Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гістарычны факультэт




старонка13/23
Дата канвертавання15.03.2016
Памер4.13 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   23

5. У выніку аграрнага перавароту ў сельскай гаспадарцы Англіі адбываўся пераход да гаспадарак капіталістычнага тыпу. Ён суправаджаўся знікненнем сялянства як класа дробных уласнікаў. Да рэвалюцыі сярэдзіны 17 ст. каралеўская ўлада спрабавала абмежаваць агароджванні. Рэвалюцыя пашырыла магчымасці землеўладальнікаў у справе правядзення агароджванняў. Нягледзячы на тое, што тэмпы агароджванняў паскорыліся, у канцы 17 ст. 1/2 зямель яшчэ належала сялянам. На працягу 18 ст. сітуацыя змянілася. Пасля 1688 г. адбываецца распрадажа каронных зямель. Новыя ўласнікі не лічацца з правамі капігольдараў і фрыгольдараў (калі яны не мелі пісьмовае пацверджання свайго права на свабоднае трыманне зямлі). У 18 ст. парламент выдае прыватныя акты аб падзеле абшчынных зямель. У выніку ўсталявалася прававая сістэма згону сялян з зямлі. У другой палове 18 ст. было 2000 актаў аб агароджванні. Лендлорды практыкавалі таксама выкуп зямлі ў сялян. У выніку на змену сялянскаму землеўладанню прыходзіць капіталістычнае фермерства (як правіла ў выглядзе доўгатэрміновай арэнды на 99 год). Фермер наймаў сельскагаспадарчых рабочых, прымяняліся ўдасканаленыя прылады працы, што спрыяла росту ўраджайнасці.

Аграрны пераварот садзейнічаў інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі. Яна стала паспяхова вырашаць задачы забеспячэння прамысловасці сыравінай і насельніцтва прадуктамі харчавання. Ткасама ў выніку аграрнага перавароту прамысловасць была забяспечана наёмнай рабочай сілай. Аграрны пераварот пацягнуў за сабой і пашырэнне ўнутранага рынка за кошт фермераў (набываліся прамысловыя тавары, сродкі вытворчасці) і наёмных рабочых, якія павінны былі набываць на рынку ўсё неабходнае для жыцця. Усё гэта садзейнічала развіццю капіталізму, стварала перадумова для прамысловага перавароту. У той жа час перамога лендлардызму ў сельскай гаспадарцы мела і адмоўныя бакі для развіцця прамысловасці. Мануфактуршчык вымушаны быў плаціць лендлорду за выкарыстанне зямлі для пабудовы свайго прадпрыемства, што павышала затратнасць англійскай прамысловасці.

Прамысловы пераварот стаў пераломным працэсам у складванні індустрыяльнага грамадства, у завяршэнні працэсу мадэрнізацыі ў кантэксце Новага часу. Англія – першая краіна, дзе мануфактура дасягнула найвышэйшага ўзроўня развіцця. Асноўнай галінай заставалася шэрсцяная вытворчасць. Усё больш развівалася спецыялізацыя мануфактур. Гэта спрыяла ўдасканалянню вытворчага працэсу. У сярэдзіне 18 ст. мануфактура дасягнула мяжы ў сваім развіцці, што парадзіла неабходнасць у пераходзе да новых форм вытворчасці (выкарыстання машын). Выспяванне ўмоў для прамысловага перавароту было звязана з тым, што мануфактура ў Англіі развівалася ва ўмовах капіталістычнай эканомікі. Тут перашкодай для далейшага развіцця мануфактуры стала вузасць тэхнічнага базісу, а не панаванне феадальных феадальных адносін як у кантынентальных краінах. Мануфактура з яе ручной працай не магла ўжо задаволіць патрэбы ўнутранага і знешняга рынкаў. Аграрны пераварот, як было паказана вышэй, таксама спрыяў выспяванню прамысловага перавароту. На думку прафесара В.А. мельянцава, адным з фактараў, які садзейнічаў пачатку прамысловага перавароту стала пацяпленне клімату прыкладна з 1700 г. Гэта станоўча сказалася на сельскагаспадарчай вытворчасці, спрыяла росту насельніцтва, што павялічвала попыт на прамысловую прадукцыю. Што датычыцца знешняга фінансвання, то яго доля была невялікай. Англія ў той час была экспарцёрам капіталу.

Атрымаўшы значнае развіццё падзел працы спрыяў замене чалавека машынай. У першай палове 18 ст. пачалося рэдкае выкарыстанне першых машын: для пад'ёма вады з шахты, у 1733 г. Кей вынайшаў бягучы чаўнок, Дэрб – метад выкарыстання каменнага вугалю для выплаўкі сталі. У 1738 г. была вынайдзена першая, яшчэ вельмі недасканалая прадзільная машына. У 1765 г. ёй на змену прыходзіць значна больш прадукцыйная машына “Джэнні”, якую вынайшаў Джэймс Харгрывіс. Недахоп усіх гэтых машын быў у тым, што яны працавалі дзякуючы мускульнай сіле чалавека. У 1767 г. Хайс выкарыстаў для таго, каб прывесці ў дзеянне пралку ваду, г. з. вадзяны рухавік. Гэтае вынаходніцтва дало магчымасць пабудаваць у 1769 г. першую фабрыку, на якой выкарыстоўваліся вадзяныя рухавікі. Недахоп вадзяных рухавікоў быў у тым, што імі можна было аснашчаць толькі тыя фабрыкі, якія знаходзіліся на беразе ракі. Сітуацыя карэнным чынам змянілася, калі ў 1769 г. Дж. Уайт вынайшаў паравы рухавік. У 1784 г. ён удасканаліў гэты рухавік і стварыў паравую машыну, якую сталі шырока прымяняць у розных галінах вытворчасці. Уайт і Болтан ствараюць першы завод па вытворчасці машын.

Паравы рухавік першапачаткова найбольш шырока выкарыстоўваецца ў баваўняна-папяровай вытворчасці, менавіта з яе пачынаецца прамысловы пераварот. З часам прамысловы пераварот захапіў і цяжкую прамысловасць. У 1784 г. Корт вынайшоў пракатны стан. Гэтае вынаходніцтва павышала прадукцыйнасць працы пры вытворчасці сталі ў 15 раз. Вынаходніцтва такарнага станка значна пашырыла магчымасці ў апрацоўцы металу. Хутка расла здабыча вуглю, які атрымаў шырокае выкарыстанне ў металургіі.

Усе названыя тэхнічныя вынаходніцтвы рабілі неабходным пераход да новай арганізацыя вытворчасці – фабрыкі. Яе тэхнічны базіс у той час – машыны і паравы рухавік, сістэма рабочых машын. Індывідуальная вытворчасць змяняецца серыйнай і масавай, нізкая па навукаёмкасці вытворчасць саступае месца вытворчасці з высокай навукаёмкасцю. Рост навукаёмкасці вытворчасці прывёў да ўдасканалення сістэмы адукацыі. Яна становіцца даступнай і для сацыяльных нізоў. Поспеху прамысловага перавароту ў Англіі садзейнічала распаўсюджанне індывідуалістычнай этыкі, якая арыентавала чалавека на дасягненне поспеху.

Прамысловы пераварот прывёў да змен у сацыянай структуры. На фабрыках прадстаўнікі розных сацыяльных груп (рабочыя мануфактуры, сяляне, разарыўшыеся рамесленікі) зліваліся ў адзін новы клас – пралетарыят. Прадстаўнікі гэтага класа былі поўнасцю пазбаўлены сродкаў вытворчасці. У канцы 18 ст. у Англіі было 1,5 млн. наёмных работнікаў. Фарміруецца і прамысловая буржуазія. Яна становіцца вядучым слоем класа буржуазіі. Узнікаюць новыя прамысловыя раёны, фабрычныя гарады (Шэфілд, Манчэсцер). Паскараецца ўрбанізацыя. У канцы 18 ст. 1/4 насельніцтва жыла ў гарадах. Прамысловы пераварот канчаткова і радыкальна аддзяліў прамысловасць ад сельскай гаспадаркі. Вынікам стала актывізацыя ўнутранага рынка. Прамысловы пераварот азначаў карэнную ломку старых грамадскіх адносін і стаў важнейшым этапам на шляху да пераходу ад традыцыйнага грамадства да індустрыяльнага грамадства, якое грунтуецца на гарадской культуры. Адным з наступстваў прамысловага перавароту стала ўзнікненне рабочага руху, чаму садзейнічала канцэнтрацыя рабочых на фабрыцы. Узрасла іх арганізаванасць, яны пачынаюць барацьбу за свае інтарэсы. Каб адстойваць свае правы рабочыя аб'ядноўваюцца ў праўсаюзы (Trade unions). Развіццю рабочага руху садзейнічала тое, што ў час прамысловага перавароту адбываецца ўзмацненне эксплуатацыі рабочых. Самай распаўсюджанай сярод рабочых у той час стала барацьба з машынамі, а рух тых, хто знішчаў на фабрыках машыны, атрымаў назву луддзізм (Нэд Лудд – рабочы, які першым разбіў свой станок).

Пасля “слаўная рэвалюцыя” асноўнай тэндэнцыяй у палітычным развіцці Англіі становіцца ўмацаванне парламенцкай манархіі ў рамках двухпартыйный сістэмы. Біль аб правах 1689 г. стаў першым юрыдычным дакументам, які быў накіраваны на юрыдычнае афармленне парламенцкай манархіі. Ён наклаў шэраг юрыдычных абмежаванняў на ўладу караля. Фактычна кароль ператвараўся ў стаўленіка парламента. Законы канца 17 – пачатку 18 ст. яшчэ не ўсталявалі прамогу парламенцкага праўлення. Кароль мог прызначаць і адпраўляць у адстаўку міністраў, судзяў, меў права склікаць і распускаць парламент. Судовая ўлада стала ў значнай ступені незалежнай ад караля. У 1696 г. быў уведзены цывільны ліст, па якім парламент вызначаў даходы караля. На працягу 18 ст. аб’ём фінансавання каралеўскай улады ўвесь час скарачаўся. Манарх трапіў у фінансавую залежнасць ад парламента.

У 1701 г. быў прыняты закон аб парадку наследвання трона ў Англіі. Ім пазбаўляўся правоў на трон сын Якава ІІ Якаў-Эдуард як каталік. Карона Англіі павінна была перайсці да дачкі Якава ІІ Ганны – пратэстанткі па веравызнанню, пасля яе – да гановерскіх курфюрстаў. У законе агаворвалася, што ўсе прэтэндэнты на англійскі трон павінны быць пратэстантамі, на кожным дзяржаўным акце павінен стаяць подпіс члена тайнага савета. Па вялікаму рахунку гэты акт паставіў карону ў прамую залежнасць ад парламента і па пытанню аб перадачы каралеўскай улады па спадчыне.

У 1702 г. каралевай становіцца Ганна. У час яе праўлення яшчэ больш узрастае значэнне парламента. Каралева лавіравала паміж торы і вігамі, але большую частку яе праўлення ва ўладзе знаходзіліся вігі. Пачынае складвацца сістэма, пры якой кабінет міністраў фарміруецца ў залежнасці ад раскладу сіл у парламенце. Вігі, якія з'яўляліся правячай партыяй, вялі актыўную знешнюю палітыку. Англія ўступіла ў Вайну за іспанскую спадчыну. Вайна аказалася цяжкай і працяглай. У выніку значна вырас дзяржаўны доўг. Гэта выклікала незадаволенасць палітыкай вігаў. На выбарах у парламент у 1710 г. перамаглі торы. У 1711 г. каралева прызначыла новы кабінет міністраў з прадстаўнікоў партыі торы на чале з лордам Боленброкам. Ён заключыў мірны дагавор з Францыяй і меў планы адмены акту 1701 г., каб узвесці на трон Якава-Эдуарда Сцюарта. У 1714 г. Ганна памірае. Боленброк вымушаны быў уцякаць у Францыю. Якаў-Эдуард высаджваецца ў Шатландыі. Ён разлічваў выкарыстаць незадаволеннасць шатландцаў уніяй 1707 г., якая канчаткова ліквідавала элементы самастойнасці гэтай краіны. Але прытэнзіі Якава-Эдуарда на англійскі трон не знайшлі шырокай падтрымкі сярод шатландцаў, і ён вымушаны быў вярнуцца на кантынент.

У 1714 г. на трон узыйшоў прадстаўнік Гановерскай дынастыі Георг І (1714–1727). Ён, а таксама наступны кароль Георг ІІ (1727–1760), разглядалі сябе перш за ўсё як гановерскіх курфюрстаў і хацелі, каб Англія дапамагала вырашыць іх палітычныя праблемы ў Германіі. Пры першых каралях Гановерскай дынастыі Тайны савет ператвараецца ў незалежны ад караля кабінет міністраў, які адказны перад парламентам. Але фармальна кароль працягвае прызначаць міністраў. Пры Георгу ІІ кароль страчвае права вета на законы, якія прыняты парламентам, яму забаронена прысутнічаць на пасяджэннях кабінета міністраў.

У пачатку 18 ст. працягвае функцыянаваць двухпартыйная сістэма. Вігі абапіраюцца на камерсантаў, фінансістаў, але кіруючае становішча ў гэтай партыі занімае ліберальная зямельная арыстакратыя. Торы прадстаўляюць правінцыйных дваран. Яны ў 1710 г. правялі праз парламент закон, які ўсталяваў высокі маёмасны цэнз для кандыдатаў у дэпутаты парламента і разлічвалі, што гэта дапаможа ім захаваць уладу. Аднак на выбарах 1715 г. перамаглі вігі. У 1716 г. парламент прыняў закон аб павялічэнні тэрміну сваіх паўнамоцтваў з 3 да 7 гадоў. Парламенцкая сістэма Англіі таго часу не забяспечвала ўдзел у кіраванні краінай шырокіх слаёў насельніцтва. Закон 1717 г. яшчэ больш павысіў маёмасны цэнз для выбаршчыкаў, у выніку чаго іх засталося толькі 250 тыс., ці 5% дарослага насельніцтва. 1/2 дэпутатаў выбіралася ад “гнілых мястэчак”. Парламент захаваў тайну сваіх дэбатаў.

Развіццё сістэмы парламенцкіх кабінетаў звязана з дзейнасцю лідара вігаў Роберта Уолпала. Ён у 1721–1742 гг. з'яўляўся прэм'ер-міністрам і поўнасцю адцясніў караля ад прыняцця важнейшых дзяржаўных рашэнняў. У 1742 г. Уолпал стварае важны прэцыдэнт – яго ўрад пайшоў у адстаўку, калі атрымаў вотум недаверу ў палаце абшчын, хаця меў падтрымку караля.

У 30-я гады 18 ст. узрастае знешняя актыўнасць Англіі, якая была накіравана перш за ўсё на захоп калоній. Урад імкнуўся ператварыць калоніі ў рынак збыту англійскіх тавараў, у аграрна-сыравінны прыдатак Англіі. Найбольш актыўна ў 50–60 гады 18 ст. за шырокую каланіяльную экспансію Англіі выступае Уільям Пітт (новы лідар торы). Англія змагла адваяваць у Францыі амаль усе ўладанні ў Індыі, Канаду.

У 1760 г. на трон уступае Георг ІІІ. Кароль спрабаваў адваяваць сябе шэраг правоў у справе дзяржаўнага кіравання. Ён уступае ў канфлікт з правячай партыяй вігаў. За доўгі час знаходжання ва ўладзе (45 гадоў бяззменна) назіраецца разлажэнне ў радах вігаў. Улада застаецца ў руках зямельнай арыстакратыі, вігі не ўлічваюць інтарэсаў прамысловай буржуазіі. Яны ігнаруюць наспеўшае пытанне аб парламенцкай рэформе. Партыя вігаў, якая імкліва страчвала папулярнасць у грамадстве і не змагла прапанаваць новых ідэй, каб забяспечыць дынамічнае развіццё краіны, уступіла ў 1760-я гады ў перыяд крызісу. Георг ІІІ у разгарнуўшайся барацьбе вырашыў абапірацца на торы. У 1761 г. быў адпраўлены ў адстаўку вігскі кабінет і створае новы ўрад з торы, які не абапіраўся на парламенцкую большасць. Такія кабінеты, якія фарміраваліся Георгам ІІІ з людзей яму асабіста адданых, атрымалі назву “кабінеты каралеўскіх сяброў”. Яны праіснавалі да 80-х гадоў 18 ст. Асабліва кансерватыўным быў урад лорда Норта ў 1770–1782 гады. У гэты час Англія сутыкаецца з паўстаннем сваіх калоній у Паўночнай Амерыцы. Вайна была непапулярнай у Англіі. У 1781 г. парламент прымае біль, які асудзіў яе. У хуткім часе урад Норта, апошні “кабінет каралеўскіх сяброў”, вымушаны быў пайсці ў адстаўку. Краіна вяртаецца да праўлення, пры якім улада караля была ў вялікай ступені абмежавана парламентам і кабінетам міністраў.

У пачатку 80-х гадоў у рамках двухпартыйнай сістэмы больш моцныя пазіцыі мелі торы. У 1783 г. яны фарміруюць кабінет міністраў на чале з Уільямам Пітам малодшым. Ён узначальвае “новых торы”, якія выступалі супраць спроб караля аднавіць элементы абсалютызму, лічылі неабходным пашырыць сацыяльную базу за кошт абгаўлення праграмы партыі і правядзення рэформаў. Урад Піта рэфармаваў сістэму кіравання Індыяй. Ост-Індская кампанія была паставлена пад кантроль дзяржавы. Але больш важную рэформу, якая прадугледжвала ліквідацыю “гнілых мястэчак”, парламент адхіліў.

У 1760-я гады зараджаецца англійскі буржуазны радыкалізм – рух за правядзенне глыбокіх рэформ (перш за ўсё – парламенцкай). Лідарам радыкалаў стаў Уілкс. Яны рэзка крытыкавалі тагачасную парламенцкую сістэму, бо яна не абараняла інтарэсы народа, выступалі за больш раўнамерны падзел на выбарчыя акругі, за пашырэнне выбарчых правоў, выкараненне карупцыі. Некаторыя прадстаўнікі радыкальнай палітычнай плыні патрабавалі ўсеагульнага выбарчага права для мужчын. У 1790 г. яны ствараюць Таварыства канстытуцыйнай інфармацыі. У яго ўвайшлі многія дзеячы з “новых торы” і “левых вігаў”. Іх аб'ядноўвала імкненне да правядзення парламенцкай рэформы, але да 1789 г. радыкальны рух быў слабы.


ТЭМА: Вайна ПАЎНОЧНААМЕРЫканскіх КАЛОНІй АНГЛІІ за незалежнасць і Першая Амераканская рэвалюцыя.
1. Англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы напярэдадні рэвалюцыі.

2. Вайна за незалежнасць.

3. Дэмакратычныя пераўтварэнні ў ходзе рэвлюцыі.

4. Прняцце Канстытуцыі 1787 г. Вынікі рэвалюцыі


Літаратрура

История США. В 4 т. Т.1. – М., 1980.

Согрин, В.В. Политическая история США. XVII – XX вв. / В.В. Согрин.   М., 2001.

Яковлев, Н.Н. Вашингтон / Н.Н. Яковлев.   М., 1976.


1. Першыя пасяленні англічан у Паўночнай Амерыцы з'явіліся ў 1607 г. ў вусце ракі Джэймс, на тэрыторыі калоніі Віргінія. З гадамі англічане заснавалі 13 калоній. У 1643 г. 4 самыя паўночныя калоніі ўтварылі федэрацыю Новая Англія. Галоўная асаблівасць сацыяльна-эканамічнага развіцця англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы заключалася ў тым, што яны не ведалі развітых феадальных адносін, пануючым з самага пачатку быў капіталістычны ўклад.

Па меры развіцця капіталістычных адносін нарастаюць супярэчнасці паміж патрэбамі эканамічнага развіцця калоній і палітыкай Англіі. Асноўнай галіной эканомікі была сельская гаспадарка. На Поўначы яна развівалася па фермерскаму шляху. Гэтаму садзейнічала наяўнасць свабодных зямель, якія пастаянна займалі перасяленцы (скватарства). Уладамі ў 1730 г. былі прыняты пастановы, якія забаранялі захоп свабодных зямель, але гэта ігнарыравалася пасяленцамі. На Поўдні аснову сельскай гаспадаркі складалі плантацыйныя гаспадаркі, заснаваныя на рабскай працы. Вылучалася дзве катэгорыі рабоў. Кабальныя слугі – людзі, якія не мелі сродкаў каб пераехаць з Еўропы ў Амерыку, заключалі дагавор, па якім іх перавозілі ў Амерыку. Потым адпрацоўвалі гэтыя грошы. Большасць з іх працавала ў паўночных калоніях. Другую катэгорыю складалі негры-рабы паўднёвых калоній (каля 40 % іх насельніцтва). На іх працы трымалася плантацыйная гаспадарка. Плантацыя працавала на рынак, таму яе можна разглядаць як форму капіталістычнай гаспадаркі. Калоніі цалкам задавальнялі свае патрэбы ў сельскагаспадарчай прадукцыі.

З сярэдзіны 18 ст. атрымала значнае развіццё мануфактура. Найбольш развітай галіной было судабудаванне. Караблі будаваліся пераважна для метраполіі. У Новай Англіі і Сярэднеатлантычных калоніях значнае развіццё атрымала вытворчасць жалеза. Хутка развіваецца гандаль паміж калоніямі, якія ўсё больш звязваюцца эканамічна. У сярэдзіне 18 ст. калоніі ўжо мала залежалі ад паставак метраполіі.

Англіская буржуазія бачыла, што эканамічна калоніі ўзмацняюцца, яна баялася канкурэнцыі. Гэта параджала імкненне метраполіі задушыць прамысловасць і гандаль калоній. У калоніях забараняўся выраб пэўных тавараў, стварэнне прадпрыемстваў, гандаль з іншымі краінамі. Такая палітыка стварала перашкоды на шляху эканамічнага развіцця калоній і выклікала незадавальненне іх насельніцтва.

Улада ў калоніях будавалася на прынцыпах змешанага праўлення. У асобе губернатара, які прадстаўляў караля, увасаблялася яе манархічная галіна. Савет пры губернатару быў адлюстраваннем улады арыстакратыі, асамблеі, ці палаты прадстаўніков – народна-дэмакратычную галіну ўлады. Ключавой фігурай у кіраванні калоній быў губернатар. У карпаратыўных калоніях Род Айлендзе Конектыкуце губернатар выбіраўся каланістамі, але павінен быў дзейнічаць на аснове каралеўскай хартыі. У каралеўскіх калоніях губернатар прызначаўся каралём, у прыватнаўласніцкіх – уласнікам калоніі. У апошніх двух відах калоній губернатары валодалі шырокімі паўнамоцтвамі і ў сваіх калоніях фактычна былі паўабсалютнымі манархамі. Саветы калоній складаліся з прадстаўнікоў мясцовай эліты і былі адначасова нечым накшталт кабінета міністраў пры губернатары і другой заканадаўчай палатай. У выбарах асамблей прымала ўдзел ад 50 да 75 % дарослых мужчын (10–15 % усяго насельніцтва), што для таго часу дастаткова дэмакратычна. Акрамя багатых землеўладальнікаў з “першых сямей”, у асамблеях засядалі гандляры, адвакаты, сярэднія землеўладальнікі. Але і яны ў сваём большасці ўваходзілі ў амерыканскі верхні класс. 85 % дэпутатаў асамблей складалі багатыя і заможныя амерыканцы, якія з’яўляліся выхадцамі з верхніх 10 % каланіяльнага грамадства. У 18 ст. рэальнай супрацьвагай манархічнай галіне ўлады сталі асамблеі. Яны сканцентравалі ў сваіх руках уладу над падаткамі і бюджэтам. Выкарыстоўваючы склаўшуюся фінансавую залежнасць губернатараў ад асамблей, іх прымушалі зацвярджаць пэўныя заканадаўчыя акты. З другога боку губернатары мелі права роспуску асамблей і часта яго выкарыстоўвалі. Пасля Сямігадовай вайны губернатары пры падтрымцы метраполіі пачалі наступленне на прэрагатывы асамблей.

Калоніі не разглядалі сябе падначаленымі Англіі, яны лічылі сябе штатамі (партнёры Англіі). У калоніях стала развівацца самакіраванне, чаму спрыялі геаграфічныя ўмовы. Каланісты стварылі свае прадстаўнічыя органы, з'яўляюцца заканадаўчыя асамблеі, якія імкнуліся абмежаваць уладу губернатараў. Да пачатку 18 ст. яны атрымалі два асноўныя права: галасаваць па падатках і ініцыяваць прыняцце законаў. Часта ўзнікаюць супярэчнасці паміж асамблеямі і губернатарамі. У калоніях складваецца падзел улады. Расце палітычная актыўнасць грамадства, існавала традыцыя прамой дэмакратыі. У абмеркаванні важных пытанняў удзельнічалі ўсе члены царкоўнай абшчыны. Узровень жыцця ў калоніях быў вышэйшы, чым у Еўропе. Чалавек мог больш свабодна карыстацца вынікамі сваёй працы. Большасць каланістаў была пратэстантамі. Яны здабывалі дабрабыт за кошт асабістай працы, былі палітычна актыўнымі, утваралі дэмакратычна настроены сярэдні клас. Для яго была характэрна нецярпімасць да малейшых абмежаванняў правоў і свабод. Такім чынам, ужо ў каланіяльныя часы склаліся элементы дэмактарычнага палітычнага ладу ў калоніях.

Шырокае распаўсюджванне ў амерыканскім грамадстве атрымлівае ідэалогія Асветніцтва. Пад уплывам англійскага Асветніцтва амерыканскія асветнікі ўспрынялі дактрыну натуральных правоў, тэорыі грамадскага дагавора, падзелу ўладаў, народнага суверэнітэту. Большасць амерыканскіх асветнікаў першапачаткова займалі памяркоўную пазіцыю ў адносінах да Англіі. Яны дабіваліся ўмацавання эканамічнай самастойнасці калоній пры захаванні вярхоўнага суверэнітэту Англіі. Так, Б. Франклін даказваў, што Англія і яе перасяленчаскія калоніі з’яўляюцца раўнапраўнымі часткамі імперыі. Пры гэтым калоніі павінны мець шырокае самакіраванне. Ён быў праціўнікам рабаўладальніцтва, лічыў неабходным аб'яднанне калоній у саюз, недапушчэнне абкладання калоній падаткамі без згоды каланістаў. З развіццём вызваленчага руху ён прыходзіць да ідэі поўнай незалежнасці. Т. Джэферсан адстойваў інтарэсы дробных землеўладальнікаў. Ён вітаў рэвалюцыю, бо яна неабходна для аднаўлення дэмакратыі.

У барацьбе паміж Англіяй і Францыяй амерыканскія каланісты падтрымліваюць метраполію. Канада пераходзіць да Англіі. Для каланістаў знікла пагроза з боку Францыі і патрэба ў абароне Англіяй ад Францыі. Пасля гэтага сярод каланістаў растуць сепаратыстскі настрой. У ходзе Сямігадовай вайны Англія заявіла аб далучэнні зямель паміж Алеманскімі гарамі і Місісіпі, але у 1763 г. забараніла каланістам сяліцца на новых тэрыторыях. пазіцыя царквы не вельмі моцная.

Пасля Сямігадовай вайны Англія пачынае перабудову сваёй каланіяльнай імперыі. Аглічане пачынаюць уводзіць абмежаванні на эканамічную дзейнасць калоній. У 1764 г. быў прыняты закон аб цукру, на які ўводзіліся высокія пошліны. Закон аб сродках плацяжу забароняў прымаць у якасці грошай крэдытныя білеты, выпускаемыя ў калоніях. Цяжкім для каланістаў быў закон аб кватэраванні і забеспячэнні англійскіх войск. Асаблівае незадавальненне каланістаў выклікаў закон аб гербавым зборы ад 22 сакавіка 1765 г. Ён прадугледжваў падатковае абкладанне ўсіх друкаваных выданняў і юрыдычных дакументаў. Калоніі разгарнулі барацьбу супраць гэтых законаў, у ходзе якой былі створанны арганізацыі “Сыны свабоды”. У ходзе барацьбы з гербавым зборам каланісты прыходзяць да лозунга “ніякіх падаткаў без прадстаўніцтва”, г. з., што ніхто не мае права абкладаць падаткамі каланістаў акрамя асамблей калоній. Пачынаюцца палітычныя вулічныя пратэсты, а зборшчыкі падаткаў адказваюцца збіраць гербавы збор. Арганізуецца кампанія па байкоту англіскага імпарту. Гэта прымусіла Англію ў лютым 1766 г. адмяніць закон аб гербавым зборы.

У 1767 г. па прапанове каралеўскага міністра Ч. Таўшэнда англійскі парламент прымае законы, якія ўстанаўліваюць новыя падаткі ў калоніях, распускаецца асамблея Нью-Йорка. Па ініцыятыве С. Адамса асамблея Масачусетса звяртаецца да астатніх калоній з прапановай аб'яднацца ў барацьбе з законамі Таўшэнда. Асноўным ссродкам барацьбы зноў становіцца байкот англійскіх таваараў. Імпарт Англіі ў калоніі скарачаецца ў 2–2,5 разы. Сапраціўленне калоній прывяло да таго, што англійскі парламент у 1771 г. вымушан быў адмяніць законы Таўшэнда.

У 1772 г. Англія спрабуе правесці рэформу сістэмы кіравання каб губернатары атрымлівалі грошы з англійскай казны. Тым самым зменшылася б іх залежнасць ад асамблей. Для барацьбы з рэформай патрыёты стварылі камітэты сувязі, цэнтрамі барацьбы супраць Англіі становяцца гарады атлантычнага ўзбярэжжа. Першы камітэт сувязі пачынае дзейнічаць у Бостане ў 1772 г. па ініцыятыве С. Адамса. Ён аддаваў перавагу мірным дзеянням. У 1773 г. парламент Англіі прымае закон, па якім Ост-Індская кампанія атрымлівае правы бяспошлінага гандлю чаем у калоніях. Урад разлічваў гэтым крокам прыцягнуць на свой бок шырокі слой спажыўцоў. Камітэты сувязі сталі прымаць меры, каб не дапусціць бяспошліны чай на англійскі бераг. У выніку адюылося “Бостанскае чаяванне”. Яно свведчыла аб росце рэвалюцыйнай актыўнасці. Англія выдае рэпрэсіўныя акты: Бостан аб'яўляецца закрытым портам і блакіруецца англійскім флотам. Масачусетс пазбаўляецца самакіравання. Асобы, абвінавачаныя ў антыанглійскай дзейнасці, маглі адпраўляцца для суда ў Англію. Пацвярджаўся акта 1765 г. аб раскварціраванні англійскіх войск.

Масачусетс атрымлівае падтрымку ад іншых калоній. Камітэт сувязі Бостана прапанаваў спыніць гандаль з Англіяй, яго падтрымалі іншыя камітэты. 5 верасня 1774 г. адкрыўся Першы Кантынентальны кангрэс. Сярод дэпутатаў пераважала памяркоўнае крыло нацыянальнага руху, якое спадзявалася на пагадненне з англісйкім урадам. Таму з аднаго боку, “Дэкларацыя правоў” асуджала парушэнне правоў калоній. З другога боку прымаецца “Вераподданечаская петыцыя англійскаму каралю”. Рашэнні кангрэса былі ўспрыняты народам, як сігнал да барацьбы. У 1775 г. імпарт з Англіяй зменшыўся на 94 %. Каланісты пачынаюць гатовіцца да ўзброенай барацьбы.

Пасля Сямігадовай вайны каланіяльная эліта ўцягваецца ў шырокі дэмакратычны рух, основную массу якога складалі сярэдні і ніжэйшы класы. Эліта палітычным і ідэйным лідарам дэмакратычнага руху. Пераход амерыканскага верхняга класа на дэмакратычную, а затым і на рэвалюцыйную пазіцыю тлумачылася резкім абвастрэннем яго канфлікту з метраполіяй. Англійскае панаванне было галоўнай перашкодай для свабоднага буржуазнага развіцця калоній, але пасля Сямігадовай войны і пачатку царавання Георга III яно стала зусім несумяшчальным з эканамічнымі і палітычнымі інтарэсамі разных сацыяльных слаёў амерыканцаў, асабліва верхняга класа.

1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка