Гісторыя стварэння музея




Дата канвертавання29.06.2016
Памер19.33 Kb.
Гісторыя стварэння музея.
У 1980 годдзе ў адным з пакояў прыбудовы да школы пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Ракуця В.У. пачаў стварацца школьны музей, прысвечаны жыццю і дзейнасці У.І. Леніна.Ен атрымаў назву “Ленінскага пакоя”.Яго стварэнне было прыўрочана да 110-годдзя з дня нараджэння У.Леніна.Экспазіцыі адлюстроўвалі розныя перыяды жыцця і дзейнасці заснавальніка і кіраўніка Савецкай улады ў Расіі.Яны складаліся ў асноўным з партрэтаў, фотаздымкаў, рэпрадукцый карцін,альбомаў і паштовак з адлюстраваннямі У. Леніна.Але ў сувязі з перабудовай у СССР( 1985 г.),якая прывяла да распаду краіны,матэрыялы музея страцілі сваю актуальнасць і выхаваўчае значэнне.Экспазіцыі былі дэманціраваны,матэрыялы часткова перададзены ў кабінет гісторыі,а ў асноўным спісаны на макулатуру.

У 1990 г. у тым жа пакоі прыбудовы да школы, дзе раней быў Ленінскі пакой,пачаў стварацца музей Вялікай Айчыннай вайны.Яго ўзнікненне было звязана са святкаваннем 45-ай гадавіны Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне.Стварэннем музея займаўся настаўнік гісторыі Ракуць В.У.Першыя экспанаты паступілі ў музей з Кракоцкай базавай школы ў сувязі з яе закрыццем: салдацкія каскі, куляметныя ленты,гільзы-усяго 14 найменняў.

У 1997-1998 навучальным годдзе кіраўніком музея становіцца Іванко Т.І.,настаўніца рускай мовы і літаратуры,якая мела папярэдні вопыт школьнай музейнай справы.Яна ўзначаліла гурток музейнай справы і арганізавала з яго членамі збор этнаграфічнага матэрыялу.Профіль музея пачаў мяняцца, што было абумоўлена станаўленнем суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і ўзрастаннем цікавасці ў школьнікаў да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага этнасу.Пад кіраўніцтвам Іванко Т.І. гурткоўцы сабралі 92 экспанаты і гэтым самым заклалі аснову этнаграфічнага музея ў школе.

У 2004-2005 навучальным годдзе кіраўніком музея становіцца настаўнік гісторыі Ракуць В.У.Прымаецца канчатковае рашэнне аб тым, што музей будзе мець этнаграфічны профіль і вызначацца спецыфікай адлюстравання сялянскага быту і працоўнай дзейнасці беларускіх сялян мінулых стагоддзяў.Сіламі членаў гуртка музейнай справы ажыццяўляецца інтэнсіўны збор экспанатаў для музея.За адзін толькі год іх было сабрана 225 найменняў.Было прынята кіраўніком музея рашэнне пайсці па шляху стварэння ў музеі этнаграфічных экспазіцый: рушнікоў, вышыўкі, карцін, фотаздымкаў, прасаў, грошаў і іншых прадметаў.У сувязі са зменай профілю музея было прынята рашэнне экспанаты музея, якія адносіліся да перыяду Вялікай Айчыннай вайны, змясціць на захоўванне ў запаснік і ў будучым выкарыстоўваць іх для арганізацыі перыядычных выставак, прысвечаных юбілейным датам Вялікай Айчыннай вайны.



У маі 2005 года да святкавання 60-годдзя Вялікай Перамогі стварэнне этнаграфічнага музея ў школе фактычна закончылася.У сувязі з юбілейнай датай упраўленне адукацыі праводзіла праверку дзейнасці школьных музеяў.На падвядзенні яе вынікаў этнаграфічнаму музею школы была дадзена высокая ацэнка.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка