Гістарычныя асобы




старонка9/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

Мякота Мария Афанасьевна


Мякота Марыля Апанасаўна
Псеўданім – няма

Кріптонім М.Б.

Саслоўе з сям’і дробнага чыноўніка

Дата нараджэння 1869

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці - 4 кастрычніка1896

Род дзейнасці - Маці М.Багдановіча. Была творчай, цудоўна натхнёнай асобай, пісала апавяданні.

( 1869 – 1896). Нарадзілася ў г.Ігумень (Чэрвень) у 1869г. Маці М.Багдановіча. Была творчай, цудоўна натхнёнай асобай, пісала апавяданні. Бацька Апанас Іванавіч, быў дробным чыноўнікам (губернскім сакратаром), служыў наглядчыкам Ігуменьскай павятовай бальніцы. Маці Таццяна Восіпаўна Малевіч. Пасля смерці бацькі, у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам у 1882г вырашана было адправіць дзіцячы прытулак дзяцей: Машу, Сашу і Янку. Сёстры вучыліся старанна, асабліва Маша. На яе звярнула ўвагу губернатаўша Ларыса Паўлаўна Пятрова і ў хуткім часе забрала яе да сябе дамоў. Маша закончыла Аляксандраўскае вучылішча і паехала ў Пецярбург, у земскую настаўніцкую школу. Раней была сустрэча ў Мінску з былым настаўнікам Марыі Адамам Ягоравічам Багдановічам. У 1889г. Яны павянчаліся. У іх нарадзіліся дзеці: 6.03.1890г. – Вадзім, 27. 11.1891г. – Максім, у 1893г. – Леў. Праз месяц пасля нараджэння дачкі Ніны ў 1896г. у Марылі Апанасаўны выявіліся хуткачечныя сухоты. Памерла Марыя Апанасаўна 4 кастрычніка 1896г. у Гродна.


Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Чэрвеньскага р-на.-Мн., 2000.-С.113

Бібліяграфія:

Мякота М.А. //Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Чэрвеньскага р-на.-Мн., 2000.-С.113-114.

Бачыла А. Дарогамі Максіма Багдановіча.-Мн., 1983. Са зместу: (М.Мякота).-С.27-30.

Зубараў Л. Максім Багдановіч.-Мн., 1989. Са зместу: (М.Мякота).-С. 20-46.

Міклашэўскі Я. Каханне і смерць, або лёс М.Багдановіча: Раман-даследаванне.-Мн., 1995.-367с.

Са зместу (М.А.Мякота).-С.13-66.

Адамовіч І. Марыля на шляху растанняў свяціцца хай тваё імя /І.Адамовіч //Раённы веснік.-1999

Каханоўскі Г. Маці паэта: (М.Мякота) /Г.Каханоўскі //Уперад.-1976.-9снеж.

Несцяровіч І. Старажытны Ігумен -- яго калыска: ( Аб тым, якімі вытокамі звязаны М.Багдановіч з былым Ігуменам) /І.Несцяровіч //Раённы веснік.-1991.-5лют.

Петрушкевіч А. “Я была такой шчаслівай”: Эсэ: ( Пра Марылю Апанасаўну Багдановіч), маці паэта М.Багдановіча //Лім.-1996.-13снеж.-С.13.

Уладзіміраў І. Паэтам параднёны Чэрвень: ( Да 100-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча. Маці паэта М.Мякота родам з Чэрвеня) /І.Уладзіміраў //Раённы веснік.-1991.-5лют.


Никонович Николай

Нікановіч Мікола (Мікалай Уладзіміравіч)


Псеўданім – Нікановіч Мікола ; Селянін

Сапраўднае імя Нікановіч Мікалай Уладзіміравіч

Крыптонімы – М.Н-іч, М.Н., М.Н-віч, М.-іч, Н-ч, N.

Саслоўе – з сялян

Дата нараджэння 2(15) красавіка 1902

Месца нараджэння – ў в. Кляннікі Ігуменьскага павета Мінскай губерніі (цяпер Смалявіцкі р-н)

Дата смерці - кастрычнік 1944

Род дзейнасці - Празаік. Перакладчык

( 1902 – 1944) Нарадзіўся ў в. Кляннікі Ігуменьскага павета Мінскай губерніі (цяпер Смалявіцкі р-н). Празаік. Перакладчык. Пасля заканчэння пачатковай Клянніцкай школы потым вучыўся ў гімназіі ў г.Ігумені (цяп. Чэрвень)
Фатаграфія :Бел. пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-Мн., 1994.-Т.4.-С.389 – 390.

Бібліяграфія:

Нікановіч М. //Бел. пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-Мн., 1994.-Т.4.-С.389 – 390.

Дзяркач Я. Пісьменнік з Клянніка: ( Пра жыццё і творчасць пісьменніка Міколы Нікановіча) /Я.Дзяркач //Маладосць.-1999.-№ 5/6.-С. 244- 255.

Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: (М.Нікановіч) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-13снеж.
Писарик Алесь

Пісарык Алесь


Псеўданім – Пісарык Алесь

Сапраўднае імя - Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч

Саслоўе – з сям’і служычых.

Дата нараджэння – 9 красавіка 1954

Месца нараджэння – г.Мінск

Дата смерці - жывы

Род дзейнасці- Паэт, член СП Беларусі з 1991г.

Паэт, член СП Беларусі з 1991г. Нарадзіўся 9 красавіка 1954г. у Мінску. Да школы выхоўваўся ў бабулі ў в.Пагулянка Чэрвеньскага р-на. У 1961г бацькі пераехалі ў Дукору, дзе А.Пісарык скончыў дзесяцігодку. Працаваў прадаўцом, экспедытарам Смілавіцкага сельпо (1972 – 1973). (Чэрвеньскі р-н). У 1973 – 1975гг. служыў у арміі. Потым працаваў у рэдакцыі раённай газеты “Сцяг працы” ( 1975 – 1976), на Мінскім трактарным заводзе У 1977 – 1980гг. вучыўся на вячэрнім аддзяленні БДУ (закончыў 3 курсы). З 1985г. працуе ў Мінскім трамвайна-тралейбусным дэпо – спачатку слесарам, а з 1990г. эканамістам. Упершыню ў друку А.Пісарык выступіў у 1973г. з вершам стагі. Выйшлі кнігі паэзіі “Белы май”, “Дажды яравыя”, “Пакуль гарыць мая зара”, “Ноч дзявочай красы”. Жыве ў Мінску.


Фатаграфія: Бел.пісьмен..:Біябібліяграф. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.5.-С.25

Бібліяграфія:

Пісарык А. //Бел.пісьмен..:Біябібліяграф. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.5.-С.25 – 27.

Пісарык А. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.-Мн., 2000.-С. 532.

Базарэвіч М. Зямная повязь: Нашаму земляку, паэту А.Пісарыку 45г. /М.Базарэвіч //Раённы веснік.-1999.-31ліп.

Шчэціна В. Паэт вясны : (А.Пісарык) /В.Шчэціна //Нар. Газета.-1997.-23 крас.

Пенкрат Михаил

Пянкрат Міхась Міхаіл Міхайлавіч)


Псеўданім – . М.Асака, М.Дарожны, П.Жвір, М.Міхайлаў, М.Паўлаў, І.Чумічка

Сапраўднае імя - Пянкрат Міхаіл Міхайлавіч

Саслоўе –

Дата нараджэння 28 жніўня 1918г

Месца нараджэння – в.Карпілаўка Чэрвеньскага р-на

Дата смерці - 2001г.

Род дзейнасці - Паэт. Празаік. Член СП Беларусі з 1951г
Паэт. Празаік. Член СП Беларусі з 1951г. Нарадзіўся 28 жніўня 1918г. ў в. Карпілаўка Чэрвеньскага р-на. У 1937г. М.Пянкрат закончыў Хутарскую сямігодку і паступіў у Смілавіцкі сельскагападарчы тэхнікум. Восенню 1939г. пайшоў служыць у Чырвоную Армію, удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939 – 1940), быў цяжка паранены. Быў камісаваны. Працаваў у рэдакцыі рудзенскай газеты “Бальшавіцкі сцяг”. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна , да жніўня 1942г. знаходзіўся ў в.Ведрыца Чэрвеньскага р-на. У 1942г. наладзіў сувязь з партызанскай брыгадай “Чырвоны сцяг”, быў сувязным, а ў сакавіку 1943г. пайшоў у партызаны, прызначаны памочнікам начальніка штаба брыгады. Ваяваў да злучэння з часцямі Чэрвонай Арміі. У 1945г пераехаў у г.Мінск і працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, а ў 1959 – 1978гг. у часопісе “Вожык”. Друкуецца з 1937г. Першы зборнік вершаў “Салаўіны бераг” (1956). Аўтар сатырычных і гумарыстычных зборнікаў “Палын і кветка” (1958), “Не з таго канца” (1959), “Ведрыцкія напевы” (1965), “Любоў у квадраце”( 1969), зборніка апавяданняў для дзяцей “Двое ў лодцы” ( 1983). Памер 2001г.
Фатаграфія: Бел. пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1995.-Т.5.-С.104

Бібліяграфія:

Пянкрат М. //Бел. энцыклапедыя.-Мн., 2001.-Т.13.-С.157

Пянкрат М. //Бел. пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1995.-Т.5.-С.104-105.

Багатае жыццё, багатая творчасць: (М.Пянкрату – 80 гадоў) //Лім.-1998.-28жн.

Котава Л. Пісьменнік на сустрэчы ў сваіх землякоў: (М.Пянкрату – 70гадоў) /Л.Котава //Уперад.-1988.-13снеж.

Сакаў П. Аўтар ведрыцкіх напеваў: (М.Пянкрат) /П.Сакаў //Раённы веснік.-1998.-29жн.

Сакаў П. Спі, зямляча, спачывай: (памёр М.Пянкрат) /П.Сакаў //Раённы веснік.-2001.-28ліст.

Сушко П. Творчая справаздача пісьменніка: (М.Пянкрат) /П.Сушко //Мін.праўда.-1998.-22снеж.

Фурык А. Дарога з салаўінай вёскі: (Пра М.Пянкрата) /А.Фурык //Раённы веснік.-1998.-29жн.


Соловей Алесь

Салавей Алесь


Псеўданім – Салавей Алесь, Альбэрт Кадняк, Бандысь Свой, Рыгор Тойсамы.

Сапраўднае імя –Радзюк Альфрэд Васілевіч

Саслоўе –

Дата нараджэння 1 мая 1922

Месца нараджэння – Нарадзіўся ў в. Крысава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл

Дата смерці 22 студзеня 1978, Мельбурн, Аўстралія.

Род дзейнасці – Паэт.

Нарадзіўся ў в. Крысава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Паэт. З 1928 па 1933гг. жыў у в.Натальеўск, Чэрвеньскага р-на, там пайшоў у першы клас.


Фатаграфія: Бел.пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.5.-С.233.

Бібліяграфія:

Салавей А. //Бел.пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.5.-С.233- 235.

Грамадчанка Т. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу”: А.Салавей /Т.Грамадчанка //Вяртанне маўклівая споведзь: Постаці творцаў бел. гісторыі ў кантэксце часу.-Мн., 1994.-С. 258 – 277.

Марціновіч А. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу” …: ( А.Салавей) /А.Марціновіч //Марціновіч А. Дзе ж ты храм праўды?.-Мн., 1996.-С.171- 196.

Аўрамчык М. Пакутныя вандроўкі: (А.Салавей з 1928 па 1933гг. жыў у в. Натальеўск, там пайшоў у першы клас) /М.Аўрамчык //Полымя.-1996.-№ 11.-С.273 - 284.


Стацкевич Феликс Иванович

Стацкевіч Фелікс Іванавіч


Псеўданім – Аганёк

Саслоўе – з інтылігенцкага асяроддзя; маці настаўніца, бацька - каморнік

Дата нараджэння 2 снежня 1879

Месца нараджэння – г.Шчучын

Дата смерці 21 чэрвеня 1967

Род дзейнасці - Мемуарыст, выдавец, педагог. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху. Член беларускай сацыялістычнай грамады.

( Псеўд. Аганёк)( 1879 – 1967) Нарадзіўся ў Шчучыне. Мемуарыст, выдавец, педагог. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху. У 1908г. працаваў у Ігумені (Чэрвені) сакратаром адвакатаў.
Фатаграфія: няма.
Бібліяграфія:

Стацкевіч Ф. //Бел. пісьменнікі: Біябібл. слоўнік.- Мн., 1995.-Т.5.-С.420.

Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: ( Ф.Стацкевіч) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-6 снеж.

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка