Гісторыя англійскай літаратуры XVII стагоддзя




Дата канвертавання19.03.2016
Памер138.73 Kb.

ГІСТОРЫЯ АНГЛІЙСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

XVII СТАГОДДЗЯ




Уводзіны ў гісторыю англійскай літаратуры XVII стагоддзя
Перыядызацыя англійскай літаратуры XVII стагоддзя. Асаблівасці пераходу да новай эпохі ад позняга англійскага Адраджэння, складанае знітаванне маньерысцкіх, барочных і класіцыстычных тэндэнцый на мяжы XVI – XVII стстс. Дынаміка літаратурных кірункаў у Англіі на працягу XVII ст.

Англійская літаратура 1590 – 1630-х гг. «Накладанне» адна на адну літаратурных з’яў позняга Адраджэння і XVII стагоддзя.


Крызіс рэнеснснай свядомасці ў творчасці У. Шэкспіра
Другі перыяд творчасці У. Шэкспіра (1600 – 1611). «Юлій Цэзар» (Julius Caesar, 1599) ля вытокаў новага перыяду ў творчасці У. Шэкспіра. Аднаўленне тэатра «Глобус». Уплыў скептыцызму і стаіцызму, «Вопытаў» М. Мантэня на інтэлектуальную атмасферу ў Англіі пачатку стагоддзя. «Вялікія» трагедыі У. Шэкспіра: «Гамлет, прынц дацкі» (Hamlet, Prince of Denmark, 1600), «Атэла» (Othello, 1604), «Кароль Лір» (King Lear, 1605), «Макбет» (Macbeth, 1605?) і крызіс рэнесанснага гуманізму. Тэма трансфармацыі непарушных асноў быцця чалавека: стваральнай волі («Гамлет»), маральнай веры («Атэла»), універсальных першаведаў пра годнасць чалавека («Кароль Лір»), этычных імператываў («Макбет»), і матыў вар’яцтва, хаосу, злачынства ў трагедыях У. Шэкспіра. Асаблівасці шэкспіраўскай драмы: новае разуменне катэгорыі трагічнага ў адрозненні ад арыстоцелеўскай трактоўкі, «трагічная віна» героя, ускладненне структуры твора (падвоены сюжэт, прыём «спектакля ў спектаклі», патраенне матываў) і г. д.  Крызіс рэнесанснага гуманізму ў трагедыі У. Шэкспіра «Гамлет». Крыніцы сюжэта: Саксон Граматык, Франсуа Бельфарэ, Томас Кід. Праблематыка і паэтыка, сюжэтастваральная роля маналогаў Гамлета. Рэнесансныя прынцыпы тэатральнага мастацтва ў трагедыі «Гамлет». Паняцце «гамлетызм» і яго трактоўкі. Крыніцы сюжэта трагедыі «Атэла». Асаблівасці трансфармацыі сюжэта ў параўнанні з навелай Дж. Чынціа «Венецыянскі маўр». Праблематыка. Асаблівасці паэтыкі: прыём кантрасту, шырокае выкарыстанне расліннай і колеравай сімволікі. Сімвалісцкія інтэрпрэтацыі п’есы як містэрыі. «Кароль Лір» – вяршыня трагедыйнага майстэрства У. Шэкспіра. Крыніцы сюжэта. Тэма чалавечых пакут у п’есе. Канцэпцыі прыроды. Сістэма вобразаў, ускладненая кампазіцыя. Сцэнічнае жыццё п’есы (розныя версіі). Трагедыя «Макбет» у кантэксце творчасці У. Шэкспіра. Агульнае і адрознае з гістарычнай хронікай «Рычард ІІІ». Роля містыкі і звышнатуральнага. Асаблівасці ўспрыняцця п’есы ў шэкспіраўскія часы. Інтэрпрэтацыі п’есы ў рэчышчы фрэйдысцкай крытыкі. Гісторыя інтэрпрэтацыі вечных вобразаў трагедый У. Шэкспіра ў розныя літаратурна-тэатральныя эпохі.

«Змрочная» камедыя «Мера за меру» (Measure for measure, 1604) і паэтыка маньерызму. Сімволіка назвы п’есы. Матыў маскі і твару, ірацыянальнай гульні выпадку ў лёсе герояў. Рэнесансны вобраз гераічнай асобы (Ізабела). Сімволіка колеру. «Антоній і Клеапатра» (Antony and Cleopatra) – «драматычная паэма» элегічнага развітання з «вобразам чалавека» эпохі гуманізму. Тэма суаднесенасці прыгажосці і праўды, мастацтва і рэчаіснасці ў трагедыі. Матыў захаду, заняпаду гераічнай эпохі рэнесанснай гармоніі.

Трэці перыяд творчасці У. Шэкспіра: п’есы «Цымбелін» (Cymbeline, 1609 – 1610, паст. 1611), «Зімовая казка» (The Winter's Tale, 1611), «Бура» (The Tempest, 1611). Унікальнасць і характарнасць міфапаэтычнага свету драматургіі У. Шэкспіра. Жанравы сінкрэтызм позніх п’ес (рысы трагікамедыі, пастаральнай драмы, алегорыі, утопіі, рамантычнай казкі). Фальклорная аснова позніх п’ес У. Шэкспіра. Змяшанне фантастыкі і рэальнасці. Паэтыка сну. Лірыка-гераічны пачатак. Рамантыка выключнай падзеі. Умоўнасць месца дзеяння. Прататыпічныя крыніцы п’есы «Цымбелін»: «Люстра для ўладароў» (А Mirror for Magistrates, скл. Дж. Фэрэр і У. Балдуін, 1555), «Гісторыя брытаў» Г. Манмуцкага, «Дэкамерон» Дж. Бакачыо (II. 9), «Філастр» (Philaster, or Love lies a bleeding, опуб. 1620) Дж. Флетчара і Ф. Бамонта. Праблемна-тэматычнае поле і паэтыка. Елізавецінскае Адраджэнне ў эпоху Якава і яго адлюстраванне ў п’есе. Фальклорныя і літаратурныя крыніцы п’есы «Зімовая казка». Сімволіка назвы і праблема жанравага вызначэння (змрочная камедыя, драма-казка і інш.). Агульная характарыстыка твора ў кантэксце позняй творчасці У. Шэкспіра. Вобраз Часу ў філасофскім змесце п’есы. «Бура» – вынік творчасці У. Шэкспіра. Жанравая своеасаблівасць (трагікамедыя, п’еса-сімфонія, п’еса-маска, рамантычная казка і др.). Сінтэз стыляў, матываў, ідэй творчасці У. Шэкспіра ў трагікамедыі. Эстетыка маньерызму. Асаблівасці кампазіцыі п’есы. Сістэма вобразаў. Духоўная метамарфоза герояў як дамінанта п’есы. Тэмы індывідуальнай, духоўнай і палітычнай свабоды, унутранай духоўнай сілы і ўлады (power). Ідэя кампрамісу паміж мастацтвам і рэчаіснасцю, фантазіяй і рэальнасцю, цывілізацыяй і прыродай, пачуццём і абавязкам. Матыў музыкі і дысгармоніі быцця. Асаблівасці мастацкай мовы. Скразныя метафары.

Значэнне У. Шэкспіра ў развіцці сусветнай літаратуры і культуры. Беларускія і рускія перакладчыкі У. Шэкспіра. У. Шэкспір на беларускай сцэне. Экранізацыі шэкспіраўскіх твораў.


Своеасаблівасць мастацкага свету Б. Джонсана:

праблемна-тэматычнае поле, жанравая спецыфіка, перадкласіцыстычныя тэндэнцыі
Творчасць Бена Джонсана (Benjamin Jonson, 1573 – 1637). П’есы «У кожнага – свой гумар/нораў» (Every Man in His Humour, 1598) і «Кожны па-за сваім гумарам/норавам» (Every Man out of His Humour, 1599) як дэбют драматурга і маніфест яго эстэтычных поглядаў. Бен Джонсан – пачынальнік літаратурных тэндэнцый англійскага перадкласіцызму. Б. Джонсан як стваральнік камедыі нораваў. Новае ў характаралогіі п’ес. Тэорыя «гумару» (humor) і яе рэалізацыя ў камедыі «Вальпонэ, альбо Ліс» (Volpone,or the Fox, 1605). Мастацтва сюжэтабудовы. Рэнесансныя і класіцыстычныя рысы ў праблематыцы і паэтыцы камедыі «Вальпонэ». Нораваапісанне англійскага грамадства эпохі праўлення Якава I ў камедыі. Працяг тэмы ўлады золата, якое скажае прыродныя пачуцці і чалавечыя стасункі ў п’есах «Алхімік» (The Alchemist, 1610) і «Варфаламееўскі кірмаш» (Bartholomew Fair, 1614). Камедыя «Варфаламееўскі кірмаш» – энцыклапедыя жыцця лонданскіх нізоў. Жанр «агляду». Аснова для задумы «Шляху паломніка» Дж. Беньяна і «Кірмаша мітусні» У. Тэкерэя. Сатырычнае майстэрства Б. Джонсана. Асноўныя рысы, якія перадвызначаюць развіццё англійскай класіцыстычнай камедыі эпохі Рэстаўрацыі. Прынцып строгага жанравага падзелу. Тыранаборніцкія трагедыі на тэмы з рымскай гісторыі.– «Падзенне Сеяна» (Sejanus: His Fall, 1603), «Змова Каталіны» (Catiline, His Conspiracy, 1611). Адыход ад шэкспіраўскага прынцыпу мастацкай аб’ектыўнасці і паэтычнай шматграннасці, гераічнага трагізму і свабоднай кампазіцыі. Жанр маскі ў творчасці Б. Джонсана: «Маска чарнаты» (The Masque of Blackness, 1605).
Малодшыя сучаснікі У. Шэкспіра
«Герцагіня Мальфі» (The Duchess of Malfi, 1614) Джона Вебстара (John Webster, 1580? – 1625?) як узор познерэнесанснай англійскай драмы. Жанравая своеасаблівасць (макарб (макарбічная п’еса), крывавая трагедыя). Традыцыі Сэнекі і Т. Кіда: змрочная фантастыка, эфекты жаху, нагрувашчанне злачынстваў, гіпербалізацыя чалавечых жарсцяў, субліміраваная патэтыка. Італьянскія крыніцы п’есы (навела М. Бандэла). Сістэма вобразаў. «Макіявелісты» ў п’есе. Знешні і ўнутраны канфлікты. Выяўленне ўнутранага драматызму ў яркіх, відовішчных, тэатральных сцэнах. Рэзкія пераходы ў развіцці дзеяння ад няведання да ведання, ад надзеі да адчаю, ад выпадковасці да заканамернасці. Майстэрства псіхалагічнага аналізу. Мастацкая выразнасць мовы. Барочныя рысы ў п’есе.

Паэтыка барока ў трагедыі Джона Форда (John Ford, 1586 – 1639) «Разбітае сэрца» (The Broken Heart, 1633). Антычныя вытокі трагедыі Дж. Форда «Разбітае сэрца». Неастаіцызм і філасофская традыцыя Сэнекі. Ідэя року і свабоды выбару ў лёсе герояў у трагедыі Дж. Форда. Трансфармацыя традыцый К. Марла і У. Шэкспіра ў творчасці Дж. Форда на шляху да «гераічнай драмы» Дж. Драйдана (John Dryden, 1631 – 1700). Матыў гульні, ілюзіі, трагічнага зліцця ўяўнага і сапраўднага як лейтматыў трагедыі Дж. Форда. Узвышана барочны пафас раскрыцця тэмы кахання і смерці ў трагедыі Дж. Форда. Эмацыянальная вобразнасць паэтычнай мовы Дж. Форда.

Агульная характарыстыка сталага (Джордж Чапмен [George Chapman, 1559 – 1634], Томас Хэйвуд [Thomas Heywood, 1570 – 1641], Томас Дэкер [Thomas Dekker, 1572 – 1626], Джон Марстан [John Marston, 1576 – 1634], Сірыл Тэрнар [Cyril Tourneur, ок. 1575 – 1626], Томас Мідлтан [Thomas Middleton, 1580 – 1627], Фрэнсіс Бамонт [Francis Beaumont, 1584 – 1616] і Джон Флетчар [John Fletcher, 1579 – 1625]) і позняга (Філіп Мэсінджар [Philip Massinger, 1583 – 1646], Джэймс Шэрлі [James Shirley, 1596 – 1666]) этапаў развіцця англійскай драмы Адраджэння. Выяўленне крызісу рэнесанснага гуманізму. Маньерысцкія і барочныя рысы. Шэкспіраўскія тэмы і матывы ў творчасці драматургаў. Роля шэкспіраўскіх традыцый у станаўленні літаратуры новага этапа.
Англійская проза XVII стагоддзя
Фрэнсіс Бэкан (Francis Bacon, 1561 – 1626) – пачынальнік жанру эсэ ў англійскай літературы. Уплыў М. Мантэня ў «Вопытах, ці павучаннях маральных ці палітычны» (Essays or Councels, Civil and Morals, першае выд. 1597, 1625): агульнасць жанру, тэматыкі, назваў шэрагу нарысаў, манера разважанняў. Асаблівасці кампазіцыі позніх выданняў, ключавыя тэмы. Індукцыя і эксперымент як аснова навуковага метаду ў «Новым Арганоне» (Novum Organum). Опыт як крыніца ведаў і асновы эмпірызму. «Здані роду», «здані пячоры», «здані плошчы» і «здані тэатра» як перашкоды на шляху пазнання. Своеасаблівасць афарыстыкі Ф. Бэкана. Антычная філасофія і міфалогія ў тлумачэнні Ф. Бэкана: «Пра мудрасць старажытных» (De Sapientia Veterum, 1609). Значэнне развіцця ведаў ў кнізе «Пра годнасць і памнадджэнне навук» (The Proficience and Advancement of Learning, Divine and Human, 1605). Ідэйнае адрозненне сацыяльнай утопіі «Новая Атлантыда» (The New Atlantis, 1623 – 1624) Ф. Бэкана ад «Утопіі» Т. Мора.

«Анатомія меланхоліі» (Anatomy of Melancholy, 1621) Роберта Бёртана (Robert Burton, 1577 – 1640) – энцыклапедыя разважанняў пра ўсе бакі жыцця чалавка і грамадства. Асаблівасці жанру анатоміі. Антычнасць і сучаснасць у ацэнцы Р. Бёртана. Асаблівасці стыля: спалучэнне англамоўнага аповеду з лацінскімі ўкрапленнямі.


Эвалюцыя светапогляду і паэтычнай манеры

Джона Дона
Творчасць Дж. Дона (John Donne, 1573 – 1631) як мастацкае выяўленне драматычнага пераходу ад гуманізму эпохі Адраджэння да тэалагічнай канцэпцыі свету і рэлігійнага светаадчування XVII ст., ад рэнесанснага рэалізму да барока. Жанравае наватарства Дж. Дона (сатыры, эпісталы (размовы), элегіі). Старажытнарымская традыцыя Гарацыя, Персія і Ювенала ў «Сатырах» (Satires, 1593 – 1608) Дж. Дона. Форма драматычнага маналога. Аўтарскае стаўленне да героя-сатырыка. Адметная для маньерызму дваістасць свядомасці. Елізавецінская Англія як аб’ект сатыры Дж. Дона. Пераасэнсаванне жанру эпісталы: зніжэнне стыля, размоўна-нязмушаны характар аповеду. Уплыў Гарацыя. Дыптых «Шторм» (The Storm) і «Штыль» (The Calm, 1597) як узор ранніх пасланняў Дж. Дона. Любоўныя элегіі Дж. Дона (1593 – 1596). Зборнік «Песні і санеты» (Songs and Sonnets). Спецыфіка жанру санета ў зборніку. Палеміка з санетамі У. Шэкспіра. Традыцыі Авідзія (лёгкая іранічнасць, стаўленне да кахання як да занятку, што ўпрыгожвае жыццё, запазычанне шэрагу персанажаў і пэўных сітуацый і інш.) і адмова ад эстэтызацыі пачуцця. Зніжэнне вобраза каханай, акцэнтаванне цялеснага боку кахання і ўплыў Ф. Петраркі («Твікнамскі сад» [Twickenham Garden]). Традыцыі італьянскіх неаплатонікаў (Марсіліа Фічына, Піка дэла Мірандолы, Леоне Эбрэа і інш.) і разуменне кахання як адзінства закаханых, што містычным чынам спасцігаюць у абліччы каханага вобраз Ставаральніка («Развітанне, што забараняе смутак» [A Valediction Forbidding Mourning]).

Духоўная паэзія Дж. Дона. Разважанні пра душу чалавека, пра неўміручасць, ідэя метэмпсіхозу ў паэме «Вандраванні душы» (The Progress of the Soul, 1601), вянку санетаў «La Corona», «Свяшчэнных санетах» (Holy Sonnets, 1609 – 1611), цыкле «Гадавіны» (The Anniversaries, 1612) і ў празаічных пропаведзях (Sermons). Чалавек і востараў у «Медытацыі XVII» з кнігі «Зварот да Госпада ў час бедстваў» (Devotions Upon Emergent Occasions, 1624). Рысы барочнай паэтыкі ў позняй творчасці Дж. Дона: тэма vanitas mundi, інтелектуалізацыя эмацыянальнага перажывання, асацыятыўнасць рацыянальна-вобразнага мыслення, рэзкія кантрасты, містычныя настроі, філасафічнасць, алегарызм, схаластычная складанасць, рытарычнасць стыля. Трактоўка чалавека і свету, спецыфіка метафарычнай вобразнасці, экспрэсіўнасць стыля, ускладненасць рытму. Гратэск і філасафічнасць у мастацкім свеце лірыкі Дж. Дона. Мастацтва метафары канчэта (канцэпта). Паэтыка-стылёвыя адкрыцці Дж. Дона і развіццё англійскай паэзіі «метафізікаў» у першай палове XVII стагоддзя.


Англійская лірыка XVII стагоддзя

«Метафізічная школа» англійскіх паэтаў. Эдвард Герберт (Edward Herbert, 1582/3 – 1648), Джордж Герберт (George Herbert, 1593 – 1633), Генры Воэн (Henry Vaughan, 1621 – 1695), Эндр’ю Марвел (Andrew Marvell, 1621 – 1678). Тенденцыя ўводзіць у паэзію дасціпныя парадоксы і метафізікі як «школа дасціпнасці» (school of wit). Пабудова верша ў выглядзе разгорнутага афарызму. Атмасфера містыцызму, рэлігійна-эстэтычных пошукаў, паэтычнага самапаглыблення. Супрацьпастаўленне свету зямных жарсцяў і напружанай сузіральнасці, малітоўнага экстазу. Роля эмблематыкі ў метафізікаў. Эмблематычны вобраз вандравання ў метафізічнай паэзіі XVII стагоддзя. Роля метафізікаў у станаўленні англійскай філасофскай лірыкі. Жанр паэтычнай малітвы. Сюжэтна-кампазіцыйнае адзінства зборніка Дж. Герберта «Храм» (The Temple, 1633). Значэнне фігурных вершаў «Алтар» (The Altar, 1597) і «Велікодныя крылы» (Easter Wings, 1599) у архітэктоніцы зборніка.

Жанравая своеасаблівасць паэзіі Б. Джонсана (элегіі, прысвячэнні, пасланні, сатыры. Уплыў літаратурных прынцыпаў і творчасці Б. Джонсана на развіццё англійскай паэзіі і лірыкі «кавалераў» (cavaliers). Сацыяльна-палітычная і філасофска-эстетычная аснова прыдворнай лірыкі «племені/сыноў Бэна»: Роберта Герыка (Robert Herrick, 1591 – 1674), Томаса Кэр’ю (Thomas Carew, 1595 – 1640), Рычарда Лаўлейса (Richard Lovelace, 1618 – 1658), Джона Саклінга (John Suckling, 1609 – 1641); Абрахама Каўлі (Abraham Cowley, 1618 – 1667); Эндр’ю Марвела (Andrew Marvell, 1620 – 1678). Адметныя рысы паэтычнага стыля Рычарда Крэшоу (Richard Crashow, 1620 – 1650). Дынамізм лірычнага перажывання, драматызм аповеду, эмблематыка алегорый і сімвалаў, рытмічная свабода верша. Традыцыйныя для анакрэонтыкі тэмы і жанры, стылістычная своеасаблівасць зборніка Р. Герыка «Гесперіды» (Hesperides, 1648). Працяг куртуазнай традыцыі ў лірыцы «кавалераў». Своеасаблівасць любоўнай лірыкі «кавалераў».

Плеяда англійскіх паэтес XVII стагоддзя: Мэры Рот (Mary Wroth, 1587? – 1651), Эмілія Ланьер (Amalia Lanyer, 1569 – 1645), Кэтрын Філіпс (Catherine Philips, 1632 – 1664), Дораці Осбарн (Dorothy Osborne, 1627 – 1695), Маргарэт Кавендыш (Margaret Cavendish, 1623 – 1673). Своеасаблівасць іх любоўнай лірыкі, асаблівасці творчых індывідуальнасцяў, адметнасць паэтычнага стыля.


Мастацкі ўніверсалізм Джона Мільтана
Сацыяльна-гістарычны кантэкст творчасці Джона Мільтана. Англійская рэвалюцыя 1648 – 1649 гг., яе ўздзеянне на сацыякультурную сітуацыю ў Англіі. Узаемасувязь палітычных і рэлігійных канфліктаў. Роля англійскага пурытанства ў ідэйна-эстэтычным кантэксце эпохі. Этыка-палітычны характар пурытанізму як аснова яго шырокага распаўсюджання ў Англіі. Пурытанства і літаратура, пурытанства і тэатр.

Англія эпохі буржуазнай рэволюцыі 1648 года і творчасць Джона Мільтана (John Milton, 1608 – 1674). Філасофска-эстэтычныя, палітычныя, маральна-этычныя погляды Дж. Мільтана. Перыядызацыя і лейтматывы творчасці Дж. Мільтана. Наватарства санетнага мастацтва. Верш «Шэкспіру» (On Shakespeare, 1632) як сведчанне далучанасці Дж. Мільтана да рэнесанснага гуманізму. Барочны сінтэз радасці і меланхоліі ў вершах «Задумлівы» (L'Allegro) і «Вясёлы» (Il Penseroso, 1632 – 1634). П’еса-маска «Комус» (Comus, 1634). Пастаральная элегія «Люсідас» (Lycidas, 1638). Сцвярджэнне ідэалу мэтанакіраванай і гармонічнай асобы, якая спалучае сілу розуму з глыбінёй пачуцця.



Публіцыстыка 1640 – 50-х гг.: «Ареапагітыка» (Areopagitica, 1644), «Пра выхаванне» (On Education, 1644), «Іканаборац» (Eikonoklastes, 1649), «Абарона англійскага народа» (Pro Populo Anglicano Defensio, 1650), «Другая абарона» (Defensio Secunda, 1654). Праблематыка і стыль трактатаў Дж. Мільтана. Паэма Дж. Мільтана «Страчаны рай» (Paradise Lost, 1665) – вяршыня філасофска-мастацкай думкі эпохі Адраджэння. Гісторыя задумы і крыніцы сюжэта. «Ареопагітыка» (Areopagitica, 1644) як крыніца мільтанаўскай канцэпцыі дабра і зла. Жанравая своеасаблівасць паэмы. Эпічны, драматычны і лірычны пачатак. Праблемна-тэматычнае поле паэмы. Абагулена-філасофскі і актуальна-палітычны пласты твора ў іх складаным узаемадзеянні. Трактоўка вобраза мільтанаўскага Сатаны ў сучасным літаратуразнаўстве. Сюжэт пра грэхападзенне і асаблівасці яго інтэрпрэтацыі. Канцэпцыя чалавека ў паэме. Праблема свабоды волі і маральнай адказнасці. Дыялектыка вобраза Сатаны ў паэме. Мастацкі ўніверсалізм Дж. Мільтана. Рысы паэтыкі рэнесансу, барока і класіцызму. Філасофска-мастацкая інтэрпрэтацыя біблейскай сімволікі і рэаліі эпохі англійскай буржуазнай рэвалюцыі. Сімволіка свету, колеру і гуку ў паэме. Роля аксюмарана і параўнання. Прынцып кантрасту ў апісанні Неба і Пекла, батальных сцэн, партрэтаў герояў. Белы верш. Паэма «Вернуты рай» (Paradise Regained, 1671) і яе гісторыка-літаратурнае значэнне. Трагедыя Дж. Мільтана «Самсон-змагар» (Samson Agonistes, 1671). Жанравая своеасаблівасць, асаблівасці класіцызму ў характары героя і развіцці канфлікту. Зварот да антычнасці, арыентацыі на паэтыку Арыстоцеля, устанаўленне пэўнай нарматыўнасці, класічная зладжанасць стыля. Грамадзянскі і гуманістычны сэнс трагедыі. Значэнне асобы і творчасці Дж. Мільтана ў гісторыі сусветнай культуры.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка