Гістарычныя асобы




старонка1/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.77 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12
Исторические лица

Гістарычныя асобы

Зданович Александр

Здановіч Аляксандр
Псеўданім – невядома

Саслоўе – дваровая шляхта

Дата нараджэння 26 лютага 1805

Месца нараджэння – сядзіба Белькавічы былога Ігуменьскага павета

Дата смерці 26 мая 1868г, пахаваны на Бернардзірскіх могілках ў Вільні.

Род дзейнасці – філосаф, гісторык, педагог.

(1805-1868) Нарадзіўся 26 лютага 1805 года ў сядзібе Белькавічы былога Ігуменьскага павета ў сям’і дваровай шляхты. Філосаф.Гісторык. Прафесар.Педагог. Пачатковую адукацыю атрымаў у парафільяльнай школцы, якая знаходзілася ў Дудзічах. З 14 гадоў вучыўся ў Ігуменьскай павятовай базыльянскай школе, якая знаходзілася ў Лядах. У 1825г. ён яе скончыў. У 1827г. Аляксандр паступіў у Віленскі універсітэт, у 1831г скончыў яго і атрымаў ступень кандыдата філасофіі. 15 гадоў выкладаў лацінскую мову і літаратуру ў 4 вышэйшых класах шляхецкага ін-та, створанага на базе былога Віленскага універсітэта. У 1840-1850-я гады ён актыўна працаваў у якасці выкладчыка, чытае лекцыі па гісторыі ў арыстакратычных жаночых пансіёнах Пяткевічаў і Броцкіх. На працягу жыцця А.Здановіч выдаў 16 кніг, якія вытрымалі 49 выданняў. Памёр 26 мая 1868г. Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Вільні.

Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн.,2000.-С.104.


Бібліяграфія:

Серада С.У. Здановіч Аляксандр /С.Серада //Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.-Мн., 2000.-С.105-108.


Государственные деятели

Дзяржаўныя дзеячы


Гуринович Анатолий Емельянович

Гурыновіч Анатоль Емельянавіч


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 9 верасня 1924г.

Месца нараджэння – в.Вінаградаўка Чэрвеньскага р-на ( да 1966г. наз. В.Слатвін)

Дата смерці 1999г.

Род дзейнасці – з верасня 1961г. намеснік міністра, з мая 1966г. міністр замежных спраў БССР.

Нарадзіўся 9 верасня 1924г.у в.Вінаградаўка Чэрвеньскага р-на.(да 1966г. наз. В.Слатвін). У 1949г. скончыў Беларускі ін-т народнай гаспадаркі імя Куйбышава, у 1951-Вышэйшую дыпламатычную школу МЗС СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941г. сувязны Мінскага падпольнага гаркома КП(б), з 1943 партызан атрада “Радзіма”Мінскай вобласці.

У 1944-1945гг. быў на савецкай і гаспадарчай рабоце, з 1951г.—У Міністэрстве замежных спраў БССР У 1957—1961гг. на рабоце ў Прадстаўніцтвах СССР і БССР пры ААН, загадчык аддзела Міжнародных эканамічных арганізацый МЗС БССР; з верасня 1961г. намеснік міністра, з мая 1966г. міністр замежных спраў БССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр у 1999г.


Бібліяграфія:

Гурыновіч А.Е. //Беларуская энцыклапедыя.-Мн., 1997.-Т.5.-С.539.

Гурыновіч А.Е. //Памяць: Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.524

Чвэрць стагоддзя ён быў нязменным міністрам замежных спраў:(А.Е.Гурыновіч нар.у.в.Вінаградаўка Чэрвен. Р-на) //Раённы веснік.-1999.-11вер.

Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.523.
Федоров Григорий Константинович

Фёдараў Рыгор Канстанцінавіч


Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 24 чэрвеня 1952г.

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці жывы

Род дзейнасці – З 1995г. старшыня Джяржкамітэта па авіацыі Рэспублікі Беларусь, з 2000г. Прэзідэнт федэрацыі футбола, цяпер невядома.


Нарадзіўся 24.6 1952г. у Чэрвені. Закончыў Сасаўскае лётнае вучылішча, Акадэмію грамадзянскай авіяцыі. У 1975—1988гг. на розных пасадах у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі. З 1988—1993гг. намеснік начальніка, начальнік Беларускага ўпраўлення грамадзэнскай авіяцыі. З 1995г. старшыня Дзяржкамітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія:

Фёдараў Р.К. // Памяць:Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.524.

Фатаграфія: няма.



Шатило Болеслав Иосифович


Шаціла Балеслаў Іосіфавіч

Псеўданім – няма

Саслоўе –

Дата нараджэння 4лютага 1919г.

Месца нараджэння – в.Горкі Чэрвеньскага р-на.

Дата смерці невядома

Род дзейнасці – З 1965 міністр фінансаў БССР

Нарадзіўся 4 лютага 1919г. у в. Горкі Чэрвеньскага р-на. Закончыў Усесаюзны завочны фінансавы ін-т (1954). З 1943г. загадчык Навабеліцкага райфінаддзела г. Гомель. У 1947—1948гг. узначаліў аддзел Міністэрства фінансаў БССР. З 1965 міністр фінансаў БССР. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.


Бібліяграфія:

Шаціла Б.І. //Беларуская Савецкая Энцыклапедыя у 12т.Т.11.Дадатак.—Мн.,1974.-С.311.

Шаціла Б.І. //Памяць:Гістор.-дакум хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.524.

Фатаграфія: Памяць:Гістор.-дакум хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.524

Наши земляки на фронтах Великой Отечественной войны

Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны




Ананьич Василий Емельянович

Ананьіч Васіль Емельянавіч


Псеўданім – няма

Саслоўе – з сялян

Дата нараджэння 3 (15) лютага 1900г.

Месца нараджэння – в.Турэц Чэрвеньскага раёна

Дата смерці . Памёр 20 снежня 1977г.

Род дзейнасці – Контр-адмірал


Нарадзіўся 3 (15) лютага 1900г. у в.Турэц Чэрвеньскага раёна. Ваенны дзеяч савецкіх часоў, контр-адмірал. У Чырвонай Арміі з 1920г., з 1921г. пачалася яго флотская служба. Скончыў Ваенна-марское палітычнае вучылішча (1928), Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна (1937), Вышэйшую ваенную акадэмію (1952). З 1932г. камісар падводнай лодкі, з 1937г. камісар дывізіёна, потым брыгады падводных лодак. У 1940г. намеснік начальніка Палітупраўлення Паўночнага флоту. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Запаляр’я. З верасня 1941г. В.Е.Ананьіч член Ваеннага Савета Беламорскай ваеннай флатыліі, з ліпеня 1945г. намеснік начальніка Палітупраўлення Балтыйскага флоту. У 1953 – 1957 гг. працаваў у сістэме ваенна-марскіх навучальных устаноў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Нахімава ІІ ступені і іншымі ордэнамі і медалямі. Жыў у Ленінградзе. Памёр В.Е.Ананьіч 20 снежня 1977г.

Бібліяграфія:

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.301.

Ад матроса да контрадмірала: ( Пра нашага земляка В.Е.Ананьіча) //Уперад.-1998.-15ліп.

Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.301.
Батвинник Арон Соломонович

Бацвіннік Арон Саламонавіч.


Псеўданім – няма

Саслоўе – з рабочых

Дата нараджэння невядома

Месца нараджэння – г.Чэрвень

Дата смерці невядома

Род дзейнасці – генерал, дацэнт, загадчык кафедры хімічнай абароны Ваен-інж. акад. імя Куйбышава.


Нарадзіўся і вырас у беднай працоўнай сям’і ў Чэрвені. Ён звязаў свой лёс з Чырвонай Арміяй яшчэ з грамадзянскай вайны. Настойліва авалодваў ведамі. Здольны і энергічны юнак, ужо ў 26-гадовым узросце быў прызначаны начальнікам хімічных войскаў Беларускай, потым Маскоўскай ваенных акруг. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны А.С.Бацьвіннік на фронце: начальнік хімічнай службы войскаў Паўночна-Каўказскага, 1-га Беларускага франтоў. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы. Вайна для А.С.Бацвінніка закончылася ў Берліне. Пасля вайны генерал Бацвіннік – дацэнт, загадчык кафедры хімічнай абароны Ваенна-інжынернай акадэміі імя Куйбышава.

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.301.

Фатаграфія: няма.
Герои Советского Союза

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка