Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гістарычны факультэт




старонка20/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер4.13 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

Персаналіі: Людовік XIV Бурбон, Карл II Габсбург, Піліп V Іспанскі, Марыя Тэрэзія, Пётр I, Фрыдрых II Прускі, Кацярына II, фон Каўніц, У Піт (старэйшы).
Кантрольныя заданні:

1. Пакажыце на гістарычнай карце граніцы дзяржаў, якія з'яўляліся асноўнымі ўдзельнікамі Трыццацігадовай вайны.

2. Вылучыце асноўныя рысы Вестфальскай сістэмы міжнародных адносін і характэрныя для гэтай сістэмы тыпы канфліктаў паміж дзяржавамі.

3. Пакажыце на карце “натуральныя граніцы” Францыі.

4. Пазіцыі якіх краін узмацніліся ў выніку Войны за іспанскую спадчыну і Паўночнай вайны 1700–1721 гг.?

5. Які з найбольш буйных антаганізмаў еўрапейскай палітыкі знік у выніку “дыпламатычнай рэвалюцыі” 1750-х гг.?

6. Вызначыце прычыны і наступствы Сямігадовай вайны.

7. Прасачыце па гістарычнай карце змены граніц еўрапейскіх дзяржаў у 17–18 стст.


Крыніцы і літаратура

Асноўныя

Новая история стран Европы и Америки. XVI–XIX века: в 3-х частях. Ч. 2 / Под ред. А.М. Родригеса. – М., 2006.

История стран Европы и Америки в новое время: в 2 ч. / Под ред. В.С. Бондарчука. – М., 2012.

Хрестоматия по новой истории: в 3 т. Т. 1 / Под ред. А.А. Губера, А.Ф. Ефимова. – М., 1963.



Дадатковыя

История Европы: в 8 т. Т. 3–4.   М., 1990, 1994.

Ивонин Ю.Е. У истоков европейской дипломатии нового времени / Ю.Е. Ивонин. – Мн., 1984.

История дипломатии: в 5 т. Т. 1. – М., 1959.

Медяков, А.С. История международных отношений в новое время / А.С. Медяков. – М., 2007.

Поршнев, Б. Ф. Тридцатилетняя война и вступление в нее Швеции и Московского государства / Б. Ф. Поршнев. – М., 1976.

Хрестоматия по истории международных отношений. Вып. 1, 2. – М., 1963, 1972.

Раздзел контролю ведаў ВМК
Дадзеныя тэставыя заданні ахопліваюць увесь матэрыял вучэбнай праграмы курса «гісторыя новага часу», ч. 1. Яны дазваляюцьажыццявіць прамежкавы кантроль ведаў студэнтаў, могуць прымяняцца для правядзення кантрольных работ на завочном факультэце. З дапамогаю прадставленых тэставых заданняў студэнты могуць ажыццяўляць самакантроль и оценьваць узровень засваення матэрыялу.

Кошт у балах кожнага задання тэсту паказаны перад першым двукроп'ем нумара.

У групе тэстаў, дзе патрабуецца зрабіць выбар варыянту адказу, можа быць толькі 1 правільны адказ.
1::001::Кіраванне Генрыха IV у Францыі:

=1589-1610. ~1589-1612.

~1594-1610. ~1594-1612.
1::002::Кіраванне Якава I у Англіі:

~1609-1642. ~1599-1622.

=1603-1625. ~1604-1632.
1::003::Кіраванне Карла I у Англіі:

~1619-1640. ~1629-1652.

=1625-1649. ~1624-1643.
1::004::Пратэктарат Кромвеля ў Англіі:

~1647-1654. ~1652-1659.

=1653-1658. ~1654-1657.
1::005::Перыяд рэстаўрацыі ў Англіі:

~1658-1684. =1660-1688.

~1663-1687. ~1664-1685.
1::006::Прыняцце Хабеас корпус акту ў Англіі:

~1658. ~1682.

=1679. ~1685.
1::007::Унія Англіі з Шатландыяй складзена:

~1688. ~1702.

~ 1692. =1707.
1::008::Цараванне Жуана IV у Партугаліі:

~1619-1648. ~ ~1599-1622.

=1640-1656. ~1604-1632.
1::009::Цараванне Карла ІІ у Іспаніі:

= 1665-1700. ~1672-1699.

~1666-1698. ~1669-1701.
1::010::Пачатак царавання ў Іспаніі дынастыі Бурбонаў:

~1698. ~1702.

=1700. ~ 1705.
1::011::Цараванне Людовіка ХIV у Францыі:

=1643-1715. ~1664-1712.

~1661-1714. ~1674-1718.
1::012::Фронда ў Францыі праходзіла:

~1643-1655. =1648-1653.

~1641-1654. ~1647-1648.
1::013::Цараванне Леапольда І у валадарствах Аўстрыйскіх Габсбургаў:

=1658-1705. ~1659-1702.

~1650-1709. ~1644-1703.
1::014::Абвяшчэнне Прусіі каралеўствам:

~1688. =1701.

~1699. ~1702.
1::015::Палета ў Францыі была ўведзеная ў:

~1589. =1604.

~1596. ~1614.
1::016::Дзейнасць Доўгага парламента ў Англіі ў перыяд рэвалюцыі:

~1639-1649. ~1642-1652.

=1640-1653. ~1646-1656.
1::017::Вызначыце храналагічныя рамкі Трыццацігадовай вайны:

~1588-1618. =1618-1648.

~1594-1624. ~1624-1654.
1::018::Вайна за аўстрыйская спадчыну скончылася:

=Стратай аўстрыйскімі Габсбургамі Сілезіі.

~Стратай Габсбургамі венгерскай кароны.

~Стратай Габсбургамі кароны Свяшчэннай Рымскай Імперыі.

~Адрачэннем ад трона Марыі-Тэрэзіі.
1::019::На 1740–1786 гады ў Прусіі прыходзіцца цараванне:

~Фрыдрыха I. =Фрыдрыха II.

~Фрыдрыха-Вільгельма I. ~"Вялікага курфюрста".
1::020::Дэкларацыя незалежнасці ЗША была напісана

=Джэферсанам. ~Дж. Вашынгтонам.

~Б. Франклінам. ~ С. Адамсам.
1::021::Прагматычная санкцыя, апублікаваная Карлам VI Габсбургам у 1713 г., усталёўвала:

=Непадзельнасць земляў Габсбургаў пры іх перадачы ў спадчыну.

~Забарону на перадачу ў спадчыну земляў Габсбургаў па жаночай лініі.

~Адмову Габсбургаў ад права на Сілезію.

~Ліквідацыю саслоўна-прадстаўнічых органаў ў спадчынных землях Габсбургаў.
1::022::Новым у развіцці сельскай гаспадаркі Еўропы ў 17–18 стст. з'явілася:

~Шырокае ўжыванне трохполля.

~Ужыванне першых машын.

=Значнае пашырэнне пасева тэхнічных культур і рост жывёлагадоўлі.

~Павелічэнне пплошчы палёў, якія адводзяцца пад пар.
1::023::Для становішча селяніна-цэнзітарыя было характэрна:

~Адсутнасць права перадаваць зямельны надзел па спадчыне.

=Магчымасць выкарыстаць участак у якасці закладу і нават прадаваць яго.

~Абавязковае выкананне паншчыны.

~Магчымасць для сеньёра ў любы момант выгнаць селяніна з зямлі.
1::024::Шлях развіцця сельскай гаспадаркі, пры якім буйныя землеўладальнікі рэгулярна навязвалі сялянам новыя ўмовы трымання зямлі, адбывалася паступовае выцясненне сялянскага землеўладання і здача зямлі ў арэнду за рынкавы кошт, характэрны для:

=Англіі. ~Іспаніі.

~Францыі. ~Прусіі.
1::025::Да ліку рэгіёнаў, чыя прамысловасць у 17 ст. перажывала рэгрэс і заняпад, адносяцца:

=Іспанія і Паўднёвая Германія. ~Францыя і Англія.

~Англія і Паўночная Амерыка. ~Галандыя і Францыя.
1::026::Для Ранняга Новага часу характэрна найболей дынамічнае развіццё:

=Рассеянай мануфактуры ў сельскай мясцовасці.

~Рассеянай мануфактуры ў горадзе.

~Цэнтралізаванай мануфактуры ў сельскай мясцовасці.

~Цэнтралізаванай мануфактуры ў горадзе.
1::027::Краіна, у якой першай пачалася прамысловая рэвалюцыя:

=Англія. ~Галандыя.

~Францыя. ~Прусія.
1::028::Для развіцця гандлю заходніх краін у 16–18 стст. характэрна:

=Унутраны гандаль па сваім аб'ёме апярэджваў знешні.

~Былі ліквідаваныя ўнутраныя мытні.

~У шэрагу краін сфармаваўся ўнутраны рынак.

~Паступова прыходзіў у заняпад каланіяльны заморскі гандаль.
1::029::Такі варыянт перадачы ў спадчыну дваранскай уласнасці як майорат:

~Прадугледжваў роўнасць спадчынных правоў па мужчынскай і жаночай лініі.

=Дазваляў пазбегнуць драбнення ўласнасці.

~Прадугледжваў пераход асноўнай часткі спадчыны да жонкі.

~Дазваляў раўнамерна размеркаваць маёмасць паміж дзецьмі.
1::030::Які з пералічаных пластоў буржуазіі не складаў яе вярхушку ў Ранні Новы час:

~Фінансісты-адкупнікі. ~Купцы-скупшчыкі

=Фабрыканты. ~Купцы-негацыянты.
1::031::Сістэма арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, пры якой галоўным арганізатарам вытворчасці з'яўляўся фермер-арандатар, а асноўнай працоўнай сілай былі наёмныя сельскагаспадарчыя рабочыя, склалася ў выніку аграрнага перавароту ў:

=Англіі. ~Іспаніі.

~Францыі. ~Паўднёвай Германіі.
1::032::Да характэрных прыкмет абсалютнай манархіі не адносяцца:

~Цэнтралізацыя сістэмы кіравання з апорай на чыноўніцтва.

=Рэгулярнае скліканне саслоўных органаў.

~Наяўнасць рэгулярнага войска.

~Тэрытарыяльная кансалідацыя дзяржавы.
1::033::Укажыце, які тып абсалютызму не існаваў у Ранні Новы час.

~Паўночна-заходні. ~Цэнтральнаеўрапейскі.

=Паўднёва-усходні. ~Міжземнаморскі.
1::034::Краіна, у якой першай пачалося фарміраванне сістэмы абсалютызму:

=Францыя. ~Прусія.

~Англія. ~Швецыя.
1::035::Працэс паступальнага развіцця абсалютызму ў Францыі быў перапынены ў сувязі са смерцю ў 1559 г. караля:

=Генрыха ІІ. ~Генрыха ІІІ.

~Францыска І. ~Людовіка ХIV.
1::036::Перыяд грамадзянскіх рэлігійных войн у Францыі скончыўся з узыходжаннем на трон:

~Генрыха ІІІ. ~Людовіка ХІІІ.

=Генрыха ІV. ~Людовіка ХIV.
1::037::Падчас царавання Генрыха ІV у Францыі:

~Назіралася паслабленне каралеўскай улады.

=Адбывалася далейшае ўмацаванне бюракратыі галоўным чынам за кошт дваранства мантыі.

~Быў адменены продаж пасад.

~Назіраўся глыбокі крызіс фінансавая сістэма краіны.
1::038::У гады кіравання Рышэлье ў якасці першага міністра Францыі:

~Ліквідаваны інстытут інтэндантаў.

~ Уведзеная палета.

~Адбылося аслабленне каралеўскай улады.

=Гугеноты захавалі права на вольнае адпраўленне рэлігійнага культу.
1::039::Да ліку найболей выгодных сфер укладання капіталу ў 16–18 стст. французская буржуазія адносіла:

~Развіццё рассеянай мануфактуры.

~Развіццё цэнтралізаванай мануфактуры.

~Развіццё ўнутранага гандлю.

=Набыццё чыноўніцкіх пасад.
1::040::У перыяд царавання Людовіка XV у Францыі:

=У пачатку 1750-х гадоў назіраўся палітычны крызіс.

~Адбыўся адмову ад любых рэформаў.

~Кароль правіў у згодзе з парламентам Парыжу.

~Прадпрынятыя паспяховыя фінансавыя рэформы.
1::041::Што з пералічанага не адносіцца да фактараў праявы крызісу французскага абсалютызму ў перыяд царавання Людовіка XVI?

~Скліканне асамблей натаблей.

~Перманентны фінансавы крызіс.

=Умацаванне рэгулярнага войска.

~Рашэнне аб скліканні Генеральных штатаў.
1::042::Галоўная мэта, з якой Людовік XVI склікаў асамблею нотаблей:

=Знайсці вынахад з фінансавага крызісу.

~Вырашыць пытанне аб наследаванні трона.

~Ліквідаваць саслоўныя прывілеі.

~Вырашыць пытанне аб падтрымцы паўстаўшых англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы.
1::043::Для англійскага абсалютызму характэрна:

~Поўнае спыненне дзейнасці органаў саслоўнага прадстаўніцтва.

~Умацаванне ўлады чыноўнікаў на месцах.

=Выкарыстанне афіцыйнай царквы для ўмацавання каралеўскай улады.

~Пашырэнне аўтаноміі Уэльса і паўночных графстваў.
1::044::Пераход значнай часткі англійскай буржуазіі ў канцы 16 – пачатку 17 ст. у апазіцыю да манархіі быў звязаны:

~З адмовай манархіі ад стварэння манапольных кампаній.

~Са стымуляваннем манархіяй палітыкі агароджванняў.

=З палітыкай манархіі па ўмацаванні цэхаў і ўводзенні розных рэгламентацый у прамысловасці і гандлю.

~З падтрымкай манархіяй пурытан.
1::045::У 1629 г. апазіцыя ў англійскім парламенце свае прытэнзіі да каралеўскага ўрада выказала ў дакуменце:

=Петыцыя аб праве. ~Раздзелы прапаноў.

~Вялікая рэманстрацыя. ~Біль "Аб каранях і галінах".
1::046::Перыяд 1629–1640 гадоў увайшоў у гісторыю Англіі як:

=Беспарламенцкае цараванне Карла І.

~Дзейнасць Рэфармацыйнага праламента.

~Эпоха ранніх Сцюартаў.

~Дзейнасць Доўгага парламенту.
1::047::Раннія Сцюарты ў гісторыі Англіі – гэта:

~Карл І і Карл ІІ. =Якаў І і Карл І.

~Якаў І і Якаў ІІ. ~Карл І і Якаў ІІ.
1::048::Апошнім Габсбургам на іспанскім троне з'яўляўся:

~Карл І. ~Філіп ІІ.

=Карл ІІ. ~Філіп ІV.
1::049::У рамках палітыкі асветніцкага абсалютызму ў Іспаніі:

~Сістэма адукацыі была падпарадкаваная ордэну езуітаў.

=Ідальга было дазволена займацца гандлем і рамяством.

~Порт Кадіс атрымаў манапольнае права на гандаль з калоніямі.

~На землях кароны сталі праводзіцца агароджванні.
1::050::Для партугальскага абсалютызму характэрна:

=Апора на арыстакратыю.

~Наданне шырокіх прывілеяў гарадам.

~Палітычнае лавіраванне паміж рознымі саслоўямі.

~Адмова ад палітыкі стварэння манапольных кампаній.
1::051::Савойскае герцагства пераўтварылася ў П'емонцкае каралеўства ў сувязі з падзеямі:

~Трыццацігадовай вайны.

=Войны за іспанскуб спадчыну.

~Войны за аўстрыйскую спадчыну.

~Сямігадовай вайны.
1::052::Усталяванне ўлады Габсбургаў над Венгрыяй і Чэхіяй звязана з:

=Бітвай пад Мохачам.

~Вайной за іспанскую спадчыну.

~Смерцю імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V.

~Прыманнем прагматычнай санкцыі 1713 г.
1::053::Палітыка цэнтралізацыі ў спадчынных уладаннях аўстрыйскіх Габсбургаў найболей паслядоўна праводзілася ў гады царавання:

~Фердынанда І. ~Максеміліяна ІІ.

=Леапольда І. ~Фердынанда ІІ.
1::054::Леапольд І у справе ўмацавання абсалютызму ў землях аўстрыйскіх Габсбургаў:

=Дамогся прызнання іх спадчынных правоў на венгерскую карону.

~Ліквідаваў органы саслоўнага прадстаўніцтва ў Венгрыі і Чэхіі.

~Адмяніў прывілеі венгерскага дваранства.

~Заснаваў тытул імператара Аўстрыі.
1::055::Нацыянальнае паўстанне ў Венгрыі ў 1703–1711 гадах было выклікана:

~Спробамі правядзення контррэфармацыі.

=Цвёрдай цэнтралізатарскай палітыкай Леапольда І.

~Няздольнасцю Габсбургаў абараніць Венгрыю ад турэцкай пагрозы.

~Спробамі ўвядзення пазямельнага падатку на дваранства.
1::056::Правядзенне палітыкі асветніцкага абсалютызму ў землях Аўстрыйскіх Габсбургаў звязана з цараваннем:

~Леапольда І. =Іосіфа ІІ.

~Карла VI. ~Леапольда ІІ.
1::057::Найболей падыходзячай формай кіравання для германскіх дзяржаў з другой паловы 17 ст. з'явілася:

~Асветніцкі абсалютызм. ~Канстытуцыйная манархія.

=Княжскі абсалютызм. ~Алігархічная рэспубліка.
1::058::Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі абіраўся:

~Агульнагерманскім парламентам. =Калегіяй курфюрстаў.

~Імперскім судом. ~З'ездам саслоўяў.
1::059::Вялікі кантракт (дамова), прапанаваны Якаву І англійскім парламентам, прадугледжваў:

~Адмова караля ад прэтэнзій на абсалютную ўладу.

=Адмова караля ад права вярхоўнага ўласніка зямлі ў Англіі.

~Ліквідацыю епіскапата англіканскай царквы.

~Ліквідацыю Зорнай палаты.
1::060::Ідэалогіяй апазіцыі абсалютызму ў Англіі напярэдадні і падчас рэвалюцыі сярэдзіны 17 ст. з'яўляўся:

=Пурытанізм. ~Асветніцтва.

~Гуманізм. ~Лютэранства.
1::061::Якое з паказаных ніжэй палажэнняў не ўваходзіла ў трохгадовы акт, прыняты англійскім парламентам:

~Парламент склікаўся не радзей, чым раз у тры гады.

=Уводзілася тайнае галасаванне пры абранні дэпутатаў.

~Парламент склікаўся незалежна ад волі караля.

~Парламент не мог быць распушчаны першыя 50 дзён сваёяй працы.
1::062::У лік патрабаванняў, выкладзеных парламентам у Вялікай рэманстрацыі да Карла І Сцюарта, не ўваходзіла:

~Свабода прадпрымальніцтва.

~Пурытанская рэформа царквы.

=Выбарчае права для ўсіх мужчын-уласнікаў;

~Кіраванне караля сумесна і са згоды парламента.
1::063::Рашаючую перамогу ў першай грамадзянскай вайне ў Англіі ў сярэдзіне 17 ст. войска парламента атрымала ў бітве пры:

=Нейзбі. ~Вустары.

~Марстан-Муры. ~Прэстане.
1::064::На момант закнчэння першай грамадзянскай вайны ў Англіі галоўнай апорай індэпендэнтаў з'яўлялася:

=Армія. ~Палата лордаў.

~Палата абшчын. ~Рэлігійныя секты.
1::65::Падчас першай грамадзянскай вайны ў Англіі ў сярэдзіне 17 ст. у якасці афіцыйнай зацвердзілася царква:

~Лютэранская. =Прэсвітарыянская.

~Англіканская. ~Каталіцкая.
1::066::У 1646 г. англійскі парламент прыняў закон, паводле якога:

~Ліквідавалася ўласнасць ленд-лордаў на зямлю.

~Падлягалі продажу каронныя землі.

~Забараняліся агароджванні.

=Адмяняліся рыцарскія трыманні і дваране атрымлівалі зямлю ў прыватную ўласнасць.
1::067::Большасць у англійскім парламенце перайшла да індэпендэнтаў у выніку:

~Перамогі ў другой грамадзянскай вайне.

=Прайдавай чысткі.

~Суда над каралём.

~Арышту лідэраў прэсвітарыян Кромвелем.
1::068::Пры ўсталяванні індэпендэнцкай рэспублікі ў Англіі:

~Каралеўская ўлада была абмежавана парламентам.

=Зацвердзіўся аднапалатны парламент.

~Захаваўся двухпалатны парламент.

~Палата лордаў была папоўнена вышэйшымі афіцэрамі арміі.
1::069::У перыяд індэпендэнцкай рэспублікі ў Англіі:

~Умацаваўся аўтарытэт Доўгага парламента.

=Умацавалася буйное землеўладанне.

~Былі спынены агароджванні.

~Паменшыўся ўплыў афіцэрства на дзяржаўныя справы.
1::070::Падзея, у выніку якога пала індэпендэнцкая рэспубліка ў Англіі:

=Разгон Доўгага парламента Кромвелем.

~Паход Монка на Лондан.

~Рэстаўрацыя Сцюартаў.

~Скліканне парламента "святых".
1::071::Другая рэспубліка ў Англіі існавала ў:

~1653-1654 гадах. =1658-1660 гадах.

~1654-1658 гадах. ~1659-1661 гадах
1::072::Да найбольш важных вынікаў Англійскай рэвалюцыі адносяцца:

~Усталяванне рэспубліканскай формы кіравання.

=Незваротнасць станаўлення парламенцкай манархіі.

~Умацаванне сялянскай уласнасці на зямлю.

~Канчатковая ліквідацыя англіканства як афіцыйнай царквы.
1::073::Брэдская дэкларацыя – гэта:

~Акт Доўгага парламента, які абвясціў амністыю раялістам пасля першай грамадзянскай вайны ў Англіі.

~Акт, які адмяніў рыцарскія трыманні ў Англіі.

=Абавязацельствы, прынятыя Карлам ІІ Сцюартам пры ўступленні на англійскі трон.

~Праграма левелераў пасля завяршэння першай грамадзянскай вайны.
1::074::У рэлігійнай сферы Карл ІІ Сцюарт:

=Абвясціў англіканскую царкву афіцыйнай царквой Англіі.

~Абвясціў прэсвітарыянскую царкву афіцыйнай царквой Англіі.

~Увёў сістэму верацярпімасці.

~Рэстаўраваў каталіцызм.
1::075::У выніку дзяржаўнага перавароту ("слаўнай рэвалюцыі") 1688 г. у Англіі:

~Умацавалася каралеўская ўлада.

~Быў адноўлены двухпалатны парламент.

=Замацавана на прававым узроўні сістэма парламенцкай манархіі.

~Перапынілася цараванне Цюдораў.
1::76::Сялянскую вайну ў Германіі збліжае з сялянскімі паўстаннямі сярэднявечча тое, што паўстанцы:

~Выпрацавалі адзіную праграму, якую спрабавалі рэалізаваць падчас войн.

=У якасці праграмы паўстанцаў выступала рэлігійная ерась.

~Кіраўніком паўстання выступіла бюргерства.

~Высоўвалася патрабаванне поўнай ліквідацыі феадальных парадкаў.
1::077::Якія з буржуазных рэвалюцый 16–18 ст. з'яўляліся нацыянальна-вызваленчымі па сваім характары?

=Нідэрландская і Амерыканская. ~Французская і Англійская.

~Амерыканская і Англійская. ~Нідэрландская і Англійская.
1::078::Што з пералічанага не адносіцца да прычын і перадумовам Нідэрландскай рэвалюцыі 16 ст.:

=Правядзенне Габсбургамі палітыкі верацярпімасці.

~Эканамічныя наступствы "рэвалюцыі цэнаў".

~Жосткая падатковая палітыка Габсбургаў.

~Ушчамленне правоў традыцыйных органаў кіравання.
1::079::Напярэдадні Нідэрландскай рэвалюцыі 16 ст. палітычная апазіцыя аб'ядналася ў:

~Генеральныя штаты. =Саюз дваран.

~Пратэстанцкую лігу. ~Грамадства рэформаў.
1::080::Напярэдадні Нідэрландскай рэвалюцыі 16 ст. да патрабаванняў палітычнай апазіцыі адносіліся:

~Роспуск Генеральных штатаў.

=Адмена плакатаў супраць ерэтыкоў.

~Адстаўка намесніцы Марыі Пармскай.

~Узмацненне іспанскага воінскага кантынгенту для барацьбы з народнымі выступленнямі.
1::081::Другі этап Нідэрландскай рэвалюцыі ў 1572 г. пачынаецца падзеяй:

~Водзывам герцага Альбы з Нідэрландаў.

~Іканаборчым паўстаннем.

~Прыняццем "Гентскага ўміратварэння".

=Захопам марскімі гёзамі гарады Брыл.
1::082::Падчас Нідэрландскай рэвалюцыі ў 1576 г. адбылася падзея:

~Водзыў герцага Альбы з Нідэрландаў.

=Дзяржаўны пераварот у Бруселі і пачатак паўстання на Поўдні Нідэрландаў.

~Падпісанне "Рэлігійнага міру".

~Заключэнне перамір'я з Іспаніяй.
1::083::Заключаная ў 1579 г. Утрэхтская ўнія мела мэтай:

~Ліквідаваць заваёвы рэвалюцыі на поўначы краіны.

=Давесці да перамогі вайну з Іспаніяй за незалежнасць.

~Пошук дамовы з Піліпам ІІ.

~Арганізацыю паўстання на поўдні краіны.
1::084::Перыяд найбольшага ўздыму Нідэрландскай рэвалюцыі завяршыўся:

~Падпісаннем Гентскага ўміратварэння.

=Падаўленнем паўстання на Поўдні Нідэрландаў.

~Падпісаннем Утрэхтскай уніі.

~Смерцю Вільгельма Аранскага.
1::085::Да ліку прычын паражэння рэвалюцыі на Поўдні Нідэрландаў адносіцца:

~Эканамічная адсталасць паўднёвых правінцый.

~Умяшанне Францыі на боку Іспаніі ў барацьбу на Поўдні Нідэрландаў.

~Слабасць буржуазіі Поўдня.

=Зацікаўленасць буржуазіі Поўдня ў захаванні эканамічных сувязяў з Іспаніяй.
1::086::Завяршэннем рэвалюцыі ў Нідэрландах лічыцца:

~Паражэнне паўстання на Поўдні Нідэрландаў.

~Прыняцце Гентскага ўміратварэння.

=Падпісанне перамір'я паміж Іспаніяй і Аб'яднанымі правінцыямі.

~Скліканне Генеральных штатаў як пастаянна дзеючага органа ў 1593 г.
1::087::Галоўным вынікам Нідэрландскай рэвалюцыі з'явілася:

=Утварэнне буржуазнай рэспублікі на поўначы краіны.

~Ліквідацыя феадальных адносін у Галандыі і Зеландыі.

~Адхіленне ад улады гандлёва-фінансавай алігархіі ў Рэспубліцы Аб'яднаных правінцый.

~Усталяванне верацярпімасці ў паўднёвых правінцыях.
1::088::Пасля завяршэння Сямігадовай вайны ў палітыцы Англіі ў адносінах да калоній у Паўночнай Амерыцы:

~Адбыўся вывад англійскіх войскаў.

=Рэзка ўзраслі падаткі.

~Скараціўся чыноўніцкі апарат.

~Быў уведзены рэжым свабоднага гандлю.
1::089::Асаблівасцю палітычнага развіцця англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы было:

~Адсутнасць прадстаўнічых органаў улады, канцэнтрацыя ўсёй паўнаты ўлады ў руках губернатараў.

~Цвёрды кантроль чыноўнікаў за жыццём каланіяльнага грамадства.

~Шырокае распаўсюджванне радыкальных ідэй.

=Шырокае распаўсюджванне мясцовага самакіравання.
1::090::Асаблівасцю сацыяльна-эканамічнага развіцця англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы было:

~Наяўнасць устойлівай саслоўнай структуры грамадства.

=Адсутнасць развітых феадальных адносін.

~Ніжэйшы ўзровень жыцця ў параўнанні з Заходняй Еўропай.

~Наяўнасць развітай цэхавай структуры ў гарадах.
1::091::Да ліку найбольш важных палажэнняў Дэкларацыі незалежнасці ЗША не адносіцца:

~Роўнасць натуральных правоў людзей.

=Усталяванне маёмаснай роўнасці.

~Грамадская дамова з'яўляецца крыніцай любой палітычнай улады.

~Права народа на звяржэнне дэспатычнага ўрада.
1::092::Бітвай, якая забяспечыла канчатковую перамогу амерыканцаў над англічанамі падчас войн за незалежнасць, з'явілася бітва:

~Пры Саратозе. ~Пры Філадэльфіі.

~На рацэ Гудзон =Пры Йорктаўне.
1::093::Артыкулы канфедэрацыі ЗША:

~Засноўвалі моцны цэнтральны (федэральны) ўрад.

~Уводзілі пасаду прэзідэнта ЗША.

~У якасці вышэйшага органа ўлады засноўвалі двухпалатны Кантынентальны кангрэс.

=У якасці вышэйшага органа ўлады засноўвалі аднапалатны Кантынентальны кангрэс.
1::094::Галоўным падчас Першай Амерыканскай рэвалюцыі быў канфлікт:

~Паміж буйнымі землеўладальнікамі і фермерамі.

=Паміж амерыканскім грамадствам у цэлым і метраполіяй.

~Купецкай верхушкай і плебсам гарадоў.

~Рознымі шляхамі развіцця сельскай гаспадаркі ў паўночных і паўднёвых калоніях.
1::095::Да галоўных сацыяльна-эканамічным пераўтварэнняў падчас Першай Амерыканскай рэвалюцыі адносяцца:

=Усталяванне ў эканоміцы сістэмы свабоднай канкурэнцыі.

~Ліквідацыя буйнага феадальнага землеўладання.

~Пераход да палітыкі меркантылізму.

~Ліквідацыя плантацыйнага рабства.
1::096::Галоўным вынікам Першай Амерыканскай рэвалюцыі з'явілася:

=Утварэнне незалежнай буржуазнай дэмакратычнай рэспублікі.

~Ліквідацыя феадальных адносін.

~Стварэнне моцнай федэральнай улады.

~Ператварэнне капіталізму ў галоўны эканамічны ўклад ЗША.
1::097::Да прычын, якія прывялі да прыняцця Канстытуцыі 1787 г. у ЗША, не адносіцца:

~Няздольнасць існаваўшай сістэмы ўлады справіцца з эканамічным крызісам.

~Узнікненне канфліктаў у адносінах паміж штатамі.

~Канфрантацыя на міжнароднай арэне з еўрапейскімі дзяржавамі.

=Неабходнасць аслабіць выканаўчую ўладу, атрымаўшую падчас Вайны за незалежнасць шырокія паўнамоцтвы.
1::098::Падзел палітычнай эліты ЗША на федэралістаў і антыфедэралістаў адбыўся:

=Падчас ратыфікацый Канстытуцыі 1787 г.

~У сувязі з прыняццем Артыкулаў канфедэрацыі.

~У сувязі з дыскусіяй аб свабодзе гандлю.

~У сувязі з дыскусіяй аб эмісіі папяровых грошай.
1::099::Працэс фармавання новай улады ў гарадах Францыі пасля ўзяцця Бастыліі атрымаў назву:

~Станаўленне свабоды. ~Бастыліяда.

~Гарадскі бунт. =Муніцыпальная рэвалюцыя.
1::100::Штуршком да распрацоўкі Устаноўчым сходам аграрнага заканадаўства ў перыяд Французскай рэвалюцыі канца 18 ст. стала:

~Імкненне сеньёраў перайсці на новыя формы гаспадарання.

~Супярэчнасці паміж буржуазіяй і дваранствам унутры Устаноўчага сходу.

=Нарастанне сялянскага руху.

~Неўраджай 1789 г.
1::101::Аграрнае заканадаўства, прынятае ў жніўні 1789 г. у Францыі:

=Дзяліла сеньярыяльныя правы на асабістыя і рэальныя.

~Бязвыплатна адмяняла ўсе сеньярыяльныя павіннасці сялян.

~Адмяняла сеньярыяльныя павіннасці сялян, звязаныя з уласнасцю сеньёраў на зямлю.

~Надзяляла сялян абшчыннымі землямі.
1::102::Да ліку прынцыпаў, якія ўвайшлі ў Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна, не адносяцца:

=Маёмасная роўнасць людзей.

~Наяўнасць у кожнага чалавека натуральных і неад'емных правоў.

~Прававая роўнасць людзей.

~Нацыянальны суверэнітэт.
1::103::Паводле закона ад 12 ліпеня 1790 г. аб грамадзянскім устройстве духавенства:

~Ліквідаваліся ўсе манастыры на тэрыторыі Францыі.

=Святары пераходзілі на ўтрыманне дзяржавы.

~Праводзілася секулярызацыя царкоўных земляў.

~Каталіцтва аб'яўлялася рэлігіяй большасці французаў.
1::104::Восенню 1791 г. фельяны выступалі за:

~Поўную ліквідацыю сеньярыяльных правоў.

~Роспуск Заканадаўчага сходу.

~Перагляд канстытуцыі.

=Спыненне рэвалюцыі.
1::105::Да наступстваў Варэнскага крызісу не адносіцца:

=Умацаванне пазіцый канстытуцыйных манархістаў.

~Набыццё дэмакратычным рухам рэспубліканскага характару.

~Раскол трэцяга саслоўя.

~Утварэнне "Супольнасці сяброў рэвалюцыі".
1::106::Большасць дэпутатаў Заканадаўчага сходу Францыі 1791 г. належыла да палітычнай групоўкі:

=Фельянаў. ~Раялістаў.

~Жырандыстаў. ~Якабінцаў.
1::107::Палітычнай групоўкай, якая ў Францыі зімой – вясной 1792 г. выступала за пачатак рэвалюцыйнай вайны, былі:

~Фельяны. ~Раялісты.

=Жырандысты. ~Якабінцы.
1::108::Успомніце гады прыняцця канстытуцый падчас Французскай рэвалюцыі канца 18 ст. і вызначыце, якая з прыведзеных дат лішняя:

~1791. ~1795.

~1793. =1797.
1::109::Арганізатарам і кіраўніком паўстання 10 жніўня 1792 г. у Парыжы з'яўлялася:

=Паўстанцкая Камуна Парыжу. ~Клуб якабінцаў.

~Клуб кардэльераў. ~Заканадаўчы сход.
1::110::У момант склікання Нацыянальнага канвента пануючай палітычнай групоўкай у ім былі:

~Фельяны. ~Раялісты.

=Жырандысты. ~Якабінцы.
1::111::Да прычын Вандэйскага паўстання не адносіцца:

~Незадаволенасць сялян уведзенымі ва ўмовах рэвалюцыі і войны падаткамі, якія аказаліся цяжэй ранейшых.

~Незадаволенасць сялян парадкам продажу нацыянальных маёмасцяў, якія ў асноўным пераходзілі ў рукі гарадской буржуазіі.

~Незадаволенасць сялян пераследам не прысягнуўшых святароў, якія былі цесна звязаныя з сялянскім светам.

=Незадаволенасць сялян палітыкай свабоднага гандлю.
1::112::Да ліку надзвычайных мер, прынятых канвентам увесну 1793 г., не адносіцца:

~Стварэнне Рэвалюцыйнага трыбунала.

=Увядзенне ўсеагульнага воінскага абавязку.

~Стварэнне камітэту грамадскай бяспекі.

~Уводзенне максімуму цэнаў на збожжа.
1::113::Усталяванне якабінскай дыктатуры (дыктатуры мантаньяраў) адбылося ў выніку:

~Перавыбараў у канвент. =Паўстання санкюлотаў Парыжу.

~Роспуску канвента. ~Уступлення ў Парыж федэратаў.
1::114::Якое з пералічаных палажэнняў не ўвайшло ў Канстытуцыю Францыі 1793 г.?

~Парушаўся прынцып падзелу ўлад.

~Падкрэслівалася верхавенства ўлады народа.

~Усталёўвалася ўсеагульнае выбарчае права для мужчын.

=Заканадаўчая ўлада канцэнтравалася ў руках двухпалатнага Заканадаўчага сходу.
1::115::Мантаньяры прынялі закон аб усеагульным максімуме:

~З мэтай забеспячэння свабоднага гандлю.

~У адпаведнасці з палажэннямі іх праграмы.

=Пад ціскам санкюлотаў.

~Па патрабаванні сялянства.
1::116::Наступствам прыняцця закона аб усеагульным максімуме з'явілася:

~Насычэнне Парыжу харчовымі таварамі.

~Пашырэнне сацыяльнай базы якабінскай дыктатуры.

=Развіццё "чорнага рынка".

~Рост узроўню жыцця насельніцтва.
1::117::Цэнтральным органам кіравання Францыі ва ўмовах дыктатуры мантаньяраў з'яўляўся:

~Камітэт грамадскай бяспекі.

=Камітэт грамадскага выратавання.

~Нацыянальны канвент.

~Якабінскі клуб.
1::118::Завяршэнне юрыдычнага афармлення рэвалюцыйнай дыктатуры мантаньяраў звязана з:

~Прыняццем закона аб максімуме.

~Паўстаннем 2 чэрвеня 1793 г.

~Роспускам Нацыянальнага канвента.

=Прыняццем закона аб рэвалюцыйным урадзе 10 кастрычніка 1793 г.
1::119::Для пазіцыі "снісхадзіцельных" (памяркоўных) мантаньяраў на чале з Ж. Дантонам характэрна:

~Патрабаванне ўзмацніць жорсткасць праследавання парушальнікаў закона аб максімуме.

=Імкненне да адмены надзвычайных мер па выратаванні рэспублікі.

~Нежаданне заключаць мір з антыфранцузскай кааліцыяй.

~Гатовасць задаволіць патрабаванні санкюлотаў.
1::120::Для пазіцыі эбертыстаў (левых мантаньяраў) характэрна:

~Патрабаванне адмяніць закон аб максімуме.

~Патрабаванне спынення тэрору.

=Імкненне рухаць рэвалюцыю далей.

~Варожае стаўленне да санкюлотаў.
1::121::Увесну 1794 г. у выніку расколу і барацьбы ў радах мантаньяраў пераможцам выйшла групоўка:

~"Снісхадзіцельных". ~"Шалёных".

=Рабесп’ерыстаў. ~Эбертыстаў.
1::122::Падзенню якабінскай дыктатуры 9 тэрмідора 2 гада Рэспублікі (27 ліпеня 1794 г.) садзейнічала:

~Паражэнні на франтах.

~Паслабленне тэрору.

=Адсутнасць у рабесп’ерыстаў рэалістычнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

~Прыняцце новай канстытуцыі.
1::123::Прыйшоўшы да ўлады, тэрмідарыянцы:

~Увялі ў дзеянне Канстытуцыю 1793 г.

~Заявілі аб спыненні рэвалюцыі.

=Рэарганізавалі камітэт грамадскага выратавання, пазбавіўшы яго шэрагу паўнамоцтваў.

~Актывізавалі дзейнасць рэвалюцыйнага трыбунала.
1::124::Усталяванне рэжыму Дырэкторыі ў Францыі звязана з:

~Ажыццяўленнем перавароту 9 тэрмідора.

~Ліквідацыяй камітэта грамадскага выратавання.

=Прыняццем Канстытуцыі 1795 г.

~Ліквідацыяй рэвалюцыйнага трыбунала.
1::125::Да палажэнняў Канстытуцыі Францыі 3 гада Рэспублікі (1795 г.) не адносіцца:

~Падзел улад.

~Цэнзавая выбарчая сістэма.

=Усеагульнае выбарчае права.

~Двухпалатны парламент.
1::126::Мэтай дзяржаўнага перавароту 18 фрукцідора (4 верасня 1797 г.) з'яўлялася:

~Звяржэнне ўлады дырэкторыі.

~Роспуск савета пяцісот.

=Чыстка заканадаўчага корпуса ад раялістаў.

~Узнаўленне Канстытуцыі 1793 г.
1::127::Да прычын дзяржаўнага перавароту 18 брумера (9 лістапада 1799 г.) адносіцца:

=Імкненне большасці французаў да сацыяльнай стабільнасці.

~Нарастанне эканамічнага крызісу.

~Уварванне інтэрвентаў на тэрыторыю Францыі.

~Пагроза рэстаўрацыі Бурбонаў.
1::128::У выніку рэвалюцыі канца 18 ст. у Францыі:

~Сялянская ўласнасць на зямлю стала пераважнай.

=Большасць зямельных уладанняў захавалася ў руках дваран.

~У вёсцы захаваліся значныя элементы сеньярыяльнага ладу.

~Адбылося ўмацаванне буйнай зямельнай уласнасці.
1::129::Да вынікаў рэвалюцыі канца 18 ст. у Францыі ў палітычнай сферы не адносіцца:

~Ліквідацыя прынцыпу абсалютнай манархіі.

=Стварэнне сістэмы органаў саслоўнага прадстаўніцтва.

~Сцвярджэнне палітычнай роўнасці.

~Сцвярджэнне сістэмы канстытуцыйнага кіравання.
1::130::Да асаблівасцяў рэвалюцыі канца 18 ст. у Францыі адносіцца:

~Пераход да парламенцкай формы кіравання.

~Рэвалюцыя суправаджалася грамадзянскай вайной.

~Прывяла да паслаблення знешнепалітычных пазіцый краіны.

=У значна большым маштабе ў параўнанні з іншымі рэвалюцыямі эпохі мануфактурнага капіталізму ўплывалі на ход рэвалюцыі народныя масы.
1::131::Італьянскія войны пачаліся:

~У сувязі з каранаваннем Карла V імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі.

~Са спробы папства падпарадкаваць сабе італьянскія дзяржавы.

=Са спробы Францыі заваяваць Неапалітанскае каралеўства.

~З умяшання Францыі ў рэлігійныя войны ў Германіі.
1::132::Да фактараў, вызначаўшых новы характар міжнародных адносін у Ранні Новы час, не адносіцца:

=Рост усведамлення хрысціянскага адзінства Еўропы.

~Утварэнне нацыянальных дзяржаў.

~Развіццё міжнароднага гандлю.

~Вялікія геаграфічныя адкрыцці.
1::133::У канцы 15 – пачатку 16 ст. складаецца найбольш важны ў Новы час міжнародны антаганізм паміж:

~Англіяй і Галандыяй. ~Іспаніяй і Англіяй.

~Францыяй і Англіяй. =Францыяй і Габсбургамі.
1::134::Французскі кароль Францыск I быў узяты ў палон у выніку паражэння яго войска ў бітве пры:

~Аньядэла. =Павіі.

~Неапалі. ~Равене.
1::135::Галоўным матывам, які вызначаў палітыку Англіі падчас Італьянскіх войн, было:

~Імкненне разграміць Францыю.

~Імкненне разграміць Іспанію.

~Імкненне ўсталяваць панаванне ў Еўропе.

=Імкненне забяспечыць еўрапейскую раўнавагу.
1::136::Паводле Като-Камбрэзійскага міру:

~Францыя пацвердзіла свае дынастычныя правы на Мілан.

=Францыя атрымала крэпасці Мец, Туль, Вердэн.

~Іспанія вяртала Францыі Навару.

~Іспанія адмаўлялася ад права на Неапаль.
1::137::Да найболь важных змен у міжнароднай сітуацыі ў канцы 16 – пачатку 17 ст. адносіцца:

~Францыя ўсталявала сваё панаванне ў Заходняй Еўропе.

~Узмацнілася ўніверсалісцкая тэндэнцыя ў Еўропе.

=Іспанія згубіла ролю дамінуючай дзяржавы Еўропы.

~Асманская імперыя дамаглася рашаючых поспехаў у барацьбе з Габсбургамі.
1::138::Да найбольш важных прычын узнікнення Трыццацігадовай вайны не адносіцца:

=Барацьба за гандлёвыя шляхі.

~Імкненне Габсбургаў узмацніць цэнтралізацыю Свяшчэннай Рымскай Імперыі.

~Рэлігійныя супярэчнасці ў Германіі і Еўропе.

~Экспансіянісцкія памкненні Францыі і Швецыі.
1::139::Пачатак Трыццацігадовай вайны быў выкліканы:

=Паўстаннем у Чэхіі.

~Стварэннем Каталіцкай лігі

~Уварваннем Францыі ў Эльзас.

~Высадкай швецкіх войскаў у Германіі.
1::140::Сярод перыядаў Трыццацігадовай вайны не было:

~Чэшскага. =Аўстрыйскага.

~Швецкага. 4. Дацкага.
1::141::Да ўмоў Вестфальскага міру адносіцца:

~Аслабленне пазіцый Брандэнбурга ў Германіі.

~Выцясненне Швецыі з Памераніі.

=Перадача Францыі часткі Эльзаса.

~Ліквідацыя раздробненасці Германіі.
1::142::Англа-галандскія войны другой паловы 17 ст. былі выкліканыя:

~Барацьбой за панаванне ў Паўночнай Еўропе.

~Імкненнем англічан захапіць Галандскую Індыю.

~Імкненнем Галандыі распаўсюдзіць кальвінісцкую рэфармацыю ў Англію.

=Барацьбой за перавагу ў міжнародным гандлі.
1::143::Першая вайна, якую Людовік XIV вёў з мэтай усталявання панавання Францыі ў Заходняй Еўропе:

~Трыццацігадовая. ~Галандская.

=Дэвалюцыйная. ~За пфальцскую спадчыну.
1::144::У выніку Галандскай вайны Людовіка XIV:

=Да Францыі была далучана вобласць Франш-Кантэ.

~Была знішчана марская моц Галандыі.

~Усталявана гегемонія Францыі ў Заходняй Еўропе.

~Францыя атрымала Паўднёвыя Нідэрланды.
1::145::Саюзнікам Францыі падчас усёй Галандскай вайны Людовіка XIV была:

~Прусія. ~Данія.

~Партугалія. =Швецыя.
1::146::Саюзнікам Францыі падчас усёй Вайны за іспанская спадчыну з'яўлялася:

~Прусія. ~Саксонія.

=Баварыя. ~Расія.
1::147::Англійскія і імперскія войскі падчас Войн за іспанскую спадчыну адну з найбольш буйных перамог над Францыяй у 1704 г. атрымалі ў бітве пры:

~Рамільі. ~Турыне.

=Бленхейме (Хехтштэдце). ~Мальплаке.
1::148::Фактарам, які падштурхнуў Англію і Галандыю ў 1711 г. пачаць мірныя перамовы з Францыяй, з'яўляўся:

~Шэраг вайсковых няўдач.

~Выхад з вайны Аўстрыі.

=Уступленне эрцгерцага Карла на трон Свяшчэннай Рымскай імперыі.

~Уступленне ў вайну Расіі на боку Францыі.
1::149::Да вынікаў Войны за іспанская спадчына не адносіцца:

=Узыходжанне Габсбургаў на трон у Іспаніі.

~Узыходжанне Бурбонаў на трон у Іспаніі.

~Пераход Паўднёвых Нідэрландаў да Аўстрыі.

~Усталявалася аўстрыйская перавага ў Італіі.
1::150::Якая краіна лішняя ў пераліку вялікіх дзяржаў пасля Вайны за іспанская спадчына?

~Англія. ~Расія.

=Галандыя. ~Прусія.
1::151::Да прычын Войны за аўстрыйскую спадчыну адносіцца:

=Імкненне Прусіі захапіць Сілезію.

~Імкненне Габсбургаў захапіць карону Свяшчэннай Рымскай імперыі.

~Узмацненне турэцкага націску на валоданні Габсбургаў.

~Прэтэнзіі Фрыдрыха ІІ на імператарскую карону.
1::152::Укажыце саюзніка Аўстрыі ў Вайне за аўстрыйская спадчына:

=Англія. ~Францыя.

~Іспанія. ~Прусія.
1::153::Знакам падзення ўплыву Францыі на еўрапейскія справы стала паражэнне яе войска падчас Сямігадовай вайны ў бітве пры:

~Празе. ~Кюнесдорфе.

~Лейтане. =Росбаху.
1::154::Што з пералічанага не адносіцца да вынікаў Сямігадовай вайны?

~Заваёва Канады Англіяй.

~Умацаванне міжнароднага аўтарытэту Расіі.

~Усталяванне англійскай перавагі ў Індыі.

=Страта Прусіяй Сілезіі.
1::155::Пачатак Рэфармацыі паклала выступленне:

~Ж. Кальвіна. =М. Лютэра.

~У. Цвингли. ~Я. Гуса.
1::156::Да найважных палажэнняў вучэння М. Лютэра не адносіцца:

=Аб выратаванні праз добрыя справы.

~Аб выратаванні верай.

~Аб усеагульным святарстве.

~Адмаўленне аўтарытэту святога (апостальскага) паддання.
1::157::Вормскі эдыкт 1521 г.:

~Дазволіў князям прымаць рашэнні адносна рэлігіі на іх тэрыторыі.

~Увёў верацярпімасць у імперыі.

~Дазваляў лютэранам царкоўную службу за гарадскімі сценамі.

=Загадваў пераследаваць прыхільнікаў Лютэра як ерэтыкоў.
1::158::Галоўнае адрозненне вучэння Ж. Кальвіна ад іншых дзеячаў Рэфармацыі заключаецца ў тым, што ён сфармуляваў пастулат:

~Аб выратаванні праз добрыя справы. ~Аб усеагульным святарстве.

~Аб выратаванні верай. =Аб прадвызначэнні.
1::159::Да краін, дзе была праведзеная каралеўская рэфармацыя, не адносіцца:

~Англія. =Францыя.

~Данія. ~Швецыя.
1::160::У выніку каралеўскай рэфармацыі ў Англіі:

~Быў знішчаны епіскапат.

=Кароль стаў кіраўніком нацыянальнай царквы.

~Лютэранства стала афіцыйнай рэлігіяй.

~Кальвінізм стаў афіцыйнай рэлігіяй.
1::161::Правядзенне каралеўскай рэфармацыі ў Англіі пачалося пры каралю:

~Генрыху VII. ~Эдуардзе VI.

=Генрыху VIII. ~Лізавеце I.
1::162::Нанцкі эдыкт у Францыі ў рэлігійнай сферы ўсталяваў:

~Перамогу каралеўскай рэфармацыі.

=Права гугенотаў мець сваю ваенна-палітычную арганізацыю.

~Абвясціў кальвінізм дзяржаўнай рэлігіяй.

~Пераслед прыхільнікаў рэфармацыі.
1::163::Краіна, якая стала апорай правядзення Контррэфармацыі ў другой палове 16 ст.:

~Англія. ~Францыя.

=Іспанія. ~Швецыя.
1::164::Да ліку прынцыпаў, якімі кіраваўся ордэн езуітаў у сваёй дзейнасці, не адносіцца:

=Адмова ад удзелу ў свецкім жыцці.

~Безумоўнае падначаленне генералу.

~Абсалютны аўтарытэт папы.

~Права здзяйсняць грэх, калі гэтага патрабавалі інтэрасы каталіцкай царквы.
1::165::Да найбольш важных рашэнняў Трэдэнскага сабора належыць:

~Гатовасць да перамоў з пратэстантамі.

~Адмова ад прызнання роўнасці паміж Апостальскім паданнем і Святым пісаннем.

=Абсалютны аўтарытэт папы ў справах веры.

~Адмова ад любых рэформаў у каталіцкай царкве.
1::166::Да найбольш важных перадумоў узнікнення ідэалогіі Асветніцтва адносіцца:

~Вынікі Трыццацігадовай вайны.

=Поспехі ў развіцці навук аб прыродзе.

~Распаўсюджванне лютэранства.

~Захаванне саслоўнай структуры грамадства.
1::167::Паводле канцэпцыі ідэолагаў Асветніцтва ў выніку заключэння грамадскага дагавора:

~Людзі адмовіліся ад сваіх натуральных правоў.

~Прызналі божскае паходжанне каралеўскай улады.

=Стварылі дзяржаўную ўладу для абароны сваіх натуральных правоў і свабод.

~Адмовіліся ад прыватнай уласнасці.
1::168::Распрацаваная асветнікамі канцэпцыя натуральных правоў мела на ўвазе:

=Ад нараджэння чалавек надзелены пэўным комплексам праў.

~Дараванне уладай чалавеку найбольш важных правоў і свабод.

~Надзяленне дзяржаўнай улады правам адымаць у чалавека натуральныя правы і свабоды.

~Вяртанне да дадзяржаўнай формы грамадства.
1::169::Да асаблівасцяў англійскага Асветніцтва адносіцца:

~Элітарнасць.

~Вострая канфрантацыя з царквой.

~Імкненне да глыбокай перабудовы грамадства.

=Канцэнтрацыя ўвагі на паўсядзённых праблемах грамадства.
1::170::Найбольш радыкальныя погляды на перабудову грамадства і актыўную ролю ў гэтым народных мас былі сфармуляваны:

~Локам. ~Вальтэрам.

=Русо. ~Кантам.
1::171::Канцэпцыя асветніцкага абсалютызму была сфармулявана:

~Локам. =Вальтэрам.

~Русо. ~Кантам.
1::172::Да асаблівасцяў французскага Асветніцтва адносіцца:

=Элітарнасць.

~Адмова ад барацьбы з царквой.

~Шырокая сацыяльная база.

~Канцэнтрацыя ўвагі на паўсядзённых праблемах грамадства.
1::173::Вучэнне Ч. Бекарыя адрознівалася ад вучэння іншых дзеячаў Асветніцтва:

~Распрацоўкай канцэпцыі грамадскага дагавора.

~Распрацоўкай канцэпцыі падзелу ўлад.

=Прапановамі па гуманізацыі крымінальнага права і працэсу.

~Канцэнтрацыяй ўвагі на паўсядзённых праблемах грамадства.
1::174::Да ліку вынікаў і наступстваў навуковай рэвалюцыі 17 ст. не адносіцца:

=Адмова ад геліяцэнтрычнай мадэлі сусвету.

~У аснову навуковых даследаванняў быў пакладзены эксперымент.

~Навука нацэлілася на пазнанне законаў будовы свету.

~Навука стала стымуляваць дзейнасць чалавека па пераўтварэнні прыроды.
1::175::Распрацоўшчыкам асноў эксперыментальнай навукі ў 17 ст. з'яўляўся:

~Т. Мор. =Ф. Бэкан.

~М. Капернік. ~І. Ньютон.
1::176::Рух нябесных цел на аснове законаў механікі растлумачыў:

~Т. Мор. ~Ф. Бэкан.

~М. Капернік. =І. Ньютон.

1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка