Гісторыя знешнеэканамічных сувязяў беларусі




Дата канвертавання27.03.2016
Памер45.48 Kb.



ГІСТОРЫЯ ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНЫХ СУВЯЗЯЎ БЕЛАРУСІ
Пытанні да экзамену
1. Актуальнасць праблематыкі курса. Прадмет, метады і задачы вывучэння дысцыпліны.

2. Структура курса і яго перыядызацыя. Крыніцы і літаратура.

3. Эканамічныя сувязі насельніцтва беларускіх зямель у першабытную эпоху.

4. Перадумовы развіцця знешнеэканамічных сувязяў старажытных княстваў на тэрыторыі Беларусі.

5. Асноўныя напрамкі і ажыццяўленне знешняга гандлю, гандлёвыя шляхі, што праходзілі па тэрыторыі сучаснай Беларусі ў перыяд ранняга феадалізму.

6. Роля знешнеэканамічных сувязяў у сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным прагрэсе беларускіх зямель у перыяд ранняга феадалізму.

7. Месца і роля беларускіх зямель у эканамічным развіцці Вялікага Княства Літоўскага. Уплыў заходне- і ўсходнееўрапейскіх традыцый на развіццё эканомікі Беларусі.

8. Міжрэгіянальныя сувязі Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

9. Удзел беларускіх зямель у знешнім гандлі Вялікага Княства Літоўскага: умовы, напрамкі, формы і змест.

10. Роля транзітнага гандлю ў развіцці Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага.

11. Рэгуляванне ўнутранага і знешняга гандлю законамі і Статутам Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Абарона ўласных эканамічных і знешнегандлёвых інтарэсаў ВКЛ.

12. Грашова-крэдытныя адносіны, пераход ад рэгіянальных да агульнадзяржаўнай грашовай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага.

13. Эканамічны і мытны статус беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

14. Скарачэнне насельніцтва, вытворчасці, міжрэгіянальнага і знешняга гандлю беларускіх зямель у другой палове ХVІІ-першай палове ХVІІІ ст. Асаблівасці эканамічных сувязяў з Расіяй.

15. Выхад з крызісу ў сярэдзіне – другой палове ХVІІІ ст., развіццё эканомікі, міжрэгіянальнага і знешняга гандлю беларускіх зямель, асаблівасці грашовага абарачэння.

16. Развіццё міжрэгіянальных сувязяў беларускіх губерняў у складзе Расіі, фарміраванне спецыялізацыі на ўнутрырасійскім рынку.

17. Рост транспартнай інфраструктуры беларускіх губерняў і роля чыгуначнага, рачнога транспарту, будаўніцтва дарог для для развіцця ўнутранага і знешняга гандлю, капіталістычных адносінаў у складзе Расійскай імперыі.

18. Знешнеэканамічныя сувязі беларускіх губерняў ў складзе Расійскай імперыі.

19. Кастрычніцкая рэвалюцыя і пачатак утварэння беларускай дзяржаўнасці, усталявання новых умоў гаспадарання, міжрэгіянальнага і знешняга гандлю.

20. Падзел Беларусі ў выніку савецка-польскай вайны. Унутрыдзяржаўныя і знешнеэканамічныя сувязі Заходняй Беларусі.

21. Асаблівасці развіцця ўнутрысаюзных і знешнеэканамічных сувязяў БССР паміж дзвума сусветнымі войнамі.

22. Эканамічныя сувязі Беларусі ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

23. Страты ў вайне і выкарыстанне рэсурсаў СССР для аднаўлення эканомікі Беларусі. Дапамога савецкіх рэспублік у аднаўленні гаспадаркі Беларусі.

24. Германскія рэпарацыі і іх роля ў аднаўленні эканомікі БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны, стварэнні яе прынцыпова новай структуры.

25. Дапамога ААН-ЮНРРА пасляваеннай Беларусі.

26. Стварэнне новай структуры эканомікі і новай сістэмы эканамічных сувязяў БССР у складзе СССР і з іншымі краінамі свету ў 1945 – 1950 гг.

27. Фармiраванне прамысловага комплексу БССР як “зборачнага цэху” Савецкага Саюза. Унутрысаюзныя сувязі беларускай прамысловасці ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

28. Эканамiчныя сувязi сельскай гаспадаркi Беларусi з iншымi рэгiёнамi СССР, сельскагаспадарчая спецыялізацыя БССР ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

29. Транспартная сiстэма БССР i яе роля ў агульнасаюзных i мiждзяржаўных перавозках ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

30. Абмен кадрамi i працоўнымi рэсурсамi, развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўдзел БССР у выкананнi агульнасаюзных праграм. Міжрэспубліканскае сацыялістычнае спаборніцтва ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

31. Пашырэнне ўдзелу БССР у знешнеэканамічнай дзейнасці СССР, доля і наменклатура беларускай прадукцыі ў агульнасаюзным экспарце, імпарт замежнай прадукцыі ў Беларусь у 1950-х – пачатку 1990-х гг.

32. Асноўныя напрамкі і дасягненні эканамічнага супрацоўніцтва БССР у межах СЭЎ, з іншымі сацыялістычнымі краінамі ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

33. Кірункі і асаблівасці эканамічных сувязяў БССР з развітымі капіталістычнымі краінамі ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

34. . Эканамічныя сувязі БССР з краінамі “трэцяга свету” ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

35 Распад СССР, сацыялістычнай садружнасці і крызіс былой сістэмы эканамічных сувязяў Беларусі.

36. Станаўленне суверэнітэту і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Знешнеэканамічная палітыка. Фарміраванне сістэмы кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю.

37. Удзел Рэспублікі Беларусь у міжнародных эканамічных аб’яднаннях.

38. Знешнегандлёвая палітыка Рэспублікі Беларусь..

39. Асноўныя віды знешнегандлёвай дзейнасці і дынаміка знешнегандлёвага тавараабароту Рэспублікі Беларусь.

40. Структура і дынаміка экспарту і імпарту Рэспублікі Беларусь. Праблема адмоўнага знешнегандлёвага сальда.

41. Краіны – асноўныя знешнегандлёвыя партнёры Рэспублікі Беларусь.

42.Прычыны і перадумовы эканамічнага супрацоўніцтва з Расіяй і іншымі краінамі СНД як асноўнага напрамку знешнеэканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

43. Дзейнасць па захаванню i развіццю эканамiчнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД. Эканамічная інтэграцыя на постсавецкай прасторы.

44 Дагаворная база і асноўныя формы эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь з Расіяй.

45. Эканамічная палітыка Рэспублікі Беларусь ва ўзаемаадносінах з краінамі ЕС, іншымі развітымі краінамі свету.

46. Стан, задачы і перспектывы развіцця эканамічных узаемаадносінаў Рэспублікі Беларусь з краінамі Азіі,

47. Пашырэнне эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь з краінамі Лацінскай Амерыкі.

48. Эканамічнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі Афрыкі.

49. Прыцягненне замежных iнвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь. Інвестыцыі Беларусі ў замежныя краіны.

50. Удзел Рэспублікі Беларусь у міжнародным вытворчым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Стварэнне сумесных і замежных прадпрыемстваў.

51. Стварэнне у Рэспубліцы Беларусь свабодных эканамічных зон і іх дзейнасць. Парк высокіх тэхналогій.

52. Развіццё ў Рэспубліцы Беларусь турызму і турыстычнай інфраструктуры.


Пытанні зацверджаны на пасяджэнні кафедры 29.08.2014 г., пратакол № 1.



Загадчык кафедры Ю. М. Бохан



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка