Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гістарычны факультэт




старонка21/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер4.13 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

У наступнай групе тэстаў неабходна вызначыць, якое выказванне правільнае і выбраць правільны варыянт адказу.
2::177::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Працэс станаўлення абсалютызму ў Іспаніі адбываўся больш хуткімі тэмпамі ў Кастыліі ў параўнанні з Арагонам. Б. Вырашальным этапам у станаўленні абсалютызму ў Арагоне стала цараванне Піліпа V.

~А правільнае. =А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::178::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Асноўнай прычынай канфлікту паміж першымі Сцюартамі і парламентам было пытанне аб праве ваціраваць падаткі. Б. Да ліку прычын канфлікту англійскай манархіі з парламентам пры першых Сцюартах адносіцца пытанне аб рыцарскіх трыманнях.

~А правільнае. =А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::179::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Палітыка асветніцкага абсалютызму з'яўлялася спробай прыстасаваць абсалютысцкую сістэму да запатрабаванняў развіцця індустрыяльнага грамадства. Б. Палітыка асветніцкага абсалютызму прывяла да карэннай перабудовы грамадства ў шэрагу еўрапейскіх краін.

=А правільнае. ~А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::180::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Перыяд еўрапейскай гісторыі 16–18 стст., які характарызаваўся наяўнасцю рыс пераходносці ад феадальнага ладу да новага гістарычнага перыяду, атрымаў у гістарычнай навуцы назву Ранні Новы час. Б. Эпоха Ранняга Новага часу пачынаецца ў еўрапейскіх краінах з прамысловага перавароту.

=А правільнае. ~А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::181::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Аб разлажэнні феадальнага ладу на захад ад Эльбы сведчыла наяўнасць баналітэтаў. Б. Аб раскладанні феадальнага ладу на захад ад Эльбы сведчыла наяўнасць асабістай свабоды сялян.

~А правільнае. ~А і Б правільныя.

=Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::182::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. У выніку прамысловай рэвалюцыі адбыўся пераход ад рамеснай вытворчасці да мануфактурнай. Б. У выніку прамысловай рэвалюцыі адбыўся пераход ад ручной працы да машыннай.

~А правільнае. ~А і Б правільныя.

=Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::183::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Фарміраванне сельскай буржуазіі ў Англіі ў Ранні Новы час ішло за кошт абуржуазіўшагася дваранства. Б. У кантынентальнай Еўропе на захад ад Эльбы ў Ранні Новы час сельская буржуазія фарміравалася галоўным чынам з заможнага сялянства.

~А правільнае. =А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::184::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Агароджванні ў Англіі былі праявай пераходу да капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Б. Правядзенне агароджванняў у Англіі суправаджалася аддзяленнем сялян ад сродкаў вытворчасці.

~А правільнае. =А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::185::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Адной з прычын рэстаўрацыі Сцюартаў у 1660 г. было тое, што зварот да манархіі ўсяляў упэўненасць ва ўзнаўленні стабільнасці ў грамадстве. Б. Незадаволенасць дваранства рашэннем аграрнага пытання падчас рэвалюцыі стала адной з прычын рэстаўрацыі Сцюартаў у 1660 г.

=А правільнае. ~А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::186::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Англійская рэвалюцыя з'явілася апошнім буйным рэлігійным канфліктам Новага часу. Б. Індэпендэнты выступалі за поўную самастойнасць абшчын у пытаннях рэлігіі.

~А правільнае. =А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::187::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Падчас Войны за незалежнасць ЗША да лаялістаў далучыліся буйныя землеўладальнікі з англійскімі арыстакратычнымі каранямі. Б. Падчас войны за незалежнасць ЗША да лаялістаў далучыліся буйныя купцы, якія займаліся кантрабандным гандлем.

=А правільнае. ~А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::188::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Война за незалежнасць ЗША можа лічыцца буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй, бо падчас яе ішоў працэс дэмакратызацыі сістэмы кіравання асобных штатаў. Б. Падчас войны за незалежнасць ЗША у асобных штатах адбылося значнае пашырэнне паўнамоцтваў прадстаўнічых органаў улады.

~А правільнае. =А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::189::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Абвясціўшы сябе Нацыянальным сходам, дэпутаты Генеральных штатаў ад трэцяга саслоўя тым самым адмаўлялі дзяленне грамадства на саслоўі. Б. Абвясціўшы сябе Нацыянальным сходам, дэпутаты Генеральных штатаў ад трэцяга саслоўя тым самым абвясцілі права нацыі на ўладу ў асобе яе прадстаўнікоў.

~А правільнае. =А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::190::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Аграрнае заканадаўства мантаньяраў у перыяд іх дыктатуры меркавала ўраўняльнае пераразмеркаванне зямлі. Б. Канфіскаваныя землі эмігрантаў паводле законаў 1793 г. прадаваліся пераважна дробнымі ўчасткамі, а абшчынныя землі пераходзілі ў поўную ўласнасць сялян.

~А правільнае. ~А і Б правільныя.

=Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::191::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Като-Камбрэзійскі мір паклаў пачатак перыяду іспанскай перавагі ў Еўропе. Б. Като-Камбрэзійскі мір зафіксаваў усталяванне іспанскага панавання ў Італіі.

~А правільнае. =А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::192::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Аслабленне занешнепалітычных пазіцый Іспаніі ў канцы 16 ст. звязана з яе паражэннем у барацьбе з паўстаўшымі Нідэрландамі. Б. Няўдалае ўмяшанне Іспаніі ва ўнутраны канфлікт у Францыі стала адным з фактараў разбурэння іспанскага дамінавання ў Еўропе ў канцы 16 ст.

~А правільнае. =А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::193::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Да ўступлення Англіі і Галандыі ў Вайну за іспанская спадчыну прывяло ўзыходжанне на трон у Іспаніі Піліпа V. Б. Імкненне Людовіка XIV дамагчыся для французскіх купцоў прывілеяў у іспанскіх калоніях прывяло да ўступлення ў Вайну за іспанская спадчына Англіі і Галандыі.

~А правільнае. ~А і Б правільныя.

=Б правільнае. ~А і Б няправільныя.


2::194::Вызначыце, якое выказванне правільнае.

А. Актыўная дабрачынная дзейнасць вяла да росту папулярнасці ордэна езуітаў у Еўропе. Б. Стварэнне езуітамі якаснай сістэмы адукацыі садзейнічала поспехам Контррэфармацыі.

~А правільнае. =А і Б правільныя.

~Б правільнае. ~А і Б няправільныя.



У дадзенай групе тэстаў неабходна ўсталяваць паслядоўнасць падзей і запісаць, як гэта паказана ў прыкладах.
2::195::Устанавіце паслядоўнасць падзей у гісторыі Англіі 17 ст. (прыклад: АБВГ).

А. Пачатак беспарламенцкага царавання Карла І. Б. Прыняцце парламентам Петыцыі аб праве. В. Скліканне Кароткага парламента. Г. Увядзенне карабельнага збору.



{=БАГВ}
2::196::Устанавіце паслядоўнасць падзей падчас Англійскай рэвалюцыі 17 ст. (прыклад: АБВГ).

А. Бітва пры Нейзбі. Б. Усталяванне індэпендэнцкай рэспублікі. В. Увядзенне прэсвітарыянскай царквы. Г. Другая грамадзянская вайна ў Англіі.



{=ВАГБ}
2::197::Устанавіце паслядоўнасць падзей у гісторыі Францыі (прыклад: АБВГ).

А. Выданне эдыкта літасці. Б. Адзіны на працягу 17 ст. выпадак склікання Генеральных штатаў. В. Парламенцкая фронда. Г. Фронда прынцаў.



{=БАВГ}
2::198::Устанавіце паслядоўнасць падзей у гісторыі Англіі (прыклад: АБВГ).

А. Акт аб адмене рыцарскага трымання. Б. “Слаўная” рэвалюцыя. В. Адмена Трохгадовага акту. Г. Усталяванне пратэктарата.



{=АГВБ}
2::199::Устанавіце паслядоўнасць падзей у гісторыі Нідэрландскай рэвалюцыі (прыклад: АБВГ).

А. Пачатак усеагульнага паўстання на поўначы краіны. Б. Утрэхтская ўнія. В. Гентскае ўміратварэнне. Г. Падаўленне паўстання на Поўдні Нідэрландаў.



{=АВБГ}
2::200::Устанавіце паслядоўнасць падзей у гісторыі англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы (прыклад: АБВГ).

А. Увядзенне гербавага збору. Б. Забарона каланістам сяліцца за Алеганскімі гарамі. В. Акт Таўшэнда. Г. Бостанскае чаяванне.



{=БАВГ}
2::201::Устанавіце паслядоўнасць падзей у гісторыі Французскай рэвалюцыі канца 18 ст. (прыклад: АБВГ).

А. Звяржэнне манархіі. Б. Поўная ліквідацыя сеньярыяльных павіннасцяў без выкупу. В. Пераварот 9 тэрмідора. Г. Пачатак рэвалюцыйных войн.



{=ГАБВ}
2::202::Устанавіце паслядоўнасць падзей у гісторыі Французскай рэвалюцыі канца 18 у. (прыклад: АБВГ).

А. Прыход да ўлады якабінцаў. Б. Прыняцце першай канстытуцыі Францыі. В. Палітыка качэляў. Г. Пачатак працы рэвалюцыйнага Канвента.



{=БГАВ}
2::203::Устанавіце паслядоўнасць падзей падчас Італьянскіх войн (прыклад: АБВГ).

А. Бітва пры Павіі. Б. Утварэнне Каньянкскай лігі. У. Разгром Свяшчэннай лігі. Г. Узяцце Рыму войскамі імператара.



{=ВАБГ}
2::204::Устанавіце паслядоўнасць падзей (прыклад: АБВГ)

А. Пачатак Гугенотскіх войн у Францыі. Б. Рэарганізацыя інквізіцыі і стварэнне Вярхоўнага інквізіцыйнага трыбунала. В. З'яўленне першага спісу забароненых кніг. Г. Афіцыйнае зацвярджэнне ордэна езуітаў.



{=ГБВА}
У наступнай групе тэстаў неабходна суаднесці элементы першага мноства, пазначаныя літарамі, і элементы другога мноства, і запісаць адказ, як гэта паказана ў прыкладзе.
3::205::Суаднясіце войны, якія вёў Людовік XIV, c мірнымі дамовамі, якія іх завяршылі (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Дэвалюцыйная вайна. Б. Галандская вайна. В. Вайна за іспанскую спадчыну. Г. Вайна з Аўгсбургскай лігай (Дзевяцігадовая вайна, Вайна за пфальцскую спадчыну).

1. Утрэхтскі мір. 3. Німвегенскі мір.

2. Рысвікскі мір. 4. Аахенскі мір.



{=А 4, Б 3, В 1, Г 2}
3::206::Суаднясіце дзеячаў Асветніцтва з распрацаванымі імі грамадскімі канцэпцыямі (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Ш.-Л. Монтаск’е. Б. Ф. Вальтэр. В. Ж.-Ж. Русо. Г. І. Кант.

1. Прававая дзяржава. 3. Асветніцкі абсалютызм.

2. Падзел улад. 4. Грамадскі дагавор.



{=А 2, Б 3, В 4, Г 1}
3::207::Суаднясіце французскіх манархаў з падзеямі, якія адбыліся ў гады іх царавання (прыклад: А 1, Б 2, У 3, Г 4).

А. Францыск I. Б. Людовік XIII. У. Генрых IV. Г. Карл IX.

1. Варфаламееўская ноч. 3. Балонскі канкардат.

2. Эдыкт літасці. 4. Нанцкі эдыкт.



{=А 3, Б 2, В 4, Г 1}
3::208::Суаднясіце прускіх манархаў з падзеямі, якія адбыліся ў гады іх царавання (прыклад: А 1, Б 2, У 3, Г 4).

А. Фрыдрых II. Б. Фрыдрых I. В. Фрыдрых-Вільгельм I. Г. Фрыдрых-Вільгельм II.

1. Першы кароль Прусіі.

2. Асветніцкі абсалютызм.

3. Прусія ўступіла ў вайну супраць рэвалюцыйнай Францыі.

4. Увёў кантанальный рэгламент.



{=А 2, Б 1, В 4, Г 3}
3::209::Суаднясіце падзеі Французскай рэвалюцыі канца 18 ст. з датамі (прыклад: А 1, Б 2, У 3, Г 4).

А. Усталяванне якабінскай дыктатуры. Б. Звяржэнне манархіі. В. Прыняцце першай французскай канстытуцыі. Г. Пачатак ліквідацыі сеньярыяльных парадкаў (ноч цудаў).

1. 10 жніўня 1792 г. 3. 4 жніўня 1789 г.

2. 3 верасня 1791 г. 4. 2 чэрвеня 1793 г.



{=А 4, Б 1, В 2, Г 3}
3::210::Суаднясіце мірны дагавор з вайной, якую ён завяршыў (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Вестфальскі. Б. Катокамбразійскі. В. Парыжскі. Г. Аахенскі.

1. Італьянскія войны. 3. Вайна за незалежнасць ЗША.

2. Трыццацігадовая вайна. 4. Вайна за аўстрыйскую спадчыну.



{=А 2, Б 1, В 3, Г 4}
3::211::Устанавіце, у якой краіне правіла тая або іншая дынастыя ў 17 ст. і суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Гогенцолерны. Б. Габсбургі. В. Бурбоны. Г. Сцюарты.

1. Англія. 3. Прусія.

2. Іспанія. 4. Францыя.



{=А 3, Б 2, В 4, Г 1}
3::212::Устанавіце, да якой краіны адносяцца названыя органы саслоўнага прадстаўніцтва і суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Картэсы. Б. Генеральныя штаты. У. Ландтаг. Г. Парламент.

1. Англія. 3. Прусія.

2. Іспанія. 4. Францыя.



{=А 2, Б 4, В 3, Г 1}
3::213::Устанавіце, да якой краіны адносяцца названыя падаткі і суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Талья. Б. Карабельныя грошы. У. Алькаба. Г. Кантрыбуцыя.

1. Англія. 3. Прусія.

2. Іспанія. 4. Францыя.



{=А 4, Б 1, В 2, Г 3}
3::214::Устанавіце спецыфічныя рысы абсалютызму ў розных краінах і суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Англія. Б. Францыя. У. Прусія. Г. Іспанія.

1. Асоба важнае значэнне чынавенства ў фармаванні абсалютнай манархіі.

2. Адсутнасць моцнага рэгулярнага войска як найбольш важнага фактару ўмацавання абсалютызму.

3. Арыстакратыя выступала галоўнай сацыяльнай апорай абсалютызму.

4. Правядзенне рэформаў "асвесветніцкага абсалютызму" ў сярэдзіне 18 ст., уключаючы спробы вызвалення прыгонных.



{=А 2, Б 1, В 4, Г 3}
3::215::Суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Олівер Кромвель. Б. Джон Пім. У. Джон Лільберн. Г. Джэрард Уінстэнлі.

1. Левелеры. 3. Прэсвітарыяне.

2. Дзігеры. 4. Індапендэнты.



{=А 4, Б 3, В 1, Г 2}
3::216::Вызначыце праграмныя палажэнні розных плыняў у Англійскай рэвалюцыі і суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Індэпендэнты. Б. Прэсвітарыяне. У. Левелеры. Г. Дзігеры.

1. Дамова з каралём пры мінімальных саступках з яго боку.

2. Парламент атрымліваў судовую ўладу і права кантролю над войскам.

3. Прыналежнасць вышэйшай улады "вольнанароджаным англічанам".

4. Адмена ўласнасці ленд-лордаў на зямлю.



{=А 2, Б 1, В 3, Г 4}
3::217::Суаднясіце элементы двух мностваў, якія звязаны з гісторыяй Англіі (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Георг І. Б. Якаў І. У. Ганна І. Г. Лізавета І.

1. Першы Сцюарт на англійскім троне.

2. Апошні Сцюарт на ангелійскім троне.

3. Першы Гановер на англійскім троне.

4. Апошні Цюдор на англійскім троне.



{=А 3, Б 1, В 2, Г 4}
3::218::Суаднясіце элементы двух мностваў, вызначыўшы, што з'яўлялася ідэалогіяй буржуазных рэвалюцый 16–18 стст. (прыклад: А 1, 2; Б 3, 4).

А. Кальвінізм. Б. Асветніцтва.

1. Англійская рэвалюцыя. 3. Нідэрландская рэвалюцыя.

2. Амерыканская рэвалюцыя. 4. Французская рэвалюцыя.



{=А 1, 3; Б 2, 4}
3::219::Суаднясіце элементы двух мностваў, вызначыўшы рухаючыя сацыяльныя сілы буржуазных рэвалюцый 16–18 стст. (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Купецкая алігархія і дваранства. Б. Буржуазія і буйныя плантатары. В. Буржуазія і новае дваранства. Г. Буржуазія ў саюзе з сялянствам і сацыяльнымі нізамі горада.

1. Англійская рэвалюцыя. 3. Нідэрландская рэвалюцыя.

2. Амерыканская рэвалюцыя. 4. Французская рэвалюцыя.



{=А 3, Б 2, В 1, Г 4}
3::220::Суаднясіце элементы двух мностваў у сувязі з амерыканскай гісторыяй (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Томас Пейн. Б. Томас Джэферсан. В. Сэмюэль Адамс. Г. Джэймс Медзісан.

1. Канстытуцыя ЗША 1787 г. 3. "Здаровы сэнс".

2. Дэкларацыя незалежнасці ЗША. 4. Сыны свабоды ў Бостане.



{=А 3, Б 2, В 4, Г 1}
3::221::Вызначыце прыналежнасць дзеячаў Французскай рэвалюцыі да палітычнай групоўкі і суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Тэрмідарыянцы. Б. Канстытуцыяналісты. У. Жырандысты. Г. Якабінцы (мантаньяры).

1. Тальен, Барас, Кар’е. 3. Рабесп'ер, Дантон, Сен-Жуст. 

2. Мірабо, Лафайет, Мунье. 4. Брысо, Дзюмур’е, Верню.



{=А 1, Б 2, В 4, Г 3}
3::222::Суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Фельяны. Б. Тэрмідарыянцы. В. Жырандысты. Г. Якабінцы (мантаньяры).

1. Адмянілі закон аб максімуме і ўсталявалі ў Францыі прынцыпы ліберальнай эканомікі.

2. Прыхільнікі канстытуцыйнай манархіі, пасля паўстання 10 жніўня 1792 г. перайшлі ў контррэвалюцыйны лагер.

3. У якасці формы кіравання на перыяд вайны разглядалі рэвалюцыйна-дэмакратычную дыктатуру, з'яўляліся найбольш радыкальнай палітычнай групоўкай падчас рэвалюцый.

4. Умераныя левыя ў Заканадаўчым сходзе, адлюстроўвалі інтэрасы правінцыйнай, пераважна фінансава-гандлёвай буржуазіі.



{=А 2, Б 1, В 4, Г 3}
3::223::Суаднясіце элементы двух мностваў, вызначыўшы палітычныя пазіцыі жырандыстаў і мантаньяраў у Нацыянальным канвенце (прыклад: А 1, 2; Б 3, 4).

А. Жырандысты. Б. Мантаньяры (якабінцы).

1. Працяг рэвалюцыі, якая павінна была прывесці да глыбокага маральнага перавароту.

2. Завяршэнне рэвалюцыі.

3. Асаблівы акцэнт на абарону права ўласнасці ад ураўняльных імкненняў.

4. Пабудова рэспублікі, заснаванай на прынцыпах дабрадзейнасці, у якой дзяржава падтрымлівае адносную маёмасную роўнасць.



{=А 2, 3; Б 1, 4}
3::224::Суаднясіце падзеі і даты, звязаныя з барацьбой краін Еўропы з асманскай небяспекай (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Сітватарэкскі мір, першая раўнапраўная дамова паміж Габсбургамі і Асманамі. Б. Першая аблога асманамі Вены. У. Бітва пры Лепанта. Г. Бітва пры Мохачы.

1. 1526 г. 3. 1571 г.

2. 1529 г. 4. 1603 г.



{=А 4, Б 2, В 3, Г 1}
3::225::Вызначыце склад супрацьстаячых кааліцый падчас Трыццацігадовай вайны і суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, 2, 3, Б 4, 5, 6).

А. Габсбургскі блок. Б. Антыгабсбургскі блок.

1. Аўстрыйскія герцагствы. 4. Іспанія.

2. Швецыя. 5. Каталіцкая ліга.

3. Францыя. 6. Галандыя.

{=А 1, 4, 5; Б 2, 3, 6}
3::226::Вызначыце склад супрацьстаячых кааліцый падчас Сямігадовай вайны і суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, 2, 3; Б 4, 5).

А. Вестмістарская канвенцыя. Б. Версальскі дагавор.

1. Аўстрыя. 3. Прусія.

2. Англія. 4. Расея.

5. Францыя.

{=А 2, 3; Б 1, 4, 5}
3::227::Суаднясіце элементы двух мностваў (прыклад: А 1, Б 2, В 3, Г 4).

А. Эразм Ротардамскі. Б. Томас Мор. У. Франсуа Рабле. Г. Нікола Макіявелі.

1. Гасудар. 3. Залатая кніга …

2. Гарганцюа і Пантагруэль. 4. Хвала дурасці.



{=А 4, Б 3, В 2, Г 1}

У адкрытых тэстах неабходна дапісаць правільны адказ. Пры гэтым варта прытрымвацца правілаў правапісу і ўпісаць слова ў адпавядным склоне.
3::228::Упішыце прозвішча французскага палітыка другой паловы 17 ст., які актыўна праводзіў палітыку меркантылізму, падтрымліваў стварэнне цэнтралізаваных мануфактур і манапольных гандлёвых кампаній, шмат зрабіў для развіцця флота, _________________ .

{=Кальбер}
3::229::Шырокі антыабсалютысцкі рух у Францыі ў сярэдзіне 17 ст., накіраваны супраць фарсіраванай цэнтралізатарскай палітыкі манархіі і росту падаткаў, на абарону ўладных паўнамоцтваў традыцыйных органаў кіравання, атрымала назву ____________________ (назоўны склон, усе літары маленькія).

{=фронда}
3::230::Дакумент, які зафіксаваў рэлігійныя і палітычныя правы гугенотаў у Францыі ў 1598 г., атрымаў назву ____________________ эдзікт.

{=Нанцкі}
3::231::Палітыка дзяржавы, накіраваная на прыцягненне ў краіну максімальнай колькасці каштоўнага металу праз увядзенне мытных збораў і заахвочванне развіцця нацыянальнай прамысловасці, атрымала назву ___________________________ (назоўны склон).

{=меркантылізм}
3::232::Імкненне часткі дваран у Францыі аднавіць адмерлыя феадальныя плацяжы і павялічыць павіннасці з сялян атрымала назву _____________________ (назоўны склон) рэакцыя.

{=сеньярыяльная}
3::233::Пры вывучэнні гісторыі з найбольшай паўнатою суадносіны агульнага і асаблівага, змен і пераемнасці ў гісторыі таго або іншага рэгіёна дазваляе выявіць ____________________________ падыход.

{=цывілізацыйны}
3::234::Лідэрам Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі стаў прынц ______________ .

{=Вільгельм Аранскі}
3::235::Французскіх кальвіністаў у XVI у. звалі ______________ (назоўны склон).

{=гугеноты}
3::236::Дагавор, які завяршыў найбольш буйны еўрапейскі ваенны канфлікт у 17 ст., атрымаў назву ____________ мір.

{=Вестфальскі}
3::237::Лідар рэфармацыйнага руху ў нямецкамоўнай частцы Швейцарыі ў 20-е – 30-е гады 16 ст. (толькі прозвішча) ____________________ ______________.

{=Цвінглі}
3::238::У 1714 г. да ўлады ў Англіі прыйшла _________ дынастыя.

{=Гановерская}
3::239::У імперскім парламенце Свяшчэннай Рымскай імперыі другая курыя мела назву курыя _______________________.

{=князёў}
3::240::На працягу ўсяго новага часу за выключэннем невялікага адрэзка часу ў гады Войны за аўстрыйскую спадчына карона Свяшчэннай Рымскай імперыі належыла дынастыі _______________________.

{=Габсбургаў}
3::241::Буйным знешнепалітычным поспехам Кромвеля стаў захоп у Карыбскім моры вострава, які належыў да гэтага Іспаніі, _______________________.

{=Ямайка}
3::242::У 1679 г. Карл ІІ Сцюарт сутыкнуўся з апазіцыяй у парламенце, якую склалі дэпутаты-____________________ (партыйная прыналежнасць).

{=вігі}
3::243::У другой палове 18 ст. адной з альтэрнатыў рэвалюцыйнаму шляху перабудовы грамадства ў краінах Захаду стала палітыка асветніцкага _______________________ .

{=абсалютызму}
3::244::Усталяванне парламенцкай формы кіравання, ліквідацыя саслоўных прывілеяў і абвяшчэнне палітычнай і прававой роўнасці падчас рэвалюцый 16–18 стст. дазваляе зрабіць выснову, што па сваім характары яны былі _______________________.

{=дэмакратычныя}
3::245::Найбольш значныя змены ў краінах Захаду падчас рэвалюцый 16–18 стст. адбыліся ў ___________________ сферы грамадства.

{=палітычнай}
3::246::Пачаткам Нідэрландскай рэвалюцыі з'явілася _____________ паўстанне.

{=іканаборчае}
3::247::Прыхільнікаў прынца Вільгельма Аранскага падчас Нідэрландскай рэвалюцыі атрымалі назву _________________.

{=аранжысты}
3::248::Сапернікі незалежнасці паўночнаамерыканскіх калоній ад Англіі з ліку саміх амерыканцаў атрымалі назву _____________________.

{=лаялісты}
3::249::Англія прызнала незалежнасць ЗША ў адпаведнасці з _____________________ мірным дагаворам.

{=Парыжскім}
3::250::Палітычныя дзеячы, якія выступалі пасля заканчэння Вайны за незалежнасць ЗША за стварэнне моцнага федэральнага ўрада, атрымалі назву _____________________ (назоўны склон).

{=федэралісты}
3::251::Палітычны рух у Францыі ў перыяд рэвалюцыі канца 18 ст., прадстаўнікі якога вялі барацьбу за цвёрдыя цэны на харчаванне, ажыццяўленне яго рэквізіцый, прыняцце цвёрдых мер да спікулянтам, уводзіня фіксаванага курсу асігнатаў, і абапіраўшыеся на санкюлотаў Парыжу, атрымаў назву рух _____________________ .

{=шалёныя}
3::252::Паўстанні, распачатыя ў Францыі пасля ўстанаўлення якабінскай дыктатуры, атрымалі назву _____________ мяцеж.
3::253::У маі 1794 г. у Францыі ў якасці дзяржаўнай рэлігіі быў уведзены культ _____________________.

{=федэралісцкі}
3::254::У 1795 г. Францыя склала з Прусіяй _____________________ мір, які паклаў пачатак распаду першай антыфранцузскай кааліцыі.

{=Базальскі}
3::255::Такія фармальна незалежныя, а фактычна цалкам падпарадкаваныя Францыі дзяржаўныя адзінкі, як Цызальпійская рэспубліка, Лігурыйская рэспубліка, Батаўская рэспубліка, з'яўляліся ў адносінах да Францыі _____________________ рэспублікамі.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка