Глебавае покрыва асобнае цела Зямлі




Дата канвертавання30.04.2016
Памер104.06 Kb.


7 клас

Тэма: Глебавае покрыва – асобнае цела Зямлі.”

Мэта:

1.Забяспечыць ў працэсе ўрока ўмовы для засваення паняццяў “глеба”, “урадлівасць”, “эрозія”, “меліярацыя”.

Сварыць умовы для фарміравання прадстаўлення аб глебе, як асобным целе Зямлі.

2. Садзейнічаць развіццю крытычнага мыслення; уменняў і навыкаў работы з фізічнай картай; уменняў ў цэлым выглядзе прадстаўляць вывучаемыя аб’екты.

3. Стварыць умовы для выхавання беражлівых адносін да прыроды.

Абсталяванне: фізічная карта паўшар’яў, атласы, набор картак.

Асноўныя паняцці: глеба, урадлівасць, эрозія, меліярацыя.

Ход урока.

1.Арганізацыйны этап.

2.Этап праверкі дамашняга задання.(дадатак1), геаграфічная размінка. (работа з картай)

3.Этап актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў.

Ёсць на свеце цудоўная кладавая. Пакладзеш у яе мяшок зерня, а восенню глядзіш замест аднаго – ужо 20. Вядро бульбы пераўтвараецца ў 20 вёдзер. Жменя насення робіцца вялікай кучай агуркоў, буракоў, морквы, памідораў.

Гэта не казка. Цудоўная кладавая ёсць на самай справе. Вы здагадаліся як яна называецца?

Канечне – гэта глеба.



(Дзеці чытаюць тэму, план работы (дадатак2) і запаўняюць табліцу1)

Ведаю

Хачу даведацца









  • Як вы думаеце навошта вывучаецца дадзены матэрыял? (вярнуцца да пытання ў канцы ўрока)

4.Этап вывучэння новага матэрыялу.

— Што называецца глебай? Выберыце правільны адказ, свой выбар абгрунтуйце.(Дадатак3)



  • Ці зможа расліна развівацца на гладкім камяні або гліне?

Галоўная якасць глебы – урадлівасць.

(Складанне апорна-лагічнай схемы)

Мінеральныя рэчывы (пясок, гліна)

Арганічныя рэчывы (перагной або гумус)

Вада


Паветра

Жывыя арганізмы



Урадлівасць — гэта здольнасць глебы забяспечыць расліны пажыўнымі рэчывамі, вадой, паветрам і ўтвараць ураджай раслін.

Склад глебы

Рыхлая мінеральная частка глебы складаецца з пясчаных (>0,01 мм) і гліністых (<0,01 мм) часціц. Суадносіны гэтых часціц у глебе — гэта яе механічны састаў.

пясчаныя


гліністыя

Супясчаныя (гліны да 20%)

Сугліністыя (гліны да 20-50%)

Класіфікацыя глеб па механічнаму складу



(работа ў групах па картачках)

Група 1 – паняцце эрозія, разбурэнне глебавага покрыва пад уздзеяннем цякучых вод;

Група 2 - разбурэнне глебавага покрыва пад уздзеяннем ветру, перавыпас пашаў;

Група3 – меліярацыя;



4.Этап першаснай праверкі новых ведаў.

“Пчаліны вулей”. У парах вучні абменіваюцца тым, хто і што даведаўся, задаюць пытанні адзін аднаму.



5.Этап замацавання новых ведаў.

Устанавіце ўзаемаадназачныя суадносіны



  1. Глеба

а) Паляпшэнне зямель, павышэнне якасці глеб чалавекам.

  1. Урадлівасць

б) Паверхневы рыхлы слой зямлі, які валодае ўрадлівасцю.

  1. Эрозія

в) Здольнасць глебы забяспечыць расліны пажыўнымі рэчывамі, вадой, паветрам і ўтвараць ураджай раслін.

  1. Меліярацыя

г) Разбурэнне глебавага покрыва пад дзеяннем цякучых вод, ветру і гаспадарчай дзейнасці чалавека.

6.Этап інфармацыі аб дамашнім заданні

а) Работа з апорна-лагічнай схемай;

б) заданне “Правесці даследаванне па тэме “Ці патрэбна паліць сухое лісце і траву”;

7.Этап падвядзення вынікаў урока.

8.Этап рэфлексіі.

Закончыце фразу “Я задумаўся (задумалася)…”



Дадатак1

Падкрэсліце правільны адказ:

1.Біясфера – гэта…

А)водная абалонка Зямлі;

Б)паветраная абалонка Зямлі;

В)вобласць распаўсюджання жывых арганізмаў на нашай планеце;

Г)зямная кара;

2. Біясфера ўключае ў сябе…

А)трапасферу, гідрасферу,верхнюю частку зямной кары,жывыя арганізмы, нежывое рэчыва створанае ці змененае жывымі арганізмамі;

Б) трапасферу, гідрасферу,верхнюю частку зямной кары;

В) жывыя арганізмы, нежывое рэчыва створанае ці змененае жывымі арганізмамі;

Г)няма правільнага адказу;

3.Жывое рэчыва характэрызуецца…

А)значнай масай, паўсямесным распўсюджаннем;

Б)разнастайнасцю форм жыцця;

В)здолнасцю арганізмаў да размнажэння;

Г)усе адказы правільныя;

4.Здольнасцю ствараць арганічнае рэчыва з мінеральнага валодаюць…

А)жывёлы;

Б)грыбы;

В)зялёныя расліны;

Г)мікраарганізмы;

5.Да абалонак Зямлі адносяцца..

А)трапасфера, іанасфера, азонавы слой;

Б)гідрасфера, атмасфера, літасфера, біясфера;

В) літасфера, біясфера, азонавы слой;

С)вада, паветра,зямная кара;

1 заданне

2 балы

2 заданні

4 балы

3 заданні

6 балаў

4 заданні

8 балаў

5 заданняў

9 балаў

Дадатак1 (адказы)

Падкрэсліце правільны адказ:

1.Біясфера – гэта…

А)водная абалонка Зямлі;

Б)паветраная абалонка Зямлі;

В)вобласць распаўсюджання жывых арганізмаў на нашай планеце;

Г)зямная кара;

2. Біясфера ўключае ў сябе…

А)трапасферу, гідрасферу,верхнюю частку зямной кары,жывыя арганізмы, нежывое рэчыва створанае ці змененае жывымі арганізмамі;

Б) трапасферу, гідрасферу,верхнюю частку зямной кары;

В) жывыя арганізмы, нежывое рэчыва створанае ці змененае жывымі арганізмамі;

Г)няма правільнага адказу;

3.Жывое рэчыва характэрызуецца…

А)значнай масай, паўсямесным распўсюджаннем;

Б)разнастайнасцю форм жыцця;

В)здолнасцю арганізмаў да размнажэння;

Г)усе адказы правільныя;

4.Здольнасцю ствараць арганічнае рэчыва з мінеральнага валодаюць…

А)жывёлы;

Б)грыбы;

В)зялёныя расліны;

Г)мікраарганізмы;

5.Да абалонак Зямлі адносяцца..

А)трапасфера, іанасфера, азонавы слой;

Б)гідрасфера, атмасфера, літасфера, біясфера;

В) літасфера, біясфера, азонавы слой;

С)вада, паветра,зямная кара;

Дадатак2

Тэма: Глебавае покрва – асобнае цела Зямлі.”

План


  1. Паняцце “глеба” і ўрадлівасць глебы.

  2. Эрозія глеб.

  3. Выкарыстанне і ахова глеб.

  4. Меліярацыя.



Ведаю

Хачу даведацца







Дадатак3

  1. Глеба – гэта паверхневы рыхлы слой зямлі.

  2. Глеба – гэта паверхневы слой зямлі, дзе ёсць пясок і гліна.

  3. Глеба – гэта паверхневы рыхлы слой зямлі, які валодае ўрадлівасцю.

  4. Глеба – гэта паверхневы рыхлы слой зямлі, дзе ёсць пясок, гліна, вада і паветра.

Дадатак4

Урадлівасць — гэта здольнасць глебы забяспечыць расліны пажыўнымі рэчывамі, вадой, паветрам і ўтвараць ураджай раслін.

Склад глебы

Рыхлая мінеральная частка глебы складаецца з пясчаных (>0,01 мм) і гліністых (<0,01 мм) часціц. Суадносіны гэтых часціц у глебе — гэта яе механічны састаў.



Класіфікацыя глеб па механічнаму складу

Дадатак5

Адкажыце на пытанні, карыстаючыся прапанаваным тэкстам

Картачка 1

1.Што адбываецца пры няправільным выкарыстанні глебаў?

2.Што называецца эрозіяй?

3.Як адбываецца разбурэнне глебавага покрыва пад уздзеяннем цякучых вод?

4.Як ажыццяўляецца барацьба з ярамі?

Глеба з’яўляецца асноўным сродкам вытворчасці ў сельскай і лясной гаспадарцы. Без глеб немагчымы рост дзікіх і культурных раслін, развіццё раслінаводства і вядзенне лясной гаспадаркі.

Пры няправільным выкарыстанні зямель глебы разбураюцца. Разбурэнне глебавага покрыва пад дзеяннем цякучых вод, ветру і гаспадарчай дзейнасці чалавека называецца эрозіяй. Яна асабліва ярка праяўляецца ў земляробчых раёнах у сувязі са звядзеннем лясоў і з распашкай зямель.

Часовыя водныя патокі пры ліўневых дажджах і хуткім таянні снягоў змываюць з палёў верхні ўрадлівы слой глебы, выпрацоўваюць барозны, вымоіны, рытвіны, якія потым могуць пераўтварацца ў яры. Асабліва хутка змыў ідзе на крутых схілах, не пакрытых расліннасцю.

Яры прычыняюць вялікую шкоду гаспадарцы краіны. Яны значна памяньшаюць плошчы сельскагаспадарчых зямель. На зрэзанай ярамі тэрыторыі ўзмоцнена ідзе змыў глеб, узровень грунтавых вод паніжаецца, тэрыторыя высушваецца. Яры перашкадзаюць правядзенню дарог, псуюць масты і іншыя збудаванні. Таму барацьба з ярамі з’яўляецца важнай справай. Яна можа быць накіравана на папярэджанне іх утварэння і на замацаванне ўжо існуючых рытвін. Крутыя схілы не рэкамендуюць разворваць. Схілы ж, якія маюць нязначны ўхіл, трэба разворваць толькі папярок.

Дадатак5

Адкажыце на пытанні, карыстаючыся прапанаваным тэкстам

Картачка 2

1.Як адбываецца разбурэнне глебавага покрыва пад уздзеяннем ветру?

2.Што перашкаджае выдзіманню глебаў?

3.Да чаго прыводзіць перавыпас пашаў?

4.Як павысіць урадлівасць глебаў?
Глебы разбураюцца не толькі цякучымі водамі, але і ветрам. Вецер здзімае і зносіць дробныя часціцы глебы і прадукты разбурэння парод і адкладвае пераносімы матэрыял. Моцныя вятры спараджаюць пылавыя буры. За адну такую буру вецер можа знесці слой глемы таўшчынёй да 25 см, і ўрадлівыя да гэтай пары глебы пераўтвараюцца ва неўрадлівыя пустыні. Выдзіманню глеб перашкаджаюць травяныя і лясныя палосы. Ствараюць іх праз пэўныя прамежкі на палях.

Перавыпас пашаў прыводзіць да збяднення расліннага покрыва, разбурэння глеб, узмацнення ветравой і воднай эрозіі, засалення.

Разумнае выкарыстанне зямель патрабуе бесперапыннага клопату чалавека аб захаванні і павышэнні іх урадлівасці. З ураджаем сельскагаспадарчых культур выносіцца шмат пажыўных рэчываў з глебы. Глебы збядняюцца. Таму неабходна ўнясенне ў глебу мінеральных і арганічных угнаенняў. Многія глебы валодаюць невялікай прыроднай ўрадлівасцю. Для паляпшэння іх якасці чалавекам праводзяцца розныя мерапрыемствы.



Дадатак5

Адкажыце на пытанні, карыстаючыся прапанаваным тэкстам

Картачка 3

1.Што называецца меліярацыяй? Якія мерапрыемствы ўключае меліярацыя?

2.Што такое асушэнне і дзе яно праводзіццца?

3.Дзе праводзіцца арашэнне зямель?

4.Што такое вапнаванне глебы і з якой мэтай яно праводіцца?

Паляпшэнне зямель, павышэнне якасці глеб чалавекам называецца меліярацыяй. Меліярацыя ўключае арашэнне, абвадненне, асушэнне зямель, вапнаванне глеб, барацьбу з эрозіяй і інш. Шляхам асушэння выдаляецца лішак вод на пераўвільготненых глебах. Асушэнне тарфяна-балотных глеб праведзена, напрыклад, у шырокіх маштабах у Беларусі. Арашэнне зямель праводзіцца ў засушлівых і сухіх раёнах шляхам будаўніцтва арашальных каналаў і дажджавання. Вапнаванне глеб — унясенне ў глебу вапны (даламітавай мукі і іншых рэчываў) для памяньшэння кіслотнасці глеб. Кіслыя глебы неспрыяльна сказваюцца на росце і развіцці многіх сельскагаспадарчых культур і іх ураджайнасці.

Утварэнне глеб працякае вельмі марудна, на працягу стагоддзяў, нават тысячагоддзяў. Таму неабходны іх асцярожнае выкарыстанне і ахова.

Устанавіце ўзаемаадназачныя суадносіны



  1. Глеба

а) Паляпшэнне зямель, павышэнне якасці глеб чалавекам.

  1. Урадлівасць

б) Паверхневы рыхлы слой зямлі, які валодае ўрадлівасцю.

  1. Эрозія

в) Здольнасць глебы забяспечыць расліны пажыўнымі рэчывамі, вадой, паветрам і ўтвараць ураджай раслін.

  1. Меліярацыя

г) Разбурэнне глебавага покрыва пад дзеяннем цякучых вод, ветру і гаспадарчай дзейнасці чалавека.



Асноўныя паняцці

  • Глеба– гэта паверхневы рыхлы слой зямлі, які валодае ўрадлівасцю.

  • Урадлівасць — гэта здольнасць глебы забяспечыць расліны пажыўнымі рэчывамі, вадой, паветрам і ўтвараць ураджай раслін.

  • Разбурэнне глебавага покрыва пад дзеяннем цякучых вод, ветру і гаспадарчай дзейнасці чалавека называецца эрозіяй.

  • Паляпшэнне зямель, павышэнне якасці глеб чалавекам называецца меліярацыяй.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка