Голубева Таццяна Генадзьеўна




Дата канвертавання17.05.2016
Памер23.7 Kb.
Голубева Таццяна Генадзьеўна



Нарадзілася 27 чэрвеня 1947 г. ў горадзе Крычаве Магілёўскай вобласці. Адукацыя вышэйшая – скончыла Белгарадскі тэхналагічны інстытут будаўнічых матэрыялаў ім. І.А.Грышманава (інжынер-хімік-тэхнолаг), Акадэмію народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР (вядучы спецыяліст па кіраванні).

Працоўную дзейнасць пачала лабарантам, тэхнікам Крычаўскага цэментна-шыфернага камбіната. Працавала электразваршчыкам на Гродзенскім камбінаце будматэрыялаў, інжынерам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха Смаргонскага камбіната сілікатабетонных вырабаў, сакратаром партыйнай арганізацыі, генеральным дырэктарам вытворчага аб'яднання "Смаргоньсілікатабетон", намеснікам Міністра прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР, намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

З 2001 па 2012 гг. – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, з,яўлялася намеснікам старшыні камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі.

   Т.Г.Голубевай прысвоена ганаровае званне “Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь”. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


      Замужам, мае двух сыноў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка