Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гістарычны факультэт




старонка4/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер4.13 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

3. Перыяд гарамадзянскіх войн спыніўся ў 1594 г., калі Парыж прызнаў Генрыха IV Бубона каралём Францыі. Каб атрымаць прызнанне як каталіцкіх, так і пратэстанскіх вельмож, новы кароль шчодра адарыў іх у выглядзе губернатарстў, пенсій, прыдвоы пасад. Гарадам і правінцыям былі пацверджаны іх шматлікія прывелеі. Па Нантскаму эдзікту 1598 г. пратэстанты атрымалі ў Францыі ўсе грамадзянскія правы, права на свабоднае адпраўленне свайго культа. Захавалася ваенна-палітычная арганізацыя пратэстантаў: асамблеі, узброеныя атрады, крэпасці. Па сутнасці гэта была дзяржава ў дзяржаве. Такім чынам у выніку грамадзянскіх войн і змены дынастыі каралеўская ўлада у Францыі прыкметна аслабела.

Палітыка Генрыха IV была нацэлена на тое, как умацаваць пазіцыі каралеўскай улады. Былі падаўлены сепаратысцкія змовы знаці. Каб абмежаваць уладу губернатараў у правінцыях, Генрых ІУ накіраваў у правінцыі генеральных намеснікаў для вырашэння фінансавых і судовых спраў. Пры ім адбылося далейшае ўмацаванне бюракратыі перш за ўсё за кошт дваранства мантыі. Узаконеная яшчэ Францыскам І сітэма продажу пасад стала спадчынай. Для гэтага дастаткова было ўносіць у казну штогадовы ўзнос – палету. Усё больш выразна праяўлялася выключная роля бюракратычнага апарату, як спецыфічная рыса французскага абсалютызму. У канцы 16–17 стст. адбываецца фарміраванне сістэмы міністэрстў. Дзякуючы ўмелай палітыцы сюрінтэнданта фінансаў Сюлі была стабілізавана фінансавая сістэма, і манархія атрымала неабходныя сродкі. Сюлі стаў першым правадніком ў Францыі паслядоўнай меркантылісцкай палітыкі. Усе дасягненні Генрыха IV у справе ўмацавання каралеўскай улады былі перакрэслены яго забойствам у 1610 г. Зноў пачалася смута, выкліканая выступленнямі знаці і актывізацыяй гугенотаў.

У 1624 г. першым міністрам Людовіка ХІІІ становіцца кардынал Рышэлье. Яго палітычная праграма была праграмай ўсталявання абсалютсцкага рэжыму ўнутры Францыі і яе панавання ў Еўропе. У 1629 г. каралеўская армія авалодала галоўным аплотам гугенотаў Ла-Рашэллю. З гугенотамі быў падпісаны дагавор, вядомы як “Эдзікт міласці”. Згодна з ім гугеноты захавалі права на свабоднае адпраўленне рэлігійнага культа, але іх ваенна-палітычная арганізацыя была разбурана, што вяло да ўмацавання цэнтралізму ў Францыі. Рышэлье выдаў загад аб зносе феадальных замкаў. Былі забаронены дуэлі як праява палітычнай самастойнасці дваранства. Важнейшым інструментам каралеўскай улады на месцах пры Рышэлье сталі інтэнданты. Яны вырашалі ўсе важнейшыя пытанні жыцця правінцыі за выключэннем ваенных. Узброеныя сілы правінцыі падначальваліся губернатару.

Для ўмацавання каралеўскай улады Рышэлье вёў рашучую барацьбу з Парыжскім парламентам. Парламент спрабаваў прысвоіць сабе права не проста рэгістраваць каралеўскія эдзікты, а абмяркоўваць і адхіляць уносімыя дакументы. Каб прымусіць палату падпарадкавацца, кароль вымушаны быў сам прыбываць на пасяджэнне парламента. Рышэлье пазбавіў парламент права адхіляць каралеўскія эдзікты. Для гэтага ён ажыццявііў выкуп пасад найбольш непакорных членаў парламента. Працягвае кардынал і палітыку адхілення арыстакратыі ад улады. Па рэгламенту 1628 г. у каралеўскім савеце з 35 месц толькі 8 адводзілася прэлатам і арыстакратам. Рышэлье лічыў галоўнаю сілаю дзяржавы сярэдняе і дробнае дваранства і сваёй палітыкай адстойваў яго інтарэсы. У той жа час ён аказваў падтрымку прадпрымальніцтву буржуазіі, паслядоўна праводзячы палітыку мерканцілізму. Эпоха Рышэлье завяршала перыяд ранняга абсалютызму ў гісторыі Францыі.

Фронда – масавы сацыяльна-палітычны рух, які ахапіў Францыю ў 1648–1653 гадах. Сярод гісторыкаў вядзецца дыскусія адносна таго, які сацыяльна-палітычны характар мела Фронда Версія, згодна якой, Фронда была буржуазнай рэвалюцыя, прадстаўляецца малаабгрунтаванай. Буржуазія была яшчы вельмі слабою, таму абсалютызм быў ёй яшчэ патрэбны. Паміж буржуазіяй і каралеўскім урадам былі супярэчнасці. Напрыклад, буржуазія была незадаволена высокія падаткамі. Але ўзнікаўшыя праблемы звязваліся з дзейнасцю міністра, а не манарха. На першым этапе фронду ўзначальвае парыжскі парламент (парламенцкая Фронда 1648–1649 гадоў). Аднак ён не быў органам французскай буржуазіі, а органам дваранства мантыі, які адстойваў шлях паступовага ўмацавання французскага абсалютызму ў рамках традыцыйнай прававой базы.

Трыдцацігадовая вайна паказала, што ёсць і іншыя шляхі ўмацавання абсалютызму. У час вайны ўзмацняецца роля інтэндантаў. Яны не толькі сачылі за спагнаннем падаткаў, але сталі іх і размяркоўваць. Узмацняецца ўплыў і буйных фінансістаў, якія давалі манархіі вялікія ссуды. Кантакты з фінансістамі дазвалялі манархіі адчуваць сябе больш незалежна ў адносінах з Парыжкім парламентам, які рэгістраваў фінансавыя акты. Інтэнданты і фінансісты разглядаліся як прыхільнікі дэспатызму. Парыжскі парламент змагаўся ў першую чаргу супраць іх. Галоўнае патрабаванне ўдзельнікаў парламенцкай Фронды – прызнаць за парламентам Парыжа права кантраляваць ўвядзенне падаткаў і новых пасад.

Другі этап Фронды (1650–1653 гады) атрымаў назву Фронда прынцаў. Кіраўніцтва антыўрадавым рухам перайшло да вышэйшай арыстакратыі. Яна імкнулася дабіцца, каб кароль правіў, абапіраючыся на вышэйшае дваранства. Галоўнаю памехаю для гэтага на думку прынцаў быў кардынал Мазарыні. Прынцы абапіраліся на сваіх прыбліжаных, і выкарыстоўвалі рух сацыяльных нізоў. Напрыклад, у Бардо ў 1652 г. усталявалася плебейская дыктатура.Да Фронды прымыкнулі правінцыйныя дваране, якія выступілі з ідэяй склікання Генеральных штатаў.

Фронду можна ахарактарызаваць як шырокі антыабсалютысцкі рух, накіраваны супраць цэнтралізатарскай палітыкі рэгентшы Ганны Аўстрыйскай і прешага міністра кардынала Мазарыні. Гарадскія камуны адстойвалі свае традыцыйныя вольнасці, судзейскае саслоўе выступіла супраць абмежавання яго паўнамоцтваў, асабліва ў фінансавай сферы, вышэйшая арыстакратыя была незадаволена адхіленнем яе ад улады. Усе гэтыя слаі выступілі і супраць узмацнення новай, падначаленай непасрэдна і толькі ўраду бюракратыі. Гэта было выступленне старых урадавых карпарацый супраць новых.

Фронду можна разглядаць і як антыпадатковы рух, які абапіраўся на незадавольненне народа. Фінансавая палітыка ўрада была вельмі непаслядоўнай і непапулярнай. Падаткі ўвесь час павышаліся. Каб зламаць супраціўленне Парыжскага парламента, урад паспрабаваў адмяніць палету. У адказ у чэрвене 1648 г. парламент заяўляе пра неабходнасць правесці агульныя дзяржаўныя рэформы. Яны прадугледжвалі вяртанне Францыі да традыцыйнай сістэмы кіравання. Урад пагадзіўся з некаторымі патрабаваннямі. Было абвешчана дзяржаўнае банкрутства, чым быў нанесены ўдар па фінансістах, прынята рашэнне аб адкліканні інтэндантаў з правінцый, пацвярджалася права парламента рэгістраваць усе дзяржаўныя акты, якія ўводзяць новыя падаткі. Мазарыні 26 жніўня арыштаваў лідараў парламецкай апазіцыі. У адказ у Парыжы ўспыхнула паўстанне і каралева пайшла на новыя саступкі. Мазарыні не змірыўся з гэтым і пачынаецца грамадзянская вайна. Але ўжо 1 красавіка 1649 г. было падпісана пагадненне, па якім парламент адмовіўся ад патрабавання адстаўкі Мазарыні. У другой палове 1649 г. парламентская Фронда працягваецца ў правінцыі. Тут разгарнулася барацьба за ўладу паміж губернатарамі і парламентамі. Мазарыні ў жніўні ўдалося дабіцца замірэння.

Фронда прынцаў пачынаеца пасля таго, як 18 студзеня 1650 г. былі арэштаваны прынцы Кондэ і Канці. Кандзісты занялі Бардо іх падтрымалі нізы. Станаовішча Мазарыні было цяжкім. Іспанія заключае саюз з кандзістамі. 7 лютага 1651 г. Мазарыні ўцякае з Парыжа. Кароль з каралевай вымушаны прыняць патрабаванні аб яго адстаўцы. Але антымазарынаўскі блок паміж арыстакратыяй і парламентам Парыжа быў нетрывалы. У снежні 1651 г. Мазарыні з арміяй, сабранай у Германіі, уварваўся на тэрыторыю Францыі. Парыж, стомлены ад вайны, схіляецца да міру з каралём і Мазарыні. 2 кастрычніка 1652 г. кароль, а 3 лютага 1653 г. Мазарыні вяртаюцца ў Парыж. Парламент прызнаў сваё паражэнне. Было пакончана з прытэнзіямі судовах палат на ўдзел у кіраванні краінай іначай як праз падачу рэманстрацый. Прынц Кандэ канчаткова пераходзіць на бок Іспаніі. У жніўні 1653 г. каралеўская армія змагла падавіць паўстанне ў Бардо. Гэта азначала заканчэнне Фронды.




ТэМА: Нацыянальная спецыфіка французскага абсалютызму ў перыяд яго росквіту і крызісу
1. Класічны абсалютызм Людовіка ХІV.

2. Праўленне Людовіка ХV.

3. Нарастанне крызісу абсалютызму пры Людовіку ХVІ.
Літаратура

Манфред, А.З. Очерки истории Франции XVIII–XX вв. / А.З. Манфред. – М., 1961.

Блуменау, С. Ф. Людовик ХV / С. Ф. Блуменау // Вопросы истории – 2000 – № 9.

Пименова, Л. А. Людовик ХVІ / Л. А. Пименова // Вопросы истории – 2000 – № 3.


1. Росквіт французскага абсалютызму звязаны з цараваннем Людовіка ХІV, які пачаў самастойна правіць пасля смерці Мазарыні ў 1661 г. Ён заявіў, што сам будзе сваім першым міністрам. Тым самым кароль усклаў на сябе асабіста адказнасць за лёс сваіх подданых. У 60-я годы 17 ст. Людовіка ХІV накіраваў намаганні на аслабленне Парыжскага парламента. У 1668 г. ён з'явіўся ў парламент і вырваў пратаколы, якія адносіліся да часоў Фронды, у 1673 г. пазбавіў яго права затрымліваць указы караля.

Рэарганізуецца дзяржаўны савет як цэнтральны орган кіравання. Быў утвораны вузкі (Вярхоўны) савет з 3 чалавек. Удзел у ім не быў аформлены куплей патэнта, і кароль сам прызначаў і мяняў яго членаў. Цэнтралізацыя ўлады праявілася і ў стварэнні агульнадзяржаўнай сістэмы законаў. У 60-я – 70-я гады 17 ст. былі прыняты агульныя арданансы па крымінальнаму, грамадзянскаму, камерцыйнаму, марскому праву. Нам месцах умацаванне каралеўскай улады выявілася перш за ўсё ў пашырэнні функцый інтэндантаў. Яны выконвалі самыя разнастайныя даручэнні, клапаціліся аб развіцці мануфактур, гандлю. Для выканання сваіх функцый інтэнданты сталі ствараць свой чыноўніцкі апарат. Людовік ХІV пацясніў і фінансістаў, якія стварылі замкнёную касту і карысталіся падтрымкай сюрінтэнданта фінансаў Фукэ. Ён быў арыштаваны. Для вырашэння фінансавых спраў быў створаны каралеўскі савет фінансаў, у якім паступова на першы план выходзіць Ж.-Б. Кальбер. Рэпрэсіі супраць фінансістаў падарвалі давер да дзяржаўнага крэдыту, і ў 1665 г. кароль выдае эдыкт аб іх амністыі.

Кароль імкнуўся пазбавіць палітычнага ўплыву арыстакратыю. У 1665 г. ён пасылае камісію Парыжскага парламента ў г. Оверн. Яна занялася выкараненнем злоўжыванняў сеньёраў у адносінах да сялян. Гэта дыктавалася не клопатам кароны аб сялянах, колькі імкненнем зламаць дваранскую апазіцыю. Гэта быў і працяг традыцыйнай палітыкі французскага абсалютызму, якая была накіравана на прадухіленне спроб сеньёраў празмерна павысіць сялянскія павіннасці, бо дзяржава была зацікаўлена ў захаванні гаспадаркі сяляніна як асноўнага падаткаплацільшчыка. Палітыка наступлення на палітычную незалежнасць дваранства знайшла адлюстраванне і ў кампаніі па выўленню “ўзурпатараў дваранскага звання”. У выніку яе некаторыя дваране пазбавіліся свайго звання. Але ў цэлым абсалютызм быў зацікаўлены ў захаванні старой сацыяльнай структуры грамадства. Людовік ХІV абараняў традыцыйныя правы сасловій, у вёсцы умацоўваў абшчыну, у горадзе – цэхавую сістэму.

Ідэалагічную апору абсалютызму Людовік ХІV бачыў у каталіцкай царкве. У 1685 г. кароль адмяняе Нанцскі эдзікт. Пры гэтым кароль працягвае палітыку аслаблення ўплыву папства на царкоўнае жыццё Францыі. Па яго ініцыятыве нацыянальны царкоўны сабор у 1682 г. заяўляе, што папа ў Францыі не мае ніякай улады, акрамя духоўнага аўтарытэту, а мясцовае духавенства падначальваецца каралю.

Рэформы, якія адбываліся ў эканоміцы, звязаны з дзейнасцю сюрінтэнданта фінансаў Ж.-Б. Кальбера. У 1665 г. ён вылучыў праграму пераўтварэнняў у сацыяльнай структуры грамадства. Кальбер лічыў, што існуюць прафесіі карысныя для дзяржавы (гандляры, земляробы) і бескарысныя (манахі, фінансісты, юрысты). Колькасць людзей, якія займаюцца апошнімі, неабходна скараціць. Ён прапанаваў знізіць кошт судовых пасад і паступова выкупляць іх, планаваў адмену палеты, што прывяло б да ліквідацыі перадачы пасад у спадчыну. Рэзка быў павышаны ўзрост, з якога дазвалялася прымаць манашства. Але большасць рэформ, задуманых Кальберам, не была рэалізавана. У прыватнасці, колькасць судовых пасад скарацілася нязначна.

У аснову эканамічнай палітыкі Кальбер паклаў меркантылізм. Перш за ўсё ён імкнуўся дабіцца станоўчага гандлёвага балансу краіны. Тым самым павялічваўся б прыток грошай у краіну. Гэта дало б магчымасць павялічыць ваенны патэнцыял краіны. Кальбер захвочваў развіццё французскай прамысловасці, каб зменшыць увоз у Францыю замежных прамысловых тавараў і адток грошай з краіны. Ён падтрымліваў стварэнне вытворчасці новых тавараў (люстэркі, кружэва, медныя і стальныя вырабы). Вялікая ўвага надавалася стварэнню мануфактур, якія выпускалі амуніцыю і ўзбраенне для арміі. Урад канцэнтруе ўвагу на стварэнні буйных цэнтралізаваных мануфактур. Але многія з іх выпускалі неканкурэнтаздольныя з-за высокай цэны тавары і трымаліся дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы. Прывелеі, якія атрымоўвалі каралеўскія мануфактуры, часта наносілі ўрон іншым мануфактурам, што выклікала незадавальненне прадпрымальнікаў. Прамысловасць разглядалася як сродак для скарачэння ўвозу ў Францыю тавараў і павелічэння вывазу французскіх тавараў за мяжу, каб забяспець прыток у краіну звонкай манеты.

Для развіцця гандлю былі заснаваны некалькі гандлёвых прывілегіраваных кампаній (Ост- і Вест -Індыйскія, Левантыйскія). Кальбер стварыў манапольныя рынкі для французскіх тавараў праз захоп калоній: Луізіана, Канада, астравы Вест-Індыі. Ён менш зрабіў для развіцця ўнутранага гандлю. Не былі ліквідаваны ўнутраныя мытні, бо з захаваннем граніц паміж правінцыямі была звязана сістэма падаткаабкладання. Мытная палітыка была важнейшым інструментам барацьбы з наплывам іншаземных тавараў. У 1667 г. ўводзіцца агульнанацыянальны пратэкцыянісцкі тарыф, які рэзка абмяжоўваў прыток замежных тавараў на французскі рынак. Пры Кальберы складваецца агульнафранцузская мытная сістэма, што спрыяла цэнтралізацыі краіны.

Кальбер унёс змены ў падаткавую сістэму. У час Трыццацігадовай вайны рэзка вырасла талья, якую плацілі сяляне. Сялянства было знясілена падатковым ціскам. Таму ўрад ідзе на зніжэнне тальі. Цэнтр цяжару ў падаткаабкладанні пераносіцца на ўскосныя падаткі. Падаткавая сістэма стала больш справядлівай, бо ускосныя падаткі плацілі і прывілегіраваныя саслоўі. У канцы 17 – пачатку 18 ст. вялікія ваенныя выдаткі стымулююць увядзенне падаходных падаткаў, якія распаўсюджваюцца і на прывілегіравыныя саслоўі: капітацыя ў 1695 г., у 1711–1717 гады дзейнічала каралеўская дзесяціна. Гэтыя меры некалькі зменшылі нераўнамернасць у размеркаванні падаткаў паміж саслоўямі, але не зменшылі падатковы ціск у цэлым, хучэй наадварот.

Палітыка Кальбера паспрыяла эканамічнаму развіццю Францыі. Але ён разглядаў поспехі ў прамысловасці, гандлі толькі як сродак умацавання абсалютызму. Для кальберцізма характэрна імкненне пашырыць дзяржаўнае рэгуляванне у эканамічнай сферы, узмацненне цэхавай сістэмы, стварэнне каралеўскіх мануфактур. Гэта перашкаджала развіццю свабоднага прадпрымальніцтва. Рэформы не ставілі пад сумленне прывілегіраванае становішча французскага дваранства.

Няспынныя войны Людовіка ХІV, рост падатковага ціску прывялі да абнішчання значнай часткі насельніцтва. Па падліках маршала Вабана 60% жылі ў жабрацтве. Перыядычна паўтараліся галодныя гады: 1662, 1694, 1711. пастаяннай з’явай былі народныя выступленні. На фоне шматлікіх народных выступленняў сваім размахам вылучалася сялянска-плябейскае паўстанне камізараў (рубашачнікаў). Яно пачалося ў 1702 г. у Лангедоку. У ідэалагічным плане яно мела афарбоўку рэлігійнай ерэсі, але прычыны паўстання былі сацыяльна-эканамічныя. Толькі ў 1705 г. каралеўскія войскі падавілі паўстанне.

У апошнія годы праўлення Людовіка пачынаецца крызіс абсалютызму. Войны прывялі Францыю да знясілення. Не удалося каралю усталяваць панаванне Францыі ў Заходняй Еўропе. У краіне пачала гучаць крытыка, як знешняй так і ўнутранай палітыкі Людовіка ХІV. У 1715 Людовік XIV памірае.

2. Войны Людовіка ХІV нанеслі вялікі ўрон Францыі. Толькі ў канцы 20 – пачатку 30-х гадоў краіна ўступае ўперыяд хуткага эканамічнага ўздыму Сельская гаспадарка давала 3/4 нацыянальнага даходу. Тут перавагу меў сялянскі шлях развіцця капіталістычных адносін. У якасці цэнзівы сялянам належыла каля 40 % зямлі. Цэнзіва была вечнаспадчыным трыманнем селяніна. Калі ён выконваў ўсе павіннасці, плаціў грашовы аброк – цэнз, то сеньор не меў права сагнаць яго з зямлі. Паўночная Францыя вызначалася больш хуткім развіццём капіталістычнага ладу ў сельскай гаспадарцы, тут ужо з'яўляецца буйная капіталістычная ферма. Захаванне ўласнасці сеньёраў на зямлю вяло да таго, што сяляне вымушаны несці вялікія павіннасці. Больш інтэнсіўнаму развіццю сельскай гаспадарцы перашкаджала наяўнасць баналітэтных правоў сеньораў: на валоданне млынам, пекарняй, вінаградным прэсам. Для Францыі другой паловы 18 ст. характэрна сеньярыяльная рэакцыя. Яна праявілася ва ўзмацненні феадальных павіннасцей, захопе сеньёрамі абшчыных зямель па праву трыяжу. Селянін быў і асноўным падаткаплацільшчыкам. Таму сяляне ў сваёй масе застаюцца беднымі (60 % сялян не маглі пражыць толькі з ўласнай гаспадаркі). Гэтыя сялянскія гаспадаркі былі натуральнымі ці паўнатуральнымі. Тым самым звужаўся ўнутраны рынак, што тармазіла развіццё прамысловасці.

Прамысловасць у 18 ст ужо адыгрывала значную ролю ў эканоміцы Францыі, даючы 1/5 даходу краіны. Прырост прамысловай вытворчасці за 18 ст. склаў 60 %. Найбольшае значэнне мелі баваўняна-папяровая і шоўкаткацкая галіны. Для французскай прамысловасці таго часу было характэрна значнае распаўсюджванне цэнтралізаваных мануфактур, якія ствараліся пры падтрымцы дзяржавы. Але ў 18 ст. ў Францыі ўсё ж больш распаўсюджанай была рассеяная мануфактура, у весцы існавалі дробныя промыслы. Мануфактура з-за беднасці асноўнай масы насельніцтва арыентавалася на задавальненне попыту вузкага кола спажыўцоў: двара, арміі, арыстакратыі.

Каб зберагчы свае капіталы ва ўмовах дзяржаўнага праізволу, кругавой парукі пры зборы падаткаў, французская буржуазія ўкладала грошы ў набыццё маёнткаў, тытулаў, пасад. Такія капіталаўкладанні змяншалі колькасць грошай, якія ўкладаліся ў прамысловасць і гандаль. Прагрэсу капіталістычнай прамысловасці перашкаджалі захаванне цэхавай сістэмы, прывілеяў, манаполій.

18 ст. – час імклівага развіцця французскага гандлю, у першую чаргу знешняга. За 20–80-я гады каланіяльны гандаль вырас у 13 разоў. Аднак ва ўмовах абсалютызму доступ да выгаднага знешняга гандлю быў абмежаваны. Ён канцэнтраваўся ў руках нешматлікай гандлёвая алігархія, буйных манапольных кампаній. Унутраны гандаль развіваецца павольней, але Францыя рухалася да стварэння агульнанацыянальнага рынку. Гэты працэс не завяршыўся да пачатку рэвалюцыі, захаваліся многія ўнутраныя мытні. Узрасла колькасць банкаў, але яны кантраляваліся вузкім колам фінансавай арастакратыі, большасць банкаў знаходзілася ў Парыжы. Для простага буржуа доступ да банкаўскага крэдыту быў крайне складанным.

Змены адбываюцца і ў сацыяльнай структуры, але яшчэ захоўваліся карпаратыўнасць, саслоўная замкнёнасць. Духавенства і дваранства з’яўляліся прывілегіраванымі саслоўямі (духавенства – 130 тыс, дваранства – 140 тыс. чалавек з 26 млн. насельніцтва). Духавенства, каб адстойваць свае пазіцыі, пайшло на цесны саюз з абсалютнай манархіяй, прапагандуе ідэю божскага паходжання каралеўскай улады. Слабее сацыяльная апора абсалютызму ў асобе дваранства. Яно па-ранейшаму дзялілася на дваранства шпагі і дваранства мантыі. Вышэйшы слой дваранства быў нешматлікім – 3 тысячы чалавек. Дваранства ў большасці збяднела, гэта аслабіла і яго палітычную сілу, некаторыя дваране абуржуазіліся. Сярод гэтай часткі дваранства сталі распаўсюджвацца ліберальныя ідэі, якія адмаўлялі існаванне абсалютызму. Французскі абсалютызм ужо пазбавіўся ранейшай падтрымкі буржуазіі. У яе радах ўмацоўваецца перакананне, што толькі атрымаўшы доступ да ўлады, можна стварыць спрыяльныя ўмовы для прадпрымальніцтва. Доступ да ўлады буржуазія разлічвала атрымаць праз стварэнне прадстаўнічага органа. Вялікае незадавальненне буржуазіі выклікала сістэма саслоўных прывілеяў. Як бачым сацыяльная база французскага абсалютызму рэзка звузілася, а апазіцыя расла.

Людовік ХV уступіў на трон у 1715 г., калі яму было 5 гадоў. Пры ім быў прызначаны рэгент – герцаг Філіп Арлеанскі. Філіп, пасля даволі жорсткага праўлення Людовіка ХIV, ідзе на некаторыя саступкі саслоўям. Ён правёў палітычную амністыю, Парыжскі парламент набывае вялікую палітычную вагу. Дзяржаўны апарат быў рэарганізованы: і ўся ўлада сканцэнтравалася ў руках 6 саветаў, залежных ад Парыжскага парламента. Рост уплыву Парыжскага парламента не задавальняў дваранства. Пад яго ціскам Філіп Арлеанскі ў 1718 г. пазбаўляе парламент права пярэчыць каралеўскім арданансам. Саветы былі ліквідаваны, а для вядзення дзяржаўных спраў прызначаліся статс-сакратары. Яны падначальваліся толькі рэгенту.

У 1716 г. Дж. Лоу пачаў фінансавую рэформу. Ён увёў у абарачэнне крэдытныя банкаўскія білеты, фактычна папяровыя грошы. Гэта дазволіла разлічыцца з дзяржаўным доўгам. Пачалася гульня на акцыях, якія выпускаў банк Лоу, і якія хутка раслі ў цане. Дваране прадаюць землі, каб набыць акцыі, што вяло да пераразмеркавання зямельнай уласнасці. У 1720 г. Лоу стаў генеральным кантралёрам фінансаў, але ў гэтым жа годзе яго сістэма рухнула. Рэформа садзейнічалі развіццю таварна-грашовых адносін.

У 1723 г. Людовік ХV быў абвяшчаны паўналетнім. Аўтарытэт каралеўскай улады ў гэты час зніжаўся, але сам прынцып манархіі, як формы спадчынай улады, для падаўляючай большасці французаў да пачатку рэвалюцыі заставаўся незыблімым. Калі кароль стаў правіць самастойна, улада аказалася ў руках фаварытаў. Спачатку гэта быў герцаг Бурбонскі. Пры ім Францыя была даведзена да глыбокага эканамічнага крызісу. У герцага ўзнік востры канфлікт з Парыжскім парламентам. Ён вымушаны быў у 1726 г. саступіць вядзенне спраў кардыналу дэ Флеры. Ён абапіраўся на ордэн іезуітаў і праводзіў палітыку рэлігійнай нецярпімасці. Разгарнулася барацьба каталіцкай царквы супраць янсеністаў. Гэтая рэлігійная секта адстойвала ідэю аб абранасці перад богам нешматлікіх, удзелу ў вырашэнні рэлігійных спраў міран. Штодзённаю з’яваю сталі адвольныя арышты, зноў абвастрыліся адносіны манархіі з Парыжскім парламентам. Назіраўся рост насельніцтва, паскарэнне развіцця эканомікі. Але эканамічная палітыка вялася для ўзбагачэння вузкага кола фінансістаў і гандляроў-манапалістаў. Францыя перажывала імклівы рост цэнаў на прадукты харчавання, частаю з’яваю быў голад. Пасля смерці дэ Флеры ў 1743 г. усё большую ролю ў дзяржаўных справах сталі адыгрываць фаварыткі караля (дэ Пампадур, Дзюбары і іншыя). Палітычная і ідэйная апазіцыя абсалютызму нарастала. У 1749–1750 гадах па Францыі пракаціліся хваляванні, звязаныя з высокімі цэнамі на харчаванне.

Нарастанне сацыяльнай напружанасці штурхала абсалютызм да правядзення некаторых рэформ. У пачатку 1750-х гадоў кароль і генеральны кантралёр фінансаў Машо пайшлі на ўвядзенне каралеўскай дзесяціны для ўсіх сасловій. Але кароль у 1751 г. пад ціскам прывілегіраваных сасловій вымушаны быў выдаць указ на вызваленне духавенства ад дзесяціны. Складаннымі былі адносіны з Парыжскім парламентам. У 1753 г. парламент выказаў прытэнзіі на тое, каб не толькі рэгістраваць эдзікты, але і ўносіць у іх змены і нават ствараць іх. Кароль у адказ арыштаваў лідараў парламента, многіх адправіў у выгнанне. У 1758 г. рэпрэсіі супраць парламенту былі адменены, але гэта не прывяло да знікнення парламенцкай апазіцыі абсалютызму. Рост сацыяльных супырэчнасцей, вострая палітычная барацьба, нарастанне апазіцыі абсалютызму, спробы з яго боку правесці некаторые рэформы даюць падставы гісторыкам гаварыць пра палітычны крызіс 1750-х гадоў у Францыі.

У 1771 г. канцлер Мапу робіць чарговую спробу ліквідаваць парыжскі парламент. Большасць лідараў парламента былі арыштаваны, многія парламентскія пасады выкуплены. Парыжскі і Руанскі парламенты былі заменены судовымі палатамі, якія падначальваліся каралю. Але рэформа Мапу была настолькі непапулярнаю, што Людовік ХVІ, уступіўшы на трон у 1774 г. яе адразу адмяніў. У пачатку 1770-х гадоў была зроблена спроба правесці рэформу і фінансавай сістэмы. Былі зменшаны пенсіі прыдворным, працэнты па дзяржаўных пазыках, павялічыўся кошт водкупу падаткаў. Абмяркоўвалася пытанне аб шырокім падаткаабкладанні прывілегіраваных сасловій. Як бачым, пачатак 1770-х гадоў – гэта час, калі ўрад Людовіка ХV паспрабаваў рэфармаваць архаічыя судовую і фінансавую сістэмы, але гэтыя рэформы не былі даведзены да лагічнага завяршэння.

Апазіцыйны абсалютызму буржуазія і блізкае да яе ліберальнае дваранства выступаюць цяпер пад сцягам асветніцкай ідэалогіі. Французскае Асветніцтва рэзка крытыкавала існуючыя парадкі і прапаноўвала замяніць іх новым грамадствам, створаным на аснове рацыянальных схем, распрацаваных асветнікамі. Асветніцтва падрывала тэзіс аб божскім паходжанні каралеўскай улады, а найбольш радыкальныя яго прадстаўнікі лічылі магчымым прыбегнуць да ўзброенага паўстання ў барацьбе з тыраніяй.

Крызіс французскага абсалютызму праявіўся і ў аслабленні міжнароднага становішча Францыі. У 1733–1735 гады у час Вайны за польскую спадчыну Людовік ХV не змог пасадзіць на польскі трон свайго стаўленіка Станіслава Ляшчынскага. Але ён атрымаў ва ўладанне Латарынгію, і пасля яго смерці яна была далучана да Францыі. Не прынёс Францыі поспеху і ўдзел у Вайне за аўстрыйскую спадчыну. У гэты час на першы план выйшла саперніцтва паміж Англіяй і Францыяй у калоніях. У гэтай барацьбе асабліва няўдалай для Францыі была Сямігадовая вайна, калі яна страціла Канаду і большасць уладанняў у Індыі.

Палітыку Людовіка ХV нельга адназназначна характарызаваць як рэакцыйную. Кароль спрабаваў праводзіць некаторыя прагрэсіўныя рэформы, але ў яго не хапіла палітычнай волі, каб давесці іх да завршэння.Ён не здолеў пераадолець супраціўленне новаўвядзенням з боку кансерватыўных сацыяльных інстытутаў.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка