Гістарычныя асобы




старонка12/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

Нисневич Сима Герасимовна


Нісневіч Сіма Герасімаўна
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 2 лютага 1914г

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці 5 сакавіка 1985г

Род дзейнасці - ) Беларускі савецкі музыказнавец, педагог


Беларускі савецкі музыказнавец, педагог. Нарадзілася 2 лютага 1914 г. у Чэрвені. Закончыла БДУ (1936), Беларускую кансерваторыю (1941, клас В.Залатарова), выкладчык Беларускай кансерваторыі (1944-1983, з 1974 дацэнт), у 1954-1957 адначасова ў ІМЭФ АН БССР. Даследавала гісторыю беларускай прафесійнай музыкі, яе сувязі з нацыянальным фальклорам. Памерла 5 сакавіка 1985г.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум.хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.527

Бібліяграфія:

Нісневіч С.Г. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі .—Мн., 1986.Т.4.—С.78.

Нісневіч С.Г. //Памяць:Гіст.-дакум.хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.527-528.

Аўласенка Г.М. Музыказнаўца Нісневіч Сіма Герасімаўна /Ганна Аўласенка //Раённы веснік.—1999.—3 лютага.

Николаева-Апиёк Тамара Ивановна


Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 18 сакавіка 1943г.

Месца нараджэння – в.Ляды Чэрвеньскага р-на

Дата смерці -жывая

Род дзейнасці- Беларуская сав. актрыса. Заслуж. Артыстка БССР (1972).


Нарадзілася 18.3.1943г. в.Ляды Чэрвеньскага р-на. Беларуская сав. актрыса. Заслуж. Артыстка БССР (1972). Скончыла Бел. тэатр.-маст. Ін-т.Працавала ў Гродзенскім абл. драм. Тэатры імя Я.Купалы (1966-1974). З 1975 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. роляў. Актрысе ўласціва тонкае пранікненне ў псіхалогію характару, спалучэнене глыбокіх пачуццяў з мяккім лірызмам. Сярод лепшых роляў Наталля Мікалаеўна і Тамара Паўлаўна (“Пагарэльцы” і “Верачка” Макаёнка), Вера (“Радавыя” Дударава), Каця (“Эшалон” М.Рошчына) і інш.
Фатаграфія: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т.Т.4 Накцюрн-Скальскі /Рэдкал.І.Шамякін гал. Рэд.) і інш.—МН.:БелСЭ, 1986.—С.72.
Бібліяграфія:

Нікалаева-Апіёк Т.І. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т.Т.4 Накцюрн-Скальскі /Рэдкал.І.Шамякін гал. Рэд.) і інш.—МН.:БелСЭ, 1986.—С.72.


Пола Вера Николаевна

Пола Вера Мікалаеўна (па мужу)

Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 25 студзеня 1901

Месца нараджэння – в.Бярозаўка Чэрвеньскага р-на.

Дата смерці - 1989

Род дзейнасці - Беларуская сав. актрыса
( 1901 – 1989) Беларуская сав. актрыса. Нар. артыстка БССР. Непадалёку за в.Бярозаўка Чэрвеньскага р-на знаходзіўся панскі маёнтак.У пана Мямнонава было 4 дзяцей., адна з дачушак пана Мікалая, Верачка, у далейшым, стала вядомай актрысай. Вера Мікалаеўна нарадзілася 25 студзеня 1901г. Па прозвішчу мужа – Пола. Шмат гадоў працавала ў Беларускім тэатры імя Я.Купалы.У 1952 г. Вера Пола атрымала Дзяржаўную прэмію СССР за ролю, якую выконвала ў камедыі К.Крапівы “Пяюць жаваранкі”, а праз год ёй прысвоілі званне “Народная артыстка БССР”
Фатаграфія: //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. —Мн.,1986.—С.319-320

Бібліяграфія:

Пола В.М. // Беларуская энцыклапедыя.—Мн., 2001.—Т.12.—С.449-450

Пола В.М. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. —Мн.,1986.—С.319-320

Ждановіч Т. Знакамітая актрыса – наша зямлячка: (Вера Мікалаеўна Пола, ураджэнка Чэрв. р-на) //Раённы веснік.—1999.—9 кастр.

Равенский Николай Яковлевич

Равенскі Мікола ( Мікалай Якаўлевіч)
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 5 снежня 1886г

Месца нараджэння – маёнтак Капланцы Былога Ігуменьскага павета ( цяпер Бярэзінскі р-н)

Дата смерці - 9 сакавіка 1953г.

Род дзейнасці - Кампазітар


( 1886 – 1953) Нарадзіўся 5 снежня 1886г у маёнтку Капланцы былога Ігуменскага павета. Кампазітар. У 1920г. з`явіліся яго першыя кампазіцыі – песні на вершы Максіма Багдановіча (“Не кувай ты, шэрая зязюля”, “Слуцкія ткачыхі”) і інш. У 1922г. у Мінску выйшаў друкам амаль увесь тагачасны песенны репертуар Равенскага –“Зборнік песень з нотамі”. З 1943г. М.Равенскі працаваў рэгентам царкоўнага хору ў Чэрвені, дзе кампанаваў музыку для малітваў. Тут паўторна напісаў два акты аперэты “Залёты”. У 1944г. выехаў у Нямеччыну. Працаваў настаўнікам спеваў у Беларускай гімназіі імя Я.Купалы. У Нямеччыне скампанаваў наступныя творы: “Беларускую фантазію” для скрыпкі і фартапіяна, царкоўны гімн “Магутны божа “ на словы Н.Арсенневай, У 1950г. М.Равенскі пераехаў у Лювэн у Бельгіі, дзе агранізавалася актыўнае беларускае студэнцкае асяроддзе. Стварыў студэнцкую вакальную групу. Памёр 9 сакавіка 1953г. у Лювэні.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.527-528
Бібліяграфія:

Равенскі Мікалай Якаўлевіч //Мдзівані Т.Г., Сергіенка Р.І. Кампазітары Беларусі.—Мн., 1997.—С.381-386.

Марціновіч А Беларусі ціхай і ветлай:Кампазітар Мікола Равенскі // Марціновіч А Дзе ж ты храм праўды?.—Мн.,1996.—С.233-249.

Равенскі М. //Памяць:Гіст.-дакум хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.527-528.

Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі: М.Равенскі, аб ім.—Мн., 1990.—С.65.

Аўласенка Г. Вяртанне: Драма у 5-ці карц.: (Пра кампазітара, эмігранта М.Равенскага) /Г.Аўласенка //Тэатральная творчасць.-1995.-№6.-С.2-22.

Берасцень С. Маўчанне было надта доўгае…/С.Берасцень //Лім.-1993.-5сак.

Карміла Я. Равенскі – на радзіме /Я.Карміла //Лім.-2001.-14 снеж.

Крэнь І. Равенскіх слаўны род /І.Крэнь // Наша слова.—1997.—4студз.

Максімюк Я. Мікола Равенскі : (Кампазітар з замежжа, жыў і працаваў у Чэрвені ў гады вайны /Ян Максімюк //Спадчына.—1995.--№4.—С.176-178.

Мароз У. Калі б нават ён быў аўтарам аднае песні…: ( Пра жыццё і творчасць кампазітара М.Я.Равенскага) /У.Мароз.-2001.-17снеж.

Мароз У. Нонкамфармізм Міколы Равенскага: ( Пра жыццё і творчасць кампазітара) /У.Мароз //Бел. маладзёжная.-2001.-14-23 снеж.

Марціновіч А “Беларусі ціхай і ветлай” : (Кампазітар М.Равенскі:старонкі жыцця і творчасці)

/ А.Марціновіч //Мастацтва .—1993.--№8.—С.16-21.

Пікарда Г. Старонкі гісторыі царкоўнай музыкі: ( Таксама пра дзейнасць М.Равенскага , як царкоўнага кампазітара) /Г.Пікарда //Голас Радзімы.-1993.-25лют.-С.6-7.

Равенскі вяртаецца ў Чэрвень //Раённы веснік .—1993.—6 ліст.

Равенскі М: Жыццяпіс кампазітара ў эміграцыі ( Германія, Бельгія) //Спадчына.-2000.-№4.-С.204-209.

Мікола Равенскі: (Кампазітар, які жыў і працаваў у г.Чэрвені) //Раённы веснік.-1998.-30кастр.;13ліст; 20ліст.

Статкевіч В “Магутны божа” : (Аб М.Равенскім) /В.Статкевіч //Народная воля .—1998.—10 крас.

Ушанаванне памяці:М.Равенскі //Мастацтва .—1994.--№ 3.—С.32-33

Чаркасава Д. Альфа і амега яго жыцця /Д.Чаркасава //Голас Радзімы.-1992.-14мая

Чаркасава Д. Апантаны народнай песняй /Д.Чаркасава //Звязда.—1993.—9 крас

Чаркасава Д. Вера і музыка: ( У Чэрвені ушанавалі памяць земляка М.Равенскага ) /Д.Чаркасава //Голас Радзімы.-1993.-18ліст.

Чаркасава Д. Цярністы шлях Міколы Равенскага /Д.Чаркасава //Голас Радзімы.-1992.-№ 16-18.

Янкоўская Н Успамінаючы Міколу Равенскага /Н.Янкоўская //Роднае слова.—1996.--№12.—С.176-181.

Рыминский Михаил

Рымінскі Міхаіл
Псеўданім – няма

Саслоўе – прыгонны А.Тызенгаўза

Дата нараджэння 1769г.

Месца нараджэння – г.Ігумен (цяп.Чэрвень)

Дата смерці - 1797

Род дзейнасці - Танцоўшчык, спявак і драматычны акцёр


( 1769 – 1797) Танцоўшчык, спявак і драматычны акцёр Міхаіл Рымінскі нарадзіўся ў 1769г. у Ігумені. Прыгонны А.Тызенгаўза. Пасля смерці Тызенгаўза, паводле яго завяшчання стаў уласнасцю караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і ў складзе балетнай трупы пераехаў у Варшаву. Міхаіл Рымінскі выступаў на каралеўскіх сцэнах, як драматычны акцёр і спявак. У часы Станіслава Аўгуста быў найбольш папулярным балетным артыстам, выконваў партыі гераічнага плана. Сярод партый: Гілас ( “Гілас і Сільфія”), Капітан Сандор (“Капітан Сандор на востраве Караліна”), Алонза ( “Кора і Алонза”), Адоніс (“Венера і Адоніс”), Марк Антоній (“Клеапатра і Марк Антоній”).
Фатаграфія: няма

Бібліяграфія:

Рымінскі М. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1987.-Т.4.-С. 550.

Рымінскі М. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.115.

Барышев Г.И. Театральная культура Беларуси ХVІІІ века.-Мн., 1992.
Соколов Владимир Федорович

Сакалоў Уладзімір Фёдаравіч


Псеўданім – няма

Саслоўе – з счям’і служачых.

Дата нараджэння 27 кастрычніка 1908

Месца нараджэння – г.Мінск

Дата смерці - 1978

Род дзейнасці - мастак


Нарадзіўся ў Мінску. Школьныя гады прайшлі ў Ігумені. Мастак. Тут ён робіць першыя крокі да будучай прафесіі: афармляе клубныя пастаноўкі, святочныя ўрачыстасці. Скончыў Чэрвеньскую беларускую сямігодку і паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум. Дыплом мастака-графіка абараніў у 1933г. Пасля заканчэння тэхнікума быў накіраваны на працу ў Белдзяржвыдавецтва. Вялікая Айчынная вымушае яго ўзяцца за зброю. У пасляваенны час і да самых апошніх дзён жыцця Уладзімір Сакалоў – актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак, большасць з якіх на ваенна-патрыятычную тэму. Памёр у 1978г.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.529.
Бібліяграфія:

Сакалоў У.Ф. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1986.-Т.4.-С.610.

Сакалоў У.Ф. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.529.

Станюта Михаил Петрович

Станюта Міхась Пятровіч
Псеўданім – няма

Саслоўе – з сям’і мешчаніна

Дата нараджэння - 1 кастрычніка 1881

Месца нараджэння – г.Ігумень( цяп.Чэрвень)

Дата смерці - 2 студзеня 1974.

Род дзейнасці - Жывапісец. Педагог.


Нарадзіўся 1 кастрычніка 1881г. у сям’і мешчаніна у Ігумені. Жывапісец. Педагог. Скончыў Мінскае гарадское чатырохкласнае вучылішча, працаваў пісарам. У 1908г. паступіў на курсы, якія адкрыў і вёў у Мінску прафесійны мастак Якаў Маркавіч Кругер. Ратуючыся ад нямецкай акупацыі першай сусветнай вайны ён эвакуіраваўся ў Маскву. Там пачынае вучыцца жывапісу і кампазіцыі ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях ( 1918 – 1920). Пасля вучобы яго накіроўваюць ў Мінск і назначаюць загадчыкам пададзела мастацкага аддзела Галоўпалітпрасвета Беларусі ( 1920 – 1923). Адначасова М.П.Станюта выкладае малюнак на і чарчэнне на на рабфаку, у політэхнічным інстытуце, у школах. Суровы ваенны час жорстка абышоўся з мастаком. Большасць яго твораў загінула ў гады акупацыі. Пасля вызвалення Беларусі 60-гадовы Міхась Пятровіч Станюта зноў на педагагічнай рабоце. У Мінску ў 1971г. у сувязі з 90-годдзем мастака была арганізавана выстаўка яго твораў. М.П.Станюта памёр 2 студзеня 1974г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Мінску.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С. 530.

Бібліяграфія:

Станюта М.П. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1987.-Т.5.-С. 113.

Станюта М.П. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.529-530.

Дулеба Г. Мастак М.Станюта: ( Пра бел. жывапісца М.Станюту) /Г.Дулеба //Уперад.-1990.-18студз.

Масляніцына І. У чаканні цуда: (М.Станюта) /І.Масляніцына //Алеся.-2002.-№ 11.-С.12.


Сутин Хаим

Суцін Хаім
Псеўданім – няма

Саслоўе – з сям’і яўрэйскага краўца

Дата нараджэння. 1894г. ( па некаторых звестках у 1893г.).

Месца нараджэння – г.п.Смілавічы ( Чэрвеньскі р-н)

Дата смерці 8 жніўня 1943г

Род дзейнасці - Сусветна вядомы мастак, зорка першай велічыні


Нарадзіўся ў Смілавічах (Чэрвеньскі р-н) у 1894г. ( па некаторых звестках у 1893г.). Сусветна вядомы мастак, зорка першай велічыні. Яго імя стаіць побач з такімі вялікімі мастакамі , як Пікасо, Мадзільяні, Шагал. Цяпер карціны Суціна ўпрыгожваюць лепшыя прыватныя і дзяржаўныя галерэі Парыжа, Вашынгтона, Нью-Йорка, Чыкага, Філадэльфіі. А вось на радзіме жывапісца не захавалася ніводнага твора.

Ён быў дзесятым дзіцем у сям’і яўрэйскага краўца. Бацька хацеў зрабіць з яго рамесніка, або рабіна, а ён пісаў на сценах вугалем і прадаваў кухонныя прылады маці, каб набыць на атрыманыя грошы каляровыя алоўкі. У 1910г. Хаім паехаў у Вільню паступаць у мастацкую школу. А праз два гады разам з сябрам на сродкі мясцовага мецэната, які заўважыў талент юнакоў Суцін прыязджае ў Парыж. Потым былі гады напоўненыя голадам, часовай працай за кавалак хлеба, пастаянным пошукам жылля. Нарэшце Суцін пераехаў у “Вулей” – дом на ўскраіне Парыжа, дзе жылі такія ж як ён маладыя мастакі, акцёры, пісьменнікі, музыканты. Адзін з сяброў Суціна паказаў яго карціны амерыканскаму калекцыянеру, і той, прыйшоўшы ад іх у захапленне, набыў адразу цэлую сотню. Персанажы карцін Суціна – рэстаранныя слугі, сяляне, студэнты, мастакі: “Пірожнік з чырвонай хусткай”, “Пірожнік у белым каўпаку” ( 1922 – 1923), “Пасыльны ў Максіма” ( канец 20 – пачатак 30-х гадоў), “Кухарка” (1936). Суцін усё жыццё вядзе аскетычны лад жыцця. Хварэе. Яго мучыла язва страўніка. Калі пачынаецца 2-я сусветная вайна, Суцін спрабуе дабравольцам пайсці ў войска, але па стану здароўя і ўзросту яго камісуюць. Амерыканцы прапаноўваюць яму перабрацца ў ЗША, але ён адмаўляецца і застаецца ў акупаванай Францыі, пераязджаючы з месца на месца. У гэты час яго хвароба абвастраецца. Аперацыя праведзеная ў Парыжы, была запозненай. 8 жніўня 1943г. Х.Суцін памёр.


Фатаграфія: Минченюк Д. Х.Сутин – художник из Смилович /Д.Минченюк //Павятовая газета.-2002.-№7 ( жнівень – верасень)
Бібліяграфія:

Суцін Х. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.187 – 188.

Зингерман П. Парижская школа: ( Х.Сутин).-Мн., 1993.

Анисимов Г. Завсегдатай кафе “Ротонда”: Судьба худож. Х.Сутина ( 1894 – 1943) /Г.Анисимов //Культура (РФ).-2001.-6-19 дек.- С.10.

Апчинская Н. Хаим Сутин /Н.Апчинская //Огонёк.-1993.-№18.-С.42-43.

Григорьев А. Неумолимая суть Сутина /А.Григорьев // Эхо планеты.-1999.-№40.-С.26-31.

Зингерман П. Театр Сутина и его герои /П.Зингерман //Театр.-1987.-№9.-С.140-155.

Коваленко Ю. “Улей”, (где в 1910-х гг. творили художники М.Шагал и Хаим Сутин) /Ю.Коваленко //Наше наследие.-1990.-№2(14).-С.36-39.

Крэпак Б. Мдзільяні – гэта адно, а я іншае: (Факты, дакументы, роздум пра жыццё і творчасць Х.Суціна) /Б.Крэпак //Культура.-1994.-№6.-С.12-13.

Минченюк Д. Х.Сутин – художник из Смилович /Д.Минченюк //Павятовая газета.-2002.-№7 ( жнівень – верасень)

Нікіфаровіч В. Мастак, які маляваў лёс: ( Пра мастака Х.Суціна, урадж. г.п.Смілавічы Чэрв. р-на) / В..Нікіфаровіч //Раённы веснік.-2000.-31мая.; //Мастацтва.-1998.-№ 12.

Расолька С. Французскі мастак з беларускіх Смілавіч Х.Суцін /С.Расолька //Звязда.-1996.-24лют.; //Раённы веснік.-1995.-11лют.

Франк Д. Хаім Суцін: (Пра мастака ў эміграцыі) ( Францыя): Главы з кн. “Багема” /Пер. з фр. Мовы А.Ягелявічутэ /Д.Франк //Культура.-2000.-11-17 сак.(№10).-С.15; 18-24сак(№11).-С.15.

Харэўскі В. Хаім Суцін: ( Пра лёс творца і яго твор “Паж” ( 1925) /В.Харэўскі) //Наша Ніва.-1997.-№ 23-24.-С.16.

Тесаков Ким Дмитриевич

Цесакоў Кім Дзмітрыевіч


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння – 20 лютага 1936г

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці - жывы

Род дзейнасці - Беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь ( 1998).


( 1936) Нарадзіўся 20 лютага 1936г. у Чэрвені. Беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь ( 1998). Закончыў Гомельскае музычнае вучылішча ( 1954). Вучыўся ў Беларускай кансерваторыі на кампазітарскім факультэце ў класе прафесара Багатырова. Па стану здароўя пераязджае ў Новасібірск. У гады студэнцтва вучыўся ў кампазітара Дз. Дз. Шастаковіча, які з 1963г. на працягу пяці гадоў быў куратарам Новасібірскай кансерваторыі, што зрабіла вялікі ўплыў на ўсё творчае і асабістае жыццё К.Дз.Цесакова. У 1966г. Кім Дзмітрыевіч вярнуўся на радзіму. Пастаянным месцам жыхарства кампазітара стаў г. Мінск. Праз год быў прыняты ў члены Саюза кампазітараў БССР. Пачалася вялікая творчая і грамадская дзейнасць. Кампазітар напісаў 2 оперы “Барвовы золак”( паводле раманаў “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” І.Мележа) і “Палын – трава горкая”; 8 араторый і кантат для змешанаг хору, салістаў і сімфанічнага аркестра; 6 сімфоній, 2 канцэрты для цымбалаў і 1 для габоя з аркестрам; 10 струнных квартэтаў; харавыя, вакальныя і інструментальныя цыклы і асобныя творы для розных інструментаў. Піша музыку для дзяцей і юнацтва, для тэатра і кіно.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.531.

Бібліяграфія:

Цесакоў К.Д. //Памяць: Гіст.-дакум хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.530.

Цесакоў К.Д. //Мдзівані Т.Г., Сергіенка Р.І. Кампазітары Беларусі.-Мн., 1997.-С.С.124-129.

Ганжураў Р. У кагорце ганаровых – кампазітар ( ганаровым грамадзянінам г.Чэрвеня стаў Кім Цесакоў) /Р.Ганжураў //Лім.-2001.-6ліп.-С.10.

Мікульская Э. Не птушкаю залётнай прылятае ён сюды: ( К. Цесакоў) /Э.Мікульская //Раённы веснік.-1999.-1сн.

Міцкевіч С. Іскры святыя настаўніцкіх сэрцаў : К.Цесакоў /С.Міцкевіч //Наст. Газета.-2000.-3вер.-С.4

Ружын А. Наш зямляк кампазітар К.Цесакоў – ганаровы грамадзянін Чэрвеня /А.Ружын //Раённы веснік.-2001.-27студз.

Шутов Альфред Петрович

Шутаў Альфрэд Пятровіч


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 19 лютага 1932г.

Месца нараджэння – былы хутар Дубовы Лес Чэрвеньскага р-на.

Дата смерці - жывы

Род дзейнасці - Заслужаны работнік культуры. Аўтар шэрагу песень і апрацовак народных песень.


Нарадзіўся 19 лютага 1932г. на былым хутары Дубовы Лес Чэрвеньскага р-на. Заслужаны работнік культуры. У 1963г. закончыў Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі (клас харавога дырыжыравання). Арганізатар і кіраўнік Брэсцкага народнага хору Палаца культуры прафсаюзаў (1958 – 1980). Вакальны ансамбль “Алёнка” створаны з салістак хору, гастраліраваў за мяжой. З 1990г па 1994г. працаваў кіраўніком Натальеўскага народнага хору Чэрвеньскага раёна. Званне заслужанага работніка культуры прысвоена ў 1975г.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.514.
Бібліяграфія:

Шутаў А.П. //Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.515.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка