Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў




Дата канвертавання21.03.2016
Памер29.36 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА

ПА КУРСУ “Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў”

Для аспірантаў і паступаючых у аспірантуру

2010 - 2011




  1. Прадмет і метадалогія гісторыі палітычных і прававых вучэнняў.

  2. Палітычныя і прававыя ідэі Старажытнага Усходу (Егіпет, Індыя, Кітай).

  3. Старазапаветныя ідэі аб уладзе, праве, дзяржаве.

  4. Палітыка-прававое вучэнне Платона.

  5. Палітыка-прававое вучэнне Арыстоцеля.

  6. Вучэнне Цыцэрона аб дзяржаве і праве.

  7. Вучэнне рымскіх юрыстаў аб праве.

  8. Новазапаветныя ідэі аб ўладзе, дзяржаве і праве (I – VI ст.ст.).

  9. Палітычная і прававая думка ў Візантыі (V – XV ст.ст.). Суадносіны сакральнай і свецкай улады.

  10. Палітычная і прававая думка ў Ісламе (VII – XIV ст.ст.). Суніцкі і шыіцкі погляды на ўладу, дзяржаву і права. Ібн Хальдун.

  11. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Заходняй Еўропе ў Сярэднявеччы. Суадносіны сакральнай і свецкай улады. Фама Аквінскі. Імперскія багасловы (Марсілій Падуанскі, Дантэ).

  12. Палітычная і прававая думка Старажытнай Русі. Мітрапаліт Іларыён, Кірыл Тураўскі, Уладзімір Манамах.

  13. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Заходняй Еўропе ў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі (Н.Макіявелі, Ж.Бадэн, М.Лютэр, Ж.Кальвін).

  14. Палітычная і прававая думка ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім ХIV – ХVI ст.ст. (Ф.Скарына, М.Гусоўскі, Л.Сапега, М.Ліцвін, А.Валовіч і інш.).

  15. Палітычная і прававая думка ў Маскоўскай дзяржаве ХIV – ХVI ст.ст. (канцэпцыі несцяжацеляў і іасіфлян, “Масква – Трэці Рым”, абгрунтаванне царскай улады).

  16. Брэсцкая царкоўная унія і яе палітычнае і прававое асэнсаванне (Афанасій Філіповіч, Мялецій Сматрыцкі, Пётр Скарга).

  17. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Заходняй Еўропе ў XVII – пач. ХVIII вв. Развіццё вучэнняў аб натуральным праве і сацыяльным кантракце (Г. Гроцый, Б. Спіноза, Т. Гобс, Дж. Лок).

  18. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Заходняй Еўропе ў эпоху Асветы (Ш. Мантэск’ё, Ж.-Ж. Русо.).

  19. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Расіі ХVII – ХVIII ст.ст. (Сімяён Полацкі, Юрый Крыжаніч, Феафан Пракаповіч).

  20. Палітычныя і прававыя вучэнні ў ЗША ў ХVIII – ХIХ ст.ст. Ідэі Дэкларацыі незалежнасці і Канстытуцыі ЗША (Т.Джэферсан, А. Гамільтан).

  21. Тэарэтычная рэакцыя на Французскую буржуазную рэвалюцыю. Кансерватыўныя і тэакратычныя ідэі (Э. Бёрк, Ж. дэ Местр).

  22. Палітычныя і прававыя ідэі на тэрыторыі Беларусі XVIII – пер. пал. ХIХ ст. Канстытуцыя 1791 г. Фізіякраты.

  23. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Расіі ў пер. пал. ХIХ ст. (М. М. Сперанскі, дзекабрысты, славянафілы і заходнікі, П. Чаадаеў).

  24. Гістарычная школа права

  25. Вучэнне І. Канта аб праве і дзяржаве.

  26. Вучэнне Г.-Ф.-В. Гегеля аб праве і дзяржаве.

  27. Палітыка-прававая дактрына лібералізма ў XIX ст. (І. Бентам, Дж.Міль, Б. Канстан).

  28. Палітычная і прававая дактрына камунізма (К. Маркс, Ф. Энгельс).

  29. Сацыялагічная школа права ў Заходняй Еўропе ў друг. пал. ХІХ ст.

  30. Юрыдычны пазітывізм (Дж. Осцін, Г. Харт, Г. Кельзэн).

  31. Арганічная школа (Г. Спэнсэр).

  32. Рэлігійна-маральная філасофія права ў Расіі ў друг. пал. ХІХ ст. (У.С.Салаўёў, Я.М.Трубяцкой).

  33. Палітычныя і прававыя ідэі рускіх кансерватараў у друг. пал. ХІХ ст. – пач. XX ст. (К. М. Лявонцьеў, М.Я. Данілеўскі, Л. А. Ціхаміраў).

  34. Сацыялагічныя канцэпцыі дзяржавы і права ў Расіі ў друг. пал. ХІХ ст. – пач. XX ст. (С. А. Мурамцаў, М. М.Каркуноў, М. М. Кавалеўскі).

  35. Псіхалагічная канцэпцыя права (Л. А. Петражыцкі, М. Рэйснэр).

  36. Сацыялагічнае вучэнне М. Вэбера.

  37. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Еўропе ў пер. пал. ХХ ст. (агульная характарыстыка).

  38. Палітычныя і прававыя вучэнні рускай эміграцыі ХХ ст. (І. А. Ільін, еўразійцы. П. Сарокін);

  39. Сучаснае адроджанае натуральнае права (Ж. Марытэн, Л. Фуллер);

  40. Сучасныя сацыялагічныя канцэпцыі ў ЗША (Р. Паунд, К. Левелін, Дж. Фрэнк).




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка