Гicторыя Полацкага унiверсiтэта атрымае дастойны працяг. У мiнуўшчыну




Дата канвертавання19.03.2016
Памер25.41 Kb.
Гicторыя Полацкага унiверсiтэта атрымае дастойны працяг.

У мiнуўшчыну.


У сістэме адукацыі нашай краіны мае адбыцца значная гістарьічная падзея - комплекс будынкаў колішняга Полацкага езуіцкага калегіума будзе перададзены Полацкаму дзяржаўнаму універсітэту.

Размова пра тое, што комплекс павінен належаць Полацкаму універсітэту, вялася ўжо дзесяцігоддзе. Рашэнні на гэты конт прымаліся на самых розных узроўнях, у тым ліку ў Савеце Міністраў. Аднак вызначальнае рашэнне было запісана ў даручэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, калі ён наведаў універсітэт 1 верасня 2001 года. Цяпер усе даручэнні Прэзідэнта выкананы - гэта было апошняе.

Гісторыя комплексу пачалася яшчэ ў XVIII стагоддзі. I будаваўся ён на працягу многіх гадоў - спачатку як Полацкi езуіцкі калегіум, які дзейнічаў у горадзе з 1581 года, потым - як Полацкая езуіцкая акадэмія, як кадэцкі корпус. I нарэшце, як ваенны шпіталь - ён размяшчаўся ў гэтых будынках з 1927 года. Штосьці за гэты час дабудоўвалася, штосьці - разбуралася... Аднак многае захавалася, і яно мае вялікую архітэктурную і гістарычную каштоўнасць.

У гэтых будынках размяшчалася першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі (другая пасля Віленскага універсітэта). У Полацку ўпэўнены: аура даўніх акадэмічных будынкаў будзе ствараць адпаведны настрой у тых, хто там будзе вучыцца і выкладаць. А ўсе мы, беларусы, атрымалі нагоду для гордасці: векавыя сцены Полацкага універсітэта будуць нагадваць кожнаму, што і на нашых землях вышэйшая адукацыя існуе з даўніх часоў.

Вядома ж, будынкі патрабуюць сур'ёзнай рэканструкцыі, якая будзе праводзіцца паэтапна. Універсітэту давядзецца ўважліва абследаваць увесь комплекс з пункту гледжання археалогiі, гісторыі і архітэктуры i вырашыць вельмі многа праектных, будаўнічых i арганізацыйных задач. Актыўны ўдзел у гэтай справе возьмуць навукоўцы універсітэта, хаця асноўную работу будуць весці прафесійныя архітэктары, рэстаўратары, праекціроўшчыкі. Аднаўленне будынкаў, пераезд, размяшчэнне - усё гэта зойме, напэўна, некалью гадоў.

Вельмі важна, што комплекс знаходзіцца побач з Полацкім гісторыка-культурным запаведнікам, дзе цяпер працуюць музей кнігадрукавання, музей Сімяона Полацкага і іншыя, у адным з будынкаў адкрыта карцінная галерэя. I калі ў гістарычны комплекс пераедуць гуманітарныя факультэты Полацкага універсітэта (хутчэй за ўсё гістарычны, філалагічны, а таксама інжынерна-педагагічны) - тады гэта ўжо будзе сапраўдны гісторыка-культурны і адукацыйны комплекс.

Мяркуецца, што ў адным з яго будынкаў будзе створаны музей адукацыі Полаччыны, пачынаючы ад езуіцкага калегіума і заканчваючы Полацкім універсітэтам. Тут жа размесцяцца навуковыя лабараторыі універсітэта пстарычнага i філалагічнага профілю.

Натуральна, у гістарычных будынках павінна быць і бібліятэка. Ва універсітэце маюць намер сабраць у ёй тыя старажытныя кнігі і рукапісы, якія некалі належалі езуіцкай акадэміі. Цяпер яны раскіданы па музеях i архівах Санкт-Пецярбурга, Масквы, Кіева... Многія навуковыя выданні знаходзяцца ў Польшчы. Універсітэт ужо мае дамоўленасць аб перадачы яму копій, а штосыді, магчыма, будзе перададзена нават у першапачатковым выглядзе. Такім чынам, універсітэт паспрабуе ў найвышэйшай ступені аднавіць былыя багатыя кнігазборы.



Напэўна, сам факт знаходжання у старых акадэмічных будынках паспрыяе таму, што Полацкі універсітэт мусіць узмацніць гуманітарны складнік сваёй навуковай і вучэбнай дзейнасці, надаючы асаблівую ўвагу даследаванням гісторыі, культуры і адукацыі Полацка. Усё гэта павінна істотна павысіць і без таго высокі ўзровень адукацыі ў Полацкім універсітэце, якому зусім невыпадкова выпаў такі багаты дар.

Галіна Сідаровіч «Настаўніцкая газета»



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка