Гімн горада Віцебска




Дата канвертавання06.06.2016
Памер9.27 Kb.


Гімн горада Віцебска


  1. Па-над Віцебскам цераз вякі

Храм Успення бялюткі ляціць.

Вольга мудрая ўзмахам рукі

Загадала: “Тут гораду быць!”

Залатых купалоў ціхі свет

І славутай гісторыі гімн,

Гонар горада – людзі твае,

Назаўжды ты ў сэрцы маім.
Прыпеў:

Горад над Дзвіной,

Нібы белых птах,

Родны Віцебск мой,

Жыць табе ў вяках!

Хай цябе заўжды

Зберагае Спас,

Лік Яго святы

На гербе ў нас!


  1. Твае таленты славіць сусвет:

Між сузор’яў нябесных планет,

Навуковец, мастак і паэт

Свій высокі пакінулі след.

Тыя ордэны, што на сцягах –

Гэта доказ пра доблесць і плён,

Пра вялікі і велічны шлях

І плеяду славутых імён.
Прыпеў:

Кода:

Стаў нашым лёсам

Ты назаўседы,

Ані забыць цябе,

Ні разлюбіць,

Нас аб’яднала

І доля, і мэта,

Віцебску многая,

Многая лета!

Віцебску многая лета!





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка