Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гістарычны факультэт




старонка14/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер4.13 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   23

2. Ваенныя дзеянні пачынаюцца ў красавіку 1775 г. сутычкамі ў прыгарадах Бостана Лексінгтоне і Канкордзе паміж каланісты і англійскімі войскамі. Ля Бостана патрыёты ствараюць “Лагер свабоды”, а ў Філадэльфіі збіраецца Другі Кантынентальны кангрэс. Ён прымае рашэнне аб стварэнні рэгулярнай арміі, і прызначае галоўнакамандуючым Дж. Вашынгтона. Але сярод дэпутатаў былі яшчэ моцныя настроі на карысць прымірэння з Англіяй. Кангрэс прыняў “Петыцыю аліўкавай галіны” – заклік да караля спыніць ваенныя дзеянні і прыйсці да пагаднення. Георг ІІІ выдаў дэкрэт, што калоніі знаходзяцца ў стане мецяжу. Амерыканскае грамадства аказваецца расколатым. У канцы 1775 г. на баку Англіі ваявала 20 тысяч лаялістаў. Вайна за незалежнасць набывае рысы і грамадзянскай вайны. Агульная колькасць лаялістаў – каля 500 тысяч (20 % насельніцтва). З завяршэннем вайны адбылася эміграцыя лаялістаў.

4 ліпеня 1776 г. Кантынентальны кангрэс прыняў Дэкларацыю незалежнасці. У ёй абвяшчаліся натуральныя правы чалавека (права на жыццё, свабоду, імкненне да шчасця), суверэнітэт народа. Джэферсан надаваў вялікае значэнне праву на ўласнасць, толькі ўласнасць дае свабоду. Англіі абвінавачвалася ў тыраніі, адпаведна амерыканскі народ мае права на стварэнне новай улады, права на незалежнасць. Калоніі абвяшчаліся незалежнымі. Утвараецца новая дзяржава, заснаваная на ідэях Асветніцтва. Улада аказалася ў руках блока нацыянальнай буржуазіі і плантатараў.

Першую буйную перамогу амерыканцы атрымалі 17 кастрычніка 1777 г. у бітве пры Саратозе. Але ў тым жа годзе амерыканцы церпяць паражэнне ў цэнтральных атлантычных калоніях, і Англія авалодвае Філадэльфіяй. У 1778 г. ЗША заключаюць саюз з Францыяй. Брытанскае камандаванне ў 1780 г. пераносіць галоўныя вааенныя дзеянні ў паўднёвыя штаты, дзе быў моцны лаялісцкі рух. 12 мая 1780 г. яны занялі буйнейшы порт поўдня Чарльзтон. Але мясцовыя фермеры разгарнулі шырокі партызанскі рух. Камандуючы амерыканскімі войскамі на Поўдні генерал Грын пачатку 1781 г. выцясніў англічан з Джорджыі. Іх войскі адступілі ў Віргінію і сканцэнтраваліся каля Йорктаўна. Сюды прыбыў Вашынгтон з галоўнымі сіламі амерыканскай арміі і французскі экспедыцыйны корпус. 19 кастрычніка 1781 г. камандаваўшы англійскім войскамі генерал Карнуоліс капітуліраваў. Пасля гэтага англійскі парламент выказаўся за мір; ваенныя дзеянні фактычна скончыліся. 3 верасня 1783 г. ЗША і Англія падпісалі Парыжскі (Версальскі) дагавор. Прызнавалася незалежнасць ЗША з уключэннем у іх склад тэрыторыі паміж Алеманскімі гарамі і ракой Місісіпі, кангрэс прызнаваў аднаўленне правоў лаялістаў.

3.  4 ліпеня 1776 г. з абвяшчэннем Дэкларацыі незалежнасці ўтвараецца новая дзяржава, улада ў якой аказваецца ў руках блока нацыянальнай буржуазіі і плантатараў. З пачаткам вайны за незалежнасць на працягу некалькіх месяцаў у штатах была поўнасцю ліквідавана манархічная галіна дзяржаўнай улады, усталяваўся рэспубліканскі лад і ва ўсіх штатах былі прынятыя беспрыцэдэнтныя для таго часу па дэмакратызму канстытуцыі. У ходзе вайны сфарміраваліся дзве важныя дэмакратычныя дактрыны. Адна з іх – дактрына прамой дэмакратыі – мела на ўвазе надзяленне рядавых выбаршчыкаў правам вынясеняя канчатковага рашэння па любому важнаму пытанню, у першую чаргу адабрэнне праз рэферендум канстытуцыі і законаў, водзыў депутатов, вылучэнне законапраектаў. Другая дактрына – прастой, ці чыстай дэмакратыі – азначала адмену раздзельнага прадстаўніцтва розных сацыяльных груп у заканадаўчай галіне ўлады і ўвядзенне сумеснага і раўнапраўнага прадстаўніцтва ўсіх грамадзян. Гэтыя дактрыны шырокае распаўсюджанне ў заканадаўчай практыцы рэвалюцыйнага перыяду. У штатах Нью-Гэмпшыр і Масачусетс праекты канстытуцыі былі перададзены для ратыфікацыі радавым выбаршчыкам. У некаторых штатах канстытуцыі, перш чым быць адобранымі асамблеямі, шырока абмяркоўваліся ў выбарчых акругах. У шэрагу штатаў распрацоўка і прыняцце канстытуцый было даверана адмысловым выбаорным органам – канвентам, якія выбіраліся на больш шырокай і дэмакратычнай аснове. Адбыліся змены ў выбарчай сістэме. Пашырылася кола выбаршчыкаў і больш дэмакратычным стала размеркаванне выбарчых акруг. У выніку прадстаўніцтва фермераў і рамесленікаў у асамблеях вырасла з 20 да 40 %, а ў паўночных штатах яно склала больш за палову.

Вышэйшым органам улаады ў саюзе штатаў стаў Кантынентальны кангрэс, але яго правы былі абмежаваныя. Гэта было звязана з тым, што амерыканцы любую форму цэнтральнага праўлення звязвалі з тыраніяй. У штатах ажыццявілася дэмакратычная трактоўка прынцыпу падзелу ўладаў. У выніку чаго заканадаўчая галіна, як найбольш блізкая да выбаршчыкаў, атрымала перавагу над выканаўчай. Заканадаўчым сходам былі перадзены многія паўнамоцтвы выканаўчай улады. У многіх штатах сходы атрымалі права выбіраць губернатараў. Гэта парушала класічную схему падзелу ўладаў і азначала падпарадкаванне выканаўчай галіны заканадаўчай. Заканадаўчыя сходы надзяляліся правам імпічмента – адхілення ад пасады губернатара. У многіх штатах губернатары былі пазбаўлены права вето. Асамблеям былі прадстаўлены правы абвяшчэння вайны і заключэння міру, прызначэння службовых асоб. У двухпалатных асамблеях перавага ўладных паўнамоцтваў была на карысць ніжняй палаты, а ў трох штатах верхнія палаты былі ліквідаваны. Главой выканаўчай улады з'яўляўся губернатар. Але ў канстытуцыях большасці штатаў замацоўваўся прынцып калегіяльнасці выканаўчай улады. Губернатар з’яўляўся не больш чым старшынёй выканаўчага савета. Але ў некаторых штатах у руках губернатараў засталіся кантроль над міліцыяй і права вета. Усталёўваецца прынцып штогадовых выбараў губернатараў, абмяжоўваецца колькасць магчымых абранняў аднаго чалавека на гэтую пасаду.

Першай агульнаамерыканскай канстытуцыяй сталі “Артыкулы канферэнцыі і вечнага саюзу” (1777 г.). У ёй была адвергнута манархічная ўлада, утварылася рэспубліка. Вярхоўная ўлада належала аднапалатнаму Кангрэсу. Ён не меў права ўводзіць падаткі і пошліны і, адпаведна не меў фінансавых сродкаў. Слабасць цэнтральнай улады тлумачылася тым, што патрыётамі на аснове вопыту каланіяльных часоў яна разглядалася як крыніца дыспатызму. “Артыкулы…” ўступілі ў сілу ў 1781 г. пасля адабрэння штатамі. Ва ўмовах вайны, фактычны ў парушэнне “Артыкулаў…” былі створаны такія цэнтральныя дэпартаменты, як замежных спраў, ваенна-марскі, фінансавы.

Пэўныя дэмакратычныя пераўтварэнні адбыліся і ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Былі канфіскаваны землі лаялістаў, якія пакінулі ЗША. Яны распрадавааліся, і частку іх набылі прадстаўнікі сярэдняга і ніжэйшага класаў. Важнае значэнне для пераўтварэнняў у аграрнай сферы мела адмена забароны на асваенне каланістамі зямель на захадзе. Вынікам стала заснаванне масы незалежных фермерскіх гаспадарак і ператваарэнне ў самастойных зямельных уласнікаў вялікай колькасці прадстаўнікоў сацыяльных нізоў. Адбывалася ліквідацыя заканадаўчых абмежаванняў, накладзеных на паўночнаамерыканскую прамысловаасць і гандаль метраполіяй, на ліквідацыю прывілеяў, якія былі прадстаўленыя англійскім гандлярам, прамыслоўцам і фінансістам. Яе мэтаю было ўсталяванне свабоднай канкурэнцыі. Рэалізацыя гэтай ідэі прывяла да актывізацыі гаспадарчага жыцця ў штатах, але садзейнічала росту сацыяльнай дыферынцяцыі сярод амерыканцаў. Але гэтане вяло да абваастрэння сацыяльнага кунфлікта ў амерканскім грамадстве. Ідэя роўнасці ў сацыяльна-эканамічным плане большасцю патрыётаў разумелася як роўнасць магчымасцей у рэалізацыі здолнасцей чалавека, што не адмаўляла сур’ёзнай няроўнасці вынікаў індывідуальнай дзейнасці і маёмаснага становішча. Ва ўмовах эканамічнай свабоды ў прадпрымальніцкі клас ўвайшла значная колькасць ранейшых прадстаўнікоў сацыяльных нізоў.

Ідэя супрацьпраўнасці рабства і неабходнасці яго ліквідацыі ў гады Вайны за незалежнасць нашла трывалую падтрымку толькі ў паўночна-усходніх і сярдніх штатах. Найбольш радыкальна паступілі заканадаўцы Вермонта, штата, утворанага ў 1777 г.: тут рабства было забаронена ў канстытуцыі гаго ж года. У Масачусетсе рабства было об’яўлена па-за законам трыма судовымі рашэннямі 1781–1783 гг., прызнаўшымі яго несумяшчальным з канстытуцыяй штата.

4. Гісторык Дж. Фіске называў 80-я гады 18 ст. крытычным перыядам амерыканскай гісторыі. У гэты час узмацняецца інфляцыя, узрастае запазычаннасць бедных слаёў грамадства. Продаж сельскагаспадарчай і рамеснай прадукцыі сутыкнуўся са складанасцямі на ўнутраным рынку. Адбываецца разарэнне фермераў і рамеснікаў. Востра гэты крызіс успрынялі амерыканскія фермеры. Яны нападкі на суды, якія разглядалі справы аб даўгах. Буйнейшым выступленнем фермераў стала паўстанне Шэйса ў Масачусетсе ў 1786–1787 гг. Паўсстанне было хутка падаўлена, але некаторыя з патрабаванняў фермераў былі задаволены. Прайшлі новыя выбары ў асамблею штата, былі зніжаны падаткі, адменена турэмнае зняволенне за даўгі. Фермеры і гарадскія дробныя ўласнікі настойвалі на шырокім выпуску папяровых грошай, якія абясцэньваліся, каб лягчэй было разлічыцца з даўгамі. Маламаёмасныя патрыёты патрабавалі шырокіх канфіскацый багацяў лаялістаў, “нейтральных” лендлордаў, прадставлення ім бясплатна ці на ільготных умовах зямельных участкаў. Нізы імкнуліся прадоўжыць рэвалюцыю пасля 1783 г. Стала відавочна, што не аб’яднаныя моцнай цэнтральнай уладай штаты не здольны справіца з фінансава-эканамічным хаосам і прадухіліць сацыяльныя выбухі. “Артыкулы канфедэрацыі” не дазвалялі рэгуляваць адносіны паміж асобнымі штатамі. У 1786 г. узнік канфлікт паміж Вергініяй і Мэрылендам за-за судаходства па рацэ Патамак. Неабходна было рэруляваць пытанні адносна новых зямель на захадзе, якія з’яўляліся агульнай уласнасцю саюза. Планавалася, што тут утварацца новыя штаты. Умова – пасяліць на тэрыторыі будучага штаата не меньш 60 тысяч свабодных пасяленцаў. Названыя вышэй фактары рабілі неабходным перагледзець “Артыкулы канфедэрацыі” з мэтай стварэння моцнага цэнтральнага ўрада.

А. Гамільтон пераканаў улады штатаў, што такое пытанне павінен вырашыць прадстаўнічы орган ад усіх штатаў, і прапанаваў каб гэты орган сабраўся ў Філадэльфіі вясной 1787 г. Ён атрымаў назву Канстытуцыйны канвент і складаўся прадстаўнікоў, якія былі накіраваны заканадаўчымі асамблеямі штатаў (55 дэлегатаў, 50 з іх – буйныя ўласнікі). Род Айлен – не прыслаў прадстаўнікоў. Дэлегаты зыходзілі з таго. Што тыя праблемы, з якімі сутыкнуліся ЗША, пароджаны той формай дэмакратыі, якая склался ва ўмовах Вайны за незалежнасць, і якая дазваляла ніжэйшаму класу аказваць празмерны ўплыў на ўрад. Дэлегаты прызначалі задачы канвента, узгадненне кампітэнцыі паміж штатамі і федэральным урадам. Трэба дакладна вызначыць правы цэнтральнага ўрада, цэнтральны ўрад павінен мець права эмісіі, рэгулявання гандлю, абвяшчэння вайны і міру.

Дэлегаты канвента лічылі неабходным рэалізаваць ў канстытуцыі прынцып падзелу ўлады. Пры гэтым яны імкнуліся ўзвысіць выканаўчую ўладу і аабмежаваць заканадаўчую. Пры фарміраванні закагнадаўчага органа вырашана было стварыць дзве палаты. Верхняя (сенат) мела элітарны характар, ніжняя (палата прадстаўнікоў) – адлюстроўвала інтарэсы шырокіх колаў электарата. Пры гэтым сістэма фарміравання сената (заканаадааўчы сход кожнага штата пасылае 2 дэпутаты) павінна была ператварыць яго ў орган абароны інтарэсаў невялікіх штатаў і пазбавіць радавых выбаршчыкаў магчымасці ўдзельнічаць у фарміраванні сената. Дэпутаты ў ніжнюю палату выбіраліся прапарцыянальна колькасці насельніцтва штата. Гэта было ў інтарэсах буйных штатаў. Было вырашана захаваць сістэму выбараў, якая склалася ў штатах у ходзе рэвалюцыі. Гэта быў кампраміс з дэмакратычнымі коламі ніжэйшага і сярэдняга класаў.

Пры фарміраванні выканаўчай улады дэлегаты імкнуліся рэалізавааць прынцып яе адзінства і цэнтралазацыі. Увасабленнем гэтага прынцыпу станавілася пасада прэзідэнта. Яго канстытуцыя надзяляла шырокімі паўнамоцтвамі: права вета на заканадаўчыя акты, выдае ўказы, галоўнакамандуючы, прызначае кабінет міністраў, судзей. Пры гэты прэзідэнт выбіраўся не прмымі выбарамі, а калегіяй выбаршчыкаў, што рабіла яго менш залежным ад шырокіх колаў электарата. Кансерватыўным дзяржаўным органам быў Вярхоўны суд. Яго суддзі прызначаліся пажыццёва. Будычы памяркоўна-кансерватыўнай па свім характары, канстытуцыя ЗША стварыла магутную перашкоду на шляху ўсталявання тыраніі. Гэта была сістэма “стрымлівання і супрацьвесаў” паміж галінамі ўлады. Галіны ўлады былі не проста раздзеляны паміж сабою. Яны стрымлівалі і кантралявалі адна адну ў плане ажыццяўлення ўладных паўнамоцтваў. Вышэй гаварылася пра шырокія паўнамоцтвы прэзідэнта. Але пры прызначэнні на вышэйшыя дзяржааўныя пасады ён павінен быў атрыммліваць згоду сената. Дзве палаты кангрэса праз прцэдуру імпічмента маглі адправіць яго ў адстаўку.

Пры вырашэнні пытання аб размежаванні паўнамоцтваў паміж штатамі і федэроальным урадам былі дакладна вызначаны паўнамоцтвы апошняга. Ён меў права ўвядзення і збору падаткаў, рэгулявання гандлю паміж штатамі, стваарыць федэральныя ўзброеныя сілы, у яго кампетэнцыі былі пытанні абароны і знешняй палітыкі. Астатнія паўнамоцтвы засталіся ў штатаў. Было ўсталявана верхавенства федэральных законаў над законамі штатаў.

17 верасня 1787 г. дэлегаты канвента падпісалі новую канстытуцыю ЗША. Яна прадстаўляла кампраміс не толькі паміж рознымі групами вышэйшага класа, але і кампраміс паміж ім і палітычна актыўнымі слаямі грамадзян США, і пад буржуазны парадак была падведзена шырокая сацыяльная база. Амерыканская эліта з дапамогай канстытуцыі ажыццявіла кансалідацыю палітычнай улады ў сваіх руках. Але пры гэтым эліта пайшла на кампраміс з неэлітарнымі слаямі, што пад вяло трывалы падмурак пад усталяваны канстытуцыяй грамадскі параадак.

Сіваральнікі канстытуцыі не ўключылі ў яе артыкулы, якія гараантаваалі б правы і свабоды амерыканцаў. Гэта выклікала незадавальненне канвентаў штатаў, калі пачаўся працэс ратыфікацыі канстытуцыі. Яна не знайшла падтрымкі ў Віргініі і Нью-Йорке. Былі моцнымі апасенні ўсталявання тэраніі цэнтралізаванай улады. У ЗША ў працэсе ратыфікацыі канстытуцыі пачынаецца фарміраванне двух партый. Тыя, хто падтрымліваў канстытуцыю і выступаў за стварэнне моцнага федэральнага ўрада, сталі называцца федэралісты. Канвент Вергініі прапанаваў дапоўніць канстытуцыю білем аб правах. 5 штатаў ратыфікавалі канстытуцыю з умовай дапаўнення яе білем аб правах. Ён быў прыняты ў снежні 1789 г., уступіў у дзеянне ў 1791 г. Біль аб правах (першыя 10 паправак да канстытуцыі) абвяшчаў свабоду слова, пратэсту, забарону на неабгрунтаваны арэшт, канфіскацыю, жорсткае пакаранне.

Важнейшы вынік Першай Амерыканскай рэвалюцыі – усталяванне незалежнасці ЗША ў форме ліберальнай рэспублікі. Рэвалюцыя стварыла эканоміку, заснавааную на свабодзе прадпрымальніцтва, адкрыла магчымасць фермерскага развіцця сельскай гаспадаркі на Поўначы. У паўночных штатах было адменена рабства. Амерыканская рэвалюцыя па сваім характары з’яўлялася нацыянальнай, буржуазнай, дэмакратычнай.




ТЭМА: ФРАНЦУЗСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ КАНЦА 18 СТ.
1. Станаўленне канстытуцыйнай манархіі і ліквідацыя “старога парадку” ў перыяд Устаноўчага сходу.

2. Дзейнасць Заканадаўчага сходу і пачатак рэвалюцыйных войнаў.

3. Звяржэнне манархіі і пачатак рэвалюцыйных войнаў.

4. Станаўленне якабінскай дыктатуры, сацыяльна-эканамічная палітыка якабінцаў.

5. Крызіс і падзенне якабінскай дыктатуры.

6. Тэрмідарыянскі рэжым і прыняцце Канстытуцыі 1795 г.

7. Рэжым дырэкторыі і яго падзенне.
Літаратура

Манфред, А. З. Великая Французская буржуазная революция XVIII в. / А. З. Манфред. – М., 1983.

Ревуненков, В. Г. Очерки по истории Великой Французской революции / В. Г. Ревуненков. – Лн., 1989.

История Европы. В 8 т. Т.5. – М., 2000.


1. 5 мая 1789 г. пачынаюць працу Генеральныя штаты. Першае пытанне, па якім ўзніклі дыскусіі – гэта пытанне аб парадку галасавання (пасаслоўнае ці паімённае). Дэпутааты трэцяга саслоўя настойвалі на паімённым галасаванні і сумесных паседжаннях прадстаўнікоў трох сасловій. 17 чэрвеня дэпутаты трэцяга саслоўя аб’явілі сябе Нацыянальным сходам. Тым самым яны заявілі аб праве прадстаўляць інтарэсы ўсёй нацыі. 19 чэрвеня дэпутаты ад духавенства прагаласавалі за тое, каб далучыцца да трэццягя саслоўя. Дваранства адхіліла прапанову, але частка дэпутатаў другога саслоўя далучаецца да трэццяга саслоўя. 20 чэрвеня дэпутаты Нацыянальнага сходу далі клятву не разыходзіцца пакуль не распрацуюць канстытуцыю. Кароль прызначыў каралеўскае паседжанне, на якім заявіў, што гатоў увесці падаткаабкладанне для дваранства, але ніякай канстытуцыі не будзе. Ён загадаў дэпутатам засядаць па саслоўях. Дваранства ў большасці выканала гэты загад, але трэцяе саслоўе засталося на месцы. Мірабо заявіў міністру караля, што дэпутаты знаходзяцца тут па воле народа. Ён становіцца лідарам рэвалюцыі на першым этапе. 24 чэрвеня большасць духавенства і многія дваране далучаюцца да трэцяга саслоўя, кароль загадвае ўсім астатнім дэпутатам зрабіць тое ж самае. 9 ліпеня Нацыянальны сход аб’явіў сябе Устаноўчым Нацыянальным сходам, тым самым заявіў аб намеры ўсталяваць новы дзяржаны лад праз прыняцце канстытуцыі.

Ва ўмовах рэвалюцыі пачынаюць узнікаць арганізацыі ў форме палітычных клубаў. Першая стаў “Брэтонскі клуб”. Яго лідары Ле Шапелье, Лафайет, браты Ламет, Рабесп’ер.

Кароль імкнецца да рэваншу і канцэнтруе войскі вакол Парыжа. 11 ліпеня ён дае адстаўку Некеру, што выклікала хваляванні ў Парыжы. 14 ліпеня была ўзята Бастылія. Народ узяўшы Бастылію нанес удар па планах караля, які адмовіўся ад намеру разгнаць Устаноўчы сход. 15 ліпеня парыжане фарміруюць новы рэвалюцыйны муніцыпалітэт (камуна Парыжа). Мэрам быў абраны Байі. У якасці ўзброенайсілы рэвалюцыі ствараецца нацыянальная гвардыя. Пасля ўзяцця Парыжа ў Францыі адбываецца муніцыпальная рэвалюцыя. У гарадах, па аналогіі з Парыжам, ліквідуюцца старыя муніцыпалітэты і ствараюцца новыя органы ўлады і нацыянальная гвардыя.

У вёсцы разгортваецца аграрная рэвалюцыя. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай “вялікі страх”. Сярод сялян распаўсюджваліся чуткі аб тым, што дваранства наймае бандытаў каб разараць сялян. Сяляне сталі ўзбройвацца, захопліваць замкі, знішчаць дакументы, у якіх фіксаваліся іх сеньярыяльныя павіннасці і адмаўляліся плаціць іх. Устаноўчы сход ва ўмовах нарастання сялянскага руху пайшоў на рэформы ў сферы аграрных адносін. У ноч з 4 на 5 жніўня (“Ноч цудаў”) дэпутаты ад арыстакратыі выступілі за саступкі сялянам. Былі прыняты пастановы аб ліквідаванні феадальных парадкаў. Згодна ім усе павіннасцці французскіх сялян былі падзелены на 2 катэгорыя, як і правы сеньораў. Першую катэгорыю склалі рэальныя правысеньёраў, якія вынікалі з саступкі сяньёрам зямлі селяніну ў трыманне. Рэальныя плацяжы падлягалі выкупу, а да гэтага селянін павінен быў іх па-ранейшаму плаціць. Другая група правоў сеньёра выцякала з ранейшай асабістай залежнасці сялян. Яны адмяняліся адразу і без выкупу.

Працца рух Францыі ў бок канстытуцыйнай манархіі. Устаноўчы сход прымае 26 жніўня “Дэкларацыю правоў чалавека грамадзяніна”. Згодна дэкларацыі крыніца сувірэнітэту знаходзіцца ў нацыі і ні адзін індывід не можа мець уладу, якая не паходзіць з гэтага прынцыпу. У ёй асуджаліся саслоўныя прылілеі і ўтрымліваўся пералік неад’емных правоў чалавека (свабода, уласнасць, супраціўленне тыраніі), абвешчалася верхавенства закона.

Людовік ХVІ адмовіўся зацвердзіць аграрныя законы 5–11 жніўня і Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна. У пачатку восені 1789 г. двор пачынае рыхтаваць дзяржаўны пераварот, ідуць чуткі, што кароль збірае войскі. У Парыжы назіраецца рост цэн на хлеб. Ж. П. Марат праз сваю газету “Сябар народа” заклік да паходу на Версаль. Акруга Кальдэр’ераў па прапанове Дантона прымае рашэнне весці народ на Версаль. 5 кастрычніка парыжане рушылі на Версаль. Кароль вымушаны быў падпісаць аграрныя законы і Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна. Каралеўскі двор і Устаноўчы сход пераехалі ў Парыж. Пасля гэтага пачынаецца мірны перыяд рэвалюцыі.

Устаноўчы сход прыступае да правядзення рэформ. Быў прыняты закон аб адмене цэхаў, прывілеяў, ліквідаваліся манапольныя гандлёвыя кампаніі. Адмяняліся рэгламенты ў эканамічнай сферы, ліквідаваліся замкнутыя карпарацыі, унутраныя мытні, уводзілася свабода ўнутранага гандлю хлебам. Усталявалася сістэма рыначных адносін. Лічылася, што Францыя ва ўмовах эканамічнай свабоды дасягне эканамічнага працвітання, але рэвалюцыя прынесла дэзарганізацыю эканомікі, яна была разбалансавана, назіраўся разгул спекуляцыі, рост цен.

У рамках царкоўнай рэформы былі дадзены роўныя правы католікам і пратэстантам. Уведзілася грамадзянская пабудова духавенства. Яно пазбаўлялася сваіх важнейшых правоў (рэгістрацыя шлюбу, хрэзбіны і г. д.) Свяшчэннікі ператвараліся ў дзяржаўных служачых. Была канфіскавана царкоўная маёмасць, якая абвяшчалася нацыянальнымі маёмасцямі. Пад яе забеспячэнне Устаноўчы сход выпусціў асігнаты. Колькасць іх хутка перавысіла кошт зямлі, і яны пачынаюць імкліва абясцэньвацца. Частка нацыянальнах маёмасцей стала распрадавацца буйнымі участкамі, што ўмацоўвала буржуазнае землеўладанне.

Закон 1790 г. ліквідаваў сістэму саслоўных прывілеяў, адмяняліся дваранскія тытулы. Судовая рэформа 1790 г. ліквідавала старыя судовыя ўстановы, продаж судовых пасад. Новы суд быў безсаслоўным, уводзіўся інстытут прысяжных. Адміністрацыйная рэформа замест старых гістарычных абласцей падзяліла Францыю на 83 дэпартаменты, што спрыяла ўмацаванню адзінства краіны.

Першае значнае супраціўленне рэвалюцыя сустракае ў сувязі з прыняццем закона аб грамадзянскім уладкаванні духавенства. 80 % свяшчэннікаў адмовілася выконваць закон і прысягаць на вернасць уладзе. Іх называлі непрысягнуўшымі свяшчэннікамі. Супраць іх пачынаюцца рэпрэсіі. Пагаршаецца эканамічнае становішча Францыі – выступленне беднаты.

Рыялісты рыхтавалі дзяржаўны пераварот. Для гэтага вырашылі вывесці караля з Парыжа на ўсход краіны, дзе былі верныя яму войскі, а атрады эмігрантаў збіраліся ля граніцы. У ноч з 20 на 21 чэрвеня 1791 г. кароль уцякае з Парыжа. Але караля пазналі і затрымалі ў горадзе Варэн і вярнулі ў Парыж. Таму гэтыя падзеі атрымалі назву Варэнскі крызіс. Здрада караля прывяла да ажыўлення рэспубліканскіх настрояў. Клуб Кардыльераў прымае рэзалюцыю з патрабавааннем абвясціць рэспубліку. Якабінцы патрабуюць змяніць правіцеля. Устаноўчы сход прымае пастанову, ў якой заяўляе, што караля выкралі і ён не вінаваты. 16 ліпеня ў Парыжы пачынаюцца дэманстрацыі з патрабаваннем адхілення Людовіка ХVІ ад улады. 17 ліпеня народ збіраецца на Марсавым поле. У Парыжы ўводзіцца ваеннае становішча і нацыянальная гвардыя страляе ў натоўп па загаду Лафайета. Гэтыя падзеі сімваалізавалі пачатак расколу трэцяга саслоўя. Адбываецца раскол і якабінскага клубу, з якога выходзяць канстытуцыйныя манархісты і ствараюць клуб фельянаў.

Устаноўчы сход 3 верасня 1791 г. прымае Канстытуцыю. Яна ўсталявала ў Францыі канстытуцыйную манархію і ажыццявіла прынцып падзелу ўладаў. Заканадаўчая ўлада належала Заканадаўчаму сходу. Кароль быў главой выканаўчая ўлада. Ён прызначае міністраў, чыноўнікаў; меў права адтэрміноўчага вето. Канстытуцыя ўсталёўвала незалежную судовую сістэму. Стваралася сістэма мясцовага самакіравання. Канстытуцыя 1791 г. была цэнзавай. Яна ўводзіла маёмасны цэнз для выбаршчыкаў і дэпутатаў. Адпаведна, французы дзяліліся на пасіўных грамадзян (не мелі выбарчых правоў) і актыўных грамадзян (мелі выбарчыя правы). Выбарчыя правы атрымаў 61 % дарослых мужчын. Прыняўшы канстытуцыю, Устаноўчы сход разыходзіцца. Людовік ХVІ заяўляе, што наступіў канец рэвалюцыі. У выніку прыняцця канстытуцыі ў Францыі завяршылася афармленне канстытуцыйнай манархіі. Да ўлады прыйшла буйная і сярэдняя буржуазія ў саюзе з ліберальным дваранствам. Адбылася ломка многіх інстытутаў старога парадку.



2. 1 кастрычніка 1791 г. сабраўся Заканадаўчы сход, у які было абрана 745 дэпутатаў. У ім ужо не было крайніх раялістаў. Пануючай партыяй з’яўляліся канстытуцыяналісты (фельяны), якія ўтварылі правае крыло Заканадаўчага схода. Яны лічылі, што мэта рэвалюцыі – усталяванне канстытуцыйнай манархіі – дасягнута, і рэвалюцыя закончылася. Левае крыло Заканадаўчага схода складалі рэспубліканцы, у большасці члены Якабінскага клуба, выступаўшыя за працяг рэвалюцыі. Яны дзяліліся на памяркоўных рэспубліканцаў, лідарамі якіх былі Брысо, Кандарсэ, Вернье, Гадэ. Іх сталі называць брысанцінцы, ці жырандзісты. Лідарамі крайніх рэспубліканцаў у Заканадаўчым сходзе былі Кутон, Карно, а ў Якабінскім клубе – Рабесп’ер. 16 лістапада 1791 г. новым мэрам Парыжа быў абраны жырандзіст Пеціон.

Першая спрэчка караля і Заканадаўчага схода адбылася з-за эмігрантаў і непрысягнуўшых свяшчэннікаў. Заканадаўчы сход прыняў рэпрэсійны закон, які абавязваў эмігрантаў вярнуцца ў Францыю. У адваротным выпадку іх маёмасць падлягала канфіскацыі, і яны пазбаўляліся пенсій. Закон, прыняты ў адносінах да непрысягнуўшых свяшчэннікаў, пагражаў ім арыштам і турмой. Кароль не падпісаў гэтыя законы.

У канцы 1791 г. пачынае пагаршацца міжнароднае становішча Францыі. 27 жніўня 1791 г. прусскі кароль Фрыдрых-Вільгельм ІІ і аўстрыйскі імператар Леапольд ІІ падпісалі Пільніцкую декларацыю, у якой заявілі пра гатоўнасць садзейнічаць захаванню французскага абсалютызму.

Фельяны былі супраць вайны з еўрапейскімі дзяржавамі, бо яна пагражала разбурыць створаную імі канстытуцыную манархію. Крайне левыя, якіх сталі называць мантаньяры (горцы), лічылі, што вайна не патрыбна; трэба спачатку разграміць контррэвалюцыянераў унутры Францыі. За вайну выступалі жырандзісты, бо лічылі, што вайна прывядзе да звяржэння манархіі. У лютым 1792 г. Якабінскі клуб, у якім жырандзісты былі яшчэ ў большасці, дае заклік “Нацыя патрабуе вайны”. Кароль быў за вайну, разлічваючы, што пры любым зыходзе вайны яму ўдасцца аднавіцт абсалютызм. 7 лютага 1792 г. Аўстрыя і Прусія заключылі саюзны дагавор, накіраваны супраць Францыі.

У сакавіку 1792 г. у Францыі ўрадавы крызіс і кароль прызначае новае міністэрства з жырандзістаў. Гэта азначала, што ўзяты курс на вайну. 20 красавіка 1792 г. Людовік ХVІ абвяшчае вайну аўстрыйскаму імператару. Пачынаецца эпоха рэвалюцыйных войнаў. Французская армія была слабая ўнутры. ½ афіцэраў эмігрыравала, значную колькасць салдат складалі дрэнна ўзброеныя і не абучаныя валанцёры, сярод салдат быў моцны недавер да афіцэраў. Сталі адчувацца недахоп зброі, амуніцыі, харчавання. Французская армія ўступіла ў Бельгію, але вельмі хутка аўстрыйцы перайшлі ў контрнаступленне.

Паражэнні на франтах прывялі да абвастрэння палітычнай барацьбы. Заканадаўчы сход прыняў дэкрэты аб высылцы непрысягнуўшых свяшчэннікаў, роспуску каралеўскай гвардыі. Пад Парыжам ствараецца лагер федэратаў (батальёнаў нацыянальнай гвардыі з усіх дэпартаментаў Францыі) для абароны сталіцы. Людовік ХVІ 13 чэрвеня 1792 г. падпісаў толькі дэкрэт аб роспуску каралеўскай гвардыі і адмовіўся падпісаць дэкрэт супраць непрысягнуўшых свяшчэннікаў. Гэта выклікала канфлікт з жырандзісцкім урадам, які быў адпраўлены ў адстаўку. Новае міністэрства складалася з фельянаў. Камандуючы адной з армій Лафайет 16 чэрвеня накіраваў ліст у Заканадаўчы сход, у якім патрабаваў адмены дэкрэтаў супраць эмігрантаў, барацьбы з мяцежнымі зборышчамі, роспуску рэвалюцыйных клубаў. 20 чэрвеня народ уварваўся ў Цюэльры. Гэтыя хваляванні паказалі рост антыманархічных настрояў парыжан. Лафайет 28 чэрвеня прыбывае ў Парыж каб прыняць меры супраць хваляванняў, але яго абвінавачваюць у здрадзе. Ён вяртаецца ў армію і ў хуткім часе перабягае на бок аўстрыйцаў.


1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка