Гістарычныя асобы




старонка4/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Голуб Файбыш Моўшавіч


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 1903

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці 1974

Род дзейнасці –



Доктар медыцынскіх навук.Прафесар.Заслужаны дзеяч навукУзбекскай ССР.Нарадзіўся ў 1903г. уЧэрвені.Закончыў медыцынскі факультэт БДУ (1927) Працаваў у Бешанковічскай раённай бальніцы Віцебскай вобласці, потым выкладаў у Мінскім медыцынскім інстытуце.У Вялікую Айчынную вайну быў галоўным хірургам шпіталяў у г.Саранск Мардоўскай СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр у 1974г.


Фатаграфія: няма.

Бібліяграфія:

Голуб Ф.М.// Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.516.

Жовлиев А.А. Вклад белорусского професора (заслуженного деятеля науки Узбекистана) Фадея Моисеевича Голуба(1903 – 1974) в развитие хирургической науки в Узбекистане /А.Жовлиев //Здравоохранение.-2001.-№6.-С.60.

Дулебо Анна Ивановна

Дулеба Ганна Іванаўна


Псеўданім – невядома

Саслоўе –

Дата нараджэння 14 кастрычніка 1932г

Месца нараджэння – хутары Дулебшчына Руднянскага с/с Чэрвеньскага раёна (хутар не існуе

з 1939г.).

Дата смерці жывая

Род дзейнасці – Беларускі гісторык
Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1966).Нарадзілася

14 кастрычніка 1932г. на хутары Дулебшчына Руднянскага с/с Чэрвеньскага раёна (хутар не існуе

з 1939г.).Закончыла гістарычны факультэт БДУ(1956) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Ан БССР (1964).З 1971г. старшы навуковы супрацоўнўк ІМФ. Жыве у М ін

ску.


Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БНЛТА,2000.—С.516.
Бібліяграфія:

Дулеба Г.І. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БНЛТА,2000.—С.516.

Курыловіч Г Штрыхі да партрэта няштатнага аўтара газеты:(Пра Г.І.Дулеба) /Г.Курыловіч //Уперад.—1990.—6 верасня.
Ельский Константин Михайлович

Ельскі Канстанцін Міхайлавіч


Псеўданім – невядома

Саслоўе – збяднелае дваранства

Дата нараджэння 17 лютага 1837г

Месца нараджэння – у в. Ляды Смілавіцкай воласці былога Ігуменьскага павета Мінскай губерніі

Дата смерці 26 лістапада 1896г

Род дзейнасці – Заолаг і падарожнік
Заолаг і падарожнік.Нарадзіўся 17 лютага 1837г. у в. Ляды Смілавіцкай воласці былога Ігуменьскага павета Мінскай губерніі у сям’і збяднелага двараніна.

Маці яго з роду Манюшкаў.К.Ельскі вучыўся ў Мінскай гімназіі.Пасля заканчэння паступіў у

Маскоўскі універсітэт на медыцынскі факультэт.У 1856г. вучыўся ў Кіеўскім універсітэце на

матэматыка-прыродазнаўчым факультэце.У1860 г. закончыў універсітэт і застаўся працаваць

пазаштатным настаўнікам гімназіі. Жыў у Варшаве, Кракаве.Працаваў захавальнікам прыроднай калекцыі Акадэміі навук, быў прафесарам заалогіі на вышэйшых жаночых курсах прыродазнаў-

ства ў прамысловым музеі імя Баранецкага.

У 1886г. выязджаў у геалагічную экспедыцыю ў Францыю у кастрычніку 1890 – у Францыю.

К.М.Ельскі памёр 26 лістапада 1896г. Многія еўрапейскія вучоныя давалі апісанне птушак і

Звяроў па калекцыях К.Ельскага, і некаторыя іх віды названы яго імем.

Фатаграфія: няма

Бібліяграфія:

Ельскі К.М. //Беларуская энцыклапедыя: У 18т.--Т.6.—Мн.:,1988.—С.388.

Ельскі К.М. // Памяць:Гіст-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.103-104.

Багадзяж М Нястомны падарожнік К.Ельскі /М.Багадзяж //Цэнтральная газета.—1991.—7-8 лютага.

Карлюкевіч А Са славутага роду Ельскіх:[Пра вучонога-генетыка Соф”ю Іванаўну Ельскую

(1897-1962) унучку К.Ельскага] /Алесь Карлюкевіч // Наша слова.—1994.--№26.—С.7.

Федарук А Даследчык фауны Паўднёвай Амерыкі:(К.Ельскі) /А.Федарук //Родная прырода.—1998.--№3.-С.28.
Ивашкевич Михаил Антонович

Івашкевіч Міхаіл Антонавіч


Псеўданім – невядома

Саслоўе –

Дата нараджэння 1903

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці 1 лютага 1944г

Род дзейнасці – Працаваў у ін-це хіміі АН БССР


(1903 – 1944) Нарадзіўся ў г.ЧэрвенІ у 1903г. Закончыў Ленінградскі ін-т харчовай прамысловасці. Працаваў у ін-це хіміі АН БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны з`яўляўся сувязным спецгрупы “Мсціўцы” 1 лютага 1944г. быў арыштаваны фашыстамі і растраляны.

Фатаграфія: няма.

Бібліяграфія:

Карлюкевіч А Навуковымі сцежкамі Чэрвеньшчыны /Алесь Карлюкевіч //Раённы веснік .—1997.—24верасня

Са зместу: Івашкевіч М.А.
Конопацкий Ибрагим Борисович

Канапацкі Ібрагім Барысавіч


Псеўданім – невядома

Саслоўе –

Дата нараджэння 28 лютага 1949г

Месца нараджэння – г.п.Смілавічы Чэрвеньскага р-на.

Дата смерці жывы

Род дзейнасці –) Беларускі гісторык.Кандыдат гістарычных навук

Беларускі гісторык.Кандыдат гістарычных навук (1978).Нарадзіўся 28 лютага 1949г. у г.п.Смілавічы Чэрвеньскага р-на.Закончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ін-та імя Горкага (1970).З 1975г. працуе у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка. Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі, гісторыю і культуру беларускіх татар.Аўтар некалькіх кніг

і звыш 150 артыкулаў.

Фатаграфія: Няма

Бібліяграфія:

Канапацкі І.Б. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.516.

Александровіч Р. Адданы зямлі і веры: ( Пра жыццё і дзейнасць гісторыка Ібрагімі Барысавіча Канапацкага ) /Р.Александровіч //Голас Радзімы.-1999.-1-8крас.-С.7.



Кавко Алексей Константіновіч

Каўка Аляксей Канстанцінавіч
Псеўданім –

Саслоўе –

Дата нараджэння 20 верасня 1937г

Месца нараджэння – в.Равецкі Бор (цяпер Машчаліна) Чэрвеньскага раёна.

Дата смерці жывы

Род дзейнасці – Беларускі гісторык і літаратуразнавец.грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук


Беларускі гісторык і літаратуразнавец.грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971).Нарадзіўся 20 верасня 1937г. у в.Равецкі Бор (цяпер Машчаліна) Чэрвеньскага раёна.Закончыў Мінскі бібліятэчны тэхнікум (1954), Белдзяржуніверсітэт (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС(1971). Працоўны шлях пачаў загадчыкам Велікапольскай сельскай бібліятэкі (1954).Пасля заканчэння аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук.пры ЦК КПСС працаваў у Інстытуце эканомікі сусветнай сістэмы сацыялізму—старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара Польшчы.

З 1989г. вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры імя А.М.Горкага.

У 1988—1990 старшыня Рады Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф.Скарыны.

Узнагароджаны медалём Ф.Скарыны.

Фатаграфія: //Памяць:Гіст-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.517.
Бібліяграфія:

Каўка А.К. //Беларуская энцыклапедыя.—Мн.,1999.—Т.8.-С.182.

Каўка А.К. //Памяць:Гіст-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.517.

Аляксей Канстанцінавіч Каўка //Роднае слова.—1997.--№9.—С.19.

Киклевич Александр Константинович

Кіклевіч Аляксандр Канстанцінавіч


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 27 лістапада 1957г

Месца нараджэння – Задабрычча Чэрвеньскага р-на

Дата смерці жывы

Род дзейнасці – Беларускі мовазнавец.Кандыдат філалагічных навук. (1984), дацэнт(1985).


Беларускі мовазнавец.Кандыдат філалагічных навук. (1984), дацэнт(1985). Нарадзіўся 27 лістапада 1957г. у в. Задабрычча Чэрвеньскага р-на.Закончыўшы сярэднюю школу, паступіў у БДУ.З 1980—1983 вучыўся у аспірантуры.У 1984

абараніў кандыдацкую дысертацыю.З 1984г. супрацоўнік філалагічнага факультэта БДУ.Аўтар

больш як 50 навуковых прац, надрукаваных у каінах СНД, Германіі,Балгарыі, Польшчы.

Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.520.

Бібліяграфія:

Кіклевіч А.К. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.520.

Крук Иван Иванович

Крук Іван Іванавіч


Псеўданім – Янка Крук

Саслоўе –

Дата нараджэння 15 чэрвеня 1954г.

Месца нараджэння – в.Згурск Чэрвеньскага р-на

Дата смерці жывы

Род дзейнасці –Беларускі фалькларыст. Кандыдат Філалагічных навук.

Беларускі фалькларыст. Кандыдат Філалагічных навук (1985). Нарадзіўся 15 чэрвеня 1954г.у в.Згурск Чэрвеньскага р-на. Закончыў грабёнскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага факультэта, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі (1979).У 1985г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Усходнеславянскія казкі пра жывёл”.Вынікі сваіх даследаванняў апублікаваў у больш за 230 навуковых артыкулах. З 1992г. на педагагічнай працы ў Інстытуце павышэння кваліфікацыіі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. З 1998г. 1-ы прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў і адначасова загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін.

Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на--Мн.:БЕЛТА,2000.—С.520.


Бібліяграфія:

Крук І.І. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на--Мн.:БЕЛТА,2000.—С.520.

Лаврик Игнат Николаевич

Лаўрык Ігнат Мікалаевіч


Псеўданім – невядома

Саслоўе –

Дата нараджэння 1905

Месца нараджэння – в.Сітнікі Чэрвеньскага р-на

Дата смерці загінуў 2 кастрычніка 1941г.

Род дзейнасці – Глебазнаўца.


( 1905 – 1941) Нарадзіўся ў в.Сітнікі Чэрвеньскага р-на ў 1905г. Глебазнаўца. Закончыў Беларускую с/х акадэмію У канцы 30-х гг. працаваў навуковым супрацоўнікам Ін-та глебазнаўства і Ін-та сацыялістычнай с/г АН БССР. На фронце быў камандзірам гарматы, загінуў 2 кастрычніка 1941г.
Фатаграфія: няма.

Бібліяграфія:

Карлюкевіч А. Навуковымі сцежкамі Чэрвеньшчыны: ( І.Лаўрык) /Алесь Карлюкевіч //Раённы веснік .—1997.—24 верасня.

Лютый Анатолий Михайлович

Люты Анатоль Міхайлавіч
Псеўданім – невядома

Саслоўе –

Дата нараджэння 2 студзеня 1951

Месца нараджэння – г.п.Смілавічы

Дата смерці жывы

Род дзейнасці – Беларускі гісторык.Доктар гістарычных навук

Беларускі гісторык.Доктар гістарычных навук.(1990), прафесар (1991). Нарадзіўся 2 студзеня 1951 у г.п. Смілавічы.У 1976г. закончыў МДПІ імя А.Горкага. Працаваў настаўнікам гісторыі, нямецкай мовы, потым лектарам Чэрвеньскага РК КПБ. З ліпеня 1982 старшы выкладчык МДПІ імя А.Горкага.Са студзеня 1996г.—загадчык кафедры гісторыі Беларусі.

Фатаграфія: няма

Бібліяграфія:

Люты А.М. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.520.

Канапацкі І.Б. Анатоль Міхайлавіч Люты:Пра выкладчыцкую і навуковую дзейнасць вучонага-

гісторыка / І.Канапацкі,В.Е.Лукін //Весці Бел.дзярж. пед. ун-та.—2001.--№1.—С.190-192.



Новодворский Витольд Владиславович

Навадворскі Вітальд Уладзіслававіч
Псеўданім – невядома

Саслоўе – збяднелая шляхта

Дата нараджэння 2 чэрвеня 1861 г

Месца нараджэння – былы маёнтак Лямна Ігуменьскага павета Мінскай губерніі

Дата смерці 25 лістапада 1923 года

Род дзейнасці – Гісторык, дацэнт Пецярбургскага і Кіеўскага ўніверсітэтаў, прафесар Віленскага ўніверсітэта.


Нарадзіўся 2 чэрвеня 1861 г. у былым маёнтку Лямна Ігуменьскага павета Мінскай губерніі (цяпер Чэрвеньскі р-н Мінск. вобл.). Гісторык, дацэнт Пецярбургскага і Кіеўскага ўніверсітэтаў, прафесар Віленскага ўніверсітэта. В.Навадворскі паходзіў са збяднелай шляхты. У 1878г. скончыў гімназію ў Полацку і паступіў у ін-т дарог і камунікацый у Пецярбургу. Праг 2 гады перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ун-та, які скончыў у 1885г са ступенню кандыдата навук. У 1900г. стаў прыват дацэнтам Пецярбургскага ун-та. Выкладаў на вышэйшых курсах А.Жэкулінай, з 1909г – у Кіеўскім гандлёвым ін-це. У 1922г. стаў прафесарам агульнай гісторыі ў Віленскім універсітэце. В.Навадворскі аўтар шматлікіх публікацый, рэцэнзій і навуковых прац. Памёр 25 лістапада 1923 года.

Фатаграфія: няма

Бібліяграфія:

Русаковіч А. Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Энцыклапедычны даведнік. Ч.1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах: ( Навадворскі В.У.).-Мн., 2000.-С.231.


Пастернацкий Федор Игнатьевич

Пастарнацкі Фёдар Ігнатавіч


Псеўданім –

Саслоўе з сям’і святара

Дата нараджэння 1845

Месца нараджэння – былы Ігуменьскі павет Мінскай губерніі

Дата смерці 1902

Род дзейнасці – Вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны


Вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны.Нарадзіўся ў былым Ігуменскім павеце Мінскай губерніі ў сям’і святара.Пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта.дзе вучыўся да 1871г. і атрымаў дыплом лекара з адзнакай.З 1872 малодшы доктар пяхотнага палка. З 1879 ардынатар Брэст-Літоўскага ваеннага шпіталя, адкуль накіраваны ў клініку кафедры агульнай дыягностыкі і тэрапіі Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі прафесара Чудноўскага.Вёў вялікую педагагічную і навуковую работу. У 1888г. абараніў доктарскую дысертацыю.З 1888г. прыватдацэнт, з 1893года прафесар шпітальнай тэрапеўтычнай клінікі Ваенна-медыцынскай акадэміі і яе загадчык.

Ф.І.Пастарнацкі зрабіў многа для вывучэння захворванняў унутраных органаў.Адзін з важных бакоў дзейнасці прафесара Пастарнацкага -- прымяненне фізіятэрапеўтычных і курортных мета-

даў лячэння. Памёр Ф.І.Пастэрнацкі ў 1902г.

Фатаграфія: няма

Бібліяграфія:

Пастарнацкі Ф.І. //Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 2001.-Т.12.-С.115.

Пастарнацкі Ф.І. //БСЭ:В 30-ти т.Т.19.Отоми—Пластырь,1975./Гл.ред. А.М.Прохоров.—М.:Сов.

Энциклопедия,1975.—С.270.

Пастарнацкі Ф.І //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.115.

Белов С Профессор медицины из Игумена:[Ф.И. Пастернацкий ] /С.Белов //Мін. Праўда.—1997.—9 студзеня.



Пикулик Михаил Михайлович

Пікулік Міхаіл Міхайлавіч
Псеўданім – невядома

Саслоўе –

Дата нараджэння 19 красавіка 1948г.

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці жывы

Род дзейнасці – бел. Вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі.чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1994), док-р біялагічных навук (1993), праф. ( 1998).

Нарадзіўся 19.4.1948, г.Чэрвень Мінскай вобл.бел. Вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі.чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1994), док-р біялагічных навук (1993), праф. ( 1998). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1971). З 1976 у ін-це заалогіі Нац. Акадэміі Беларусі ( з 1985 нам. дырэктара, з 1995 дырэктар), адначасова з 1997г у Бел. пед. ун-це (заг. кафедры). Яго навуковыя працы прысвечаны герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавай зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біял. разнастайнасці. Распрацаваў асноўныя палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафауны ў экалагічным маніторнінгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фауны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біял. разнастайнасці дзікай фауны.
Фатаграфія: Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 2001.-С.355.

Бібліяграфія:

Пикулик М.М. //Беларуская энцыклапедыя: У 18т. Т.12: Палікрат—Праметэй /Рэд. Г.П.Пашкоў і інш.—МН.:БелЭн, 2001.—С.355.

Сущеня Л.М. Михаил Михайлович Пикулик (род. В 1948г., Червень): О научно-исслед. деятельности ученого в обл. зоологии и охраны природы, чл.-кор Междун. Академии наук Евразии) / Л.М.Сущеня, М.Е.Никифорова, А.Е.Пленин //Тураўшчына. Мінулае, сучаснасць, будучыня.2001.Вып.2.—С.80-81.


Рунцо Андрей Петрович

Рунцо Андрэй Пятровіч

Псеўданім – невядома

Саслоўе –

Дата нараджэння невядома

Месца нараджэння – в.Дубнікі Чэрвеньскага р-на

Дата смерці невядома

Род дзейнасці – навукоўца

З в.Дубнікі Чэрвеньскага р-на. У 1927г. закончыў Белдзяржуніверсітэт. У 1931г. паступіў у аспірантуру АН БССР. Пасля працаваў у Ін-це хіміі. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна застаўся на акупіраванай тэрыторыі. Наладзіўшы сувязь з партызанамі, займаўся падпольнай работай. Быў арыштаваны фашыстамі. Прайшоўшы пакуты канцлагера застаўся жывы. Вярнуўшыся на радзіму быў арыштаваны органамі дзяржаўнай бяспекі. Папаў пад амністыю. Рэабілітаваны ў верасні 1961г.

Фатаграфія: няма

Бібліяграфія:

Карлюкевіч А Навуковымі сцежкамі Чэрвеньшчыны: ( А.П.Рунцо) /Алесь Карлюкевіч //Раённы веснік .—1997.—24 верасня

Сикорский Николай Михайлович

Сікорскі Мікалай Міхайлавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 4 красавіка 1919г

Месца нараджэння – в.Хутар Чэрвеньскага р-на

Дата смерці кастрычнік 1977

Род дзейнасці – Кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук (1972), прафесар (1966).

( 1919 – 1997) Кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук (1972), прафесар (1966). Нарадзіўся 4 красавіка 1919г. у в.Хутар Чэрвеньскага р-на. Скончыў Маскоўскі паліграфічны ін-т, атрымаў кваліфікацыю рэдактара.. 6 чэрвеня 1972г.М.М.Сікорскі быў назначаны дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі імя У.І.Леніна. За няпоўныя сем гадоў яго дырэктарства ў бібліятэцы ствараюцца Інфармацыйны цэнтр па праблемах літаратуры і мастацтва і адзіны ў краіне спецыялізаваны савет па абароне доктарскіх дысертацый у галіне бібліятэказнаўства, кнігазнаўства, бібліяграфіі. За гэты невялікі перыяд узрос навуковы патэнцыял бібліятэкі.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і шасцю медалямі.

Памёр у кастрычніку 1997 года.

Фатаграфія: Памяць:гіст-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—М.:БЕЛТА,2000.—С.521.

Бібліяграфія:

Сікорскі М.М. //Памяць:гіст-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—М.:БЕЛТА,2000.—С.521.

Педагог, учёный, руководитель: /Н.Сикорский/ //Библиотека.—1997.--№10.—С.110

Сакаў П. Слаўная сям’я Сікорскіх ( з в.Хутар Чэрвеньскага р-на) /П.Сакаў //Раённы веснік.-1997.-2крас.



Сикорский Всеволод Михайлович


Сікорскі Усевалад Міхайлавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 10 кастрычніка 1923г.

Месца нараджэння – в.Хутар Чэрвеньскага р-на

Дата смерці 22 снежня 1981 г.

Род дзейнасці – Беларускі філосаф і гісторык

Беларускі філосаф і гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар філасофскіх навук (1967), прафесар (1967), заслужаны дзеяч навукі. Нарадзіўся у в. Хутар Чэрвеньскага р-на. У 1953г. закончыў аспірантуру пры БДУ. Усё жыццё У.М.Сікорскага звязана з навукова-педагагічнай дзейнасцю БДУ. Ён быў выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў і бяззменным яе загадчыкам на працягу 20 гадоў. З 1972 па 1978г. -- рэктар універсітэта. Аўтар больш як 200 друкаваных работ, у т.л. 20 манаграфій, кніг.

Усевалад Міхайлавіч быў узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, многімі медалямі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага савета БССР.

Памёр 22 снежня 1981 г.

Фатаграфія: Памяць:Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С. 522.

Бібліяграфія:

Сікорскі У.М. //Беларуская Савецкая Энцыклапедыя ў 12т.Т.9 /гал. Рэд. П.Броўка.—Мн, 1973.—С.511.

Сікорскі У.М. //Памяць:Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.521-522.

Сакаў П Вучоны, педагог, грамадзянін: (У.М.Сікорскі) /П.Сакаў //Раённы веснік.—1998.—10 кастрычніка



Старобинец Илья Самойлович


Старобінец Ілья Самойлавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 1922г.

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці невядома

Род дзейнасці – Доктар геолага-мінералагічных навук (1966), прафесар (1968)


Доктар геолага-мінералагічных навук (1966), прафесар (1968). Нарадзіўся г.Чэрвень у 1922г. Дзяцінства І.С.Старобінца прайшло ў рабочай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт, а ў канцы 1940 быў прызваны у рады Чырвонай Арміі. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на фронце. У баях быў паранены, атрымаў інваліднасць. Пасля дэмабілізацыі ў 1945г працягваў вучобу ў Саратаўскім універсітэце. У 1949г.,паспяхова закончыў вучобу, пачаў працаваць у Туркменскім навукова-даследчым ін-це нафты, праз год прызначаны загадчыкам нафтагазавай лабараторыі. У 1957г. абараніў кандыдатцкую дысертацыю і з сакавіка 1959 узначаліў аддзел геахіміі нафты і газу Інстытута геалогіі і разведкі нафтавых і газавых месцанараджэнняў у Ташкенце. Ён аўтар і сааўтар160 друкаваных прац, у т.л. 6 манаграфій і некалькіх метадычных рэкамендацый, атрымаў 8 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва.

Фатаграфія: няма

Бібліяграфія:

Старобінец І.С. // Памяць:гістор.-дакум. хронікаЧэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.522.

Сцяпанаў А. Юбілей вучонага: (Да 60-годдзя прафесара Старобінца з Чэрвеньшчыны, які жыве і працуе у Маскве) /А.Сцяпанаў //Уперад.—1982.—20 крас.
Стешкович Татьяна Филипповна

Сцяшковіч Таццяна Піліпаўна


Псеўданім – невядома

Саслоўе –

Дата нараджэння Нарадзілася 25 снежня 1904г.

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці 1986г.

Род дзейнасці – Беларускі філолаг. Кандыдат філалагічных навук

( 1904 – 1986) Беларускі філолаг. Кандыдат філалагічных навук (1956).Нарадзілася 25 снежня 1904г. ў г.Чэрвень.Скончыла Мінскі педагагічны тэхнікум і Белдзяржуніверсітэт, настаўнічала ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях.Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, эвакуіравалася на ўсход. Пры эвакуацыі пад бамбёжкай загінула трое яе дзяцей. На фронце неўзабаве загінуў і яе муж. Гэтыя страты для маладой жанчыны сталі незабыўнымі. Яна да канца сваіх дзён заставалася адзінокай, аддаючы ўсю сябе педагагічнай і навуковай рабоце. З 1965г. працавала ў Гродзенскім педінстытуце – старшы выкладчык, дацэнт, у 1957 – 1974гг. Загадчык кафедры беларускай мовы.Свае назіранні за фактамі граматычнага ладу беларускай мовы і літаратуры даследчыца выклала ў многіх артыкулах і манаграфіі “Займальнік у беларускай мове”.Многа зрабіла Т.П.Сцяшковіч у падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. Памерла ў 1986г.
Бібліяграфія:

Сцяшковіч Таццяна Піліпаўна //Беларуская мова:Энцыклапедыя:Пад рэд. А.Я.Міхневіча;Рэдк.

Б.Сачанка (гал. Рэд.) і інш.—Мн.:Бел.Эн,1994.—С.547.

Сцяшковіч Т.П. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.522

Сцяшковіч Т.П. // Наш карай:Каляндар.—1994.—24 снежня.

Чарновский Казимир Гаврилович


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка