Гістарычныя асобы




старонка7/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Род дзейнасці - Паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык. Член СП Беларусі з 1934г

Нарадзіўся 2 снежня 1902 г. на станцыі Пухавічы ў сям’і служачага. Паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык. Член СП Беларусі з 1934г. У 1911 г. вучыўся ў Ігуменьскай гімназіі. Некаторы час быў супрацоўнікам Ігуменьскага павятовага гаркома камсамола. У 1919 – 1921гг. чырвонаармейцам-добраахвотнікам змагаўся на франтах грамадзянскай вайны . Пасля дэмабілізацыі вучыўся ў Мінскім педагагічным ін-це. У 1937 г.(29 кастрычніка) расстраляны.


Фатаграфія: Бел. пісьмен.:Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.32

Бібліяграфія:

Вольны А. //Бел. пісьмен.:Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.32-35.

Айзенштад Г. Ждіте нас звезды: (А.Вольны) /Г.Айзенштад //Знамя юности.-1998.-27, 29, 31 июля, 3 авг., Знамя юности.-1978.-5 кастр.

Айзенштад Г. “Усе гавораць – я сэрца раскінуў”: (А.Вольны) /Г.Айзенштадт //Беларусь.-1990.-№8.-С. 24- 32.

Мішчанчук М. “Магу дзяліць я радасць з кожным, а гора з кім мне падзяліць?” /М.Мішчанчук //Роднае слова.-1992.-№ 12.-С. 33-39.

Ніціеўская Г.А. Яго лёс быў звязаны з Ігуменам: (А.Вольны) /Г.Ніціеўская //Раённы веснік.-1994.-19ліст.
Вершинин Николай Петрович

Вяршынін Мікалай Пятровіч


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 20 мая 1940г.

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці жывы

Род дзейнасці - Член СП Беларусі з 1993г.

(1940) Нарадзіўся 20 мая ў г. Чэрвені. Праз нейкі час сям’я пераехала на радзіму маці ў былы Рудзенскі, а цяпер Пухавіцкі раён. У пачатку вайны бацькі Міколы трагічна загінулі. Сам ён рос і выхоўваўся спачатку ў цёткі, а потым у дзіцячым доме. У 14 гадоў паехаў вучыўцца ў Мінск, потым служыў у пагранічных войсках. Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1958), гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1970). Пісаць і друкавацца пачаў падчас службы ў войску. Любімы род паэзіі – сатыра і гумар. Піша байкі, фельетоны, гумарэскі, каламбуры, эпіграмы. Пастаянна друкуецца ў газетах і часопісах, выступае на радыё і тэлебачанні. Член СП Беларусі з 1993г. Жыве ў Мінску.


Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.531., Бел. пісьм.:Біябібліягр. Слоўнік.-Мн., 1994.-Т.6.-С. 558

Бібліяграфія:

Вяршынін М. //Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.531.

Вяршынін М. //Бел. пісьм.:Біябібліягр. Слоўнік.-Мн., 1994.-Т.6.-С. 558-560.

Кобрын У. У сям’і сатырыкаў папаўненне: (М.Вяршынін) /У.Кобрын //Мін.праўда.-1994.-1сак.


Гончарик Михаил Николаевич


Ганчарык Міхаіл Мікалаевіч
Псеўданім – М.Ландыш, Лясун, Я.Сявец, Якім Сявец

Крыптонім – М.Г., М.Г-к.

Саслоўе – з сялянскай сям’і

Дата нараджэння 12 (24) лістапада 1899

Месца нараджэння –

Дата смерці 1986


Род дзейнасці Пісьменнік, вучоны-біёлаг. Член-карэсп. АН Беларусі(1969), док-р біялагічн. навук (1960). Заслужаны дзеяч навукі (1972)

Пісьменнік, вучоны-біёлаг. Член-карэсп. АН Беларусі(1969), док-р біялагічн. навук (1960). Заслужаны дзеяч навукі (1972). У 1914г. закончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. Да 1914г. адносіцца і яго перш. Выступленне ў друку. 8мая газета “Наша Ніва” надрукавала верш ігуменскага навучэнца “Араты” Друкаваўся пад псеўданімам Ландыш.

Фатаграфія: Бел.пісьмен.:Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т. 2.-С. 112 – 113.

Бібліяграфія:

Ганчарык М.М. //Бел.пісьмен.:Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т. 2.-С. 112 – 113.

Карлюкевіч А. Літар. спадчына р-на /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-9снеж.

Токараў М. Міхась Ганчарык. Шлях ад пачатку стагоддзя: (Успаміны. Дзённікі. Дакументы) /М.Токараў //Полымя.-2002.-№ 3-4.-С. 211- 215.
Ермолович Якуб ( Яков Сидорович)

Ермаловіч Якуб (Якаў Сідаравіч)


Псеўданім –

Саслоўе – з сям’і селяніна

Дата нараджэння 7 жніўня 1910г.

Месца нараджэння – в.Вяшэўка Бярэзінскага р-на

Дата смерці 18 красавіка 1987

Род дзейнасці – Празаік.Член СП Беларусі з 1961г.


Нарадзіўся на Бярэзіншчыне, у в. Вяшэўка. Празаік. Член СП Беларусі з 1961г. У 1932 – 1933 гг. працаваў літработнікам Чэрвеньскай раённай газеты “Калектывіст”. Да таго ж часу адносяцца і першыя літаратурныя вопыты Я.Ермаловіча.


Фатаграфія: Бел.пісьмен.Біябібл. слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.427

Бібліяграфія:

Ермаловіч Я. //Бел.пісьмен.Біябібл. слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.427 – 428.

Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: (Я.Ермаловіч) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-9снеж.

Зазека Язэп

Зазека Язэп


Псеўданім – Зазека Язэп

Сапраўднае імя Іосіф Васілевіч

Саслоўе – з сям’і сельскагаспадарчага рабочага

Дата нараджэння 11(24) чэрвеня 1907

Месца нараджэння – в.Востраў Клічаўскага р-на

Дата смерці - 28 жніўня 1977


Род дзейнасці- Празаік, літаратуразнавец. Член СП Беларусі з 1967г.


Нарадзіўся ў в. Востраў Клічаўскага р-на. Празаік, літаратуразнавец. Член СП Беларусі з 1967г. У 20-я гады прымаў удзел у ліквідацыі банд у Чэрвеньскім раёне.


Фатаграфія: Белар. Пісьменнікі.Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.480.
Бібліяграфія:

Зазека Язэп //Белар. Пісьменнікі.Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.480.

Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: (Я.Зазека) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-9снеж.
Зязюля Андрей

Зязюля Андрэй


Псеўданім – Зязюля Андрэй

Сапраўднае імя - Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч

Крыптонім – А.З.

Саслоўе – з сялянскай сям’і

Дата нараджэння 26 лістапада ( 7 снежня) 1878

Месца нараджэння – в.Навасады Ашмянскага р-на

Дата смерці 17 студзеня 1921г.

Род дзейнасці - паэт


Нарадзіўся ў в. Навасады Ашмянскага р-на. Паэт. Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Пецярбургу ( 1910). Сярод месц яго службы – касцёл у Смілавічах (Чэрвеньскі р-н).


Фатаграфія: Белар. Пісьменнікі.Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С. 535

Бібліяграфія:

Зязюля А. //Белар. Пісьменнікі.Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С. 535-536.

Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: (А.Зязюля) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-9снеж.


Клименков Иван Прокофьевич

Клімянкоў Іван Пракопавіч


Псеўданім – няма

Саслоўе – з сям’і калгаснікаў

Дата нараджэння 5 студзеня 1947

Месца нараджэння – в. Хляўно Кармянскага р-на Гомельскай вобл

Дата смерці жывы

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка