Голас з блізкага замежжа Сучасны ўрок у беларускамоўнай школе Літвы




Дата канвертавання12.05.2016
Памер38.64 Kb.
Голас з блізкага замежжа

Сучасны ўрок у беларускамоўнай школе Літвы

Амаль стагоддзе назад беларускае асветніцкае слова гучала ў сценах Віленскай беларускай гімназіі, а з пачатку 90-х яно гучыць і ў маляўнічым астраўку літоўскай зямлі – Віленскай сярэдняй школе імя Ф. Скарыны.

Якім павінен быць сучасны ўрок? Як і чаму вучыць сваіх гадаванцаў? Такія пытанні задае сабе кожны выкладчык.

Сёння задача адукацыі зводзіцца не толькі да абагачэння мастацкімі каштоўнасцямі. У першую чаргу неабходна актывізаваць чалавечы фактар, узвысіць асобу, унутрана багатую, высока маральную, па-грамадзянску дасканалую. Паколькі для грамадства зараз вельмі неабходна духоўнае аздараўленне, гуманістычнае абнаўленне, то задача настаўніка - далучаць навучэнцаў да духоўнага як крыніцы грамадзянскага самаўдасканалення асобы.

Навучальны працэс мы пачынаем з таго, што ставім перад сабой задачы - вучыць, выхоўваць. Яны заўсёды дапаўняюць адна другую. Вучыць мы павінны, перш за ўсё выхоўваючы лепшыя чалавечыя рысы, засяроджваючы ўвагу на родным, прыгожым, непаўторным і актуальным. Важна, каб задачы на ўроку ставіў не толькі настаўнік, але і самі вучні: што я умею, што змагу, чаму здолею навучыць іншых. А таксама каб ажыццяўляўся прынцып сістэмнасці: што разглядалася, вывучалася, даследвалася на папярэднім ўроку, успаміналася б на наступным.

”Урокі Уладзіміра Караткевіча” – такая назва адукацыйнага матэрыялу, змешчанага ніжэй. Дыяпазон творчай спадчыны У.Караткевіча дазваляе накіраваць дзейнасць вучняў на свабодны выбар роду заняткаў, развіццё творчых здольнасцяў: літаратурных, тэатральных, рэжысёрскіх, мастацкіх.... Важна зацікавіць вучняў, каб пасля прапанаваць ім самім выбраць, чым займацца на ўроку і пасля заняткаў, каб рэалізаваць сябе як асобу. Дадзены ўрок можа праводзіцца як асобны, у межах праграмы, а таксама як частка вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі для вучняў 9-12 класаў.

Тэма ўрока: Урокі Уладзіміра Караткевіча

Мэты і задачы:

1. Вызначыць асноўную накіраванасць, тэматыку твораў У. Караткевіча

2. На матэрыяле творчай спадчыны У.Караткевіча развіваць творчыя здольнасць вучняў

3. Выхоўваць пачуццё ўласнай годнасці, нацыянальнай самасвядомасці, узаемапавагі да іншых.



Абсталяванне: партрэт Уладзіміра Караткевіча, дэкаратыўныя кветкі ў вазе, выстава кніг, прэзентацыі, музычнае афармленне, каляровыя застаўкі з выявамі прыроды, малюнкі да твораў пісьменніка.

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант. Стварэнне адпаведнага настрою.Вызначэнне мэт і задач урока (выкарыстанне мультымедыі; калі ўрок праходзіць у абсталяваным персанальнымі камп’ютэрамі класе, вучні запісваюць свае задачы ўрока, пасля агучваюць іх).

2. Пытанні класу:


  • З творчасцю якой славутай асобы ма пазнаёміліся на мінулым уроку?

  • Кім вам уяўляецца Уладзімір Караткевіч? Што гэта за асоба?

3. Гучыць музыка, паказваецца каляровая застаўка. Хвіліна на роздум.

4.Аповяд вучняў пра шматгранны талент творцы. Па чарзе вучні з кветкамі ў руках падыходзяць да партрэта У.Караткевіча, ставяць кветкі ў вазу, выказваюць свае думкі, дэманструюць прэзентацыі:



  • Жыццё і творчасць У.Караткевіча / Радавод У.Караткевіча

  • У.Караткевіч – паэт ( гучаць вершы, паказываюцца прэзентацыі: Біблейскія сюжэты і матывы ў паэзіі У.Караткевіча; Сатыра і гумар у паэзіі У.Караткевіча

  • У.Караткевіч – драматург ( называюцца драматычныя творы, паказваюцца ілюстрацыі да іх )

  • У.Караткевіч – сцэнарыст (апроч прэзентацыі па фільмах, магчыма стварэнне свайго фільма);

  • У.Караткевіч – пісьменнік (называюцца творы, асобая ўвага сканцэнтроўваецца на рамане “Каласы пад сярпом тваім”. Прэзентацыя Вобраз Радзімы ў творчасці У.Караткевіча)

5.Кароткі аналіз рамана “Каласы пад сярпом тваім.

Пытанні класу:


  • Успомнім, чаму прысвечаны твор?

  • Хто з’яўляецца галоўнымі героямі рамана?

  • Калі пачынаецца знаёмства з Алесем Загорскім? З Міхалінай Раўбіч? Заданне: давайце уявім, якім было дзяцінства герояў ( інсцэніруецца ўрывак з “Каласоў пад сярпом тваім”).

  • Якія рэальныя героі прысутнічаюць у рамане?

  • Назавіце традыцыі і звычаі беларускага народа, што маюць месца на старонках твора?

6. Віктарына па творчасці У. Караткевіча ( на мультымедыі падаюцца цытаты з вершаваных і празаічных твораў пісьменніка, вучням неабходна назваць твор і героя, аб якім ідзе гутарка.)


7. Рэфлексія. Вучні дзеляцца ўражаннямі ад урока, вызначаюць, ці справіліся з пастаўленымі задачамі, выказваюць пажаданні.
8. Заданне на дом ( на выбар вучня):

1) падрыхтаваць праект на тэму “Сэнс назвы рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”; “Час У.Караікевіча і мая эпоха”

2) напісаць твор на адну з тэм:

а) “Чытаючы творы У.Караікевіча...”

б) “На каго з герояў класіка я хацеў бы быць падобным і чаму”.

в) Каханне на старонках рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.



3) Падрыхтаваць прэзентацыю “Гістарычныя постаці ў рамане У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, “Мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю У.Караткевіча”;

4) інтэрпрэтацыя на верш ці ўрывак з рамана ( п’есы ) У.Караткевіча.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка