў яго выхоўваецца пачуццё справядлівасці. Падзел працы забяспечвае ўсеагульнае супрацоўніцтва людзей. Чалавек, які займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, кіруецца свім карысным інтарэсам, але пры гэтым ён аказвае паслугі, прадае тавары, якія патрэбныя і іншым людзям. Тым самым ён прыносіць грамадскую карысць. Зыходзячы з адносін людзей да сродкаў вытворчасці, А. Сміт вылучае 3 грамадскія класы: капіталісты, наёмныя рабочыя і землеўладальнікі.

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка