Гісторыя палітычнай І прававой думкі беларусі вучэбная праграма для спецыяльнасці




старонка1/6
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.25 Mb.
  1   2   3   4   5   6


Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны універсітэт»
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар


УА «Полацкі дзяржаўны універсітэт»

_____________ Д.М. Лазоўскі

«___» __________ 20 г.

Рэгістрацыйны № УД - ______/р.



ГІСТОРЫЯ ПАЛІТЫЧНАЙ І ПРАВАВОЙ ДУМКІ БЕЛАРУСІ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці:

124 01 02 «Правазнаўства»

Факультэт: юрыдычны

Кафедра: тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Курс: 5 / 6*

Семестр: 9 / 11*

Лекцыі: 28 / 10*

Практычныя (семінарскія) заняткі: 18 / 4*

Кантрольная работа: 11*

Экзамен: 9 / 11*

Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне: 46 г. /14 г.*

Усяго гадзін па дысцыпліне (дзенная форма): 80 г.

Форма навучання дзенная

* Форма навучання завочная полная

Склаў: Шчэрбік Дзмітрый Васілевіч.
20
Вучэбная праграма складзена на падмурку адукацыйнага стандарту Рэспублікі Беларусь ОСРБ 1-24 01 02-2008 і базавай праграмы па дысцыпліне «ГІСТОРЫЯ ПАЛІТЫЧНАЙ І ПРАВАВОЙ ДУМКІ БЕЛАРУСІ»

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці працоўнага варыянта на паседжанні кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права УА «ПДУ»


« » 20 года

Пратакол №___

Загадчык кафедры ___________ А.Н. Пугачоў
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта вучэбнай праграмы метадычнай камісіяй юрыдычнага факультэта УА «ПДУ»
«___» ________ 20 года

Пратакол №____

Старшыня ___________.І.М. Троцкая
Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам УА «ПДУ»

«___» ________ 20 года

Пратакол № ____

Старшыня Навукова-метадычнага савета УА «ПДУ»

__________________ Булах В.В.

1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
1.1. Мэты і задачы выкладання і вывучэння дысцыпліны
Прадметам гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі з’яўляецца ўзнікненне і развіццё тэарэтычных палажэнняў аб дзяржаве і праве, заканадаўстве і палітыцы, выказаных нацыянальнымі мысліцелямі, грамадскімі, дзяржаўнымі і рэлігійнымі дзеячамі, паэтамі, пісьменнікамі, навукоўцамі, публіцыстамі ў той ці іншай форме. Дадзеная вучэбная дысцыпліна вывучае адначасова як палітыка-прававыя вучэнні, так і асобныя выказванні, не развітыя да узроўню самастойных і арыгінальных тэорый.

Палітычная і прававая думка заўсёды цесна звязана з сучаснай ёй палітычнай і прававой рэчаіснасцю. Кожная эпоха беларускай гісторыі мела свае, уласцівыя толькі ёй палітычныя і прававыя ўстановы. Менавіта таму ў творах нацыянальных мысліцеляў, рэлігійных, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, асветнікаў, пісьменнікаў і г.д. адлюстроўваліся розныя палітыка-прававыя праблемы, цесна звязаныя з асаблівасцямі мясцовых дзяржаўных устаноў і прынцыпаў права. Менавіта таму, матэрыяльныя палітычныя і прававыя вучэнні, палітычная і прававая думка, апісваючая сучасную ім рэчаіснасць з’яўляюцца прыдатным інструментам для канцэптуалізацыі гістарычных этапаў развіцця дзяржавы і права, для разумення сутнасці іх гістарычнай трансфармацыі. Гісторыя дзяржавы і права, фактычна можа быць адлюстравана праз гісторыю паслядоўных зменаў палітычных і прававых вучэнняў і думак.

Асноўнай мэтай вывучэння гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі з’яўляецца не проста знаёмства з поглядамі нацыянальных мысліцеляў таго ці іншага перыяду і напрамку, але і цэласнае ўспрыманне гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі, разуменне прычынаў і асаблівасцяў развіцця дзяржавы і права Беларусі, усведамленне іх заканамернасцяў. Дасягнуць гэтай мэты можна перш за ўсё сур’ёзным вывучэннем першакрыніц, выкарыстоўваннем матэрыялаў навуковых даследаванняў.

Вывучэнне дадзенага курсу неабходна, першым чынам, для таго, каб глыбей зразумець сучасную дзяржаўнасць і ўмець прагназаваць асноўныя тэндэнцыі яе развіцця ў найбліжэйшай будучыні. Яно заклікана стварыць неабходныя перадумовы для найлепшага засваення галіновых і спецыяльных юрыдычных дысцыплін.

Як вучэбная дысцыпліна «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі» уваходзіць у лік фундаментальных юрыдычных дысцыплін агульнаметадалагічнага характару.

У выніку вывучэння курса «Гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі» студэнты павінны:



мець уяўленне:

  • аб праблемах вызначэння прадмета і ажыццяўлення перыядызацыі гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі, іх асаблівасцях;

  • аб існаванне цесных узаемасувязяў палітычнай і прававой думкі Беларусі з палітычнымі і прававымі вучэннямі Заходняй Еўропы, Расіі;

  • аб агульных заканамернасцях развіцця дзяржаўна-прававых вучэнняў, распрацаваных беларускімі мысліцелямі;

  • аб галоўных праблемах і тэмах палітычнай і прававой думкі Беларусі.

ведаць:

  • асноўныя прававыя канцэпцыі, якія былі сфармуляваны нашымі папярэднікамі і адыгралі значную ролю ў развіцці дзяржаўнасці і права не толькі нашай краіны, але і ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;

  • суб’ектыўныя і аб’ектыўныя фактары, якія ўплывалі на развіццё палітычнай і прававой думкі Беларусі;

  • асноўныя паняцці, тэрміны і катэгорыі гісторыі палітычнай і прававой думкі як навукі, метадалагічныя асновы яе вывучэння;

  • гістарычныя матэрыялы, якія змяшчаюцца ў дакументальных крыніцах і рэкамендаванай літаратуры.

умець:

  • аналізаваць палітыка-прававыя вучэнні мінулых эпох і бачыць іх гістарычнае значэнне;

  • вылучаць асаблівасці розных палітычных і прававых дактрын;

  • працаваць з першакрыніцамі, навуковай літаратурай (як манаграфіямі так і навуковымі артыкуламі);

  • крытычна і незалежна ацэньваць навуковыя і гістарычныя матэрыялы, пункт гледжання/аргументацыю іншых;

  • фармуляваць сваю пазіцыю па вызначаных праблемах на аснове набытых ведаў, афармляць яе ў выглядзе эсэ;

  • арыентавацца ў перспектывах дзяржаўна-прававога развіцця на падмурку асэнсавання гістарычнага досведу.


3. Пералік дысцыплін, засваенне якіх студэнтамі неабходна для вывучэння дадзенай дысцыпліны

Вывучэнне «Гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі» засноўваецца на ведах агульнай тэорыі права, гісторыі дзяржавы і права Беларусі, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў.


4. Структура ўтрымання навучальнай дысцыпліны

У аснове структуравання ўтрымання навучальнай дысцыпліны пакладзены прынцып, які мяркуе разбіўку тэарэтычнага матэрыялу на самастойныя тэмы. Па кожнай тэме, у адпаведнасці з яе мэтамі і задачамі па фармаванні і развіццю ў студэнтаў пэўных кампетэнцый, выкладчыкам праектуюцца і рэалізуюцца вызначаныя педагагічныя тэхналогіі. У дадзеным выпадку, гэты выклад тэарэтычнага матэрыялу, выступы студэнтаў на семінарах па распрацаваных імі тэмам, дыскусія і абмеркаванне праблемаў, якія ўздымаюцца ў адпаведных тэорыях.


5. Метады (тэхналогіі) навучанні

Пры вывучэнні дысцыпліны «Гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі» ужываюцца наступныя эфектыўныя методыкі і тэхналогіі:

" тэхналогія навучальна-даследчай дзейнасці;

" камунікатыўныя тэхналогіі (апытанне, дыскусія і іншыя метады актыўнага навучання);

" рэйтынгавыя тэхналогіі;

" ВМК;


" напісанне навуковых працаў, эсэ.

Матэрыял па курсу «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі» падзелены на чатырнаццаць тэмаў, што дазваляе найбольш поўна прадставіць студэнтам інфармацыю аб палітычных і прававых думках, вучэннях, канцэпцыях, створаных на тэрыторыі Беларусі, і забяспечыць кантроль за атрыманымі ведамі.

Па кожнай тэме дысцыпліны прадугледжваецца выкладанне лекцыі, правядзенне семінарскага занятку, адпаведна ў вучэбна-метадычным комплексе да кожнай тэмы прапанаваны абавязковы блок элементаў: кароткі канспект лекцыі, заданні да семінарскіх заняткаў, а таксама кантрольны блок, які прадугледжвае напісанне 3 рэфератаў і выніковага эсэ.

Заданні да семінарскіх заняткаў уяўляюць сабой пытанні, якія студэнты павінны падрыхтаваць, абапіраючыся на лекцыйны матэрыял, а таксама на матэрыялы, атрыманыя самастойна з указаных вучэбных крыніцаў і дадатковай літаратуры.

Рэфераты прадугледжваюць паглыбленае пісьмовае даследаванне па тэме семінарскага занятку. Эсэ – творчая самастойная праца, з выражэннем асабістых адносін па пастаўленай праблеме на падмурку ведаў, атрыманых пад час вывучэння курсу.

Курс «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі» прадугледжвае правядзенне іспыту ў першым семестры навучання. Мэта іспыту - вызначыць ступень засваення матэрыялу курсу і здольнасць студэнта да выражэння ў лагічнай паслядоўнасці атрыманых падчас навучання ведаў. Студэнт павінен паказаць на іспыце здольнасць да аналітычнага мыслення і даць досыць аргументаваную ацэнку таму ці іншаму палітычнаму і прававому вучэнню ці думке, іх уплыву на развіццё дзяржаўнасці і права Беларусі.


6. Дыягностыка кампетэнцый студэнтаў

Якасныя паказчыкі падрыхтоўкі студэнтаў вызначаюцца стандартам ОСРБ 1-24 01 02-2008. Агульныя патрабаванні да кантролю якасці адукацыі і сродкам дыягностыкі вынікаў адукацыі ўсталяваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі.

Дыягнастычны інструментар. Для маніторынгу якасці вывучэння дысцыпліны і дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваецца наступны дыягнастычны інструментар: вусновае апытанне і дыскусіі падчас заняткаў, дзелавыя гульні, рэфераты і даклады па асобных частках дысцыпліны, эсэ, экзамен.


2. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Тэма 1. Прадмет, метадалогія і асноўныя праблемы курса. Крыніцы і гістарыяграфія.

Прадмет, задачы і метадалогія курса гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Гістарыяграфія і асноўныя праблемы гісторыі прававой і палітычнай думкі Беларусі. Перыядызацыя курса. Крыніцы па гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў па праблемах прадмета, метадалогіі, гістарыяграфіі і перыядызацыі гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі.

Тэма 2. Палітычная і прававая думка на землях Беларусі ў IX - пачатку XIII ст.

Асноўныя фактары, якія паўплывалі на фарміраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў Х-ХШ стст. Грамадская думка дахрысціянскіх часоў. Светапоглядная асновы духоўнага жыцця старажытнага насельніцтва Беларусі. Асаблівасці хрысціянізацыі беларускіх зямель у Х-ХШ стст. Сутнасць ідэалогіі цэзарапапізма і прычыны яе рэцэпцыі ў палітычнай думцы асобных дзяржаў-княстваў Усходняй Еўропы ХІ-ХШ стст.

Грамадска-палітычныя і прававыя ідэі раннесярэднявечнай Беларусі. Грамадска-палітычныя погляды Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Сямёна Цвярскога і інш.

Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра першыя формы грамадска-палітычнай і прававой думкі ў славяна-балцкага насельніцтва раннесярэднявечных дзяржаў-княстваў на тэрыторыі Беларусі, уплыў палітыка-прававых вучэнняў, якія аформіліся ў Візантыі і ў Заходняй Еўропе на палітычную і прававую думку нашых продкаў, сістэматызацыя і абагульненне ведаў па пытаннях станаўлення раннесярэднявечнай палітычнай і прававой думкі Беларусі.

Тэма 3. Палітычная і прававая думка Беларусі XIV-XV ст.

Характар палітычнай сістэмы Русі ў перыяд палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх земляў у Вялікім Княстве Літоўскім. Цэнтралізацыя краіны, як асноўная ідэя беларуска-літоўскіх летапісаў ХУ ст. („Летапісец вялікіх князёў літоўскіх", „Беларуска-літоўскі летапісец 1446 г.", „Хроніка Быхаўца" і інш.). Палітычная канцэпцыя дзяржаўнасці вялікага князя Вітаўта. Ідэя пераўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўства.

Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы. Праграма стварэння аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў ВКЛ і яе рэалізацыя. Адметныя рысы заходняга праваслаўя. Палітычныя погляды і царкоўная дзейнасць Рыгора Цамблака.

Палітыка-прававое значэнне рэлігійнай уніі хрысціянскай царквы для дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага ХІV-ХV стст.

Ідэйная барацьба ў ВКЛ ХІV-ХV стст. Развіццё прававой думкі ў ХІV-ХV стст. Прававыя ідэі грамат, прывілеяў, ухвал, Судзебніка Казіміра і інш. заканадаўчых актаў ХІV-ХV стст. Прававая дзейнасць Міхаіла Кежгайлавіча.

Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра дзяржаўную ідэалогію ВКЛ, якая знайшла сваё адлюстраванне ў беларуска-літоўскіх летапісах, формы грамадска-палітычнай і прававой думкі ў насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, развіццё прававой думкі, што знайшло сваё адлюстраванне ў прынятых у XVст. нарматыўна-прававых актах, сістэматызацыя і абагульненне ведаў па пытаннях эвалюцыі сярэднявечнай палітычнай і прававой думкі Беларусі.
Тэма 4. Палітычныя і прававыя погляды беларускіх гуманістаў (Ф.Скарына, М.Гусоўскі, М.Літвін, Л.Сапега).

Ідэі і прынцыпы Адраджэння. Змест паняцця „Адраджэнне" ў ВКЛ. Спецыфічныя рысы рэнесансавай палітыка-прававой думкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.

Асаблівасці і змест умеранна гуманістычных поглядаў на грамадства, дзяржаву, палітыку, права, судовы лад і судаводства.

„Песнь пра зубра" — крыніца вывучэння палітычных поглядаў Міколы Гусоўскага.

Палітычныя і прававыя погляды Ф. Скарыны. Ф. Скарына аб ідэальных дзяржаўна-прававых формах. Класіфікацыя права, прапанаваная Ф. Скарынай. Сэнс ідэі „агульнага дабра". Асаблівасці рэлігійных поглядаў Ф. Скарыны.

Палітычныя і прававыя погляды Міхалона Літвіна. Трактат „Аб норавах татар, літвінаў і маскавіцян", як крыніца вывучэння поглядаў М. Літвіна на грамадскі, палітычны і прававы лад ВКЛ. М. Літвін аб шляхах удасканалення судовага ладу і судовага працэса.

Абмеркаванне ў палітыка-прававой думцы ВКЛ прынцыпаў дзяржаўнай уніі з Польскім каралеўствам. Развіццё прававой думкі ў Статутах ВКЛ.

Прававыя ідэі Льва Сапегі. Прадмовы да Статута ВКЛ 1588 г. як адлюстраванне палітыка-прававых поглядаў Л. Сапегі. Абгрунтаванне Л. Сапегам прынцыпа рэлігійнай цярпімасці, як аднаго з галоўных прынцыпаў унутранай палітыкі шматканфесійнай дзяржавы, якой было Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра афармленне ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім пад уплывам ідэй гуманізма і рэфармацыі новай пануючай дзяржаўнай ідэалогіі, што знайшло сваё адлюстраванне ў палітычных і прававых трактатах, працэсе кадыфікаці права, сістэматызацыя і абагульненне ведаў па пытаннях эвалюцыі палітычнай і прававой думкі ў перыяд распаўсюджвання і панавання ідэй гуманізма.
Тэма 5. Палітычная і прававая думка эпохі Рэфармацыі ў Беларусі

Палітычныя і прававыя погляды ідэолагаў рэфармацыі. Лютэранства, кальвінізм, антытрынітарызм — асноўныя напрамкі пратэстантызма ў ВКЛ у ХУІ—ХУП стст. Асноўныя прычыны папулярнасці кальвінскіх ідэй. Беларускія і польскія мысліцелі — ідэолагі Рэфармацыі. Лаўрэнці Зізаній і іншыя.

Погляды Андрэя Воляна на грамадскі лад, паходжанне і функцыі дзяржавы, формы палітычнага кіравання. Права і яго функцыі ў творах А. Воляна. А. Волян аб „натуральных" правах. Суадносіны права і свабоды.

Палітычныя і прававыя погляды памяркоўнага крыла антытрынітарыяў. Палітычныя і прававыя погляды Сымона Буднага. Палемічны твор „Аб свецкай уладзе", гісторыя яго стварэння, асноўныя ідэі. С.Будны пра функцыі дзяржаўнай улады і метады яе ўздзеяння на грамадзян.

Праблема фарміравання нацыянальнай свядомасці, захавання нацыянальнай мовы і традыцый у творчай спадчыне Васіля Цяпінскага.

Палітычныя і прававыя погляды радыкальнага крыла антытрынітарыяў (Пётр з Ганёндза (П. Гезка), М. Чаховіц (Чэховіч), Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны і інш.). Сацыяльная база радыкальнай ідэалогіі. Паняцце „свабоды" у сацыяльным разуменні. Адносіны да дзяржаўнай улады, прыватнай маёмасці, удзелу хрысціяніна ў войнах. Шляхі і сродкі барацьбы за сацыяльныя правы, роўнасць, справядлівасць, прапанаваныя сялянска-плебейскімі рэфарматарамі-рэвалюцыянерамі. Адносіны радыкалаў да антычай спадчыны. Супярэчнасць ідэалогіі радыкальных гуманістаў. Крыніцы вывучэння поглядаў радыкальных гуманістаў.

Прававая думка ў ВКЛ у ХУІ ст. Ежы Таліят з Эйшышак, Вацлаў Чырка з Ваўкавыску, Аўгусцін Ратундус, Пётр Раізій (Пэдра Руіз дэ Мароз). Юрыдычная адукацыя ў Вялікім княстве Літоўскім. Школа права пры Касцёле Св. Яна ў Вільні (1566 г.). Выкладанне кананічнага права на тэалагічным факультэце Віленскай езуіцкай акадэміі (1578 г.). Атрыманне юрыдычнай адукацыі падданымі ВКЛ ў Польшчы і краінах Заходняй Еўропы.

Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра распаўсюджанне ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім ідэй Рэфармацыі сістэматызацыя і абагульненне ведаў па пытаннях эвалюцыі палітычнай і прававой думкі ў перыяд распаўсюджвання і панавання ідэй Рэфармацыі.
Тэма 6. Палітычная і прававая думка перыяду Контррэфармацыі і Брэсцкай царкоўнай уніі

Сутнасць контррэфармацыі. Асноўныя прычыны распаўсюджвання контр-рэфармацыйнай ідэалогіі ў Вялікім княстве Літоўскім. Езуіты ў Беларусі. Накіраванасць ідэалогіі контррэфармацыі ў Беларусі супраць пратэстантызму і праваслаўя.

Праграма уніі паміж каталіцкай і праваслаўнай царквамі. Пётр Скарга і абгрунтаванне ідэі царкоўнай уніі. Погляды П. Скаргі на палітычны лад, заканадаўства, суадносіны паміж свецкай і духоўнай уладамі. Сацыяльныя погляды П. Скаргі.

Іпацій Пацей як абаронца царкоўнай уніі. Ацэнка і аналіз Пацеем праграмы уніі, прадстаўленай К. Астрожскім у "Лісце да М. Рагозы". Асаблівасці праграмы Іпація Пацея, барацьба за яе ажыццяўленне. Абгрунтаванне неабходнасці еднасці хрысціян двух канфесій у адзінай дзяржаве ў творах І. Пацея ("Ліст да князя Канстанціна Астрожскага", "Размовы берасцяніна з братчыкамі").

Палеміка паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ўніі. Погляды прыхільнікаў праваслаўя: М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, З. Капысценскага, І. Вішэнскага і інш. Паслядоўнікі ўніі: І. Руцкі, І. Пацей, І. Кунцэвіч і інш. Палітычныя і прававыя ідэі ў ХУІІ-ХУІІІ стагоддзях. Праблемы народнасці, "сапраўднай царквы", суадносін паміж свецкай і духоўнай уладамі, сувярэннага грамадства і "грамадскага дабра". Канцэпцьія монацаркоўнай дзяржавы ў абгрунтавані І. Пацея і І. Руцкага. Праблемы права народаў (М. Сматрыцкі, Т. Цішкевіч-Скуміновіч). Вынікі рэлігійнай палемікі.

Юрыдычная адукацыя ў ВКЛ у XVII ст. Дзейнасць юрыдычнага факультэта ў Віленскай езуіцкай акадэміі (11.Х.1641/1644 — 1655). Дазвол вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV Ваза на адкрыццё юрыдычнага факультэта ў Віленскай Акадэміі. Фундатар факультэта Казімір Леў Сапега. Прафесары Віленскай Акадэміі: Шымон Дзільгер, Іааган Шаўэр, Бенежыкт дэ Сокса.

Аарон Адам Аляксандр Алізароўскі і яго трактат „Аб палітычнай супольнасці людзей". Алізароўскі аб паходжанні, сутнасці і функцыях дзяржавы. Класіфікацыя права. Канцэпцыя свабоды і роўнасці ў творчасці Алізароўскага.

Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра грамадска-палітычную думку ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім у перыяд контррэфармацыі і рэлігійнага процістаяння, ролю прафесуры Віленскай езуіцкай Акадэміі ў пашырэнні прававых ідэй, якія былі выпрацаваны ў заходнееўрапейскай прававой навуцы ў названы перыяд.
Тэма 7. Палітычная Палітычная і прававая думка перыяду крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін у Рэчы Паспалітай (сяр. XVII-сяр. XVIII стст.)

Ідэалогія сарматызму: канцэпцыі паходжання шляхецкага стану, экзекуцыйная праграма, ідэалогія шляхецкай вольнасці .

Погляды К. Лышчынскага. Трактат „Аб неіснаванні бога". "Маніфест Бжоскі" — асноўные крыніцы вывучэння поглядаў К. Лышчынскага.

Грамадска-палітычныя і прававыя погляды С.Полацкага. Сінтэз двух культурных еўрапейскіх напрамкаў у асветніцкай дзейнасці С.Полацкага. Ідэі мысліцеля аб прававой роўнасці людзей, справядлівым заканадаўстве і судзе.

Андрэй Белаблоцкі і Ілля Капіевіч.

Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра грамадска-палітычную думку ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім у перыяд панавання шляхецкай ідэалогіі сарматызму, «залатой» вольнасці, альтэрнатыўныя погляды..
Тэма 8. Палітычная і прававая думка Беларусі ў эпоху Асветы

Прадумовы ўзнікнення і сутнасць Асветніцтва. Ідэі Дж. Лока, М. Мантэск'е, Вальтэра. Д. Дзідро, Ж.-Ж. Русо аб рэфармаванні грамадства. Асветніцкая ідэалогія ў Вялікім княстве Літоўскам. Грамадска-палітычныя і прававыя ідэі ў гістарычных сачыненнях першай паловы XVIII ст.: К. Галоўка „Сеймуючая Еўропа", I. Карпінскі "Геаграфічны слоўнік", Ф. Папроцкі "Найбольш значныя войны", "Аб рыцарскім пытанні ў Польшчы".

Адлюстраванне ідэй Асветніцтва ў гістарычнай навуцы. Погляды А. Нарушэвіча, Т. Гусаржэўскага. Гістарычнае крыніцазнаўства. "Валюміна легум" С. Канарскага, "Дыпламатычны кодэкс" М. Догеля.

Крытыка магнацкай алігархіі і феадальнай сістэмы права у другой палове XVIII ст. у шляхецкай публіцыстыцы, навуковых трактах. Антыпрыгонніцкія ідэі асветнікаў (М. Карповіч, К. Багуслаўскі, Д. Пільхоўскі).

Палітычные і сацыяльные ідэі „Вольнага голасу ў абарону свабоды". Праблемы рэарганізацыі палітычнага ладу Рэчы Паспалітай ў працы С. Канарскага „Аб паспяховым спосабе правядзення пасяджэнняў". Крытыка палітычнага ладу Рэчы Паспалітай К. Нарбутам. Ідэі кнігі К. Нарбута „Логіка або навука разважання і разумнай размовы".

Праца А. Загурскага „Пра высакароднасць, неабходнасць і карысць юрыспрудэнцыі і прававой разважлівасці" „Аб павышэнні аўтарытэту закона і прававым выхаванні насельніцтва".

Навуковы аналіз сістэмы права Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага ў працах Т. Астроўскага.

Праваахоўчая думка ВКЛ. Палітычна-прававыя погляды Г. Каніскага, выкладзеныя у творах „Правы дысідэнтаў" і „Правы і свабоды дысідэнтаў хрысціянскага веравызнання Каралеўства Польскага і Вялікага княства і Літоўскага...".

Сутнасць ідэалогіі фізіякратызму. Крытыка сацыяльна-палітычнага ладу і праграма рэфармавання грамадства. Прадстаўнікі фізіякратызму і асветнікі-рэфарматары ў ВКЛ (Т. Нарбут, А. Тызенгаўз, І. Храптовіч). „Аб праве прыроды" І. Храптовіча. Рэалізацыя ідэй фізіякратызму - Павел Бжастоўскі і Паўлаўская рэспубліка.

Натуральна-прававая канцэпцыя ў асветніцкай думцы. Г. Страйноўскі. „Навука аб натуральным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і праве народаў". „Аб дасканалым заканадаўстве" К. Багуслаўскага.

Палітычныя і прававыя ідэі Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і „Узаемнага заручэння абодвух народаў" 20.Х.1791 г. Адлюстраванне прынцыпаў прававой дзяржавы ў Канстытуцыі 1791 г. (Гуга Калантай, Ігнаці Патоцкі, Казімір Нестар Сапега).

Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1794 г. Творы Андрэя Тадэвуша Касцюшкі („Мемарыял аб Полышчы" (1793 г.), Паланецкі універсал 1794 г., „Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці?") як крыніца вывучэння палітыка-прававых поглядаў рэвалюцыянера і мысліцеля.

Рэспубліканскія і дэмакратычныя ідэі Я. Ясінскага. Крытыка асноў феадальнага грамадства ў паэтычнай спадчыне Я. Ясінскага (паэма „Спрэчкі" і інш.).

Ідэі утапічнага сацыялізму ў ВКЛ. Я. Яленскі - прадстаўнік радыкальнага утапізму ў грамадска-палітычнай і прававой думцы Беларусі ХУІІІ ст. Уяўленне аб ідэальным грамадстве, заснаваньм на сацыяльнай, палітычнай і прававой роўнасці ў творы „Дабравесць да Ісраіля Расійскага". „Сапраўднае тлумачэнне правоў чалавека" С. Зяновіча.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра палітычную і прававую думку у Рэчы Паспалітай абодвух народаў у перыяд распаўсюджвання ідэй Асветніцтва і Вялікай французскай рэвалюцыі, сістэматызацыя і абагульненне ведаў пра эвалюцыю палітычнай і прававой думкі ў эпоху Асветніцтва.
Тэма 9. Грамадска-палітычная думка Беларусі пач.-сяр.ХІХ ст.

Уздзеянне польскай і расійскай палітыка-прававой ідэалогіі на фарміраванне ўласна беларускай палітычнай і прававой думкі. Пытанні адраджэння дзяржаўнасці ВКЛ у грамадска-палітычнай думцы канца XVIII — пачатку XIX стст. (Адам Чартарыйскі, Міхал Клеафас Агінскі і інш.).

Прагрэсіўныя традыцыі палітычнай і прававой думкі Беларусі ў дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага універсітэта (1797/1803-1831) — ідэйнага цэнтра лібералізма. Ліберальныя ідэі братоў Яна і Анджэя Снядэцкіх, В. Страйноўскага, Яна Зноскі, Міхаіла Баброўскага. Фарміраванне патрыятычнага напрамку ў гістарычнай навуцы: Іахім Лялевель, Ьнат Даніловіч, Юзаф Ярашэвіч, Тэадор Нарбут. Палітычныя і прававыя погляды сяброў тайных студэнцкіх таварыстваў Віленскага ўніверсітэта — філаматаў і філарэтаў (Адам і Аляксандр Міцкевічы, Юзэф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка і інш.). Палітычны рамантызм.

Кансерватызм. Ігнат Лабажэўскі. Палеміка паміж лібераламі і кансерватарамі. Узмацненне кансерватыўнага напрамку ў палітычнай і прававой думцы пасля паўстання 1830—1831 гг. Генрых Ржавускі, Ігнат Галавінскі, Казімір Буйніцкі. Часопіс „Рубон".

Рэвалюцыйна-дэмакратычны напрамак грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі: Міхаіл Валовіч, Юльян Бакшанскі. Франц Савіч і арганізацыя „Дэмакратычнае таварыства". Статут арганізацыі. Браты Аляксандр і Франц Далеўскія і „Братні саюз літоўскай моладзі".

Прававыя ідэі ў першай палове XIX ст. Ігнат Даніловіч і інш. Юрыдычная адукацыя ў XIX ст. Віленскі універсітэт, універсітэт Св. Уладзіміра ў Кіеве і інш.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра асноўныя ідэйныя цячэнні і напрамкі ў грамадска-палітычнай і прававой думцы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі, сістэматызацыя і абагульненне ведаў пра эвалюцыю палітычнай і прававой думкі ў пач.-сяр.ХІХ ст..
Тэма 10. Палітыка-прававая думка ў другой палове ХІХ ст.

Адраджэнне лібералізма ў канцы 50-х — пачатку 60-х гг. XIX ст. Гістарычная ліцвінская свядомасць як аснова палітычных поглядаў Адама Кіркора. Аляксандр Аскерка, Віктар Старжынскі.

Ідэалогія рэвалюцыйнага дэмакратызму ў 50-60-я гг. XIX ст. Іасафат Агрызка. Паўстанне 1863—1864 гг. у Беларусі. Праграма дэмакратычных пераўтварэнняў грамадства Вінцэнта Канстанціна Каліноўскага. „Мужыцкая праўда" як крыніца вывучэння поглядаў К. Каліноўскага.

Палітычны радыкалізм. Палітычныя і прававыя ідэі рэвалюцыйных народнікаў (Ігнат Грынявіцкі, Мікалай Судзілоўскі-Русэль, Сяргей Кавалік, Рыгор Ісаеў і інш.).

Ліберальна-буржуазны напрамак палітыка-прававой думкі Беларусі 80-90 гг. ХІХ ст. Ідэя палітычнага кампрамісу з самадзяржаўем. „Минский листок" - орган ліберальнага народніцтва. Праграма ліберальных рэформаў. Нацыянальнае пытанне ў поглядах беларускіх лібералаў канца ХІХ ст.

Распаўсюджванне марксізму ў Беларусі.

Ідэя „заходнерусізму" у палітычнай думцы Беларусі. Погляды М. Каяловіча і інш. „Вестнмк Западной Россмм".

Развіцце юрыдычнай думкі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Уладзімір Спасовіч, Леў Петражыцкі, Іван Файніцкі.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра асноўныя ідэйныя цячэнні і напрамкі ў грамадска-палітычнай і прававой думцы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі, сістэматызацыя і абагульненне ведаў пра эвалюцыю палітычнай і прававой думкі ў другой палове ХІХ ст.
Тэма 11. Грамадска-палітычная думка Беларускага адраджэння ў канцы XIX – першай чвэрці XX стст.

Канчатковае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы ХІХ - пач. ХХ ст. (Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Адам Гурыновіч).

Часопіс „Гоман. Беларускі сацыял-рэвалюцыйны агляд" і яго праграма федэратыўнай незалежнасці Беларусі. (А. Марчанка, Х. Ратнер).

Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Спалучэнне ідэі сялянскага (народніцкага) сацыялізму з патрабаваннем нацыянальнага адраджэння ў праграме БСГ. Уздым нацыянальнага беларускага руху у час першай рускай рэвалюцыі (1905-1907 гг.). Нацыянальна-асветніцкая і рэвалюцыйна-прапагандысцкая дзейнасць першых беларускамоўных газет: „Наша доля" і „Наша Ніва". Абгрунтаванне права Беларусі на свабоднае дэмакратычнае развіцце ў творчай спадчыне ідэолагаў нацыянальнага адраджэння (Іван і Антон Луцкевічы, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі). Удзеянне мастацкай літаратуры пачатку ХХ ст. на фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў (Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Зміцер Жылуновіч і інш.).

Актывізацыя беларускага нацыянальнага руху ў напрамку распрацоўкі канцэпцыі нацыянальнай дзяржаўнасці з пачаткам першай сусветнай вайны.

Тры цэнтры беларускага вызваленчага руху. Краёвая ідэалогія і распрацоўка канцэпцыі нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускім народным камітэтам (БНК) у Вільні (Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі).

Станаўленне нацыянальна-дзяржаўнай ідэі ў праграмных дакументах беларускіх нацыянальных арганізацый у Менску (БНК, ІДРБ, ЦВБР ВБР).

Ідэі дакументаў, прынятых Першым Усебеларускім з'ездам (снежань 1917 г.). Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў праграмных дакументах і устаўных граматах БНР. (Язэп Варонка, Тамаш Грыб, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Пётр Крачэўскі, Васіль Захарка, Язэп Лёсік, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Аркадзь Смоліч, Раман Скірмунт і інш.).

„Адвечным шляхам (Дасьледзіны беларускага сьветагляду)" Ігната Абдзіраловіча (Ігната Канчэўскага).

Палітычныя і прававыя погляды Уладзіміра Самойлы (1878-1941).



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра грамадска-палітычную і прававую думку Беларусі перыяду нацыянальнага Адраджэння, асноўныя ідэйныя цячэнні і напрамкі, выпрацоўку асноўных канцэпцый беларускай дзяржаўнасцісістэматызацыя і абагульненне ведаў пра эвалюцыю палітычнай і прававой думкі Беларусі ў 1914-1921 гг.
Тэма 12. Палітычная і прававая думка Савецкай Беларусі ў 1919 - 1990 гг.

„Маніфест Часовага рабоча-сялянскага Савецкага Ураду Беларусі" — першы канстытуцыйны акт ССРБ. Распрацоўка асноў дзяржаўна-прававога будаўніцтва у БССР у дакументах першага і другога Ўсебеларускіх з'ездаў Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (люты 1919, снежань 1920).

Асноўные тэндэнцыі развіцця палітыка-прававой думкі 20—30 гг. XX ст. Рэалізацыя ідэі дзяржаўнага сувярэнітэту БССР у партыйна-дзяржаўнай практыцы Савецкай Беларусі. Зміцер Жылуновіч, Аляксандр Чарвякоў, Усевалад Ігнатоўскі і інш.

Саюзны рабоча-сялянскі дагавор РСФСР і БССР ад 16 студзеня 1921 г. Прызнанне РСФСР „незалежнасці і суверэннасці" Беларусі. Удзел беларускага партыйнага кіраўніцтва ў выпрацоўцы прынцыпаў аб'яднання савецкіх рэспублік рэспублік у саюзную дзяржаву. Распрацоўка і рэалізацыя ідэалогіі беларусізацыі.

Станаўленне беларускай юрыдычнай і гісторыка-прававой навукі (У. Пічэта, Л. Акіншэвіч, В. Дружчыц, Р. Парэчын, Л. Рудзіцкі, М. Грэдзінгер, Ф. Гаўзе і інш.).

Юрыдычная адукацыя ў БССР у 1920—1940-х гг.

Грамадская свядомасць ў час другой сусветнай вайны. Удзел беларусаў у савецкім і польскім партызанскім руху. Беларускі калабарацыянізм. Падпольныя беларускія патрыятычныя арганізацыі „Чайка", „Саюз беларускіх патрыетаў (СБП), „Свабодная Беларусь".

Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці беларускага народа, выкліканыя перамогай СССР у Вялікай Айчынай вайне. Барацьба з іншадумствам — аснова афіцыйнай пасляваеннай дзяржаўнай ідэалогіі. Асноўные тэндэнцыі ў ідэйнам жыцці паслясталінскай эпохі — дэмакратычная і кансерватыўная. Пашырэнне дагматызму, параднасці, славаслоўя ў тэарэтычнай думцы 70—80-х гг. Падаўленне іншадумства.

Перабудова і галоснасць - асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі з сярэдзіны 80-х гадоў. Крытычны аналіз гісторыі СССР, палітычнай практыкі КПСС і савецкага кіраўніцтва ў палітычнай думцы. Развіцце гістарычнай думкі. Фарміраванне шматпартыйнасці.

Прававыя ідэі ў 40-х - сяр. 80-х гг. ХХ ст. Даследаванні ў галінах дзяржаўнага і міжнароднага права (В. Дарогін, С. Віхараў, Ю. Броўка, В. Сярэбрэннікаў, Г. Байгараў). Аднаўленне даследавання праблем гісторыі дзяржавы і права Беларусі (С. Маргунскі, В. Круталевіч, І. Марціновіч, Я. Юхо, С. Сокал). Даследаванні ў галіне цывільнага і цывільна-працэсуальнага права (Ф. Гаўзе, А. Рамановіч, В. Чігір). Юрыдычная адукацыя ў БССР у 1940-1980-х гг.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра грамадска-палітычную і прававую думку Беларусі перыяду нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, фарміравання таталітарнай савецкай сістэмы, другой сусветнай вайны, сістэматызацыя і абагульненне ведаў пра эвалюцыю палітычнай і прававой думкі Савецкай Беларусі ў 1919-1990 гг.
Тэма 13. Сучасная палітычная і прававая думка ў Рэспубліцы Беларусь (1991-2009 гг.)
Палітычныя ідэі сучасных палітычных партый і грамадскіх рухаў Рэспублікі Беларусь. Абмяркаванне пытанняў дзяржаўнай ідэалогіі ў палітычнай думцы. Праблемы формы дзяржаўнага кіраўніцтва у прававой думцы. Праблема забеспячэння прынцыпа падзела ўладаў у прававой думцы.

Абмеркаванне пытанняў судова-прававой рэформы. Канцэпцыя сацыяльнай дзяржавы. Праблема правоў чалавека ў сучаснай прававой думцы. Абмяркаванне праблем прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці ва ўмовах рынкавых адносін.

Ідэя беларуска-расійскай інтэграцыі ў палітычнай і прававой думцы.

Юрыдычная думка і адукацыя ў сучасны перыяд.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра сучасную грамадска-палітычную і прававую думку Рэспублікі Беларусь, асноўныя праблемы, якія актыўна абмяркоўваюцца пры ўдзеле палітыкаў і навукоўцаў, сістэматызацыя і абагульненне ведаў пра эвалюцыю палітычнай і прававой думкі Рэспублікі Беларусь.

3. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ДЫСЦЫПЛІНЫ


Нумар тэмы, занятка

Назва раздзела, тэмы, занятка; спіс пытанняў для вывучэння

Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (метадычныя пасобія і інш.)

Літаратура

Форма кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семінарскія) заняткі

Лабораторныя заняткі

Кіруемая самастойная праца

1

2

3

4

5

6

7

8

9

1.

Тэма 1. Прадмет, метадалогія і асноўныя праблемы курса. Крыніцы і гістарыяграфія.

Прадмет, задачы і метадалогія курса гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Гістарыяграфія і асноўныя праблемы гісторыі прававой і палітычнай думкі Беларусі. Перыядызацыя курса. Крыніцы па гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі.



2

1







ВМК

[1-52]

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка



2.

Тэма 2. Палітычная і прававая думка на землях Беларусі ў IX - пачатку XIII ст.

Асноўныя фактары, якія паўплывалі на фарміраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў Х-ХШ стст. Грамадская думка дахрысціянскіх часоў. Светапоглядная асновы духоўнага жыцця старажытнага насельніцтва Беларусі. Асаблівасці хрысціянізацыі беларускіх зямель у Х-ХШ стст. Сутнасць ідэалогіі цэзарапапізма і прычыны яе рэцэпцыі ў палітычнай думцы асобных дзяржаў-княстваў Усходняй Еўропы ХІ-ХШ стст.

Грамадска-палітычныя і прававыя ідэі раннесярэднявечнай Беларусі. Грамадска-палітычныя погляды Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Сямёна Цвярскога і інш.


2

1







ВМК

[1-52]

- кантр. работа № 1 (Тэмы 1-2);

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка


3.

Тэма 3. Палітычная і прававая думка Беларусі XIV-XV ст.

Характар палітычнай сістэмы Русі ў перыяд палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх земляў у Вялікім Княстве Літоўскім. Цэнтралізацыя краіны, як асноўная ідэя беларуска-літоўскіх летапісаў ХУ ст. („Летапісец вялікіх князёў літоўскіх", „Беларуска-літоўскі летапісец 1446 г.", „Хроніка Быхаўца" і інш.). Палітычная канцэпцыя дзяржаўнасці вялікага князя Вітаўта. Ідэя пераўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўства.

Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы. Праграма стварэння аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў ВКЛ і яе рэалізацыя. Адметныя рысы заходняга праваслаўя. Палітычныя погляды і царкоўная дзейнасць Рыгора Цамблака.

Палітыка-прававое значэнне рэлігійнай уніі хрысціянскай царквы для дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага ХІV-ХV стст.

Ідэйная барацьба ў ВКЛ ХІV-ХV стст. Развіццё прававой думкі ў ХІV-ХV стст. Прававыя ідэі грамат, прывілеяў, ухвал, Судзебніка Казіміра і інш. заканадаўчых актаў ХІV-ХV стст. Прававая дзейнасць Міхаіла Кежгайлавіча.


2

1







ВМК

[53-93]

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка.



4.

Тэма 4. Палітычныя і прававыя погляды беларускіх гуманістаў (Ф.Скарына, М.Гусоўскі, М.Літвін, Л.Сапега).

Ідэі і прынцыпы Адраджэння. Змест паняцця „Адраджэнне" ў ВКЛ. Спецыфічныя рысы рэнесансавай палітыка-прававой думкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.

Асаблівасці і змест умеранна гуманістычных поглядаў на грамадства, дзяржаву, палітыку, права, судовы лад і судаводства.

„Песнь пра зубра" — крыніца вывучэння палітычных поглядаў Міколы Гусоўскага.

Палітычныя і прававыя погляды Ф. Скарыны. Ф. Скарына аб ідэальных дзяржаўна-прававых формах. Класіфікацыя права, прапанаваная Ф. Скарынай. Сэнс ідэі „агульнага дабра". Асаблівасці рэлігійных поглядаў Ф. Скарыны.

Палітычныя і прававыя погляды Міхалона Літвіна. Трактат „Аб норавах татар, літвінаў і маскавіцян", як крыніца вывучэння поглядаў М. Літвіна на грамадскі, палітычны і прававы лад ВКЛ. М. Літвін аб шляхах удасканалення судовага ладу і судовага працэса.

Абмеркаванне ў палітыка-прававой думцы ВКЛ прынцыпаў дзяржаўнай уніі з Польскім каралеўствам. Развіццё прававой думкі ў Статутах ВКЛ.

Прававыя ідэі Льва Сапегі. Прадмовы да Статута ВКЛ 1588 г. як адлюстраванне палітыка-прававых поглядаў Л. Сапегі. Абгрунтаванне Л. Сапегам прынцыпа рэлігійнай цярпімасці, як аднаго з галоўных прынцыпаў унутранай палітыкі шматканфесійнай дзяржавы, якой было Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.



2

1







ВМК

[94-188]

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка.



5.

Тэма 5. Палітычная і прававая думка эпохі Рэфармацыі ў Беларусі

Палітычныя і прававыя погляды ідэолагаў рэфармацыі. Лютэранства, кальвінізм, антытрынітарызм — асноўныя напрамкі пратэстантызма ў ВКЛ у ХУІ—ХУП стст. Асноўныя прычыны папулярнасці кальвінскіх ідэй. Беларускія і польскія мысліцелі — ідэолагі Рэфармацыі. Лаўрэнці Зізаній і іншыя.

Погляды Андрэя Воляна на грамадскі лад, паходжанне і функцыі дзяржавы, формы палітычнага кіравання. Права і яго функцыі ў творах А. Воляна. А. Волян аб „натуральных" правах. Суадносіны права і свабоды.

Палітычныя і прававыя погляды памяркоўнага крыла антытрынітарыяў. Палітычныя і прававыя погляды Сымона Буднага. Палемічны твор „Аб свецкай уладзе", гісторыя яго стварэння, асноўныя ідэі. С.Будны пра функцыі дзяржаўнай улады і метады яе ўздзеяння на грамадзян.

Праблема фарміравання нацыянальнай свядомасці, захавання нацыянальнай мовы і традыцый у творчай спадчыне Васіля Цяпінскага.

Палітычныя і прававыя погляды радыкальнага крыла антытрынітарыяў (Пётр з Ганёндза (П. Гезка), М. Чаховіц (Чэховіч), Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны і інш.). Сацыяльная база радыкальнай ідэалогіі. Паняцце „свабоды" у сацыяльным разуменні. Адносіны да дзяржаўнай улады, прыватнай маёмасці, удзелу хрысціяніна ў войнах. Шляхі і сродкі барацьбы за сацыяльныя правы, роўнасць, справядлівасць, прапанаваныя сялянска-плебейскімі рэфарматарамі-рэвалюцыянерамі. Адносіны радыкалаў да антычай спадчыны. Супярэчнасць ідэалогіі радыкальных гуманістаў. Крыніцы вывучэння поглядаў радыкальных гуманістаў.

Прававая думка ў ВКЛ у ХУІ ст. Ежы Таліят з Эйшышак, Вацлаў Чырка з Ваўкавыску, Аўгусцін Ратундус, Пётр Раізій (Пэдра Руіз дэ Мароз). Юрыдычная адукацыя ў Вялікім княстве Літоўскім. Школа права пры Касцёле Св. Яна ў Вільні (1566 г.). Выкладанне кананічнага права на тэалагічным факультэце Віленскай езуіцкай акадэміі (1578 г.). Атрыманне юрыдычнай адукацыі падданымі ВКЛ ў Польшчы і краінах Заходняй Еўропы.


2

1







ВМК

[94-188]

- кантр. работа № 2 (Тэмы 3-5);

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка


6.

Тэма 6. Палітычная і прававая думка перыяду Контррэфармацыі і Брэсцкай царкоўнай уніі

Сутнасць контррэфармацыі. Асноўныя прычыны распаўсюджвання контр-рэфармацыйнай ідэалогіі ў Вялікім княстве Літоўскім. Езуіты ў Беларусі. Накіраванасць ідэалогіі контррэфармацыі ў Беларусі супраць пратэстантызму і праваслаўя.

Праграма уніі паміж каталіцкай і праваслаўнай царквамі. Пётр Скарга і абгрунтаванне ідэі царкоўнай уніі. Погляды П. Скаргі на палітычны лад, заканадаўства, суадносіны паміж свецкай і духоўнай уладамі. Сацыяльныя погляды П. Скаргі.

Іпацій Пацей як абаронца царкоўнай уніі. Ацэнка і аналіз Пацеем праграмы уніі, прадстаўленай К. Астрожскім у "Лісце да М. Рагозы". Асаблівасці праграмы Іпація Пацея, барацьба за яе ажыццяўленне. Абгрунтаванне неабходнасці еднасці хрысціян двух канфесій у адзінай дзяржаве ў творах І. Пацея ("Ліст да князя Канстанціна Астрожскага", "Размовы берасцяніна з братчыкамі").

Палеміка паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ўніі. Погляды прыхільнікаў праваслаўя: М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, З. Капысценскага, І. Вішэнскага і інш. Паслядоўнікі ўніі: І. Руцкі, І. Пацей, І. Кунцэвіч і інш. Палітычныя і прававыя ідэі ў ХУІІ-ХУІІІ стагоддзях. Праблемы народнасці, "сапраўднай царквы", суадносін паміж свецкай і духоўнай уладамі, сувярэннага грамадства і "грамадскага дабра". Канцэпцьія монацаркоўнай дзяржавы ў абгрунтавані І. Пацея і І. Руцкага. Праблемы права народаў (М. Сматрыцкі, Т. Цішкевіч-Скуміновіч). Вынікі рэлігійнай палемікі.

Юрыдычная адукацыя ў ВКЛ у XVII ст. Дзейнасць юрыдычнага факультэта ў Віленскай езуіцкай акадэміі (11.Х.1641/1644 — 1655). Дазвол вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV Ваза на адкрыццё юрыдычнага факультэта ў Віленскай Акадэміі. Фундатар факультэта Казімір Леў Сапега. Прафесары Віленскай Акадэміі: Шымон Дзільгер, Іааган Шаўэр, Бенежыкт дэ Сокса.

Аарон Адам Аляксандр Алізароўскі і яго трактат „Аб палітычнай супольнасці людзей". Алізароўскі аб паходжанні, сутнасці і функцыях дзяржавы. Класіфікацыя права. Канцэпцыя свабоды і роўнасці ў творчасці Алізароўскага.


2

1







ВМК

[189-227]

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка



7.

Тэма 7. Палітычная Палітычная і прававая думка перыяду крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін у Рэчы Паспалітай (сяр. XVII-сяр. XVIII стст.)

Ідэалогія сарматызму: канцэпцыі паходжання шляхецкага стану, экзекуцыйная праграма, ідэалогія шляхецкай вольнасці .

Погляды К. Лышчынскага. Трактат „Аб неіснаванні бога". "Маніфест Бжоскі" — асноўные крыніцы вывучэння поглядаў К. Лышчынскага.

Грамадска-палітычныя і прававыя погляды С.Полацкага. Сінтэз двух культурных еўрапейскіх напрамкаў у асветніцкай дзейнасці С.Полацкага. Ідэі мысліцеля аб прававой роўнасці людзей, справядлівым заканадаўстве і судзе. Андрэй Белаблоцкі і Ілля Капіевіч.



2

1







ВМК

[228-296]

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка



8.

Тэма 8. Палітычная і прававая думка Беларусі ў эпоху Асветы

Прадумовы ўзнікнення і сутнасць Асветніцтва. Ідэі Дж. Лока, М. Мантэск'е, Вальтэра. Д. Дзідро, Ж.-Ж. Русо аб рэфармаванні грамадства. Асветніцкая ідэалогія ў Вялікім княстве Літоўскам. Грамадска-палітычныя і прававыя ідэі ў гістарычных сачыненнях першай паловы XVIII ст.: К. Галоўка „Сеймуючая Еўропа", I. Карпінскі "Геаграфічны слоўнік", Ф. Папроцкі "Найбольш значныя войны", "Аб рыцарскім пытанні ў Польшчы".

Адлюстраванне ідэй Асветніцтва ў гістарычнай навуцы. Погляды А. Нарушэвіча, Т. Гусаржэўскага. Гістарычнае крыніцазнаўства. "Валюміна легум" С. Канарскага, "Дыпламатычны кодэкс" М. Догеля. Крытыка магнацкай алігархіі і феадальнай сістэмы права у другой палове XVIII ст. у шляхецкай публіцыстыцы, навуковых трактах. Антыпрыгонніцкія ідэі асветнікаў (М. Карповіч, К. Багуслаўскі, Д. Пільхоўскі).

Палітычные і сацыяльные ідэі „Вольнага голасу ў абарону свабоды". Праблемы рэарганізацыі палітычнага ладу Рэчы Паспалітай ў працы С. Канарскага „Аб паспяховым спосабе правядзення пасяджэнняў". Крытыка палітычнага ладу Рэчы Паспалітай К. Нарбутам. Ідэі кнігі К. Нарбута „Логіка або навука разважання і разумнай размовы".

Праца А. Загурскага „Пра высакароднасць, неабходнасць і карысць юрыспрудэнцыі і прававой разважлівасці" „Аб павышэнні аўтарытэту закона і прававым выхаванні насельніцтва". Навуковы аналіз сістэмы права Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага ў працах Т. Астроўскага.

Праваахоўчая думка ВКЛ. Палітычна-прававыя погляды Г. Каніскага, выкладзеныя у творах „Правы дысідэнтаў" і „Правы і свабоды дысідэнтаў хрысціянскага веравызнання Каралеўства Польскага і Вялікага княства і Літоўскага...".

Сутнасць ідэалогіі фізіякратызму. Крытыка сацыяльна-палітычнага ладу і праграма рэфармавання грамадства. Прадстаўнікі фізіякратызму і асветнікі-рэфарматары ў ВКЛ (Т. Нарбут, А. Тызенгаўз, І. Храптовіч). „Аб праве прыроды" І. Храптовіча. Рэалізацыя ідэй фізіякратызму - Павел Бжастоўскі і Паўлаўская рэспубліка.

Натуральна-прававая канцэпцыя ў асветніцкай думцы. Г. Страйноўскі. „Навука аб натуральным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і праве народаў". „Аб дасканалым заканадаўстве" К. Багуслаўскага.

Палітычныя і прававыя ідэі Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і „Узаемнага заручэння абодвух народаў" 20.Х.1791 г. Адлюстраванне прынцыпаў прававой дзяржавы ў Канстытуцыі 1791 г. (Гуга Калантай, Ігнаці Патоцкі, Казімір Нестар Сапега).

Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1794 г. Творы Андрэя Тадэвуша Касцюшкі („Мемарыял аб Полышчы" (1793 г.), Паланецкі універсал 1794 г., „Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці?") як крыніца вывучэння палітыка-прававых поглядаў рэвалюцыянера і мысліцеля.

Рэспубліканскія і дэмакратычныя ідэі Я. Ясінскага. Крытыка асноў феадальнага грамадства ў паэтычнай спадчыне Я. Ясінскага (паэма „Спрэчкі" і інш.).

Ідэі утапічнага сацыялізму ў ВКЛ. Я. Яленскі - прадстаўнік радыкальнага утапізму ў грамадска-палітычнай і прававой думцы Беларусі ХУІІІ ст. Уяўленне аб ідэальным грамадстве, заснаваньм на сацыяльнай, палітычнай і прававой роўнасці ў творы „Дабравесць да Ісраіля Расійскага". „Сапраўднае тлумачэнне правоў чалавека" С. Зяновіча.




2

1







ВМК

[228-296]

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка



9.

Тэма 9. Грамадска-палітычная думка Беларусі пач.-сяр.ХІХ ст.

Уздзеянне польскай і расійскай палітыка-прававой ідэалогіі на фарміраванне ўласна беларускай палітычнай і прававой думкі. Пытанні адраджэння дзяржаўнасці ВКЛ у грамадска-палітычнай думцы канца XVIII — пачатку XIX стст. (Адам Чартарыйскі, Міхал Клеафас Агінскі і інш.).

Прагрэсіўныя традыцыі палітычнай і прававой думкі Беларусі ў дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага універсітэта (1797/1803-1831) — ідэйнага цэнтра лібералізма. Ліберальныя ідэі братоў Яна і Анджэя Снядэцкіх, В. Страйноўскага, Яна Зноскі, Міхаіла Баброўскага. Фарміраванне патрыятычнага напрамку ў гістарычнай навуцы: Іахім Лялевель, Ьнат Даніловіч, Юзаф Ярашэвіч, Тэадор Нарбут. Палітычныя і прававыя погляды сяброў тайных студэнцкіх таварыстваў Віленскага ўніверсітэта — філаматаў і філарэтаў (Адам і Аляксандр Міцкевічы, Юзэф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка і інш.). Палітычны рамантызм.

Кансерватызм. Ігнат Лабажэўскі. Палеміка паміж лібераламі і кансерватарамі. Узмацненне кансерватыўнага напрамку ў палітычнай і прававой думцы пасля паўстання 1830—1831 гг. Генрых Ржавускі, Ігнат Галавінскі, Казімір Буйніцкі. Часопіс „Рубон".

Рэвалюцыйна-дэмакратычны напрамак грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі: Міхаіл Валовіч, Юльян Бакшанскі. Франц Савіч і арганізацыя „Дэмакратычнае таварыства". Статут арганізацыі. Браты Аляксандр і Франц Далеўскія і „Братні саюз літоўскай моладзі".

Прававыя ідэі ў першай палове XIX ст. Ігнат Даніловіч і інш. Юрыдычная адукацыя ў XIX ст. Віленскі універсітэт, універсітэт Св. Уладзіміра ў Кіеве і інш.



2

2







ВМК

[297-348]

- кантр. работа № 3 (Тэмы 6-9);

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка


10.

Тэма 10. Палітыка-прававая думка ў другой палове ХІХ ст.

Адраджэнне лібералізма ў канцы 50-х — пачатку 60-х гг. XIX ст. Гістарычная ліцвінская свядомасць як аснова палітычных поглядаў Адама Кіркора. Аляксандр Аскерка, Віктар Старжынскі.

Ідэалогія рэвалюцыйнага дэмакратызму ў 50-60-я гг. XIX ст. Іасафат Агрызка. Паўстанне 1863—1864 гг. у Беларусі. Праграма дэмакратычных пераўтварэнняў грамадства Вінцэнта Канстанціна Каліноўскага. „Мужыцкая праўда" як крыніца вывучэння поглядаў К. Каліноўскага.

Палітычны радыкалізм. Палітычныя і прававыя ідэі рэвалюцыйных народнікаў (Ігнат Грынявіцкі, Мікалай Судзілоўскі-Русэль, Сяргей Кавалік, Рыгор Ісаеў і інш.).

Ліберальна-буржуазны напрамак палітыка-прававой думкі Беларусі 80-90 гг. ХІХ ст. Ідэя палітычнага кампрамісу з самадзяржаўем. „Минский листок" - орган ліберальнага народніцтва. Праграма ліберальных рэформаў. Нацыянальнае пытанне ў поглядах беларускіх лібералаў канца ХІХ ст.

Распаўсюджванне марксізму ў Беларусі.

Ідэя „заходнерусізму" у палітычнай думцы Беларусі. Погляды М. Каяловіча і інш. „Вестнмк Западной Россмм".

Развіцце юрыдычнай думкі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Уладзімір Спасовіч, Леў Петражыцкі, Іван Файніцкі.



2

2







ВМК

[349-403]

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка



11.

Тэма 11. Грамадска-палітычная думка Беларускага адраджэння ў канцы XIX – першай чвэрці XX стст.

Канчатковае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы ХІХ - пач. ХХ ст. (Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Адам Гурыновіч).

Часопіс „Гоман. Беларускі сацыял-рэвалюцыйны агляд" і яго праграма федэратыўнай незалежнасці Беларусі. (А. Марчанка, Х. Ратнер).

Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Спалучэнне ідэі сялянскага (народніцкага) сацыялізму з патрабаваннем нацыянальнага адраджэння ў праграме БСГ. Уздым нацыянальнага беларускага руху у час першай рускай рэвалюцыі (1905-1907 гг.). Нацыянальна-асветніцкая і рэвалюцыйна-прапагандысцкая дзейнасць першых беларускамоўных газет: „Наша доля" і „Наша Ніва". Абгрунтаванне права Беларусі на свабоднае дэмакратычнае развіцце ў творчай спадчыне ідэолагаў нацыянальнага адраджэння (Іван і Антон Луцкевічы, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі). Удзеянне мастацкай літаратуры пачатку ХХ ст. на фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў (Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Зміцер Жылуновіч і інш.).

Актывізацыя беларускага нацыянальнага руху ў напрамку распрацоўкі канцэпцыі нацыянальнай дзяржаўнасці з пачаткам першай сусветнай вайны.

Тры цэнтры беларускага вызваленчага руху. Краёвая ідэалогія і распрацоўка канцэпцыі нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускім народным камітэтам (БНК) у Вільні (Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі).

Станаўленне нацыянальна-дзяржаўнай ідэі ў праграмных дакументах беларускіх нацыянальных арганізацый у Менску (БНК, ІДРБ, ЦВБР ВБР).

Ідэі дакументаў, прынятых Першым Усебеларускім з'ездам (снежань 1917 г.). Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў праграмных дакументах і устаўных граматах БНР. (Язэп Варонка, Тамаш Грыб, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Пётр Крачэўскі, Васіль Захарка, Язэп Лёсік, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Аркадзь Смоліч, Раман Скірмунт і інш.).

„Адвечным шляхам (Дасьледзіны беларускага сьветагляду)" Ігната Абдзіраловіча (Ігната Канчэўскага).

Палітычныя і прававыя погляды Уладзіміра Самойлы (1878-1941).



2

2







ВМК

[404-448]

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка



12.

Тэма 12. Палітычная і прававая думка Савецкай Беларусі ў 1919 - 1990 гг.

„Маніфест Часовага рабоча-сялянскага Савецкага Ураду Беларусі" — першы канстытуцыйны акт ССРБ. Распрацоўка асноў дзяржаўна-прававога будаўніцтва у БССР у дакументах першага і другога Ўсебеларускіх з'ездаў Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (люты 1919, снежань 1920).

Асноўные тэндэнцыі развіцця палітыка-прававой думкі 20—30 гг. XX ст. Рэалізацыя ідэі дзяржаўнага сувярэнітэту БССР у партыйна-дзяржаўнай практыцы Савецкай Беларусі. Зміцер Жылуновіч, Аляксандр Чарвякоў, Усевалад Ігнатоўскі і інш.

Саюзны рабоча-сялянскі дагавор РСФСР і БССР ад 16 студзеня 1921 г. Прызнанне РСФСР „незалежнасці і суверэннасці" Беларусі. Удзел беларускага партыйнага кіраўніцтва ў выпрацоўцы прынцыпаў аб'яднання савецкіх рэспублік рэспублік у саюзную дзяржаву. Распрацоўка і рэалізацыя ідэалогіі беларусізацыі.

Станаўленне беларускай юрыдычнай і гісторыка-прававой навукі (У. Пічэта, Л. Акіншэвіч, В. Дружчыц, Р. Парэчын, Л. Рудзіцкі, М. Грэдзінгер, Ф. Гаўзе і інш.).

Юрыдычная адукацыя ў БССР у 1920—1940-х гг.

Грамадская свядомасць ў час другой сусветнай вайны. Удзел беларусаў у савецкім і польскім партызанскім руху. Беларускі калабарацыянізм. Падпольныя беларускія патрыятычныя арганізацыі „Чайка", „Саюз беларускіх патрыетаў (СБП), „Свабодная Беларусь".

Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці беларускага народа, выкліканыя перамогай СССР у Вялікай Айчынай вайне. Барацьба з іншадумствам — аснова афіцыйнай пасляваеннай дзяржаўнай ідэалогіі. Асноўные тэндэнцыі ў ідэйнам жыцці паслясталінскай эпохі — дэмакратычная і кансерватыўная. Пашырэнне дагматызму, параднасці, славаслоўя ў тэарэтычнай думцы 70—80-х гг. Падаўленне іншадумства.

Перабудова і галоснасць - асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі з сярэдзіны 80-х гадоў. Крытычны аналіз гісторыі СССР, палітычнай практыкі КПСС і савецкага кіраўніцтва ў палітычнай думцы. Развіцце гістарычнай думкі. Фарміраванне шматпартыйнасці.

Прававыя ідэі ў 40-х - сяр. 80-х гг. ХХ ст. Даследаванні ў галінах дзяржаўнага і міжнароднага права (В. Дарогін, С. Віхараў, Ю. Броўка, В. Сярэбрэннікаў, Г. Байгараў). Аднаўленне даследавання праблем гісторыі дзяржавы і права Беларусі (С. Маргунскі, В. Круталевіч, І. Марціновіч, Я. Юхо, С. Сокал). Даследаванні ў галіне цывільнага і цывільна-працэсуальнага права (Ф. Гаўзе, А. Рамановіч, В. Чігір). Юрыдычная адукацыя ў БССР у 1940-1980-х гг.



4

2







ВМК

[449-519]

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;

- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка



13.

Тэма 13. Сучасная палітычная і прававая думка ў Рэспубліцы Беларусь (1991-2009 гг.)

Палітычныя ідэі сучасных палітычных партый і грамадскіх рухаў Рэспублікі Беларусь. Абмяркаванне пытанняў дзяржаўнай ідэалогіі ў палітычнай думцы. Праблемы формы дзяржаўнага кіраўніцтва у прававой думцы. Праблема забеспячэння прынцыпа падзела ўладаў у прававой думцы.

Абмеркаванне пытанняў судова-прававой рэформы. Канцэпцыя сацыяльнай дзяржавы. Праблема правоў чалавека ў сучаснай прававой думцы. Абмяркаванне праблем прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці ва ўмовах рынкавых адносін.

Ідэя беларуска-расійскай інтэграцыі ў палітычнай і прававой думцы.

Юрыдычная думка і адукацыя ў сучасны перыяд.


2

2







ВМК

[520-587]

- контр. работа № 4 (Темы 10-13);

- апытанне;

- дыскусія;

- выступ з дакладам;



- разгляд пісьмовых самастойных працаў па заданню выкладчыка




Всего:

28

18

















4. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

4.1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
Пералік асноўнай літаратуры


  1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя / НАН Беларусі, Ін-т літ. Імя Я.Купалы; падрыхт. А.І.Богдан і [інш]; навук.рэд. В.А.Чамярыцкі. – 2-е выд., выпр. – Мн.: Бел.навука, 2005. – 1015 с.

  2. Асветнікі зямлі беларускай (X – пачатак XX ст.). Энцыклапедычны давед-нік. Мн., 2001.

  3. Бардах, Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / Пер. М.Раманоўскага, А.Істоміна; Прадм. Г.Сагановіча. – Мінск, 2002. – 459с.

  4. Булгакаў, В. Гісторыя беларускага нацыяналізму / В.Булгакаў. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. – 326 с.

  5. Бяляцкі, А. Літаратура і нацыя / Алесь Бяляцкі. – Мн.: Арт Гейзер, 1991. – 104 с.

  6. Вішнеўская І.У. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: дапамож. для студэнтаў вышэйш.навуч.устаноў/ І.У.Вішнеўская. – Мн.: Тэсей, 2004. – 272 с.

  7. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі / В.Ф.Шалькевіч. – Мн.: Маладзежнае навуковае супрацоўніцтва, 2002.- 248 с.

  8. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі XVI-XVIIІ ст.ст.: хрэстаматыя / Аўт.-склад. Т.І.Доўнар, Ю.П.Доўнар, Л.Л.Голубева; Пад рэд. Т.І.Доўнар. – Мн.: БДУ, 2004.- 206 с.

  9. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: вучэбна-метадычны дапаможнік для курсантаў 2-га курса вочнай формы навучання / Склад. А.А.Радаман, А.М.Сувалаў. – Мн.: Акадэмія МУС, 2007. – 61 с.

  10. Заняпад і адраджэнне: Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя / Уклад., прадм. і заўв. У.Казберука. – Мн.: Маст. літ., 2001. – 606 с.

  11. Козел А.А. История философской мысли Беларуси (XII–XX вв.). Учебное пособие. Мн., 1998.

  12. Лойка, А.А. Старабеларуская літаратура: падручнік / А.А.Лойка. – Мн.: Выш.шк., 2001. – 319 с.

  13. Лушчыцкі І.Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX в. Мн., 1958.

  14. Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі / Л.Лыч, У.Навіцкі. – Мн.: НКФ «Экаперспектыва», 1996. – 453 с.

  15. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995.

  16. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2-х ч. / М.П. Касьцюк [и др.]; АН Беларусі, Ін-т гісторыі. - Мн.: Беларусь, 1994 - 1995.

  17. Падокшын, С.А. Этычная думка ў культуры Беларусі XVI-XVII ст.ст. / С.А.Падокшын; Навук. рэд. А.С.Майхровіч. – Мн.: Бел.навука, 2004. – 151 с.

  18. Падокшын, С.А., Сокал, С.Ф. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст. / С.А.Падокшын, С.Ф.Сокал / Серыя: «Гісторыя Бацькаўшчыны», дадатак да часопіса «Права і эканоміка». – Мн., 2000. – 120 с.

  19. Падокшын, С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз) / С.А.Падокшын. – Мн.: Беларуская навука, 1998. – 111с.

  20. Саракавік І.А. Беларусазнаўства. Ч. 2. Мн., 2001.

  21. Сокал С.Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі (лекцыйны матэрыял). Магілёў, 1999.

  22. Чудаков, М.Ф. Конституционный процесс в Беларуси (1447-1996 гг.): монография / М.Ф.Чудаков. – Мн.: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2004. – 327с.

  23. Чыгрынаў П.Г. Грамадская думка ў Беларусі: палітыка-гістарычны аспект (X – пачатак XX ст.): Вучэбны дапаможнік. Мн., 1996.

  24. Шалькевіч В.Ф. Філасофская думка Беларусі. Мн., 1976.

  25. Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002). Мн., 2003.

  26. Юхо Я.А. Гiсторыяграфія гісторыі дзяржавы i права феадальнай Беларусi. Мн., 1999. Ч. 1.

  27. Юхо И., Сокол С. История юридической науки Беларуси. Мн., 2000.

  28. Dubel L. Historia doktryn politycznych i prawnych do końca XIX wieku. Wyd. 2. W., 2003.

  29. Historia doktryn politycznych i prawnych do początku XX w.: materiały źródłowe. Lublin, 2003.

  30. Justyński J. Historia doktryn polityczno-prawnych. Wyd. 2 popr. Toruń, 2000.

  31. Olszewski H., Zmierczak M. Historia doktryn politycznych i prawnych. Wyd. 2 Poznań, 1994.

  32. Sylwestrzak A. Historia doktryn politycznych i prawnych. Wyd. 4 zm. (dodr.). W., 2003.



  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка