Гісторыя і час стварэння музея




Дата канвертавання23.03.2016
Памер33.35 Kb.








Гісторыя і час стварэння музея.

Краязнаўчы музей Талькаўскай школы быў адчынены ў 1982 годзе намаганнямі вучняў і настаўнікаў. Кіраўніком музея тады была Сідаровіч Валянціна Маісееўна, дырэктарам школы Аляшкевіч Флор Віктаравіч.


  1. Мэты і асноўныя напрамкі работы.

Мэта музея – выхаванне будучых грамадзян Беларусі сродкамі краязнаўства.

Напрамкі працы:



  1. Папаўненне фондаў музея новымі экспанатамі. Для гэтага на штогадовым свяце “Наш край” праводзім выставу-конкурс новапрынесеных рэчаў, узнагароджваем усіх вучняў, якія прынеслі новыя экспанаты.

  2. Падрыхтавана і працуе група вучняў-экскурсаводаў па кожным з раздзелаў.

  3. Штогод праводзім турыстычны паход з мэтаю вывучэння роднага краю: “Па Коласавых мясцінах Пухавіччыны”, “Па старых сядзібах і храмах Пухавіччыны”, “Па археалагічных помніках Талі і Свіслачы”, “Дарогамі паўстанцаў 1863 года” і інш. Вынікі даследаванняў афармляюцца ў выглядзе альбомаў.

  4. Вучні-краязнаўцы ўдзельнічаюць у агульнабеларускіх конкурсах: “Лепшы турыстычны маршрут”, “Дзень Зямлі”, “Мой радавод”, “Чарнобыль – мой боль”, “Блізкая гісторыя”, “Халакост” і інш. Амаль усе працы узнагароджаны дыпломамі.

  5. Збіраем і запісваем легенды нашага краю аб паходжанні назваў вёсак, урочышчаў, а таксама песні, абрады, складаем тапанімічныя карты нашых урочышчаў.

  6. Рыхтуем і ладзім каляндарныя абрадавыя святы: Каляды, Гуканне вясны, Юр’я ў Тальцы, Суціне.

  7. Складзены гісторыі разбураных святынь нашага краю: Блужскай Успенскай царквы, касцёла св. Антонія на Сарафінавай гары, Мацеевіцкай царквы Іллі-Прарока.

  8. Удзельнічалі ў археалагічных раскопках, што праводзіла НАН Беларусі ў 2002 г. ў Арэшкавічах. Знойдзеныя экспанаты НАН перадала ў школьны музей, на яе аснове быў створаны археалагічны раздзел.

  9. З 2001 года праводзім у ДК і на беразе Талі ў першую нядзелю кастрычніка Талькаўскі фестываль, на які запрашаем дзіцячыя фальклорныя калектывы, паэтаў, бардаў.

  10. Штогод праводзім свята ”Наш край”, на якім падводзім вынікі краязнаўчых даследаванняў за год у розных формах і па розных тэмах: “Славутыя людзі нашага краю”, “Паўстанне 1863 года ў Ігуменскім павеце”, “Легенды нашага краю”, “Гісторыя нашых вёсак”, “Гісторыя школьніцтва”, канферэнцыя “Вайна вачыма маіх аднавяскоўцаў” і інш..

  11. Працягвецце праца ў НГАБ над пошукам і апрацоўкай дакументаў па тэмах “Талька і наваколлі”, “Паўстанне 1863 г. у Ігуменскім павеце”.

  12. Як вынікі краязнаўчых даследаванняў выдалі ў 2004 годзе краязнаўчы нарыс “Талька і наваколлі”, а ў 2006 – буклет “Талька”.

2. Раздзелы экспазіцыі:

кароткая характарыстыка.

1-шы раздзел: “Этнаграфічны”. Тут сабраныя прылады працы, адзенне, посуд, хатняе начынне нашых продкаў у ХІХ-ХХ ст..

2-гі раздзел: “Археалагічны”: карта краю з нанесенымі на ёй археалагічнымі помнікамі, крэмневыя прылады працы, кераміка і іншыя рэчы, знойдзеныя вучнямі ў час археалагічных раскопак у Арэшкавічах, экспедыцый па археалагічных помніках, а таксама адзіночныя знаходкі з Мацеевічаў, Талькі, Арэшкавічаў, Блужы.




Крамянёвыя прылады з археалагічнай калекцыі
3-ці раздзел: “Святло далёкага мінулага” уключае стэнды з інфармацыяй пра прыроду, легенды, гісторыю мястэчка Талька, храмы нашай мясцовасці, славутых людзей, кнігі, падораныя нашаму музею пісьменнікамі, якія нарадзіліся, жылі ці прыязджалі ў Тальку: Пятром Рунцом, Алесем Бачылам, Алесем Карлюкевічам, Аляксандрам Капусціным, Уладзімірам Арловым і інш.

4-ты раздзел: “У гады ліхалецця” змяшчае матэрыялы пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў нашым краі: падпольны антыфашысцкі рух у Тальцы, трагедыю талькаўскіх яўрэяў, партызанскія атрады ў нашай мясцовасці, вайсковы рыштунак і зброю, асабістыя рэчы, успаміны і фота удзельнікаў вайны, спіс загінуўшых з Талькаўскага сельсавета.



  1. Найбольш цікавыя экспанаты і матэрыялы.

  1. Крэмневы нож бронзавага веку (ІІ тыс . да н. э.), знойдзены ў торфе на балоце Ваяціна.

  2. Каменная сякера бронзавага веку, знойдзена ля вёскі Мацеевічы.

  3. Штрыхаваная кераміка, крыца ранняга жалезнага веку з гарадзішча Замачак на Талі. Гэтыя рэчы сведчаць пра тое, што наша мясцовасць засялялася ўжо з часоў бронзавага і ранняга жалезнага веку.

  4. Пісьмо Віктара Куца, лейтэнанта, танкіста, што загінуў пры вызваленні Талькі 2 ліпеня 1944 г.. Гэта пісьмо даслала нам яго сястра з Украіны.

  5. Ручнік ільняны, саматканы, з тканым узорам, перададзены Пілюцінымі. Тканы ў Аршанскім раёне ў традыцыях Падняпроўя.

  1. Якія экскурсіі можа прапанаваць музей

для вучняў школ раёна.

  1. Этнаграфія нашага краю.

  2. Археалогія нашага краю.

  3. Гісторыя Талькі.

  4. Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка