Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гістарычны факультэт




старонка15/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер4.13 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   23

3. У ліпені 1792 г. на беразе Рэйна з’яўляецца пруская армія пад камандавааннем герцага Браўншвейгскага. Вайну Францыі аб’явіла Сардзінскае каралева. Становіццаі рэальнай пагроза ўваарвання інтэрвентаў у глыб Францыі. 11 ліпеня Заканадаўчы сход прымае дэкрэт “Айчына ў небяспецы”. Герцаг Браўншвейгскі 25 ліпеня 1792 г. абнародваў маніфест, у яктм пагражаў парыжанам рэпрэсіямі, калі яны пасгнуць на ўладу караля. Гэта падштурхнула парыжан да паўстання супраць караля, якога разам з каралевай Марыяй-Антуанетай падазравалі ў дзяржаўнай здрадзе. У ноч з 9 на 10 жніўня сталі збірацца камісары секцый Парыжа і аб’явілі сябе новай уладай, так узнікла рэвалюцыйная камуна – арганізатар паўстання. Да паўстання прымкнула большасць мантаньяраў. 10 жніўня паўстаўшымі быў узят Тюэльры. Гэта азначала фактычнае звяржэнне манархіі.

З паўстання 10 жніўня 1792 г. пачынаецца новы этап Французскай рэвалюцыі. Да гэтага моманту яна ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам адукаванай эліты, якой удавалася весці за сабой народныя масы і абмяжоўваць іх удзел у рэвалюцыі. Пераўтварэнні праводзіліся пераважна прававымі метадамі, праз прыняцце законаў. Цяпер сацыяльныя нізы пачынаюць адыгрываць у рэвалюцыю самую актыўную самастойную ролю. Яны прыўносяць у рэвалюцыю шырокае выкарыстанне гвалтоўных метадаў.

Пад уздзеяннем паўстання Заканадаўчы сход прыняў дэкрэт аб адхіленні Людовіка ад улады і скліканне Нацыянальнага канвента. Як вышэйшы орган выканаўчай улады быў сфарміраваны часовы выканаўчы савет, большасць у якім мелі жырандзісты. Ад мантаньяраў у яго ўвайшоў Дантон. 11 жніўня было адменена дзялення на актыўных і пасіўных грамадзян. 17 жніўня ствараецца Надзвычайны трыбунал, задача якога – разглядаць справы ворагаў рэвалюцыі. 21 жніўня адбыліся першыя смяротныя пакаранні па палітычных матывах. Заканадаўчы сход спрабуе аслабіць сацыяльнае напружанне і прымае аграрныя законы: закон аб падзеле абшчыных зямель, аб продажу канфіскаваных земель эмігрантаў дробнымі ўчасткамі, аб выкупе феадальных павіннасцей у абавязковым парадку. Парыжская камуна рэзка ўзмацняе рэпрэсіі. У пачатку верасня адбываюцца массавыя забойствы ў турмах (некалькі тысяч чалавек). 20 верасня 1792 г. ля Вальмі армія рэспублікі атрымала перамогу над інтэрвентамі.

У той жа дзень пачынае працу Нацыянальны канвент. Мэта яго склікання – неабходнасць выпрацаваць новую канстытуцыю, бо канстытуцыйная манархія, створаная Канстытуцыяй 1791 г., ужо рухнула. У Канвенце склалася новая расстаноўка сіл. Знікла фракцыя фельянаў. У Канвенце цалкам панавалі рэспубліканцы. Яны па-ранейшаму дзяліліся на дзве групоўкі. Больш шматлікай была фракцыя жырандзістаў (Брысо, Верньё, Кандарсэ). Мантаньяры (Дантон, Марат, Рабісп’ер) былі ў меншасці. Большасць дэпутатаў не прымыкала да ніякай партыі (“балота”). Спачатку яны падтрымлівалі жырандзістаў.

Мантаньяры ў большасці сваёй былі прадстаўнікамі той дробнай і сярэдняй буржуазіі, якая значна палепшыла свой дабрабыт за час рэвалюцыі, атрымала доступ да ўлады. Яны ўяўлялі сабой буржуазную групоўку, якая імкнулася да паглыблення рэвалюцыі, вынікам чаго стала б стварэнне рэспублікі ўсеагульнай дабрадзецелі. Гэтая рэспубліка павінна была забяспечыць сярэдні ўзровень дабрабыту для сваіх грамадзян, шчасце для ўсіх. Мантаньяры ўзялі за аснову сваёй палітыкі радыкальныя ідэі Русо. Для дасягнення сваіх мэт мантаньяры гатовы былі ісці на саюз з сялянствам, гарадскім плебсам (санкюлотамі). Кампраміс з сіламі, якія выступалі ў абарону “старога парадку”, быў для іх немагчымым. Жырандзісты абапіраліся на сярэднюю, пераважна, правінцыйную гандлёва-прамысловую і аграрную буржуазію, якая сфарміравалася яшчэ да рэвалюцыі. Жырандзісты лічылі рэвалюцыю зкончанай, патрабавалі закону, парадку. Рэспубліка, якую яны хацелі стварыць, была рэспублікай у інтарэсах уласнікаў, рэспубліка са свабоднай рынкавай эканомікай. Жырандзісты гатовы былі на кампраміс з дваранствам каб супрацьстаяць анархіі, пагроза якой зыходзіла ад сацыяльных нізоў (санкюлотаў, беднага сялянства). Нездарма Канвент, у якім кіруючую ролю адыгрывалі жырандзісты, у якасці першага прыняў закон аб недатыкальнасці прыватнай уласнасці. Восеню 1792 г. жырандзісты выходзяць з Якабінскага клубу, і ў ім застаюцца толькі мантаньяры. З гэтага моманту паміж паняццямі мантаньяр і якабінец можна паставіць знак роўнасці..

Канвент прымае закон аб ліквідаванні каралеўскай улады і 21 верасня 1792 г. становіца першым днём Рэспублікі. У Канвенце разгортваецца барацьба паміж жырандзістамі і мантаньярамі (якабінцамі). Мантаньяры ў гэтай барацьбе абапіраюцца на камуну Парыжа. Марат прызнаваў імкненне мантаньяраў захапіць уладу з апорай на Парыжскую камуну. Кіраўнікі камуны Шамет, Эбер у студзене 1793 г. уступілі ў Якабінскі клуб. Абвастрэнне адносін паміж жырандзістамі і мантаньярамі выклікала пытанне аб судзе над каралем. З названай ідэяй выступіла камуна Парыжа. 3 снежня 1792г. – прымаецца рашэнне аб стварэнні суда над каралем. Жырандзісты згадзіўся пачаць суд, але імкнуліся захаваць яму жыццё. Пад ціскам мантаньяраў і камуны Парыжа каралю быў вынесяны смяротны прысуд, які быў 21 студзеня 1793 г. прыведзены ў дзеянне. Гэта была першая перамога якабінцаў.

Французская армія атрымала пеамогу (6 лістапада генерал Дюмурье перамог пры Жэмапэ, французы ўступілі ў Бельгію). Пачынае распаўсюджвацца лозунг рэвалюцыйнай вайны. Французская рэспубліка анэксіравала гэтыя тэрыторыі.

Пакаранне прывяло да пагаршэння знешнепалітычнай сітуацыі Францыі. З восені 1792 г. французская армія паспяхова наступала. Французы занялі Бельгію, левы бераг Рэйна, Савою. Канвент вылучыў лозунг рэвалюцыйнай вайны “Мір хіжынам, вайна палацам”. У лютым 1793 г. пашыраецца антыфранцузская кааліцыя за кошт далучэння да яе Галандыі, Англіі, Іспаніі, шэрагу германскіх княстваў. У ваенных дзеяннях наступіў пералом на карысць праціўнікаў Францыі. Вясной французы былі выбіты з Бельгіі, з левага берага Рэйна. Вясной 1793 г. пачынаецца раяліцскі мяцеж у Вандэі. Неардынарнасць падзеі заключалася ў тым, што галоўнай сілай паўстання выступіла сялянства. Вандэйскае паўстанне разглядаецца як канфлікт паміж мясцовымі сялянамі і новай буржуазіяй, якая ва ўмовах рэвалюцыі стала аактыўнга скупаць зямлю. Сялянства было незадаволена і імклівым ростам падаткаў. Гэтыя адмоўныя моманты для сялян былі звязаны з горадам. Таму паўстанне ў многім набыло характар вайны вёскі супраць горада. На вёсцы яшчэ захоўваліся патрыярхальныя адносіны. Для сялян сеньёр з’яўляўся не столькі прыгнятальнікам, колькі патронам. Сярод сялян Вандэі былі моцнымі раялісцкія і рэлігійныя настроі, яны актыўна падтрымлівалі непрысягнуўшых свяшчэннікаў, ішлі за дваранствам, якое ўзначаліла паўстанне.

Вясной 1793 г. нарастаюць эканамічныя цяжкасці, растуць цэны, пачынаюцца народныя хваляванні з патрабаваннем таксацыі – увядзенне фіксіраваных цэнаў, ці максімума. Адлюстроўваючы настроі санкюлотаў парыжа, левыя дзеячы камуны ў ноч з 9 на 10 сакавіка спрабавалі ўзняць паўстанне супраць Канвента, але яно было падаўлены ў самым пачатку. Пад ціска санкюлотаў Канвент пачынае палітыку арганізаванага тэрору, стварыўшы 10 сакавіка 1793 г. надзвычайны крымінальны трыбунал і прыняўшы 19 сакавіка закон аб пакаранні мяцежнікаў. Цяжкае палітычнае і эканамічнае становішча штурхае Канвент на цэнтралізацыю ўлады. 6 красавіка ствараецца камітэт грамадскага выратавання, які канцэтруе ў сваіх руках выканаўчую ўладу. У дэпартаменты і армію накіроўваюцца камісары Канвента. 4 мая Канвент прымае закон аб максімуме на зерне, а 20 мая – закон аб прымусным займе ў 1 млрд. ліўраў. Жырандзісты, каб спыніць націск санкюлотаў Парыжа, спрабуюць пачаць судовую справу супраць камуны Парыжа.

4. У такой сітуацыі Рабесп’ер 29 мая заклікае камуну Парыжа ўзяць уладу ў свае рукі. У якасці кіруючага органа паўстання быў абраны 34 секцыямі Агульны рэвалюцыйны сход Парыжа. Ён прызначыў новага камандуючага нацыянальнай гвардыяй – мантаньяра Анрыо. 31 мая пачалося паўстанне, але ў першы дзень яно не прынесла вынікаў. 2 чэрвеня Канвент быў акружаны паўстаўшымі, якія патрабаванні арышту лідараў жыронды. Канвент прыняў дэкрэт аб арэшце 33 дэпутатаў – жырандзістаў, і кантроль над Канвентам перайшоў да мантаньяраў (якабінцаў). Гэта была буржуазная групоўка, але яны павінна была ўлічваць інтарэсы санкюлотаў. Апорай якабінцаў, рэвалюцыйнай буржуазіі, становіцца Канвент, апорай санкюлотаў – камуна Парыжа.

24 чэрвеня 1793 г. якабінскі Канвент прымае новую Канстытуцыю. Яна ўсталёўвала ў Францыі рэспубліку, адмяняла падзел улады: Канвент аб’яднаў заканадаўчую, выканаўчую, судовую ўлады пад кантролем Заканадаўчага схода. Ён выбіраўся на 1 год і прызначаў выканаўчы савет як цэнтральны орган выканаўчай улады. Быў ліквідаваны падзел грамадзян на пасіўных і актыўных і ўсталёўвалася ўсеагульнае выбарчае права для мужчын. Канстытуцыя прадугледжвала элементы прамой дэмакратыі: правядзенне рэферэндумаў для прыняцця законаў, адкліканне дэпутатаў. Гарантавалася недатыкальнасць прыватнай уласнасці, асноўныя дэмакратычныя правы і свабоды. Канстытуцыя мела прыамбулу – Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна ў рэдакцыі 1793 г. Яна была больш радыкальная, у прыватнасці, абвяшчала паўстанне абавязакам народа, калі ёсць пагроза ўсталявання тыраніі. Мэтай грамадства абвяшчалася агульнае шчасце.

Канстытуцыя не была ўведзена ў дзеянне, бо якабінцы лічылі праўленне на аснове канстытуцыі магчымым толькі ва ўмовах міру. Ва ўмовах вайны яны лічылі неабходным рэвалюцыйнае праўленне. Якабінцы фарміруюць сістэму рэвалюцыйнай улады. Для яе характэрна цэнтралізацыя. Важнейшым элементам рэвалюцыйнай дыктатуры становіцца камітэт грамадскага выратавання. У ліпені – жніўні ён быў абноўлены. Яго кіруючае ядро склалі лідары якабінцаў Рабесп’ер, Кутон, Карно, Сэн-Жуст. Камітэту былі падначалены ўсе органы выканаўчай улады. Ён павінен быў трымаць справаздачу перад Канвентам, але яна была чыста фармальнай. Усе, што прапаноўваў камітэт, безумоўна адабралася Узрастае значэнне камітэта грамадскай бяспекі, якому падначальваецца палітычная паліцыя. Важную ролю ў сістэме кіравання адыгрывалі камісары Канвента. Элементам рэвалюцыйнай дыктатуры з’яўляўся і Якабінскі клуб, у якім папярэдне абмяркоўваліся пытанні, якія затым выносіліся на разгляд Канвента. Якабінцы пайшлі на абмежаванне функцый мясцовага самакіравання. Завяршэннем фарміравання сістэмы рэвалюцыйнай дыктатуры якабінцаў стала прыняцце Канвентам 10 кастрычніка 1793 г. дэкрэта аб рэвалюцыйным парадку кіравання. Ён надзяліў камітэт грамадзянскага выратавання надзвычай высокімі паўнамоцтвамі, хаця фармальна абвяшчаў канвент вышэйшым органам улады. Фактычна ўсталявалася дыктатура камітэта грамадзянскага выратавання.

Летам 1793 г. становішча якабінскай дыктатуры было крытычным. Жырандзісты ўзнялі антыякабінскія мецяжы ў большасці дэпартаментаў (федэралістскі мяцеж). Найбольш распаўсюджаным мяцеж быў на Поўдні (Марсэль, Ліон), у Нарманды. Актывізаваліся вандэйцы, якія стварылі саракатысячную армію. 13 ліпеня 1793 г. адбылося забойства Марата. Забойства Марата стала штуршком для ціску санкюлотаў на якабінцаў. У Парыжы была створана Рэвалюцыйная армія, якая займалася рэквізіцыямі і барацьбой з контррэвалюцыяй. Рабісп’ер лічыў, што тэрор гэта праяўленне дабрадзецелі. Ён зыходзіць з таго, што ўжо быў блізкі век усеагульнага шчасця, неабходна толькі выгнаць інтэрвентаў, пакараць зраднікаў. 17 верасня 1793 г. Канвент прыняў закон аб падазроных: прадпісваецца браць пад арышт усіх падазроных, да ліку якіх адносілі тых, хто не выказаў падтрымкі рэспубліцы. Пачынаюцца масавыя арышты і стаў актыўна працаваць рэвалюцыйны трыбунал. Былі пакараны смерцю каралева, многія фельяны і жырандзісты.

Якабінцы займаюцца ўмацаваннем арміі 23 жніўня 1793 г. быў прыняты закон, які фактычна ўвёў у Францыі ўсеагульны вайсковы абавязак, што дало магчымасць стварыць масавую армію. Вялікая заслуга ў арганізацыі арміі належыла Лазару Карно. Вылучыліся і таленавітыя генералы – Гош, Журдан, Банапарт. Вялікую ролю ў забеспячэнні арміі, падтрымнні дысцыпліны адыгрываюць камісары Канвента. Для вытворчасці зброі і амуніцыі прыцягваюцца прыватныя, ствараюцца дзяржаўныя прадпрыемствы. Усё гэта дало магчымасць французам восенню 1793 г. дабіцца пералому на франтах. Француская армія ўступае на тэрыторыю Бельгіі і падыходзіць да Рэйна. П’емонцы былі выбіты з Савойі. Да канца 1793 г. былі ліквідаваны ачагі федэралісцкага мецяжу. Рэспубліка змагла нанесці шэраг паражэнняў вандэйцам. Падаўленне паўстання суправаджалася ўзмацненнем тэрору, у выніку чаго загінула каля 100 тысяч вандэйцаў.

Пашырыць сацыяльную базу сваёй улады якабінцы імкнуліся з дапамогай сацыяльна-эканамічнай палітыкі. Каб атрымаць падтрымку сялян, яны прымаюць рад аграрных законаў. Дэкрэты 3–6 чэрвеня 1793 г. усталёўваюць новы парадак продажу нацыянальных маёмасцей. Ён ажыццяўляўся з аўкцыёна, але павялічваўся час растэрміноўкі да 10 гадоў замест 4. Дэкрэты 10–11 чэрвеня адмянялі правы сеньёраў на абшчынныя землі, яны павінны былі дзяліцца паміж сялянамі. Закон ад 17 ліпеня без выкупа і неадкладна знішчаў усе сеньярыяльныя правы, павіннасці, прывілеі, плацяжы. Якабінцы ішлі на сустрач сялянам, але адвяргалі ўраўняльніцтва. Яны нанеслі раашаючы і завяршальны ўдар па сеньёрыяльнаму ладу ў Францыі.

Гарадская бедната патрабавала ўвядзення ўсеагульнага максімалізма. 26 ліпеня Канвент прымае дэкрэт супраць скупкі, але практычна гэты закон не выконваецца. Гэта не задаволіла санкюлотаў. Пад іх ціскам 29 верасня Канвент прыняў дэкрэт аб усеагульным максімалізме. Ён усталёўваў максімальныя памеры цэнаў на тавары першай неабходнасці. Уводзіўся і максімум заработнай платы. Ва ўмовах, калі эканоміка была разбурана, з прыняццем закона аб максімуме тавары сталі знікаць з легальнага рынку і пераходзіць на чорны рынак. Палепшыць становішча санкюлотаў не ўдалося і з дапамогай прымусовых рэквізіцый прадуктаў харчавання.

5. вясной 1794 г. абазначыўся крызіс якабінскай дыктатуры. У краіне нарасталі эканамічныя цяжкасці: інфляцыя, недахоп тавараў першай неабходнасці. Якабінцы не здолелі вылучыць сацыяльна-эканамічную праграму, якая задаволіла б розныя пласты грамадства. Ва ўмовах абнішчання нізоў сярод анкюлотаў папулярнай тановіцца ідэя перразмеркавння маёмасці, каб забяспечыць дробную ўласнасць для ўсіх. Для задавальнення патрабаванняў сацыяльных нізоў Канвент прымае вантозскія дэкрэты. Яны прадугледжвалі аказанне дабрачыннай дапамогі беднякам за кошт маёмасці, якая канфіскоўвалася ў ворагаў рэспублікі. У дэкрэтах гаворка не ішла пра перарзмеркаванне маёмасці. Як і ў аграрным заканадаўстве, у вантозскіх дэкрэтах якабінцы прадэманстравалі, што яны з’яўляюцца праціўнікамі пераразмеркавння маёмасці і рэалізацыі ўраўняльных памкненняў беднаты.

Незадавльненне санкюлотаў сацыяльна-эканамічнай палітыкай якабінцаў прывяло да абвастрэння адносін паміж якабінскім канвентам і санкюлотскай камунай Парыжа. У сакавіку былі арыштаваны лідары камуны Эбер і Шамет і снкюлотская камуна была разгромлена. Была распушчана рэвалюцыйная армія. Такім чынам вясной 1794 г. саюз паміж якабінскай рэвалюцыйнай буржуазіей і санкюлотамі распаўся, што значна зменшыла сацыяльную падтрымку якабінскай дыктатуры.

Сведчанем крызісу якабінскай дыктатуры было абвастрэнне барацьбы сярод саміх якабінцаў, у тым ліку з выкарыстаннем тэрору. Група якабінцаў на чале з Дантонам (іх сталі называць снісхадзіцельныя) выступіл за абмежаванне тэрору, з крытыкай эгалітырных ідэй, за адмену максімума і іншых абмежавнняў у эканамічны жыцці. Дантон і яго прыхільнікі адлюстроўвалі настроі буржуазіі, якая ва ўмовах, калі была ліквідавана пагроза рэстаўрацыі “старога парадку” ўжо не хацела мірыцца з крайнасцямі якібінскай дыктатуры, дабівалася гарантый жыцця і ўласнасці, свабоды прадпрымальніцтва. 5 красавіка Дантон, Демулен быў пакараны смерцю. Гэта прадэманстравала, што тэрор стаў палітычным сродкам барацьбы сярод саміх якабінцаў. Такім чынам, у сакавіку – пачатку красавіка 1794 г. цэнтрысцкая групоўка якабінцаў на чале з Рабесп’ерам нанесла ўдар па сваіх праціўніках сярод якабінцаў як злева (тых хто адстойваў інтарэсы санкюлотаў), так і справа (тых, хто адстойваў інтарэсы новай буржуазіі).

Ва ўмовах крызісу адбылася далейшая канцэнтрацыя ўлады ў руках камітэта грамадскага выратавання і камітэта грамадскай бяспекі. 1 красавіка былі ліквідаваны міністэрствы, часовы выканаўчы камітэт. Але канцэнтрацыя ўлады не пашырала сацыяную базу якабінскай дыктатуры. Рабесп’ерысты з аднаго боку не змаглі прапанаваць сацыяна-эканамічную праграму ў інтарэсах санкюлотаў. З другога боку, Рабесп’ер не хацеў дапусціць панаванне новай буржуазіі. Ён спрабуе згрунтаваць нацыю на аснове новай рэспубліканскай рэлігіі. Яшчэ восенню 1792 г. па Францыі пракацілася хваля дэхрысціянізацыі, якая суправаджалася масавым закрыццём храмаў. Хрысціянскую рэлігію спрабавалі замяніць культам розуму. У рамках гэтай палітыкі Канвент уводзіць новы рэвалюцыйны календар, згодна якому з першага дня рэспублікі 22 верасня 1792 г. пачынаецца адлік новай эры. Але Рабесп’ер убачыў нарастанне пратэсту супраць дэхрысціянізацыі і быў вымушаны выступіць за свабоду культу. Насілле ў храмах было забаронена, але працягвалася жорсткая барацьба супраць непрысягнуўшых свяшчэннікаў. Вясной 1794 г. па прапанове рабесп’ера была ўведзена новая дзяржаўная рэлігія – культ вярхоўнай істоты. 8 чэрвеня адбылося нацыянальнае свята, прысвечанае новай рэлігіі. У ролі вярхоўнага жраца выступаў Рабесп’ер. Гэта стала дадатковым аргументам для тых, хто абвінавачваў яго ў імкненні да асабістай дыктатуры.

З восені 1793 г. французская арія паспяхова наступала на ўсіх франтах. Быў падаўлены федэралісцкі мяцеж. Нанесяны цяжкія паражэнні вандэйцам. Інтэрвенты былі адкінуты за межы Францыі. 26 чэрвеня 1794 г. бітва пры Флерусе французская армія пад камандаваннем Журдана атрымала рашаючую перамогу над австрыйцамі. Флерус прадэманстраваў, што пагроза інтэрвенцыі на бліжэйшы час адпала. Адпаведна, няма больш для буржуазіі неабходнасці цярпець эканамічныя абмежаванні, тэрор, на які буржуазія пагадзілася пад націскам плебса каб не дапусціць рэстаўрацыі старога парадку. Вынікам стаў рэзкі рост антыякабінскіх настрояў сярод буржуазіі летам 1794 г. Да яе далучаецца ўласніцкае сялянства, якое несла эканамічныя страты ад якабінцаў па рэгламентацыі эканомікі.

У Канвенце фарміруецца апазіцыя супраць Рабісп’ера і яго бліжэйшых паплечнікаў – Кутона, Сен-Жуста (Трыўмвірата). У апазіцыі вылучыліся дзве плыні. Крайне левыя (ультратэрарысты) Тальен, Барас. З другога боку выступаюць рэшткі снісхадзіцельных: Карно, Лендэ. У апазіцыі да Рабесп’ера аказваецца большая частка канвента і камітэт грамадзянскай бяспекі, нават унутры камітэта грамадскага выратавання з’яўляецца апазіцыя. Рабеісп’ер спрабуе справіцца з апазіцыяй праз узмацненне тэрора. 20 чэрвеня 1794 г. прымаецца закон аб рэарганізацыі рэвалюцыйнага трыбуналу, пасля чаго маштабы тэрора значна павялічваюцца. Для кожнага была пагроза ў любы момант прадстаць перад рэвалюцыйным трыбуналам. Гэта падшурхнула апазіцыю да рашучых дзеянняў па звяржэнню Рабесп’ера.

9 тэрмідора (27 ліпеня) канвент прыняў рашэнне аб арышце Рабесп’ер і яго бліжэйшых паплечнікаў. 10 тэрмідора рабісп’ерысты былі пакараны смерцю. Якабінская дыктатура пала. Ад улады былі адхілены тыя пласты рэвалюцыйнай буржуазіі, якія спрабавалі будаваць рэспубліку пры падтрымцы санкюлотаў з улікам іх інтарэсаў. Цяпер уладу захапіла новая буржуазія, якая выступала за рэспубліку для ўласнікаў і ліквідцыю абмежаванняў эканамічнай свабоды.

6. Каб стварыць перашкоды на шляху магчымай новай дыктатуры, тэрмідэрыянцы заняліся разбурэннем сістэмы цэнтралізаванага кіравання. Паўнамоцтвы камітэта грамадскай бяспекі і камітэта грамадскага выратавання былі рэзка абмежаваны. Для кіравання рознымі дзяржаўнымі сферамі канвент утварыў асобныя камітэты. Камітэту грамадскага выратавання засталіся толькі пытанні знешняй палітыкі і абароны. Тэрмідарыянцы лічылі, што пагроза для іх улады зыходзіць з боку санкюлотаў Парыжа. Каб яе аслабіць яны ажыццявілі дэцэнтралізацыю ўлады ў Парыжы. Адзіная камуна была ліквідавана, Парыж падзялілі на 12 акругоў, кожны з якіх выбіраў свайго мэра і мясцовы сход. Пачынае згортвацца тэрор. 1 жніўня быў рэарганізаваны рэвалюцыйны трыбунал, і яго дзейнасць стала вяртацца да норм традыцыйнай судавытворчасці. Пачынаецца выпуск з турмаў падазроных. Але тэрор не быў спынены поўнасцю, ён скіраваны супраць санкюлотаў, тых, хто падтрымліваў якабінцаў. У эканамічнай сферы аслабляецца сістэма рэгламентацый. 24 снежня 1794 г. быў адменены закон аб максімуме.

Змены ў эканамічнай палітыцы выклікалі новы віток інфляцыі, рост цэнаў. Сяляне адмаўляюцца прадаваць прадукты харчавання за абясцэніўшыеся папяровыя грошы. Імкліва нарастае разрыў паміж багаццем новай буржуазіі і жабрацтвам санкюлотаў. Гэта стала падставай для народных выступленняў у Парыжы 12 жэрміналя (1 красавіка) 1 прэрыаля (20 мая) 1795 г. пад лозунгам “хлеба і канстытуцыі 1793 г..” Нацыянальная гвардыя разагнала натоўп і раззброіла санкюлотаў. Канвент скарыстаў гэтыя падзеі, каб нанесці ўдар па рэштках левым у канвенце (“вяршыні”). У канвент вярнуліся жырандзісты.Падаўленне паўстанняў жэрміналя і прэрыаля азначала разгром санкюлотскага руху, сялянства таксама адышло ад рэвалюцыі, бо яго патрабаванні ў асноўным ужо былі задаволены. Народная рэвалюцыя скончылася. Усталявалася панаванне буржуазіі.

Рзгараміўшы санкюлотаў, тэрмідарыянскі рэжым у той жа час дэманстраваў непрымірымую пазіцыю да іл, якія імкнуліся аднавіць “стары парадак”. Калі летам 1795 г. на мысе Кіберон (Брытань) высадзіліся войскі эмігрантаў, супраць іх неадкладна была накіаравана армія пад камандаваннем генерала Гоша. Эмігранты былі разгромлены, а захопленныя ў палон расстарляны на месцы. Прывержанасць тэрмідарыянцаў рэспубліканскай форме дзяржавы праявілася і пры распрацоўцы Канвентам новай Канстытуцыі, якая была прынята 22 жніўня 1795 г. Яна ўсталёўвала роўнасць ўсіх перад законам. У той жа час, каб замацаваць уладу за буржуазіяй, Канстытуцыя адмяняла ўсеагульнае выбарчае права і ўводзіла высокі маёмасны цэнз для выбаршчыкаў і кандыдадатаў у дэпутаты. У інтарэсах буржуазіі было і палажэнне Канстытуцыі, згодна якому не дапускалася абмежавання свабоды гандлю. Захоўваўся падзел улад, але пры гэтым баланс улад парушаўся на карысць заканадаўчай (Заканадаўчы корпус) і абмяжоўваліся правы выканаўчай (Дырэкторыя). Заканадаўчы корпус складаўся з 2 палат: Савет пяцісот і Савет старэйшын. Кожны год 1/3 саветаў павінна была абнаўляцца праз правядзенне частковых выбараў. Дырэкторыя складалася з 5 чалавек, кожны год 1 член Дырэкторыя змяняўся. Мясцовая ўлады знаходзілася пад кантролем Дырэкторыі.

У час тэрмідарыянскага рэжыму ўзмацніўся ўплыў раялістаў, і існавла пагроза, што яны перамогуць у выбарах Заканадаўчага корпусу. Каб захаваць уладу і не дапусціць рэстаўрацыі “старога парадку”, Канвент прыняў закон, згодна якому 2/3 дэпутатаў Савета пяцісот і Савета старэйшын павінны быць абраны з ліку дэпутатаў канвента. Раялісты ўбачылі, што ім не ўдасцца прыйсці да ўлады праз выбары, і яны ўздымаюць паўстанне, якое актыўна падтрымала парыжская буржуазія. Многія секцыі Парыжа выступаюць з лозунгам “Далоў 2/3”. Канвент стварае надзвычайную камісію на чале з Барасам. Ён прыцягнуў для кіраўніцтва падаўленнем мецяжу Напалеона. Банапарта. Раялісцкі мяцеж быў падаўлены. Канвент пачынае рэпрэсіі супраць раялістаў: сваякоў эмігрантаў, непрсягнуўшых свяшчэннікаў.

У час тэрмідарыянскага рэжыму пачынаецца распад першай антыфранцузскай кааліцыі. 5 красавіка 1795 г. Францыя падпісала мір з Прусіяй, затым – з Іспаніяй.

8. У кастрычніку 1795 года Канвент разыйшоўся, былі сфарміраваны органы ўлады ў адпаведнасці з Канстытуцыяй 1795 г. У Францыі ўсталяваўся рэжым Дырэкторыі. Эпоха Дырэкторыі вызначаецца тым, што ўдалося справіцца з інфляцыяй і быў пераадолены эканамічны крызіс. Пачынаецца рост прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Францыя ўступае ў перыяд прамысловага перавароту. Але эканамічны ўздым не прывёў да палітычнай стабільнасці. Рэжым не меў дастатковай апоры ў грамадстве. Цяжкім заставалася становішча санкюлотаў. Рэакцыяй на гэта стала “змова роўных” на чале з Бабёфам. Ён ставіў задачу дасягнуць фактычнай роўнасці за кошт ураўняльнага размеркавання буйной маемасці. Намячалася стварыць Нацыянальную камуну з калектыўнай маёмасцю. Спроба ўдзельнікаў “змовы роўных” у маі 1796 г., узняць паўстанне церпіць няўдачу.

Першыя частковыя выбары ў заканадаўчы корпус у красавіку 1797 г. прынеслі поўную перамогу раялістам. З былых 216 членаў Канвента былі зноў абраны толькі 11. Узнікла пагроза раялісцкай рэстаўрацыі. Саветы заканадаўчага корпуса адмяняюць законы супраць непрысягнуўшых свяшчэннікаў, сталі вяртацца эмігранты. Трое з пяці дырэктараў (Барас, дэ Лоппо, Робель) у такой сітуацыі пайшлі на ажыццяўленне дзяржаўнага перавароту. вырашылі прыбегнуць да дзяржаўнага перавароту. 18 фрукцідора (4 верасня) 1797 г. Парыж занял верныя Дырэкторыі войскі, былі арыштаваны старшыня Савета пяцісот генерал Пешагру, 117 дэпутатаў-раялістаў былі выдалены з Саветаў, два члена Дырэкторыі (Карно і Бартэлеме) былі адпраўлены ў адстаўку. Пачынаюцца рэпрэсіі супраць эмігрантаў, непрысягнуўшым свяшчэннікам.

Разгром манархіі спрыяў росту ўплыву якабінцаў, што прадэманстравалі выбары 1798 г. Дырэктыва ідзе на новы дзяржаўны пераварот. Быў праняты закон, па якім Савет пяцісот і Савет старэйшын прысвоілі сабе права праверкі законнасці абрання новых дэпутаў. 106 з іх былі пазбаўлены мандатаў. Гэтую чыстку Саветаў ад якабінцаў назвалі “Фларэяльскім пераваротам”. Яна дазволіла прыхільнікам Дырэкторыі захаваць большасць у заканадаўчым крпусе. Але тое, што Дырэкторыя для захавання ўлады рэгулярна ішла на дзяжаўныя перавароты, паўставіла пытанне аб яе легітымнасці дырэкторыі. Яшчэ адным наступствам дзяржаўных пераваротаў стаў далейшы рост уплыву арміі на палітычнае жыццё краіны. Галоўнай фігурай рэжыму становіцца Барас. У сваёй унутранай палітыцы Дырэкторыя сутыкалася то з пагрозай справа (раялісты), то з пагрозай справа (якабінцы) і наносіла ўдары па сваіх праціўніках то з аднаго, то з другога боку. Такая палітыка ваганняў атрымала назву “палітыка качэляў”.

Ваеннае становішча Дырэкторыі было трывалым. Галоўныя праціўнікі Аўстрыя і Англія. Характар вайны для Францыі пачынае мяняцца: вайна ў цэлым застаецца рэвалюцыйнай, але ў ёй усё больш яскрава абазначаюцца захопніцкія мэты. У 1795г. Францыя анексіравала Бельгію. У Галандыі ствараецца Батаўская рэспубліка ў якасці першай дачэрняй рэспублікі Францыі. У далейшым будзе створаны цэлы ланцужок такіх рэспублік уздоўж усходняй граніцы Францыі. Яны будуць знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад Францыі і выконваць ролю бар’ера паміж Францыяй і манархічнай Еўропай.

У 1796 г. Дырэкторыя вырашае нанесці ўдар па Аўстрыі. Галоўнае наступленні планавалася на Рэйне, а дапаможнае – у Італіі. Аднак Рэйнская армія не дабілася поспеху. Затое Італьянская армія Напалеона Банапарта разбіла аўтрыйцаў у Паўночнай Італіі і поўнасцю яе заняла. Восень 1796 г. Банапарт прыступае да ліквідавання манархічнай улады ў Італіі. На поўначы была створана Транспадуанская рэспубліка, у цэнтры Італіі – Цызпадуанская рэспубліка. У 1797 г. гэтыя рэспублікі аб’ядноўваюцца ў Цызальпійскую рэспубліку. У Генуі ствараецца Легурыйская рэспубліка. Праз стварэнне дачэрніх рэспублік Банапарт паставіў Паўночную і Цэнтральную Італію ў поўную залеэжнасць ад Францыі.

У 1797 г. Банапарт пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю Аўстрыі. Аўстрыя прапанавала пачаць мірныя перамовы, і 17 кастрычніка 1797 г. быў падпісаны Кампа-Фармінскі мірны дагавор. Па ім Аўстрыя прызнавала ўключэнне ў склад Францыі зямель на левым беразе Рэйна, Бельгіі і прызнавала створаныя ў Італіі дачэрнія рэспублікі. Венецыянская рэспубліка была ліквідавана, а яе тэрыторыя падзелена паміж Аўстрыяй і Цызальпійскай рэспублікай. Дырэкторыі ўзмацняе палітыку рэвалюцыйнай экспансіі. У канцы снежня 1797 г. у Рыме ўспыхнула паўстанне супраць папы. Туды была накіравана французская армія, і ў сакавіку 1798 г. абвешчана Рымская рэспубліка. Францыя ўмешваецца ва ўнутраную барацьбу ў Швейцарыі. Частка яе земель была далучаны да Францыі, на астатняй тэрыторыі ўтваралася Гельвецічская рэспубліка.

Пасля Кампа-Фармінскага міру практычна адзіным праціўнікам Францыі заставалася Англія. Французскія экспедыцыі ў Ірландыю ў 1796 і 1797 гг. Пацярпелі няўдачу. Банапарт прапанаваў нанесці ўдар па Англіі на ўсходзе. Для гэтага арганізаваць экспедыцыю ў Егіпет, а адтуль пагражаць брытанскім уладанням у Індыі. Гэтыя адпавядалі эканамічным інтарэсам французскай буржуазіі. 19 мая 1798г. Банапарт з флотам пакідае Тулон, пачынаецца егіпецкі паход. Па дарозе ён захапіў Мальту. 2 ліпеня французская эскадра прыбылы да Александрыі. Егіпет фармальна ўваходзіць у склад Асманскай імперыі. Банапарт заняў Егіпет, але 2 жніўня 1798 г. Нэльсан у Абукірскай марской бітве знішчае французскі флот, і Банапарт аказаўся адрэзаным ад Францыі. Вясной 1799 г. ён пачынае паход у Сірыю. Аднак не змог авлодаць крэпасцю Сэн-Жан-Д’арк і адступіў у Егіпет.

Тым часам ў Еўропе склалася другая кааліцыя супраць Францыі (Англія, Аўстрыя, Расія). У Італіі руска-аўстрыйскія войскі пад камандваннем Суворава перайшлі наступленне і занялі ўсю Паўночную Італію. Аўстрыйскі эрц-герцаг Карл наступаў у Германіі і Швейцарыі. У Галандыі высадзіліся англійскія і рускія войскі. Францыя аказваецца перад пагрозай уварвання інтэрвенаў. З верасня 1799 г. сітуацыя мяняецца да лепшага. Французы дабіваюцца поспехаў у Галандыі і Швейцарыі. Але Італію вярнуць не ўдалося. Няўдачы на франтах яшчэ больш падарвалі аўтарытэт Дырэкторыі.

Выбары ў саветы 1799 г. прынеслі перамогу неоякабінцам. Саветы пачынаюць дабіваюцца адстаўкі з дырэктараў. Восенню 1799 г. Дырэкторыя сутыкаецца з незадавальненнем ў розных слаях грамадства. Палітычныя качэлі не задавальнялі буржуазію. Рэжым Дырэкторыі не мог забяспечыць стабільнасць у краіне і становіцца непрымальным для буржуазіі. Галоўным лозунгам для яе становіцца ўсталяванне ў Францыі парадку. Новая рэспубліка павінна забяспечыць свабоду эканамічнай дзейнасці для буржуазіі. Сяляне былі задаволены вынікамі рэвалюцыі і так сама жадалі парадку і стабільнасці. Буржуазія бачыць выйсце ў пераглядзе Канстытуцыі 1795 г. каб умацаваць уладу. Але легітымным шляхам зрабіць гэта было практычна немагчыма. Таму стаўка рабіцца на дзяржаўны пеаварот.

Лідарам змовы становіцца адзін з дырэктараў – Сійес. Праціўнікі Дырэкторыі вырашылі выкарыстоўваць армію для ажыццяўлення перавароту. Таму ім патрэбен быў генерал, які возьме на сябе камандаванне войскамі. У гэты час Банапарт пакідае армію ў Егіпце і ў пачатку кастрычніка 1799 г высаджваецца на поўдні Францыі. На Банапарта і паў выбар як на ваеннага кіраўніка перавароту. У яго падрыхтоўку былі ўцягнуты тры дырэктара, чацвёрты з іх, Барас, ведаў пра пераварот.

Пераварот пачаўся 18 брумера (9 лістапада) 1799 г. Было аб’яўлена, што рэспубліцы пагражае небяспека. Для яе ліквідавання было вырашана перадаць ваенную ўладу Банапарту. 19 брумера (10 лістапада) Банапарт дабіваецца ад Саветаў прыняцця дакумента аб змене палітычнай улады ў Францыі. Яна канцэнтравалася ў руках трох консулаў. Пераварот паклаў канец Французскай рэвалюцыі.

Вынікі рэвалюцыі:



  • рэвалюцыя ліквідавала сеньярыяльныя прывілеі;

  • устанавілася грамадзянская, прававая, палітычная роўнасць;

  • новае адміністрацыйнае дзяленне (83 дэпартаменты) ўзмацніла цэнтралізацыю Францыі;

  • зніклі, саслоўныя і карпаратыўныя прывілеі;

  • умацавалася сялянская ўласнасць на зямлю;

  • садзейнічала развіццю буржуазных адносін;

  • усталявалася новая ліберальная канцэпцыя правоў чалавека;

  • усталявалася прадстаўнічая канстытуцыйная форма праўлення.

1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка