Гістарычныя асобы




старонка2/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Героі Савецкага Саюза


Гуревич Семен Шоломович

Гурэвіч Сямён Шоламавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе – невядома

Дата нараджэння 20 снежня 1915г.

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці 23 красавіка 1982г.

Род дзейнасці – невядома

Нарадзіўся 20 снежня 1915г. у Чэрвені. У Чырвонай Арміі з 1935г. У 1939г. удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі. У 1942г. скончыў Тамбоўскае кавалерыйскае вучылішча. З 1941г. знаходзіўся на Заходнім, Бранскім, Стэпавым, 1-м, 2-м Украінскіх франтах. Камандзір узвода сувязі гвардыі лейтэнант С.Ш.Гурэвіч вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. 25 верасня 1943г. з чатырма сувязнымі пераправіўся цераз Дняпро і устанавіў тэлефоннную сувязь з палком. Ліквідаваў групу гітлераўцаў, якія прарваліся ў тыл нашых войскаў і пагарджалі пераправе. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 26 кастрычніка 1943г. Пасля вайны жыў у Мінску. Памёр 23 красавіка 1982г.

Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.307

Бібліяграфія:

Гурэвіч С.Ш. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.307


Дулеба Антон Николаевич

Дулеба Антон Мікалаевіч


Псеўданім – няма

Саслоўе – з сялян

Дата нараджэння 14 студзеня 1920г

Месца нараджэння – в. Дубовы Лог Чэрвеньскі р-н

Дата смерці 13 снежня 1983г.

Род дзейнасці –Ваеннаслужачы, палкоўнік у адстаўцы.


Нарадзіўся 14 студзеня 1920г. у в. Дубовы Лог. Скончыў Мінскі індустрыяльна-тарфяны тэхнікум у 1937г., курсы малодшых лейтэнантаў у 1941г. У Чырвонай Арміі з 1939г. Са жніўня 1942г ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Камандзір кавалерыйскага эскадрона старшы лейтэнант А.М.Дулеба вызначыўся ў баі 29 студзеня 1945г. Эскадрон пад яго камандаваннем фарсіраваў р.Ордэр і, заняўшы населены пункт Прытаг, два дні ў поўным акружэнні адбіваў контратакі ворага. Сілы былі няроўныя, аднак 30 студзеня А.М.Дулеба ўмела арганізаваў прарыў, выратаваў людзей, зброю і боепрвпасы. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27 лютага 1945г. Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1954г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. З 1969г. палкоўнік у адстаўцы. Памёр 13 снежня 1983г.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308

Дулеба А.М. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.307- 308.

Дулеба А.М. //Навечно в сердце народном.-Мн., 1975.-С.126.

Дулеба А.М. //Уперад.-1989.-22 жніўня

Казаченко Николай Михайлович

Казачэнка Мікалай Міхайлавіч


Псеўданім – няма

Саслоўе – невядома

Дата нараджэння 1 студзеня 1916г

Месца нараджэння – вБярозаўка Чэрвеньскага р-на

Дата смерці 21 сакавіка 1977г

Род дзейнасці – працаваў у Мінску.


Нарадзіўся 1 студзеня 1916г.у вБярозаўка Чэрвеньскага р-на. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939г, савецка-фінляндскай вайны 1939- 1940гг. У час Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941г. на фронце, удзельнік абароны Масквы. З кастрычніка 1941г. на Паўночна-Каўказскім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра каля Краменьчуга. Ноччу 3 кастрычніка 1943г. байцы аддзялення на чале са старшым сяржантам М.М.Казачэнкам пад моцным агнём праціўніка ўзвялі прыстань на правым беразе ракі і пераправілі на пароме 1700 байцоў і камандзіраў, 60 павозак з боепрыпасамі, 120 коней і 620 скрынак з амуніцыяй, абсталявалі на плацдарме батальённы камандны пункт і замініравалі найбольш небяспечныя месцы. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20 снежня 1943г. Пасля вайны жыў і працаваў у Мінску. Памёр 21 сакавіка 1977г.

Фатаграфія : Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308

Бібліяграфія:

Казачэнка М.М. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308

Карнач Степан Андреевич

Карнач Сцяпан Андрэевіч

Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 10 лістапада 1918г

Месца нараджэння – в. Клінок Чэрвеньскага р-на

Дата смерці 6 лютага 1991г.

Род дзейнасці – ваеннаслужачы, генерал-маёр.


Нарадзіўся 10 лістапада 1918г. у в. Клінок Чэрвеньскага р-на. У 1938г. скончыў Мінскі аэраклуб, , у 1940г. – ваенную школу лётчыкаў. У 1949г. – Вышэйшыя афіцэрскія лётчыцкія курсы. У 1958г. – Ваенную акадэмію Генштаба. У Чырвонай Арміі з 1938г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941г. Ваяваў на Паўднёвым, Крымскім, Закаўказскім, Стэпавым, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Удзельнік баёў на Курскай дузе, у Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна, эскадрыллі, штурман палка, камандзір знішчальнага авіяпалка. Асабіста здзейсніў 348 баявых вылетаў, правёў 84 паветраныя баі, знішчыў 16 варожых самалётаў., 4 самалёты ў групавых баях. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 4 лютага 1944г. Пасля вайны да 1973г. працягваў службу ў Савецкай Арміі. Генерал-маёр ( 1957). Памёр 6 лютага 1991г.

Фатаграфія : Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308

Бібліяграфія:

Карнач Сцяпан Андрэевіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308

Карнач С.А. // Навечно в сердце народном.-Мн., 1975.-С.176.

Дулеба Г Герой Савецкага Саюза С.А.Карнач /Г.Дулеба //Уперад.-1990.-8вер.

Якубовіч У. З сакалінага племя: ( Пра С.А.Карнача) /У.Якубовіч //Звязда.-1975.-26крас.

Круков Иван Игнатович

Крукаў Іван Ігнатавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 10 студзеня 1910г

Месца нараджэння – в. Чарнава Чэрвеньскага р-на.

Дата смерці 20 ліпеня 1994г

Род дзейнасці – пасля вайны працаваў механікам, а затым старшынёй Дарасунскага пасялковага Савета Чыцінскай вобласці


Нарадзіўся 10 студзеня 1910г. у в. Чарнава Чэрвеньскага р-на. У 1932г быў прызваны на Балтыйскі флот. Служыў у крэпасці Кранштат. У 1941г. былы матрос зноў у радах арміі: ваяваў на Варонежскім, 1-м Украінскім і іншых франтах. Старшы шафёр маставой роты пантонна-маставога батальёна яфрэйтар І.І.Крукаў вызначыўся ў Кіеўскай вобласці пры фарсіраванні Дняпра. Пры яго актыўным удзеле з 25 верасня па 8 кастрычніка 1943г. пад агнём праціўніка было перапраўлена на пароме 2465 салдат і афіцэраў, 47 гармат, 3570 скрынак з боепрыпасамі. Калі ў некалькіх месцах былі прабіты пантоны, Крукаў хутка ліквідаваў няспраўнасць і вывеў дэсант з-пад абстрэлу. Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 10 студзеня 1944г. Пасля вайны І.І.Крукаў працаваў механікам, а затым старшынёй Дарасунскага пасялковага Савета Чыцінскай вобласці. З 1976г. жыў у Чарнігаве. Памёр 20 ліпеня 1994г.

Фатаграфія : Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308

Крукаў І.І. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308- 309

Крукаў І.І. // Навечно в сердце народном.-Мн., 1975.-С.220.

Ладутько Иван Иванович

Ладуцька Іван Іванавіч


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 28 кастрычніка 1916г

Месца нараджэння – в. Стары Пруд Чэрвеньскага раёна

Дата смерці невядома

Род дзейнасці – Да 1972г. служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік.


Нарадзіўся 28 кастрычніка 1916г. у в. Стары Пруд Чэрвеньскага раёна. У 1939г. скончыў Кіеўскае пяхотнае вучылішча. У Чырвонай Арміі з 1936г. З 1942г. ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Стэпавым, Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах. Камандзір стралковага батальёна маёр І.І.Ладуцька вызначыўся ў баях за вызваленне Польшчы. 14 студзеня 1945г. на заходнім беразе Віслы падняў у атаку дзве роты свайго батальёна, якія пераадолелі траншэі праціўніка і ўклініліся ў зону яго абароны. 15 студзеня 1945г. яго батальён захапіў 12 аўтамашын праціўніка, 13 кулямётаў, шмат боепрыпасаў, першым выйшаў на польска-германскую граніцу. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27 лютага 1945г. Вайну закончыў у Берліне. Да 1972г. служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў у г.Калуга.

Фатаграфія : Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.309

Ладуцька І.І. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.309

Ладуцька І.І. // Навечно в сердце народном.-Мн., 1975.-С.232.

Лепеш А. Сустрэча з героем Савецкага Саюза І.І. Ладуцькам /А.Лепеш //Уперад.-1983.-14ліп.

Уладзіміраў Я. У тыле ворага: ( Аб Героі Савецкага Саюза І.І.Ладуцька ) /Я.Уладзіміраў //Уперад.-1967.-6ліп.

Якубовіч У. Смелыя людзі: (Пра І.І.Ладуцька) /У.Якубовіч //Уперад.-1980.-17студз.

Тарловский Василий Иванович


Тарлоўскі Васіль Іванавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 14 жніўня 1902г

Месца нараджэння – в. Ачыжа Чэрвеньскага раёна

Дата смерці невядома

Род дзейнасці – Выкладаў у школе г.Іванава.


Нарадзіўся 14 жніўня 1902г. у в. Ачыжа Чэрвеньскага раёна. У 1940г. скончыў Мінскі педінстытут, працаваў настаўнікам у Чэрвеньскім раёне. З чэрвеня 1941г. ваяваў на паўднёвым, Данскім, Варонежскім і Прыбалтыйскім франтах. Камандзір стралковай роты, старшы лейтэнант Тарлоўскі вызначыўся ў баях пры вызваленні Віцебскай вобласці. 24 чэрвеня 1944г., калі пачалася аперацыя “Баграціён”, рота пад яго камандаваннем першай у дывізіі фарсіравала Заходнюю Дзвіну ў райне в. Дворышча Бешанковіцкага раёна, захапіла плацдарм і ўтрымлівала яго да падыходу асноўных сіл дывізіі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22 ліпеня 1944г. У запас В.І.Тарлоўскі звольніўся ў званні маёра ў 1953г. Выкладаў у школе г.Іванава.

Фотаграфія: Память: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С. 309.

Бібліяграфія:

Тарлоўскі В.І.//Память: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С. 309.

Тарлоўскі В.І. // Навечно в сердце народном.-Мн., 1975.-С.399.

Бялоў П. І стаў салдат героем: Нашаму земляку В.І. Тарлоўскаму – 80 гадоў /П.Бялоў //Уперад.-1982.-14жн.


Кавалери ордена Славы

Кавалеры ордэна Славы

Михиевич Лев Николаевич

Міхіевіч Леў Мікалаевіч

Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння невядома

Месца нараджэння – в. Рэчкі Чэрвеньскага раёна.

Дата смерці невядома

Род дзейнасці – пасля вайны працаваў на Ленінградскім электрамеханічным заводзе.
Адзіны ў Чэрвеньскім раёне кавалер ордэна Славы трох ступеней. Нарадзіўся ў в. Рэчкі Чэрвеньскага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў на новабудоўлі Поўначы. У 1940г. прызваны ў Чырвоную Армію, стаў салдатам сапёрнага батальёна. Яго накіравалі на вучобу ў кулямётна-мінамётнае вучылішча. Вучоба працягвалася нядоўга. Пачалася вайна. Да верасня 1941г. у складзе 170-га армейскага інжынернага батальёна старшы сержант Міхіевіч ваяваў на Мурманскім напрамку. Асабіста абясшкодзіў 48 авіябомбаў замаруджанага дзеяння, а яшчэ больш падарваў. Тэрмінова набыў спецыяльнасць танкіста. Удзельнічаў у абароне Ленінграда. Вясной 1944г. перад палком была пастаўлена задача ліквідаваць варожы гарнізон, які замацаваўся на цяжкадаступнай мясцовасці паміж двух азёр. Міхіевіч адным з першых уварваўся ў траншэю, быў цяжка паранены. Праз два дні зноў быў у страі. За гэты бой яго прадставілі да ўзнагароды ордэнам Славы ІІІ ступені. Неўзабаве саперам узвода Льва Міхіевіча была пастаўлена задача замініраваць дарогі, якія выходзілі да занятага батальёнам раёна, і падрыхтаваць да ўзрыву мост. За паспяховае выкананне баявой задачы наш зямляк быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІ ступені. Пасля баю за Пілау на грудзях Л.М. Міхіевіча заззяў ордэн Славы І ступені.

Старшына Л.М.Міхіевіч служыў у арміі да 1956г. Доўгі час ветэран вайны працаваў на Ленінградскім электрамеханічным заводзе


Фотаграфія: Память: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С. 309.

Бібліяграфія:

Міхіевіч Л.М // Память: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С. 309.

Мыслицкий В. Дороги солдатской славы: ( Л.Н.Михиевич) /В.Мыслицкий //Раённы веснік.-2000.-21чэрвеня.

Крук Александр

Крук Аляксандр


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння невядома

Месца нараджэння – в. Згурск Чэрвеньскага р-на.

Дата смерці невядома

Род дзейнасці – працаваў у саўгасе “Светач”


З в. Згурск Чэрвеньскага раёна ўзнагароджаны ордэнам Славы ІІІ і ІІ ступеняў.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка