Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гістарычны факультэт




старонка19/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер4.13 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ ВМК
Практычны раздзел ВМК утрымоўвае практыкум для працы на семінарскіх занятках. Акрамя пытанняў, якія неабходна разгледзець на семінарскіх занятках па кожнай тэме, ён уключае асноўныя паняцці па тэме, знаёміць студэнтаў з гістарычнымі персаналіямі. Абапіраючыся на рэкамендуемую літаратуру, можна ў якасна засвоіць матэрыял па кожнай тэме. У спісе літаратуры прапанаваныя апублікаваныя гістарычныя крыніцы, і іх выкарыстанне дазваляе арганізаваць працу з гістарычнымі крыніцамі падчас заняткаў і сфармаваць у студэнтаў адпаведныя навыкі. З дапамогай пытанняў для самакантролю студэнт можа праверыць, у якой ступені ён засвоіў матэрыял, які вывучаецца.

Тэма 1 Эпоха мануфактурнага капіталізму ў Еўропе.
1. Роля вялікіх геаграфічных адкрыццяў у генэзісе капіталізму, першапачатковае назапашванне капіталу.

2. Развіццё еўрапейскай мануфактуры ў 16–18 стст.

3. Характэрныя рысы развіцця гандлю ў 16–18 стст.

4. Аграрны пераварот у Еўропе, яго рэгіянальныя асаблівасці.

5. Змены ў сацыяльнай структуры.
Асноўныя падзеі і паняцці: Мадэрнізацыя. Каланіялізм. “Рэвалюцыя цэнаў”. Першапачатковае назапашванне капіталу. Мануфактура. Пратэкцыянізм. Гандлёвая манаполія. Біржа. Меркантылізм. Аграрны пераварот. Агароджванні. Арэнда. Фермерская гаспадарка. Цэнзіва. Буржуазія. Рабочы клас.
Персаналіі: Б. Ддіаш, Х. Калумб, Васка дэ Гама, А. Веспучы, Ф. Магелан.
Кантрольныя заданні:

1. У чым заключаюцца наступствы Вялікіх геаграфічных адкрыццяў для Еўропы і калоній?

2. Пакажыце на карце найбольш важныя плаванні еўрапейцаў падчас Вялікіх геаграфічных адкрыццяў.

3. Назавіце крыніцы першапачатковага назапашвання капіталу.

4. У чым адрозненні паміж рассеянай і цэнтралізаванай мануфактурай?

5. Якія новыя формы арганізацыі гандлю з'явіліся ў эпоху мануфактурнага капіталізму?

6. Пакажыце на карце раёны Еўропы, якія адрозніваліся па шляху развіцця капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы.

7. У якой краіне першай пачаўся прамысловы пераварот і чаму?

8. Растлумачыце, у чым заключаюцца адрозненні паміж “саслоўнай” і “класавай” структурай грамадства.
Крыніцы і літаратура:

Асноўныя

История средних веков: Хрестоматия: в 2 ч. Ч. 2 (XV–XVII вв.) / Сост. В. Е. Степанова, А. Я. Шевеленко.   М., 1981.

История стран Европы и Америки в новое время: в 2 ч. / Под ред. В.С. Бондарчука. – М., 2012

Новая история стран Европы и Америки. XVI–XIX века.: в 3 ч. Ч. 1 / Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева.   М., 2005.



Дадатковыя

Бродель, Ф. Материальная цивилизация, экономика и капитализм: в 3 т. / Ф. Бродель.   М., 1986, 1988, 1992.

Великие географические открытия (конец XV – середина XVII века).   М., 1983.

История Европы: в 8 т. Т. 3–4.   М., 1990, 1994.



Тэма 2 Французскі абсалютызм.
1. Сутнасць сістэмы абсалютызму. Асветніцкі абсалютызм.

2. Этапы фарміравання ранняга абсалютызму ў Францыі і яго спецыфічныя рысы.

3. Фронда.

4. Росквіт французскага абсалютызму пры Людовіку ХIV.

5. Спробы рэформаў у гады кіравання Людовіка XV і нарастанне крызісу абсалютызму пры Людовіку XVI.
Асноўныя падзеі і паняцці: Абсалютысцкі лад. “Асветніцкі абсалютызм”. Грамадзянскія войны 60–90-х гг. XVI ст. у Францыі. Парыжскі парламент. Фронда. Рэформы Цюрго. Генеральныя штаты. Натаблі. Офісье. Палета. Інтэнданты. Падатковы імунітэт.
Персаналіі: Францыск І Валуа, Генрых ІІ Валуа, Генрых IV Бурбон, А. Рышэлье, Дж. Мазарыні, Людовік XIV Бурбон, Ж. Кальбер, Людовік XV Бурбон, Людовік XVI Бурбон.
Кантрольныя заданні

1. Якія фактары абумовілі працэс умацавання каралеўскай улады?

2. У якіх рэгіёнах распаўсюдзіўся “асветніцкі абсалютызм"? Пакажыце іх на гістарычнай карце.

3. Якія адносіны складаліся паміж абсалютнымі манархамі і арыстакратыяй, буржуазіяй, царквой у Францыі?

4. Ці можна вызначыць падзеі Фронды ў Францыі як падзеі буржуазнай рэвалюцыі?

5. Якія асноўныя мэты пераследвалі праекты падатковых і судовых рэформаў, якія распрацоўваліся ў Францыі ў 18 ст.?

6. Пра што сведчыла скліканне Людовікам XVI асамблей натаблей і Генеральных штатаў?
Крыніцы і літаратура:

Асноўныя

История стран Европы и Америки в новое время: в 2 ч. / Под ред. В.С. Бондарчука. – М., 2012.

История средних веков: Хрестоматия: в 2 ч. Ч. 2 (XV–XVII вв.) / Сост. В. Е. Степанова, А.Я. Шевеленко.   М., 1981.

Новая история стран Европы и Америки. XVI – XIX века: в 3 ч. Ч. 1, 3 / Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева.   М., 2005, 2008.

Хрестоматия по новой истории: в 3 т. Т. 1 / Под ред. А. А. Губера и А. В. Ефимова. – М., 1963.

Дадатковыя

История Европы: в 8 т. Т. 3–4.   М., 1990, 1994.



Малов, В. Н. Три этапа и два пути развития французского абсолютизма / В.Н. Малов // Французский ежегодник. М., 2005.

Мязга, М.М. Еўрапейскі абсалютызм у канцы XVXVIII стст. / М.М.Мязга.   Гомель, 2012 .

Черкасов, П.П. Кардинал Ришелье / П.П. Черкасов.   М., 1990.



Тэма 3 Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах.
1. Свяшчэнная Рымская імперыя пасля Трыццацігадовай вайны і фарміраванне сістэмы княжскага абсалютызму.

2. Сістэма абсалютызму ў Брандэнбурзе – Прусіі ў другой палове 17 – першай палове 18 ст.

3. Рост тэрытарыяльных уладанняў аўстрыйскіх Габсбургаў у 15 – пачатку 18 ст., палітыка цэнтралізацыі.

4. Асветніцкі абсалютызм Фрыдрыха II.

5. Асветніцкі абсалютызм ва ўладаннях аўстрыйскіх Габсбургаў.
Асноўныя падзеі і паняцці: раздробненасць Свяшчэннай Рымскай імперыі. Спадчынныя ўладанні Габсбургаў. Абсалютысцкі лад. Княжскі абсалютызм. “Асветніцкі абсалютызм”. Ваенна-бюракратычная манархія. Палітыка меркантылізму ў Прусіі. Палітыка цэнтралізацыі Габсбургаў.
Персаналіі: Фрыдрых-Вільгельм І – “вялікі курфюрст”, Фрыдрых І – першы кароль Прусіі, Фрыдрых-Вільгельм ІІ – кароль-капрал, Леапольд І Габсбург, Фрыдрых ІІ, Марыя-Тэрэзія, Іосіф ІІ.
Кантрольныя заданні

1. Якія фактары абумовілі працэс фарміравання княжскага абсалютызму ў Свяшчэннай Рымскай імперыі?

2. Якія крокі па фарміраванні сістэмы абсалютызму ў Брандэнбурзе-Прусіі былі прадпрынятыя “вялікім курфюрстам”?

3. У чым спецыфіка правядзення палітыкі меркантылізму ў Прусіі?

4. У сувязі з якімі падзеямі і калі Гогенцолерны атрымалі каралеўскую карону?

5. Якімі імператарскімі і каралеўскімі каронамі валодалі аўстрыйскія Габсбургі ў 16–18 стагоддзях? Назавіце і пакажыце на карце іх асноўныя ўладанні?

6. Якія найбольш важныя рэформы былі праведзеныя ў Прусіі ў рамках палітыкі “асветніцкага абсалютызму”?

7. Якія найбольш важныя рэформы былі праведзеныя ва ўладаннях аўстрыйскіх Габсбургаў у рамках палітыкі “асветніцкага абсалютызму”?


Крыніцы і літаратура:

Асноўныя

История стран Европы и Америки в новое время: в 2 ч. / Под ред. В.С. Бондарчука. – М., 2012.

История средних веков: Хрестоматия: в 2 ч. Ч. 2 (XV–XVII вв.) / Сост. В.Е. Степанова, А.Я. Шевеленко.   М., 1981.

Новая история стран Европы и Америки. XVI–XIX века: в 3 ч. Ч. 1, 3/ Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева.   М., 2005, 2008.

Хрестоматия по новой истории: В 3 т. Т. 1 / Под ред. А. А. Губера и А.В. Ефимова. – М., 1963.

Дополнительные

История Европы: в 8 т. Т. 3–4.   М., 1990, 1994.

Пристер, Е. Краткая история Австрии / Е. Пристер. – М., 1952.

Шимов, Я. Австро-Венгерская империя / Я. Шимов. – М., 2003.



Мязга, М.М.  Еўрапейскі абсалютызм у канцы XVXVIII стст. / М.М.Мязга.   Гомель, 2012 .

Перцов, Н. В. Гогенцоллерны / Н. В. Перцов. – М., 1996.

Ивонин, Ю. Е. Универсализм и территориализм. Становление империи и территориального государства Германии в раннее новое время. 1495–1806 / Ю. Е. Ивонин. – М., 2004.

Тэма 4 Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Еўропе.
1. Рэфармацыя ў Германіі і Швейцарыі.

2. Каралеўская рэфармацыя.

3. Асаблівасці рэфармацыі ў Францыі.

4. Контррэфармацыя.


Асноўныя падзеі і паняцці: індульгенцыі. “95 тэзісаў”. Лютэранства. Кальвінізм. Усеагульнае святарства. Выратаванне верай. Святое пісанне. Святое паданне. Вучэнне аб прадвызначэнні. Пратэстанцызм. Гугеноты. Рэлігійныя войны. Аўгсбургскі мір. Каралеўская рэфармацыя. Контррэфармацыя. Трыдэнскі сабор. Інквізіцыя. Ордэн езуітаў. Спіс забароненых кніг. Нанцкі эдыкт.
Персаналіі: М. Лютэр, У. Цвінглі, Ж. Кальвін, Генрых VIII Цюдор. Генрых Наварскі. І. Лайола.
Кантрольныя заданні

1. Назавіце прычыны Рэфармацыі?

2. Дайце азначэнне Рэфармацыі.

3. Якія найбольш важныя палажэнні лютэранства?

4. Па якіх пытаннях былі асноўныя разыходжанні паміж М. Лютэрам і У. Цвінглі?

5. Назавіце асноўныя пастулаты кальвінізму.

6. У якіх краінах была праведзеная каралеўская Рэфармацыя?

7. Ахарактарызуйце структуру англіканскай царквы.

8. Якія найбольш важныя рашэнні былі прынятыя на Трыдэнскім саборы?

9. У якіх еўрапейскіх краінах зацвердзілася пратэстанцкая царква?


Крыніцы і літаратура:

Асноўныя

История стран Европы и Америки в новое время: в 2 ч. / Под ред. В.С. Бондарчука. – М., 2012.

История средних веков: Хрестоматия: в 2 ч. Ч. 2 (XV–XVII вв.) / Сост. В.Е. Степанова, А.Я. Шевеленко.   М., 1981.

Новая история стран Европы и Америки. XVI–XIX века: в 3 ч. Ч. 1, 3 / Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева.   М., 2005, 2008.



Дададтковыя

История Европы: в 8 т. Т. 3–4.   М., 1990, 1994.

Английская Реформация: документы и материалы. – М., 1990.

Кальвин, Ж. Наставление в христианской вере / Ж. Кальвин. – М., 1970.

Очерки истории западного протестантизма. – М., 1995.

Гражданские войны во Франции. – Челябинск, 1982.

Карев, А.В. История христианства / А. В. Карев, К. В. Сомов. – М., 1990.

Тэма 5 Ідэалогія Асветніцтва.
1. Англійскае Асветніцтва.

2. Амерыканскае Асветніцтва.

3. Французскае Асветніцтва.

4. Германскае Асветніцтва.

5. Італьянскае Асветніцтва.
Асноўныя падзеі і паняцці: натуральныя правы. Грамадская дамова. Падзел улад. Прававая дзяржава. Гуманізацыя права. Народны суверэнітэт. Грамадскі прагрэс. Новае рацыянальнае грамадства. Асветніцкі абсалютызм.
Персаналіі: Т. Гобс, Дж. Лок, А. Сміт, Б. Франклін, Т. Джэферсан, Вальтэр (Ф.М. Аруэ), Ш. Мантаск’е, Ж.-Ж. Русо, Д. Дзідро, Ф. Кенэ, Ж. Цюрго, Дж. Віко, А. Джанавезі, Ч. Бекарыа, Г.Э. Лесінг, І.Г. Гердар, І. Кант, Г. Форстар.
Кантрольныя заданні

1. Якія фактары абумовілі з'яўленне ідэалогіі Асветніцтва?

2. У чым сутнасць канцэпцый грамадскага дагавора, натуральных правоў, падзелу ўладаў, народнага суверэнітэту, асветніцкага абсалютызму?

3. Якія ідэйна палітычныя канцэпцыі ў рамках асветніцтва былі распрацаваныя Дж. Локам? Вальтэрам? Ш. Мантаск’е, Ж.-Ж. Русо, І. Кантам?

4. Якія асноўныя палажэнні эканамічнага вучэння фізіякратаў? А. Сміта?

5. Якія шляхі пераўтварэння старога грамадства прапаноўвалі прадстаўнікі Асветніцтва?

6. У чым сутнасць канцэпцыі асветніцкага абсалютызму?

7. Як адрознівалася сацыяльная база абсалютызму ў розных краінах?


Крыніцы і літаратура

Асноўныя

История стран Европы и Америки в новое время: в 2 ч. / Под ред. В.С. Бондарчука. – М., 2012.

Новая история стран Европы и Америки. XVI–XIX века: в 3 ч. Ч. 1, 3/ Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева.   М., 2005, 2008.

Хрестоматия по новой истории: в 3 т. Т. 1 / Под ред. А. А. Губера и А. В. Ефимова. – М., 1963.



Дадатковая

История Европы: в 8 т. Т. 3–4.   М., 1990, 1994.

Азаркин, Н. М. Монтескье / Н. М. Азаркин. – М., 1988.

Акимрова, А. А. Вольтер / А. А. Акимова. – М., 1970.

Момджян, Х. Н. Французское Просвещение ХVIII в. / Х. Н. Момджян. – М., 1983.

Буржуазная общественная мысль Англии ХVII–ХIХ вв. – М., 1989.

История США: в 4 т. Т. 1. – М., 1980.

Тэма 6 Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя.
1. Перадумовы Нідэрландскай рэвалюцыі (эканамічныя, палітычныя, ідэалагічныя).

2. Іканаборчы рух у Нідэрландах і рэакцыя на яго Іспаніі.

3. Паўстанне 1572 г. і ўтварэнне Рэспублікі Аб'яднаных Правінцый.

4. Паўстанне на поўдні Нідэрландаў і яго паражэнне.

5. Завяршальны этап рэвалюцыі. Яе вынікі.
Асноўныя падзеі і паняцці: Раннія буржуазныя рэвалюцыі. Правінцыі Нідэрландаў. Дваранская апазіцыя. Кальвінізм. Іканаборчае паўстанне 1566 г. Гёзы. “Гентское замірэнне” 1576 г. Араская ўнія 1579 г. Утрэхтская ўнія 1579 г. Рэспубліка Аб’яднаных Правінцый Нідэрландаў.
Персаналіі: Карл V Габсбург, Піліп II, Маргарыта Пармская. кардынал Гранвела, герцаг Альба, граф Эгмант, адмірал Горан, Вільгельм I Аранскі, Морыц Насау, Ян фон Олдэнбарнефелт.
Кантрольныя заданні

1. Якое месца ў ранніх буржуазных рэвалюцыях занялі рэлігійныя супярэчнасці?

2. Якія факты спрыялі эканамічнаму ўздыму Нідэрландаў?

3. Супраць каго было накіраванае іканаборчае паўстанне, хто яго ўзначаліў?

4. Чаму паўднёвыя правінцыі Нідэрландаў не падтрымалі паўночныя правінцыі ў іх барацьбе за поўную незалежнасць?

5. У якіх еўрапейскіх манархаў Нідэрланды шукалі падтрымкі ў барацьбе супраць Іспаніі?

6. Чым абумоўлены эканамічны заняпад Антверпена ў 17 ст.?

7. Пакажыце на гістарычнай карце горады Амстэрдам, Антверпен, Гент, Утрэхт; Рэспубліку Аб’яднаных Правінцый, Паўднёвыя (Іспанскія) Нідэрланды.


Крыніцы і літаратура

Асноўныя

История средних веков: Хрестоматия: в 2 ч. Ч. 2 (XV–XVII вв.) / Сост. В. Е. Степанова, А.Я. Шевеленко.   М., 1981.

Новая история стран Европы и Америки. XVI–XIX века: в 3 ч. Ч. 2. / Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева.   М., 2006.

Дадатковыя

История Европы: в 8 т. Т. 3.   М., 1990.

Чистозвонов, А.Н. Бюргерство и буржуазия в Нидерландах (XV–XVIII вв.) / А.Н. Чистозвонов // Социально-экономические проблемы генезиса капитализма.   М., 1984.

Тэма 7 Англійская буржуазная рэвалюцыя і яе наступства.
1. Крызіс англіскага абсалютызму пры першых Сцюартах.

2. Канстытуцыйны этап рэвалюцыі і Першая грамадзянская вайна.

3. Барацьба за паглыбленне рэвалюцыі і абвяшчэнне індэпендэнцкай рэспублікі (1647–1649 гг.).

4. Змены форм кіравання ў Англіі з мая 1649 – па май 1660 г.: кірунак, этапы, вынікі.

5. Рэстаўрацыя Сцюартаў і “Слаўная рэвалюцыя”. Вынікі англіскай рэвалюцыі.
Асноўныя падзеі і паняцці: “Новае дваранства”, Прэсвітарыяне. Індэпендэнты. Вялікая рэманстрацыя. Трохгадовы акт. Доўгі парламент. “Кавалеры”. “Круглаголовые”. Дамова парламента з Шатландыяй 1643 г. Бітва пры Нейзби 1645 г. Аграрны закон 1646 г. Акт аб самаадрачэнні. Левелеры. “Главы прапаноў”. “Народнае пагадненне”. “Сапраўдныя” левелеры. Пратэктарат Кромвеля. “Прылада кіравання”. Рэжым Рэстаўрацыі. Брэдская дэкларацыя 1660 г. “Біль аб правах” 1689 г. Гановерская дынастыя.
Персаналіі: Карл I Сцюарт, лорд Страфард, Т. Ферфакс, О. Кромвель, Дж. Лільберн, Дж. Уінстэнлі, Карл II Сцюарт, Якаў II Сцюарт, Вільгельм III Аранскі.
Кантрольныя заданні:

1. У чым сутнасць канфлікту паміж першымі Сцюартамі і парламентам?

2. Якія сацыяльныя слаі ўзначалілі Англійскую рэвалюцыю?

3. Што з'яўлялася ідэалогіяй Англійскай рэвалюцыі?

4. Што сабой уяўляла “армія новага ўзору”?

5. Чым можна растлумачыць нядоўгае існаванне індэпендэнцкай рэспублікі?

6. Ці можна разглядаць пратэктарат Кромвеля як ваенную дыктатуру? Растлумачыце прычыны ўсталявання гэтага рэжыму.

7. У інтэрасах якіх сацыяльных слаёў было вырашана аграрнае пытанне падчас Англійскай рэвалюцыі?

8. Пакажыце на гістарычнай карце асноўныя кірункі знешняй палітыкі Англіі перыяду індэпендэнцкай рэспублікі і пратэктарата.

9. Якое гістарычнае значэнне Біля аб правах 1689 г.?

10. Чаму падзеі 1688–1689 гг. атрымалі назоў “слаўная рэвалюцыя”?
Крыніцы і літаратура

Асноўныя

История стран Европы и Америки в новое время: в 2 ч. / Под ред. В.С. Бондарчука. – М., 2012.

Сборник документов по истории нового времени. Буржуазные революции XVII–XVIII вв. – М., 1990.

Хрестоматия по новой истории: В 3 т. Т. 1 / Под ред. А. А. Губера и А.В. Ефимова. – М., 1963.



Дадатковыя

Айзенштат, М.П. Британия нового времени. Политическая история. Учебное пособие / М.П. Айзенштат. – М., 2007.

Барг, М.А. Английская революция в портретах ее деятелей / М.А. Барг. – М., 1991.

История Европы: в 8 т. Т. 4.   М., 1994.

Кертман, Л.Е. География, история и культура Англии / Л.Е. Кертман.   М., 1979.

Лавровский, В.М. Сборник документов по истории английской буржуазной революции 17 в. / В.М. Лавровский. – М., 1973.

Павлова Т.А. Кромвель / Т.А. Павлова. – М., 1980.

Тэма 8 Вайна паўночнаамерыканскіх калоній Англіі за незалежнасць і Першая амерыканская рэвалюцыя.
1. Фарміраванне прычын і перадумоў рэвалюцыі.

2. Абвяшчэнне незалежнасці і дэмакратычныя пераўтварэнні падчас рэвалюцый.

3. Асноўныя этапы ваенных дзеянняў паміж каланістамі і англічанамі ў 1775–1783 гг.

4. Прыняцце канстытуцыі 1787 г.

5. Вынікі і значэнне рэвалюцыі.
Асноўныя падзеі і паняцці: Метраполія. Акт аб гербавым зборы. Камітэты сувязі. Сыны свабоды. Бостанскае чаяванне. Лаялісты. Патрыёты. Кантынентальны кангрэс 1774 г. Дэкларацыя незалежнасці. Бітва пры Саратозе 1777 г. Бітва пры Йорктаўне 1781 г. Артыкулы Канфедэрацыі 1781 г. Версальскі мірны дагавор 1783 г. Канстытуцыя ЗША 1787 г. “Біль аб правах” ЗША. Федэралісты і антыфедэралісты.
Персаналіі: Георг III, Дж. Вашынгтон, Т. Джэферсан, Б. Франклін, Т. Пейн, Дж. Мэдзісан, А. Гамільтан, З. Адамс.
Кантрольныя заданні:

1. Як змянілася палітыка Англіі ў адносінах да паўночнаамерыканскіх калоній пасля Сямігадовай вайны?

2 У чым гістарычнае значэнне з'яўлення памфлета Т. Пейна “Здаровы сэнс”? Якія змены ў патрабаваннях паўночнаамерыканскіх каланістаў ілюструе яго змест?

3. Якія асноўныя палажэнні Дэкларацыі незалежнасці?

4. Пакажыце на гістарычнай карце тэрыторыі трынаццаці англійскіх калоній сярэдзіны 18 ст., гарады Бостан, Філадэльфія, Лексінгтон, Канкорд, Саратога, Йорктаўн, граніцы ЗША па мірнаму дагавору 1783 г. Якімі падзеямі Вайны за незалежнасць вядомыя названыя гарады?

5. Чым была абумоўленая неабходнасць прыняцця Канстытуцыі 1787 г.?

6. Які характар насіла вайна паміж Англіяй і яе паўночнаамерыканскімі калоніямі? Чаму гэтая падзея з'яўлялася і Вайной за незалежнасць, і рэвалюцыяй?
Крыніцы і літаратура

Асноўныя

Сборник документов по истории нового времени. Буржуазные революции XVII–XVIII вв. – М., 1990.

История стран Европы и Америки в новое время: в 2 ч. / Под ред. В.С. Бондарчука. – М., 2012.

Новая история стран Европы и Америки. XVI – XIX века: в 3 ч. Ч. 3 / Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева.   М., 2008.

Хрестоматия по новой истории: в 3 т. Т. 1 / Под ред. А. А. Губера и А. В. Ефимова. – М., 1963.

Дадатковыя

Война за независимость и образование США / Под ред. Г.Н. Севастьянова. – М., 1978.

Иванян, Э.А. История США: Пособие для вузов / Э.А. Иванян.   М., 2004.

История США: в 4 т. Т. 1. – М., 1983.



Согрин, В. В. Война США за независимость как социально-политическая революция / В.В. Согрин // Новая и новейшая история – 2005. – № 3. – С. 84–98.

Тэма 9–10 Французская рэвалюцыя канца 18 ст.
1. Станаўленне канстытуцыйнай манархіі ў перыяд Устаноўчага сходу.

2. Ліквідацыі сеньярыяльнага ладу ў перыяд Устаноўчага і Заканадаўчага сходаў.

3. Пачатак рэвалюцыйных войн і звяржэнне манархіі ў Францыі.

4. Барацьба Гары і Жыронды ў Канвенце восенню 1792 – весной 1793 г.

5. Станаўленне якабінскай дыктатуры як формы ўлады.

6. Сацыяльна-эканамічная палітыка якабінцаў.

7. Крызіс якабінскай дыктатуры і тэрмідарыянскі пераварот.

8. Палітычны рэжым Францыі па Канстытуцыі III года Рэспублікі. “Палітыка качэляў” Дырэкторыі.

9. Пераварот 18 брумера і вынікі рэвалюцыі.
Асноўныя падзеі і паняцці: “Стары парадак”. Сеньярыяльны лад. Генеральныя штаты. Нацыянальны сход. Устаноўчы сход. Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна 1789 г. Канстытуцыя 1791 г. Якабінцы. Мантан’яры. Кардальеры. Парыжскія секцыі. Варэнскі крызіс. Фельяны. Заканадаўчы сход. Жырандысты. Камуна Парыжу. Нацыянальны канвент. Гара. “Ашалелыя”. Камітэт грамадскага выратавання. Камітэт грамадскай бяспекі. Канстытуцыя 1793 г. “Дэхрысціянізація”. Тэрмідарыянскі пераварот. Канстытуцыя 1795 г. Рэжым Дырэкторыі. Рух “роўных”. “Палітыка качэляў”. Пераварот 18 брумера.

Персаналіі: Людовік XVI, Ж. Некер, О. дэ Мірабо, Ж. дэ Лафайет, М. Рабесп'ер, Сен-Жуст, Ж. Кутон, Ж.З. Байі, Ж.П. Марат, Ж. Дантон, Ж. Ру, Г. Бабёф, М. Кандарсе, Ж-П. Брысо, Верню, Ж. Пеціон, Э-Ж. Сійес, Ш.М. Талейран, П. Барас, Н. Банапарт.
Кантрольныя заданні:

1. Якім чынам Генеральныя штаты сталі Устаноўчым сходам?

2. Вылучыце асноўныя спалажэнні Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна 1789 г. У чым сэнс гэтага акту?

3. У выніку якіх падзей прыйшоў да ўлады якабінскі блок? Якія палітычныя групы сфарміраваліся ў ім?

4. Чаму Канстытуцыя 1793 г. не ўступіла ў дзеянне?

5. Чым тлумачыцца крушэнне якабінскай дыктатуры?

6. Якую ролю падчас Французскай рэвалюцыі адыграў якабінскі тэрор?

7. Пакажыце на гістарычнай карце краіны, якія ўвайшлі ў склад 1-й і 2-й антыфранцузскіх кааліцый. Якія акалічнасці падштурхнулі іх з'яўленне?

8. Ці спрыяла палітыка Дырэкторыі мадэрнізацыі французскага грамадства?
Крыніцы і літаратура

Асноўныя

История стран Европы и Америки в новое время: в 2 ч. / Под ред. В.С. Бондарчука. – М., 2012

Новая история стран Европы и Америки. XVI–XIX века: в 3 ч. Ч. 3 / Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева.   М., 2008.

Сборник документов по истории нового времени. Буржуазные революции XVII–XVIII вв. – М., 1990.

Хрестоматия по новой истории / Под ред. А.А. Губера, А.В. Ефимова. В 3 т. Т. 1. – М., 1963.

Дадатковыя

История Европы: в 8 т. Т. 5.   М., 2000.

Блуменау, С.Ф. Советская историография Французской революции / С.Ф. Блуменау // Вопросы истории. – 2011. – № 12. – С. 158–162.

История Франции: в 3 т. Т. 1. – М., 1972.

Манфред, А.В. Великая французская революция / А.В. Манфред. – М., 1983.

Ревуненков, В.Г. Очерки по истории Великой французской революции: Падение монархии. 1789–1792 / В.Г. Ревуненков.   Л., 1982.

Ревуненков, В.Г. Очерки по истории Великой французской революции: Якобинская диктатура и ее крушение / В.Г. Ревуненков.   Л., 1983.

Манфред, А.З. Наполеон Бонапарт / А.З. Манфред.   М., 1973



Тэма 11 Вестфальская сістэм міжнародных адносін у другой палове 17–18 ст.
1. Англа-галандскае гандлёвае саперніцтва.

2. Барацьба Францыі за панаванне ў Еўропе.

3. Саперніцтва еўрапейскіх дзяржаў на міжнароднай арэне пасля Вайны за іспанскую спадчыну. Вайна за аўстрыйскую спадчыну.

4. Дыпламатычная рэвалюцыя сярэдзіны 50-х гг. 18 ст. Сямігадовая вайна.

5. Міжнародны аспект Вайны за незалежнасць ЗША. Польскае і Усходняе пытанне ў апошня трэці 18 ст.
Асноўныя падзеі і паняцці: Палітыка “дзяржаўнага інтарэсу”. Сістэма “еўрапейскага балансу”. Вестфальскі мір 1648 г. Англа-галандскае гандлёва-каланіяльнае саперніцтва. Вайна за іспанскую спадчыну. Утрэхтскі мір. Балтыйскае пытанне. Паўночная вайна 1700–1721 гг. Аўстра-прускі дуалізм. Франка-англійскі антаганізм. Вайна за аўстрыйскую спадчыну. “Дыпламатычная рэвалюцыя” сярэдзіны 18 ст. Сямігадовая вайна. Падзелы Рэчы Паспалітай. Усходняе пытанне.

1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка