Гістарычны нарыс А. Втарушына Пад зоркай Святога Станіслава




Дата канвертавання21.03.2016
Памер112.49 Kb.
Гістарычны нарыс А. Втарушына
Пад зоркай

Святога Станіслава

Да 215-годдзя з дня нараджэння

С. Ш. Касакоўскага (1795-1872)

Сярод чатырнаццаці ўладальнікаў Вялікай Бераставіцы Станіслаў Шчэнсны Касакоўскі (1795-1872) вылучаецца сваёй багатай рознабаковай дзейнасцю. Неўтаймаваны рамантык у маладосці і тайны радца на схіле сваіх гадоў, Станіслаў Шчэнсны Фартунат вядомы нам як граф, польскі дыпламат на расійскай службе, літаратар, егіптолаг-аматар, сенатар, калекцыянер і мастак. Ён -- уладальнік маёнтка Вялікая Бераставіца, якая належала яму з 1840 года (пасля смерці бацькі). Дарэчы, бацька яго Юзэф Дамінік Касакоўскі першым распачаў будаўніцтва сваёй рэзідэнцыі ў Бераставіцы. Вынікам гэтай працы стала з’яўленне ў 1800-1810-ых гадах першага мураванага палаца на правым беразе Бераставічанкі (сучасная тэрыторыя раённай бальніцы). У гэтым палацы Людвіка Касакоўская, маці Станіслава, прымала вялікага князя Канстанціна Паўлавіча з яго жонкай пад час паўстання 1831 г. Знадворны і ўнутраны выгляд палаца захаваўся толькі на фотаздымках пачатку ХХ ст.





Ю.Пешка (1767-1831) Ю.Пешка

Партрэт Людвікі Патоцкай, Партрэт Ю.Д.Касакоўскага,

у замустве Касакоўская. 1793 вялікага лоўчага ВКЛ. 1793-94

П

ершы палац Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы. Інтэр’ер Вялікага салона першага палаца


(злева - палац Хадкевічаў). З фота 1916 г. Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы. З фота 1901 г.
Нарадзіўся Станіслаў Шчэнсны ў Гамбургу (Германія) 4 студзеня 1795 г. Аднак выхаванне і адукацыю атрымаў у Францыі (парыжскім ліцэі Банапарта). Вайсковую службу праходзіў у войску польскім, але добраахвотнікам на ваенныя дзеянні 1812-га года не трапіў, магчыма з-за маладосці. Пачаў працаваць у канторы Часовай Рады, а з 1818 г. стаў камерюнкерам двару Каралеўства Польскага. У тым жа годзе прызначаны да расійскага пасольства ў Рыме.

Рымскі перыяд жыцця Станіслава Шчэнснага праходзіць пад арэолам Фартуны і прафесійнага сталення. У 1822 г. ён стаў першым сакратаром пасольства. Падчас знаходжання ў Рыме Станіслаў Шчэнсны ўваходзіць у тутэйшы свет літаратуры і мастацтва. Сустракаецца са скульптарам Б.Тарвальдсанам (які ў 1825 г. выканаў мармуровы бюст С.Ш.Касакоўскага). Сам Станіслаў Шчэнсны праводзіў пагадненні са знакамітым дацкім скульптарам аб выкананні помніка Каперніку ў Варшаве. Помнік гэты стаў нацыянальнай каштоўнасцю Польшчы. Знаёмства з французскім вучоным-егіптолагам Ж.Ф. Шампальёнам узрушыла графа Касакоўскага займацца гісторыяй Старажытнага Егіпта. Але гэта дзейнасць мела аматарскі характар і не аказала значнага ўплыву на развіццё польскай егіпталогіі.

У Рыме Касакоўскі стаў членам мастацкай Акадэміі Святога Лукі, дзе меў магчымасць удасканальваць свае здольнасці па выяўленчаму мастацтву. Так, напрыклад, вядома з “Польскага слоўніка біяграфічнага” Т.ХІV, 1968 г., што ён займаўся жывапісам, выканаў шмат карцін рэлігійнага зместу для розных касцёлаў (У тым ліку для Вялікабераставіцкага касцёла выканаў карціну “Святая Ганна вучыць чытаць Найсвяцейшую Панну Марыю”). Займаўся рэстаўрацыяй старых абразоў, маляваў пейзажы і партрэты, а таксама мініяцюры. Рымскі перыяд жыцця скончыўся прызначэннем С.Ш.Касакоўскага ў 1826 г. шамбелянам двару Каралеўства Польскага. А з 1828 г. ён ужо стаў цырымоніймайстрам гэтага двару, праводзіў каранацыю Мікалая І у Варшаве.

1827-28 гады—час прабывання Станіслава Шчэнснага ў Пецярбургу, дзе ён браў удзел у тагачасным польскім культурным жыцці. Там адбылася яго сустрэча з Адамам Міцкевічам. Знакаміты зямляк пазнаёміў Станіслава Шчэнснага са сваёй паэзіяй і сяброўствам з рускім паэтам А.С.Пушкіным, які знаходзіўся ў гэты час у Пецярбургу. Восенню 1827 года на чарговай выставе ў Акадэміі мастацтваў Пецярбурга Станіслаў Шчэнсны меў магчымасць пазнаёміцца з партрэтам А.С. Пушкіна пэндзля А.Кіпрэнскага (1782-1836). Дарэчы, гэты партрэт атрымаў высокую адзнаку гледачоў і




Помнік М. Каперніку ў Варшаве .

Выява на разліковым

білеце “20 грошаў” 1924 г.

Польшча
Б. Тарвальдсан

Помнік М.Каперніку. 1829-32

Бронза. Варшава

(сучасны выгляд)

знатакоў мастацтва. А ў 1829 г. з’яўляецца жывапісны партрэт з подпісам “Станіслаў Шчэнсны Фартунат Касакоўскі”. Партрэт гэты як па кампазіцыі, так і па сваёй знешней характарыстыцы нагадвае знакаміты партрэт А,С, Пушкіна пэндзля рускага мастака В.Трапініна (1776-1857). Трэба адзначыць вялікую папулярнасць дзвюх партрэтаў Пушкіна, намаляваных з рускага паэта ў 1827г. мастакамі В.Трапініным і А. Кіпрэнскім у Пецярбургу. А ў наступным 1828 годзе польска-беларускі жывапісец В.Ваньковіч (1799-1842) стварае неменьш знакамітыя партрэты А.Міцкевіча на скале Аюдаг і А.Пушкіна пад цяністым дрэвам ля фантана для варшаўскай выставы.

Незвычайна ўзвышаныя вобразы вялікіх паэтаў Польшчы і Расіі падшурхнулі Станіслава Шчэнснага Касакоўскага да напісання свайго рамантычнага партрэта ў 1829г. (Гэты партрэт зараз захоўваецца ў нашчадкаў Касакоўскіх у Варшаве). Сам партрэт сведчыць аб добрых мастацкіх здольнасцях С. Ш. Касакоўскага. Малады граф не пазбаўлены пачуцця самалюбавання сваёй прыгажосцю. Так, гэтага не адняць у яго.

У Пецярбургу Станіслаў Шчэнсны адчуваў сябе рамантыкам “пушкінскай пары”. Вядома, што С.Ш. Касакоўскі сустракаўся з вялікім рускім паэтам у салоне Лаваляў (у 1827-28, 1834 гг.). Там граф сустрэў і сваю будучую жонку – графіню Аляксандру дэ Лаваль. Маці яе, Аляксандра Казіцкая, мела багаты і ўплывовы дом у Пецярбургу. У салоне гэтага дому збіраліся знакамітыя музыкі і літаратурныя дзеячы тых часоў. Гасціў там і А. Пушкін. Копія з партрэта вялікага рускага паэта ўпрыгожвала сцены дому Казіцкай.

Сваю прыналежнасць да літаратурна-мастацкага салона Лаваляў вырашыў граф адлюстраваць у мастацкім вобразе. Гэты мастацкі вобраз адчыняе нам Касакоўскага-рамантыка, вядомага з пушкінскіх партрэтаў. Светлы твар, па краях атачоны мяккімі бакенбардамі. Высокі лоб з гладка прычэсанымі чорнымі валасамі. Ясны позірк блакітных вачэй разам з паваротам галавы рашуча накіраваны ў левы бок. Ворат кашулі распахнуты, ледзьве стрыманы нязграбным вузлом гальштука. Плечы апрануты ў вольны халат. Гэтае падабенства ёсць у партрэце Пушкіна пэндзля Васіля Трапініна (1827г.). Уплыў гэтага партрэта відавочны. Трэба дадаць, што 1827-28 гады – час усеагульнага прызнання генія Пушкіна як у Пецярбургу, так і ў Маскве і нават у Варшаве (дзякуючы Міцкевічу А. І Ваньковічу В.). Мастакі і аматары мастацтва капіравалі і распаўсюджвалі партрэты Пушкіна, сярод якіх самымі вядомымі сталі работы Кіпрэнскага і Трапініна. А ў сваім партрэце Касакоўскі нават прадставіў сябе ў вобразе Пушкіна. Тэма ўсенароднага яднання пад “сонцам рускай паэзіі” не згасла і ў наш час.






С.Ш. Касакоўскі В.А.Трапінін

Аўтапартрэт.1829 Партрэт А.С. Пушкіна.1827




В. Ваньковіч В. Ваньковіч

Партрэт А.Міцкевіча на скале Аюдаг. 1828 г. Партрэт А. Пушкіна пад дрэвам. 1828 г.

Дэталь карціны. Дэталь малюнка.

Годы, праведзеныя ў Італіі(1818-26г.), у прыватнасці ў Рымскай Акадэміі Святога Лукі, схілілі Касакоўскага да выразнасці і дакладнасці формы, да абагульнення характарыстыкі партрэтуемых, да увагі к дэталям. Тое, што перад намі аўтапартрэт С.Ш. Касакоўскага, падказвае “Слоўнік мастакоў польскіх” т.ІV. В. 1986, які сцвярджае наступнае: “ Намаляваў … аўтапартрэт, выявы жонкі і дзяцей, а таксма многіх суседзяў і знаёмых (у Вайткушках)”. На гэтым партрэце маецца і асабісты подпіс С.Ш. Касакоўскага з датай “1829” і радавы герб “Слепаўрон”.

Пецярбургскі перыяд жыцця маладога дыпламата Касакоўскага

скончыўся жаніцьбай на графіні Александры дэ Лаваль у 1829 г.

1830-ыя гады — самыя шчаслівыя ў жыцці маладога графа. Адзначаная раней жаніцьба на графіні Аляксандры дэ Лаваль (1811-1886), дачцэ французскага эмігранта ў Расіі Яна дэ Лаваля і Аляксандры Казіцкай. Нараджэнне дзяцей: сына Станіслава Казіміра, дачок Катажыны і Аляксандры. Жонка ўнесла ў пасаг Касакоўскаму маёнткі з расійскіх губерняў: Сімбірскай, Пензенскай і Арэнбургскай (у тым ліку завод медзяных копяў на Урале), а таксама збор карцін. Гэты збор даў пачатак стварэння мастацкай галерэі, дзеля якой Станіслаў Шчэнсны спраектаваў залу ў сваім варшаўскім палацы. Потым частку збору перавёў ў Вайткушкі (радавы маёнтак у павеце Вількамірскім Ковенскай губерні) і Вялікую Бераставіцу, у палацах

Партрэт графіні якой на пачатку ХХ стагоддзя захоўвалася

Аляксандры дэ Лаваль ўжо каля 200 карцін еўрапейскіх майстроў.

(1811-1886) У 1838 г. Касакоўскі стаў кіруючым камітэту

выставы мастацтваў і промыслаў местачковых у Варшаве. У тым жа годзе атрымаў ордэн Святога Станіслава І ступені “за бездакорную шматгадовую службу”. Зорку гэтага ордэна можна ўбачыць на партрэце графа з работы мастака С.Давідовіча. Насіць ордэн са сваім асабістым імем Касакоўскі лічыў за вялікую ўдачу. Бо цяпер сам нябесны заступнік Святы Станіслаў будзе дапамагаць яму па жыцці.

У 1858 г. С.Ш.Касакоўскі прызначаны старшынёй Герольдыі Каралеўства Польскага. У тым жа годзе ён бярэ сына Станіслава Казіміра на працу служачым у Герольдыю. А сам ў 1859 г. атрымлівае


Кнігі Касакоўскіх:

амедыя Станіслава Шчэнснага. 1858 г. (верху),

Манаграфія Станіслава Казіміра. 1876 г. (унізе).
пасаду сенатара і тайнага радцы, на якой застаецца да канца жыцця.

У другой палове 50-ых гадоў ХІХ ст. С.Ш.Касакоўскі распачаў сваю літаратурна-выдавецкую дзейнасць. Пісаў камедыі аб нязначнай вартасці артыстычных людзей. Пісаць пачаў яшчэ ў маладосці падчас вучобы ў парыжскім ліцэі. Таму першы зборнік быў французскай камедыі. Станіслаў Шчэнсны надрукаваў яго на французскай мове ў Парыжы ў 1857 г. Другі зборнік, ужо польскай камедыі, быў выдадзены графам у 1859 г. пад назвай “Карціны і характары з першай паловы ХІХ ст.”. Адна з яркіх камедый гэтага зборніка “Старая панна альбо вясковая інтрыга” атрымала станоўчую адзнаку на радзіме графа. Камедыя выйшла ў Познані асобнай кнігай у 1858 г. Камедыя напісана ў адным акце, восем дзеячых асоб, сцэна адбываецца пад Ваўкавыскам (Wolkowyskiem) у пана Падстолега ў 1818г. Кніга мае 60 старонак і адзіны экземпляр яе захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук РБ у Мінску.
Зорка ордэна

Святога Станіслава

І ступені ХІХ ст.

У 1853-54 гадах С.Ш.Касакоўскі наведаў маёнтак Вялікую Бераставіцу, дзе правёў гаспадарчыя і адміністрацыйныя работы. Зменшыў павіннасці панскія да 104 дзён у год, узнавіў сады, з мясцовых жыхароў абраў пракурора і яго памочніка за доглядам дрэў. А з “Успамінаў” яго сына Станіслава Казіміра можна даведацца пра імёны гэтых жыхароў Бераставіцы—А.Мінкевіч і А.Расінскі. “Мінкевіч так бацьку майму спадабаўся,--піша Станіслаў Казімір,-- што прызначыў яго адміністратарам Бераставіцы… З таго часу лад і парадак запанаваў у мястэчку”. Антоній Мінкевіч (1813-1891г.) паходзіў з простых сялян, меў жонку Юлію з Лейнардаў (1821-1893). Антоній быў чалавекам моцнага духу і дасканала выконваў дадзеныя яму абавязкі. Граф дараваў вольнасці А.Мінкевічу і Антонію Расінскаму (1818-1893), яго памочніку і таварышу па жыцці. А. Расінскі таксама меў шлюб з Катажынай (1821-1894). Суседзі спачатку недаверліва адносіліся да Мінкевіча і Расінскага “Як жа так! Былі простыя сяляне, а зараз – гаспадары”. Але граф С.Ш Касакоўскі ніколі не шкадаваў свайго выбару. І жыхары Бераставіцы з цягам часу прывыклі да Мінкевіча-адміністратара і яго памочніка. “Людзі былі ўдзячны той апеке якую бацька мой над імі растачаў, -- піша сын Станіслаў Казімір ў сваіх “Успамінах”, -- маліліся горача да Найвышэйшага аб шчасці ўсёй нашай радзімы”. Сярод жыхароў Бераставіцы граф Касакоўскі запомніўся як добразычлівы і мірны землеўладальнік.

У вольны час С.Ш.Касакоўскі працягваў займацца выяўленчым мастацтвам, разьбой і архітэктурай. Напрыклад, выканаў разьбяны абраз “Хрыстос перадае ключы апосталу Пятру”. У 1857-62 гадах спраектаваў будаўніцтва неагатычнага палацу ў радавым маёнтку Вайткушкі (у Літве). Будоўляй кіраваў архітэктар Баніфацый Паўлоўскі.
Мастак В. Давідовіч

Партрэт С.Ш. Касакоўскага —сенатара.





Вялікая Бераставіца. Дэталь металічнай табліцы з жыццярыса

Магіла А. Мінкевіча і яго жонкі Юліі. XIX ст. Мінкевічаў. Фота 2010

Фота 2010







Вялікая Бераставіца

Магіла А. Расінскага

і яго жонкі Катажыны. XIX ст.

Фота 2010
Магіла А. Расінскага

І яго жонкі Катажыны. XIX ст.

Фота 2010

У Варшаве ў сваім палацы Касакоўскі размясціў вялікі калекцыйны збор прадметаў мастацва, старажытнасці (у тым ліку егіпецкай), зброі і кніг.

У палацы ён збіраў вядомы літаратурна-артыстычны салон. Адбыліся ў Варшаве і вяселлі дзяцей графа Касакоўскага: Аляксандра

ўзяла шлюб у 1853 г. з Зыгмунтам Платэрам, Катажына ў 1858 г.—са Станіславам Лемпіцкім. У 1858 г. граф адзначыў вяселле і свайго сына Станіслава Казіміра з Аляксандрай Хадкевіч (1840-1880), а па нараджэнні ўнука Іосіфа ў 1866 г., перадаў сыну ў валоданне Вялікую Бераставіцу.

С.Ш.Касакоўскі пайшоў з жыцця 26 мая 1872 г. і пахаваны ў склепе касцёла Ператварэння Божага ў Варшаве.
Андрэй Втарушын,

выкладчык

гісторыі мастацтваў

Бераставіцкай ДШМ
Спіс літаратуры:

Polski Slownik Biograficzny. Tom ХІV. W. 1968-69.

Slownik Artystow Polskich. Tom. ІV W. 1986

Aftanazy R. Dzieji rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2. Tom 4, czesc I. W.-1993

Kossakowski S.K. Wspomnenia z przeszlosci spisane dla dzieci I wnukow (Wyd, 2) Paryz 1974

Kossakowski S.K. Monografie historyczno-genealogiczne niektorych rodzin polskich. Tom I (Wyd. 2) W. 1876

Kossakowski S.Sz. Obrazy I charaktery z pierwszej polowy XIXw.Obraz pierwszy:Stara pann a czyli intryga wiejska. Komedya w 1 akcie. Poznan .1858

Basow S. Odkrycia. Album hrabiego Kossakowskiego. Echa Polesia. 2(18).2008.

Паграноўскі М. Чакаем “верного свиданья”. Па слядах аднаго малюнка В. Ваньковіча. Мастацтва. №5.1994

Кирюшин В. “Великий Пушкин, маленькое дитя!”. Сельская новь. №5.1999.

Пушкин А.С. Полное собрание сочинений в 19 т. М.1994-1998,

Т.12(Критические и публицистические статьи и заметки А.С.Пушкина).-М.,1996.-Стр.324 (из дневника А.Пушкина 1833-35 гг.)

Большая Советская энциклопедия. Том 35. М. 1955.-стр.336-345 (Пушкин)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка