Гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай або каляровай паперы




Дата канвертавання21.05.2016
Памер38.79 Kb.
Выцінанка - старажытны від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай або каляровай паперы. Узнік ён у Кітаi, а з цягам часу з’яўляецца і ў Еўропе. У даўнія часы выцінанку рабілі выключна з белай паперы. Пашырэнне выцінанкі ў беларускім народным побыце прыпадае на канец ХІХ – пачатак ХХ стст. і звязана са зменамі ў характары народнага жылля, з адноснай даступнасцю і таннасцю паперы, з новымі тэндэнцыямі ў народным мастацтве. З канца ХІХ ст. знікаюць курныя хаты, на змену якім прыходзяць так званыя “чыстыя”, што выклікала патрэбу ў аздабленні інтэр’ера, стымулявала пашырэнне новых відаў беларускага народнага мастацтва.

Карункамі з белай ці каляровай паперы аздаблялі сцены, вокны, паліцы для посуду і абразоў. У добрай гаспадыні нават каля печы былі фіранкі. Папяровыя ўзоры змяняліся амаль на кожнае свята (Каляды, Вялікдзень), бо за год яны паспявалі набыць непрывабны выгляд. Захоўваць жа іх з практычнага боку не мела сэнсу.



Тэхналогія стварэння выцінанак засноўваецца на асаблівасцях матэрыялу. Такога паўтарэння аднаго ўзора ці матыву нельга дабіцца ад іншых матэрыялаў, акрамя паперы. Матывы дэкору выцінанак надзвычай разнастайныя. Традыцыйна выдзяляюць тры тыпы стварэння выцінанак.

Разеткавыя (цэнтрычныя, замкнёныя) выцінанкі ўяўляюць сабой круг ці шматвугольную ажурную кампазіцыю, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра. Такім спосабом выразалі “кветкі” на сцены, сурвэткі на мэблю, сёння – “сняжынкі”.

Сіметрычная (люстэркавая) кампазіцыя мае вертыкальную вось сіметрыі, ад якой справа і злева люстэркава паўтараецца выразны малюнак. Такім спосабам ствараліся старажытныя матывы ў выглядзе Дрэва жыцця і букетаў кветак. Такія выцінанкі наклейваліся на сцяну. Часам камбінацыя стваралася з рознакаляровай паперы (паліхромная). Менавіта такія выцінанкі (мона- ці паліхромныя) сёння выкарыстоўваюцца як карціны-пано, афармляюцца пад шкло.

Трэцюю разнавіднасць утвараюць выцінанкі рапортнага тыпу. Аркуш паперы складваецца гармонікам, выразаны ўзор з многімі вертыкальнымі восямі шматразова паўтараецца па гарызанталі. Так выразаюцца фіранкі, падзоры на паліцы, аздобы на рамкі, дэкаратыўныя акаймоўкi на абразы і люстэркі.

Сучасная беларуская выцінанка – вельмі адметная і самастойная мастацкая з’ява. Яна вылучаецца багатай разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, дызайнерскімі вырашэннямі, але засёўды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы: фальклор, міфалогію, замалёукi народнага жыцця, помнікi архітэктуры.



Вялікдзень ці Каляды ля варот,

Ля лямпы за сталом сядзіць народ:

Бабулі, і матулі, і дзяўчынкі

Карункі выразаюць безупынку:

Чырвоныя, ліловыя, ружовыя,

Як песенька калядна-адмысловая.

На сцены іх павесіць між акон -

Было на Беларусі так здавён

У хату ўвойдзем - ява тут і быль.

О, цуд з паперы! Сэрцы нам раскрый!



Уяўляюць сабой круг ці шматвугольную ажурную кампазіцыю, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра. Такім спосабом выразалі “кветкі” на сцены, сурвэткі на мэблю, сёння – “сняжынкі”.












Яны маюць дамінуючую вертыкальную вось сіметрыі, ад якой справа і злева люстэркава паўтараецца выразны малюнак. Такім спосабам ствараліся старажытныя матывы ў выглядзе Дрэва жыцця і букетаў кветак. Такія выцінанкі наклейваліся на сцяну. Часам камбінацыя стваралася з рознакаляровай паперы (паліхромная). Менавіта такія выцінанкі (мона- ці паліхромныя) сёння выкарыстоўваюцца як карціны-пано, афармляюцца пад шкло.













Аркуш паперы складваецца гармонікам, выразаны ўзор з многімі вертыкальнымі восямі шматразова паўтараецца па гарызанталі. Так выразаюцца фіранкі, падзоры на паліцы, аздобы на рамкі, дэкаратыўныя акаймоўкi на абразы і люстэркі.







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка