Гісторыя беларускага нацыянальнага касцюма




Дата канвертавання03.05.2016
Памер31.81 Kb.
Утверждаю

Директор СШ №1 г.п. Россь

_________ Караченцев А.А.

Гісторыя беларускага нацыянальнага касцюма.
Кожная краіна мае свю сімволіку: нацыянальны сцяг, герб, гімн. Нацыянальны касцюм з’яўляецца такім жа своеасаблівым сімвалам.

Ва ўсім свеце людзі берагуць і паважаюць свой нацыянальны касцюм, таму што ен адлюстроўвае непаўторнасць нацыі.

Зараз мы разам з вамі пазнаемімся з гісторыяй беларускага нацыянальнага касцюма. І дапаможа нам у гэтым куфар.

Звычайна ўся вопратка сям’і хавалася ў вялікім куфры.

Шырокі, высокі, акованы куфар…

У пахучым куфры важка ўсе ляжала,

Што сама бабуля працай рук прыдбала.

Першае, што мы дастанем з нашага куфра, - гэта пучок ільну. Менавіта гэта расліна з маленькімі блакітнымі кветачкамі – вочкамі падаравала нам нацыянальны касцюм.

Лен, ці як яго яшчэ называюць паўночнае золата, або паўночны шоўк – культура, якая са старажытных часоў выкарыстоўвалася людзьмі. З ільну выраблялі штодзенннае адзенне, бялізну, адзенне для ваеннага ўжытку, палотны для напісання карцін. Ільном нават плацілі даніну.

У мінулым лен лічыўся лекавым сродкам, што і зараз даказвае медыцына. Само слова “ лен” у перакладзе з лацінскага азначае “ найбольш карысны”. Лен вельмі добра ўбірае вільгаць і адначасова хутка аддае яе, высыхае. Прыродная якасць ільну вельмі добра падыходзіць беларускаму ўмераннаму клімату: летам ільнаная вопратка захоўвае прахалоду, а зімою даруе цяпло. Менавіта гэтыя якасці ільну ўжо даўно былі ацэнены людзьмі.

Колькі ж патрэбна было ўменняў і сіл, каб на свет з’явілася белая кашуля. Спачатку лен вымачаць у рацэ, высушаць і будуць мяць і трапаць, часаць грабянцамі як дзявочую касу, пакуль ен не ператворыцца ў кудзелю. Колькі дзявочых слез над ею праліта.

Я малодзенька прала

Пад лед кудзелю пускала

Плывіце, кудзелькі, валакном

Ка мне малодзенькай палатном.

І вось з такой кудзелі зімовымі вечарамі пад працяжныя песні жанчыны пралі танюсенькія ніткі. А з нітак ткалі доўгія скруткі палатна.

А ўжо з палатна шылі вопратку. Што ж апраналі нашы продкі? У першую чаргу гэта была кашуля. Кашуля асноўная часка мужчынскага і жаночага беларускага адзення. Яе насілі ў любым узросце, у будні і святы, пры любым сямейным або грамадскім становішчы. У кашулі працавлі і спалі. А самую лепшую бераглі на свята.

Звярніце ўвагу на вышыўку. Расшывалі каўнер, рукавы, падол. Усе віды вышыўкі выконвалі на белым ільняным фоне вырабу чырвоным колерам, часам з дадаткам чорнага. Адкуль такая каларыстыка? Белы фон – зразумела: гэта натуральны колер палатна. А вось чырвоны ў славян, у тым ліку і беларусаў лічыўся сімвалічным як колер сонца, жыцця. А паколькі жыцце не вечнае, то і чорнага крыху дадавалі. Лічылася таксама, што чырвонага колеру баіцца нячыстая сіла. Вось і вышывалі старанна ромбы, кропкі, хвалі, крыжы.

Мужчыны насілі кашулю паверх нагавіц ( гэта штаны, або порткі) і падпаразвалі поясам.

Паясочак сіні – недзе ад матулі

А чырвоны, яры – мужу да кашулі,

А вось гэты – гожы, доўгі з кутасамі

Падпярэзваў святам бабін брат часамі

Жанчыны запраўлялі кашулю ў спадніцу ( яе яшчэ называлі андарак, панева, рабаха) Колькі ж іх розных, прыгожых! Шылі яе з шарсцяной ці паўшарсцяной саматканкі ў клетку або ў падоўжаныя ці папярочныя палосы.

Запіналі спадніцы фартукамі.

Можна ім закрыць вочы ад шчасця,

Калі шчокі калінай ірдзяць

Схаваць слезы, калі не ўдасца

Тое шчасце навек утрымаць

Хвартушок – чарадзейнае хусце –

Гэта стан твой прыгожы абвіць…

Дапаўняе нацыянальны касцюм галаўны ўбор. Гэта кепкі, саламяныя шляпы, шапкі для мужчын. Вянкі, чапцы, убрусы, каптуры, галавачкі, хусткі, наміткі, скіндачкі, наколкі для жанчын.

У мінулым галаўныя ўборы адлюстроўвалі маемасную няроўнасць. Сацыяльнае становішча чалавека, а жаночыя - і сямейнае. Для дзяўчат вянок, які падкрэсліваўдзявочую красу. “Дзеўка без касы не мае красы”, “ Дзявочая краса – заплеценая каса”, а жаночыя галаўныя ўборы павінны былі поўнасцю пакрываць галаву.

Наша Беларусь і не такя вялікая краіна, але ў ей налічваецца 22 варыянты нацыянальнага касцюма па 6 рэгіенах: Цэнтральная Беларусь, Заходняя, Палессе, Панямонне, Падзвінне і Падняпроў’е. Рэгіянальныя адрозненні ў асноўным складаюцца ў дэталях касцюма, спосабах носкі частак касцюма, у каляровай гаме.

Так што ў мінулыя часы магчыма было пазнаць, з якой мясцовасці чалавек, яго сямейнае становішча і прыкладны ўзрост.

У нашым музеіі вы бачыче нацыянальны касцюм беларускага Палесся.



Экскурсию разработала учитель сш№1г п Россь Слуцкая В.А.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка