Гэта мая краіна




Дата канвертавання11.05.2016
Памер65.77 Kb.


Гэта - мая краіна

( з гісторыі ВКЛ)


Казакевіч Святлана Пятроўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце,настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.Маладзечна".

Скончыла МГПІ імя М.Танка, факультэт гісторыі і грамадскіх дысцыплін, па спецыяльнасці "Гісторыя і грамадскія дысцыпліны".

Педагагічны стаж- 18гадоў.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага абліспалкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама.

Педагагічнае крэда: "Умей павесці за сабой у правільным напрамку".

Паштовы адрас школы: г.Маладзечна,вулЧкалава,6.

Электронны адрас:sch2mol@gmail.com

Кантактны тэлефон: 80176750564,80293245863

ФОРМА: спаборніцтва

Тып: пазнавальная гульня.

Удзельнікі: вучні 8 класаў.
Мэта: стварыць умовы для развіцця і самаразвіцця пазнавальных інтарэсаў школьнікаў, матывацыі да вывучэння гісторыі сваей радзімы,выхавання патрыятызму і грамадзянскасці
Апісанне гульні

Настаўнік пачынае сустрэчу. Вызначае мэты і задачы гульні.

Кожны клас прадстаўляе каманду.
1.“ Знаемства каманд”
6балаў
Каманды прадстаўляюць назву, эмблемы,дэвіз.
2.“Жывая анкета”

3 бала

Па апісанню патрэбна пазнаць гістарычную асобу

1.Ен з’явіўся у Наваградку, калі, не вядома.Меў некалькі сыноўале не адзін з іх не змог прадоўжыць справу бацькі.Каранаваўся у Наваградку.заснаваў Літоўскую дзяржаву



(Міндоўг)

2.Летапісцы называюць яго мудрым князем.Ен на раз біў рыцараў-тэўтонцаў, ад іх рукі і загінуў.Называў сябе каралем Літвы і Русі.Пры ім дзяржава стала называцца ВКЛ.



(Гедымін)

3.Ен быў гразой крыжакоў.Біў іх нават у Нямеччыне.Сам быў забіты па-здрадніцку польскім рыцарам.Быў старастам у Гародні.



(Давыд Гарадзенскі)

4.Гэты князь стане каралем Уладзіславам.Рукі свае замарае забойствам дзядзькі і яго жонкі.Будзе сябрам-ворагам са сваім дваюрадным братам.Пакладзе пачатак дынастыі Ягелончыкаў.



(Ягайла)

5.Аб паходжанні гэтага князя вучоныя і сення спачаюцца: ці то славянін, ці то літовец.Яго паклікалі жыхары Полацка, каб абараніць іх ад наступстваў католікаў. Герб сабе ўзяў: коннік з узнятым да абароны мячом.



( Віцень)
3.“Шчаслівы выпадак”.

15 балаў

Вядучы чытае заданні, каманды даюць адказ, запісваючы яго на ліст паперы.Потым чытаюцца адказы, журы правярае іх.

1.Галоўны заканадаўчы орган ВКЛ.



(сойм)

2.Кіраўнік вялікакняжацкай канцылярыі.



(канцлер)

3.Галоўны дакумент у ВКЛ



(статут)

4.Салдат у ВКЛ



(жаўнер)

5.Першая сталіца ВКЛ



( Навагрудак)

6.Горад, каля якога у 1506г. былі разбіты татары



( Клецк)

7.Падатак, які ВКЛ выплачвала татарам



(ардыншчына)

8.Ен падняў мяцеж супраць князя ў ВКЛ



(Глінскі)

9.Прозвішча князя Жыгімонта



(Стары)

10.Найбагацейшы слой дваранства ВКЛ



(магнаты)

11.Саюз двух дзяржаў



( унія)

12.Аўтар Статута 1588г.

(Леў Сапега)

13.Галоўны суд ВКЛ з 1581г.



(Галоўны трыбунал)

14.Кіраўнік Тэўтонскага ордэна



(магістр)

15.Горад, дзе была ўтворана Рэч Паспалітая



( Люблін)
4. «Гістарычнае пытанне».
Па 2 балла за адказ
Каманды задаюць «па кругу» пытанні па гісторыі ВКЛ (па два пытанні).
5.“Знайдзі памылку”.
7 балаў
Камандам даецца тэкст, у якім знаходзяцца памылкі. Патрэбна знайсці іх і выправіць

1.У Заблудаве друкарамі І.Федаравым і П.Заслаўцам (Мсціслаўцам) было выдана “Евангелле вучыцельнае”

2.У канцы 15 ст. на беларускіх землях было два ўніверсітэта(ніводнага)

3.Першая друкарня на Беларусі ўзнікла ў 1450-1470гг.( 1550) у Берасці.

4.Азбуку кірыліцу стварыў Кірыла Тураўскі (Кірыла і Мяфодзій)

5.Ф.Скарына нарадзіўся ў Віцебску (Полацку)

6.М.Гусоўскі паказаў Беларусь у сваім творы ў выглядзе каня (зубра)

7.С.Будны друкаваў кнігі ў Мінску (Нясвіжы)



6.“ Паняційнае лато” ( па два слова камандзе).

па 1 балу за паняцце
Капітаны каманд выцягваюць карткі, на якіх запісаны паняцці і тлумачаць іх.

Кірыліца, першадрукар, іканапіс, гравюра, публіцыстыка, мецэнат, батлейка,бакалаўр,мемуары,фрэска.


7. Красворд “Беларусь”.
Кожнай камандзе выдаецца ліст з красвордам, які яны павінны разгадаць


1.

Б

е

л

ы




2.

Г

Е

д

ы

м

і

н

3.

К

у

п

а

Л

л

е




4.

Х

А

т

ы

н

ь




5.
7.

с

к

а

Р

ы

н

а




6.

У

н

і

я




М

і

н

С

к




8.в

а

с

і

л

Ь

к

і



1.Колер адзення старажытных беларусаў(белы).

2.Князь, які перанес сталіцу ў Вільню(Гедымін).

3.Летняе свята, калі шукаюць папараць-кветку(Купалле).

4.Веска, якая падверглася спальванню ў гады Вялікай Айчыннай вайны(Хатынь).

5.Беларускі першадрукар(Скарына).

6.Саюз дзяржаў(унія).

7.Сталіца нашай дзяржавы(Мінск).

8.Кветкі, якія есць у гербе Беларусі(васількі).
8.«Гістарычныя даты»

3 балы
Камандам раздаецца па 4 карткі з лічбамі. З іх патрэбна скласці дату і растлумачыць падзею.
1235-( утварэнне ВКЛ)

1253- (каранацыя Міндоўга)

1323- (перанос сталіцы ВКЛ з Наваградка ў Вільню)

1385- (Крэўская унія)



1410- (Грунвальдская бітва)

9. «Гістарычная рэклама»
10 балаў
Падрыхтаваць за 15 мінут рэкламны ролік “Вучыце і любіце гісторыю!”

( пра заданне можна сказаць загадзя)
Падвядзенне вынікаў.Узнагароджванне пераможцаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка