Год культуры ў Беларусі будзе багаты на юбілейныя падзеі Культура




Дата канвертавання13.05.2016
Памер13.4 Kb.


Год культуры ў Беларусі будзе багаты на юбілейныя падзеі Культура
29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Год культуры ў Беларусі будзе багаты на юбілейныя падзеі, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Барыс Святлоў."У календары 2016 года шэраг юбілейных дат. 25 гадоў "Славянскаму базару". Гэта падзея звязана з нашай навейшай гісторыяй. 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна - гэта таксама наш сучасны здабытак. Будзе адзначацца 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна, 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Будзе весціся падрыхтоўка да мерапрыемстваў з нагоды святкавання юбілеяў Янкі Купалы, Якуба Коласа ў 2017-м. Чакаецца, што Кодэкс аб культуры будзе прыняты, а гэта таксама знакавая падзея, якая дае падставы гаварыць аб сістэматызацыі прававых асноў культурнай дзейнасці", - падкрэсліў міністр культуры. У цэлым у 2016 годзе будзе актуальнай тэма папулярызацыі беларускага мастацтва, яркіх імён беларускай культуры. Як расказаў кіраўнік ведамства, ініцыятыва назваць 2016-ы Годам культуры прыйшла ад творчых людзей, і міністэрства яе ахвотна падтрымала. Гэта прапанова не падказана звонку, не стала перайманнем, паўтарэннем чужых ідэй. "Мы абапіраліся на логіку развіцця краіны і яе адлюстравання ў грамадскай свядомасці. Заканчваецца Год моладзі. На мой погляд, адбываецца плаўны пераход ад яго да Года культуры. Паколькі моладзі для сацыялізацыі неабходны нейкі механізм, і культура - адзін з іх. Каб уключыцца ў грамадства, маладыя людзі павінны быць акультураны. Але размова ідзе не проста аб мастацкай культуры, а аб культуры ў шырокім разуменні. Гэта і культура быту, вытворчасці, і культура чалавечых адносін", - сказаў Барыс Святлоў.

Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/culture/view/god-kultury-u-belarusi-budze-bagaty-na-jubilejnyja-padzei-42005-2015/






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка