Гістарычныя асобы




старонка11/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

Горавский Ипполит Гиляриевич


Гараўскі Іпаліт Гілярыевіч

Псеўданім – няма

Саслоўе – з беднай дваранскай сям’і

Дата нараджэння 1828

Месца нараджэння – в.Уборкі Ігуменскага павета (Чэрвеньскі р-н)

Дата смерці - невядома

Род дзейнасці - Пейзажыст

( 1828 - ?), старэйшы брат, пейзажыст. Спецыяльную адукацыю набыў у школе Манічынскага (Мінск). У 1860-я гады наведваў заняткі Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У 1864г. яму было нададзена званне “класнага мастака”. Вядомы яго твор “На беразе ракі Беразіна”.(1857).

Фатаграфія: няма

Бібліяграфія:

Гараўскі І.Г. // Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1975.-Т.5.-С.51.

Гараўскі І.Г. //Энцыклап. Літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1995.-Т.2.-С.42- 43

Гараўскі І.Г. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.100

Гараўскі І.Г. // Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии ХІХ – нач. ХХ в.-Мн.: Выш. Школа, 1974.-179 – 180.


Горавский Гилярий Гиляриевич

ГараўскіГілярый Гілярыевіч


Псеўданім – няма

Саслоўе – з беднай сялянскай сям’і

Дата нараджэння невядома

Месца нараджэння – в.Уборкі Ігуменскага павета (Чэрвеньскі р-н)

Дата смерці - невядома

Род дзейнасці - Акварэліст


таксама вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Займаўся выключна акварэльным жывапісам. Сярод пейзажаў “Від шпіталя Петрапаўлаўскага сабора” (1870), “Кветкі” (1879) і інш.
Фатаграфія: няма
Бібліяграфія:

Гараўскі І.Г. // Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1975.-Т.5.-С.51.

Гараўскі І.Г. //Энцыклап. Літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1995.-Т.2.-С. 43

Гараўскі І.Г. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.100

Гараўскі І.Г. // Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии ХІХ – нач. ХХ в.-Мн.: Выш. Школа, 1974.-179 – 180.

Карнач Пётр Алексеевич

Карнач Пётр Аляксеевіч
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 1 мая 1932г.

Месца нараджэння – в.Клінок Чэрвеньскага р-на

Дата смерці - 25 жніўня 1996г

Род дзейнасці - Беларускі мастацтвазнаўца, мастак. Кандыдат мастацтвазнаўства (1967).


Беларускі мастацтвазнаўца, мастак. Кандыдат мастацтвазнаўства (1967). Нарадзіўся 1 мая 1932г. у в. Клінок Чэрвеньскага р-на. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ін-т. (1955).Працаваў акцёрам у тэатры юнага гледача. Захапіўся выяўленчым мастацтвам. Паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, пасля абараніў дысертацыю і атрымаў навуковую ступень кандыдата мастацтвазнаўства, а потым працаваў старшым навуковым супрацоўнікам аддзела выяўленчага мастацтва гэтага ж ін-та. П.А.Карнач апублікаваў 5 манаграфій. Ён з`яўляецца адным з аўтараў 6-ці томнай “Гісторыі беларускага мастацтва” і інш. Напружаная навуковая праца не перашкаджала Пятру Аляксеевічу ўдзяляць увагу пейзажнаму жывапісу. Валодаючы выразным, выдатным голасам, ён выступаў яшчэ ў ролі спевака.

Атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў 1996г.

Памёр П.А.Карнач 25.8.1996г., пахаваны на могілках у в. Клінок Чэрвеньскага раёна.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.524.
Бібліяграфія:

Карнач П.А. //Беларуская энцыклапедыя.-Мн.:Бел.Эн.,1999.Т.8.—С.80.

Карнач П.А. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.524.

Адамовіч І. Мастака няма—памяць аб ім жыве… (Лаурэат Дзяржаўнай прэміі РБ 1996, П.А.Карнач, ураджэнец в.Клінок Чэрвеньскага р-на)/І.Адамовіч //Раённы веснік.—1997.—4студз.

Дулеба Г Мастацтвазнаўца і спявак: (Пра члена Саюза мастакоў СССР П.А.Карнача)/Г.Дулеба //Уперад.—1989.—30 верасня.

Фурык А свой кут тут згадваеш міжволі: (З выставы карцін П.А.Карнача) /А.Фурык //Раённы веснік.—1994.—22 кастр.

Шаўра Р Пётр Карнач: мастак, спявак, навуковец /Р.Шаўра //Мастацтва.—1996.--№12.—С.60-64


Король Владимир Адамович


Кароль Уладзімір Адамавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 1912г.

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці 28 мая 1980г.

Род дзейнасці- Заслужаны будаўнік БССР (1962), лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968), Народны архітэктар СССР (1970).


Заслужаны будаўнік БССР (1962), лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968), Народны архітэктар СССР (1970). Нарадзўся ў 1912г. у Чэрвені.

Сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме, які закончыў у 1931г. У 1945г быў прызначаны кіраўніком архітэктурна-планіровачнай майстэрні праектнага ін-та “Белдзяржпраект”

Па яго праектах былі пабудаваны жылыя дамы ў розных гарадах Беларусі. Значнае месца ў творчай біяграфіі У.Караля займаюць мемарыяльныя помнікі. Ён удзельнічаў у конкурсе на праект помніка воінам і партызанам, якія загінулі пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для ўстаноўкі яго на пл. Перамогі. Лепшым быў прызнаны праект мінскіх архітэктараў У.Караля і Г.Заборскага. У аўтарскі калектыў, якому было даручана стварыць канчатковы праект помніка “Брэсцкая крэпасць-герой” уваходзіў і У.Кароль.

У.А.Кароль узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Кастрычніцкай рэвалюцыі , Леніна, шматлікімі медалямі і граматамі. Памёр 28 мая 1980г.

З мэтай увекавечання яго памяці Савет Міністраў БССР пастанавіў прысвоіць імя У.А.Караля сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 1 г. Чэрвеня.

Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.,2000.—С.525-526.

Бібліяграфія:

Кароль У.А. // Беларуская энцыклапедыя.-Мн., 1999.—Т.8.-С.89.

Кароль У.А. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.,2000.—С.525-526.

Ганчарык Л. Наш славуты зямляк Уладзімір Адамавіч Кароль /Л.Ганчарык //Раённы веснік.-1996.-10студз.



Колас Георгий Данилович


Колас Георгій Данілавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 26 лютага 1929г.

Месца нараджэння – в.Куцень Чэрвеньскага р-на

Дата смерці -невядома

Род дзейнасці - Літаратурны і тэатральны крытык, публіцыст, кінадраматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964г


Літаратурны і тэатральны крытык, публіцыст, кінадраматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964г. Нарадзіўся 26 лютага 1929г. у в. Куцень

Чэрвеньскага р-на ў сялянскай сям`і, якая ў канцы 1929г была раскулачана і выселена ў Комі-Пярмацкую нацыянальную акругу. Там Г.Колас скончыў Кудымкарскі настаўніцкі ін-т (1947), потым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ін-т (1951).Працаваў артыстам Бел. Дзяржаўнага

тэатра оперы і балета , літсупрацоўнікам аддзела культуры газеты “Сталинская молодежь”, галоўным рэдактарам па рэпертуары Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР(1955-1960), раз`язным карэспандэнтам рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”(1961-1964) рэдактарам аддзела крытыкі і мастацтва часопіса “Нёман”, няштатным аўтарам Беларускага тэлебачання. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР

Бібліяграфія:

Колас Г //Беларуская энцыклапедыя.—Мн.,Т.8.- 1999.—С.381.

Колас Г :[Біяграфія] //Беларускія пісьменнікі:Біябібліяграфічны слоўнік.—Мн.,1994.-Т.3.—С.296-298

Колас Г :[Біяграфія] //Пісьменнікі савецкай беларусі.—Мн.:Беларусь, 1970.—С.97.

Колас Г //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн,2000.--С.526-527.

Крук Николай Иванович

Крук Мікалай Іванавіч


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння - 15 снежня 1958г

Месца нараджэння – в. Новыя Зелянькі Чэрвеньскага р-на

Дата смерці жывы

Род дзейнасці - Спявак


Спявак. Нарадзіўся 15 снежня 1958г. у в. Новыя Зелянькі Чэрвеньскага р-на. Закончыў Грабёнскую СШ, Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча (1978), прыехаў на радзіму, працаваў настаўнікам спеваў. У 1981г паступіў у музычнае вучылішча імя Глінкі на вакальнае аддзяленне.скончыў яго ў 1984г. У 1983 г. стаў пераможцам на конкурсе выканаўцаў савецкай песні сярод музычных вучылішчаў рэспублікі. У 1984г паступіў на вакальны факультэт Ленінградскай кансерваторыіі імя М.А. Рымскага –Корсакава. У 1988г яго запрасілі на працу ў Ленінградскі акадэмічны тэатр оперы і балета імя С.М.Кірава. (цяпер Марыінскі).
Фатаграфія: няма

Бібліяграфія:

Крук М.І. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.—БЕЛТА, 2000.—С.С.527.

Дулеба Г. Прафесійны артыст : (Мікалай Крук ) / Ганна Дулеба //Уперад.—1990.—6 верасня.


Лаговская Алена Ивановна

Лагоўская Алена Іванаўна
Псеўданім – невядома

Саслоўе –

Дата нараджэння 12 снежня 1904г.

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці - 29 жніўня 1981

Род дзейнасці - ) Беларуская савецкая актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1952).


( 1904 – 1981) Беларуская савецкая актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1952). Нарадзілася 12 снежня 1904г. у Чэрвені. Закончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). У 1926-1970 гг. працавала ў Беларускім тэатры імя Я.Коласа. Выконвала вострахарактэрныя ролі, майстар эпізода. Створаныя вобразы вылучаліся глыбокай народнасцю, жыццёвай верагоднасцю. Найбольш ярка адметныя рысы творчасці выявіліся ў ролях беларускай драматургіі : Марыля, Альжбета (“Раскіданае гняздо”), “Паўлінка” (Я.Купалы), Бабка Мар`я (“Навальніца будзе” паводле Я.Коласа) і інш. Памерла 29 жніўня 1981 года.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.527.
Бібліяграфія:

Лагоўская А.І. // Беларуская энцыклапедыя.-Мн.,1999.-Т.9.—С.92

Лагоўская А.І. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.527.

Лученок Игорь Михайлович

Лучанок Ігар Міхайлавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння - 6 жніўня 1938г.

Месца нараджэння – г.Мар’іна Горка

Дата смерці - жывы

Род дзейнасці - ). Беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі ( 1973). Народны артыст Беларусі (1982).


Нарадзіўся 6 жніўня 1938г ў г. Мар’іна Горка (Пухавіцкі р-н). Беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі ( 1973). Народны артыст Беларусі (1982). Народны артыст СССР ( 1987). У в. Язоўкі (Чэрвеньскі р-н) нарадзіўся бацька кампазітара Міхаіл, жыў і здабываў хлеб яго дзед Лукаш. Шмат разоў быў у весцы сам Ўгар Лучанок.
Фатанграфія: Бел.энцыклапедыя.-Мн., 1999.-Т.9.-С.378.

Бібліяграфія:

Лучанок І. //Бел.энцыклапедыя.-Мн., 1999.-Т.9.-С.378.

Лучанок І. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1986.-Т.3.-С.307.

Ліпскі У. Басанож па зорках: Пра вядомага і невядомага І.Лучанка /У.Ліпскі .-Мн.:Беларусь, 2000.-199с.

Ліпскі У. Ігуменьскія карані Ігара Лучанка /У.Ліпскі //Раённы веснік.-2001.- 14крас.;18 крас,;21крас.;28крас.; 5 мая; 16 мая; 23 мая; 6 чэрв.; 9 чэрв.; 13 чэрв.; 16 чэрв.; 20 чэрв.; 27 чэрв.; 11ліп.: 14ліп.; 25ліп.; 1 жн.; 18жн.

Монюшко Станислав

Манюшка Станіслаў


Псеўданім – няма

Саслоўе – паходзіў з дробнай падляшскай шляхты

Дата нараджэння 5 мая 1819г.

Месца нараджэння – у фальварку Убель былога Ігуменьскага павета Мінскай губерніі (цяпер Чэрвеньскі р-н)

Дата смерці - 4 чэрвеня 1872г

Род дзейнасці - Беларускі і польскі кампазітар, заснавальнік польскай і беларускай нацыянальных оперных школ.


( 1819 – 1872) – беларускі і польскі кампазітар, заснавальнік польскай і беларускай нацыянальных оперных школ. Нарадзіўся 5 мая 1819г. у фальварку Убель былога Ігуменьскага павета Мінскай губерніі (цяпер Чэрвеньскі р-н). Яго бацька Часлаў Манюшка

( 1790 – 1870) паходзіў з дробнай падляшскай шляхты, якая асела на Беларусі. Свае шляхецкія прывілеі і герб “Крыўда” род Манюшкаў атрымаў у 1529г. ад Жыгімонта І у Віленскім замку. Маці будучага кампазітара А.Маджарская паходзіла з вядомага на Беларусі роду. Першай настаўніцай музыкі Стася была яго маці. З Убеля васьмігадовы Стась выязджае ўпершыню ў Варшаву, каб прадоўжыць музычную адукацыю. Вучоба доўжылася 3 гады, фінансавыя цяжкасці прымусілі яго пераехаць у Мінск. Ён паступіў у мясцовую гімназію. У 1836г. юнак наведаў Вільню. Тут у Вільні, да Станіслава прыходзіць першае і адзінае каханне на ўсё жыццё, ён пазнаёміўся з Аляксандрай Мюллер. У 1837г ён едзе ў Берлін, каб атрымаць музычную адукацыю.Пасля вучобы ў Берліне Станіслаў вярнуўся у Вільню і ажаніўся з А.Мюллер. Малады кампазітар зарабляў на жыццё прыватнымі ўрокамі. У вольны час пісаў аперэты, кантаты, рамансы. Праца над музыкай для тэатра падвялі С.Манюшку да стварэння нацыянальнай оперы. Першай такой операй была напісаная ў 1848г. на лібрэта У.Вольскага “Галька”. Яшчэ пры жыцці С.Манюшка заваяваў папулярнасць і славу, усеагульнае прызнанне і поспех не толькі на радзіме, але і за мяжой. Манюшка захварэў і 4 чэрвеня 1872г. памёр ад сардэчнага прыступу. На малой Радзіме, у Убелі, з 1969г. працуе музей вялікага кампазітара.


Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.110.
Бібліяграфія:

Манюшка С. //Бел. энцыклапедыя.-Мн., 2000.-Т.10.-С.99 – 100.

Манюшка С. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва беларусі.-Мн., 1986.-Т.3.-С.437- 438.

Манюшка С. //Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.110.

Монюшко С. //Сборник статей. /Под. Ред. И.Бэлза.-Л.: Музгиз, 1952.-С.200

Корев С.И. «Галька» С.Монюшко /Под. общ. ред. Ю.Корева.-2-е изд.-М.: Музгиз, 1961.-С.67. (Путеводитель по операм)

Мальдзіс А. Станіслаў Манюшка //Падарожжа ў ХІХ стагоддзе.-Мн., 1969.

Марціновіч А. Журавы на радзіму ляцяць: С.Манюшка /А.Марціновіч //Марціновіч А. Зерне да зерня: Гісторыя ў асобах: Эсэ, нарысы.-Мн.: Юнацтва, 1996.-С. 249-268.

Станислав Монюшко и его опера “Галька” /Нисневич И. Музыкально-критические статьи.-Л.:Сов. Композитор, 1984.-С.95-97.

Рудзинский В. Монюшко /Пер. с пол.-М., 1961.

Адзінае каханне Станіслава Манюшкі: ( Аляксандра Ксавер’еўна Мюллер з Вільні) //Гаспадыня.-1994.-№ 5.-С.20.

Берасцень С. У Манюшкі на Радзіме /С.Берасцень //Лім.-1993.-№7.-С.3.

Бравер Л. Продкі і сваякі Манюшкі /Л.Бравер // Маладосць.-1967.-№9.

Бушэнка А. Паміж Польшчай і Беларуссю: Варыяцыі на тэму жыцця і творчасці нашага земляка, слыннага кампазітара С. Манюшкі /А.Бушэнка //Раённы веснік.- 1999.-5мая.

Бушэнка С. Тут усё напамінае аб Манюшку: (Аб народным музеі кампазітара С.Манюшкі ў п.Азёрны /А.Бушэнка //Уперад.-1983.-19мая.

Гардзяйчук А. Станіслаў Манюшка: Гартаючы архіўныя дакументы /А.Гардзяйчук //Культура.-1998.-23мая.

“Дзе той век бурлівы?”: Паэзія філаматаў у музыцы С.Манюшкі //роднае слова.-1996.-№11.-С.166-177.

Капілаў А. Натхнёнасць патрыёта: (С.Манюшка і музычны тэатр Беларусі) /А.Капілаў //Мастацтва Беларусі.-1989.-№ 6.-С.69.

Кімовіч А. Сямейнае захапленне: (Музей С.Манюшкі ў Убелі) /А.Клімовіч //Мін.праўда.-1999.-18мая.

Лэнка-Гайдук С. Станіслаў Манюшка /С. Лэнка-Гайдук //Роднае слова.-1994.-№5.-С.58-59.

Люты А. Яго калыскай быў Убель:( Старонкі жыцця і творчасці С.Манюшкі( /А.Люты //Уперад.-1974.-30крас.

Ляўковіч А. …І тут ён накрэсліў першыя ноты: (Радзіма С.Манюшкі) /А.Ляўковіч //Звязда.-2000.-18крас.-С.4.

Марціновіч А. Журавы на радзіму ляцяць: (кампазітар і дырыжор С.Манюшка) /А.Марціновіч //Зрок.-1994.-№7.-с.16-20.

Мархель У.З. З “Хатняга спеўніка”: С.Манюшка і Ян Чачот /У.Мархель, В.Скарабагатаў //Роднае слова.-1996.-№ 12.-С.139-146.

Мархель У. І стаў як Арфей…: С.Манюшка(Чэрв. р-н і Уладзіслаў Сыракомля (сапр. Людвік Кандратовіч (Любански р-н): Пра супрацоўніцтва кампазітара і паэта) /У.Мархель, В.Скарабагатаў //Мастацтва.-1998.-№ 11.-С.47- 49.

Мархель У. “Калі кветка з праўдай дружыць”: ( С.Манюшка //У.Мархель, В.Скарабагатаў //Род. слова.-1996.-№ 10.-С. 179- 187.

Мархель У. “Можам памножыць агульнае дабро”: (Аб жыцці і творчасці Я.Чачота і яго супрацоўніцтве з С.Манюшкам) /У.Мархель, В.Скарабагатаў //Мастацтва.-1996.-№9.-С.68-71.

Мархель У. Не размінуліся ў творчасці: (С.Манюшка і А.Міцкевіч) /У.Мархель //Мастацтва.-1999.-№ 6.-С.ю45-46.

Мархель В. “Сялянскія песенкі” уже с нотами вернулись к своему создателю.: (О тв-ве композитора С.Монюшки) /В.Мархель //Беларусь.-1998.-№ 9.-С.34-35.

Несцяровіч В. С.Манюшка і Беларусь /В.Несцяровіч //Бел.мова і літаратура ў школе.-1989.-№5.-С.72-76.

Ніс А. “З пад-Нёмана і Дзвіны”: Пад такой назвай з пачатку 1997г. выйшаў зб. песень С.Манюшкі на вершы Я.Чачота /А.Ніс //Наша слова.-1997.-№7.-С.4.

Палубятка Я. Узгадаваны зямлёй беларускай талент: ( Пра бел. кампазітара С.Манюшку) /Я.Палубятка //Наша слова.-1999.-5 траўня.

Серада І. Адзінае каханне станіслава Манюшкі / І. Серада //Раённы веснік .-1996.-4мая.

Скарабагатаў В. Ніхто і ніколі лепш за Банальдзі: ( Пра творчае супрацоўніцтва і сяброўства С.Манюшкі і спевака Ахілеса Юзафа Банальдзі) /В.Скарабагатаў //Культура.-1997.-№ 47.-С.10.

Скарабагатаў В. Песні нашага касцёла: Духоўныя песні С.Манюшкі /В.Скарабагатаў, Н.Собалева //Роднае слова .-1997.-№ 3.-С. 165- 171: нот.

Скарабагатаў В. Ушанаванне памяці С.Манюшкі /В.Скарабагатаў //Роднае слова.-1998.-№ 5.-С.164.

Скарабагатаў В. “Я лірнік вясковы”: С.Манюшка і У.Сыракомля: (Прыведзены тэкст і ноты твор. “Лірнік вясковы”) /В.Скарабагатаў //Род. слова.-1997.-№ 1.-С. 161 – 171.

Собалева Н.І. Усё гэта – нашы імёны …: ( Пра дзеячаў, якія складаюць адм. старонку бел. муз.культуры. Сярод іх С.Манюшка) /Н.Собалева //Лім .-1994.-№ 43.-28кастр.-С.10-11.

Сход на Манюшкавай радзіме: ( Прэзентацыя нотнага зборніка “Песні з-пад Нёмана і Дзвіны) //Лім.-1998.-27лют.

У памяць аб Манюшку : ( На Чэрвеньшчыне адбыліся Манюшкінскія дні) //Мін.праўда.-1998.-28мая.

Фукс М. Манюшка на Беларусі: /Пер. с пол. /М.Фукс //Полымя .-1967.-№ 6.

Цыбульская Т. “…Каб у кожным доме гучала свая родная песня”: (Балады С.Манюшкі на вершы А.Міцкевіча /Т.Цыбульская //Роднае слова.-1998.-№5.-С. 152-163.

Шасцілоўская К. А.Міцкевіч і С.Манюшка як прадстаўнікі славянскага рамантызму /К.Шасцілоўская //Асновы мастацтва.-1988.-№4.-С.29-33.

Шутаў А. Яго любоў – яго натхненне…: ( Да 180-г. з дня нараджэння С.Манюшкі) /А.Шутаў //Бел. маладзёжная.-1999.-6сак.

Яго ўзлюляла Ігуменьская зямля: С.Манюшка //Раённы веснік.-1998.-6мая.

Янушкевіч Я. Аўтографы С.Манюшкі /Я. Янушкевіч //Маладосць.-1989.-№8.-С.164-172.




1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка