Г.І. Басава (Мінск) Роля тэксту ў вывучэнні мовы як замежнай




Дата канвертавання18.05.2016
Памер39.39 Kb.
Г.І. Басава (Мінск)
Роля тэксту ў вывучэнні мовы як замежнай
Сучасныя даследаванні па лінгвістыцы, краязнаўству, культуралогіі,

лінгвадыдактыцы разглядаюць мову і культуру ў кантэксце "дыялогу

культур", адпаведна выкладанне і вывучэнне мовы як замежнай звязваецца

з неабходнасцю вывучэння і апісання карціны свету носьбітаў мовы, іх

культуры, нацыянальнага характару, менталітэту. У сувязі з гэтым

адзначаецца новы падыход у арганізацыі вучэбнага працэсу і вучэбнага

матэрыялу з улікам культуралагічнага аспекту ў навучанні мовы як

замежнай. Найбольш істотным у гэтым навучанні з'яўляецца

лінгвакультуралагічны падыход, які дапамагае ў выяўленні і апісанні

культуралагічных ведаў, уключае культуру як аб'ект навучання,

садзейнічае развіццю ў замежных студэнтаў лінгвістычнай,

культуралагічнай і камунікатыўнай кампетэнцый.

Таму задачы навучання ўключаюць развіццё моўнай, маўленчай і

культурнай кампетэнцый, гэта значыць авалоданне сістэмай мовы як

замежнай у мэтах штодзённага і навуковага1 сродку зносін. Такім чынам,

культуралагічная кампетэнцыя, якая ўключае штодзённую, навуковую і

агульнакультурную сферу зносін, з'яўляецца асновай у вывучэнні мовы як

замежнай.

Вядома, што камунікатыўны падыход у вывучэнні мовы засноўваецца на

сучасным разуменні мовы як інтэгральнай цэласнасці. Сёння навучанне

мове не можа быць адасоблена ад сацыяльна-культурнага кантэксту, у

якім яна выкарыстоўваецца. Значыць, веданне кантэксту не менш важнае,

чым веданне мовы. Таму мэта навучання — гэта не толькі авалоданне

мовай як сродкам вусных і пісьмовых зносін, але і мовай як сродкам

далучэння да іншай культуры.

Тэкст як асноўная адзінка камунікацыі, у якім разгортваецца цэласная

канкрэтная камунікацыя, з'яўляецца экспліцытнай формай думкі і

ўяўляецца тым неабходным, які дае магчымасць фарміраваць навыкі ва

ўсіх відах маўленчай дзейнасці. Такі падыход да тэксту адпавядае

прагматычнай арыентацыі сучаснага навучання, садзейнічае стварэнню

вучэбнай мадэлі рэальнай камунікацыі і фарміраванню камунікатыўнай

кампетэнцыі. Пры вызначэнні спецыфікі працэсу ўспрымання зместу тэксту

неабходна зыходзіць не толькі з лінгвістычнай структуры твора, а,

найперш, са спецыфікі адносін паміж суб'ектам і аб'ектам пры

тэкстаспараджэнні і, як адзначае Ю.М. Лотман, са структуры

перадаваемага зместу, яго структурнай арганізацыі2. Работа з тэкстам

пачынаецца з яго аналізу як узору і праз складаную сістэму заданняў і

практыкаванняў завяршаецца фарміраваннем уменняў і навыкаў

самастойнага канструявання тэксту аналагічнай структуры. Таму для

фарміравання навыкаў тэкстаспараджэння неабходна ўменне

структурна-сэнсавага аналізу тэксту, аналізу кампазіцыі кожнай

сэнсавай часткі, моўных сродкаў іх афармлення, самастойнага

канструявання тэкстаў і г.д. Думаецца, навучальны працэс мэтазгодна

пачынаюць з вывучэння вузкаспецыяльных арыгінальных тэкстаў з высокай

інфарматыўнасцю і мінімальнай ступенню метафарычнасці. Пасля чаго

неабходна паступова пераходзіць да тэкстаў з больш высокай ступенню

метафарызацыі, пры гэтым павялічваючы і іх аб'ём. Гэта абумоўлена тым,

што з прагматычнага пункту погляду найбольш важнымі з'яўляюцца не

канкрэтныя стратэгіі і формы навучання мове, а падбор навучальнага

матэрыялу такім чынам, каб навучэнцы паслядоўна засвойвалі спачатку

простыя з моўнага пункту погляду (ідыяматычна абмежаваныя) спосабы

выкладання і найбольш эканомныя сродкі перадачы зместу тэкстаў, затым

больш паўнацэнныя ў ідыяматычным плане стылістычна нейтральныя сродкі

афармлення думкі і толькі пасля гэтага стылістычна маркіраваныя

спосабы выкладання3.

Такі падыход у навучанні мовы як замежнай грунтуецца на магчымасці

выкарыстання роднай мовы ў якасці сродку семантызацыі, прычым,

вызначальным з'яўляецца не завучванне лексікі і граматыкі, а

рэалізацыя запатрабаванняў навучэнцаў, ажыццяўленне імі іх уласных

камунікатыўных задач. У сувязі з гэтым вельмі важнай з'яўляецца

"праблема матывацыі навучання. Матывацыя, цікавасць, жаданне,

эмацыянальна афарбаваныя адносіны паміж партнёрамі зносін — вось што

вылучаецца сёння педагогамі, метадыстамі, лінгвістамі ўсяго свету як

неабходная перадумова і ўмова паспяховага авалодання мовай"4.


Літаратура
1. Цікавасць да навуковага маўлення павышаецца ў апошні час

патрабаваннямі прыкладнога характару, у прыватнасці, у сувязі з

праблемамі павышэння яксці навучання мове… (Прохорова С.М. Роль и

место текста по специальности в обучении студентов русскому языку. —

Сб-к статей по методике преподавания русского языка в вузах союзных

республик. — Вып. 7, М., 1989 г.)

2. Лотман Ю.М. О разграничении лингвистического и литературоведческого

понятия структуры. — Вопросы языкознания, № 3, 1963 г.

3. Комарова А.И. Язык для специальных целей: содержание понятия. —

Весник МУ. Серия 19, № 1, 1998 г.

4. Китайгородская Г.А. Новые подходы к обучению иностранным языкам. —

Весник МУ. Серия 19, № 1, 1998 г.


___________________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка