Гістарычныя асобы




старонка8/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

Род дзейнасці - Празаік. Член СП Беларусі з 1988г

Нарадзіўся ў в. Хляўно Кармянскага р-на Гомельскай вобл. Празаік. Член СП Беларусі з 1988г. У 1970-1971гг. працаваў сакратаром камітэта камсамола Смілавіцкага СПТУ –23 у г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на.


Фатаграфія: Бел.пісьмен.Біябібл. слоўнік.-Мн., 1994.-Т.3.-С. 273 – 274.

Бібліяграфія:

Клімянкоў І.П. //Бел.пісьмен.Біябібл. слоўнік.-Мн., 1994.-Т.3.-С. 273 – 274.

Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на:(І.Клімянкоў) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-13снеж.

Колас Якуб

Колас Якуб


Псеўданім – Якуб Колас, Агарак, К.Адзінокі,К.Альбуцкі, Андрэй “сацыяліст”, К.Белорус,Т.Булава, Тамаш Булава, Ганна Груд, Т.Гушча, Тар.Гушча, Тарас Гушча, Дземяноў Гуз, Пятрусь Дзягель, Дзядзька Курусь, Дзяцька Карусь, Дубовы Ліст, Як.Колас, Я.Колос, Ганна Крум, Кудесник, Карусь Лапаць, Левы, Лесавік, Марцін, Марцін з-за рэчкі, Мікалаевец, Наднеманец, К.Наднёманец, М.Міцкевіч, Народный учитель, Свой чалавек, Стары шут, Іван Торба

Сапраўднае імя – Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч

Саслоўе – з сялян

Крыптонімы – Т.Г., К., Я.К-с., К.М.,К.П-ій і інш.

Дата нараджэння 22.10 (3.11) 1882

Месца нараджэння – в.Акіньчыцы

Дата смерці 13 жніўня 1956

Род дзейнасці- Народны паэт Беларусі, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся ў в. Акіньчыцы. Народны паэт Беларусі, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч. Калі настаўнічаў у Верхменьскім народным вучылішчы (Смалявіцкі р-н) прыязджаў у Грабёнку (Чэрвеньскі р-н) неаднойчы. Прывозіў вучняў у Грабёнскую школу на экзамены.


Фатаграфія: //Бел. пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1994.-Т.3.-С.299

Бібліяграфія:

Колас Я. //Бел. энцыклапедыя.-Мн., 1999.-Т.8.-С.382 – 384.

Колас Я. //Бел. пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1994.-Т.3.-С.299- 371.

Адамовіч І. Грабёнка: Куточак Чэрвеньшчыны /І.Адамовіч //Раённы веснік.-2001.-5, 8, 12 снеж.

Са зместу: (Я.Колас).-//Раённы веснік.-2001.-12снеж.

Адамовіч С. Сцежкі Якуба Коласа скрыжоўваліся на Ігуменьшчыне /С.Адамовіч //Раённы веснік.-1998.-16 мая.

Грабёнка. Сюды ў Грабёнскую школу Я.Колас вазіў на экзамены вучняў. Гэта паездка апісана ў трылогіі “На ростанях” //Помнікі Беларусі.-1982.-№2.-С.14.

Лебеда Тодор

Лебяда Тодар.


Псеўданім – Лебяда Тодар, Клім Каліна

Сапраўднае імя - . Шырокаў Пётр Фёдаравіч

Саслоўе – невядома

Дата нараджэння 6 студзеня 1914

Месца нараджэння –г.Віцебск

Дата смерці 1970г.


Род дзейнасці - Драматург, паэт, празаік, публіцыст.

(сапр. Шырокаў Пётр Фёдаравіч) (1914 – 1970) . Драматург, паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў 1914г., у Віцебску ён закончыў семігодку і чыгуначнае рамеснае вучылішча, а ў 1933г. паступіў у Мінскі педагагічны ін-т. У 1936г. ён і яшчэ 11 студэнтаў ін-та былі беспадстаўна абвінавачаны ў буржуазным нацыяналізме, арыштаваны і асуджаны. У 1940 г. па хадайніцтву жонкі Б.Цыпінай Тодара Лебяду прывезлі ў Мінск для “перагляду справы”. З Мінска адправілі ў Чэрвень, дзе і застала яго вайна. У час акупацыі жыў з сям’ёй у Віцебску. У 1943 – 1944 гг. – рэдактар газеты “ Беларускае слова”. Пісаў вершы, апавяданні, драматычныя творы.. У маі 1947г Ваенны трыбунал войск МУС Мінскай вобласці асудзіў яго на 25гадоў. 30 жніўня 1956г быў вызвалены з-пад варты. У студзені 1962г. пераехаў у Чэрвень і працаваў у Чэрвеньскай райгазеце. У канцы 1962 г. назаўжды пакінуў Беларусь Памёр напачатку 1970г.


Фатаграфія: Бел. Пісьмен.: Біябібл. слоўнік.-Мн.:БелЭН, 1995.-Т.6.-С.634.

Бібліяграфія:

Лебяда Т. //Бел. Пісьмен.: Біябібл. слоўнік.-Мн.:БелЭН, 1995.-Т.6.-С.634- 635.

Лебяда Т. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.-Мн., 2000.-С.532.

Адамовіч І. Тодар Лебяда: Відаць мне лёсам наканавана ляжаць у чужой зямлі /І.Адамовіч //Раённы веснік.-1993.-№ 94, 95, 96.

Адамовіч І. Мне лёсам вызначаны гэтакі прымус /І.Адамовіч //Голас Радзімы.-1994.-24лют.

Адамовіч І. Тодар Лебяда /І.Адамовіч //Раённы веснік.-1993.-№ 83.-30 кастр.

Анішчык А. Трагедыя Т. Лебяды: Сустрэча на ваенных дарогах /А.Анішчык //Голас Радзімы.-1995.-26студз.

Маракоў Л. Успомнім Беларусь: (Т.Лебяда) /Л.Маракоў //Лім.-1999.-14мая.

Чыгрын С. “Сягодня я надоўга ад’язджаю: (Т.Лебяда) /С.Чыгрын //Лім.-1993.-№39.-С.16.

Левданский Владимир Александрович

Ляўданскі Уладзімір Аляксандравіч


Псеўданім – няма

Саслоўе – з сям’і селяніна - батрака

Дата нараджэння 25 студзеня1 ( 7.2) 1911

Месца нараджэння – в.Гудавічы Чэрвеньскага р-на

Дата смерці 18 верасня 1973

Род дзейнасці- Празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык. Аўтар Буквара і першай кнігі для чытання. Член СП Беларусі з 1967г.

(1911 – 1973). Нарадзіўся ў в.Гудавічы Чэрвеньскага р-на. Празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык. Аўтар Буквара і першай кнігі для чытання. Член СП Беларусі з 1967г.

З сям’і селяніна-батрака. Дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Скончыў Пухавіцкую сямігодку ( 1926), працаваў карэктарам у Белдзяржвыдавецтве, адначасова вучыўся на вячэрнім адзяленні Мінскага педтэхнікума. Служыў у Чырвонай Арміі (1933-35). У 1935 паступіў на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Мінскага педінстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у роднай вёсцы.Быў партызанскім сувязным, з сакавіка 1943г камісарам партызанскага атрада” Полымя”. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам Пухавіцкай раённай газеты “Сцяг камунізма”. З 1945г. загадчык літаратурна-педагагічнай літаратуры ў выдавецтве. З 1963г. дырэктар выдавецтва “Народная асвета”. У 1969 – 73 – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыіпры ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Чэрвонай зоркі, “Знак Пашаны”, медалямі.


Фатаграфія: Ляўданскі У.А. //Бел.пісьмен.:Біябібліягр. слоўнік .-Мн., 1994.-С.150
Бібліяграфія:

Ляўданскі У.А. //Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1999.-Т.9.-С. 433.

Ляўданскі У.А. //Бел.пісьмен.:Біябібліягр. слоўнік .-Мн., 1994.-С.150-151.

Забаронак А. Дзіцячы пісьменнік, празаік, перакладчык: (У.А.Ляўданскі) /А.Забаронак //Раённы веснік.-2001.-20кастр.

Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: (У.А.Ляўданскі) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-13снеж.

Марціновіч А. Зімародак -- птушка рэдкая: (Пра У.А.Ляўданскага і яго творах для дзяцей) /А.Марціновіч //Пралеска.-1996.-№ 2.-С.13 – 14.


Мальчевская Евгения

Мальчэўская Яўгенія


Псеўданім – Мальчэўская Яўгенія

Сапраўднае імя - Крыжаноўская Яўгенія Еўдакімаўна

Саслоўе – з сялян

Дата нараджэння 25 жніўня 1949

Месца нараджэння – в. Замошша Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.

Дата смерці жывая

Род дзейнасці - Член СП Беларусі з 1990г
(сапраўднае Крыжаноўская Яўгенія Еўдакімаўна) Нарадзілася ў в. Замошша Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. у 1949г.. Паэтэса. Член СП Беларусі з 1990г. З 1978 – 1980гг. выкладала беларускую мову і літаратуру ў в.Раванічы Чэрвеньскага р-на.
Фатаграфія: Бел.пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-М., 1994.-Т.4.-С.203
Бібліяграфія:

Мальчэўская Я. //Бел.пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-М., 1994.-Т.4.-С.203 – 204.

Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: (Я.Мальчэўская) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-13снеж.
Мартинович Аркадий Никифорович

Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч


Псеўданім – няма

Саслоўе – з сялян

Дата нараджэння 10 сакавіка 1920г

Месца нараджэння – в. Барбарова Глускага р-на. Магілёўскай вобл.

Дата смерці невядома

Род дзейнасці- Празаік, пааэт. Член СП Беларусі. Заслужаны работнік культуры.


Нарадзіўся 10 сакавіка 1920г. у в. Барбарова Глускага р-на. Магілёўскай вобл. Празаік, пааэт. Член СП Беларусі. Заслужаны работнік культуры. Пасля заканчэння ў 1939г. Мінскага беларускага педвучылішча некалькі месяцаў працаваў ў школе в.Турэц Чэрвеньскага р-на.
Фатаграфія: Бел.пісьмен.:Біябібліягр. слоўнік.-Мн., 1994.-Т.4.-С.231.

Бібліяграфія:

Марціновіч А.Н. //Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 2000.-Т.10.-С.148.

Марціновіч А.Н. //Бел.пісьмен.:Біябібліягр. слоўнік.-Мн., 1994.-Т.4.-С.231-324.

Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: (А.Н.Марціновіч) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-13снеж.


1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка