Гістарычныя асобы




старонка5/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Чарноўскі Казімір Гаўрылавіч


Псеўданім – невядома

Саслоўе – з дваран

Дата нараджэння1791г

Месца нараджэння – маёнтак Карытніца Ігуменьскага павета


Дата смерці 27 кастрычніка 1847г. Пахаваны ў г. Сарапул Вяцкай губерніі.


Род дзейнасці Адзін з першых вынаходнікаў падводнага карабля

( 1791 – 1847) Адзін з першых вынаходнікаў падводнага карабля. Нарадзіўся ў 1791г у маёнтку Карытніца Ігуменскага павета Мінскага ваяводства. З дваран. З 1824г. у Пецярбургу вучыўся ў медыка-хірургічнай акадэміі. У 1829г. быў арыштаваны за прынадлежнасць да “Нацыянальнага патрыятычнага таварыства”. У жніўні таго ж самага года на стол цару лягла папера з подпісам ужо забытага небяспечнага злачынцы. Мікалай не даў веры вачам: гэта была не просьба аб памілаванні, а прапанова пабудаваць дзеля ўмацавання расейскага флоту падводны карабель. Упершыню ў сусветнай практыцы наш суайчыннік прапанаваў будаваць субмарыны з металу. У 1839г. К.Г.Чарноўскі за падрыхтоўку паўстання і ўцёкаў за мяжуарыштаваны і высланы з найсуровейшым наглядам у Вяцкую губернію. К.Г.Чарноўскі памёр 27 кастрычніка 1847г. Пахаваны ў г. Сарапул Вяцкай губерніі.


Фатаграфія: няма

Бібліяграфія:


Чарноўскі К.Г. //Памяць:гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.115-116.


Быховский И.А. Узник-изобретатель Казимир Чарновский /И.А.Быховский //И.А.Быховский Рассказы о русских кораблестроителях.-Л.: Судостроение, 1968.

Линко С. Проект рожденный в каземате: ( О К.Чарновском) /С.Линко // Линко С. Корабельная быль или собрание фактов удивительных, любопытных, но достоверных из биографии его величества Корабля.-М.: ДОСААФ, 1971.-С.100-101.

Марціновіч А. “Науцілус” народжаны за кратамі. Казімір Чарноўскі /А.Марціновіч //Марціновіч А. У часе прасветленыя твары: Гіст. Эсэ, нарысы: (Пра выдатн. Дзеячаў ХУІ – ХІХ ст.).-Мн.: Полымя, 1999.-С. 240-256 Гречкин Г Наш земляк – изобретатель подводной лодки: ( О К.Г.Черновском (1791-1847), родившемся в имении Корытница Игуменского уезда (ныне Червенский р-н))/Г.Гречкин //Сов.Белоруссия.—1962.—29 июля.

Орлов В Субмарина должна быть из метала—считал изобретатель из камеры –одиночки: (Об изобретателе подводной лодки, члене тайного Нац. патриотического об-ва в Петербурге К.Г.Черновском (1791, Черв. Р-н, 1847) /В.Орлов //Дело (Восток+Запад).—1995.--№6.—С.56-57.

Чарноўскі К.Г. //Свободные новости-плюс.—1996.—17-24 мая.


Шатерник Николай Васильевич


Шатэрнік Мікалай Васільевіч


Псеўданім – невядома

Саслоўе –

Дата нараджэння 11 верасня 1890г

Месца нараджэння – в. Старына Чэрвеньскага р

Дата смерці 2 снежня 1934г

Род дзейнасці Беларускі мовазнавец

( 1890- 1934) Беларускі мовазнавец. Нарадзіўся 11 верасня 1890г. у в. Старына Чэрвеньскага р-на. Закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1914). Працаваў у школах на Міншчыне. Пасля заканчэння 1933г. пед. ін-та ў Мінску выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Аршанскім педтэхнікуме. Памёр 2 снежня 1934г.


Галоўная праца Мікалая Шатэрніка – “Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны” (1929). У аснову яго пакладзена лексіка, якую мовазнавец сабраў у 35 населеных пунктах трох раёнаў былога Ігуменскага павета – Пухавіцкага, Смілавіцкага, Шацкага. Пераважная большасць слоў, словазлучэнняў зафіксаваны ў в.Старына, дзе нарадзіўся і вырас М.Шатэрнік. Слоўнік змяшчае каля 9 тыс. слоў.
Бібліяграфія:

Шатэрнік М.В. //Беларуская мова. Энцыклапедыя.—Мн., 1994.—С.623-624.

Шатэрнік М.В. //Памяць:гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.188.

Шофман Леонид Исаакович


Шофман Леанід Ісакавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе – служачыя

Дата нараджэння 5 ліпеня 1937г

Месца нараджэння – у г.Гарадок Віцебскай вобласці.

Дата смерці жывы

Род дзейнасці Доктар сельскагаспадарчых навук

Доктар сельскагаспадарчых навук (1996). Нарадзіўся 5 ліпеня 1937г. у г.Гарадок Віцебскай вобласці. У 1956г. паступіў у Віцебскі дзяржаўны ветэрынарны ін-т на зоатэхнічны факультэт. У 1963г. паступіў у аспірантуру на кафедру агранаміі, батанікі і кормавытворчасці Казанскага дзяржаўнага ветэрынарнага ін-та. У 1967г. абараніў кандыдатскую дысертацыю. З кастрычніка 1969г. нязменна узначальвае аддзел кормавытворчасці Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, якая знаходзіццца ў в.Натальеўск Чэрвеньскага раёна. У 1996г. Л.І. Шофман абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Павышэнне прадукцыйнасці і якасці змешанай сяўбы кармавых культур на супясчанай глебе”. Зараз Л.І.Шофман з”яўляецца намеснікам дырэктара Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі па навуковай рабоце, не перастае кіраваць аддзелам кормавытворчасці і займацца навуковымі даследаваннямі.


Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.-С.523.

Бібліяграфія:

Шофман .І. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.-С.523.
Щчерба Лев Владимирович

Шчэрба Леў Уладзіміравіч


Псеўданім – невядома

Саслоўе – са служачых.

Дата нараджэння 1880

Месца нараджэння – г.Ігумен ( Чэрвень)

Дата смерці 26 снежня 1944г.

Род дзейнасці Мовазнаўца, прафесар ленінградскага ўніверсітэта, затым акадэмік АН СССР


( 1880 – 1944) Мовазнаўца, прафесар ленінградскага ўніверсітэта, затым акадэмік АН СССР (1943). Ён нарадзіўся ў 1880г. у мястэчку Ігумен. Па нацыянальнасці рускі . Са служачых.

У 1903г. Л.У.Шчэрба закончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1916г. працаваў прафесарам гэтага ун-та. Найбольшае значэнне маюць работы вучонага ў галіне фанетыкі.Ён стварыў новую тэорыю фанемы (“Рускія галосныя ў якасных і колькасных адносінах”, 1912; “Фанетыка французскай мовы”,1937), развіў вучэнне аб часцінах мовы, аб сінтагме адначленнасці і двухчленнасці сказа (“Аб часцінах мовы ў рускай мове”, 1928), а таксама тэорыю двухмоўнасці і г.д.

Нашаму земляку належыць першая спроба стварэння агульнай тэорыі лексікаграфіі (“Спроба агульнай тэорыі лексікаграфікі”, 1940). Яго прынцыпы пабудовы двухмоўных слоўнікаў пакладзены ў аснову ўсёй лексікаграфіі.

Л.У. Шчэрба памёр 26 снежня 1944г.


Фатаграфія: //Памяць:Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.188.

Бібліяграфія:

Шчэрба Л.У. //БСЭ.-М., 1978.-Т.29.-С.535.

Шчэрба Л.У. //Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Энцыклап. Даведнік. Ч.1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах.-Мн., 2000.-С. 303 – 304.

Шчэрба Л.У. //Памяць:Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.188.

Фурык А. Мовазнаўца і даследчык Л.У.Шчэрба //Раённы веснік.—1992.—26 верасня.

Спортсмены

Спартсмены


Шарий Валерий Петрович

Шарый Валерый Пятровіч


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 2 студзеня 1947г.

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці жывы

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка