Гістарычныя асобы




старонка10/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

Хацкевич Григорий Никитович


Хацкевіч Рыгор Мікітавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе – з сялян

Дата нараджэння 127 лютага 1911

Месца нараджэння – в. Ратуцічы (цяпер Барысаўскі р-н).

Дата смерці - 9 жніўня 1979

Род дзейнасці - Паэт і празаік

Нарадзіўся ў в. Ратуцічы (цяпер Барысаўскі р-н). Паэт і празаік. Свой працоўны шлях Р.Хацкевіч пачаў настаўнікам у Чэрвеньскім р-не. А ў 1931 – 1933) працаваў у Чэрвеньскай раённай газеце.

Фатаграфія: Бел. пісьменнікі: Біябібл. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.6.-С. 181

Бібліяграфія:

Хацкевіч Р.М. //Бел. пісьменнікі: Біябібл. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.6.-С. 181 – 182.

Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-9 снеж.

Ярошевич Эдуард Сигизмундович

Ярашэвіч Эдуард Сігізмундавіч
Псеўданім – няма

Саслоўе – з сям’і служычых

Дата нараджэння 28 жніўня 1937г

Месца нараджэння – г.Бабруйск.

Дата смерці - 6 кастрычніка 1986

Род дзейнасці - Празаік. Член СП Беларусі з 1970г

Нарадзіўся 28 жніўня 1937г. ў Бабруйску. Празаік. Член СП Беларусі з 1970г. З 1947г. Э.Ярашэвіч жыў у г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на. У 1954г. закончыў сярэднюю школу. У той жа год цяжка захварэў, не мог вучыцца далей, паколькі быў пазбаўлены магчымасці рухацца. Свае веды здабываў пастаяннай, настойлівай самаадук956г. ацыяй. Першае апавяданне “І вось, што выявілася” надрукавана ў газеце “Чырвоная змена” ў 1956г. У тым жа годзе з’явіліся яго замалёўкі ў “Вожыку” і чэрвеньскай раённаё газеце “Уперад”., дзе быў няштатным супрацоўнікам. Аўтар кніг “Вішанькі Восіпа Міхеевіча”, “Прызнанне”, Дзень далёкі і блізкі”, “Практыка ў Вербічах”, “Белыя лугі”, “Пражыць дзень”. Апошняя яго кніга – аўтабіяграфічная аповесць “Чакаю цябе раніца”, працу над якой перапыніла заўчасная смерць. Памёр 6 кастрычніка 1986г.
Фатаграфія: //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С. 533., Бел. пісьменнікі: Біябібл. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.6.-С.516
Бібліяграфія:

Ярашэвіч Э. //Бел. пісьменнікі: Біябібл. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.6.-С.516-517.

Ярашэвіч Э. //Пісьменнікі савецкай Беларусі.-Мн., 1981.-С. 394- 395.

Ярашэвіч Э. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С. 533.

Ярашэвіч Э. “ З чым іду да людзей: (Інтэрв'ю з бел. пісьменнікам Э.Ярашэвічам) /Запісала Г.Бярковіч //Уперад.- 1980.-16 жн.

Айзенштадт Г. Преодоление: (Тв-во бел. писателя Э.Ярошевича) //Сельская газета.-1982.-20 апр.

Пляшкевіч А. З кагорты моцных духам: (Э.Ярашэвіч) /А.Пляшкевіч //Мін. Праўда.-1997.-22 кастр.

Пляшкевіч А. Пра нашага сучасніка: (Творчы партрэт Э.Ярашэвіча) /А.Пляшкевіч //Уперад.-1975.-1 мая.

Фурык А. Новыя кнігі Э.Ярашэвіча /А.Фурык //Мін.праўда.-1982.- 11 ліст.

Шулякоўскі У. Смілавіцкі Астроўскі: (Пра лёс і творчасць Э.Ярашэвіча.) /У.Шулякоўскі //Лім.-1997.-12вер.

Деятели искусства

Дзеячы мастацтва


Бальчевская Галина Францевна

Бальчэўская Галіна Францаўна


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 20 студзеня 1945г

Месца нараджэння – в. Будслаў Мядзельскага р-на

Дата смерці жывая

Род дзейнасці - артыстка беларускага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1999).

Нарадзілася 20 студзеня 1945г у в. Будслаў Мядзельскага р-на. Цяжкімі былі пасляваенныя гады. Бацька пакінуў сям’ю, а хутка памерла маці. Так дзяўчынка трапіла ў Чэрвень, дзе выхоўвалася ў дзіцычым доме №1. Яшчэ са школы марыла пра сцэну, актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці У 1963г., пасля заканчэння школы працавала на Мінскім мотавелазаводзе токарам, затым у 1964г. паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ін-т на акцёрскі факультэт, які закончыла ў 1968г.Чатыры гады працавала ў Віцебску, у тэатры імя Я.Коласа. З 1972г. артыстка беларускага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1999).

Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.524.

Бібліяграфія:

Бальчэўская Г.Ф. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.524.



Булинский Андрей Александрович


Булінскі Андрэй Аляксандравіч
Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 1909

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці - 1984

Род дзейнасці - Кінааператар і рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.


Нарадзіўся ў Чэрвені. Кінааператар і рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн. ін-т. Працаваў на Ташкенцкай, Ашхабацкай, Адэскай кінастудыях. У 1935-38 і з 1950 на кінастудыі “Беларусьфільм”.
Фатаграфія: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1984.-Т.1.-С.514.

Бібліяграфія:

Булінскі А.А. //Бел. энцыклапедыя.-Мн., 1996.-Т.3.-С. 331.

Булінскі А.А. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1984.-Т.1.-С.514.

Бондарава Е. Праз аб’ектыў інтэлігентнасці: (Пра кінааператара, засл. дзеяча маствцтва Беларусі А.А.Булінскага і яго працу над фільмам “Першыя выпрабаванні”) /Е.Бондарава //Культура.-2002.-16-22сак.-С.7.

Фурык А. Вядомы кінааператар і рэжысёр: (Пра нашага земляка А.А.Булінскага ) /А.Фурык //Уперад.-1990.-26 мая.




Горавский Аполинарий Гиляриевич


Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч
Псеўданім – няма

Саслоўе – з беднай дваранскай сям’і

Дата нараджэння -1833

Месца нараджэння – в.Уборкі Ігуменскага павета (Чэрвеньскі р-н)

Дата смерці - 1900 у маёнтку Кірылавічы Пецярбургскай губерніі

Род дзейнасці- Пейзажыст і партрэтыст.


Нарадзіўся ў в.Уборкі Ігуменскага павета (Чэрвеньскі р-н) у збяднелай дваранскай сям`і. Хлапчуком быў уладкаваны ў Брэст-Літоўскі кадэцкі корпус, але вайсковая кар`ера не вабіла яго. Гараўскі вельмі любіў маляваць і гэтаму занятку аддаваў увесь свой вольны час. Да 1858г. ён жыў у в.Уборкі. У гэты час ім былі створаны такія выдатныя пейзажы, як “Бераг ракі Свіслач”, “Ліпа” і інш. Жыў у в. Брадзец, дзе стварыў цудоўны пейзаж “На радзіме” (Траццякоўская галерэя). Гэта карціна з`яўляецца лепшым творам жывапісца.

Памёр мастак у 1900 г. у маёнтку Кірылавічы Пецярбургскай губерніі. Ён пакінуў вялікую мастацкую спадчыну. Творы А.Гараўскага экспануюцца ў шматлікіх музеях. 17 яго карцін знаходзяцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі.


Фатаграфія: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1985.-Т.2.-С.42-43.,

. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.99 – 100.

Бібліяграфія:

Гараўскі А.Г. //Бел. энцыклапедыя.-Мн., 1997.-Т.5.-С.50-51.

Гараўскі А.Г. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1985.-Т.2.-С.42-43.

Гараўскі А.Г. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.99 – 100.

Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии ХІХ – нач. ХХ вв.-Мн., Высш. Школа, 1974.-336с.:ил.

Са зместу: ( А.Гараўскі).- С.170- 179.

Марціновіч А. Каліна – ягада гаючая: Апалінар Гараўскі /А.Марціновіч //Зерне да зерня: Гісторыя ў асобах: Эсэ, нарысы: Для сярэд. і ст. шк. Узросту.-Мн.: Юнацтва, 1996.-С. 269-309.

Гараўскі А.Г.: Вядомы беларускі мастак, партрэтыст, пейзажыст //Раённы веснік.-1998.-4лют.

Дробаў Л. Колькі праўды ў фарбах: ( Да 150-г. з дня нараджэння А.Гараўскага /Л.Дробаў //Мастацтва Беларусі.- 1983.-№10.-С.42-44.

Жук А. Мастак з вёсачкі Уборкі: ( Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі) /А.Жук //Раённы веснік.-1993.-13лют.

Чэбан І. Апалінар Гілярыевіч Гараўскі. Вечар у Мінскай губерніі: (Асоба жывапісца і яго пейзаж 70-х гг. ХІХ ст. “Вечар у Мінскай губерніі”) /І.Чэбан //Род. слова.- 2000.-№4.-С.76 – 77.
Вядомы як мастакі і браты Гараўскага, якія таксама нарадзіліся ў в. Уборкі.

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка