Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гістарычны факультэт




старонка22/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер4.13 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

{=дачэрнімі}
3::256::Найбольш буйным поспехам другой антыфранцузскай кааліцыі ў барацьбе з Францыяй з'явіўся _____________________ паход саюзных войскаў пад камандаваннем А. Суворава.

{=Італьянскі}
3::257::Падчас Італьянскіх войн спробу ажыццявіць універсалісцкую тэндэнцыю ў еўрапейскай палітыцы спрабаваў манарх _____________________.

{=Карл V}
3::258::Разгром "Непераможнай армады" паскорыў ператварэнне ў вялікую марскую дзяржаву _____________________.

{=Англіі}
3::259::У 1689–1697 гадах Людовік XIV вёў барацьбу супраць кааліцыі, якая звалася _____________________ ліга.

{=Аўгсбургская}
3::260::У выніку дыпламатычнай рэвалюцыі сярэдзіны 18 ст. у якасці фактару еўрапейскай палітыкі знікае антаганізм паміж Аўстрыяй і _____________________.

{=Францыяй}
3::261::6 лютага 1778 г. паўстаўшыя англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы заключылі саюзны дагавор з _____________________.

{=Францыяй}
3::262::Канчаткова стаўленне каталіцкай царквы да пратэстанцызму як да ерасі вызначылася на _____________________ царкоўным саборы.

{=Трыдэнскім}
3::263::Свае погляды на ролю заканадаўства ў развіцці грамадства Ш. Л. Мантеск’е сфармуляваў у трактаце "_____________________".

{=Аб духу законаў}
3::264::Ідэалогія, якая ў цэнтр будовы света ставіла чалавека, нацэльвала яго актыўную дзейнасць у зямным жыцці, атрымала назву _____________________.

{=гуманізм}
ПЫТАННІ

ДЛЯ ПРАВЕРКІ ВЕДАЎ ПА ТЭМАХ, ВЫНЕСЕНЫМ

НА САМАСТОЙНАЕ ВЫВУЧЭННЕ СТУДЭНТАЎ.

Тэма 1 Вялікія Геаграфічныя Адкрыцці і каланіяльная палітыка еўрапейскіх дзяржаў.

1. Прычыны і перадумовы ВГА.

2. Адкрыццё еўрапейцамі найбольш важных марскіх шляхоў і новых земляў.

3. Пачатак каланіяльнай экспансіі еўрапейскіх краін.

4. Вынікі і значэнне ВГА.
Літаратура:

Ревякин, А.В. Новая история стран Европы и Америки: конец XV–XIX век. / А.В. Ревякин. – М. : АСТ, 2007. – 508 с. Глава 1.

История Европы: в 8 т. Т. 3. – М. : Наука, 1993. – 656 с. Часть пятая, глава 1.

Тэма 2 Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах.

1. Свяшчэнная Рымская імперыя пасля Трыццацігадовай вайны і фарміраванне сістэмы княжскага абсалютызму.

2. Сістэма абсалютызму ў Брандэнбурзе – Прусіі ў другой палове 17 – першай палове 18 ст.

3. Рост тэрытарыяльных уладанняў аўстрыйскіх Габсбургаў у 15 – пачатку 18 ст., палітыка цэнтралізацыі.

4. Асветніцкі абсалютызм Фрыдрыха II.
Літаратура:

Новая история стран Европы и Америки. XVI – XIX века.: в 3 ч. / Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева.   Ч. 1.   М., 2005. – 528 с. Глава 2, § 4.

Ревякин, А.В. Новая история стран Европы и Америки: конец XV–XIX век. / А.В. Ревякин. – М. : АСТ, 2007. – 508 с. Глава 6.

История стран Европы и Америки в Новое время: в 2 ч. Ч. 1. / под ред. В.С. Бондарчука. – М. : Издательский центр «Академия», 2012. – 352 с. Глава 15, 16.

История Нового времени: 1600–1799 годы / под ред. А.В.Чудинова. – М. : Издательский центр «Академия», 2009. – 384 с. Глава 10, 11.

мязга М.М. Еўрапейскі абсалютызм у канцы XV–XVIII стст. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – 80 с.

Тэма 3 Нацыянальная спецыфіка абсалютызму ў краінах Паўднёвай Еўропы.

1. Пачатак фарміравання іспанскага абсалютызму ў 16–17 стст.

2. Іспанскі абсалютызм у 18 ст.

3. Станаўленне незалежнай Партугаліі і фарміраванне абсалютызму.

4. Рэформы асветніцкага абсалютызму ў Іспаніі і Партугаліі.
Літаратура:

Новая история стран Европы и Америки. XVI – XIX века.: в 3 ч. / Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева.   Ч. 1.   М., 2005. – 528 с. Глава 2, § 4.

Ревякин, А.В. Новая история стран Европы и Америки: конец XV–XIX век. / А.В. Ревякин. – М. : АСТ, 2007. – 508 с. Глава 6.

История стран Европы и Америки в Новое время: в 2 ч. Ч. 1. / под ред. В.С. Бондарчука. – М. : Издательский центр «Академия», 2012. – 352 с. Глава 12, 13.

История Нового времени: 1600–1799 годы / под ред. А.В.Чудинова. – М. : Издательский центр «Академия», 2009. – 384 с. Глава 9.

мязга М.М. Еўрапейскі абсалютызм у канцы XV–XVIII стст. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – 80 с.

Тэма 4 Эпоха Адраджэння.

1. Ідэалогія гуманізму.

2. Асноўныя кірункі і стылі культуры эпохі Адраджэння

3. Развіццё навукі ў эпоху Адраджэння.


Літаратура:

Ревякин, А.В. Новая история стран Европы и Америки: конец XV–XIX век. / А.В. Ревякин. – М. : АСТ, 2007. – 508 с. Глава 2, 3.

История Европы: в 8 т. Т. 3. – М. : Наука, 1993. – 656 с. Часть шестая, глава 1.

Тэма 5 Навуковая рэвалюцыя 17 ст. і фармаванне новай карціны міру.

1. Сутнасць і перадумовы навуковай рэвалюцыі.

2. Фарміраванне новай мадэлі сусвету.

3. Навуковыя адкрыцці і тэхнічныя вынаходніцтвы.

4. Наступствы навуковай рэвалюцыі.
Літаратура:

Ревякин, А.В. Новая история стран Европы и Америки: конец XV–XIX век. / А.В. Ревякин. – М. : АСТ, 2007. – 508 с. Глава 8.

История стран Европы и Америки в Новое время: в 2 ч. Ч. 1. / под ред. В.С. Бондарчука. – М. : Издательский центр «Академия», 2012. – 352 с. Глава 6.

История Нового времени: 1600–1799 годы / под ред. А.В.Чудинова. – М. : Издательский центр «Академия», 2009. – 384 с. Глава 3.


Пытанні да экзамену
1. Паняцце Новага часу, прадмет і перыядызацыя гісторыі Новага часу.

2. Асноўны змест першага перыяду Новай гісторыі як пераходнай эпохі.

3. Прычыны і перадумовы Вялікіх Геаграфічных Адкрыццяў.

4. Адкрыццё еўрапейцамі марскіх шляхоў і новых земляў у канцы 15–17 стст.

5. Пачатак каланіяльнай экспансіі еўрапейскіх краін, 15 – пачатак 17 ст.

6. Вынікі і значэнне Вялікіх Геаграфічных Адкрыццяў.

7. Сельская гаспадарка Еўропы ў 16–18 стст.: змены ў агрыкультуры і развіццё капіталістычных адносін.

8. Развіццё капіталізму ў прамысловасці ў 16–18 стст.

9. Развіццё гандлю ў 16–18 стст.

10. Змены ў сацыяльнай структуры ў 16–18 стст.

11. Агульная характарыстыка абсалютнай манархіі як формы кіравання.

12. Фарміраванне абсалютнай манархіі ў Францыі ў канцы 15–16 стст.

13. Умацаванне сістэмы абсалютызму ў Францыі пры Генрыху IV і Рышэлье, Фронда.

14. Класічны абсалютызм Людовіка XIV у Францыі.

15. Кіраванне ў Францыі Людовіка XV.

16. Нарастанне крызісу абсалютызму ў Францыі пры Людовіку XVI.

17. Англійскі абсалютызм пры Цюдорах.

18. Крызіс англійскага абсалютызму пры першых Сцюартах.

19. Свяшчэнная Рымская імперыя пасля Трыццацігадовай вайны і фарміраванне сістэмы княжскага абсалютызму.

20. Сістэма абсалютызму ў Брандэнбурзе – Прусіі ў другой палове 17 – першай палове 18 ст.

21. Рост тэрытарыяльных уладанняў аўстрыйскіх Габсбургаў у 15 – пачатку 18 ст. Палітыка цэнтралізацыі Леапольда I.

22. Асветніцкі абсалютызм Фрыдрыха II.

23. Рэформы Марыі-Тэрэзіі і Іосіфа II у валадарствах Габсбургаў.

24. Іспанскі абсалютызм у 16 – першай палове 18 ст.

25. Станаўленне незалежнай Партугаліі і фарміраванне абсалютызму да сярэдзіны 18 ст.

26. Рэформы асветніцкага абсалютызму ў Іспаніі і Партугаліі.

27. Ідэалогія гуманізму.

28. Фарміраванне новай навуковай карціны свету ў 17–18 стст.

39. Прычыны ўзнікнення і ідэйны змест Асветніцтва.

30. Грамадска-палітычныя канцэпцыі брытанскага Асветніцтва.

31. Амерыканскае Асветніцтва.

32. Французскае Асветніцтва.

33. Германскае і італьянскае Асветніцтва.

34. Рэфармацыя ў Германіі і Швейцарыі.

35. Каралеўская рэфармацыя.

36. Асаблівасці рэфармацыі ў Францыі. Значэнне і наступствы Рэфармацыі.

37. Контррэфармацыя.

38. Агульныя рысы і значэнне рэвалюцый эпохі мануфактурнага капіталізму.

39. Прычыны і перадумовы Нідэрландскай рэвалюцыі.

40. Пачатковы этап Нідэрландскай рэвалюцыі.

41. Паўстанне 1572 г. на поўначы Нідэрландаў і ўтварэнне Рэспублікі Аб'яднаных Правінцый.

42. Паражэнне паўстання на поўдні Нідэрландаў. Завяршальны этап Нідэрландскай рэвалюцыі. Яе вынікі.

43. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-палітычнага і эканамічнага развіцця Галандыі ў 17–18 стст.

44. Канстытуцыйны перыяд Англійскай рэвалюцыі. Першая грамадзянская вайна.

45. Палітычная баоацьба ў 1647–1649 гады і ўсталяванне Індэпендэнцкай рэспублікі ў Англіі.

46. Пратэктарат Кромвеля і рэстаўрацыя Сцюартаў у Англіі.

47. Перыяд Рэстаўрацыі, “Слаўная рэвалюцыя” ў Англіі.

48. Развіццё парламенцкай сістэмы ў Ангеліі ў 18 ст.

49. Станаўленне канстытуцыйнай манархіі і ліквідацыя старога парадку ў Францыі ў перыяд Устаноўчага сходу.

50. Дзейнасць Заканадаўчага сходу перыяду Французскай рэвалюцыі канца 18 ст. і пачатак рэвалюцыйных войн.

51. Звяржэнне манархіі ў Францыі, палітычная барацьба ў жніўні 1792 – маі 1793 г.

52. Станаўленне якабінскай дыктатуры ў Францыі, рэвалюцыйная форма кіравання.

53. Сацыяльна-эканамічная палітыка якабінцаў у Францыі.

54. Крызіс і падзенне якабінскай дыктатуры ў Францыі.

55. Тэрмідарыянскі рэжым, прыняцце Канстытуцыі 1795 г. у Францыі.

56. Рэжым Дырэкторыі ў Францыі і яго падзенне.

57. Італьянскія войны.

58. Знешняя палітыка еўрапейскіх дзяржаў у другой палове 16 – пачатку 17 ст.

59. Трыццацігадовая вайна.

60. Вестфальскі мір і новая сістэма міжнародных адносін.

61. Англа-галандскае гандлёвае саперніцтва ў другой палове 17 ст.

62. Барацьба Францыі за панаванне ў Еўропе ў другой палове 17 – пачатку 18 ст.

63. Саперніцтва еўрапейскіх дзяржаў на міжнароднай арэне пасля Вайны за іспанскую спадчыну. Вайна за аўстрыйскую спадчыну.

64. Дыпламатычная рэвалюцыя сярэдзіны 50-х гадоў 18 ст. Сямігадовая вайна.

65. Міжнародны аспект Вайны за незалежнасць ЗША. Польскае і Усходняе пытанні ў апошняй трацці 18 ст.

66. Новыя тэндэнцыі і рысы міжнародных адносін у новы час.


Дапаможны раздзел ВМК

Вучэбная праграма дысцыпліны гісторыя новага часу, ч.1.
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная праграма дысцыпліны "Гісторыя новага часу" распрацавана ў адпаведнасці з Адукацыйным стандартам "Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Спецыяльнасць 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)" (зацверджаны і ўведзены ў дзеянне Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2013 № 88).

Курс "Гісторыя новага часу" адносіцца да ліку вядучых гістарычных дысцыплін. Новы час утрымоўвае ў сабе з'явы і падзеі глабальнага значэння, якія вызначылі магістральны шлях развіцця сусветнай цывілізацыі да нашых дзён. Эпоха новага часу звязаная, у першую чаргу, з працэсам мадэрнізацыі, з трансфармацыяй еўрапейскага традыцыйнага грамадства ў сучаснае індустрыяльнае. Ён меў маштабны характар, ахапіў усе сферы жыцця грамадства, і ў першую чаргу фармацыйныя працэсы – феадальная грамадская сістэма пераходзіла ў буржуазную, пабудаваную на рынкавых пачатках. Такім чынам, Новы час, гэта эпоха дынамічнага і інтэнсіўнага развіцця гістарычнага працэсу.

Асноўным зместам курсу з'яўляецца станаўленне і ўмацаванне індустрыяльнага грамадства, у фармацыйным стаўленні – развіццё "класічнага" капіталізму і пераход яго на манапалістычную стадыю. На працягу дадзенага перыяду шырока разгарнуўся мадэрнізацыйны працэс, выклікаўшы глыбокія змены сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, духоўнага жыцця заходняга грамадства.

1.1 Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобовых кампетэнцый выпускніка вызначаюцца прынцыпамі:

- гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі;

- фундаменталізацыі;

- кампетэнтнаснага падыходу;

- сацыяльна-асабовай падрыхтоўкі;

- міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці адукацыі.

У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай навучальнай установы пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць адпаведныя сацыяльна-асабовыя кампетэнцыі. Іх фарміраванне ў выпускніка спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці як інтэграванага выніку адукацыі ў вышэйшай навучальнай установе.

Акрамя таго, падчас сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік павінен развіць важнейшыя метапрадметныя кампетэнцыі: валоданне метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу, уменнямі праектавання і прагназавання, вучыцца і падвышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця, працаваць у камандзе, фарміраваць крытычнае мысленне, удасканальваць асабістыя якасці (самастойнасць, адказнасць, арганізаванасць, мэтанакіраванасць і іншыя матывацыйна-каштоўнасныя і эмацыйна-валявыя якасці).

1.2. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Курс "Гісторыя новага часу" прызначаны для студэнтаў-гісторыкаў. Вучэбная праграма дадзенага курсу распрацавана ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам гістарычных факультэтаў дзяржаўных універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.

Мэтай вывучэння дысцыпліны з'яўляецца фарміраванне ў студэнтаў комплекснага прадстаўлення аб асноўных тэндэнцыях і асаблівасцях сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і духоўнага развіцця вядучых краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 16–18 стст.

Асноўнымі задачамі выкладання курсу "Гісторыя новага часу" з'яўляюцца:

- фарміраванне і развіццё гістарычнага мыслення студэнта;

- фарміраванне прафесійных кампетэнцый гісторыка;

- раскрыццё агульных тэндэнцый і спецыфікі развіцця вядучых краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 16–18 стст.

Вучэбная праграма адлюстроўвае змест дысцыпліны "Гісторыя новага часу" і вызначае неабходны аб'ём ведаў, якія патрабуюцца для студэнтаў-гісторыкаў. Яна пабудавана па праблемна-краіназнаўчаму прынцыпу: вылучаюцца тэматычныя раздзелы, кожны з якіх утрымоўвае асобныя блокі матэрыялаў, якія канкрэтызуюць адпаведную праблематыку.

У выніку вывучэнні дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

- асноўныя падыходы да вывучэння сусветнай гісторыі – цывілізацыйны і фармацыйны;

- перыядызацыю гісторыі новага часу;

- асноўныя крыніцы і кірункі гістарыяграфіі па Новай гісторыі;

- адмысловы паняційны апарат;

- заканамернасці гістарычнага развіцця заходняга грамадства ў перыяд Новага часу;

- асноўныя працэсы і з'явы ў развіцці краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 16–18 стст.;

- асноўныя тэндэнцыі і нацыянальную спецыфіку сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і духоўнага развіцця заходніх краін у 16–18 стст.;

- асноўныя з'явы і падзеі ўнутры- і знешнепалітычнай гісторыі краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 16–18 стст., іх прычынна-наступствавыя сувязі і тэндэнцыі;

- асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі вядучых краін Захаду ў адзначаны перыяд;

- найбольш значных дзяржаўных, грамадска-палітычных дзеячаў і прадстаўнікоў культуры заходніх краін;

- месца і ролю заходнееўрапейскай і паўночнаамерыканскай цывілізацый у сусветнай гісторыі 16–18 стст.

Павінен умець:

- ужываць атрыманыя веды для вырашэння педагагічных, вучэбна-метадычных, навукова-даследчых, выхаваўчых і іншых прафесійных задач;

- аналізаваць крыніцы па гісторыі новага часу і рабіць самастойныя аргументаваныя высновы;

- самастойна аналізаваць і ацэньваць навуковую і вучэбную літаратуру па праблемах Новай гісторыі;

- вызначаць заканамернасці і спецыфіку гістарычнага развіцця заходняга грамадства ў кантэксце сусветнай гісторыі;

- аналізаваць працэсы сацыяльна-эканамічнага, дзяржаўна-прававога, замежнапалітычнага і духоўнага развіцця краін Захаду ў адзначаны перыяд;

- выяўляць і крытычна ацэньваць сутнасць асноўных з'яў і падзей у гісторыі вядучых краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 16–18 стст.;

- характарызаваць ролю і месца Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў цывілізацыйным і геапалітычным развіцці;



1.3. Метады (тэхналогіі) навучання. Па кожным вучэбным раздзеле ў адпаведнасці з яго мэтамі і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый праектуюцца і рэалізуюцца розныя педагагічныя тэхналогіі. У ліку найбольш перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйных адукацыйных сістэм і тэхналогій, якія дазваляюць рэалізаваць сістэмна-дзейнасны кампетэнтнасны падыход у вучэбна-выхаваўчым працэсе, пры вывучэнні курсу "Гісторыя новага часу" будуць выкарыстаны: варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай працы студэнтаў, модульна-рэйтынгавая сістэма, інфармацыйныя тэхналогіі і інш.

1.4. Кіруемая самастойная праца студэнтаў. Кампетэнтнасны падыход мае на ўвазе істотнае ўзмацненне практыкаарыентаванасці адукацыйнага працэсу і ўзрастанне ролі кіруемай самастойнай працы студэнтаў у падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Яна прадугледжвае выкананне тэстаў, здачу прамежкавых кантрольных работ, азнаямленне з вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навуковай літаратурай, працу з гістарычнымі крыніцамі, напісанне рэфератаў на праблемныя тэмы, стварэнне прэзентацый і г. д.

1.5 Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта. Адукацыйным стандартам першай ступені вышэйшай адукацыі вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі:

- вызначэнне аб'екта дыягностыкі, якім з'яўляюцца кампетэнцыі выпускніка;

- выяўленне факту вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай крытэрыйна-арыентаваных сродкаў дыягностыкі (тэстаў, кантрольных работ, рэфератаў);

- ацэньванне вынікаў выяўлення і вымярэння адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту (з дапамогай шкалы адзнак).

Адзнака вучэбных дасягненняў студэнтаў на працягу семестра і на экзаменах па дысцыпліне ажыццяўляецца па дзесяцібальнай шкале.

Для дыягностыкі сфармаванасці кампетэнцый выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя сродкі: крытэрыйна-арыентаваныя тэсты, прамежкавы залік, кантрольная работа і іншыя сродкі дыягностыкі.



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ
КРАІНЫ ЕЎРОПЫ І ПАЎНОЧНАЙ АМЕРЫКІ У 16–18 стст.
Уводзіны

Прадмет курсу. Паняцце "Новая гісторыя". Перыядызацыя Новага часу. Асноўны змест першага перыяду Новай гісторыі як пераходнай эпохі. Пачатак мадэрнізацыі еўрапейскага грамадства. Генэза капіталізму. Мануфактурны капіталізм. Змены ў сацыяльнай структуры. Эвалюцыя дзяржаўна-палітычнай сістэмы. Змены ў духоўнай сферы і свядомасці людзей. Палітычная карта Еўропы ў пачатку Новага часу. Фарміраванне нацый і нацыянальных дзяржаў у Еўропе і Паўночнай Амерыцы.


РАЗДЗЕЛ 1. АСНОЎНЫЯ РЫСЫ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ КРАІН ЕЎРОПЫ І ПАЎНОЧНАЙ АМЕРЫКІ У 16–18 стст. СТАНАЎЛЕННЕ КАПІТАЛІЗМУ.

Тэма 1.2 Вялікія геаграфічныя адкрыцці і каланіяльная палітыка еўрапейскіх дзяржаў. Перадумовы і прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Адкрыццё Амерыкі і марскога шляху ў Індыю. Падарожжы Б. Дзіаша, Х. Калумба, Васка да Гамы, А. Вяспучы, Дж. Кабота, Ф. Магелана. Геаграфічныя адкрыцці другой паловы 16 – першай паловы 17 ст.

Уплыў Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і каланіяльнай экспансіі на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё краін Еўропы. "Рэвалюцыя цэнаў" і яе наступствы. Пачатак фарміравання сістэмы каланіялізму. Стварэнне першых каланіяльных імперый у 16–17 стст. Мэты і метады ранняй каланізацыі. Каланіяльнае саперніцтва еўрапейскіх дзяржаў. Значэнне Вялікіх геаграфічных адкрыццяў.


Тэма 1.2 Эпоха мануфактурнага капіталізму ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Паглыбленне крызісу еўрапейскага традыцыйнага грамадства. Першапачатковае накапленне капіталу і яго крыніцы. Мануфактурны капіталізм.

Развіццё гандлю і фінансавай сферы. Складванне адзінага ўнутранага рынка. Роля гандлёвага капіталу ў мануфактурны перыяд.

Гандлёвыя манапольныя кампаніі. Міжнародны гандаль. Пачатак фарміравання сусветнага рынка. Развіццё банкаўскай справы. Вядучыя гандлёвыя дзяржавы.

Развіццё капіталізму ў прамысловасці. Рост мануфактурнай вытворчасці. Рассеяныя і цэнтралізаваныя мануфактуры. Дзяржаўная эканамічная палітыка. Меркантылізм і пратэкцыянізм. Усталяванне рынкавых адносін у сельскай гаспадарцы. Аграрны пераварот, яго сутнасць і асноўныя рысы. Пашырэнне таварнай вытворчасці. Мадэлі аграрнай эвалюцыі ў краінах Еўропы. Рабаўладальніцкая гаспадарка ў Паўночнай Амерыцы.

Сацыяльныя зрухі. Змены ў сацыяльнай структуры еўрапейскага грамадства. Разбурэнне саслоўнага ладу. Дыферэнцыяцыя саслоўяў. Становішча сялянства. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыята. Сацыяльныя рухі ў перыяд мануфактурнага капіталізму.


ПАДЗЕЛ 2. ЕЎРАПЕЙСКІ АБСАЛЮТЫЗМ

Тэма 2.1. Агульныя рысы абсалютызму. Фарміраванне абсалютызму ў Францыі.

Перадумовы фарміравання абсалютысцкага ладу ў Еўропе. Рысы абсалютызму. Асноўныя напрамкі палітыкі абсалютнай манархіі. Меркантылізм і пратэкцыянізм. Знешняя экспансія. "Асвеветніцкі абсалютызм", яго сутнасць. Роля абсалютызму ў гістарычным развіцці Еўропы.

Фарміраванне абсалютнай манархіі ў Францыі ў канцы 15–16 стст. Яе сацыяльная база і характэрныя рысы. Рэлігійныя войны. Прыход да ўлады дынастыі Бурбонаў. Палітыка Генрых IV і рэформы А. Рышэлье, накіраваныя на ўмацаванне абсалютызму. Нанцкі эдыкт і Эдыкт літасці. Асаблівасці французскага абсалютызму. Фронда.
Тэма 2.2 Нацыянальная спецыфіка французскага абсалютызму ў перыяд яго росквіту і крызісу.

Умацаванне абсалютызму пры Людовіку XIV. Змены ў сістэме кіравання. Роля двара. Каталіцкая рэакцыя. Асаблівасці эканамічных адносін і сацыяльнай структуры французскага грамадства. Кальберцізм. Манарх і знешняя палітыка Францыі. Рэгенства 1715–1723 гг. Кіраванне Людовіка XV. Рэформы сярэдзіны 18 ст. Барацьба манархіі з парламенцкай апазіцыяй. Аслабленне міжнародных пазіцый французскага абсалютызму. Палітыка Людовіка XVI. Нарастанне крызісу абсалютызму. Спробы рэформаў. Асамблеі натаблей і рашэнне аб скліканні Генеральных штатаў.


Тэма 2.3. Нацыянальная спецыфіка англійскага абсалютызму.

Англія пры Цюдорах. Станаўленне абсалютнай манархіі. Генрых VII. Узмацненне абсалютызму пры Генрыху VIII. Росквіт абсалютнай манархіі ў Англіі пры Лізавеце I. Пачатак каланіяльнай экспансіі. Асаблівасці англійскага абсалютызму: сістэма кіравання і дзяржаўныя інстытуты, сацыяльная база. Крызіс англійскага абсалютызму. Палітыка першых Сцюартаў. Фарміраванне парламенцкай апазіцыі. Яе супярэчнасці з манархіяй. Змены ў сацыяльнай структуры грамадства і звужэнне сацыяльнай базы абсалютызму.


Тэма 2.4 Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах.

Княжскі абсалютызм у Германіі. Палітычная сістэма Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі. Дзяржаўная раздробленасць. Наступствы Трыццацігадовай вайны для Германіі. Усталяванне княжскага (лакальнага) абсалютызму ў германскіх землях. Узвышэнне Брадэнбургска-Прускай дзяржавы. Палітыка Гогенцолернаў. "Вялікі курфюрст" Фрыдрых Вільгельм I.

Каралеўства Прусія. Стварэнне ваенна-паліцэйскай манархіі. Пачатак аўстра-прускага саперніцтва. Узмацненне прускага абсалютызму. Палітыка "асветніцкага абсалютызму" Фрыдрыха II і яе вынікі. Тэрытарыяльнае пашырэнне Прусіі.

Уладанні аўстрыйскіх Габсбургаў у пачатку новага часу і іх пашырэнне. Імперыя Карла V. Палітычныя наступствы Трыццацігадовай вайны для ўладанняў Габсбургаў. Палітыка цэнтралізацыі Леапольда I. Габсбургі і Венгрыя. Барацьба з турэцкай пагрозай і пашырэнне ўладанняў Габсбургаў. Прагматычная санкцыя 1713 г. "Асветніцкі абсалютызм" Марыі Тэрэзіі і Іосіфа II – палітыка мадэрнізацыі імперыі Габсбургаў. Адміністрацыйная і судовая рэформы. Царкоўная палітыка. Сялянскае пытанне. Вынікі рэформаў. Аўстрыя і падзелы Польшчы.


Тэма 2.5 Нацыянальная спецыфіка абсалютызму ў Іспаніі, Партугаліі і Італіі.

Асноўныя рысы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Іспаніі ў 16 ст. Роля царквы. Іспанія ў складзе імперыі Карла V Габсбурга. Устсляванне абсалютызму ў Іспаніі і яго асаблівасці. Піліп II, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Эканамічны заняпад. Каталіцкая рэакцыя. Барацьба з Нідэрландамі, яе вынікі. Іспана-англійскае саперніцтва. Трыццацігадовая вайна і яе наступствы для Іспаніі.

Палітыка Габсбургаў у 17 ст. Карл II і заняпад іспанскай манархіі. Дынастычны крызіс у пачатку 18 ст. Наступствы вайны за "іспанскую спадчыну". Падзел іспанскай дзяржавы. Паглыбленне унутрыпалітычнага крызісу. Карл III і палітыка "асветніцкага абсалютызму".

Абвяшчэнне незалежнасці Партугаліі і іспана-партугальскія войны. Умацаванне абсалютызму. Асветніцкі манарх Жазэ I. Рэформы А. Памбала, іх вынікі і значэнне. Знешняя і каланіяльная палітыка Партугаліі

Палітычная карта Італіі ў пачатку 16 ст. Дзяржаўная раздробленасць. Станаўленне абсалютызму ў італьянскіх дзяржавах і яго асаблівасці. Роля папства. Італьянскія войны і іх наступствы. Змены ў дзяржаўна-палітычным ладзе Італіі ў 18 ст. Умацаванне пазіцый Аўстрыі ў Паўночнай Італіі. Панаванне дынастыі Бурбонаў у Неапалітанскім каралеўстве. Узвышэнне Сардынскага каралеўства. Рэформы "асветніцкага абсалютызму" ў італьянскіх дзяржавах. Уплыў міжнародных канфліктаў на палітычнае развіццё Італіі.
РАЗДЗЕЛ 3. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫЯ РУХІ І ДУХОЎНАЕ РАЗВІЦЦЁ КРАІН ЕЎРОПЫ І ПАЎНОЧНАЙ АМЕРЫКІ У 16–18 стст.

Тэма 3.1. Эпоха Адраджэння.

Адраджэнне: сутнасць і асноўныя рысы. Свецкі характар рэнесанснай культуры. Грамадска-палітычная думка эпохі Адраджэння. Гуманізм і індывідуалізм. Грамадская думка эпохі гуманізму. Эразм Ратэрдамскі. Т. Мор. М Макіавеллі. Ф. Рабле. Ж. Бадэн. З. Брант. У. фон Гутэн.


Тэма 3.2 Навуковая рэвалюцыя 17 ст. і фарміраванне новай карціны свету.

Традыцыйная карціна свету і традыцыйныя ўяўленні аб ведах. М. Капернік і пераварот у астраноміі. Развіццё геліяцэнтрычнай тэорыі. Дж. Бруна, Г. Галілей і І. Кеплер. Новыя метады навуковага даследавання. М. Мантэнь. Эмпірычны метад пазнання Ф. Бэкана. Рацыяналістычны метад Р. Дэкарта. Развіццё прыродазнаўчых навук. Адкрыцці ў фізіцы, матэматыцы, біялогіі, медыцыне. Б. Паскаль, Р. Бойль, Х. Гюйгенс, Г. Лейбніц, У. Гарвей. Механістычная карціна свету. І. Ньютон. Светапоглядныя наступствы навуковай рэвалюцыі.


Тэма 3.3 Эпоха Асветніцтва. Нацыянальная спецыфіка англійскага і амерыканскага Асветніцтва.

Перадумовы фарміравання новага сацыякультурнага руху ў другой палове 17–18 ст. Сутнасць, асноўныя рысы Асветніцтва. Грамадска-палітычная думка. Развіццё канцэпцыі "натуральных правоў". Тэорыя дзяржавы. Ідэя прагрэсу. Асветніцтва і царква.

Англійскае Асветніцтва і яго асаблівасці. Т. Гобс, Дж. Лок, іх грамадска-палітычныя канцэпцыі. Развіццё эканамічнай думкі. А. Сміт.

Амерыканскае Асветніцтва і яго асаблівасці. Фарміраванне амерыканскай нацыянальнай культуры. Грамадска-палітычная думка амерыканскага Асветніцтва. Б. Франклін, Т. Джэферсан, А. Гамільтан, Д. Адамс, Д. Мэдисон.


Тэма 3.4 Нацыянальная спецыфіка французскага, германскага і італьянскага Асветніцтва.

Французскае Асветніцтва і яго асноўныя рысы. Старэйшае пакаленне французскіх асветнікаў. Філасофскія погляды Вальтэра (Ф. М. Аруэ). Дзяржаўна-прававая тэорыя Ш. Монтэск’е. Тэорыя народнага суверэнітэту Ж.-Ж. Русо. "Энцыклапедыя" і энцыклапедысты. Д. Дзідро. Эканамічнае вучэнне фізіякратаў. Ф. Кенэ, Ж. Цюрго.

Італьянскае Асветніцтва і яго асаблівасці. Дж. Віка, А. Джэнавезі, Ч. Бекарыа.

Асаблівасці нямецкага Асветніцтва. Асветніцкая філасофія Г.Э. Лесінга і І.Г. Гердара. Філасофская і палітыка-прававая канцэпцыя І. Канта. Дэмакратычная плынь нямецкага Асветніцтва. Г. Форстар.


РАЗДЗЕЛ 4. БУРЖУАЗНЫЯ РЭВАЛЮЦЫІ 16–18 стст.

Тэма 4.1 Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Еўропе.

Рэфармацыя і яе сутнасць. Перадумовы і прычыны рэфармацыйнага руху ў Еўропе. Пачатак Рэфармацыі. Рэфармацыя ў Германіі і Швейцарыі. Вучэнне Лютэра. У. Цвінглі. Рашэнні Вормскага, Шпейрскага і Аўгсбурскага рэйхстагаў. Народны кірунак у Рэфармацыі. Т. Мюнцар і яго ідэі. Анабаптысты. Сялянская вайна 1524–1525 гг. "Артыкульны ліст". Гейльбронская праграма. Княжская Рэфармацыя. Рэлігійныя войны ў Германіі. Аўгсбургскі рэлігійны мір 1555 г. Распаўсюджванне лютэранства ў Еўропе. Вучэнне Кальвіна. Распаўсюджванне кальвінізму. Асаблівасці Рэфармацыі ў Францыі. Рух гугенотаў. Рэлігійныя войны ў Францыі (1562–1594). Нанцкі эдыкт.

Каралеўская рэфармацыя ў краінах Еўропы. Генрых VIII і рэформа царквы ў Англіі. Англіканства. Стварэнне англійскай дзяржаўнай царквы. Марыя Цюдор і каталіцкая рэакцыя. Усталяванне пратэстанцызму пры Лізавеце I. Узнікненне пурытанізму і яго плыні. Прасвітарыяне і індапендэнты. Вынікі Рэфармацыі ў Англіі. Рэфармацыя ў краінах Паўночнай Еўропы.

Каталіцкая рэакцыя. Ордэн іезуітаў і яго дзейнасць. Інквізіцыя. Трыдэнцкі сабор і яго рашэнні. Рэфармаванне каталіцкай царквы. Вынікі Рэфармацыі і Контррэфармацыі. Уплыў Рэфармацыі і Контррэфармацыі на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Еўропы.


Тэма 4.2 Гістарычная роля буржуазных рэвалюцый і іх тыпалогія. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя.

Агульная характарыстыка рэвалюцый эпохі мануфактурнага капіталізму: перадумовы, задачы, характар, кіруючыя і рухаючыя сілы, асноўныя формы бырацьбы, расстаноўка сацыяльна-палітычных сіл, вынікі і гістарычнае значэнне.

Правінцыі Нідэрландаў у складзе імперыі Карла V. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Нідэрландаў у першай палове 16 ст. Палітыка Іспаніі ў Нідэрландах. Распаўсюджванне ў Нідэрландах кальвінізму і ўзмацненне каталіцкай рэакцыі. Рост у краіне апазіцыі іспанскай уладзе.

Пачатак вызваленчага руху. Іканаборчае паўстанне 1566 г. і яго наступствы. Рэжым герцага Альбы. Прынц Вільгельм Аранскі. Рух гёзаў. Паўстанне 1572 г. "Гентскае замірэнне". Утрэхтская ўнія 1579 г. Утварэнне Рэспублікі Аб’яднаных правінцый. Паражэнне вызваленчага руху на поўдні краіны. Завяршальны этап рэвалюцыі. Перамір'е 1609 г. Характар, асаблівасці, вынікі, гістарычнае значэнне Нідэрландскай рэвалюцыі.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця Галандыі ў 17–18 стст. Дзяржаўны лад. Характэрныя рысы эканамічнага развіцця і сацыяльныя працэсы. Палітычная барацьба. Аранжысты і рэспубліканцы. Спробы скасавання пасады статхаудэра. Рэвалюцыя патрыётаў.

Брабанцкая рэвалюцыя 1789–1790 гг. у Паўднёвых Нідэрландах.


Тэма 4.3 Англійская буржуазная рэвалюцыя.

Абвастрэнне палітычнага крызісу. Перыяд беспарламенцкага кіравання Карла I. Рэлігійнае пытанне. Скліканне Доўгага парламента і пачатак рэвалюцыі. Канстытуцыйны этап рэвалюцыі. Дзейнасць Доўгага парламента. Яго асноўныя заканадаўчыя акты.

Першая грамадзянская вайна. "Кавалеры" і "круглаголовыя". Першы этап вайны. Саюз з Шатландыяй. Рэарганізацыя парламенцкага войска. Бітва пры Нейзбі. Аграрны закон 1646 г. Расстаноўка палітычных сіл пасля заканчэння Першай грамадзянскай вайны. Прасвітарыяне, індапендэнты, левелеры: мэты і сацыяльная база. Барацьба за паглыбленне рэвалюцыі. "Главы прапаноў" і "Народнае пагадненне". Другая грамадзянская вайна. Пакаранне смерцю Карла I і абвяшчэнне рэспублікі. "Сапраўдныя" левелеры. Унутраная і знешняя палітыка індапендэнцкай рэспублікі, яе сацыяльна-палітычная сутнасць. Заваёва Ірландыі, паход у Шатландыю. Пратэктарат Кромвеля, яго сутнасць. "Прылада кіравання". Унутраная і знешняя палітыка пратэктарата. Падзенне пратэктарата. Другая рэспубліка.

Рэстаўрацыя Сцюартаў. Брэдская дэкларацыя. Унутраная і знешняя палітыка Карла II. Фарміраванне двухпартыйнай сістэмы. Палітыка Якава ІІ і рост апазіцыі рэжыму. "Слаўная рэвалюцыя" 1688 г. "Біль аб правах".

Характар, асаблівасці, вынікі, гістарычнае значэнне англійскай рэвалюцыі.

Праўленне Вільгельма ІІІ. Гановерская дынастыя. Развіццё парламенцкай сістэмы. Вігі і торы, іх сацыяльна-палітычныя арыенціры. Афармленне кабінета міністраў. Унутраная палітыка вігаў у першай палове 18 ст. Р. Уолпал. Якабіцкі рух. Абвастрэнне ўнутрыпалітычных супярэчнасцяў. Георг III. Палітычны крызіс 1760–1780-х гг. Фарміраванне руху радыкалізму, яго сутнасць і мэты. Унія паміж Англіяй і Шатландыяй. Англія і барацьба паўночнаамерыканскіх калоній за незалежнасць.


Тэма 4.4 Вайна паўночнаамерыканскіх калоній Англіі за незалежнасць і Першая амерыканская рэвалюцыя.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця паўночнаамерыканскіх калоній Англіі. Змены ў палітыцы Англіі пасля заканчэння Сямігадовай вайны. Узмацненне супярэчнасцяў паміж метраполіяй і калоніямі. Уздым вызваленчага руху амерыканскіх каланістаў. Дзейнасць кантынентальных кангрэсаў. Пачатак Войны за незалежнасць. Дэкларацыя незалежнасці. Лаялісты і патрыёты. Дж. Вашынгтон. Асноўныя этапы і падзеі вайны. Бітва пры Саратозе, бітва пры Йорктаўне. Дэмакратычныя пераўтварэнні. Артыкулы Канфедэрацыі. Версальская мірная дамова.

Становішча ЗША у 80-я гг. 18 ст. Канстытуцыя 1787 г. і яе асноўныя прынцыпы. "Біль аб правах" і яго значэнне. Станаўленне дзяржаўнага ладу ЗША. Фарміраванне двухпартыйнай сістэмы. Прэзідэнцтва Дж. Вашынгтона. Характар, асаблівасці, вынікі і гістарычнае значэнне Першай амерыканскай рэвалюцыі.
Тэма 4.5 Французская рэвалюцыя канца 18 ст.

Перадумовы і прычыны рэвалюцыі ў Францыі. Абвастрэнне сацыяльна-палітычнай барацьбы ў канцы 80-х гг. 18 ст. Скліканне Генеральных штатаў. Нацыянальны і Устаноўчы сходы. Канстытуцыяналісты. Паўстанне ў Парыжы 13 ліпеня 1789 г. "Муніцыпальная рэвалюцыя". Рэвалюцыйны рух у вёсцы. Аграрнае заканадаўства Устаноўчага сходу. "Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна". Адміністрацыйная, падатковая, царкоўная рэформы. Ліквідацыя саслоўнага ладу. Палітычныя клубы. Варенскі крызіс. Канстытуцыя 1791 г. Перыяд канстытуцыйнай манархіі. Заканадаўчы сход і яго дзейнасць. Фельяны. Жырандысты. Пачатак рэвалюцыйных войн. Федэраты.

Паўстанне ў Парыжы 10 жніўня 1792 г. і яго наступствы. Звяржэнне манархіі. Паўстанцкая Камуна Парыжу. Нацыянальны канвент і ўсталяванне рэспублікі. Харчовае пытанне. "Ашалелыя". Адбіццё першага замежнага нашэсця. Барацьба Гары (мантаньяраў) і Жыронды. Пакаранне смерцю Людовіка XVI. Палітычны і эканамічны крызіс увесну 1793 г. Пачатак Вандэйскіх войн. Камітэт грамадскага выратавання. Рэвалюцыйны трыбунал.

Паўстанне ў Парыжы 31 мая – 2 чэрвеня 1793 г. Прыход якабінцаў (мантаньяраў) да ўлады. Канстытуцыя 1793 г. Фарміраванне рэжыму рэвалюцыйнай дыктатуры. Рэвалюцыйны парадак кіравання. Рэвалюцыйны тэрор. Аграрнае заканадаўства якабінцаў. "Максімум". "Дэхрысціянізацыя". Арганізацыя абароны рэспублікі і пералом на франтах. Абвастрэнне барацьбы ў якабінскім блоку ўвесну 1793 г. Эберцісты, дантаністы, рабесп'ерысты. "Вантозскія дэктрэты" і культ Вярхоўнай Істоты. Звужэнне сацыяльнай базы якабінцаў. Пераварот 9 тэрмідора.

Завяршальная фаза рэвалюцыі. Палітыка тэрмідарыянцаў па дэцэнтралізацыі ўлады і згортванню тэрору. Змены ў эканамічнай палітыцы. Паўстанні ў жэрмінале і прэрыале. Барацьба з манархічнай пагрозай. Канстытуцыя 1795 г. Рэжым Дырэкторыі. Рух "роўных". "Палітыка качэляў". Серыя дзяржаўных пераваротаў. Знешняя палітыка Францыі ў 1795–1799 гг. Базельскі мір. Італьянскі і Егіпецкі паходы Банапарта. Даччыныя рэспублікі. Другая антыфранцузская кааліцыя. Пераварот 18 брумера. Характар, асаблівасці, вынікі, гістарычнае значэнне рэвалюцыі ў Францыі 18 ст.
РАЗДЗЕЛ 5. ЕЎРАПЕЙСКАЯ МІЖНАРОДНА-ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА Ў 16–18 стст.

Тэма 5.1 Міжнародныя адносіны ў канцы 15 – першай палове 17 ст.

Змены ў міжнародных адносінах у 16 ст. Палітыка "дзяржаўнага інтарэсу". Фарміраванне сістэмы "еўрапейскага балансу (раўнавагі)" і яе сутнасць.

Італьянскія войны. Спробы Францыі падпарадкаваць Італію. Барацьба Габсбургаў і Францыі за перавагу ў Еўропе. Пазіцыя Англіі. Като-Камбразійскі мір. Рэлігійныя войны ў Германіі. Уплыў Асманскай пагроза ў 16 ст. Барацьба Іспаніі за Нідэрланды. Англа-іспанскае саперніцтва за панаванне на моры. Умяшанне Іспаніі ў грамадзянскія войны ў Францыі.

Узмацненне знешнепалітычных пазіцый Францыі ў пачатку 17 ст. Германія – галоўны вузел еўрапейскага саперніцтва. Прычыны Трыццацігадовай вайны. Габсбургскі блок і Антыгабсбургская кааліцыя. Асноўныя этапы і падзеі вайны. Вестфальскі мір 1648 г. Пачатак сістэмнай гісторыі міжнародных адносін. Характэрныя рысы Вестфальскай сістэмы.


Тэма 5.2 Вестфальская сістэм міжнародных адносін у другой палове 17–18 ст.

Барацьба Францыі за гегемонію ў Еўропе. Дэвалюцыйнная вайна. Галандская вайна. Вайна з Аўгсбургскай лігай (за Пфальцскую спадчыну, Дзевяцігадовая вайна). Англа-галандскае саперніцтва за гандлёва-каланіяльную перавагу ў другой палове 17 ст.

Барацьба еўрапейскіх дзяржаў з Асманскай імперыяй у канцы 17 – першай трэці 18 ст. Вайна 1683–1699 гг. Аўстра-венецыянска-турэцкая вайна 1716–1718 гг. Руска-аўстра-турэцкая вайна 1736–1739 гг.

Суперніцтва на Балтыцы ў другой палове 17 ст. Паўночная вайна 1655–1660 гг. Вялікая Паўночная вайна 1700–1721 гг.: еўрапейскі аспект.

Вайна за "іспанскую спадчыну". Склад кааліцый. Найважнейшыя падзеі. Вынікі вайны. Фарміраванне новага балансу сіл у Еўропе пасля Утрэхтскага міру. Асноўныя супярэчнасці паміж еўрапейскімі краінамі ў першай палове 18 ст. Антаганізм паміж Бурбонамі і Габсбургамі. Абвастрэнне англа-французскіх супярэчнасцяў. Пачатак аўстра-прускага дуалізму. Вайна за “польскую спадчына”. Барацьба за польскі трон. Змены палітычнай карты Італіі. Вайна за “аўстрыйскую спадчыну”, яе прычыны, разнапланавасць, маштаб. Склад кааліцый. Ход вайны. Аахенскі мір.

"Дыпламатычная рэвалюцыя" ("пераварот саюзаў") сярэдзіны 18 ст. Вестмістарская канвенцыя і Версальская дамова. Сямігадовая вайна. Асноўныя ваенныя падзеі ў Еўропе і калоніях. Вынікі вайны. Амерыканская рэвалюцыя 18 ст. і пазіцыі вялікіх дзяржаў.

Усходняе пытанне ў другой палове 18 ст.: яго сутнасць і пазіцыя вялікіх дзяржаў. Руска-турэцкія войны і Еўропа. Польскае пытанне апошняй трэці 18 ст. Палітыка еўрапейскіх дзяржаў у сувязі з падзеламі Рэчы Паспалітай. Іх наступствы для еўрапейскай палітыкі.
.

УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ КАРТА

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА


Номер раздела, темы, занятия

Нумар падзелу, тэмы, заняткі

Назва раздзелу, тэмы, заняткі, пералік вывучаемых пытанняў


Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспечэнне (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)

Літаратура


Формы кантролю

ведаў


лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі


лабараторныя

заняткі


Кіруемая (кантралюемая)

самастойная работа студэнта



1

2

3

4

5

6

7

8

9

1

КРАІНЫ ЕЎРОПЫ І ПАЎНОЧНАЙ АМЕРЫКІ У 16-18 СТСТ.

32

22




8













Уводзіны

1. Прадмет, асноўнае ўтрыманне і перыядызацыя першага перыяду новага часу.

2. Асноўнае ўтрыманне першага перыяду Новай гісторыі як пераходнай эпохі.


2










гістарычная карта

[9] [13] [14] [40]





1.1

Раздзел 1. Асноўныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Еўропы і паўночнай Амерыкі ў 16 - 18 стст. станаўленне капіталізму.

2

2




2










1.1.1

Вялікія геаграфічныя адкрыцці і каланіяльная палітыка еўрапейскіх дзяржаў.

1. Прычыны і перадумовы ВГА.

2. Адкрыццё еўрапейцамі найважных марскіх шляхоў і новых земляў.

3. Пачатак каланіяльнай экспансіі еўрапейскіх краін.

4. Вынікі і значэнне ВГА











2

гістарычная карта

[9] [13] [14] [24] [40]


Кантрольная работа

1.1.2

Эпоха мануфактурнага капіталізму ў Еўропе.

1. Змены ў агрыкультуры і развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы.

2. Развіццё капіталізму ў прамысловасці.

3. Развіццё сродкаў камунікацый і гандлю

4. Змены ў сацыяльнай структуры.


2

2










[9] [13] [14] [21] [22] [23] [34] [40] [48] [53] [62]





1.2

Раздзел 2. Еўрапейскі абсалютызм

6

4




4










1.2.1

Агульныя рысы абсалютызму і яго сацыяльна-палітычная сутнасць. Фармаванне абсалютызму ў Францыі

1. Сутнасць сістэмы абсалютызму.

2. Фармаванне абсалютнай манархіі ў Францыі ў канцы 15 - 16 стст.

3. Умацаванне сістэмы абсалютызму пры Генрыху IV і Рышэлье, Фронда



2










гістарычная карта

[9] [13] [14] [15] [40] [56] [70]





1.2.2

Нацыянальная спецыфіка французскага абсалютызму ў перыяд яго росквіце і крызісу.

1. Класічны абсалютызм Людовіка XIV.

2. Кіраванне Людовіка XV.

3. Нарастанне крызісу абсалютызму пры Людовіку XVI



2

2







гістарычная карта

[9] [13] [14] [15] [40]





1.2.3

Нацыянальная спецыфіка англійскага абсалютызму.

1. Англіскі абсалютызм пры Цюдорах.

2. Крызіс англіскага абсалютызму пры першых Сцюартах


2










гістарычная карта

[9] [13] [14] [15] [40]





1.2.4

Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах.

1. Свяшчэнная Рымская імперыя пасля Трыццацігадовай вайны і фарміраванне сістэмы княжскага абсалютызму.

2. Сістэма абсалютызму ў Брандэнбурзе - Прусіі ў другой палове 17 - першай палове 18 ст.

3. Рост тэрытарыяльных валадонняў аўстрыйскіх Габсбургаў у 15 - пачатку 18 ст. Палітыка цэнтралізацыі.

4. Асветніцкі абсалютызм Фрыдрыха II.

5. Рэформы Марыі-Тэрэзіі і Іосіфа II.






2




2

гістарычная карта

[9] [13] [14] [15] [40] [71]


Кантрольная работа

1.2.5

Нацыянальная спецыфіка абсалютызму ў Іспаніі і Партугаліі.

1. Пачатак фармаванні іспанскага абсалютызму ў 16 - 17 стст.

2. Іспанскі абсалютызм у 18 у.

3. Станаўленне незалежнай Партугаліі і фармаванне абсалютызму.

4. Рэформы асветніцкага абсалютызму ў Іспаніі і Партугаліі











2

гістарычная карта

[9] [13] [14] [15] [40] [46]



Кантрольная работа

1.3

Раздзел 3. Грамадска-палітычныя рухі і духоўнае развіццё краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 16–18 стст.

4

2




2










1.3.1

Эпоха Адраджэння.

1. Ідэалогія гуманізму.

2. Асноўныя кірункі і стылі культуры эпохі Адраджэння

3. Развіццё навукі ў эпоху Адраджэнні












1

рэпрадукцыі

[13] [14] [40] [31] [35] [51] [55]

Кантрольная работа

1.3.2

Навуковая рэвалюцыя 17 ст. і фарміраванне новай карціны свету.

1. Перадумовы навуковай рэвалюцыі.

2. Развіццё прыродазнаўчых навук.

3. Развіццё грамадска-палітычнай думкі












1




[13] [14] [27] [40]


Кантрольная работа

1.3.3

Еўрапейскае Асветніцтва

1. Прычыны і перадумовы ўзнікнення, ідэйны змест асветніцтва

2. Англійскае і шатландскае Асветніцтва

3. Французскае асветніцтва

4. Італьянскае асветніцтва

5. Германскае асветніцтва



4

2










[13] [14] [19] [29] [40] [50] [65]





1.4

Раздзел 4 Буржуазныя рэвалюцыі 16–18 стст.

14

12




0










1.4.1

Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Еўропе.

1. Рэфармацыя ў Германіі і Швейцарыі.

2. Каралеўская рэфармацыя.

3. Асаблівасці рэфармацыі ў Францыі.

4. Контррэфармацыя.


2

2







гістарычная карта

[13] [14] [25 [40]] [57] [68]





1.4.2

Гістарычная роля буржуазных рэвалюцый і іх тыпалогія. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя.

1. Агульныя рысы і значэнне рэвалюцый эпохі мануфактурнага капіталізму.

2. Прычыны і перадумовы Нідэрландскай рэвалюцыі.

3. Пачатковы этап рэвалюцыі.

4. Паўстанне 1572 г. і ўтварэнне Рэспублікі Аб'яднаных правінцый.

5. Завяршальны этап рэвалюцыі. Яе вынікі.

6. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-палітычнага і эканамічнага развіцця Галандыі ў 17–18 стст


2

2







гістарычная карта

[9] [13] [14] [40]





1.4.3

Англійская буржуазная рэвалюцыя.

1. Канстытуцыйны перыяд рэвалюцыі і Першая грамадзянская вайна.

2. Палітычная барацьба ў 1647–1649 гг. і ўсталяванне Індапендэнтскай рэспублікі.

3. Пратэктарат Кромвеля і рэстаўрацыя Сцюартаў.

4. Перыяд Рэстаўрацыі, "Слаўная рэвалюцыя"

5. Англія ў 18 ст.



4

4







гістарычная карта

[13] [14] [40] [18] [20] [33] [54]





1.4.4

Вайна паўночнаамерыканскіх калоній Англіі за незалежнасць і Першая амерыканская рэвалюцыя.

1. Англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы напярэдадні рэвалюцыі.

2. Вайна за незалежнасць.

3. Дэмакратычныя пераўтварэнні падчас рэвалюцыі.

4. Прыняцце Канстытуцыі 1787 г., вынікі рэвалюцыі


2

2







гістарычная карта

[13] [14] [28] [36] [40] [50] [65] [67]





1.4.5

Французская рэвалюцыя 18 ст.

1. Станаўленне канстытуцыйнай манархіі і ліквідацыя старога парадку ў перыяд Устаноўчага ходу.

2. Дзейнасць Заканадаўчага сходу і пачатак рэвалюцыйных войн.

3. Звяржэнне манархіі, палітычная барацьба ў жніўні 1792 – маі 1793 г.

4. Станаўленне якабінскай дыктатуры, яе барацьба з контррэвалюцыяй, сацыяльна-эканамічная палітыка якабінцаў.

5. Крызіс і падзенне якабінскай дыктатуры.

6. Тэрмідарыянскі рэжым, прыняцце канстытуцыі 1795 г.

7. Рэжым Дырэкторыі і яго падзенне.



4

4







гістарычная карта

[13] [14] [40] [16] [58] [59] [63] [64]





1.5

Раздзел 5. Еўрапейская міжнародна-палітычная сістэма ў 16–18 стст.


4

2
















1.5.1

Міжнародныя адносіны ў канцы 15 – першай палове 17 ст.

1. Новыя тэндэнцыі ў міжнародных адносінах у пачатку новага часу.

2. Італьянскія войны.

3. Знешняя палітыка еўрапейскіх дзяржаў у другой палове 16–пачатку 17 ст.

4. Трыццацігадовая вайна.


2










гістарычная карта

[13] [14] [17] [37] [38] [39] [40]





1.5.2

Вестфальская сістэм міжнародных адносін у другой палове 17–18 ст.

1. Вестфальская дамова і новая сістэма міжнародных адносін.

2. Англа-галандскае гандлёвае саперніцтва.

3. Барацьба Францыі за панаванне ў Еўропе.

4. Саперніцтва еўрапейскіх дзяржаў на міжнароднай арэне пасля Вайны за іспанскую спадчыну. Вайна за аўстрыйскую спадчыну.

5. Дыпламатычная рэвалюцыя сярэдзіны 50-х гг. 18 ст. Сямігадовая вайна.

6. Міжнародны аспект вайны за незалежнасць ЗША. Польскае і Усходняе пытанне


2

2







гістарычная карта

[13] [14] [37] [38] [39] [40]





1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка