Гiсторыя культуры Беларусi




старонка1/8
Дата канвертавання30.03.2016
Памер1.43 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8





ЗМЕСТ

1 Тлумачальная запiска 3

2 Тэарэтычны раздзел 4

2.1 Канспект лекцый па дысцыплiне “Гiсторыя культуры Беларусi” 5

3 Практычны раздзел 50

3.1 Планы практычных заняткаў па дысцыплiне 50

4 Раздзел кантроля ведаў 63

4.1 Пытаннi да залiку па дысцыплiне 63

5 Дапаможны раздзел 65

5.1 Вучэбная праграма 65

5.2 Вучэбная праграма па дысцыплiне (з вучэбна-метадычнай картай) 65

6 Iнфармацыйна-метадычная частка 88

6.1Лiтаратура 88

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
Неабходнасць вывучэння курса «Гісторыя культуры Беларусі» абумоўлена павышэннем ролі сферы культуры ў сучасным свеце, значнасцю ведаў аб нацыянальных традыцыях для падрыхтоўкі высокакваліфікаванага спецыяліста-гісторыка. Дысцыпліна «Гісторыя культуры Беларусі» вывучаецца студэнтамі 2 курса спецыяльнасці 1-21 03 01-01 Гiсторыя (Айчынная i ўсеагульная).

Мэтай вучэбна-метадычнага комплексу з’яўляецца прадставiць студэнтам спецыяльнасцi 1-21 03 01-01 Гiсторыя (Айчынная i ўсеагульная) магчымыя iнструменты паспяховага засваення зместу дысцыплiны “Гiсторыя культуры Беларусi”.

Вучэбна-метадычны комплекс па “Гісторыі культуры Беларусі” закліканы замацаваць у студэнтаў сістэматычныя веды ў галіне гісторыі айчыннай культуры як на ўзроўні фактаў, так і на ўзроўні іх тэарэтычнага і канцэптуальнага асэнсавання; сфарміраваць уяўленне аб месцы і ролі культуры Беларусі ў гісторыі беларускага народа, у гісторыі еўрапейскай і сусветнай культуры. ВМК складаецца з наступных кампанентау: тэарэтычнага раздзела, практычнага раздзела, раздзела кантролю ведау,дапаможнага раздзела і інфармацыйна-метадычнай часткі. Тэарэтычны раздзел знаёміць студэнтаў з галоўнымі накірункамі вывучэння гісторыі айчыннай культуры ў беларускай і замежнай навуцы; найважнейшымі з'явамі, працэсамі, творамі, тэндэнцыямі і заканамернасцямі развіцця айчыннай культуры Практычны раздел дазваляе вызначыць адметныя рысы культуры беларускага народа на розных этапах яго гістарычнага развіцця. Дапаможны раздел змяшчае вучэбную праграму з метадычнай картай. Iнфармацыйна-метадычная частка ВМК утрымлівае спіс крыніц і літаратуры па гісторыі культуры Беларусі.

Выкладанне дысцыпліны засноўваецца на ведах студэнтаў па курсам «Гісторыя Беларусі», «Этналогія і этнаграфія Беларусі». Формай кантролю ведаў па дысцыпліне “Гісторыя культуры Беларусі” выступае залік.



ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

Канспект лекцый па дысцыплiне “Гiсторыя культуры Беларусi”

Тэма 1.1 Уводзіны

Ключавыя словы: культура, гісторыя культуры, Беларусь, нацыянальная культура, эвалюцыя, глабалізацыя.

План:

1 Гісторыя культуры Беларусі як навука

2 Гісторыя вывучэння культуры Беларусі

3 Крыніцы па гісторыі Беларусі

1Паняцце «культура» шырока ўжываецца ў грамадскіх і гуманітарных навуках, дзе яно адыгрывае прыблізна такую ролю, як паняцце цягацення ў фізіцы, рэчыва ў хіміі, арганізма ў біялогіі. У сучасных энцыклапедычных выданнях культура разумеецца як сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, якія створаны і ствараюцца людзьмі ў працэсе грамадскай і гістарычнай дзейнасці. Паняцце «культура» блізкае паводле зместу паняццю «цывілізацыя». У некаторых выпадках гэтыя паняцці ўжываюцца як сінонімы, аднак змест іх розны. Большасць культуролагаў разуме цывілізацыю як вынік прадметнай матэрыяльнай дзейнасці чалавека, у той час як культура – гэта яшчэ вынік і духоўнай, інтэлектуальнай дзейнасці. Культуру падзяляюць на матэрыяльную і духоўную, хаця гэты падзел дастаткова ўмоўны: прадмет культуры можа разглядацца ў іх адзінстве.

2 Гісторыю культуры Беларусі умоўна можна падзяліць на наступныя перыяды развіцця:



  1. 10 – 13 стст. – Гэты перыяд з’яўляецца важным этапам развіцця беларускай культуры, калі фарміраваліся яе вытокі і цывілізацыйныя карані. Былі закладзены асновы каштоўнасцей і дынаміку развіцця старажытнай культуры Беларусі. У духоўнай культуры найбольш значнымі падзеямі было прыняцце хрысціянства (992 г.), дзейнасць Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, беларускае летапісанне, манументальны жывапіс, а ў матэрыяльнай – горадабудаўніцтва, архітэктура і ўжытковае мастацтва. Крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша) – шэдэўр беларускай культуры ХІІ ст.

  2. 14 – 16стст. – перыяд развіцця беларускай культуры, калі беларуская народнасць знаходзілася у складзе Вялікага княства Літоўскага. Менавіта ў гэты перыяд завяршаецца фармаванне нацыянальнай культуры як унікальнага культурнага комплекса, які не саступае лепшым узорам культур еўрапейскіх народаў той эпохі: раманскі стыль, готыка, Рэнесанс, Рэфармацыя, барока (замкавае і культавае дойлідства, філасофія і літаратура, беларускі іканапіс і свецкае выяўленчае мастацтва, кнігадрукаванне, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Статуты ВКЛ).

  3. 17 – 18 стст. – гэта перыяд існавання Рэчы Паспалітай. Беларуская культура трапляе пад уплыў польскай і праз яе – еўрапейскай культуры. Але ў гэты перыяд фармуюцца свае нацыянальныя школы архітэктуры, іканапісу, літаратуры, кнігадрукавання: беларускае барока, праваслаўныя брацтвы, навука і адукацыя (М.Сматрыцкі, Л.Зізаній, І.Пацей,С.Полацкі, І.Капіевіч).

4) 19 – пачатак 20 ст. (да 1917 года). Культурнае развіццё нашага народа ідзе пад ціскам ідэалогіі Расійскай імперыі. Пры ўсіх складанасцях гэтага перыяда ён пазітыўна ўплываў на станаўленне нацыянальнай культуры: узнікненне навуковага беларусазнаўства, развіццё і фармаванне беларускай

класічнай літаратуры, спробы асэнсавання беларускай нацыянальнай ідэі (І.Даніловіч, М.Баброўскі, П.Багрым, В.Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, В.Іваноўскі, В.Ластоўскі, І. і А. Луцкевічы, М.Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала).



  1. звязаны з існаваннем беларускай дзяржаўнасці ў форме БССР і ахоплівае 20 – 80-я гады XX стагоддзя. У гэты час узнікае беларуская прафесійная культура, якая развіваецца пад жорсткім уплывам эстэтычных каштоўнасцей сацыялістычнага рэалізму. Нягледзячы на гэта, беларуская культура набывае сусветную вядомасць, успрымаецца ў свеце як унікальны культурны комплекс.

  2. З узнікненнем Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы (1991 г.) пачынаецца чарговы гістарычны перыяд развіцця культуры нашага народу. Найбольш актуальнымі праблемамі на сённяшні дзень з’яўляюцца праблемы захавання і творчага развіцця духоўнай спадчыны, нацыянальнай і традыцыйнай культуры.

3 Крыніцамі па гісторыі культуры Беларусі выступаюць перад усім самі помнікі культуры: матэрыяльныя, рэчавыя, вусныя, пісьмовыя. Імі з’яўляюцца архітэктурныя помнікі усіх эпох, стыляў, творы выяўленчага мастацтва, скульптура, графіка, літаратурныя творы, музыкальныя творы, вусная народная творчасць, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Важнай крыніцай па гісторыі культуры з’яўляюцца пісьмовыя крыніцы,якія распавядаюць пра асаблівасці развіцця і гістарычных умовах, у якіх адбываліся працэсы станаўлення і пашырэння беларускай культуры. У гістарычных крыніцах (напрыклад, летапіса) захаваліся звесткі пра некаторыя помнікі культуры Беларусі, якія да нашага часу не захаваліся, альбо былі знішчаны. Важнай крыніцай з’яўляюцца выявы помнікаў (фотаздымкі, малюнкі, чарцяжы і інш.).

Пытанні да самакантроля:

  1. Дайце азначэнне паняццю “культура”?

  2. У чым праявіўся сенкрытызм беларускай культуры?

  3. Якія этапы развіцця беларускай культуры вылучаюцца?

  4. Якія группы крыніц па гісторыі культуры Беларусі з’яўляюцца найбольш інфарматыўнымі?

Літаратура:

  1. Лыч Л., Навiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi. – Выд. 2. – Мінск, 1997.

  2. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. – Мінск, 2003.

  3. Смаляк С.Р. Гісторыя і сучаснасць беларускай культуры. – Мінск, 1991.


Тэма 2.1 КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЭПОХУ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАДСТВА

Ключавыя словы: каменны век, бронзавы век, жалезны век, матрыярхат, патрыярхат, бажаство, кераміка, анімізм, татэмізм, магія.

План:

1 Матэрыяльная культура. Прылады працы.

2 Кераміка.Упрыгожанні.

3 Дахрысцыянскія вераванні. Язычніцкі пантэон.

1. Матэрыяльная культура старажытнага чалавека была цесна звязана з навакольным асяродзем. Прылады працы ствараліся з крэмня, у бронзавым веку з’явіліся бронзавыя, у раннім жалезным веку – жалезныя прылады працы. Асартымент быў вельмі разнастайны: скрабкі, дзіды, наканечнікі стрэлаў, гарпуны, праколкі, шылы, нажы, сярпы, сякеры, цёслы і інш. Развіццё матэрыяльнай культуры рухала грамадства ў бок сацыяльнай арганізацыі. Вынаходніцтва прымітыўнага свідравальнага станка, вертыкальнага ткацкага станка, кола, чаўна, ганчарства стала вялікімі крокамі на шляху развіцця старажытнага чалавека.

2. Гліняны посуд, што з'явіўся ў неаліце, пакрываўся разнастайнымі арнаментамі, якія мелі магічны сэнс, а таксама задавальнялі эстэтычныя патрэбы чалавека. Элементамі арнаментаў былі адбіткі грабеньчатага і лінейнага штампа, наколы, насечкі, ямкі, пракрэсленыя рысы, якія ўтваралі паясы, вертыкальныя лініі, касыя і рамбічныя кампазіцыі. Асабліва насычанымі арнаменты на посудзе становяцца ў познім неаліце. Цела і вопратку людзі каменнага веку яшчэ з часоў позняга палеаліту ўпрыгожвалі рознымі амулетамі з зубоў ваўка, лісіцы, пясца і іншых звяроў. Пра існаванне ўжо ў старажытным каменным веку культу ваўка сведчаць выяўленыя на некаторых тэрыторыях яго рытуальныя пахаванні і экспанаванне ваўчыных чарапоў. Як паказана многімі даследчыкамі, пазней воўк увасабляў хтанічнае (падземнае) бажаство. Такая повязь міфалагічных персанажаў з жывёламі мае вытокі ў татэмных уяўленнях, надзвычай характэрных для палеаліту і мезаліту. Як мяркуюць даследчыкі па матэрыялах з суседняй Літвы, у тыя эпохі ў рэлігійных уяўленнях дамінаваў вобраз "Гаспадара звяроў", які ўяўляўся ў вобразе лася і іншых дзікіх жывёлін.

3. У палеаліце яшчэ вельмі рана ўжываць тэрміны "бог" або "бажаство". Міфалагічныя персанажы таго часу былі толькі іх правобразамі. Старажытныя жыхары тых жа Елісеевіч на Браншчыне ў магічных мэтах выкарыстоўвалі так званыя чурынгі - пласціны з біўняў маманта, аздобленыя геаметрычнымі арнаментамі, сярод якіх вядомы паралельныя лініі, зігзагі, шасцівугольнікі. На адной пласціне сярод геаметрычнага арнаменту маюцца дзве схематычныя выявы канічных чумаў, на іншай пласціне "жытло" паказана з паўкруглым дахам. Шырока вядомыя на многіх палеалітычных стаянках Еўропы вырабленыя з косці фігуркі жанчын, празваных "палеалітычнымі Венерамі". Адна такая змайстраваная з біўня маманта статуэтка знойдзена непадалёку ад тэрыторыі Беларусі на стаянцы Елісеевічы ў Бранскай вобласці. Яна адрозніваецца ад аналагічных знаходак Усходняй Еўропы больш дасканалай прапорцыяй форм. Галава ў елісеевіцкай статуэткі была, магчыма, адбітая або адсутнічала з самага пачатку. На многіх іншых палеалітычных статуэтках галовы, асабліва твар, выяўлены вельмі схематычна. На мезалітычных стаянках Беларусі амаль не маецца знаходак рога і косці, якія былі адпаведным матэрыялам для арнаментавання і дробнай пластыкі. Па гэтай прычыне цяжка што-небудзь сказаць пра рэлігію і мастацтва таго часу. Толькі пад Смаргонню ў жвіровым кар'еры знойдзены масіўны выраб з рога, пакрыты нарэзкавым і кропкавым узорам. У новакаменны час пашыраюцца выявы антрапаморфных істот. Такая выява знойдзена на адной з пасудзін з паселішча Юравічы ў Калінкавіцкім раёне ("мужчына з качкай"). На косці.з возера Вячэра ў Любанскім раёне былі выгравіраваны мужчынскія, таксама схематычныя выявы, адна з іх трымае ў руцэ рэч, падобную на сякеру. Майстэрства старажытных скульптараў найбольш праявілася ў антрапаморфных выявах з Асаўца Бешанковіцкага раёна, дзе знойдзены дзве выявы людзей - драўляная і касцяная. Абедзве скульптуркі ўяўляюць еўрапеоідны антрапалагічны тып. Звязана гэта з тым, што старажытныя майстры стваралі абагульненыя вобразы сваіх супляменнікаў.

Калі ў мастацтве палеаліту антрапаморфныя выявы прысвечаны пераважна жанчынам, то ў неаліце Беларусі сустракаліся толькі мужчынскія выявы - вобразы нейкіх міфічных герояў і духаў. Гэта было выклікана складваннем патрыярхальных родавых каЛектываў, дамінаваннем у гаспадарцы паляўнічых і пастухоў. У той час як палеалітычныя жаночыя статуэткі адлюстроўвалі перш за ўсё біялагічны пачатак у чалавеку пры схематычным паказе галавы і твару, то неалітычныя мастакі асноўную ўвагу надавалі твару з індывідуальнымі асаблівасцямі. Чалавек у гэты час усё больш асэнсоўваў сябе мыслячай істотай.

На тэрыторыі Беларусі знойдзены толькі адзінкавыя пахаванні каменнага веку. Таму мы не ведаем тагачасных пахавальных абрадаў і не можам рэканструяваць вераванні, звязаныя з культамі мёртвых. Толькі з позняга неаліту паходзіць некалькі пахаванняў на Росі ў Ваўкавыскім раёне, пакінутых носьбітамі культуры шарападобных амфар. Мяркуючы па канструкцыі магіл і тым, што ў іх змяшчалася, шарападобнікі практыкавалі як культы памерлых, так і плоднасці.

Пытанні да самакантролю:


  1. Ахарактарызуйце асаблівасці матэрыяльнай культуры старажытнага чалавека?

  2. Вызначце асаблівасці мастацкага асэнсавання свету старажытным чалавекам?

Літаратура:

Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. – Мiнск: Экаперспектыва, 2000–2005. – 6 т.

Качаноўскі, У.У. Гісторыя культуры Беларусі : вучэб. дапаможнік / У.У. Качаноўскі. – Мiнск : НКФ «Экаперспектыва», 1994. – 162 с.

Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь : вучэб. дапаможнік / Л. Лыч, У. Навiцкi. 2-е выд. – Мiнск : ВП «Экаперспектыва», 1997. – 453 с.


ТЭМА 3.1 КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ Ў 9-13 СТСТ.: АРХІТЭКТУРА І МАСТАЦТВА

Ключавыя словы: архітэктура, крыжова-купальны храм, дзяцінец, плінфа, неф, хоры, галаснік.

План:

  1. Горадабудаўніцтва. Грамадзянскае дойлідства.

  2. Ваеннае дойлідства

  3. Полацкая і гродзенская школы дойлідства

1 Большая частка гарадоў беларускіх зямель з’явіліся ў выніку развіцця пасяленняў раннежалезнага веку. Крыніцамі іх фарміравання станавіліся рамесна-гандлёвыя пасяленні, ваеннаумацаваныя цэнтры, адміністратыўныя і рэлігійныя цэнтры. Важную ролю ў росце гарадоў адыгрываў гандлёвы шлях “з варагаў ў грэкі”, які даваў магчымасць гарадам ператварацца ў буйное паселішча. Асноўным матэрыялам пры будаўніцтве з’яўлялася дрэва. Цэнтр горада- пасад, з добра умацаваным дзяцінцам выконывалі ролю важнейшай часткі горада. Вакольны горад быў прызначаны для пражывання рамесна-гандлёвага насельніцтва, торг – змяшчаў майстэрні і месца гандлю. Вуліцы гарадоў 9-13 ст. былі вузкімі, дамы – драўлянымі і невялікімі па памерах. Усяго ў старажытных летапісах упамінаецца аб існаванні на беларускіх землях 35 гарадоў, найбольш старажытныя – Полацк, Тураў, Віцебск, Брэст, Мінск, Гомель, Ваўкавыск, Гродна, Орша, Копысь, Друцк, Пінск, Мазыр і інш. Прыкладам грамадзянскай мураванай забудовы з’яўляецца адзіны вывучаны помнік. Ён знаходзіцца на поўдзень ад Ніжняй царквы ў Гродна. Гэты так званы княжы церам відавочна быў пабудаваны на мяжы 12-13 ст. Рэчы, знойдзеныя вакол, былі датаваныя 12-13 стст. Зпадлога церама была выкладзена з керамічнай рознакаляровай пліткі, рэшткі якой ў вылікай колькасці былі знойдзены археолагамі.

Церам быў складзены парадавай кладкай з плінфы, злучаных цамянкай. Звонку ўкладзены ў мур дэкаратыўныя, амаль неапрацаваныя валуны. Паўночная сцяна захавалася на даўжыню 9,72 м і на вышыню каля 2 м. У сярэдзіне паўночнай сцяны - уваходны праём шырынёй 1,6 м. Заходняя частка церама ўнутры памяшкання з захаду на ўсход мае даўжыню 6,5 м. Падмурак вельмі не вялікі - адзін шэраг валуноў, пакладзеных на глыбіню 35 см. Пры яго раскопках знойдзены, як сказана, керамічныя пліткі падлогі (у тым ліку фігурныя) і зліткі расплаўленага волава даху

2 Ваеннае дойлідства было прадстаўлена гарадскімі умацаваннямі. Муры, што абаранялі горад ад нападзення былі драўлянымі. Складзеныя з тоўстага бярвення, іх часта абмазывалі глінай. Рабілі гэта з мэтай процістаяць падпаленым стрэлам. Адзіным помнікам абарончага дойлідства, што дайшоў да нашых дзён з’яўляецца Камянецкая вежа. Яна адносіцца да тыпу валынскіх веж. Згодна з летапісамі, Камянецкая вежа ўзведзена паміж 1276 і 1288 гадамі. Па загаду галіцка-валынскага князя Уладзіміра Васількавіча градаруб Алекса знайшоў месца, дзе ў хуткім часе з’явіліся горад і Вежа з драўляным замкам.

Камянецкая вежа адносіцца да тыпу валынскіх і мае агульныя рысы з вежамі-данжонамі, распаўсюджанымі ў 12-13стагоддзях у Заходняй Еўропе. Пяціяруснае круглае ў плане збудаванне стаіць на каменным фундаменце вышынёй каля 2,3 м і дыяметрам 16 м. Вежа складзена з цэглы цёмна-чырвонага і жаўтаватага колераў. Вежа ў Камянцы была абарончай і мае мала элементаў архітэктурна-дэкаратыўнай пластыкі: вузкія байніцы, 4 плоскія нішы з паўцыркульнымі завяршэннямі. Верхнюю пляцоўку акружаюць 14 прамавугольных зубцоў з адтулінамі для агляду, па перыметры асаблівым чынам выкладзена дэкаратыўная паласа.

3 Полацкай архітэктурнай школы пачалі фарміравацца на аснове і пад уплывам візантыйска-кіеўскіх традыцый. Але ўжо ў 1-й палове 12 ст. мураванае будаўніцтва ў княстве пайшло па іншым, чым у Кіеве, шляху. 3 аднаго боку, яму характэрна захаванне архітэктурных форм, ад якіх ужо ў пачатку 12 ст. адмовіліся ў Кіеве (выкарыстанне муроўкі «са схавным радам», каменных блокаў, плоскіх лапатак, абхадных галерэй), з другога - рашучы перагляд крыжова-купальнай сістэмы храма. Будаўнікі, не адмаўляючыся ад яе канструкцыйнай асновы, за кошт пераразмеркавання мас акцэнтуюць увагу на вежападобнасці сілуэта царквы. Яснасць архітэктурнай кампазіцыі, сіметрычная ўпарадкаванасць форм, аб'ядноўваючых прастору, падкрэсліваюць панаванне вертыкальнай дамінанты. Але найбольш красамоўным сведчаннем новаўвядзенняў полацкіх дойлідаў з'яўляецца перанос падкупальнай прасторы ад усходу і размяшчэнне яе над заходнімі парамі слупоў. У 12 ст. у Полацкім княстве сфармавалася самабытная школа дойлідства, для якой характэрным было з’яўленне храмаў вежападобнай канструкцыі, муроўка з плінфы метадам «схаваных радоў», крыжова-купальны храм і цэнтрычнасць кампазіцыі (Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасінеўская царква, Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы і сабор Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, царква Дабравешчання ў Віцебску). Да сёняшняга дня вядома пра 13 помнікаў полацкай архітэктурнай школы, сярод якіх адна грамадзянская пабудова. Акрамя знакамітага Сафійскага сабору і іншых манастырскіх храмаў, мамабытным помнікам з’яўляецца храм-трыконх, нетыповы для усходнеславянскага рэгіёну. Самабытная архітэктурная школа склалася ў 12 ст. і ў Гродне. Адметнасці Гродзенскай школы: планавасць структуры, цагляная роўнарадавая муроўка, дэкор фасадаў з шліфаваных валуноў і пліт, выкарыстанне галаснікоў у сценах і скляпеннях, маёлікавых пліт на падлозе (Барысаглебская (Каложская) царква, Ніжняя і Прачысценская цэрквы, княжацкі палац).

Пытанні да самакантроля:


  1. Што сабой уяўляе крыжова-купальны храм?

  2. У чым асаблівасці полацкай і гродзенскай архітэктурнай школ?

  3. Што такое плінфа?

Літаратура:

 1 Грабянчук І.В. Гісторыя Беларусі: Культура: вучэбны дапаможнік. Мінск: БДЭУ, 2009. - 94 с


ТЭМА 3.2 КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКХ ЗЯМЕЛЬ Ў 9-13 СТСТ.: АРХІТЭКТУРА І МАСТАЦТВА.

Ключавыя словы: фрэска, ікона, мазайка, готыка, раманскі стыль, крыжова-купальны храм, арцель.

План:

1 Выяўленчае мастацтва. Манументальны жывапіс.

2 Іканапіс.

3 Візантыйскія і заходнееўрапейскія уплывы на архітэктуру Беларусі.

1У сувязі з пашырэннем сферы выкарыстання гліны, дрэва, каменя, а таксама асваеннем спецыфікі апрацоўкі (гравіроўка, чаканка, зярненне, пазалота, чарненне) металаў, шкла, бурштыну развіваецца рамесніцтва і ўзрастае патрэба ў дэкарацыі прадметаў побыту, жылля, упрыгожванняў. У якасці такіх прадметаў служылі крыжы, падсвечнікі, рытуальны і свецкі посуд, царскія вароты, званы, абклады кніг і абразоў, кафля, а таксама розныя ўпрыгожванні: падвескі, бранзалеты, пярсцёнкі, завушніцы, пацеркі, абярэгі. У 13 ст. былі вядомыя такія рамёствы, як кераміка, разьба па дрэве, кавальства, шкларобства, злотніцтва, ліцейная справа.

Унутраныя сцены храмаў, апсіды, слупы і скляпенні былі размалёваныя фрэскамі (фарба па сырой тынкоўцы). Тэматыкай такіх роспісаў служылі канкрэтныя эпізоды і сюжэты паводле Старога і Новага Запаветаў, выявы Святой Тройцы, Ісуса Хрыста, Багародзіцы, Апосталаў, хрысціянскіх святых. Найбольш папулярнымі сюжэтамі былі «Еўхарыстыя» (Сафійскі і Спаса-Прэабражэнскі саборы ў Полацку), «Распяцце» (Пятніцкая і Спаская цэрквы ў Полацку), «Стрэчанне», «Благавешчанне», інш. Выдатным помнікам,які унутры ўвесь размаляваны фрэскамі з’яўляецца Спаса-Прэабражэнская царква Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Фрэскі датуюцца перыядам жыцця самой асветніцы Ефрасінні Полацкай. Гэта адзіны помнік, які захоўвае арыгінальныя роспісы 12-13 ст., самыя старажытныя на тэрыторыі усходнеславянскага рэгіёна (не лічачы роспісаў Сафійскіх сабораў ў Кіеве, Ноўгарадзе і Полацку).

2 У 9-13 ст. іканпіс беларускіх зямель быў прадстаўлены выключна прывазнымі іконамі і іншымі прадметамі культу. Мясцовыя майстры авалодалі тэхнікай выканання іканаграфічных фобразаў з косці, дрэва і металу. Культавая пластыка малых форм разам з свецкімі ювелірнымі вырабамі складае асноўную частку скульптурных твораў 11-13 стст., значная колькасць якіх прывозілася з розных рамесніцкіх цэнтраў, напрыклад з Кіева, які меў цесныя сувязі з Візантыяй. Некаторыя мастацкія вырабы траплялі на тэрыторыю Беларусі непасрэдна з Візантыі, а некаторыя вырабляліся мясцовымі майстрамі ў старажытных беларускіх гарадах. Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 г. у гарадах Русі ўзрасла колькасць візантыйскіх майстроў, асабліва ў Кіеве.

Асаблівую папулярнасць сярод культавых вырабаў мелі літыя крыжы, абразы, крыжы-энкалпіёны (крыжы, з месцам для захоўвання мошчаў святых). Значную колькасць сярод культавых літых вырабаў складаюць выявы Барыса і Глеба. Вялікі попыт на крыжы і крыжы-энкалпіёны прывёў да ўзнікненне іх масавай вытворчасці і да зніжэнні ях мастацкіх і тэхнічных якасцяў. Вялікую групу твораў дробнай пластыкі, якія таксама мелі культавае прызначэнне, складаюць віслыя пячаткі-булы, якімі карысталіся члены княжацкай сям'і, або духавенства. На пячатках размяшчаліся выявы святых, партрэты уладара, царкоўныя сімвалы. Блізкімі па вырашэнню былі і свінцовыя пломбы, якімі карысталіся ў асяроддзі гандляроў. Меньшыя па памерах, у адрозненне ад пячатак, яны тасама звычайна мелі на адным боку выяву святога-заступніка, на другім - шасці- ці чатырохканцовы крыж, а таксама пачатковыя літары гаспадароў, якім належаў той ці іншы тавар абазначаны пломбамі. Штэмпелі для выканання адбткаў адліваліся з цвёрдых металаў ці сплаваў, а самыя адбіткі рабіліся на паверхні свінцовых пласцін.

Матэр'ялам для разных вырабаў служылі мяккі камень (часцей сланец з тонкай структурай), косць і дрэва. Разныя абразкі звычайна уяўлялі сабой невялікія па памерах пласцтны ад 4 да 6 см з таўшчынёй ад 0,5 да 0,7 см, якія насілі на шыі ў скураным мяшэчку, на раменьчыку па аднаму ці па некальку, часам уперамешку з пацеркамі. На абразках былі выявы Хрыста, Маці Боскай, апосталаў і асобных святых, шанаваных у той ці іншай мясцовасці.

3 Хрысціянства паставіла чалавека ў кантэкст грамадства, якое становіцца для чалавека аб’ектам і прадметам рэалізацыі яго прызначэння і здольнасцей. Кардынальна мяняецца сэнс жыцця: палюбі Бога свайго, палюбі бліжняга, спяшайся рабіць дабро, быць карысным грамадству і, як узнагарода, – несмяротнасць душы, жыццё вечнае. Хрысціянства ў старажытнай Беларусі было вядомым задоўга да афіцыйнага яго прыняцця ў Кіеве (988 г.) і ў Полацкім княстве (992 г.). Хрысціянства сфармавала беларускую культуру, паставіла народ у кантэкст еўрапейскай цывілізацыі, дало хрысціянскую мараль і этыку, спрыяла развіццю пісьменства, літаратуры, тэалогіі, філасофіі, права, іканапісу, жывапісу, музыкі, мураванага дойлідства. Візантыйская культура аказаля вілікі уплыў на развіццё беларускай: мноства накірункаў, жанраў, відаў было запазычана. Запазычанне адбывалася шляхам пераасэнсавання, а не прамога капіравання. Вялікае значэнне мела і заходнееўрапейская культура, якая пранікала праз кантакты з варагамі, польскімі княствамі і іншымі народамі. У архітэктуры з Візантыі быў запазычаны крыжова-купальны храм, фрэскавыя і мазаічныя роспісы, пісьменства і іншае. Першыя арцелі і майстры архітэктары, што будавалі мураваныя храмы на Беларусі, паходзілі з візантыйскіх зямель. Гатычны і раманскі стылі прыйшлі на беларускія землі з Заходняй Еўропы.



Пытанні для самакантролю:

  1. Што такое фрэска?

  2. Што такое мазайка?

  3. Што сабою уяўляе тэхніка перагародкавай эмалі?

  4. Які уплыў на архітэктуру беларускіх зямель аказала Візантыя?

  5. Які уплыў на архітэктуру беларускіх зямель аказала Заходняя Еўропа ў 11-13 ст.?

Літаратура:

  1. Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. Т.1. – Мн., 2007.

  2. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 2004.

  3. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь 2-е выд., дап. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997.

  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка