Гістарычныя дзеячы Беларусі (да сяр. ХІІІ ст.) Аўрамій Смаленскі (ХІІ ст.)




Дата канвертавання30.04.2016
Памер35.63 Kb.
Гістарычныя дзеячы Беларусі

(да сяр. ХІІІ ст.)
Аўрамій Смаленскі (ХІІ ст.) – манах Селішчанскага манастыра каля Смаленска, таленавіты царкоўны парпаведнік, перапісчык царкоўных кніг. У 1240 г. быў створаны вядомы твор ў гонар асветніка – “Жыццё Аўрамія Смаленскага”.
Богша (Лазар) (ХІІ ст.)– таленавіты майстар-ювелір, які ў 1161 г.па заказе Ефрасінні Полацкай для Спаскай царквы вырабіў напрастольны шасціканцовы крыж – шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва.
Брачыслаў Ізяславіч (княжыў у 1003 – 1044 гг.) полацкі князь, пры якім Полацкая зямля аднавіла сваю незалежнасць. Далучыў да дзяржавы землі паміж рэкамі Заходжняя Дзвіна і Дзісна, дзе заснаваны горад Брачыслаўль (сучасны Браслаў). Пры ім палачане авалодалі волакамі на шляху “з вараг у грэкі”, што злучалі Заходнюю Дзвіну і Дняпро.
Волх Усяславіч – былінны герой, правобразам якога быў полацкі князь Усяслаў Чарадзей.
Вячка (Вячаслаў) – кукенойскі князь, які паходзіў з дынастыі полацкіх князёў, герой абароны Кукенойса і Юр’ева ад крыжакоў.
Глеб Усяславіч (княжыў у 1101 – 1119 гг.)першы менскі князь, сын Усяслава Чарадзея. Змагаўся з кіеўскімі князямі, але ў рэшце рэшт быў разбіты, трапіў у палон, дзе і загінуў.
Драг (Дрыгавіт, Дарагавіт) – легендарны правадыр, ад якога пайшлі дрыгавічы.
Ефрасіння Полацкая (каля 1104 – 1167 гг.) – полацкая князёўна (свецкае імя Прадслава), асветніца старажытных зямель Беларусі, ігумення Полацкага манастыра святога Спаса, прылічана праваслаўнай царквой да святых.
Іаан Полацкі – дойлід, выдатны прадстаўнік полацкай архітэктурнай школы, які ўзвёў Спаса-Ефрасіннеўскую царкву ў Полацку.
Ізяслаў (? - 1001 г.) – полацкі князь, сын Рагнеды. Заснавальнік дынастыі Ізяславічаў.У яго гонар названы горад Ізяслаўль (Заслаўе). Князь – хрысціянін і “кніжнік”.
Кірыла Тураўскі (каля 1113 – гг. ) – епіскап Тураўскі, пісьменнік і асветнік, выдатны дзеяч беларускай і ўсходнеславянскай культут, па адной з версій быў аўтарам “Слова пра паход Ігаравы”. Прылічаны царквой да святых Беларусі.
Клімент Смаляціч (ХІІ ст.) – царкоўны дзеяч, пісьменнік, знаўца антычнай літаратуры і філасофіі. Абаронца незалежнасць ўсходнеславянскай царквы ад Візантыі.
Міна (пач. ХІІ ст.) – мітрапаліт полацкі.
Полтэск – легендарны заснавальнік Полацка, князь.
Рагвалод ( княжыў у 960-я гг. – каля 980г.) – першы гістарычна вядомы полацкі князь, які “прыйшоў з-за мора”. Хутчэй за ўсё быў варагам. Меў двух сыноў і дачку Рагіну. Загінуў у выніку барацьбы з князем Уладзімірам.
Рагнеда – дачка Рагвалода, полацкая князёўна, маці полацкага князя Ізяслава. Паводле падання, адмовілася стаць жонкай князя Уладзіміра, пасля чаго той разбурыў яе дзяржавы, забіў бацьку і братоў і гвалтам зрабіў сваёй жонкай (пад імем Гарыслава). Рагнеда зрабіла папытку адпомсціць Уладзіміру, за што ледзь не была пакарана смерцю, але за яе заступіўся сын Ізяслаў. Пасля чаго яна была саслана ў горад, пабудаваны ў гонар сына (Ізяслаўль, сучаснае – Заслаўе). Калі Уладзімір прыняў хрысціянства, стала першай на ўсходнеславянскіх землях манашкай, прыняўшы імя Настасся.
Радзім – легендарны правадыр, ад якога пайшлі радзімічы.
Тур – легендарны князь, заснавальнік горада Турава. Паводле адной з легенд быў братам князя Рагвалода.
Усяслаў Брачыславіч ( княжыў у1044 гг. – 1101 гг.) – плацкі князь. Пры ім дзяржава дасягнула сваёй найвялікшай магутнасці і росквіту. Значна пашырыў землі княства, усталяваўшы кантроль над часткай гандлёвага шляху “з вараг у грэкі”. Змагаўся з кіеўскімі князямі. Пасля кравапралітнай бітвы на Нямізе (1067 г.) трапіў у палон, але ў выніку паўстання кіяўлян быў вызвалены і стаў вялікім князем кіеўскім (1068 г.). Неўзабаве пакінуў кіеўскі пасад і вярнуў сабе полацкі. Паводле падання, нарадзіўся ад “валхвавання” (чарадзейства), абарочваўся ў ваўка. Пры ім быў пабудаваны Сафійскі сабор у Полацку (1055 – 1060 гг.) – трэцці на землях усходніх славян). Пасля яго смерці Полацкая зямля была падзелена паміж сынамі.
Уладзімір (Вальдэмар, Валодша) Полацкі – полацкі князь, які атрымліваў даніну ад ліваў; у саюзе з імі рабіў паходы на Рыгу, Гольм, Ікскюль; паводле дагавораў з крыжакамі страціў Ніжняе Падзвінне.
Уладзімір Святаславіч (Чырвонае Сонейка, 960 – 1015 гг.) – вялікі князь кіеўскі. Адзін з найбольш значных палітычных дзеячаў Русі, пры якім дзяржава дасягнула найвышэйшага росквіту (960 – 1015 гг.). Падпарадкаваў землі Полацкай зямлі. Пры ім хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй (988 г.).
Усевалад - князь Герцыке, васал Полацкай зямлі. Вёў барацьбу з Ордэнам мечаносцаў. Прызнаў залежнасць ад рыжскага біскупа (1209 г.), але не перастаў змагацца супраць крыжакоў. Пасля 1214 г. яго лёс невядомы.
Фама – тураўскі епіскап. Згадваецца ў 1005 г.
Юрый Яраславіч (1157 – 1162 гг.) – тураўскі князь, адстаяў незалежнасць княства ад Кіева (1158 г.), заснавальнік дынастыі тураўскіх князёў.
Юрый Нясвіжскі – князь, які загінуў разам з іншымі рускімі князямі ў бітве з мангола-татарамі па р. Калцы (1223 г.).
Якаў Палачанін – вой, які вызначыўся ў Неўскай бітве 1240 г.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка