Гісторыя бсср у пяці тамах




Дата канвертавання17.03.2016
Памер46.04 Kb.
Крэўская унія

Першы вар’янт развіцця падзеяў (“Гісторыя БССР у пяці тамах” гал. рэд.калегія Ігнаценка, Абэцэдарскі, Буслаў, Каменская, Караткевіч, Краўчанка і інш.,Выд-ва “Навука і тэхніка”, Мінск 1972г. стар. 163-169, том І)

У канцы XIV ст., пасля разгрому ў 1380 годзе татара-манголаў на Куліковым полі, умацавалася палітычнае значэнне Масквы як цэнтра Рускай дзяржавы. Вялікія князі Маскоўскія, прэтэндуючы на ролю наследнікаў вялікіх князёў Кіеўскай Русі, імкнуліся аб’яднаць усе былыя старажытнарускія землі пад сваёй уладай. Адначасова ў падуладных літоўскім князям заходнерускіх землях узмацнілася цяга да Масквы. Гэты сур’ёзна непакоіла літоўскіх феадалаў і зрабіла ўплыў на знешнепалітычны курс вялікакняжаскай улады.

Саюз ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўскім праз шлюб Ягайлы з дачкой Дзмітрыя Данскога, наконт чаго вяліся перамовы, не быў заключаны. Літоўскія князі і баяры палічылі саюз з Масквой нявыгадным і небяспечным для сябе.

Якраз цяпер склаліся ўмовы, якія падрыхтавалі глебу для палітычнага аб’яднання (уніі) Польшчы і ВКЛ. Абедзвюм дзяржавам пагражаў Тэўтонскі ордэн. Разам з тым польскія феадалы разлічвалі пашырыць свае ўладанні за кошт зямель ВКЛ. Літоўскую ж арыстакратыю на саюз з Польшчай прыспешвала незадавальненне, што нарастала ў беларускіх, украінскіх і рускіх землях супраць улады літоўскіх князёў, цяга гэтых зямель да Рускай дзяржавы і імкненне апошняй узяць пад сваю ўладу заходнія землі былой Старажытнарускай дзяржавы, а таксама абвастрэнне палітычнай і дынастыйнай барацьбы ў сваім ВКЛ. Літоўскія феадалы разлічвалі з дапамогай уніі з Польшчай умацаваць сваё становішча ў беларускіх і ўкраінскіх землях і адначасова аслабіць тут уплыў Рускай дзяржавы. У 1385г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання Літвы і Польшчы. У акце Крэўскай уніі, які 14 жніўня 1385г. разам з Ягайлам падпісалі яго браты Скіргайла, Карыбут, Лугвен і Вітаўт, літоўскія князі далі абяцанне “на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія, рускія да кароны Польскай”. Акрамя таго, Ягайла разам з падданымі абавязаўся прыняць у хуткім часе каталіцкую веру. У 1386г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ён прыняў каталіцтва і, атрымаўшы імя Уладзіслаў, узяў шлюб з польскай каралевай Ядвігай, дачкой памерлага караля Польшчы Людовіка.Умовы Крэўскай уніі былі на карысць польскай знаці, але не задавальнялі ні літоўскіх, ні беларускіх феадалаў. Яны не хацелі мірыцца са стратай дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ і не прызналі унію. Яе ажыццяўленне зацягнулася на доўгі час, ды наогул унія адбылася далёка не ў такой форме, як таго хацелася польскім феадалам.У ВКЛ, асабліва ў беларускіх землях, пачалася барацьба супраць Ягайлы і яго унітарнай палітыкі.



Палітычнае падначаленне ВКЛ польскаму каралю давала значныя магчымасці для каталіцкай экспансіі ў беларускія землі. Пасля уніі тут насаджваецца каталіцкае землеўладанне, будуюцца касцёлы і каталіцкія манастыры (кляштары). Напрыклад, у 1387г. Ягайла заснаваў касцёл і плябанію (прыход каталіцкай царквы) у Гайне (на паўночны захад ад Лагойска). Каля 1390 г. былі заснаваны касцёлы ў Менску і Берасце. Шмат беларускіх зямель было падаравана каталіцкай царкве (частка Гарадзенскага раёна). Незадавальненне уніяй у літоўскіх і беларускіх землях больш за ўсё бачна пад час барацьбы Вітаўта з Ягайлам у 1389-1392гг. Літоўскія феадалы ў саюзе з беларускімі імкнуліся аднавіць сваю палітычную ролю ў ВКЛ. Барацьба Вітаўта супраць палітыкі Ягайлы і польскіх федалаў закончылася пагадненнем у Астрове ў жніўні 1392г. Кароль Ягайла вымушаны быў пайсці на ўступкі. Новая унія істотна адрознівалася ад Крэўскай: фактычна прызнаючы Вітаўта вялікім князем літоўскім, Астроўскае пагадненне гарантавала ВКЛ аўтаномны дзяржаўны рэжым у саюзе з Польшчай і пад вярхоўнай уладай польскага караля. Вітаўт пачаў рознабаковае рэфармаванне зямель яму падуладных.

Другі вар’янт развіцця падзеяў (“Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”частка І, Я.А. Юхо, РІВШ БДУ, Мінск 2000г., стар. 138-153)

ВКЛ з першых дзён існавання вымушана было прыняць на сябе ўдары нямецка-каталіцкіх захопнікаў, якія імкнуліся заняволіць усе народы Усходняй Еўропы. Натхнялі і арганізоўвалі гэтыя разбойніцкія напады германскія імператары і вярхі каталіцкага духавенства, каб усталяваць сваё панаванне. Галоўная роля ў гэтых агрэсіўных планах адводзілася нямецкім феадалам. У якасці іх саюзнікаў выступалі феадалы іншых каталіцкіх дзяржаваў Еўропы, у тым ліку вярхі духавенства і многія феадалы Польшчы. Першы крыжовы паход у Прусію, арганізаваны ў 1222 годзе, адбыўся з актыўным удзелам анямечаных польскіх князёў Генрых Сілезскага і Конрада Мазавецкага, біскупаў гнезненскага, уроцлаўскага, кракаўскага, пазнанскага, любускага і іншых феадалаў. Нямецкая агрэсія на славянскіх і прыбалтыйскіх землях вялася рознымі сродкамі і метадамі, але мела на мэце толькі адно – заняволіць і анямечыць мясцовае насельніцтва. Спачатку – ваенныя паходы, захопы зямель, крыху пазней пранікненне нямецкіх купцоў і рамеснікаў у гарады і перасяленне значнай часткі нямецкіх каланістаў у сельскія мясціны. Каланізацыя ў Польшчы набыла велізарны размах, бо ёй спрыялі анямечаныя польскія феадалы і духавенства. У ХІІІ-ЧШМ ст. Ва ўсіх буйных польскіх гарадах вярхі складаліся з немцаў і анямечаных палякаў, а нямецкія парадкі і права панавалі ва ўсёй дзяржаве. Асабліва ўзрасло нямецкае засілле пры Казіміры ІІІ, які ў 1335 г. аддаў немцам Сілезію, а ў 1343г. падараваў крыжаносцам польскае Памор’е і шмат іншых земляў, тым самым адрэзаўшы Польшчу ад Балтыйскага мора. Пры ім толькі ў Львоў перасяліліся 1200 нямецкіх сем’яў. Наступнік Казіміра ІІІ венгерскі кароль Людовік, які сам у маладосці ўдзельнічаў у разбойніцкіх паходах крыжаносцаў на Беларусь і Літву, у 1380г. на чале Польшчы паставіў немца (мужа сваёй старэйшай дачкі) Сігізмунда Люксембургскага. Калі пры Казіміры ІІІ і Людовіку Венгерскім немцы захоплівалі польскія землі часткамі, дык пасля ўзыходжання на польскі прастол у 1384г. Людовікавай дачкі Ядвігі (яна была заручана з Вільгельмам Габсбургам Аўстрыйскім) уся Польшча павінна была перайсці ў рукі Габсбургаў, бо і сама Ядвіга з сямі гадоў выхоўвалася пры Венскім двары. Небяспека пераходу ўсёй Польшчы ў рукі немцаў крыху працвярозіла польскіх феадалаў, і яны вырашылі ісці на скасаванне дамовы з Вільгельмам Аўстрыйскім і вырашылі пачаць перамовы з вялікім князем Літоўскім Ягайлам аб яго жаніцьбе з Ядвігай і саюзе дзвюх дзяржаваў. Войны з ВКЛ у ЧШМст польскія ўрадавыя колы вялі з пераменным поспехам. У 1376г войскі ВКЛ спустошылі значную частку Польшчы і захапілі 23 тыс. Палонных. Не менш спусташальным быў паход Ягайлы на цэнтральную Польшчу ў 1383 і 1384гг., Хроніка Быхаўца: “Князь Ягайла, спустошыўшы Польскую зямлю, узяў шмат палонных, золата і срэбра і дарагіх камянёў і, забраўшы невыказнае мноства скарбаў, прыйшоў у сваю сталіцу Вільню... І пасля гэтага паланення правёў Ягайла граніцу з Польшчай па Белую ваду, г.зн. па раку Віслу”. Скарыстоўваючы імкненне народаў абедзвюх дзяржаваў да саюза і дружбы, польскія феадалы і біскупы хацелі ператварыць яго ў сродак захопніцкай палітыкі і насаджэння каталіцызму ў Беларусі, Літве і Украіне. Вядомы ў гістарычнай літаратуры тэкст Крэскага дагавора, хутчэй за ўсё з’яўляецца інструкцыяй, што атрымалі польскія паслы, едучы на перамовы ў Крэва да Ягайлы. Аднак ні ў якім разе гэты тэкст не можа разглядацца як міжнародны дагавор дзвюх суверэнных дзяржаваў, і тым болей, - як акт капітуляцыі ВКЛ пасля перамогі над Польшчай у 1384г. Не выключна, што гэты акт – сфальсіфікаваная падробка больш позняга часу.

См. Стар. 142.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка